☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. ☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце. ☀️ На тарашкевіцы. Чат @supermovachat Сувязь @Super_Mova_Bot
Пісаў супраць зладзеяў, п’яніцаў, здрадлівых жонак і графаманаў
🥳 10 жніўня 1796 году нарадзіўся Ігнат Легатовіч, беларускі і польскі паэт і пэдагог. Перш за ўсё ён праславіўся сваімі вершамі і эпіграмамі, якія высьмейвалі і агульначалавечыя заганы, і непрыстойныя паводзіны, і ўчынкі канкрэтных асобаў.
🧐 Эпіграмы, накіраваныя супраць зладзеяў, п’яніцаў, ненадзейных жонак і графаманаў карысталіся вялікай папулярнасьцю ў тагачасным грамадзтве. Асабліва даставалася лекарам, лячэньне якіх ня толькі спустошала кішэні хворых, але нават скарачала іх век. Магчыма тут выявіўся горкі досьвед Легатовіча: страціўшы зрок, ён доўга і безвынікова спрабаваў вярнуць яго з дапамогай дактароў.
📜 Самым вядомым творам стала эпіграма на сьмерць жорсткага прыгоньніка маршалка Менскай губэрні Леана Оштрапа.
Скажы, Вяльможны Пане,
Што ў нашым будзе стане?
Бо мне нешта казалі,
Што вы няслушна давалі
У марцы подушнэго?
− А табе, хлопе, цо до тэго?
− Праўда, што вы панамі
Пакуль жывіцё над намі…
Але што з таго будзе,
Калі станем на Судзе?
Не скажаш, Пане, тэго:
“Цо тобе, хлопе, до тэго?...
У 1846 годзе Ігнат Легатовіч страціў зрок. У Менску ён пачаў займацца рэпетытарствам літаратурнаю творчасьцю.
#мова @supermova #літаратура #вершы
⚔️ Марыў пра адраджэньне сваёй дзяржавы
10 жніўня 1788 года нарадзіўся Ігнат Даніловіч - правазнаўца і гісторык, дасьледнік гісторыі права Вялікага Княства Літоўскага, адзін зь першых дасьледнікаў помнікаў заканадаўства і летапісаньня Беларусі і Літвы.
Даніловіч быў уніяцкім, потым праваслаўным духоўнікам ды прафэсарам Віленскага ўніверсітэту. Радзіма гісторыка – тыя самыя Вялікія Грынявічы каля Бельску, зь якімі зьвязанае імя нашага славутага тэрарыста Ігната Грынявіцкага ☝️.
Чым асабліва вядомы Ігнат Даніловіч?
🌟 У сваіх працах ён адлюстроўваў ідэі францускіх асьветнікаў XVIII стагодзьдзя. Ён высока цаніў дасягненьні францускай рэвалюцыі (аб’яднаньне тэрыторыі дзяржавы, вызваленьне сьвецкай улады ад падпарадкаваньня царкве, разбурэньне ўлады фэўдалізму, абвяшчэньне роўнасьці ўсіх перад законам).
🌟 Ігнат выступаў супраць прыгоннага права, выказваўся за грамадзянскі шлюб і раўнапраўе сужэнцаў, крытыкаваў непарыўнасьць царкоўнага шлюбу.
🌟 Ён добра ведаў фэўдальнае права і помнікі ВКЛ і падкрэсьліваў усебаковую распрацаванасьць права Вялікага Княства, зьвяртаў увагу расейскіх гісторыкаў на неабходнасьць дасканалага вывучэньня гісторыі дзяржавы і права ВКЛ і захаваньня для нашчадкаў помнікаў права.
🌟 Адна з галоўных мэтаў Даніловіча – адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае і мову Статутаў, то бок, беларускую.
🌟 Яго артыкул “Пра літоўскія летапісы” да пачатку XX стагодзьдзя заставаўся карысным дапаможнікам па гістарычнай бібліяграфіі ВКЛ.
🌟 А яшчэ Ігнат быў сапраўдным паліглотам: валодаў беларускай, польскай, лацінскай, нямецкай, францускай і расейскай мовамі.
📝 Дасканалы артыкул пра дзейнасьць Ігната Даніловіча — Адданы гісторык, які марыў пра адраджэньне сваёй дзяржавы
📕 Чытайце на Беларускай палічцы — Chronologia sejmów polskich 1493-1793
#мова @supermova #годнасьць
Адна ёсьць толькі ў сьвеце Беларусь,
адна ёсьць толькі маці ў чалавека,
адно ў нас сэрца, што на часткі рвуць,
і Край адзін, для нашых сэрцаў – Мека!
🥳 Сёньня адзначаем народзіны Ларысы Геніюш, беларускай паэткі, пісьменьніцы, дзяячкі нацыянальнага руху – яна з’явілася на сьвет 9 жніўня 1910 года.
✨ У сакавіку 1943 году Ларыса Геніюш прызначаецца Генэральным сакратаром Ураду БНР на эміграцыі (яны з мужам Янкам Геніюшам жылі ў Празе). Ларыса захоўвае і парадкуе архіў БНР, апякуецца беларускімі эмігрантамі, палітычнымі ўцекачамі і ваеннапалоннымі.
✨ 7 лютага 1949 году Ларысу і Янку Геніюшаў асуджаюць на 25 гадоў кожнага. Пакараньне паэтка адбывае ў лягерох у Комі. Яна паказвае прыклад фэнамэнальнай духоўнай трываласьці, яднае вакол сябе ня толькі беларусаў, але і вязьняў іншых нацыянальнасьцяў, піша вершы. Сярод вязьняў Ларысу Геніюш клікалі «Маці», яе вершы называлі «глюкозай», завучвалі іх напамяць, як малітвы.
✨ Пасьля вызваленьня Ларыса пасялілася на мужавай радзіме ў Зэльве. Усё астатняе жыцьцё Геніюшы пражылі з адзнакай у пашпарце «без грамадзянства». 27 гадоў зэльвенскага жыцьця паэткі прайшлі пад наглядам КДБ.
✨ Амаль дзесяць гадоў творчасьць паэткі была пад забаронай. Упершыню яе пасьлялягерныя вершы трапілі на старонкі беларускіх часопісаў у 1963 годзе.
✨ Толькі ў 1967 годзе, дзякуючы тагачаснаму Старшыні Саюзу пісьменьнікаў БССР Максіму Танку, быў выдадзены першы ў Беларусі зборнік твораў Ларысы Геніюш "Невадам зь Нёмана".
✨18 студзеня 2006 году адбылася прэзэнтацыя музычнай складанкі на вершы Ларысы Геніюш — «Жыць для Беларусі». На дыску — песьні розных групаў і выканаўцаў; можна пачуць на ім і голас самой паэткі.
🏦 Гамбурскі рахунак Бахарэвіча — Вырванае з рэбраў:
🔸 “Ёсьць паэты, кожны верш якіх робіцца падзеяй; ёсьць паэты, само жыцьцё якіх — іхны найлепшы верш. Ларыса Геніюш, безумоўна, належыць да другіх”.
🔸 “Яна — з тых паэтаў і тых людзей, якія проста так не здаюцца і гатовыя ахвяраваць сабой у любы час".
🔸 “П’яным крыкам ня кліч Беларусь", – пісала яна. Як заўжды, з часам яе запавет некаторыя давялі да абсурду. І дагэтуль ёсьць людзі, якія ў п’яным выглядзе не наважваюцца гаварыць па-беларуску — каб сьвятое ня ганіць. Добрае апраўданьне. Гэтым мы зь імі і адрозьніваемся... Бо камусьці ў Беларусь хадзіць па нядзелях, як у храм, а камусьці зь ёй жыць".
▶️ Глядзіце ХАДАНОВІЧ — Непакорлівая Ларыса Геніюш
Дзяцінства, маладосьць, замужжа, жыцьцё ў эміграцыі, пакуты ў лагерах, перасьлед за беларускасьць – усё гэта ў “Споведзі”, і як на споведзі – шчыра і без прыўкрас. Ларыса Геніюш, пішучы свой жыцьцярыс, спавядалася ў прамым значэньні гэтага слова, але ня толькі перад Богам, але і перад грамадзтвам, перад нашчадкамі і перад памяцьцю продкаў.
📚 Чытайце на Камунікат — Споведзь
#мова @supermova #гонар #годнасьць
«Перадусім трэба, каб кожны быў беларусам».
🥳 8 жніўня 1926 - нарадзіўся Аляксандр Надсан (Гарадзея), беларускі рэлігійны дзеяч, апостальскі візітатар беларускіх грэка-каталікоў у эміграцыі, дырэктар 51.6161681,-0.1848213,18z/data=!4m5!3m4!1s0x487619e16aad9ed1:0xbb202052cdf148fe!8m2!3d51.6161681!4d-0.1848213">Беларускай бібліятэкі і музея імя Ф. Скарыны ў Лондане
Пераклаў з грэчаскай і славянскай моў на беларускую значную частку корпуса ўсходніх літургічных тэкстаў. Аўтар больш за 250 навуковых публікацый, кніг па гісторыі Беларусі і гісторыі беларускага хрысціянства ХХ ст, малітаўніка «Госпаду памолімся» (2002), які з’яўляецца афіцыйным тэкстам набажэнстваў Беларускай грэка-каталіцкай царквы. Вызначыў год выдання «Малой падарожнай кніжкі» Скарыны (1522), а таксама расчытаў і ўвёў у навуковы ўжытак аль-кітабы беларускіх татараў.
— Што прагрэсіўныя людзі ў Беларусі мусяць рабіць для пераменаў, калі магчымасцяў для палітычнай дзейнасці няма, як няма і мільённай падтрымкі насельніцтва?
— Перадусім трэба, каб кожны быў беларусам. Дзе б ні быў, у якіх бы абставінах не знаходзіўся. Напрыклад, у публічным месцы ужываць беларускую мову. Здаецца, малая рэч, але колькі чалавек так робіць?
— Мала.
— Многія нават у кампаніі па-беларуску, а выходзяць на вуліцу — і па-расейску, каб не адрознівацца да іншых. Людзі альбо не хочуць паказвацца, каб не было прыкрасцяў, альбо баяцца. Размаўляюць па-расейску, каб усё было спакойна. Але як спакойная вада, дык пачынае загніваць. А тады іншыя карыстаюцца з таго.
Мець пачуццё ўласнай годнасці, не быць агрэсіўным, але свайго не здаваць. Нават у цяперашняй паршывай канстытуцыі ёсць дзве мовы. То бок, ты маеш поўнае права размаўляць па-беларуску.
🗣 Найцікавейшае інтэрв'ю чытайце па спасылцы - «Беларусы — адзінаасобнікі. Ці партызаны»
▶️Глядзіце годную Відэаэкскурсію па беларускай бібліятэцы ў Лёндане
📚Набывайце кнігі Беларускага выдавецтва ў Лёндане — skarynapress.com
#мова @supermova #гонар #годнасьць #гарадзея
ШТО ЗНАЧЫЦЬ СПАНА́ТРЫЦЬ?
Яно, відаць, цяпер амаль зьвялося. “I пачаў пісар чытаць з самага пачатку, як калісь-то Анупрэй быў яшчэ пастушком у благога гаспадара, як гаспадар яму косьці цёр… Слухаў, слухаў Анупрэй і дзіву даўся: СПАНАТРЫЎ – такі ўсё! Хацеў ён сказаць, але ў час стрымаўся». (Зьмітрок Бядуля, “Сон Анупрэя”)
Даўнейшыя варыянты гэтага слова — спанатраваць, спанэтраваць. Паходзіць гэты дзеяслоў ад лацінскага penetrare — пранікаць, дасягаць, дасьледаваць.
Акрамя Бядулі выкарыстоўваў яго Купала і многія іншыя нашы паэты і пісьменьнікі. Сустракаецца яно і ў перакладах Васіля Сёмухі. Яго фіксуе “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы”, слоўнік Байкова і Некрашэвіча. Найбольш поўна і трапна значэньне гэтага слова ілюструе слоўнік мовы Янкі Купалы.
СПАНАТРЫЦЬ (3) Зак. Абл.
1. Скеміць, зразумець.
◆ А кемкую меў ён натуру, —
Спанатрыў, дзе праўду шукаці
(Верш “Памяці Вінцука Марцінкевіча”, 1910)
2. Набыць.
◆ Бараны жалезнай
Не спанатрыў ён [гаспадар], —
Смыкам дапатопным
Ёрзае загон.
(Верш “Гутарка аб кепскім гаспадару”, 1926)
3. Прывыкнуць, прызвычаіцца.
◆ Ці сягоньня, ці то заўтра —
Як і ўчора, усё так;
Стогн гнязьдзіціся спанатрыў,
Жаль пляце свой мотак.
(Верш “Не спадзейся”, 1910)
ТСБМ (1977-84)
Прывыкнуць, прызвычаіцца рабіць што-н. Летась былі спанатрылі ластаўкі ляпіць гняздо над самай галавой Хрыста, пакрысе залепліваючы яе граззю. Пташнікаў. [Цётка:] — А то спанатрыў [хлопчык]: абы-што, дык у слёзы. Мыслівец.
Мы бачым, што слова гэта мае некалькі значэньняў. Аж яны ня надта далёкія адно ад аднаго. Згадзіцеся, што скеміць, зразумець, знайсьці — значэньні даволі-такі блізкія ды могуць перацякаць з аднаго ў адно. А калі ты ўжо зразумеў, вынайшаў, знайшоў, адкрыў, як рабіць нешта новае, то рабіць гэта стане тваім новым звычаем. Адсюль і прывыкнуць. Ад знайсьці таксама недалёка і да купіць.
Ёсьць яшчэ нешта, што аб’ядноўвае гэтыя ўсе значэньні. Калі словы знайсьці, купіць, прывыкнуць — нэўтральныя, то спанатрыць больш эмацыянальна важкае. Яно нясе ў сабе аспэкт чагосьці новага, чаго раней не было, дасягнутага насуперак нейкім перашкодам. Спанатрыў — гэта знайшоў тое, што было схавана, або не відаць (пар. рас. обнаружить). Спанатрыў — навучыўся і паняў звычай рабіць штосьці, чаго ня ўмеў, спрактыкаваўся. Спанатрыў — зразумеў штосьці, чаго дагэтуль не заўважаў.
Што значыць спанатрыць?
Кажны ведае, што такое зразумець (уразумець); скеміць (укеміць); сьцяміць (уцяміць); паняць; усьвядоміць; зьмеркаваць; здагадацца; дамысьліцца, дадумацца. Але ня помніць дзеяслоў "спанатрыць".
Даўнейшыя варыянты гэтага слова — спанатраваць, спанэтраваць. Паходзіць гэты дзеяслоў ад лацінскага penetrare — пранікаць, дасягаць, дасьледаваць.
Спанатрыць па-расійску.
1) смекнуть; заметить;
2) привыкнуть;
3) приобрести.
📷 Pan Litoŭski — Што значыць спана́трыць?
@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё
Пэндзлі замест аўтаматаў.
🥳 6 жніўня 1965 — нарадзіўся Алесь Пушкін (в. Бобр Крупскага р-на Менскай вобл.), беларускі жывапісец-нонканфарміст, тэатральны мастак, перформер, палітвязень.
Па поглядах пацыфіст. У 1984 прызваны ў Савецкую Армію, служыў у Афганістане. У войску вёў дзённік на беларускай мове, апісваючы праўду, пакуль яго не прачытаў і не выдаў саслужбовец-беларус. Дзённік Пушкіна быў прызнаны антысавецкім. У 1986 дэмабілізаваўся і працягнуў вучобу.
⏸Глядзіце — Пэндзлі замест аўтаматаў. АЛЕСЬ ПУШКІН
Акрамя актыўнай выставачнай дзейнасці, распачатай у часы перабудовы, Алесь Пушкін браў актыўны ўдзел у руху нацыянальнага адраджэньня. Гэта быў час узнікненьня ў Беларусі такіх моладзевых гісторыка-культурных арганізацый, як «Талака», якая займалася рэстаўрацыяй помнікаў, асветніцкай дзейнасцю, якая тычыцца адраджэння беларускай мовы і нацыянальнай сімволікі.
▶️Глядзіце — Алесь Пушкін, чалавек, які стварае ў вёсцы Горад Сонца
У 1996 годзе зрабіў манументальныя роспісы сцен праваслаўнай царквы ў роднай вёсцы Бобр, адноўленай пасля разбурэння ў 1936 годзе. Тэматыка роспісу ў эпізодзе Суднага дня зноў мела палітычную афарбоўку. Па правую руку Хрыста былі намаляваныя праведнікі, па левую — грэшнікі. Анёл трубіў у горн. Асобы мелі падабенства з рэальнымі людзьмі. Пасля таго, як фрэску паказалі ў тэлепраграме РТР «Весткі тыдня» ў 2005 годзе, царкоўныя ўлады накіравалі ў Бобр протаіерэя Мінскай епархіі Мікалая Коржыча, пад наглядам якога скандальная частка роспісу сцены была замазана. Гэта драўляная царква, пасля асвячэння яе патрыярхам Філарэтам, згарэла.
🚀 Пра яго яшчэ адзін сакавіты перфоманс мы ўзгадвалі ў папярэднем пасце — «Подзьвіг твой бесьсьмяротны»!
▶️Глядзіце пра Алеся дакументальную стужку — Прыйдзе вясна і зацьвятуць каменьні
💔Сьветлая памяць...
#мова @supermova #годнасьць #пушкін
ШТО ЗНАЧЫЦЬ ЗБАЁДАЦЬ (ЗБАЁДАВАЦЬ)?
Вы чулі такое слова — збаёдаць? Слова гэтае пачуеш цяпер даволі рэдка. А ўсё таму, што яно ў сваёй экспрэсіўнасьці ня мае дакладнага расійскага адпаведніка. Яно значыць: змарнаваць, зьнішчыць, згубіць, страціць — толькі з выразным адценьнем шкадаваньня, асуджэньня, можа, нават крыху злосьці.
Раней мэдыйная мова намагалася ўнікаць экспрэсіўнай размоўнай лексыкі. І адпаведна, калі жывая беларуская мова занікла, а засталася толькі пісьмовая мова газэт і тэлевізіі, загінулі і ўсе жывыя, экспрэсіўныя словы і звароты.
Але як той казаў — варона з куста, а пяць на куст. Згадзіцеся, што людзі ня могуць жыць без жывых, экспрэсіўных, трапных зваротаў. Людзям трэба выражаць эмоцыі: злаваць, цешыцца, жартаваць, плакаць, наракаць. Замест сакавітых, багатых на значэньне слоў нашай мовы, прыходзяць іншыя словы, пачутыя намі ў фільмах і сэрыялах — спрэс расійскамоўных. Нядаўна, напрыклад, пачаў распаўсюджвацца выраз “зьліць нешта” ў значэньні змарнаваць, з тым самым адценьнем шкадаваньня і асуджэньня — блізкім да значэньня “збаёдаць”. Ці не ў такім кантэксце якраз “збаёдаць” выкарыстоўваюць беларускія аўтары?
● Не наладзілі нічога яго сапіенсы, а тое прыўкраснае, што ён ім пакінуў, збаёдалі бяз рэшты. (Васіль Быкаў, “Мурашкі”)
● Гэнага кавальца сын, Ясь, збаёдаў штуцары. (Алесь Наварыч, “Літоўскі воўк”)
● Іхнюю сталярню камуністы зьбяёдалі, а хату разабралі і распрадалі на дровы. (Адам Глобус, “Койданава”)
————————————————————
Што значыць збаёдаць (збаёдаваць)?
Збаёдаць — змарнаваць, страціць, згубіць, зьнішчыць.
◆ Збаёдаць усе грошы — истратить все деньги попусту.
◆ Збаёдаць чалавека — погубить человека.
📷 Pan Litoŭski — @PanLitoŭski
@supermova #мова #панлітоўскі #ужываймасваё
Імя ў беларускай навуцы
🥳 5 жніўня 1924 — нарадзіўся Аркадзь Жураўскі (в. Янава, Талачынскага р-на, Віцебскай вобл.), беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук, прафесар.
🔥 Вынік навуковай дзейнасці А. I. Жураўскага плённы: па актуальных пытаннях беларускага мовазнаўства ім апублікавана звыш 300 навуковых прац.
⚡️ Месца ў сферы навуковых інтарэсаў Аркадзя Іосіфавіча было адведзена дыяхранічнаму мовазнаўству, а іменна асвятленню ўнутранай гісторыі беларускай літаратурнай мовы. Даследчык пераканаўча паказаў, што спецыфіку эвалюцыі беларускай літаратурнай мовы старажытнага перыяду складае паступовае, няўхільнае вызваленне ад архаічных царкоўнаславянскіх рыс і замена іх адпаведнымі сродкамі жывой народнай мовы.
⚡️ Вучоны заклаў падмурак для даследавання запазычанай лексікі ў старабеларускай мове. Упершыню ў беларускім мовазнаўстве ім выдзелены пласты запазычанай лексікі, вызначаны шляхі і спосабы пранікнення іх у старабеларускую пісьменнасць, сам працэс запазычвання названы «станоўчым фактарам прагрэсіўнага развіцця».
⚡️ У сваіх навуковых працах неаднаразова звяртаўся да асвятлення перакладчыцкай працы Францыска Скарыны. Даследчык кваліфікаваў моўную аснову твораў беларускага першадрукара як беларускі варыянт (тып) царкоўнаславянскай мовы. За комплекс даследаванняў, прысвечаных лінгвістычнаму аналізу выданняў Скарыны і накіраваных на папулярызацыю яго асветніцкай дзейнасці, А. I. Жураўскі быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1990) і атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь у 1994 г.
🔗 Падрабязней у артыкуле - Імя ў беларускай навуцы
#мова @supermova #навука #янава
Беларускі Далі.
🥳 4 жніўня 1947 — нарадзіўся Мікалай Селяшчук (вёска Велікарыта, Маларыцкі раён) — выбітны беларускі графік і жывапісец.
У 1980—1990-х яго называлі самым прагрэсіўным мастаком Менска, а таксама аўтарам-наватарам, стваральнікам новага стылю жывапісу. Надоечы ў Менску блізкія і калеґі ўспаміналі мастака Мікалая Селешчука. Гэта яго ілюстрацыі трапілі ў апошнія савецкія выданьні Коласа, Барадуліна і Янішчыц. А два дзясяткі работ майстра жывапісу і кніжнай ґрафікі паказвалі апошнія два тыдні ў Нацыянальным гістарычным музэі. Сёньня вялікая частка карцін аўтара знаходзіцца ў дарагіх прыватных калекцыях. Работы Селешчука ёсьць і ў Трацьцякоўскай ґалерэі, Ґалерэі Кастакі ў Атэнах і Музэі сучаснага мастацтва ў Нью-Джэрзі.
📰 Чытайце артыкул — Акадэмік жывапісу. Мікалай Селяшчук
⚡️ М.Селяшчук тварыў шэдэўры сюррэалізма, сьмела выкарыстоўваючы беларускія фальклёрныя матывы. Яшчэ пры жыцьці яго называлі наватарам, першапраходцам, беларускім Далі. Яго творы ахвотна куплялі замежныя калекцыянеры. Сваёй творчасьцю ён уводзіў айчыннае мастацтва ў сусьветны кантэкст. Вяртаў яго туды пасьля Шагала, Малевіча.
“Мастак заўжды зь вялікімі гонарам і задавальненьнем падкрэсьліваў свае вельмі цёплыя і шчырыя адносіны да беларускай спадчыны, надаючы ёй сучаснае мэтафарычнае, сымбалічнае прачытаньне, – гаворыцца ў прэсавым рэлізе Нацыянальнага мастацкага музэю. – Сама асоба майстра здавалася таямнічай і загадкавай. І стала ўспрымацца яшчэ больш загадкавай пасьля яго трагічнай сьмерці падчас падарожжа ў Італію ў 1996 годзе”.
📝 З артыкула — Мікола Селяшчук – таямнічы і загадкавы
#мова @supermova #мастак #сюррэалізм #жывапіс
Дзіця, дзяціна, а ня дзецішча.
“Дзецішча” мусіць азначаць “вялізнае дзіця”, бо суфікс -ішч-а мае у беларускаи мове узмацняльна-павелічальнае значэньне; параун.: вецер і вятрышча, дождж і дажджышча, воук і ваучышча. Нарашчэньне -ішча без згаданаи сэмантыкі беларускаи мове неуласьцівае.
Дзецішча ≠ дзіця
Днішча ≠ дно
Дзецішча, дзяціна = вялікае дзіця
Чалавечышча, чалавечына = вялікі чалавек
Днішча = вялікае дно
Ваучышча = вялікі воўк
Вятрышча, вятрыска = моцны вецер
Дажджышча, дажджыска = моцны дождж
Тапарышча, тапарыска = вялікі тапор
Сякерышча = вялікая сякера
————————————————————————
З мовазнаўчай кнігі "Культура мовы" Павал Сьцяцко. Старонка 109-110.
Дзіця, дзяціна — дзецішча. "Русско-белорусский словарь" пад рэдакцыяй Я.Коласа, К.Крапівы і П.Глебкі (М., 1953. С. ИЗ) рас. детище падае толькі з пераносным значэннем і перакладае двумя словамі: дзецішча і дзіця. Натуральным тут выступае другое слова, а першае — каб было так, як у расійскай мове. Другое выданне гэтага слоўніка фіксуе ужо наступнае: "Детище 1. дзецішча, -шча ср.; перен. тварэнне, -ння ср." (Т. 1. Мн., 1982. С. 207). Тое сама бачым і у пазнейшых перавыданнях (выд. 4-е. Мн., 1993. Т. 1. С. 364). ТСБМ-78 (Т. 2. С. 170) кваліфікуе гэтае слова так: "Дзецішча, -а, н. Плод, тварэнне, вынік якой дзейнасці, чыіх-н. клопатау, намаганняў". Тут дзецішча, праўда, мае толькі адно значэнне — пераноснае. Адкуль у перакладных слоўніках з'явілася першаснае значэнне? Ды яго проста "перасадзілі" з расійскіх слоунікау. Так, у чатырохтомавым "Словаре русского языка" (Изд. 2-е. Мн., 1981. Т. 1. С. 393) чытаем: 'Детище ср. 1. Устар. То же, что и ребенок, дитя, сын или дочь. Сидевшие по стенам залы маменьки с беспокоиствием следили за Корепановым, как только он подходил к их детищам. Салтыков-Щедрин. Губернские очерки. 2. перен. То, что создано собственными трудами и заботами". Дык няўжо застарэлае у расійскай мове слова детище яшчэ павінна выкарыстоўвацца і ў беларускай мове, як раіць нам "Русско-белорусский словарь" 1982 года і ўсе яго наступныя перавыданні, што выйшлі пад рэдакцыяй К.Крапівы? У такім разе гэтае "дзецішча" мусіць азначаць "вялізнае дзіця", бо суфікс -ішч-а мае у беларускай мове ўзмацняльна-павелічальнае значэнне; параун.: вецер і вятрышча, дождж і дажджышча, воук і ваўчышча. Нарашчэнне -ішча без згаданай семантыкі беларускай мове неуўласцівае; параўн.: "Дно — дно, днище" у БРС-26 М.Байкова і С.Некрашэвіча (с. 96). У "Расейска-беларускім вайсковым слоўніку" С.Судніка і С.Чыслава (с. 54) бачым: 'Днище — дно". Для "обогащения" беларускай мовы гэтае днішча таксама ўціснулі у слоўнікі 30—80-х гадоў. ТСБМ-78 (Т. 2. С. 184) дае такое яму вызначэнне: "Днішча, -а, н. Дно вялікай пасудзіны". I падае прыклад: "Надзя сядзела на днішчы перакуленага вядра і чысціла бульбу. М.Ткачоў". Даводзіцца толькі здзіўляцца, якім вялікім было тое вядро і яго днішча!? Якуб Колас выкарыстоўваў з пераносным значэннем утварэнне з суфіксам -ін-а: "То Вілія — Літвы дзяціна" ("Новая зямля"). Як бачым, форма дзецішча штучная для беларускае мовы.
📷 Pan Litoŭski — Дзіця, дзяціна, а ня дзецішча
@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё
Ад сталіцы да мястэчка.
⚡️ 3 жніўня 2004 — Тураву нададзены статус места.
⚪️ Тураў — найстарэйшы горад дрыгавічоў і сталіца адной зь першых дзяржаваў на беларускай этнічнай тэрыторыі. Места гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), колішняя сталіца графства і старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захавалася Замчышча, помнік археалёгіі XII ст., а таксама драўляная царква Ўсіх Сьвятых, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася мураваная абарончая вежа, помнік архітэктуры XIII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі.
📍 Адказы на пытаньні: Якое значэньне мела ўтварэнне Тураўскай епархіі? Навошта кіеўскія князі пераносілі гарады і што такое тэорыя пераносу гарадоў? у відыё "Тураўскае княства: Міфы і тэорыя пераносу гарадоў?"
Каб даведаца, што стала прычынай утварэньня Тураўскага княства, хто быў першым князём і чаму праслыў “акаянным”:
⏸ Глядзіце Гісторыя за 5 хвілін #14 — ТУРАЎ - ад сталіцы да мястэчка
🎧 Слухайце Recha — у горадзе Тураў
#мова @supermova #тураў #горад
Гатуем любімы дэсерт вялікага князя Літоўскага Яна III Сабескага
Большасьць традыцыйных беларускіх страваў, якія дайшлі да нашых дзён, датычацца простай сялянскай кухні. На шчасьце, мы ведаем рэцэпты шляхецкіх ласункаў, якімі частавалі ня кожны дзень 🍨. Адзін зь іх – архас – быў любімай стравай вялікага князя Літоўскага і караля Польскага Яна ІІІ Сабескага і ягонай жонкі. Прыгатуем? 😉
Вазьміце:
малако – 1 л
сыракваша – 1 шклянка
сьмятана – 2/3 шклянкі
яйкі – 4 шт.
цукар – 100 г
цынамон і узьбітыя вяршкі на смак
🍧 Адзьдзяліце бялкі ад жаўткоў і пастаўце ў лядоўню. Узьбіце бялкі асобна, а жаўткі – з цукрам. У рондалі зьмяшайце малако, сыраквашу і сьмятану, дадайце бялкі і жаўткі, пастаўце на пліту і, не спыняючыся, перамешвайце. Сумесь трэба давесьці да кіпеньня, каб малако адтапілася.
🍧 Далей трэба выкласьці сумесь у палатняную сурвэтку і падвесіць ў халаднаватым месцы, каб вадкасьць пасьцякала, а густая частка астыла. Гатовы архас раскладзіце па келішкам, пасыпце цынамонам і ўпрыгожце узьбітымі вяршкамі.
Смачна есьці! ☺️
▶️Глядзіце Сармат — Што ела шляхта? Шляхецкая КУХНЯ
#мова @supermova #дэсерты
Ютуб выдаліў гэтае відэа!
Кіназнічку, дзе мы наіўна распавядалі пра тое, на якіх пляцоўках глядзець кіно, серыялы, мультфільмы і анімэ па-беларуску. Зразумела ж, большасць з іх была пірацкай. 🥲
Калісьці, спадзяемся, зможам рассказаць на Ютубе пра тузін легальных спосабаў глядзець сусветнае кіно і папулярныя серыялы на беларускай мове.
А пакуль пакідаем новы выпуск кіназнічкі ад Plistachki тут, у тэлеграме.
Як магілёўскі настаўнік стаў Ілжэдзмітрыем ІІ.
🥳 1 жніўня 1977 — нарадзіўся Аляксей Бацюкоў (Магілёў) — беларускі эсэіст, журналіст, пісьменьнік. Былы дырэктар Музэю гісторыі Магілёва.
📝 Сталы аўтар часопісу “ARCHE” і “Нашай Нівы”. Аўтар апавяданьняў “Кароль блазнаў”, “Спакойныя вочы, таропкія рухі”, "Каханьне і сьмерць у мястэчку N".
📚 З эсэ варта адзначыць “Дворык пад нямецкім домам”, “Праўда і няпраўда гісторыі”, “Авантура беларускай шляхты”.
📖 Аляксей Бацюкоў напісаў п'есы: “Крыху пра колер вады і дыму”, “Начныя праспэкты”.
😜 За час сваёй плённай працы здабыў для музэя шэраг каштоўных экспанатаў, сярод якіх Статут ВКЛ.
⏸ Як магілёўскі настаўнік стаў Ілжэдзмітрыем ІІ і пра іншыя магілёўскія чарадзействы глядзіце на ютуб-канале Аляксей Бацюкоў.
"І наогул, думаю, мала значэньня мае тое, дзе ты ёсьць — для творцы. Для творцы наогул лепей быць недзе па-за ўсім. Гэта мэдытатыўны працэс. Пагружацца ў штодзённасьць трэба, канечне, але для гэтага не абавязкова, нават лішне будзе яе пераядаць. "
📰 Чытайце інтэрвію — Я ўспрымаю сваю адсутнасьць на радзіме як творчую камандзіроўку
#мова @supermova #бацюкоў #музэй #пісьменьнік
Зважай, а ня сьмірна.
Расійскаму прыметніку смирный у беларускай мове адпавядаюць словы спакойны, ціхмяны, рахманы. “Смирно” — даслоўна 'стань рахманы й ціхмяны'. Але ў многіх мовах сьвету асноўная вайсковая каманда азначае не загад стаць рахманым, а заклік да ўвагі. Англійскае “Attention!” ('Увага!'), таксама патрабуюць увагі француская каманда “Garde à vous!”, італьянская “Attenti!”, польская “Baczność!”.
У нашай мове ня можа быць прыслоўя “смірна”. Слова смірна — тыповы маскалізм, яно фанэтычна чужое для беларускае мовы. Перад санорнымі (заўсёды звонкімі) гукамі ў нас толькі прыстаўка з-: мяняць – зьмяняць, ліць — зьліць, таксама зьняць і г.д. Гэта істотнае адрозненьне ад расійскае мовы, там с‐: сменять, слить, снять.
У гэтым шэрагу й беларуская каманда “Зважáй!” — першасна загадны лад ад дзеяслова зважаць 'зьвяртаць увагу'. У БССР каманду “Зважáй!” узаконіў “Практычны беларускі вайсковы слоўнік”, 1927 год, выдадзены Вайсковай камісіяй пры Інстытуце беларускае культуры.
У кароткі пэрыяд новага Адраджэньня нешта зрушылася. У 1996 годзе выйшаў акадэмічны ТСБЛМ пад рэдакцыяй М. Судніка і М. Крыўко. У гэтым салідным томе слова “смірна” няма зусім, затое ёсьць “зважáй” 'каманда, якая азначае: стаяць навыцяжку, нерухома'.
Надосталь, будзе дапраўды беларускае войска — усё прыжывецца.
📷 Pan Litoŭski — Зважай, а ня сьмірна.
@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё
Гэта не канец...
9 жніўня 2020 — абдыліся шостыя прэзыдэнцкія выбары з часу атрыманьня незалежнасьці ў 1991 годзе.
"Захоўвайце спакой ды вастрыце косы" — Jaśko haspadar z pad
📰 Чытайце на Камунікат — Мужыцкая праўда
Нам з кален трэба падняцца,
Без чужых дарадчыкаў...
Ёсць жа косы, ёсць сякеры,
Яська гаспадар с пад Вільні.
Ўсе мы разам касінеры,
З вамі шлях у нас адзіны.
🎧 Слухайце Dzieciuki — Мужыцкая праўда
@supermova #мова #барацьба #незалежнасьць
Ці каштавалі вы хрушчы?
Хрушчы – адзін з традыцыйных беларускіх дэсэртаў, які абавязкова варта пакаштаваць, калі вы гэтага яшчэ не зрабілі. Трымайце рэцэпт! 😉
Вазьміце:
яйкі – 1 шт. + 1 жаўток
масла – 50 г
мука – 170 г
гарэлка – 1 ст. л.
алей
✔️ Яйкі трэба расьцерці з цукрам, дадаць масла і гарэлку, паступова дадаць муку – замясіць густое цеста.
✔️ Раскатайце цеста ў плясты таўшчынёю 2-3 мм і нарэжце палоскамі шырынёю 2,5 см і даўжынёю 10-12 см. Складзіце палоскі напалову, перапляціце у касічку, а канцы зьляпіце.
✔️ Пакладзіце хрушчы ў кіпячы алей на 1-2 хвіліны – смажыць трэба да залацістай скарынкі.
✔️ Гатовыя хрушчы пасыпце цукровай пудрай і падавайце гарачымі або халоднымі.
Смачна есьці! ☺️
#мова @supermova #дэсерты
Адзінае наша выйсце — пераходзіць на беларускую мову.
🥳 7 жніўня 1954 - нарадзіўся Алег Трусаў (Амсьціслаў, Магілёўская вобл.), беларускі археоляг, гісторык архітэктуры, грамадзкі дзеяч. Палітык і грамадзкі дзяяч, былы старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
Прымаў удзел у абвяшчэньні дзяржаўнага сувэрэнітэту і поўнай незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, адзін з распрацоўшчыкаў афіцыйнай выявы дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь «Пагоня», бел-чырвона-белага дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго.
Зьяўляецца прыхільнікам распрацоўкі новага правапісу беларускае мовы, а таксама замены запазычаных з расейскай мовы словаў на ўласна беларускую лексыку; клясычны правапіс і наркамаўку лічыць беларускімі культурнымі каштоўнасьцямі, таму ставіцца нэўтральна да ўжываньня абодвух.
- Што б Вы параілі тым людзям, якія вырашылі пераходзіць на беларускую мову, але вагаюцца?
🌟Па-першае, «Лупіце на трасянцы!» Адразу немагчыма добра гаварыць. З цягам часу вы гэтыя словы заменіце на беларускія.
🌟Па-другое, заўжды перад сном хвілін 40 чытайце на беларускай мове, слухайце беларускую музыку. І тады мозг будзе ўсю ноч думаць па-беларуску.
🌟Беларуская мова робіць чалавека мацнейшым. Наша мова багацейшая за расейскую. Беларускі слоўнік Піскунова ў два разы большы, чым самы вялікі слоўнік расейскай мовы.
🗣 Чытайце інтэрв'ю Лупіце на трасянцы!
Адзінае наша выйсце — пераходзіць на беларускую мову, як гэта ні было б цяжка. Хоць бы дома, у сям’і. Найлепшая абарона ад «русского мира» — наша родная мова. Не трэба пакуль ніякіх шэсцяў, дэманстрацый, давайце дэманстраваць паўсюль беларускую мову. Тым больш папулярнасць расійскай мовы, дзякуючы вайне, імкліва зніжаецца. Курсы беларускай мовы адкрываюцца па ўсім свеце, гэта таксама добры паказчык.
📝 Чытайце інтэрвію — Ад «русского мира» застануцца рожкі ды ножкі
#мова @supermova #гонар #годнасьць #амсціслаў
Трэці Прэзыдэнт Беларусі.
🥳 7 жніўня 1879 — нарадзіўся Пётра Крачэўскі (в. Дубна, Мастоўскі раён) — беларускі палітычны дзяяч, гісторык, пісьменьнік. 3-і старшыня (пазьнейшае Прэзыдэнт) Рады БНР.
⚪️ У 1917-м ён, выпускнік Віленскай духоўнай сэмінарыі, потым настаўнік, банкаўскі службовец і вайсковец, бярэ ўдзел у Першым Усебеларускім зьезьдзе і абіраецца сябрам яго выканкаму. Праз два гады, у сьнежні 1919-га, Крачэўскі ўзначаліў Раду БНР, што ў тых палітычных умовах прывяло да непазьбежнай эміграцыі — спачатку ў Літву, а затым у Чэхаславаччыну.
🔴 Пётра знаходзіўся ў ліку тых нашых палітыкаў, якія выступілі супраць пастановаў 2-й усебеларускай канфэрэнцыі ў Бэрліне (1925 г.), дзе Менск быў прызнаны адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня Беларусі.
⚪️ Пяру Крачэўскага належаць паэтычныя й драматургічныя творы, але найперш ягоны талент гісторыка й літаратара выявіўся ў эсэ й артыкулах, прысьвечаных асобам і падзеям беларускай мінуўшчыны. У адным зь іх — эсэ «Скарына і незалежнасьць» — прэзыдэнт БНР напісаў словы, актуальнасьць якіх непадуладная часу: «Бяз мовы няма нацыі, без культуры — няма народу і ня можа быць Незалежнасьці, сваёй уласнай дзяржавы».
🗽Чытайце Імёны Свабоды - Пётра Крачэўскі
🔴 П. Крачэўскі дамогся ў чэхаславацкага ўраду стыпэндыяў для беларускіх студэнтаў, стварыў Беларускі архіў у Празе. У 1926 выдаў палітычна-навуковы альманах “Замежная Беларусь”.
📍 Памёр у Празе ў 1928 г. Пахаваны на Альшанскіх могілках.
▶️ Глядзіце — Прэзыдэнт БНР Пётра Крэчэўскі
#мова @supermova #бнр #крачэўскі
Дзень беларускага кнігадруку.
🌟 6 жніўня 1517 - Францыск Скарына ў Празе пачаў друкаваць Біблію на беларускай мове. Гэтым ён распачаў друкарскую справу ва ўсім рэгіёне. Біблія Скарыны стала першай ва Усходняй Еўропе друкаванай кнігай і ўвайшла ў Топ - 10 у свеце.
Друкаваная Біблія па-беларуску з'явілася раней за англійскую на 8 год, раней за польскую на 34 гады, раней за расійскую больш як на 300 год! За ўвесь час сваёй працы Скарына надрукаваў каля 10 тысяч біблійных кніг. Гэта значыць, што кожны пісьменны беларус тых часоў мог атрымаць па асобніку кнігі Скарыны на роднай мове.
▶️Глядзіце "Вусы Скарыны" — Што схаваў Францыск Скарына ў сваім партрэце
Скарына не выпадкова друкаваў кнігі менавіта на старабеларускай мове. У гэтым выражаліся яго любоў да Бацькаўшчыны. Ён пісаў:
«Як ад нараджэння звяры веда юць ямы свае; птушкi ведаюць гнёзды свае; рыбы чуюць віры свае; пчолы бароняць вуллі свае,— так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць».
Выбітны вучоны і асветнік так тлумачыў выбар кнігі для друку: «Біблія для дзяцей і людзей простых — навука, для настаўнікаў і людзей мудрых - здзіўленне. У гэтай кнізе ўсёй мудрасці па чатак і канец».
🗓 З календара "Героі беларусі"
Кнігу складае аўтарскае эсэ ў 25 частках «Нечаканы Скарына», у якім прадстаўлены новы погляд на асобу Францішка Скарыны і арыгінальныя гістарыясофскія канцэпцыі для разуменьня ягонай дзейнасьці, даробку і шчыльных сувязяў з італьянскім Рэнэсансам. Другую частку кнігі складаюць аўтарскія інтэрвію зь беларускімі, аўстрыйскімі, італьянскімі, польскімі, францускімі і чэскімі навукоўцамі, якія расказваюць пра эпоху Скарыны і новыя знаходкі ў скарыназнаўстве.
📕 Пампуйце і чытайце кнігу Сяргея Абламейкі - Нечаканы Скарына
Казалі сябры, казалі суседзі,
Навошта Францішак с Полацку едзеш.
Стартап ненадзейны ня варта і брацца,
Завязывай брацьце з гэтым дзівацтвам.
Патрэбна каму твая родная мова?
Патрэбна каму друкаванае слова?
Ня тыя часы, ня тыя ўмовы,
Народ не гатовы...
🎧 Слухайце Recha - Скарына
#мова @supermova #гонар #годна #скарына
Трыюмф пад Клецкам.
⚡️ 5 жніўня 1506 — адбылася перможная бітва пад Клецкам паміж войскамі ВКЛ на чале зь Міхаілам Глінскім і крымскімі татарамі.
⚡️ Значэньне гэтай бітвы велізарнае. І найперш палітычнае. Перамога, поўны трыюмф, разгром пад Клецкам даволі значнага татарскага войска, траціны ўсіх узброеных сілаў Крымскага ханства, аслабіла сілы Крыма, ён адразу пайшоў на мір. І Менглі Гірэй прыслаў да караля Аляксандра свайго пасла. Праўда, акурат на той час Аляксандар памёр, і ўжо Жыгімонт падпісваў мір з крымчакамі. Крымскае ханства стала саюзьнікам ВКЛ і некалькі гадоў не чапала землі княства. Але з 1508 году сытуацыя пачала мяняцца, і ў 1512 годзе Крым разам з Маскоўскім княствам зноў пачынае дзейнічаць супраць Вялікага Княства Літоўскага. Значэньне Клецкай бітвы большае ў палітычным сэнсе, чым у ваенным. Таму што перамога пад Клецкам была першай перамогай над Крымскім ханствам у адкрытай бітве. Раней крымчакоў грамілі толькі даганяючы, у пагоні, і ўсяго некалькі разоў — у 1497, у 1503-м. А цяпер упершыню крымскія наезьнікі былі разгромленыя ў бітве, выкананай па ўзорах антычнага ваеннага майстэрства, у адпаведнасьці з рэнэсансавай ваеннай навукай. Клецкую бітву параўноўваюць зь бітвай пад Равэнай у 1512 годзе. І перамогу над татарамі мог тады атрымаць менавіта Глінскі. Бо ў першую чаргу лёс бітвы вырашыла здольнасьць ваеннага правадыра прыняць у пэўны момант хуткае і трапнае рашэньне. І Глінскі гэта зрабіў.
✍️ Генадзь Сагановіч - “Значэньне Клецкай бітвы 1506 году — велізарнае”
Гук і крык над полем па лясных разлогах
Поўна трупаў у рацэ па шляхах-дарогах
Так Літва татараў біла мардавала
Аж да Цапры да ракі да ракі загнала.
"Стары Ольса" - Клецкая бітва
▶️Глядзіце Войска ВКЛ Частка 7.9. — Клецкая бітва
#мова @supermova #клецк #бітва #гісторыя
Творы Міколы Селяшчука
@supermova #мастак #сюррэалізм #жывапіс
Добрыя людзі нічога ня робяць — як вядома,
гэтага цалкам хопіць для перамогі зла.
🥳4 жніўня 1917 - нарадзіўся Янка Брыль, беларускі пісьменьнік-празаік, перакладчык і публіцыст.
«Набокава за яго „Лаліту“ трэба судзіць па адным артыкуле з гвалтаўнікамі непаўналетніх»
Вось і тут, у гэтай ацэнцы набокаўскай творчасьці, так і чуецца спрадвечная любоў народа да юрыспрудэнцыі: кожнаму па артыкуле, і для кожнага суд — «самы гуманны суд у мірэ». Быў бы пісьменьнік, а артыкул знойдзецца.
Творчасьць Брыля выглядае прыкладна так: пачаўшы з раману, скончыў мініятурамі. Мініятуры Брыля ўвесь час нешта няўлоўна нагадваюць, і толькі потым разумееш, што: блогі — блогспот ці лайвджорнал, чаму б і не.
«Птушкі і гнёзды», які ўсе чыталі, але кожны другі блытае з «Пралятаючы над зязюліным гняздом», а кожны дзясяты з «Гняздом тваёй рукі» Зьм. Аглаблёвага, каму што бліжэй. Завуць героя Алесь Руневіч, і з прозьвішчам яму недарэмна так пашанцавала — гэта беларус у пошуках ідэальнай Беларусі.
Вобраз Руневіча Брыль шмат у чым напісаў з самога сябе — наіўны хлопец з Заходняй Беларусі, прызваны з пачаткам вайны ў польскае войска, трапляе ў нямецкі палон і намагаецца ўцячы адтуль.
Брыль наўрад ці змог бы апублікаваць свой раман, калі б не ўзмацніў напрыканцы «ідэалягічны складнік». Бяз гэтых не зусім мастацкіх прыёмаў раман зрабіўся б кнігай пра немажлівасьць уцёкаў — бо як можна ўцячы з палону ў палон?
Таталітарызм заўжды страшны найперш сваім бытам. Добрыя людзі нічога ня робяць — як вядома, гэтага цалкам хопіць для перамогі зла.
🏦 Чытайце Гамбурскі рахунак Бахарэвіча — Так казаў Нд
⏸ Глядзіце "Суполку пісьменьнікаў" — Янка Брыль. Паміж мініяцюрай і раманам
@supermova #мова #белліт
💯 Цікавы, шчыры і апантаны беларус💯
🥳 3 жніўня 1899 — нарадзіўся Баляслаў Грабінскі, доктар мэдыцыны (дантыст), беларускі грамадзкі дзяяч.
🔥 Першым заўважыў пад час падарожжа ў Італію «Партрэт Скарыны ў Падуі», зроблены ў 1942 годзе італьянскім мастаком Джакама Форна ў так званай «Залі Сарака» славутага Падуанскага ўнівэрсытэту.
🔗 Успаміны яго друкаваліся ў мінскім часопісе “АRCHE” (2000, № 5). Рукапіс гэтых успамінаў знаходзіцца цяпер у архіве БІНІМу ў Нью-Йорку. Баляслаў Грабінскі іх пачаў пісаць 3 жніўня 1979 года, каля яму ўжо было 80 гадоў.
⚡️ З вялікай павагай і дакладнасцю апісвае сваю вёску Урачыншчыну, назоў якой звязаны з тапанімікай пушчы.
⚡️ Адзін з раздзелаў успамінаў называецца “Мова”, дзе аўтар параўновае гаворкі вёсак.
⚡️ Вельмі прыгожа наш зямляк апісвае святы, якія адзначала яго вёска. Найперш, гэта Вялікдзень.
⚡️ Другая частка ўспамінаў прысвечана адукацыі. Менавіта тут аднойчы ён пачуў ад маладога настаўніка Краўцэвіча наступнае: “Вы ані рускія, ані польскія, а ўсе вы беларусы”
⚡️ Прайшоўшы першыя азы вучобы, наш зямляк паступіў і скончыў Віленскі універсітэт. Менавіта ў Вільні пачалася яго самая актыўная дзейнасць на беларускай ніве.
Працяг па дужа нялёгкі, але цікавы лёс выбітнага беларуса:
📝 Чытайце ў артыкуле — Баляслаў Грабінскі
#мова @supermova #годнасьць #медыцына #доктар
"Пальба акімба" у вольным доступе!
Глядзець на кінакіпе:
https://kinakipa.site/movie?id=1142604
https://kinakipa.site/movie?id=1142604
(20 падабаек пад гэтым допісам і я запошчу, як мяне прасмажыў chatgpt)
Патрыёт ВКЛ, мецэнат... скандаліст.
🥳 2 жніўня 1549 — нарадзіўся Мікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка» — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат, пісьменьнік. Маршалак надворны (з 1569) і вялікі літоўскі (1579—1586), ваявода троцкі (1590—1604) і віленскі (з 1604).
⚡️ Сын Мікалая Радзівіла Чорнага, мянушку "Сіротка" атрымаў ад караля Жыгімонта Аўгуста, калі ў вялікакняськім палацы малы Мікалай пачаў залівацца сьлязьмі, пакінуты бацькамі на хвіліну. Тады вялікі князь і кароль падыйшоў да малога, пагушкаў і назваў яго "Сіроткам".
⚡️ Ён быў чалавекам супярэчнасьцяў. Выхадкі Радзівіла “Сіроткі” ягоныя сучасьнікі лічылі, як мінімум, скандальнымі. З аднаго боку, ён быў шчырым каталіком і мэцэнатам, а з другога - чалавекам з сумнеўнай маральнасьцю ў прыватным жыцьці.
⚡️ Радзівіл “Сіротка” напісаў успаміны пра сваё падарожжа ў Ерусалім. Гэты тэкст папулярны сярод аматараў гісторыі й сёньня. Пілігрымку ў Сьвятую Зямлю ён зьдзейсьніў пасьля таго, як вылечыўся ад венэрычнай хваробы. Такім было яго абяцаньне дадзенае Богу: калі вылечыцца, то паедзе ў Ерусалім. Цікава, што кніжка выйшла не па-польску, а на лаціне, хаця арыгінал “Сіротка” напісаў па-польску.
📝 Чытайце артыкул — Радзівіл "Сіротка": патрыёт ВКЛ, мецэнат... скандаліст
⚡️ Мікалай "Сіротка" выракся бацькі, які быў найвядомейшым рэфарматарам у ВКЛ. Скупаў і паліў выдадзеныя Мікалаям Чорным кнігі, стаў асноўным фундатарам Контаррэфармацыі. У тый жа час заснаваў мураваны Нясьвіскі палац ды фарны касьцёл, Езуіцкі калегіюм. Падарыў друкарню Віленскаму ўнівэрсытэту.
🇧🇾 Глядзіце Гісторыя пад знакам Пагоні — Мікалай Радзівіл “Сіротка”
#мова @supermova #радзівілы #сіротка
Такім, як усе яму ўжо ніколі ня быць
1 жніўня 1914 Франц Кафка пачынае працу над раманам «Працэс»
Макс Брод быў мала таго што пасрэдны літаратар, але і кепскі сябра. «Калі я памру, спалі ўсе мае рукапісы», — просіць Кафка, намагаючыся ўсьміхнуцца. «Ага, — адказвае Брод. — Яволь».
Аднак ён ня толькі ня выканае волю Франца, ён яшчэ і зробіцца ў нейкім сэнсе суаўтарам: з шаснаццаці, ці колькі іх там было, фрагмэнтаў, напісаных бязладна, поўных цемры і горычы, зь бясконцага, як кола, працэсу, з сноў і відзяжоў Брод зробіць сапраўдны Раман — у меру лінейны, сюжэтны, з эфэктнай канцоўкай: адным словам, бэстсэлер, хай сабе і не для ўсіх.
Тое самае адбудзецца і зь іншымі тэкстамі Кафкі, якія хаця б неяк маглі зьвязацца ў нешта большае за асобныя маналёгі і гісторыі. Брод разумеў, што перад ім, яго інтуіцыя падказвала, які касьмічны маштаб мае насамрэч зьмесьціва ўсіх гэтых неабачліва пакінутых яму сшыткаў — але ён ведаў таксама тэхналёгію літаратурнага посьпеху. Якой мае быць кніга — каб яе прачыталі.
🗓 Каляндар Бахарэвіча - Крылцы на пятках Фэміды
✈️ ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ - Кафка і Беларусь
⏸ Выпуск падкаста Белліт прысвечаны раману Франца Кафкі «Працэс» - «Не зрабіўшы нічога благога, ён трапіў пад арышт»
🎧 Слухайце Беларускія аўдыёкнігі — Франц Кафка. Працэс
@supermova #мова #літаратура #каляндар
БНР — гэта не ўчарашні дзень.
Гэта сучаснасьць і наша будучыня.
31 ліпеня 1920 - ЦК Камуністычнай партыі бальшавікоў Літвы і Беларусі паўторна абвясьціў незалежнасьць БССР.
Расейскія бальшавікі не маглі не лічыцца з існаваньнем Беларускай Народнай Рэспублікі, плянуючы пэрспэктыву свайго панаваньня на акупаванай Беларусі. Гэтая акалічнасьць паспрыяла таму, што яны вымушаныя былі пагадзіцца на ўтварэньне БССР, на чым настойвалі левыя беларускія палітыкі, што супрацоўнічалі з бальшавікамі. Неўзабаве ў Смаленску быў створаны беларускі камуністычны ўрад, і першага студзеня 1919 года аб’яўлена пра стварэньне БССР. У кантэксьце нацыянальнага існаваньня гэта быў факт станоўчы.
🎧 Сяргей Шупа - Чаму «першая БССР» была фэйкам
Урад і Рада БНР апынуліся на выгнаньні. Тут яны разгарнулі палітычную дзейнасьць за вызваленьне Беларусі з бальшавіцкай няволі і па інфармаваньні палітычных колаў Захаду пра беларускую рэальнасьць.
Велізарнай заслугай Рады БНР і беларусаў у замежжы было тое, што яны ідэйна абаранілі, узьвялічылі і перахавалі да сёньняшніх дзён вялікія ідэалы незалежнасьці, ідэі і сымвалы Беларускай Народнай Рэспублікі.
❗️ Нашыя беларускія ідэі, ідэі беларускай незалежнай будучыні — гэта ёсьць ідэі БНР. Калі мы хочам нашу вольную, народную будучыню мець, — мы павінны вярнуць і ўсталяваць Беларускую Народную Рэспубліку як палітычную рэчаіснасьць. БНР — гэта не ўчарашні дзень. Гэта змагарная сучаснасьць і наша будучыня.
🔗Чытайце артыкул — БНР У АБШАРЫ МІНУЛАГА I БУДУЧЫНІ
🎶Слухайце трэк BNR100 - Heta BNR
@supermova #мова #афіша #гісторыя #будучыня