☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. ☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце. ☀️ На тарашкевіцы. Чат @supermovachat Сувязь @Super_Mova_Bot
Цікавінкі менскай падземкі
⚒ 15 чэрвеня 1976 году пачалося будаўніцтва мэтро ў Менску. Для жыхароў гораду мэтрапалітэн быў адкрыты 30 чэрвеня 1984 году.
Пачыналіся працы паступова па ўсёй лініі, а першая праходчая тарча была дастаўленая з Днепрапятроўску, бо Менск сваёй ня меў. На першай лініі было шмат складаных пляцоў: Сьвіслач, падводныя рэкі, чыгуначныя галіны, але работы ішлі пасьпяхова.
Другі этап разьвіцьця мэтрапалітэну прыпадае на 1987 год. У гэтым годзе зьявілася станцыя «Ўсход», якая стала перасадачным вузлом для 100 тысячаў жыхароў Менску.
🚃 3 ліпеня 1995 году былі здадзеныя «Маладзёжная» і «Пушкінская», а 7 лістапада 1997 году — «Аўтазаводзкая» і «Партызанская». 5 верасьня 2001 году была адкрытая дваццатая станцыя Менскага мэтрапалітэну — «Магілёўская».
З 1996 году пачалі будавацца тры новыя станцыі — «Ракаўская», «Кунцаўшчына» і «Каменная Горка» — на другой лініі. У 2001 годзе пачалося будаўніцтва працягу першай лініі на ўсход гораду — станцыі «Барысаўскі тракт» і «Ўручча». Гэта значыць, што ўпершыню менскі мэтрапалітэн выйшаў за Менскую кальцавую.
5 чэрвеня 2003 году прымаецца пастанова Менскага гарвыканкаму аб зьмене назвы будучай станцыі «Ракаўская» на «Спартыўная». Прапанову аб пераназваньні «Ракаўскай» выказаў на форуме афіцыйнага сайту Менгарвыканкаму наведнік пад мянушкай «Міхаіл Майсеевіч, Галяндыя». Назва «Ракаўская» ў яго выклікала непрыемныя асацыяцыі з ракавай пухлінай.
📱 Чытайце «Мэтро ўчора, сёньня, заўтра: вялікі гайд па сталічнай падземцы»
#мова @supermova #мэтро #менск #гісторыя
Адбудаваў беларускі Вавэль.
🥳 13 чэрвеня 1702 — нарадзіўся Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяяч
Найбольш уплывовы прадстаўнік роду Радзівілаў у сярэдзіне XVIII стагодзьдзя, адзін з найбагацейшых магнатаў Рэчы Паспалітай.
Ён адбудоўваў Нясьвіж і Нясьвіскі замак, якія моцна пацярпелі ў Вялікую Паўночную вайну (1700—1721), запрашаў у свае маёнткі архітэктараў (І. Ждановіч), мастакоў (Гескія), артыстаў, рамесьнікаў.
🚌 Аднак на ўсё трэба глядзець уласнымі вачыма. Цікава, а як на самой справе выглядае адноўлены Нясьвіскі замак, у якім стане і на якім узроўні яго музэйная экспазыцыя? Выпраўляйцеся ў Нясьвіж
Міхаіл Радзівіл "Рыбанька" заснаваў Нясьвіскую друкарню, Нясьвіскі кадэцкі корпус, у якім рыхтаваліся афіцэры для яго ўласнага войска, Нясьвіскі тэатар Радзівілаў разам з жонкай Францішкай Уршуляй Радзівіл. Трымаў шмат мануфактураў (суконную і дывановую ў Нясьвіжы, шкляныя ў Налібаках і Ўрэччы, шаўковых паясоў у Слуцку, фаянсавую ў Сьвержані, шпалерную ў Карэлічах). На працягу ўсяго жыцьця вёў дзёньнік («дыярыюш»).
Чаму менавіта "Рыбанька"?
🐎 Глядзіце Гісторыю пад знакам Пагоні — Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька»
"Рыбанька рыба рыбка"
Аднаўляй Нясьвіж спрытна
...
Будуй і майструй несупынна
Будуй і майструй несупынна
...
🎵 Recha - Рыбка
#supermova #мова #гісторыя #нясьвіж #вкл #рыбанька
Беларусы - шчаслівыя людзі, маюць ажно дзве Вікіпе(э)дыі - афіцыйным і класічным правапісам
💥 Эксперт другой сустрэчы Let’s Вікі, Ігар Іваноў — бібліятэкар і выдавец, які рэдагуе і Вікіпедыю, і Вікіпэдыю, а таксама напаўняе сумежныя праекты — Вікісховішча, Вікіцытатнік і Віківандроўкі. На гэтай сустрэчы мы:
📍працягнем рэдагаваць артыкулы
📍даведаемся пра аўтарскае права ў Вікіпе(э)дыі
📍пагаворым пра тое, як можна спалучыць з напаўненнем Вікіпэ(е)дыі ўласныя зацікаўленьні і патэнцыял нашых супольнасьцяў і ўстановаў
Сустрэча адбудзецца:
🌐 анлайн 13 чэрвеня ў 18:30 (па Мінску і Вільні), 17:30 (па Варшаве) і 19:30 (па Тбілісі)
🎉 афлайн 13 чэрвеня ў 18:30 ў Create Culture Space (Вільня)
💻 Бярыце з сабой лэптопы, добры настрой і інфармацыю на тэму, у якой жадаеце стварыць ці адрэдагаваць артыкул. Каб мы маглі зразумець колькасць удзельнікаў, зарэгіструйцеся, калі ласка, тут.
🇪🇺 Сустрэча адбудзецца ў межах праекта Social Camp, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у Варшаве пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза
Зваць мяне - беларус.
🥳 12 чэрвеня 1895 - нарадзіўся Леапольд Родзевіч (фальварак Кур'янаўшчына, Лагойскі раён, Менская в-ць) - драматург, празаік, публіцыст, паэт, дзяяч рэвалюцыйнага руху Заходняй Беларусі.
⬜️ Сваю пісьменьніцкую кар'еру Леапольд пачаў у Вільні, дзе апынуўся ў таварыстве беларускіх пісьменьнікаў, сярод іншых Максіма Гарэцкага і Зьмітрака Бядулі. З 1911 пачаў рэгулярна друкавацца ў "Нашай Ніве". Далучыўся да тэатральнай трупы І. Буйніцкага.
🟥 З 1925 года Л. Родзевіч жыў у Менску. Працаваў рэдактарам газеты Чырвоны сьцяг, затым часопіса Бальшавік (1933–1935), быў членам камісіі па вывучэньні Заходняй Беларусі пры АН БССР. Друкаваўся ў часопісах «Чырвоны сейбіт», «Полымя», іншых выданнях. У гэтыя гады ў Менску выходзяць яго кнігі «На паняволеных гонях» (вершы), «Рэвалюцыйным шляхам», «Вогнішча барацьбы», «Апавяданьні з жыцьця Заходняй Беларусі».
⬜️ 18 ліпеня 1933 года Л. Родзевіч быў арыштаваны, асуджаны на 5 гадоў і высланы ў Саратаўскую вобласць. Працаваў у лясніцтве. Паўторна арыштаваны ў 1938 годзе. Загінуў у канцлагеры. Дакладная дата смерці невядомая.
📚 Чытайце на Кніжнай палічцы Леапольда Родзевіча.
Я салдат малады,
Я дзяцюк хоць куды,
І без меры я дуж.
Зваць мяне - беларус.
Эх, як стане у рад
Малайцоў гэткіх шмат!
Усе вольны яны,
Беларусі сыны.
✍️ Салдацкая песня - Леапольд Родзевіч
#мова @supermova #пісьменьнік #драматургія
🌎 Новая зямля - Бунт чалавечай годнасьці 🌏
📖 11 чэрвеня 1923 - Выйшла ў свет паэма Якуба Коласа «Новая зямля».
⚡️ Пакуль іншыя беларускія клясыкі займаліся тым, што майстравалі на ўскраіне Мэтэрніхавага саду свае дудкі і дудуткі — кожны ў меру адведзенага яму таленту, Якуб Колас ня стаў разьменьвацца на дробязі і напісаў першую ў беларускай літаратуры Вялікую Паэму.
⚡️ Звонку гэтыя людзі — дужа пабожныя, але ўнутры поўныя сумневу. Яны тонка адчуваюць хісткасьць, хуткаплыннасьць жыцьця, гэтыя філёзафы, лясныя шапэнгаўэры, сьветабудова іх не задавальняе, бо палюсы іхнага існаваньня знаходзяцца адзін ад аднаго занадта і прадказальна блізка, каб у прасторы паміж імі існаваў шанец нешта зьмяніць. Бунт чалавечай годнасьці:
А меў бы кут свой чалавеча,
Ці ж бы служыў? Цярпеў бы здраду? Даўно б у морду плюнуў гаду!
⚡️ Іхная мара — чыста амэрыканская: свой кут, свая зямля («вось што аснова!..»), на якой ты гаспадар, здаровая канкурэнцыя, сумленная праца за сумленныя грошы і магчымасьць пакінуць прыдбанае нашчадкам. Астатняе прыкладзецца, бо на «пана хварэць» ніхто не зьбіраецца.
⚡️ Але што б там ні было, чалавек у пошуку — зямлі, волі, рыфмы ці проста піва — заўжды варты павагі і інтарэсу. «Новая Зямля» — у літаральным сэнсе НЗ, недатыкальны запас беларускай экспэдыцыі на той выпадак, калі мы, забыўшы хто мы і адкуль, зьямо свае апошнія боты і канчаткова заблудзім сярод гэтай ледзяной пустэльні, і побач ня будзе ніводнага пінгвіна, каб спытаць дарогу.
📆Чытайце Гамбурскі рахунак Бахарэвіча - Тым, хто шукае Туле
▶️ Глядзіце Хадановіча — Якуб Колас і «Новая зямля»
Белая зямля. Сонечныя далі.
Рэкі крышталя з водбліскамі сталі.
Забяры мяне з сабой,
Дзвіна!
Я з табой адной сям'ёй
здаўна!
🎧 Слушайце гурт Няміга — Белая зямля
📕 Чытайце ці слухайце «Новую зямлю» на Кніжнай палічцы
#мова @supermova #каляндар #белліт
ЗА незалежную дэмакратычную Беларусь.
📰 10 чэрвеня 1917 - У Менску выйшаў першы нумар газеты «Вольная Беларусь» пад рэдакцыяй Язэпа Лёсіка.
«Вольная Беларусь» — беларуская грамадска-палітычная, эканамічная і літаратурная газета нацыянальна-дэмакратычнага кірунку.
Выдавалася з 1917 года да лістапада 1918 года ў Мінску на беларускай мове.
Рэдактар — Язэп Лёсік, выдавец — Беларускі нацыянальны камітэт, з ліпеня 1917 года — Таварыства беларускай культуры. У 1917 годзе выходзіла 2 разы на тыдзень, у 1918 годзе штотыдзень.
Па абвяшчэнні Беларускай Народнай Рэспублікі — газета выступала за незалежную дэмакратычную Беларусь. Закрылася па заняцці Менска бальшавікамі.
🗞 Амаль усе выпускі газеты можна знайсці на kamunikat.org а таксама на knihi.com
Што казаў наш Нацыянальны Герой Кастусь Каліноўскі, які змагаўся ЗА Вольную Беларусь?:
"Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай...
Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе (і іх хаўруснікаў).
Толькі нам не канец. Мы працяг да другіх пакаленьняў.
Грамадзяне з натоўпу рабіцца людзьмі пачалі.
Бо Кастусь Каліноўскі застаўся ў душы і сумленьні,
А ня ў голым граніце застаўся на гэтай зямлі.
🎵 Dzieciuki - Час касінераў
#мова @supermova #падзеі #бнр #каліноўскі
Мэнэджэр беларушчыны
🥳 09 чэрвеня 1881 — нарадзіўся Іван Луцкевіч, беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, публіцыст, археоляг. Пачынальнік беларускага нацыянальнага руху. Брат Антона Луцкевіча.
⚡️ Быў адным зь першых, хто зразумеў неабходнасьць дзяржаўнай незалежнасьці Бацькаўшчыны і разам з братам Антонам стаў ініцыятарам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
⚡️ Паводле яго ініцыятывы былі выдадзеныя беларускія газэты «Наша доля» і «Наша Ніва», створаныя кнігавыдавецкія суполкі «Наша хата» (1908) і Беларускае выдавецкае таварыства (1913), а ў 1916—1918 выходзіла газэта «Гоман»
⚡️ У 1916—1920 гадах зь яго ініцыятывы ў Вільні адкрываецца Беларускі клюб, вакол якога гуртуецца аматарская драматычная дружына пад кіраўніцтвам Францішка Аляхновіча.
⚡️ У 1919 годзе паводле ініцыятывы Івана Луцкевіча ў Вільні адбылося адкрыцьцё першай беларускай гімназіі, дзе ён выкладаў краязнаўства і беларусазнаўства.
⚡️У калекцыях Івана Луцкевіча былі рэдкія экспанаты, якія пазьней сталі асновай створанага ў 1921 року першага Беларускага нацыянальнага музэю ў Вільні.
❗️ Яго па праве называюць адным з бацькоў беларускага адраджэння.
📰 Чытайце 20 нечаканых фактаў пра Івана Луцкевіча
⏸Глядзіце — Іван Луцкевіч. Мэнэджэр беларушчыны
@supermova #мова #гонар #годна #бнр
«Збройны муж у браме» у "Магілы льва"
⚔️ 9 чэрвеня 1661 — Магілёў атрымаў герб «збройны муж у браме»
З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе вядомай як "Крывавы патоп 1654-1667" магілёўцы здалі места маскоўскім захопнікам.
Аднак 1 лютага 1661 году ў выніку народнага паўстаньня месьцічы зьнішчылі 7000 акупацыйную залогу
⏸Глядзеце — Як Магілёў паўстаў супраць Масквы
За выяўленую ў час паўстаньня мужнасьць 9 чэрвеня 1661 году кароль і вялікі князь Ян Казімер ўраўнаваў у правах Магілёў зь Вільняй.
🎧 Раім паслухаць знакаміты гурт гэта горада BELAROOTS. Асабліва іх трэк Магіла льва шыкоўным тэкстам і сціслай гісторыяй іх роднага горада:
Я і сам у гісторыі прафан таму гэта не папрок брат
Проста крок да праўды, бо ва ўсіх тут ведаў брак
Бо ніхто не згадвае пра Магдэбурскае права
Пра выразанае папросту акупанскае войска
І як горад спалі с помсты пасля на загад Пятра
І што ў часы расейскай імперыі тут пачалося
@supermova #мова #магілёў #герб #раім
Зьняволены Польшчай. Расстраляны Саветамі.
Яго звалі Ігнат, прозьвішча – Дварчанін, як яго спрадвеку вымаўлялі на роднай Гарадзеншчыне. Адваяваўшы ў Першую сусьветную, ён апынуўся ў Менску й назаўсёды зьвязаў жыцьцё зь беларускім нацыянальным рухам.
✨ Ігнат Дварчанін нарадзіўся 8 чэрвеня 1895 году ў вёсцы Погіры Слонімскага павету. Як быў дваццацігадовым юнаком, ён актыўна ўдзельнічаў у нарадзе настаўнікаў беларускіх школ. Менавіта ён ператварыў пачатковую школу ў вёсцы Пецюкі ў беларускую. І гэта быў толькі пачатак.
Праз год, у 1919, ім зацікавіліся – гэтым разам польскія ўлады. Што за эсэраўскі актывіст? Арыштаваць, выслаць у лягер для інтарнаваных у Беласток – такім быў першы прысуд. Але Ігнат не здаўся – гарачая кроў падштурхнула да ўцёкаў: ён здолеў перабрацца ў Менск і нават стаць студэнтам беларускага пэдінстытута.
📚 Наступныя два гады Дварчанін працуе ў Вільні настаўнікам – вучні захапляюцца ягонымі ўрокамі роднай мовы. Крыху пазьней ён становіцца адным з заснавальнікаў і адначасова кіраўніком культурна-асьветніцкага таварыства “Бацькаўшчына”.
У 1921 годзе Ігнат удзельнічае ў беларускай канфэрэнцыі ў Празе – там ён застаецца ў якасьці студэнта прэстыжнага гісторыка-філялягічнага факультэта Карлава унівэрсытэта. У 1926 годзе ён абараняе дысэртацыю на тэму “Францішак Скарына як культурны дзяяч і гуманіст на беларускай ніве”. Ігнат Дварчанін на гэтым не спыняецца: становіцца старшынёй Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацый.
Актывіста цягне на радзіму. Цягне туды, дзе яму застанецца жыць усяго некалькі гадоў. Там ён далучаецца да беларускага нацыянальнага руху, становіцца сакратаром выдавецкага таварыства, настаўнікам літаратуры Віленскай беларускай гімназыі. У 1927 годзе ён стварае і выдае “Хрэстаматыю новай беларускай літаратуры”.
📕 Чытайце Ігнат Дварчанін — Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры
Улада ў Беларусі ў той час мянялася, як узоры ў дзіцячым калейдаскопе. Але градус трывожнасьці патрыётаў не паніжаўся – ня важна, чые партрэты вывешвалі на вуліцах. Было небясьпечна. Дварчанін адкрыў на радзіме прыватную беларускую школку, стварыў тэатральны гурток, хор. Дастаткова, каб трапіць у польскі канцлягер. Так і адбылося ў 1930 годзе – Ігнат трапіў у турму на 8 гадоў.
У выніку абмену палітвязьнямі паміж СССР і Польшчай Дварчанін выйшаў на волю праз два гады. Ён пачаў працаваць у АН БССР, у камісіі па вывучэньню Заходняй Беларусі, адначасова выконваючы абавязкі дырэктара Інстытуту мовазнаўства.
Хтосьці наверсе вырашае, што дзейнасьць знакамітага вучонага занадта антысавецкая. Дварчаніна асуджаюць на 10 гадоў зьняволеньня за актыўнасьць у “Беларускім нацыянальным цэнтры”, якога насамрэч не існавала. На Салаўках Ігнат Дварчанін лічыць бясконца доўгія дні да заканчэньня турэмнага тэрміну. Адначасова ў кабінэтах НКВД вядуць свой падлік.
25 лістапада 1937 году Ігнат Дварчанін атрымлівае вырак да вышэйшай меры пакараньня. Менш чым праз месяц яго ня стала.
Праз 20 год вучонага цалкам рэабілітуюць. Але сваякі не знойдуць нават казённых словаў спачуваньня.
Беларусь наша сьвятая
Чагось думая, маўчыць,
Нібы сьніць сабе, ня дбае,
І ня просіць, не крычыць.
Загукай усім ты моцна,
Што жывеш на сьвеце ты,
Што й табе прыйшла свабода,
Што ня хочаш крыўды ты.
Пад свой сьцяг бел-чырвон-белы
Пасклікай усіх сыноў,
Параскіданых па сьвеце,
Каб зьбіраліся дамоў!
Ігнат Дварчанін.
#мова @supermova #літаратура #мовазнаўства #беларусь
Надвор’е пакрыху пачынае нагадваць лета – час піць квас!
🍺 Для прыгатаваньня кваса нашыя продкі выкарыстоўвалі хлебныя скарынкі й рэшткі хлеба – іх падсушвалі, падсмажвалі, каб гатовы квас меў прыемны пах і чырванаваты колер.
🍞 Некаторыя спецыяльна рашчынялі жытняе цеста, квасілі яго тры дні, а потым выпякалі хлеб, які потым разразалі на лусты й сушылі. Сухары складвалі ў дзяжу й залівалі вадой – прыкладна праз тыдзень квас лічыўся гатовым. А яшчэ ў напой клалі соты ці дадавалі мёд – для салодкасьці. А для большай рэзкасьці – прарослы ячмень.
❓ Любіце квас? Які менавіта?
#мова @supermova #напоі
🥳 5 чэрвеня 1942 - нарадзіўся Вячаслаў Рагойша (м. Ракаў Валожынскага раёна) — беларускі літаратар, перакладчык.
⚡️ Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «беларуская мова і літаратура» (1963).
Доктар філялягічных навук. Загадчык катэдры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Эўразіі. Сябра вучонай рады філялягічнага факультэту БДУ і вучонай рады Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтру імя Ф. Скарыны пры міністэрстве адукацыі.
⚡️ Першым дасканала дасьледваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага клясыка.
⚡️ Аўтар больш чым 800 навуковых публікацыяў і дасьледаваньняў па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, беларуска-славянскіх літаратурных узаемасувязяў, па вершазнаўстве, праблемах тэорыі і практыкі мастацкага перакладу.
📕 Зь перакладамі Вячасла Рагойшы вершаў украінскіх, сербскіх, харвацкіх і баснійскіх паэтаў, а таксама з шэрагам дапаможнікаў па глыбейшым разуменьні літаратурнага твора можна пазнаёміцца на kamunikat.
Па плошчы ідзе настаўнік Рагойша.
Ён апрануты па апошняй модзе:
На ім галіфэ, камізэлька ды гальштук,
На ім акуляры ды новыя боты
(Новыя боты добрай работы!).
🎧 Слухайце "Народны альбом" — Настаўнік Рагойша
#мова @supermova #літаратура #паэзія
Жадаеце пісаць артыкулы ў Вікіпедыю, але не ведаеце, з чаго пачаць? Праект Let’s Вікі распачынае серыю сустрэч з дасведчанымі аўтарамі Вікіпе(э)дыі, якія ўсё растлумачаць і пакажуць
Першая сустрэча адбудзецца:
🌐 анлайн 5 чэрвеня ў 18:30 (па Мінску і Вільні), 17:30 (Варшава) і 19:30 (Тбілісі)
🎉 афлайн 5 чэрвеня ў 18:30 ў Create Culture Space (Вільня)
💥 Наш першы эксперт – Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, блогер, аўтар тэлеграм-канала «Спадчына» і стваральнік тысяч артыкулаў беларускай Вікіпедыі
📍Ці праўда, што артыкул у Вікіпедыю можа напісаць любы школьнік?
📍Хачу зрабіць артыкул у Вікіпедыю, з чаго пачаць?
📍Якую структуру мае артыкул Вікіпедыі?
💡Адкажам на пытанні - на нашай сустрэчы.
💻 Бярыце з сабой камп’ютары, добры настрой і інфармацыю на тэму, у якой жадаеце стварыць артыкул. Каб мы маглі зразумець колькасць удзельнікаў, зарэгіструйцеся, калі ласка, тут.
🇪🇺 Сустрэча адбудзецца ў межах праекта Social Camp, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у Варшаве пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза
⚰️ Курапаты - слова-сьмерць, слова-жах ⚰️
📰 3 чэрвеня 1988 - ў газэце «Літаратура і мастацтва», рэдактарам якой быў тады паэт Анатоль Вярцінскі, выйшаў артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога сьмерці»
⚡️ Першы ў Беларусі артыкул, які сказаў праўду пра масавае зьнішчэньне нашых людзей тымі самымі камуністамі, ідэалягічныя нашчадкі якіх акупавалі Беларусь цяпер ...
⚡️ Пасьля гэтага артыкулу звацца камуністам тут стала папросту сорамна. Гэты тэкст меўся сказаць тое, што замоўчвалася, меўся стаць абвінавачаньнем, пачаткам, штуршком — але зрабіўся прысудам.
«...У пачатку 1970-х гадоў на паўночнай ускраіне Менску, зьлева ад Лагойскай шашы, не даяжджаючы да кальцавой дарогі, існавала яшчэ вёска Зялёны Луг. Старажылы яе расказалі нам, што за два кілямэтры на поўнач ад вёскі, паміж кальцавой і заслаўскай дарогамі, у лесе з 1937 па 1941 год кожны дзень і кожную ноч расстрэльвалі людзей, якіх прывозілі сюды на машынах. Там на ўзгорках стаяў стары бор, вакол лясы і глухмень. Кавалак бору гектараў з 10-15 быў абгароджаны высокім, вышэй за тры мэтры шчыльным дашчатым плотам у накладку — дошка на дошку, абцягнутым зьверху калючым дротам...»
⚡️ У Курапатах ляжыць ня менш за трыццаць тысяч забітых безь віны цывільных людзей, а паводле іншых ацэнак — больш за дзьвесьце пяцьдзясят тысяч. Пасьля вайны іх парэшткі спрабавалі зьнішчыць, але схаваць сьляды ня выйшла.
❗️Прыгадваецца кароткі тэкст З.Пазьняка :
«Курапаты — слова-сьмерць, слова-жах, „ваше слово, товарішч маўзер“, магільны помнік расейскаму камунізму».
🎙 Падрабязней ў інтэрв'ю Зянона Пазняка - як Курапаты кансалідавалі нацыю
©️ "Некрафілы кажуць Сталін - пазітыўны персанах... ён памёр, яны смуткуюць па сваім СССР..." "Што ты скажаш гэтым людзям?" (Volski - SSSSSSR) - проста дайце пачытаць гэты артыкул.
©️ "...так, я служыў уладзе, але я нічога благога не зрабіў, чаму я мушу пачувацца вінаватым і адказваць? У іх няма ўяўлення пра калектыўную віну і калектыўную адказнасць, пра тое, што машына гвалту і тэрору складаецца з тысяч дробных частак, то бок з людзей, якія яе рухаюць." - Альгерд Бахарэвіч
©️ Варты жалю той, хто не ведае былога дня і таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучы... Абыякавы да мінулага не мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсць першы кандыдат на маральную, а затым і фізічную смерць. Усё адно хто гэта – чалавек ці народ. - «Каласы пад сярпом тваім», Уладзімір Караткевіч
@supermova #каляндар #курапаты
Маральная перавага + баявы ўздым = перамога.
На досьвітку расейскія жаўнеры асьцярожна займалі баявыя пазыцыі. Карнікі меркавалі зьнянацку разграміць бунтароў і ўжо адвячоркам з трыюмфам вярнуцца ў горад. Але за падрыхтоўкай да штурму пільна сачылі камандзіры паўстанцаў і адпаведна рыхтаваліся да сустрэчы.
⚔️ 3 чэрвеня 1863 году пад вёскай Мілавіды (Баранавіцкі раён Берасьцейскай вобласьці) адбылася бітва паміж беларускімі паўстанцамі й расейскім войскам падчас паўстаньня 1863-1864 гадоў.
З аднаго боку – каля 800 паўстанцаў. З другога – 5 ротаў салдатаў з 4 гарматамі. Разам гарадзенскія, ваўкавыскія й наваградзкія паўстанцы разьбілі расейскае войска. Бітва, у якой агулам загінулі 18 паўстанцаў і 52 расейскія жаўнеры цягнулася ўвесь дзень. На дапамогу расейскаму войску прыйшлі тры батальёны зь Нясьвіжа – ім заставалася толькі пахаваць палеглых у дзьве магілы й пакінуць месца бою.
📰 Чытайце Росшукі — МІЛАВІДСКАЯ БІТВА 1863 ГОДА
❓Як сталася, што паўстанцы, якія ня мелі перавагі ў колькасьці ваяроў і зброі, перамаглі Мілавідзкую бітву?
Гісторык мастацтва Сяргей Харэўскі лічыць, што ў іх быў сапраўды баявы ўздым. На бітву сабраліся паўстанцы з розных паветаў, розных сацыяльных станаў і веравызнаньняў. Напярэдадні лягер наведаў сам Кастусь Каліноўскі – ён мог натхніць людзей сваёй харызмай.
🛡 Забітыя паўстанцы й царскія вайскоўцы былі пахаваныя на супрацьлеглых баках шашы – зараз так і стаяць тут два помнікі: чыгунны крыж – для жаўнераў, капліца-помнік – для паўстанцаў.
📝 Чытайце артыкул — За што і з кім змагаліся каліноўцы?
Памяць:
▪️У 1900 годзе пад Мілавідамі быў усталяваны помнік – камень з мэмарыяльнай плітой і надпісам па-беларуску.
▪️ У 1993 годзе Мілавідзкай школе было прысвоена імя А. Лянкевіча, палкоўніка, які кіраваў паўстанцамі падчас бітвы. ▪️ Памяць пра падзеі захоўваюцца й у назве вуліцы – Паўстанцаў.
▪️ У Мілавідзкай школе дзейнічае музэй, прысьвечаны паўстаньню.
📍 Ушаноўвайце памяць паўстанцаў — Капліца на полі пад Мілавідамі
#мова #supermova #гісторыя #мілавіды
Як супраціўляюцца косьці.
🥳 2 чэрвеня 1905 году нарадзіўся Юрка Віцьбіч (сапраўднае імя – Серафім Шчарбакоў) – беларускі пісьменьнік, краязнаўца, публіцыст, папулярызатар гісторыі Беларусі й дзяяч эміграцыі ў Амэрыцы.
У 1920-х будучы пісьменьнік накіраваўся ў Маскву – там працаваў на будоўлі й хімічных заводах. У 1929 годзе на старонках «Узвышша» выйшла ягонае першае апавяданьне, а праз тры гады – кніга прозы «Сьмерць Ірмы Лаймінг». У 1937 годзе была надрукавана другі зборнік пад назвай «Формула супраціўленьня касьцей».
✨ «У вачах Віцьбіча жывуць шляхецкая годнасьць нашчадка прыдзьвінскіх крывічоў, горкая мудрасьць гісторыка, нязломная трываласьць шматгадовага эмігранта». Уладзімер Арлоў
🐎 Чытайце Імёны Свабоды — Юрка Віцьбіч
Падчас нямецкай акупацыі Юрка Віцьбіч актыўна ўдзельнічаў у культурным жыцьці Беларусі – у 1943 годзе ён прывёз зь Віцебску ў Полацак рэшткі Эўфрасіньні Полацкай. Праз год разам зь Беларускай цэнтральнай радай Юрка выехаў у Нямеччыну. Там ён выступаў на «Радыё Свабода», заснаваў літаратурную суполку «Шыпшына», друкаваў аднайменны часопіс.
☝️Цікавы факт. Юрка Віцьбіч друкаваўся ў расейскамоўнай газэце «Новое русское слово» - ён быў адным зь першых, хто пазнаёміў чытачоў зь беларускай нацыянальнай ідэяй, бараніў погляды беларусаў, якія імкнуліся аднавіць незалежнасьць краіны.
✨ «Віцьбіч зьяўляецца чалавекам, які больш як хто іншы аддаў сілаў, думкі і крыві за беларускую справу. Адмаўляць сёньня Юрку Віцьбіча як пісьменьніка — значыць рабіць пагром на беларускай літаратуры на эміграцыі».
У 1996 годзе Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку выдаў кнігу Віцьбіча “Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі”. За год да гэтага “Мастацкая літаратура” факсымільна перавыдала ў Менску яго эсэ “Плыве з-пад сьвятое гары Нёман” - унікальны аповяд пра паходжаньне болей чым пяцісот беларускіх геаграфічных назваў.
📕 Абедзьве кнігі можна прачытаць на Беларускай палічцы.
#мова @supermova #літаратура #гісторыя #краязнаўства
14 ЧЭРВЕНЯ:
🤍 Нарадзіўся Мітрафан Доўнар-Запольскі — гісторык, этнограф, фальклярыст, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі.
/channel/supermova/1819
📚 Чытайце Баркулабаўскі летапіс.
🎉 Нарадзіўся Міхась Забэйда-Суміцкі, сьпявак. Папулярызаваў беларускую народную песьню ў сьвеце.
/channel/supermova/1820
🎵 Слухайце беларускія народныя песні ў выкананні Міхася Забэйды-Суміцкага (1965)
▶️ Глядзіце Вусы Скарыны — Міхаіл Забэйда-Суміцкі. Найлепшы беларускі спявак.
#мова #дзень
@supermova
Шыхт, зважай! Крокам руш!
🥳 13 чэрвеня 1889 - нарадзіўся Павал Жаўрыд (в. Цецяроўка, Менская в-ць) - адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну.
🔴 Вучыўся ў Слуцкай гімназіі, дзе пасябраваў зь вядомым беларускім эсэрам Маркам Асьвяцімскім і будучым пісьменьнікам Фабіянам Шантырам. З Шантырам ён ужо з 4-й клясы зьбіраў нелегальныя сходы, распаўсюджваў літаратуры й рабіў даклады на рэвалюцыйную тэму. Гімназісты далі яму мянушку «Арганізацыя».
🔴 Працягнуў адукацыю на юрыдычным факультэце Варшаўскага ўнівэрсытэту. У 1916 годзе мабілізаваны ў расейскае войска. У 1917 годзе скончыў Віленскую вайсковую вучэльню, эвакуіраваную ў Палтаву. Накіраваны ў Туркестан, пазьней на Румынскі фронт, пасьля Лютаўскае рэвалюцыі абраны старшынём палкавога камітэту. На тым участку вайны сканцэнтравалася амаль 100 тысячаў беларусаў. Ад беларусаў-вайскоўцаў дэлегаваны на Першы Ўсебеларускі зьезд 1917 году ў Менску.
⚡️ У канцы 1920 году Найвышэйшай радай БНР прызначаны камісарам Случчыны. Кіраваў Слуцкім паўстаньнем.
🔴 Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1930 году па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Асуджаны за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Вызвалены 21 чэрвеня 1934 году. Пасьля выхаду зь лягеру жыў у ссылцы ў Сарапуле, Удмурцкая АССР. Зноў арыштаваны ў 1937 годзе і асуджаны на 10 гадоў лягераў, верагодна, этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлягер НКУС Комі АССР (пас. Княж-Пагост), дзе памёр ад хваробы.
❗️ Пра Слуцкі Збройны Чын чытайце болей у нашым мінулым допісе.
📝 Чытайце артыкул Тры літаратурныя творы пра Слуцкае паўстаньне.
▶️ Глядзіце 20 фактаў пра Слуцкі Збройны Чын (english subtitles) і дзяліцеся відэа з замежнымі сябрамі
#мова @supermova #слуцак #паўстаньне
Ня могуць свабодна жыць у сваёй краіне.
✨ 12 чэрвеня 1929 году нарадзілася Анна Франк – аўтарка славутага “Дзёньніка Анны Франк”, дзе яна апісала сваё жыцьцё падчас нямецкай акупацыі Нідэрляндаў. Яна зь сям’ёй 25 месяцаў жыла ў сховішчы ў Амстэрдаме, пакуль нацысты ў жніўні 1944 году іх не арыштавалі і не накіравалі ў канцлягер Бэрген-Бэльзэн, дзе Анна памерла ў лютым 1945-га, калі ёй было 15 гадоў.
...12 чэрвеня 1942 году нямецкая дзяўчынка яўрэйскага паходжаньня Ганна Франк, якая жыла ў Амстэрдаме, атрымала ў падарунак на дзень нараджэньня нататнік у чырвонай вокладцы. У той дзень ёй споўнілася трынаццаць.
У самым пачатку ліпеня Франкам прыйдзе позва ў гестапа на імя старэйшай сястры Ганны Марго. І 6 ліпеня, ратуючыся ад немінучай гібелі, яны пераселяцца ў свой прытулак на вуліцы Прынсэнграхт, дзе ў задніх памяшканьнях фірмы «Опэкта», у якой працаваў яе бацька, яны таемна пражывуць больш за два гады. Разам зь яшчэ чатырма асуджанымі на сьмерць. Супрацоўнікі фірмы будуць дапамагаць ім, але знойдзецца здраднік, які выдасьць уладам таямніцу дома на Прынсэнграхт. І 4 жніўня 1944 году іх схопяць.
...Увесну 1944-га Ганна з бацькамі пачуе па радыё, як адзін зь міністраў нідэрляндзкага ўраду ў эміграцыі заклікае грамадзянаў фіксаваць, запісваць, захоўваць дзеля будучыні ўсё, што яны перажылі пад акупацыяй. З таго моманту яна ўсьвядоміць, што насамрэч піша ў сваім нататніку. Прыватны дзёньнік зробіцца літаратурай ня з волі аўтара.
📖 Дзёньнік Ганны Франк — прыклад таго, як сьвет, нават сьціснуўшыся да памераў прытулку, застаецца сьветам людзей. Нават у такіх умовах яны знаходзяць нагоды для сварак. Але і цуды, якія дорыць чалавеку жыцьцё, працягваюць адбывацца.
Ператварэньне дзяўчынкі Ганны ў маленькую жанчыну няўхільнае і пераможнае, нягледзячы на ўсе акупацыі, уцёкі, расавыя законы і вымушаную кляўстрафабічную рэальнасьць, у якой даводзіцца існаваць. У нейкім сэнсе — самае красамоўнае сьведчаньне перамогі жыцьця над сьмерцю. Як і сьмех Ганны — нават жывучы вось так, шэптам, яна знаходзіць у сабе моц усьміхацца.
📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Жыцьцё шэптам
❗️У доме, дзе жыла сям’я Анны да перасяленьня ў сховішча і дзе яна пачала пісаць дзёньнік, ад 2005 году дзейнічае рэзыдэнцыя для пісьменьнікаў, якія ня могуць свабодна жыць і працаваць у сваёй краіне.
#мова @supermova #гісторыя
Этнічны беларус, які скараў мора.
🥳 11 чэрвеня 1910 - нарадзіўся Жак-Іў Кусто - французскі марскі афіцэр, навуковец, эколяг, рэжысэр, інаватар, фатограф, аўтар і дасьледвльнік мора. Ён быў адным з распрацоўшчыкаў Aqua-Lung, стаў першапраходцам у галіне аховы мора і быў членам Французскай акадэміі.
⚡️ Жак-Іў Кусто прыйшоў на сьвет у невялікім мястэчку вінаробнага рэгіёну Бардо, у сям’і адваката Даніэля і Элізабэт Кусто. Ягоны бацька Даніель Кусто (1878—1969) эміграваў у Францыю з Лынтупаў (Пастаўскі раён, Віцебская в-ць), перарабіўшы свае беларускія імя й прозьвішча Даніла Куст на францускі ўзор. Заможны натарыюс здолеў даць сыну добрае выхаваньне і адукацыю. Даніель вывучаў права ў Парыжы, стаўшы самым маладым доктарам права ў Францыі. Працаваў у ЗША прыватным сакратаром багатага прадпрымальніка й франкафіла Джэймза Газэна Гайда.
▶️Глядзіце — Дагістарычная планета
⚡️ З 1952 году Кусто кіраваў падводнымі дасьледаваньнямі на судне «Каліпсо», з 1985 году — на турбапарусным судзе «Алкіёна». З 1957 году дырэктар Акіянаграфічнага музэю ў Манака. Кіраўнік праграмы «Каншэльф» (дасьледаваньні кантынэнтальнага шэльфу: умоваў жыцьця й працы людзей у падводным асяродзьдзі).
⚡️ Кусто апісваў свае даследваньні марскога дна ў дакумэнтальных кнігах і фільмах. Самая пасьпяховая яго сэрыя кніг мабыць «Сьвет маўчаньня», экранізацыя якой прынесла Кусто Залатую пальмавую галіну на Канскім кінафестывалі 1956 года.
Праўду пра Меркель і Шарытэ
Чэсна раскажа канал БЭ-Э-ЭТЭ,
Як праз Лынтупы, Катлоўку і Гуту
Гейц і Абама возяць валюту.
🎵 Слухайце Leibonik - БТ (Голос Омерики)
⏸Глядзіце Вострасюжэтны гістарычны сэрыял пра пакручастыя лёсы нашых з вамі землякоў — Biełaruski śled
#мова @supermova #мора #францыя
У Тэлеграме з’явіўся канал пра асэнсаванае бацькоўства — для тых, хто гадуе дзяцей і клапоціцца пра іх усебаковае развіццё. Тут дапамагаюць развіваць логіку, кругагляд, крэатыў, камунікатыўныя здольнасці, крытычнае мысленне.
Унутры шмат падказак, якія дапамогуць пабудаваць з дзіцём даверлівыя зносіны, знайсці ўзаемапаразуменне і заняткі, якія не абмяжоўваюцца толькі скролам стужкі ТыкТока. Tlumach — спагадлівы памочнік дарослых, якія гадуюць шчаслівых дзяцей.
t.me/tlumach_me
Полацкі езуіцкі калегіум.
🔷 Адразу пасля ўключэння Полацка ў склад Рэчы Паспалітай у горадзе з'явіліся езуіты. Заручыўшыся падтрымкай вялікага князя літоўскага і караля польскага Стэфана Баторыя, а таксама атрымаўшы буйныя зямельныя ўладанні ў горадзе і яго акрузе, яны ўзяліся за адукацыю. У 1580 г. быў адкрыты Полацкі езуіцкі калегіум - першая сярэдняя навучальная ўстанова ордэна на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У калегіум прымалі дзяцей любога веравызнання; навучанне, якое доўжылася 8-9 гадоў, было бясплатным. Навучальная праграма была вельмі шырокай. У лік прадметаў уваходзілі лацінская і грэчаская мовы, антычная літаратура і паэтыка і многія іншыя дысцыпліны. Калегіум па праве лічыўся асветніцкім цэнтрам у Полацку і суседніх землях.
🔶 У канцы XVIII ст. манастырскі комплекс езуітаў утварала больш за дзясятак адна-, двух- і трохпавярховых мураваных будынкаў. Яго дамінантай быў касцёл Св. Стэфана, вежы якога ўздымаліся на вышыню амаль 60 м. У будынках манастыра, акрамя навучальных класаў і манаскіх келляў, знаходзіліся музей, мастацкая галерэя, друкарня, тэатр. Больш таго, з 1777 г. пры Полацкім калегіуме быў адкрыты адзіны ў тагачаснай Еўропе езуіцкі навіцыят (установа для падрыхтоўкі манахаў).
🔷 У 1812 г. калегіум езуітаў у Полацку атрымаў статус Акадэміі з правамі расійскіх універсітэтаў. Аднак першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі праіснавала толькі 8 гадоў. Паводле рэскрыпта Аляксандра І, у 1820 г. езуіты былі выгнаны за межы Расійскай імперыі.
🔶 Езуіты эўрапеізавалі Беларусь. Ніхто ня можа параўнацца зь імі ў маштабе ўнёску, які яны зрабілі для беларускай адукацыі, мэдыцыны, культуры. Езуіты далі нам барока й арган, лёгіку й астраномію, сьвяточныя ілюмінацыі й рэцэпт чакаляду. Езуіты сталі найбольш моцнымі каталізатарамі заходняга сьветаўспрыманьня ў Беларусі. Але такі экспансіўны наступ на Ўсход прывёў ВКЛ да краю бездані: замена беларускай мовы ў вышэйшых клясах лацінай, уціск праваслаўя й пратэстанцтва і сьцьверджаньне прымату літары над духам агукнуліся стратай нацыянальнай сьвядомасьці, разбурэньнем міжканфэсійнага міру й казаччынай... Беларускія езуіты даюць нам узоры нацыянальнай арганізацыі й эфэктыўнае дзейнасьці ў палітыцы, грамадзтве, асьвеце, непераўзыдзеныя дагэтуль. І цяпер адчуваеш: часам нам так не стае грознага, моцнага, выкшталцона-інтэлігенцкага хрысьціянскага Ордэну!.. (Павал Севярынец, Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі)
📍Даведацца больш пра дзейнасьць езуітаў у Беларусі можна ў Музэі адукацыі ў Суле.
⏸ Шмат ціквага вы знойдзіце на канале — bielaruski_kalehijum/videos">Беларускі Калегіюм
#мова @supermova #езуіты #адукацыя
Бард свабоды
🥳 9 чэрвеня 1958 году нарадзіўся Алесь Камоцкі, беларускі паэт, бард, выканаўца ўласных песень. Ягоная творчасьць цесна зьвязаная зь вершамі Рыгора Барадуліна, Уладзімера Караткевіча, Уладзімера Жылкі.
📖 Вершы і песьні Алеся Камоцкага на kamunikat
У 1980-х Алесь Камоцкі быў саксафаністам гурта Zartipo. У Менску ён скончыў філязофскі факультэт БГУ. З 1982 па 1991 год быў мужам беларускай рок-князёўны Касі Камоцкай.
Шчыра віншуем Алеся Камоцкага зь Днём народзінаў! Зычым творчага натхненьня, энергіі, энтузіязму, файных ідэй і праектаў!
🎸 Паслухаць песьні на музыку Алеся Камоцкага можна на нашым YouTube канале тут.
#мова @supermova #музыка
Раман-выкрыцьцё
Раман-папярэджаньне
Раман-прысуд.
📕 8 чэрвеня 1949 году ў брытанскім выдавецтве Secker and Warburg раман 1️⃣9️⃣8️⃣4️⃣ упершыню выйшаў асобным выданьнем. Джорджу Орўэлу заставалася жыць менш за год. Пасьля вайны ад літаратуры чакалі аптымізму — таго, што ў яе заўжды атрымліваецца найбольш бяздарна. Орўэл гэта ведаў.
Ён спрабаваў пісаць аптымістычныя рэчы — і, мусіць, застаўся б у гісторыі як неблагі эсэіст, майстар сатыры, журналіст... У лякальнай гісторыі лякальных праблемаў. І ён пасьпяшаўся сказаць тое, што ўсе ведалі і так — але ніхто не наважваўся праводзіць з гэтым веданьнем хімічныя экспэрымэнты, пагатоў — у сябе дома.
❗️ У яго атрымалася напісаць унівэрсальную кнігу, зь якой давядзецца жыць усім таталітарным рэжымам — пасьля 1949 году кожны, нават непісьменны дыктатар бачыць на сьцяне гэтыя лічбы і ня можа прыбраць іх адтуль, яны не сьціраюцца: ні крывёй, ні гіпнозам, ні палкай.
📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Кашмар на вуліцы МАЗаў
▶️Глядзіце 1984. Оруэл і Беларусь
📖 Чытайце раман па-беларуску
🎧 Або слухайце аўдыякнігу ў агучцы купалаўцаў
@supermova #мова #каляндар
Некалькі словаў пра ліцьвіна.
🎉 7 чэрвеня 1825 - нарадзіўся Эдвард Паўловіч (мяст. Тургелі, Вільнюскі павет), беларускі мемуарыст, мастак і асьветнік.
Вучыўся пры базыльянскім кляштары ў Жыровічах, Слоніме, Слуцкай гімназыі, якую скончыў у 1836 г.
У 1857г. у Парыжы выйшла ягоная кніга пад назвай «Некалькі словаў ліцьвіна», у якой адстойваў права беларускіх сялян на асьвету.
У 1859 г. Паўловіч вярнуўся з падарожжа ў Наваградак, дзе пачаў працаваць выкладчыкам маляваньня ў мясцовай гімназыі. Заняўся антыалькагольнай прапагандай сярод мясцовых сялян. Заснаваў у Наваградку жаночы пансіён і нядзельную школу для сялян.
У 1860 г. заснаваў аматарскі тэатар, дзе зьяўляўся адначасова рэжысэрам, дэкаратарам і акторам. Акрамя гэтага, Паўловіч разам зь мясцовай шляхтай і мяшчанамі становіцца заснавальнікам Наваградзкай бібліятэкі, якая ўзьнікла каля 1860 г. Пазней напісаў пра гэта мемуары «Успаміны з-над Віліі і Нёмана»
У сакавіку 1863 г. Паўловіч быў арыштаваны за «знойдзеныя ў яго творы злачыннага зьместу і забароненыя лісты». Пра падзеі ў менскай турме Эдвард Паўловіч напісаў мемуары Успаміны: Навагрудак — турма — выгнанне
1867 г. вярнуўся ў Наваградак, а затым у Варшаву, дзе два гады працаваў у прыватнай мастацкай школе. Затым пераехаў у Львоў. Працаваў там настаўнікам малюнка ў жаночай настаўніцкай сэмінарыі, даваў прыватныя ўрокі, а ў 1870 г. уладкаваўся кусташам у Музеі Любамірскіх>), дзе адпрацаваў 35 гадоў.
📍 Памёр у адзіноце ў Львове. Пахаваны на Лычакаўскіх могілках.
#мова @supermova #наваградак #гонар
🇵🇱 Творчая спадчына, прысвечаная беларускаму народу. ⬜️🟥⬜️
🥳 6 чэрвеня 1841 — нарадзілася Эліза Ажэшка, польская і беларуская пісьменьніца, грамадзкі дзеяч
⚡️ Ва ўмовах панавання расейскага царызму, калі беларуская мова была забаронена, а польская выкраслена з ужытку ў грамадскіх установах, пісьменніца абуджала душу народа, апявала гераічныя традыцыі нацыянальна-вызваленчай барацьбы, выкрывала заганы арыстакратычна-шляхецкага і буржуазнага колаў, узнімала свой голас у абарону абяздоленых і прыгнечаных.
⚡️ Нарэшце, творы пісьменніцы маюць асаблівую значнасць для беларускага чытача. Лепшая частка яе творчай спадчыны прысвечана беларускаму народу. Гэта многія апавяданні, аповесці «Нізіны», «Дзюрдзі», «Хам», раман «Над Нёманам», а таксама фальклорна-этнаграфічныя нарысы «Людзі і кветкі над Нёманам» і іншыя.
📚 Чытайце на Кніжнай палічцы - Эліза Ажэшка
⚡️ Сапраўды, працягваючы традыцыі Міцкевіча, пісьменніца са спагадай зазірнула ў хату беларускага селяніна, жахнулася яго нядолі, але і ўбачыла высакародную духоўную прыгажосць беларусаў, працавітасць і пачуццё адзінства з прыродай, непаўторнасць залатых россыпаў вусна-паэтычнай творчасці.
⚡️ Васьмідзесятыя гады - час найвялікшага ўздыму творчасці пісьменніцы, калі яна стварае эпічны раман «Над Нёманам» і аповесці з жыцця беларускага народа. У аповесцях «Нізіны», «Дзюрдзі», «Хам» і шэрагу апавяданняў Эліза Ажэшка данесла да шырокага чытача суровую праўду жыцця беларуса, стварыла яго псіхалагічна дакладны вобраз, даказала, якія пачаткі вялікага развіцця тояцца ў прыніжаным, але цярплівым і вынослівым беларускім народзе.
⚡️ «Беларускі цыкл» твораў адзначаны вострай сацыяльнасцю, паэтычнасцю і глыбокай чалавечнасцю. Сапраўды наватарскім было глыбокае даследаванне жыцця беларусаў, мастацкае пранікненне ў духоўны свет чалавека, якому суджана было заваяваць права грамадзянства ў літаратуры.
⚡️ Э.Ажэшка сур'ёзна займалася вывучэннем фальклору і этнаграфіі беларусаў. У польскім навукова-этнаграфічным часопісе «Вісла» (рэдактар Ян Карловіч) яна апублікавала паэтычныя нарысы «Людзі і кветкі над Нёманам» (1888-1892), у якіх глыбока даследавала народны светапогляд, нацыянальны характар і культуру беларусаў
🔥 Крыніцу развіцця і ўзбагачэння беларускай літаратурнай мовы Эліза Ажэшка бачыла ў жывой народнай мове.
📕 Больш чытайце пра вельмі захапляльную біаграфію ў артыкуле Валянціны Гапавай - Каралева жывога слова
⏸ Таксама глядзіце зум-гутарку Эліза Ажэшка: праўда і міфы
📍 І абавязкова наведайце Дом-музей Элізы Ажэшкі, як будзеце ў Горадні
#мова @supermova #годна #літаратура #гародня
Больш, чым я сабраў пра Афрасіньню
і яе Крыж, няма нідзе
✝️ 5 чэрвеня - Дзень памяці сьвятой Эўфрасіньні Полацкай, полацкай князёўны і ігуменьні, беларускай сьвятой. Ушаноўваецца як асьветніца і апякунка Беларусі праваслаўнымі і грэка-каталікамі.
▶️ Глядзіце "Вусы Скарыны" — Самая вядомая жанчына Беларусі запланавала свой лёс
"Па-беларуску адназначна — «Афрасіньня». На рускай і стараславянскай мове — «Офросиния», бо менавіта так яна сама сябе называла. І гэта не мая прыдумка. Я нават дзіўлюся, што беларускія (у Беларусі, у адрознасьці ад замежных) навукоўцы гэтага раней не заўважалі! Для мяне пэўным штуршком былі знаходкі дзьвюх віслых пячатак у Полацку, дзе абсалютна дакладна яе імя напісана праз «О». Было лягічным і зусім не складаным параўнаць гэтае напісаньне з тэкстам на Крыжы Лазара Богшы, дзе яе імя таксама пішацца праз «О». Ці можна сабе ўявіць гэтае «О» як памылку самой Афрасіньні ці залатара? Зразумела, што не. Яна сама сябе так называла. Адпаведна, так называлі яе і ўсе астатнія. Адкуль жа ўзялася «Еўфрасіньня»? Я спрабую даць сваю вэрсію. Яна грунтуецца на апасродкаваных фактах і храналёгіі XII стагодзьдзя." - Сяргей Тарасаў
📝 Больш у інтэрв'ю Сяргея Тарасава і яго кнізе «Еўфрасіньня — Офрасіньня — Афрасіньня Полацкая: Яе час, яе Крыж»
Таксама нагадаем, што гісторык і археоляг Сяргей Тарасаў сьцьвярджае, што Крыж Эўфрасіньні Полацкай — у Троіца-Сергіевай лаўры пад Масквой.
На пазлачоных пластках Крыжа месьціцца праклён: "У лета 1161 кладзе Эўфрасіньня сьвяты крыж у сваім манастыры, у царкве сьвятога Спаса. Дрэва сьвятое бясцэннае, акова ж яго золата і срэбра, і камяні і пэрлы на 100 грыўняў, а да… <…> 40 грыўняў..І хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, не аддаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынесе з манастыра, хай не дапаможа яму сьвяты крыж ні ў жыцьці гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён сьвятой жыватворнаю Тройцаю ды сьвятымі айцамі 300 и 50 (?) сямі сабораў сьвятых айцоў і хай напаткае яго доля Юды, які прадаў Хрыста. Хто ж насьмеліцца ўчыніць такое… <…> валадар або князь, або эпіскап ці ігуменьня, або іншы які чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Эўфрасіньня ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыцьцё з усімі сьвятымі…"
📍 Копію крыжа і ячшэ больш цікавастак можна даведацца ў сядзібе-музэі "Стары Менск".
@supermova #мова #падзеі
Беларуская граматыка для школ.
4 чэрвеня 1918 — апублікаваная «Беларуская граматыка для школ» Браніслава Тарашкевіча.
📕 Пампуйце — БЕЛАРУСКІ КЛЯСЫЧНЫ ПРАВАПІС 2005
Мяккі знак – сымбаль, які адрозьнівае беларускую мову ад большасьці моваў сьвету. Мяккі знак сьведчыць пра унікальнасьць, сьпеўнасьць, пранізьлівасьць, беларускасьці, і зьяўляецца неадольнай супярэчнасьцю паміж афіцыйным “наркомаўскім” й клясычным “тарашкевіцкім” правапісамі.
Мяккі знак – крышталік бляску. Кропелька празрыстасьці. Маленькі, яле яскравы дыяманьцік нацыянальнае ідэі!
Мяккі знак зазіхацеў у беларускай мове зь лёгкай рукі Браніслава Тарашкевіча, геніяльнага лінгвіста XX ст., які ў 1918 г. выдаў сваю знакамітую “Беларускую граматыку для школаў” і сфармуляваў прынцыпы правапісу для адноўленай беларускай мовы. Мяккасьці ў мове аказалася столькі, што напісаньне зьвялося скрозь да расстаўленьня мяккіх знакаў, а сам “ь” ператварыўся ў адну з найчасьцейшых літараў беларускага пісьма. У 1933 г. бальшавікі, імкнучыся пазбавіць беларушчыну адметнасьці, скасавалі ўжываньне “Ь” паўсюль, дзе можна, а заадно і зрусыфікавалі мову да непазнавальнасьці. (урывак з Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі, Павал Севярынец)
⚡️ Правапіс Тарашкевіча (1918) не зацьвярджалі і не навязвалі адміністрацыйнымі загадамі, яго добраахвотна прызнала беларускае грамадзтва ўва ўсіх частках падзеленай чужымі межамі краіны.
⚡️ Наш клясычны правапіс (або тарашкевіца) прыкметна розьніцца ад цяперашняй афіцыйнай артаграфіі. Сярод відавочных адрозьненьняў — большая колькасьць мяккіх знакаў у першым. У клясычнай традыцыі Браніслава Тарашкевіча на пісьме пазначаецца мяккае вымаўленьне чатырох гукаў — с, з, ц, дз — перад наступнымі мяккімі зычнымі гукаміі:сьвет, зьнічка, Зьміцер, зьява, цьвік, дзьверы
📰 Больш адметасьцяў тарашкевіцы ў артыкуле - Мяккі знак тарашкевіцы як сымбаль жорсткай трагедыі Тарашкевіча
📕 Пра штучную дэфармацыю беларускай мовы ў кнізе Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу
#мова @supermova #тарашкевіца #правапіс
Майстар беларускага слова
🥳 3 чэрвеня 1935 - нарадзіўся Васіль Зуёнак (в. Мачулішча, Крупскі раён) - пісьменьнік, паэт, перакладчык, літаратуразнаўца і крытык.
⚡️ Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (1990—1998). Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1982 год, за паэму «Маўчаньне травы»).
Cтaлaя цягa дa вepшacклaдaння aбyдзiлacя мeнaвiтa ў чac шкoльнaгa юнaцтвa – дa 1949 гoдa нaзбipaўcя пepшы «збop твopaў», двa cшыткi вepшaў. Heкaтopыя зь ix былi дacлaны ў гaзeтy «Лiтapaтypa i мacтaцтвa», aдкyль пpыйшoў лicт з пapaдaй «яшчэ шмaт пaвyчыццa». Moжa, гэтыя cлoвы i вызнaчылi лёc Baciля 3yёнкa: пpaчытaўшы пicьмo з pэдaкцыi, бaцькa выпpaвiў cынa ў Бapыcaўcкae пeдaгaгiчнae вyчылiшчa. «Бapыcaўcкi пepыяд» (1950-1954) зьмянiўcя вyчoбaй нa aддзялeньнi жypнaлicтыкi фiлфaкa БДУ, кyды, мaючы дыплoм выдaтнiкa, Baciль 3yёнaк быў зaлiчaны бeз icпытaў.
Cтyдэнцкiя гaды пpaxoдзiлi вa yнiкaльнaй aтмacфepы, y тaлeнaвiтым acяpoдкy: y дpyгoй пaлoвe 1950-x з Baciлём 3yёнкaм вучыліся Ніл Гiлeвiч, Aнaтoль Bяpцiнcкi, Pыгop Бapaдyлiн, Гeнaдзь Бypaўкiн, Mixacь Cтpaльцoў, Кacтycь Цьвipкa… Baciль 3yёнaк, нaдзвычaй cтpoгi i пaтpaбaвaльны дa cябe, ня cьпяшaўcя вынociць нa cyд чытaчoў плён yлacныx твopчыx пoшyкaў: aд дэбютy ў «чыpвoнaй змeнe» ў 1954 гoдзe (яшчэ paнeй вepшы дpyкaвaлicя ў бapыcaўcкaй paённaй гaзeцe) дa пepшaй кнiгi пpoйдзe бoльш зa дзecяцiгoддзe.
🖋 Перакладаў творы з расейскай, украінскай, баўгарскай, польскай, славацкай, сэрбскай і іншых моў. У 1978 годзе сумесна з Рыгорам Барадуліным пераклаў кніжку вершаў У.Лучука «Возера-Бульдозера» (1978)
🔗 Запрашаем пазнаёміцца са зборнікамі паэзіі Зуёнка на камунікаце.
Не дай мне Бог духоўным стаць бадзягам,
Без памяці жывой, без каранёў,
Ісьці бязмэтна за ілжывым сьцягам
І верыць, што вяшчуе вараньнё.
Народзе мой, не дай мне абмыліцца,
Маўчаць, як ты маўчаў цераз вякі,
І рабскаю рахманасьцю хваліцца,
І падстаўляць для ўдару дзве шчакі.
✍️ «Не дай мне Бог...»
#вершы #пісьменьнік #беларусь #мова @supermova
У служэньні Богу і Беларусі.
🥳 2 чэрвеня 1896 - нарадзіўся Пё́тар Татарыно́віч (1896 г., в. Гайнін, Слуцкі павет — 3 верасьня 1978, Рым) - каталіцкі сьвятар заходняга абраду, папскі прэлат, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху, выкладчык, пісьменьнік, перакладчык і публіцыст
Гэты чалавек умеў жыць дзеля дабра сваёй Бацькаўшчыны, дзе б ён ні быў — на радзіме, у Польшчы, у Германіі альбо ў Рыме. Ды ўсё ж найлепш ён адчуваў сябе на радзіме, якую моцна любіў, на якой прагнуў служыць Богу.
Вучыўся ў духоўных семінарыях у Петраградзе, Мінску і Улацлаўку. Пасля атрымання прэзбітэрскага пасвячэння выконваў душпастырскае служэнне ў розных мясцовасцях Пінскай дыяцэзіі: у Наваградку, Баранавічах, Дамачаве, Століне і іншых месцах.
Святарскі лёс маладога пастыра не быў лёгкім: за казаньні на беларускай мове і падтрымку беларускага руху Татарыновіча ссылалі ў глыб Польшчы (на Мазуры), потым яго арыштоўвалі бальшавікі і нацысты.
Пасля Другой сусветнай вайны кс. Петр апынуўся ў Рыме, дзе напісаў і абараніў доктарскую дысертацыю аб духоўным вучэнні св. Кірылы Тураўскага. З 1950 – 1971 гг. быў кіраўніком і асноўным аўтарам Беларускай праграмы Ватыканскага радыё, выдаваў рэлігійна-грамадскі часопіс Źnič, клапаціўся пра эмігрантаў-католікаў з Беларусі, перакладаў на беларускую мову Святое Пісанне і іншыя кнігі, сярод якіх раман Генрыка Сянкевіча Quo vadis, перавыдаў малітоўнік Голас душы. За руплівую душпастырскую дзейнасць у 1961 г. атрымаў тытул Ганаровага прэлата Яго Святасці Папы.
📝 Чытайце артыкул — Палымяны сьвятар і патрыёт
Птушцы да шчасьця - вольнасьці трэба,
Да шчасьця краскі - яснага неба,
Дзіця шчасьліва - на руках маткі,
Бяздольны рвецца - да цёплай хаткі.
Мудрага шчасьце - веры шуканьне,
Шчасьце паэта - шчыра каханьне,
Струджанным думкам - трэба спачынку,
Сэрцу збалеламу - вясны ўспамінку.
Для ўсіх жа людцаў, гдзе ёсьць іх колькі,
Аднаго трэба на сьвеце толькі -
Без чаго сьвет наш - блудна дарога:
Усім да шчасьця патрэбна Бога.
✍️ "Шчасьце" - Казімір Сваяк
#вера #касьцёл #беларусь #мова @supermova
Беларускі Рафаэль.
“Хто піша жанчыну, таму дапамагае бог”
🎨 Ён увайшоў у гісторыю міжнароднага мастацтва серыяй карцінаў “Мадоны, якія плачуць”. У Італіі яго назвалі “беларускім Рафаэлем” – за найбольшы ў сьвеце лік палотнаў з вобразам Мадоны. ✨ 1 чэрвеня 1945 году ў вёсцы Махро Янаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці нарадзіўся мастак Аляксей Кузьміч.
Аляксей выйшаў са шматдзетнай сям’і. У сталым узросьце ён намаляваў карціну “Маё залатое дзяцінства”, дзе адлюстраваў сябе немаўлём на руках маці ў акружэньні пяці сясьцёр. У школе спадар Кузьміч навучаўся маляваньню ў прафэсыйнага жывапісца Анатоля Рубановіча – адна з сясьцёр набывала фарбы ў падтрымку ягонага імкненьня.
Аляксей Кузьміч першым стварыў вобраз Мадоны ў чырвоным шалі, які абазначаў ненавісьніцкае навакольле. Ва ўзросьце 38 год мастак ажаніўся з 20-гадовай студэнткай Беларускага тэналягічнага інстытуту Інэсай Восіпаўнай, якая часта праходзіла міма ягонай майстэрні на вуліцы Валадарскага. Жонка стала прататыпам шматлікіх карцінаў Мадонны. Дарэчы, пазьней Аляксей Кузьміч трымаў майстэрню ў Траецкім прадмесьці.
☀️ Вобраз Мадонны на карцінах Кузьміча – гэта дабрыня, духоўнасьць, перажываньне за лёс людзей, прыгажосьць і чысьціня. Знакамітыя ягоныя серыі карцінаў “У раі”, “Мадонна с паўшым анёлам”, “Залатыя Мадонны”, “Срэбраныя Мадонны”, “Палескія Мадонны”. Агулам ён напісаў звыш 700 палотнаў, растлумачыўшы сваё імкненьне пісаць Мадонну словамі: “Хто піша жанчыну, таму дапамагае Бог”.
У студзені 2015 году намаганьнямі сына Аляксея Кузьміча ў гонар мастага нараклі галяктыку. Ягоныя творы можна пабачыць у музэях Беларусі, ЗША, Італіі, Эстоніі. Найбольшыя калекцыі мелі Беларускі саюз мастакоў, Берасьцейскі абласны краязнаўчы музэй, Музэй гісторыі гораду Менску, Музэй Напалеона Орды, Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва, Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь.
#мова @supermova #мастацтва #культура #музэі