☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. ☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце. ☀️ На тарашкевіцы. Чат @supermovachat Сувязь @Super_Mova_Bot
Ужо наш наступны нобель!
"Беларуская вёска здольная на цуды, і галоўны цуд вырвацца зь яе абдымкаў. Моцных, як абдымкі зямлі
Прабавіўшы ў вёсцы лета, мы, гарадзкія дзеці, прывозілі ў Менск жывую беларускую мову. Ня мову, вядома, але яе аскепкі, якія надоўга захрасалі ў дзіцячых ратах. Аскепкі той мовы, ад якой іх гарадзкія бацькі так хацелі пазбавіцца — бо быць гарадзкім у Беларусі значыла гаварыць чыста па-расейску.
Дзеці вярталіся ад бабуляў, ішлі ў школу і высьвятлялася, што яны падчапілі ў вёсцы падступную інфэкцыю: беларускую лексыку і беларускі акцэнт. Настаўніцы расейскай мовы жахаліся і моршчыліся, чуючы, як іхныя вучні і вучаніцы ўжываюць «вясковыя» слоўцы і ня могуць вымавіць гарадзкі выбухны, «чисто русский звук "г"».
Празь месяц напружанай працы хвароба адступала — да наступнага лета і наступнай паездкі да «калгасных» бабуляў і дзядуляў, якія за ўсё жыцьцё так і не навучыліся правільна гаварыць па-расейску.
Два стагодзьдзі русыфікацыі так і ня здолелі зрабіць зь іх «русских людей». Беларуская вёска жывучая, як яе мова."
👻 Чытайце А. Бахарэвіча — "Хлопчык і сьнег" у папяровым і ў электронным варыянтах
❓ А вы згодныя, што творчасьць А.Бахарэвіча, варта нобелеўскай прэміі? Пішыце ў каментарах
@newknihauka @supermova #мова #бахарэвіч
🇺🇸 Беларусы ў ЗША 🇺🇸
🥳 30 траўня 1927 — нарадзіўся Вітаўт Кіпель, беларуска-амэрыканскі грамадзкі дзяяч і публіцыст. Адзін з кіраўнікоў скаўцкага руху беларусаў у эміграцыі і амэрыканскага скаўцкага руху.
⚡️ Увесь час дапасоўваў сваё жыцьцё да грамадзкіх вымогаў беларускай дыяспары: Нямеччыны, Бельгіі і ЗША
⚡️ “Нялёгкая справа: гуртуй беларусаў – шмат каму зь іх трэба было ўсьведамляць – і вядзі прапагандысцкую працу навонкі”— згадваў Вітаўт Кіпель
⚡️ Гісторык Захар Шыбека напісаў: “Ён належыць да тых, хто радуецца посьпехам іншых. І многія з нас тут, на Бацькаўшчыне, зразумелі, што нечага вартыя, дзякуючы яго здольнасьці радавацца нашым дасягненьням. Ён не будуе ўласнага дабрабыту, ён разбудоўвае беларускасьць. А яна дагэтуль усё яшчэ трымаецца на дабрачыннасьці такіх людзей, як Кіпелі.”.
❗️Падрабязней біаграфія і бібліаграфія гэта неверагоднага чалавека на kamunikat.org
⚡️ “Усюды, — пісаў Янка Запруднік, — дзе адбываліся якія-небудзь грамадзкія падзеі – фэстывалі, пікнікі, юбілеі, большыя ці меншыя ўрачыстасьці, рэлігійныя сьвяты, — дзе толькі зьбіралася грамада суродзічаў, можна было пабачыць Вітаўта з раскладзенымі на стале кнігамі. Гэта пашыральніцкая сыстэматычнасьць ідзе ад падвойнага разуменьня:
1️⃣ беларуская кніга патрэбная беларускаму чалавеку, бо ў ёй закладзена любасьць да свайго роднага
2️⃣ беларус павінен падтрымоўваць сваё выдавецтва, бо беларуская кніжка – гэта паказьнік нашай нацыянальнай жывучасьці”
📰 Чытайце — Жыцьцё даўжынёю ў гісторыю
❗️Каб выканаць гэтыя пункты дастаткова купляць кнігі на Мове ў нашых выдавецтвах, чытаць самім і дарыць знаёмым беларусам, асобліва хто яшчэ не ўжывае нашу Супер Мову!
⏸ Глядзіце пра жыцьцё беларусаў у ЗША на Belaruski_Krok">канале Беларускі крок
@belaruski_krok @supermova #мова #гонар #годна #зша
Гонар даражэй!
⭐️ Беларускі журналіст, пераможца Міжнароднага конкурсу журналістаў, кандыдат гістарычных навук, галоўны рэдактар беларускамоўнай газэты “Новы час” – 29 траўня 1945 году нарадзіўся Аляксей Кароль (Копысь, Аршанскі раён).
⏸Глядзіце — Лявон Цімохін узгадвае пра сябра дзяцінства Аляксея Караля
Аляксей Кароль выдаў тры кнігі й манаграфіі: пра Першую расейскую рэвалюцыю 1905-1907 гадоў, пра Другі зьезд РСДРП і пра Ўсевалада Ігнатоўскага.
✔️ “Сэнс шчасьця самы няўлоўны й зьменлівы, відаць, для кожнага. Шчасьце - гэта магчымасьць жыць у адпаведнасьці з пачуцьцём уласнай годнасьці, свабодна гаварыць і пісаць”.
📰 Чытайце — Аляксей Кароль. Падборка цытатаў і публікацыяў
У канцы 1980-х Аляксей Кароль пісаў даведачную інфармацыю пра рэабілітацыю Зьмітра Жылуновіча й Ўсевалада Ігнатоўскага, а таксама іншых “нацдэмаў”, рэпрэсаваных у 20-30-я гады ХХ стагоддзя.
✔️ “Захапленьне - уласьцівасьць маладосьці. І лепш, калі яно нядоўгае, на зьмену якому прыходзіць удумлівае, нават крытычнае, стаўленьне да людзей. Не дарэмна даўно да нас заўважана: “Не ствары сабе куміра”.
З 2007 году спадар Кароль працаваў галоўным рэдактарам газэты «Новы час». 3 чэрвеня 2008 году перамог у Міжнародным конкурсе журналістаў імя Найта (Вашынгтон, ЗША). А ўжо ў 2009 атрымаў узнагароду “Вольная прэса ва Усходняй Еўропе".
✔️ “Сапраўды, кола людзей, якія пастаянна карыстаюцца мовай, адносна невялікае, але ўсе яе разумеюць. Прынцыповая навіна: ў беларускамоўным асяродку з’явілася дастаткова заўважная колькасьць моладзі, прычым гарадзкой”.
У чэрвені 2015 году Аляксей Кароль выпусьціў дакумэнтальны фільм
▶️ “1990-я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі”.
У 2015 ён змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадзкім жыцьці Беларусі. Памёр і пахаваны ў Сынгапуры, дзе апошнім часам жыў разам з сынам.
📰 Чытайце — Сапраўды эфектыўны менеджар
#мова @supermova #смі #кароль #гісторыя
Згатуйце каву і падарыце нам кубачак!
Дзелімся рэцэптам.
Згатавалі? А цяпер просім зрабіць падарунак нам ☺️
Мы стварылі акаўнт на buymeacoffee, дзе вы можаце падтрымаць нас на любую зручную суму.
Усе грошы пойдуць на каву адмінам і на паляпшэньне кантэнту.
1. Трэба перайсьці па спасылцы.
2. І абраць зручную колькасьць кубкаў кавы (1 кубак = 1 даляр).
3. Колькасьць кубкаў (даляраў) абіраеце вы!
Дзякуем, вы Супер! ❤️
Кароль беларускіх жывапісцаў
🥳 27 траўня 1896 - нарадзіўся Міхась Філіповіч (Менск) — беларускі жывапісец, графік, этнограф, пэдагог.
⚡️ Міхась быў каралём беларускіх жывапісцаў у 20-я гады мінулага стагоддзя. Яго карцінамі захапляліся Янка Купала і Змітрок Бядуля. Менівата Міхась Філіповіч першым сярод беларускіх мастакоў пачаў зьбіраць і прапагандаваць беларускую народную творчасьць.
⚡️ Захапаляўся Малевічам, стаў першым беларусам-супрэматыстам.
⚡️ У 1927 годзе Міхась Філіповіч удзельнічае ў маскоўскай выставе «Мастацтва народаў СССР», дзе выстаўляе серыю працаў, на якіх былі выяўленыя беларускія народныя тыпы. Крытыкі адзначаюць самабытнасць творцы, які паказвае нявядомую многім Беларусь. Асаблівай жа папулярнасьцю карыстаецца работа Філіповіча «Беларуска» (1928).
📰 Чытайце — Забыты мастак, які адкрываў свету невядомую Беларусь
***
Бывае, смутак душу агартае…
Тады ў музэй мастацкі я іду,
І смутак мой, нібы туман, зьнікае —
З жыццёвай праўдай гутарку вяду.
Сустрэчы рады з кожнаю карцінай,
Перад табой нямею, прыгажосьць.
Я слаўлю тых, хто сьлед для нас пакінуў
Пра родны край, пра нашу маладосьць.
✍️ Анатоль Астрэйка
#мастак #творчасьць #мова @supermova
А вы ведалі, што ад ХV ст. беларуская стала моваю рэлігійных кніг «Аль-Кітабаў»? Кнігі гэтыя напісаныя на беларускай мове, але арабскімі літарамі, імі карысталіся жыхары Беларусі мусульманскай веры.
Дарэчы, ведалі пра транслітарар на АРАБІЦУ?:
➡️ https://arabica.space/
Intermarium уратуе нас
🥳 25 траўня 1978 — нарадзіўся Павел Мажэйка, беларускі журналіст, грамадзкі дзеяч. Зараз знаходзіцца за кратамі.
Мажэйка вучыўся на гістарычным факультэце Гродзенскага ўнівэрсытэта, але жыццё звязаў з журналістыкай. Ён адзін са шматлікіх выпускнікоў мясцовай Школы маладога журналіста.
У Мажэйкаў беларускамоўная сям’я, па-беларуску яны гавораць з жонкай, так выхоўваюць дзяцей.
Павел стварыў «Цэнтар гарадзкога жыцьця», то стаў даваць пляцоўку ў самым цэнтры Горадні для мастакоў, фатографаў, для курсаў «Мова нанова». Гэта стала ўнікальным месцам, дзе выбудоўвалася сапраўдная грамадзянская супольнасць.
Аб ягонай дзейнасці ўвогуле мала хто ведаў, а ён фактычна выконваў працу дзяржаўных інстытутаў
📰 Чытайце — Хто такі Павел Мажэйка, які згуртаваў людзей у Горадне
Расейская імпэрыя, Савецкі Хаўрус, імпэрскія амбіцыі сёньняшняй Расейскай Фэдэрацыі. Здаецца, імпэрскасьць – гэта наканаваньне нашай часткі Эўропы. Ці магла гісторыя пасьля распаду Савецкага Саюзу пайсьці інакш?
▶️ Глядзіце прарочую перадачу Паўла Мажэйкі - Расея нападзе на Ўкраіну, каб адразьдзіць імпэрыю?
⏸ Іншыя перадачы ў плэйлісце INTERMARIUM
💌 Адправіць ліст і павіншаваць можна праз сэрвіс dissidentby
#мова @supermova #гонар #гародня #журналістыка
Пасьля вайны тут гучала опэра “Кастусь Каліноўскі”
🎭 25 траўня 1938 году ў Менску адкрыўся Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балету, самая маштабная музычна-тэатральная пляцоўка Беларусі. Толькі тут можна было пачуць і ўбачыць опэру. Тут выступалі найлепшыя артысты краіны, а на сцэне гучалі найвядомейшыя беларускія й сусьветныя творы.
У гэты дзень амаль 100 гадоў таму тут глядзелі “Кармэн” – першую пастаноўку толькі што створанага тэатра. Усё пачалося ў 1934-м годзе – пакуль трупа рэпетавала й набірала рэпэртуар у былым Драматычным тэатры, на плошчы Парыскай камуны пачалося будаваньне грандыёзнай пляцоўкі. Раней тут месьціўся Траецкі кірмаш. Тэатар будавалі 5 гадоў.
✨ У 1938 годзе у нашым тэатры зьявіўся Чайкоўскі – тут паставілі балет “Лебядзінае возера”. Пазьней загучалі нацыянальныя беларускі опэры “У пушчах Палесься”, “Кветка шчасьця”, аматары балету ўбачылі пастаноўку “Салавей”. Самы яркі й адважны ў творчым пляне тэатар набыў званьне “Вялікі”.
А ў першыя дні вайны ў будынак трапіла бомба, моцна пашкодзіўшы глядзельную залю. Немцы ўладкавалі тут стайню – разабралі тэатар да апошняй вешалкі. Каштоўнасьці й інтэр’еры пераправілі ў Германію.
Быццам птушка фэнікс, тэатар адрадзіўся зноў у 1947 годзе. Сымбалічна прагучала ў вызваленым Менску опэра “Кастусь Каліноўскі” – нацыянальны гонар беларускага тэатра.
На дадзены момант па матывах нацыянальных твораў пастановак няма. Але ёсьць замежныя творы.
📍Наведвайце Вялікі тэатар опэры і балету і годныя пастаноўкі.
#мова @supermova #тэатар #опэра #культура
«Рэанімова»
🥳 24 траўня 1963 — нарадзіўся Зьміцер Кісель, публіцыст, журналіст, гісторык, грамадзкі дзяяч Гарадзеншчыны, сын антысавецкага падпольшчыка Уладзімера Кісяля.
⚡️ Узначальваў навуковую суполку моладзі імя Максіма Багдановіча ў Горадні. Аўтар ідэі выдаваць уласную газэту «Рэанімова»
⚡️ Першы наш нумар выйшаў на пачатку 1989 году. Яго адметнасьцю было тое, што там упершыню ў беларускім друку зьявіліся словы і ноты гімну «Магутны Божа», перададзеныя гарадзенскім сябрам беластоцкімі беларусамі.
⚡️ У 1995 годзе на Сьвіслацкіх гарадзкіх могілках была адшукана магіла Віктара Каліноўскага. Аднаўленьнем магілы і памятнага крыжа займаўся Зьміцер Кісель. Неўзабаве па прапанове Гарадзенскіх філіяў партыі Грамада (БСДГ) і грамадзкага аб’яднаньня «Фонд імя Льва Сапегі», якія былі першымі арганізатарамі масавага ўшанаваньня памяці палеглых змагароў. Дзень памяці паўстанцаў 1863 году пераўтварыўся ў агульнанацыянальны фэст.
▶️Глядзіце пра Фэст, прысвечаны паўстанцам 1863 – 1864 гг.
⚡️ Акрамя грамадзкай дзейнасьці, свой сьлед Зьміцер Уладзімеравіч пакінуў і ў журналістыцы. З 90-х гадоў працаваў у тыднёвіку беларусаў у Беластоку «Ніва», Радыё Рацыя і гарадзенскай газэце «Пагоня».
Ёсць адна толькі мудрасць жыцця і яе шаную;
Вось што кажа яна:
Калі хочаш праўдзіва ты жыць, дык пей чару любую,
Але толькі да дна
© Максім Багдановіч
#мова @supermova #гонар
Вяртанне сучасных беларусаў да сваіх каранёў.
🥳 22 траўня 1932 - нарадзіўся Мікалай Тарасюк, беларускі разьбяр, музычны майстар.
Народны майстар з вёскі Стойлы Пружанскага раёна — рэзчык па дрэве. Ён мае ганаровае званне Народны майстар Рэспублікі Беларусь. Ягонай творчасці прысвячаліся цэлыя альбомы.
У Ружанах, на сьвяце, арганізаваным выканкамам, дзед Мікалай зладзіў выставу з вусатай лялькай, падпісанай «Лягчэй на каньках катацца, чым хазяйствам занімацца». Пасьля гэтага Тарасюка не забаранілі, а запрасілі з выставай у Менск, ва ўстанову культуры Менгарвыканкаму, Музэй сучаснага мастацтва.
Кажу ж, ня просты дзед! Ой, ня просты!
📝 Чытайце артыкул Віктара Марціновіча — Прэм'ера: Vita Brevis
Майстар, які можа працаваць з любым прыродным матэрыялам - лазой, карой, саломай, дрэвам, паколькі амаль 80 гадоў пражыў на ўскрайку Белавежскай пушчы. За сваё жыццё творца выразаў мноства "драўлянага народа", які сабраў пад дахам уласнага музея 📍"Успаміны Бацькаўшчыны".
Экспазіцыю яго музея можна назваць сапраўднай энцыклапедыяй беларускага сялянскага быту. Яго музей драўляных беларусаў -- помнік роднай вёсцы Стойлы, у якой гаспадар жыў адзін.
❗️ Запаветная мара Мікалая Тарасюка -- вяртанне сучасных беларусаў да сваіх каранёў.
🎬 Глядзіце "Постаці" - Мікалай Тарасюк
@supermova #мова #стойлы #пружаны #разьбяр
1541*
Палітвязень у Беларусі (зь іх: 183 жанчыны і 1 непаўналетні ў зьняволеньні альбо іх свабода абмежаваная; 20 чалавек былі адпраўленыя на прымусовае лячэньне), 1207 чалавек часткова ці цалкам адбылі свае тэрміны, у дачыненьні да 6236 чалавек зафіксаваны крымінальны перасьлед на 21.05.2024.
⏸ Глядзіце плэйліст — «АРХІПЭЛЯГ БЕЛАГ»
На экзамэне па гісторыі. 2108 год:
— Пра што кніга «Адзін дзень палітвязьня»?
— Пра свабоду і яе герояў ці ахвяраў, каму як.
— Як яны самі зваліся?
— Людзьмі.
— За што іх пазбавілі волі?
— За праўду.
— Чаму іх пазбавілі волі?
— Каб запалохаць астатніх.
— Чаму былі пазбаўленыя менавіта яны?
— Бо не баяліся.
— Колькі іх?
— У кнізе — 41. Былі за кратамі — тысячы.
— Як доўга?
— Героі кнігі разам амаль 20 000 дзён і начэй, больш
за 53 гады. За кожны год незалежнасьці краіны — тры
гады турмы. Як на вайне.
— Што яны страцілі?
— Свабоду быць з блізкімі, рабіць сваю справу,
падарожнічаць, спрачацца, гараваць, сьвяткаваць —
жыць як хацелі б.
— Чаго яны дамагліся?
— Нянавісьці ворагаў. Пагарды ўлады. Абыякавасьці
бальшыні суайчыньнікаў...
— І гэта ўсё?
— Яшчэ — павагі паплечнікаў, захапленьня сяброў,
веры моладзі. Міжнароднай увагі, салідарнасьці і
дапамогі. Імяннога радка ў гісторыі краіны.
— І ўсё ж — ці варта было?
...А гэтае пытаньне ўжо не да іх.
📕 Пампуйце з Бібліятэкі Свабоды — Адзін дзень палітвязьня
@supermova #мова #дзень_палітвязьня
Радыё Вызваленьне.
«Тут Радыё Вызваленьне. Вы слухаеце голас сваіх суродзічаў-беларусаў з вольнага сьвету... Наш голас ёсьць вашым голасам...»
Гэтымі словамі пачалася 20 траўня 1954 году першая перадача беларускай «Свабоды», рэдакцыя якой тады месьцілася ў Мюнхэне.
Гісторыя Свабоды — гэта таксама гісторыя цуду. Пяцідзясятыя, Мюнхэн, халодная вайна, магія часу — і ў ім, абыякавым часе знаходзіцца месца для іншай Беларусі, сынонімам якой ня ёсьць БССР.
Зусім як цяпер існаваньне РБ ніяк не ўплывае на колькасьць і якасьць беларускага ў гэтым сьвеце і яго ваколіцах. Наогул, Беларусь і РБ — гэта цяпер хутчэй, на жаль, такія сабе антонімы.
З антанімічнасьцю прыкладна такой самай, як вечная пара Свабода — Рабства. Толькі вось Радыё Рабства чамусьці заўжды вяшчае з радзімы, а Свабода — з-за мяжы.
Ягонае існаваньне — доказ таго, што той самай свабоды ў Беларусі як не было, так і няма. Ягонае існаваньне — доказ таго, што яна камусьці тут усё ж патрэбная.
🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Свая Бо Далёкая
Свабоду не стрымаць, свабоду не спыніць,
Свабоду не забраць і не забараніць.
Свабуду не скарыць, яна вагнём гарыць,
Як сонечнае кола зіхціць, зіхціць згары.
🎵 VOLSKI - Свабоду не стрымаць
@supermova #мова #свабода #каляндар
The White Stripes - Гэты гурт не мог стаць папулярным | ПРА РОК ПА-БЕЛАРУСКУ
Пры канцы 90х у Дэтройце з’явіўся рок-гурт, які на першы погляд ніяк не зможа стаць папулярным і яго максімум заставацца клубным андэграўнрам. Памяркуйце самі, толькі два ўдзельніка. Толькі два інструмента – гітара і бубны. Мінімалістычныя і часам сырыя аранжыроўкі. Але ўжо праз некалькі гадоў яны збіралі стадыёны па ўсяму свету. Зараз цяжка знайсці чалавека які не чуў Seven Nation Army. Сёння я раскажу вам гісторыю the White Stripes. Гурта, якія парушаў усе каноны рок-музыкі і стаў знакамітым.
00:00 Пачатак.
00:39 Хто такія Джэк і Мэг Уайт?
03:20 Канцэпцыя The White Stripes
04:07 Дэбютны аднайменны альбом.
04:57 De Stijl.
06:03 White Blood Cells.
07:41 Elephant.
10:00 Get Behind Me Satan.
11:14 Icky Thump.
12:07 Распад. Далейшы лёс Джэка і Мэг Уайт.
https://www.youtube.com/watch?v=3uEuQQYQu8c
#ПраМузыку
Толькі школа на роднай мове
забясьпечыць неўміручасьць народу.
19 траўня 1929 - У Вільні адбыўся нелегальны зьезд Таварыства беларускай школы, культурна-асьветнай арганізацыі ў Заходняй Беларусі (1921 — 1936).
ТБШ імкнулася распаўсюджваць і дапамагаць асьвеце сярод беларусаў, пашыраць беларускія школы і беларускую асьвету наогул. Таварыства адкрывала і ўтрымлівала народныя школы і дамы, курсы, настаўніцкія семінары, чытальні-бібліятэкі, сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы, выдавала часопісы, падручнікі і іншую літаратуру, займалася канцэртнай дзейнасьцю.
Перш ую суполку ў цяперашніх межах Беларусі заснаваў 7 сьнежня 1921 году ў Радашкавічах мовазнаўца, будучы акадэмік Браніслаў Тарашкевіч. Некалькімі гадамі раней ён выдаў «Беларускую граматыку для школ», якая адыграла выключную ролю ў станаўленьні літаратурнай мовы і вытрымала некалькі перавыданьняў.
ТБШ выступала супраць паланізацыі, сацыяльнага прыгнёту, праводзіла шырокую дзейнасць па адкрыцці беларускіх школ, павышала агульнаадукацыйны і культурны ўзровень насельніцтва, яго нацыянальную свядомасць. ТБШ забаронена польскімі ўладамі 2 снежня 1936.
У выніку «вызвольнай місіі» Чырвонай арміі і далучэньня Заходняй Беларусі да БССР здарылася іншая навала. Пакуль Масква была заклапочаная вынішчэньнем сьлядоў «панскай Польшчы», пачатковая і сярэдняя школа заставаліся беларускамоўнымі. Але затым гісторыя паўтарылася, толькі гэтым разам ужо з расейскім дыктатам.
На хвалі нацыянальнага абуджэньня на пачатку 1990-х за рэанімацыю ТБШ узяўся этнограф, кандыдат філялягічных навук Алесь Лозка. Статус адзінай дзяржаўнай мовы абяцаў шырокі фронт дзейнасьці. Але ганебны рэфэрэндум 1995-га з узаконеным «двуязычием» перакрэсьліў спадзевы на шырокую беларусізацыю.
17 верасня 2021 года Таварыства беларускай школы было ліквідавана напярэданьні 100-гадовага юбілея сваёй дзейнасьці. Намесьніца старшыні ТБШ на «расправу» адрэагавала па-філязофску:
«Давайце лічыць гэта прызнаньнем. Значыць, нашы настаўнікі рабілі ўсё правільна. Аб'ектыўна кажучы, і так шмат пасьпелі за гэтыя 25 гадоў. Таму будзем лічыць, што гэта чарговы перапынак на таталітарызм, з трэцяга разу дакладна ўсё атрымаецца».
📝 Чытайце артыкул — ТБШ зьліквідавалі на ягонае 100-годзьдзе
Chadzi ŭ škołu
U školnaj formie
Ciabie pa horła
Usim nakormiać
Aperacyja "Adukacyja"
Da kanca žyćcia adhukajecca
Adukacyja-akupacyja
Na ŭsim žyćci adbivajecca.
🎵 VOLSKI - Aperacyja adukacyja
@supermova #мова #тбш #адукацыя
“Жыцьцё кароткае, радзіма вечная”.
🥳 1 чэрвеня 1954 - нарадзіўся Алесь Асташонак (Менск) — беларускі літаратар, перакладнік.
Адны жывуць розумам і таму ўспрымаюць жыцьцё як камэдыю. Другія жывуць пачуцьцямі, і для іх зямны шлях – трагедыя. Алесь Асташонак належаў да другіх. Зь ім бывала ўдумна, бывала весела, бывала нясьцерпна, але ніколі не бывала сумна.
Кім толькі ён ні працаваў – перакладчыкам у Альжыры, выхавальнікам у ПТВ, выкладчыкам францускае мовы, рэдактарам часопісу “Крыніца”, асыстэнтам псыхіятра й асыстэнтам нарколяга... Але на сваім месцы Алесь быў адно за пісьмовым сталом. - Так узгадвае Алеся пісьменьнік Уладзімір Арлоў.
Перакладаў з французскай, ангельскай, летувіскай моваў. Пераклаў раманы «Порт туманаў» Ж.Сіменона, «Планета малпаў» П.Буля, п'есы «Улюбёнец публікі» С.Палякова, «Жаночы стол у паляўнічай зале» В.Мярэжкі (пастаўлена ў 1988), «Матылёчак, матылёчак...» А.Нікалаі (пастаўлена ў 1988), аповесьць Веркора «Маўчанне мора», аповесьці Ж.Сіменона «Пад страхам сьмерці», «Дзяўчына і бясхвостыя парсючкі» і іншыя творы замежных пісьменьнікаў.
📚 Чытайце на Кніжнай палічцы — пераклад «Планеты малпаў» і іншыя
⏸Пра новы фільм «Каралеўства планеты малпаў» глядзіце — Відзік 42
Падаюць вішняў цьвяты, і разносіць іх вецер халодны;
Сьнегам у чорную гразь падаюць вішняў цьвяты.
Плачце, галіны, лісты! Загубілі вятры цьвет ваш родны, –
Не к чаму болей вам жыць. Плачце, галіны, лісты!
✍️ "Непагодаю маёвай" — М. Багданоіч
#мова @supermova #пераклады #літаратура
Мы – не яе героі.
🎉 31 траўня 1948 — нарадзілася Сьвятлана Алексіевіч, расейскамоўная пісьменьніца Беларусі.
⚡️ Нарадзілася ў Станіслававе (УССР, цяпер Украіна). Бацька — беларус, вайсковец-лётчык, маці — украінка
⚡️ У 2015 годзе стала першай ляўрэаткай ад Беларусі Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры «за яе поліфанічную творчасьць — помнік пакутам і мужнасьці ў наш час».
🧐 Цікава прачытаць прарочы артыкул Альгерда Бахарэвіча 2013 года:
©️ Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў Беларусі чакаюць даўно і з нейкай асуджанасцю, што адчуваецца нават у тым тоне, якім пра яе, прэмію, пішуць. Не сёння, дык заўтра; не Алексіевіч, дык нехта іншы; не за прозу, дык за паэзію – і калі літаратурны чыннік не спрацуе, заўжды можна спадзявацца на палітычны.
©️ А яшчэ дужа не хацелася б, каб яе, Нобелеўскую прэмію, атрымаў расейскамоўны аўтар. Зноў жа, прычынаю не тое, што расейскамоўныя беларускія пісьменнікі самі па сабе паганыя або паганейшыя за расейскамоўных расейскіх. Не, сустракаюцца і нармальныя такія аўтары, не горшыя за Іхных. Аднак калі тую прэмію атрымае тутэйшы расейскамоўны “пісаціль” – гэта будзе параза. А іх і так хапае. Пры такім развіцці падзей гэтая прэмія нас заб’е – як забівае афіцыйнае дзвюхмоўе. А калі й не заб’е, дык загоніць яшчэ далей на маргінэс. Рэч у тым, што ад Беларусі ў такім разе будуць і надалей чакаць новых расейскамоўных геніяў. Пра тое, што тут, панове, ёсць яшчэ і нейкі беларусіш, ніхто ўжо не згадае. Такія вось страхі…
📰 Чытайце — Прэмія для нікога
🧐 І меркаванне пасьля здарэння гэтай падзеі ў 2015
©️ Зайздросціць можна не толькі на сваю карысьць. Мне пашанцавала: я з тых ідыётаў, якія нейкі час верылі і марылі, што першы беларускі Нобель дастанецца Алесю Разанаву.
©️ Прыемна, што яе праца была ацэненая. Як прыемна бывае заўжды, калі высілкі таленавітага чалавека не мінаюць дарма.
©️ Мы – не яе героі. Мы жывыя і жывем сёння, і краіна, дзе гэта адбываецца, даўно ўжо не Савецкі Саюз. У яе, гэтай краіны, выраслі малочныя зубы. І нам хочацца гаварыць: новым голасам, пра нашае сёння.
©️ Перамога Святланы Алексіевіч, як бы нам ні хацелася адваротнага, – гэта параза беларускамоўнай літаратуры. На шчасце, не ў ваенным сэнсе слова, а хутчэй, у спартовым. Проста некалькі кніг, напісаных журналісткай Святланай Алексіевіч па-расейску, аказаліся больш даходлівымі, уцямнымі і мудрымі для заходняга свету, чым уся прыгожая беларускамоўная літаратура з вагонамі яе кніг і сонмамі яе жывых і памерлых класікаў.
©️ Напэўна, гэта ўсё. Цяпер ад нас з новай сілай будуць чакаць таго, чаго чакаюць ужо даўно. Добрай літаратуры па-расейску. Тлумачэння савецкай душы, якую мы самі даўно пахавалі і на якую пакрысе забыліся.
📰 Чытайце — Наш апошні Нобель
📚 На беларускую мову ўжо пераклалі некалькі кніг (Зачараваныя смерцю, Чарнобыльская малітва), якія вы можаце набыць ці прачытаць на Беларускай палічцы
🎧 Cлухайце аўдыёверсіі на сайце https://audiobooks.by/
@supermova #мова #каляндар
Гэта не твая краіна!
30 траўня 1999 — ў Менску адбылася Трагедыя на Нямізе, у якой загінулі 53 чалавекі
Мужчыны былі апранутыя ў трэніровачныя штаны й белыя саколкі без рукавоў, а дзяўчыны – у кароткіх спадніцах і з пустою ўсьмешкаю на твары. Усе вакол раўлі й скакалі, а з драўлянай сцэны, відавочна пабудаванай за некалькі гадзін, прытопваючы й матляючы накладнымі патламі ў розныя бакі, раўла ў мікрафон сьпявачка рускай эстрады, “міжнародная мэга поп-зорка” Наташа Караблёва і, намагаючыся пляскаць у ладкі, яна крычала: “Я люблю цябе, мая блакітнавокая краіна!”
– Гэта не твая краіна! – закрычаў Ян зь нянавісьцю.
...
Асноўная маса людзей, падхапіўшы Яна з Гэняй, панеслася ў бок доўгага падземнага перахода й адначасова ўваходу ў мэтро. Людзі беглі так хутка, у п’яным азарце штурхаючы адно аднаго у розныя бакі, быццам на іх галовы капаў не дождж, а полымя й попел... Сам Бог караў за свавольства, за распусту, за безкультурнасьць, за пякельныя любошчы, за алькаголь, за піўное сьвята ў Сьвяты дзень (і ў дзень нараджэньня Дантэ)... Гэта было падобна да Апакаліпсісу, і шызафрэнічнаму Гэню нават ня трэба было нічога ўяўляць, ён з галавою акунуўся ў самы страшэнны жах сучаснасьці.
Людзі беглі звар’яцела, у іх вачах не было ані кроплі разуменьня таго, што яны робяць, несьліся да падземнага перахода. Хтосьці ўжо галасіў, хтосьці пішчаў, хтосьці вусьцішна гарлапаніў, наперадзе адбываліся нейкія падзеі... Вакол ніхто не мог прамовіць анічога разумнага альбо чалавечага на “чалавечай” мове, усе сварыліся, крычалі, а хтосьці ўголас моцна рагатаў і сьпяваў... Мужчыны й жанчыны ціснулі, давілі адно аднаго, падалі пад ногі, а тыя, хто яшчэ трымаўся, спатыкаліся аб галовы, грудзі, рукі, ногі ўпаўшых і таксама падалі... а людзі ўсё ішлі й ішлі... няспынна, бязглузда й атупела, абы схавацца ад дажджу... Людзі працягвалі ціснуць, ня ведаючы, што сваімі высілкамі, сваёю моцаю давяць тых, хто наперадзе, тых, хто ўжо спусьціўся на прыступкі альбо яшчэ ніжэй.
Гэня й Ян праходзілі празь пекла, іх целы былі прыціснуты да сьцяны, па якой яны, трымаючыся толькі яе, папаўзлі наперад, шукаючы якой западзіны альбо выратавальнага кутка... Людзі... маса людзей... Зь некаторых, самых аддаленых ад падземнага пераходу месцаў усё яшчэ было чуваць, як п’яныя сьпявалі ўрыўкі зь сёньняшняга канцэрта Хуяблёвай, Сальмадухі й гурта “Манга-танга”. Гэня не заўважаў, як, прасоўваючыся наперад, трымаючыся за Яна, крычыць, крычыць не сваім голасам.
📖 Урывак з кнігі Аляксандара І.Бацкеля - Мімікрыя
Вярні жыцьцё сваёй краіне,
Яна ў сьне халодным гіне!
Вярні жыцьцё сваёй зямлі,
Яе сівыя сьнягі замялі
🎵 Lavon Volski - Краіны няма OST VIVA BELARUS
@supermova #мова #падзеі
Кава з вытанчаным смакам
На мінулым тыдні мы згадвалі кававыя традыцыі Беларусі й нават спрабавалі прыгатаваць жытнюю каву. Сёньня варым каву кшталту той, якую піла заможная шляхта ў XIX стагодзьдзі – ёсьць некалькі сакрэцікаў 😉
Вазьміце:
вада – 150 мл
цукар – ½ ч. л.
молатая кава – 2 ч. л.
падсмажаны молаты мігдаль – ½ ч. л.
молаты кардамон – 1/3 ч. л.
☕️ Уліце халодную ваду ў турку й пастаўце на агонь, дадайце каву й цукар, мігдаль і кардамон.
☕️ Здыміце каву з агня, не дазваляючы ёй закіпець. Пачакайце хвіліну й разьліце па кубках.
🍋 Смак кавы добра дапаўняе вада зь мятай і цытрынай.
Прыемнага вечара! ☺️
#мова @supermova #напоі
Міхась Філіповіч #мастак #творчасьць #мова @supermova
Читать полностью…"Быў перш за ўсё я чалавек"!
🥳 27 траўня 1900 — Уладзімер Жылка, беларускі паэт, перакладнік, публіцыст, крытык. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк», адкуль сышоў у 1927 годзе і стаў сябрам другога аб’яднаньня «Ўзвышша»
⚡️...У 1965 годзе Ўладзімер Жылка, першы зь беларускіх паэтаў, атрымаў Нобэлеўскую прэмію па літаратуры.
⚡️А хто ето? — сказаў разгублена Шолахаў, перад вачыма якога адразу ўстала на дыбкі ўся родная цаліна.
⚡️За пошукі хараства, паэтычны зрок і годнасьць у прэзэнтаваньні вольнай беларускай культуры — так патлумачылі ў Стакгольме сваё рашэньне...
⚡️Усё магло стацца менавіта так. Але ня сталася. Уладзімір Жылка, чый талент абяцаў гэтак шмат, памёр у 1933-м у ссылцы, трохі не дажыўшы да трыццаці трох.
⚡️Уладзімір Жылка — нацыянальная страта з далёкімі наступствамі, ён — з тых асобаў, дзякуючы каму Беларусь магла б і цяпер быць іншай. Магчыма, нават такой:
«Пад штандар бел-чырвона-белы
Гартуйся, раць, адважна, сьмела,
Адважных, храбрых ваяроў!»
⚡️Аднойчы прамоўленае, аднойчы выказанае і заўважанае мастаком ня вернецца ў хаос ужо ніколі — і Жылка гэта ведаў, адзін зь нямногіх.
⚡️Ёсьць паэты, перад якімі сорамна: яны памерлі, а ты жывеш. У іх было выгнаньне, а ў цябе ёсьць інтэрнэт. У іх былі ворагі, а ў цябе замест ворагаў — жамяра
❗️ Сам сябе Жылка называў у вершах «пясьняр, змагар, бядняк празь век». І потым робіць важнае ўдакладненьне: «быў перш за ўсё я чалавек».
⚡️Згадаць бы тут яшчэ іншы, зусім ня ціхі «Верш разьвітаньня», напісаны Жылкам ужо ў ссылцы, перад сьмерцю — пякучы, балючы ліст няскоранага ў будучыню. У якім аўтар і сам паўстае лістом, не папяровым, жывым: «скажуць людзі, як ліст адарваны, па табе я ў чужыне засох». Але цяперашняму беларускаму чытачу, які знойдзе і прачытае гэты верш-пасланьне ў кніжнай бутэльцы, аўтар дае ясныя ўказаньні.
«Гэты верш разьвітаньня і смутку
Ты згадай у залатую пару!»
📚 Чытайце на Кніжнай палічцы - Уладзімер Жылка
❗️ Волю аўтара трэба выконваць, загарнуўшы кнігу. Бо залатая пара, відавочна, яшчэ не надышла. Зробім закладку і пачакаем.
🏦 Чытайце Гамбурскі рахунак Бахарэвіча - Лініі разрэзу
Уладзімір Жылка — адзін з тых таленавітых беларускіх паэтаў, пра якіх у публічная прасторы гавораць, на жаль, нікчэмна мала. Творчасьць Уладзіміра Жылкі амаль не вывучаюць у школе: толькі ў праграме літаратуры за 10 кляса яго прозьвішча значыцца ў сьпісе «Для самастойнага чытаньня». Пры гэтым, літаратуразнаўцы называюць Уладзіміра Жылку пасьлядоўнікам Максіма Багдановіча. У дзень нараджэньня паэта ўзгадваем ягоны творчы і жыцьцёвы шлях.
📰 Чытайце — Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
📕 Купляйце і чытайце — Уладзімір Дубоўка. Уладзімір Жылка. Язэп Пушча. Творы
@supermova #мова #літаратура #паэзія #жылка
Узвышша таленту, непадуладнага указаньням і камандам.
⭐️ 26 траўня 1926 году – дата заснаваньня беларускага літаратурна-мастацкага гурта “Узвышша”. Заснавалі яго 6 пісьменьнікаў: А. Бабарэка, З. Бядуля, У. Дубоўка, К. Крапіва, Я. Пушча і К. Чорны. Яны выйшлі з аб’яданьня “Маладняк”, бо лічылі, што праз пралеткултіуру яно недаацэньвае мастацкую спадчыну.
“Узвышша” узяло кірунак на аквітызм (ад лац. “жывая вада”), які азначаў разьвіцьцё звычаяў нацыянальнага адраджэньня й творчае выкарыстаньне новаўвядзеньняў сусьветнай мастацкай культуры. Удзельнікі выступалі за тое, каб пісаць творы, у якіх эстэтычныя вартасьці пераважаюць над ідэалягічнымі ўстаноўкамі. За гэтым стаялі У. Дубоўка, Я. Пушча, Т. Кляшторны і іншыя беларускія літаратары.
💪 “Узвышаўцы” цалкам адпрэчылі прынцып каманднай вышыні і стварылі сваё “Ўзвышша”, узвышша менавіта мастацкай творчасьці, узвышша духу, узвышша таленту, які непадуладны ніякім указаньням і камандам, які толькі свайму ўнутранаму голасу падуладны”.
З 1927 па 1930 год гурт выдаваў аднайменны часопіс: усяго выйшла 44 нумары ў 39 кнігах. Ён лічыўся адным з самых адметных і значных літаратурна-мастацкіх выданьняў у гісторыі новай беларускай літаратуры.
“Узвышша” імкнулася выхоўваць таленты праз разьвіцьцё высокай культуры мовы, апіраючыся на беларускі фальклёр і клясычную літаратуру, выкарыстаньне мастацкіх знакаў, нацыянальнай тэматыкі.
У 1930 пачаўся перасьлед “узвышаўцаў” праз “палітычныя памылкі ў літаратурна-публіцыстычнай творчасьці”. Хутка дзейнасьць “Узвышша” была спынена, а амаль усе ягоныя аўтары рэпрэсаваныя.
📰 Спампаваць нумары часопіса “Узвышша”
#мова @supermova #літаратура #мастацтва #узвышша
Напачатку было слова.
Напачатку Беларускага Руха было друкаванае беларускае слова. Цяжка ўявіць як разьвівалася б наша літаратура, калі б ня праца Вацлава Іваноўскага.
🥳 25 траўня 1880 - нарадзіўся Вацлаў Іваноўскі (в. Лябёдка, цяпер Шчучынскі раён ) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, Міністар асьветы БНР, доктар тэхнічных навук.
Вацлаў Іваноўскі быў першы, хто беларускай ідэі пачаў надаваць канкрэтныя арганізацыйныя формы. Яму належала ініцыятыва стварэньня першай палітычнай партыі Беларусі (Беларуская рэвалюцыйная партыя).
Плёна ён быў сузаснавальнікам першай культурна-асьветнай арганізацыі (Круг беларускай народнай прасьветы і культуры).
У 1903 выдаў першую ў ХХ ст. беларускую газэту «Свабода» і ў тым самым годзе распачаў беларускую кнігавыдавецкую справу. У 1906 ён надрукаваў першы беларускі лемантар ХХ ст. і ўзначаліў легальную выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца». Сябар Цэнтральнага Камітэта Беларускай Сацыялістычнай Грамады, у 1906–1907 ён кіраваў яшчэ і нелегальным выдавецтвам «Грамада». Асабліва трэба адзначыць дапамогу, якую Іваноўскі аказваў Я. Купалу.
🎧 Слухайце падкаст "Хто ты Гэткі?" — Вацлаў Іваноўскі чалавек-пытаньне
Выпускнік Тэхналягічнага інстытуту ў С.-Пецярбургу, у 1909 ён абараніў доктарскую дысэртацыю ў Мюнхэнскім політэхнічным тэхнікуме. Па вяртаньні ў Расею быў загадчыкам лябараторыяў і лектарам на Вышэйшых жаночых політэхнічных курсах і ў Тэхналягічным інстытуце. Працаваў таксама старшым спэцыялістам пры міністэрстве земляробства і выкладаў у Гандлёвай школе пры Таварыстве настаўнікаў.
6 сьнежня 1943 году Вацлаў Іваноўскі быў цяжка паранены невядомымі на вуліцы, быў прывезены ў шпіталь, але там пакінуты бязь лекарскай дапамогі і назаўтра памёр.
Працяглы час яго магіла была ананімнаю. І толькі на пачатку 1990-х стала вядома, хто ляжыць пад крыжам на Кальварыйскіх могілках.
▶️ Глядзіце падрабязьней пра жыцьцё і дзейнасьць — Вацлаў Іваноўскі
Век настане такі:
ўсім на зайдрасць вякам,
А ні я, а ні ты – будуць іншыя там…
Мне ўсё роўна:
ён знойдзе, мой сын, альбо не –
Акрываўлены камень у чыстай сцяне.
✍️ Ізі Харык
#кніга #друкарства #бнр #мова @supermova
Беларуская кава...з жыта
Крыху гісторыі пад кубачак кавы 👇
☕️ У Беларусь кава прыйшла праз Эўропу з Турцыі – нездарма кубак для кавы ў нас сталі называць філіжанкай – на турэцкі манэр. Мяркуюць, што ў Эўропе піць каву пачалі дзякуючы выхадцу з ВКЛ Юрыю Францу Кульчыцкаму.
Кава атрымала такую папулярнасьць сярод заможных беларусаў, што пра яе пачалі складаць прыказкі.
✔️ Цікавы, як Марцін да кавы – пра таго, хто моцна чымсьці зацікаўлены
✔️ Цікавы, як індык да кавы – пра таго, хто зусім абыякавы да ўсяго й нічым не цікавіцца
✔️ Патрэбны, як перац у каве – пра штосьці зусім недарэчнае й ня вартае ўвагі
Але ў той час многія не маглі дазволіць сабе каву, а хтосьці проста не разумеў яе смак. Таму прыжылася беларуская кава – з цыкорыя, жыта й нават з каранёў дзядоўніка ці жалудоў.
З жалудамі эксперымэнтаваць ня будзем 😄, а вось жытнюю каву паспрабуем прыгатаваць.
Вазьміце:
зерне жыта – 20-30 г
вада – 200 мл
☕️ Спачатку прыгатуем парашок: чыстае, буйное зерне прасейце, прамыйце, пасушыце, потым падпражце на патэльні. Пасьля яго трэба змалоць і гатаваць як звычайную каву.
☕️ Калі дэсэрт салодкі, цукар у жытнюю каву можна не дадаваць.
Прыемнага вечара! ☺️
#мова @supermova #напоі
Belarus Peradusim.
🥳 23 траўня 1956 - нарадзіўся Алесь Смалянчук (в. Казлоўшчына Зьдзецельскага раёну) — доктар гістарычных навук, прафесар ЕГУ, дырэктар інстытута гістарычных даследаванняў ЕГУ, а таксама адзін з арганізатараў і кіраўнікоў дасьледчага (крыніцазнаўчага) праекту «Гарадзенскі палімпсест».
А. Смалянчук дасьледуе гісторыю нацыянальных працэсаў на землях гістарычнай Літвы, у тым ліку краёвай ідэі і яе адэптаў, палітычную гісторыю Беларусі XIX—XX ст. і яе адлюстраванне ў памяці жыхароў Беларусі (вусная гісторыя).
▶️ Глядзіце на Лятучым універсітэце лекцыі: “Жыццяпіс Рамана Скірмунта як выклік для гісторыка”, "Пасляваенная калектывізацыя ў Заходняй Беларусі ў асвятленні вуснай гісторыі".
🖋 Плёнам 20-гадовай працы гісторыка стала кніга “Раман Скірмунт (1868-1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю”. Гэты жыцьцяпіс ўздымае праблему сутнасьці беларускай ідэі і яе папулярнасьці, зноўку ставіць пытаньні пра адзінства беларускага руху і ролю г. зв. «чалавечага фактара» ў палітычным і культурным Адраджэньні ХХ ст. Таксама кніга распавядае пра драму літоўскіх і беларускіх палякаў у эпоху этнакультурнага нацыяналізму, пра краёвую ідэю і краёўцаў як апошніх грамадзян Вялікага Княства Літоўскага, пра іх пошукі новай Радзімы.
⏸Глядзіце Беларускі калегіўм — Польшча і палякі ў гістарычным лёсе Беларусі ХІХ-ХХІ ст.
🏅 Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР.
📚 Чытайце на Камунікаце — працы А. Смалянчука.
Няма Беларусі -
Ёсьць толькі людзі
Імёны і плоты
Чырвоныя ўзоры
Крыжы з ручнікамі
Мястэчкі ды вёскі
Няма Беларусі.
🎵 Слухайце RECHA - "Няма Беларусі"
#гісторыя #радзіма #вкл #мова @supermova
Ад ейнага імя ўздрыгвала Траццякоўка.
🥳 22 траўня 1907 - нарадзілася Алена Аладава (у дзявоцтве Пук; Пружаны, Берасьцейская в-ць) заслужаная дзяячка мастацтваў БССР, мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР (1944—1977), заслужаная дзяячка культуры Польшчы.
▶️Глядзіце "Вусы Скарыны" — Ад ейнага імя ўздрыгвала Траццякоўка
✨ Дзякуючы Алене Аладавай была адноўлена калекцыя Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі, сярод экспанатаў якой — карціны сусьветна вядомых майстроў У. Баравікоўскага, К. Брулова, І. Айвазоўскага, І. Рэпіна, палотны слынных мастакоў-беларусаў — І. Аляшкевіча, А. Гараўскага, І. Хруцкага, С. Жукоўскага й іншых.
✨ Пасьля вайны ўласна езьдзіла па Савецкім Саюзе, набываючы экспанаты для музэю ў прыватных калекцыянэраў. Найбольшая з сабраных калекцый — больш за 400 твораў — калекцыя В. Бялыніцкага-Бірулі, на яе аснове быў адкрыты музэй мастака ў Магілеве.
✨ За Аладавай музэй правёў 30 экспэдыцыяў, дасьледваў больш за 700 касьцёлаў і цэркваў заходніх раёнаў Беларусі. Фонд музэю, адноўлены намаганьнямі мастацтвазнаўца, у 1977 г. налічваў 15 тысячаў экспанатаў.
✨ У 1976 годзе А. В. Аладава і супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музэю Ірына Мікалаеўна Паньшына і Тацяна Іванаўна Сьцёпіна дамагліся таго, каб зрабіць у Раўбіцкім касьцёле філію музэю, уратаваўшы такім чынам касьцёл ад зьнішчэньня: у яго муры ўжо былі закладзеныя запалы, каб падрываць.
📰 Чытайце — Гаворым пра Алену Аладаву
📍 Наведвайце годныя выставы ў Нацыянальным мастацкім музэі
⏸Глядзіце "Каля Культуры" — Дзе шукаць мастацтва ў Менску? Мікіта Моніч рэкамендуе
#мастацтва #музэй #калекцыя #мова @supermova
👻 На могілкавым кладзьбішчы 👻
🇫🇷 21 траўня 1771 - у Парыжы адкрытыя могілкі Пэр-Ляшэз
⚰️ Тут спачывае прах старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка — і Пэр-Ляшэз, па вялікім рахунку, мусіць у нейкім сэнсе дадаваць БНР аўтарытэту. Бо ў такім суседзтве...
🙈 На радзіме Міколы Абрамчыка, між тым, могілкі — самы жудасны прыклад таго, да якой пульпы дабралася русыфікацыя. Або — куды так і не дабраліся ўсе беларусізацыі. Наведваючы сваіх памерлых у Менску, адганяеш ад сябе навязьлівую думку, што дзеці нябожчыкаў, напэўна, сьвята вераць ва ўваскрашэньне душаў і баяцца, каб на тым сьвеце іхных бацькоў не палічылі «апазыцыяй» і «адмарозкамі». Калі, вядома, бацькі — не пісьменьнікі ці якія іншыя артысты. Гэтым можна. Але нармальнаму чалавеку паміраць па-беларуску не выпадае — засьмяюць або арыштуюць. Вось дзе праца для ТБМ. А для празьмерна ўражлівага нацыянальна сьведамага чалавека дык і наогул глеба для новай фобіі — быць пахаваным пад помнікам з эпітафіяй па-расейску і без «Пагоні». Лепш ужо зажыва. Ці ў Парыжы.
©️ З каментароў
⚡️Мой дзядзька, муж маёй цёткі Ганны, усё жыцьцё быў Алесем. Для усіх, хто яго ведаў - суседзяў, аднавяскоўцаў, начальства, радні і г.д. Гаварылі яны толькі па-беларуску, прычым натуральным чынам, яшчэ зь часоў царызму... А на магільным помніку напісана "Александр" і ўсё астатняе таксама па руску, як і па цётцы...
Бясконца паважаю свайго стрыечнага брата... шкадую яго... ніколі пра надпіс яму ня скажу... але моцна гэта мяне збянтэжыла...
⚡️Вы кажэце пра могілкі ў Менску, а тое ж самае робіцца па вёсках.
Колькі разоў размаўляла зь вяскоўцамі тых вёсак, дзе пахаваныя мае продкі й куды русіфікацыя дайшла ледзь ня ў першую чаргу. Казала ім, паглядзіце, якія крыжы стаяць на могілках вашых дзядоў - прадзядоў, чаму вы ставіце цяпер расейскія, чаму пішаце імёны пахаваных па-расейску, вы ж беларусы, вы ж жывеце тут спрадвеку, у вас ёсьць свая мова, куды падзелі сваю годнасьць чалавечую?! Слухаюць і ня чуюць, адно ўсьміхаюцца. Ведала я адну жанчыну, удаву аднаго з маіх суродзічаў, усё жыцьцё звалі яе Раіса Апанасаўна, а як памерла, дзеткі, зрусіфікаваныя ўшчэнт і агрэсіўныя больш за шалёную кошку, напісалі на помніку АфОнасьевна. Там жа людзі з фаміліяй Аўчынка, на могілках пішуць ОВчинкО.
Што ў галовах, тое й на могілках, што на могілках, тое й ў галовах.
📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — На могілкавым кладзьбішчы
@supermova #мова #каляндар
«Выстрыгалі з фотакартак...»
🥳 20 траўня 1902 — нарадзіўся Язэп Пушча (сапр. Ёсіф Паўлавіч Плашчынскі; в. Каралішчавічы, Менскі павет — 14 верасьня 1964, Менск)) — беларускі паэт, крытык, перакладчык. Адзін з арганізатараў літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» і «Узвышша». Адна з буйнейшых постацяў літаратурнага руху на Беларусі даваеннай пары.
✒️ Напісаў 7 кніг паэзіі, да рэпрэсій пасьпеў выдаць 5.
🧑🏫 З уласнай ініцыятывы выкладаў у в. Каралішчавічы францускую і нямецкую мовы.
⚡️ Арыштаваны 25.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Прыгавораны да 5 гадоў пазбаўленьня волі як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю».
❗️ «Усе кнігі» Язэпа Пушчы прадугледжвалася «спальваць» паводле Загаду №33 БССР «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю».
⚡️ Пасьля "вызваленьня" хацеў вярнуцца на радзіму. Яму было забаронена пражываньне ў Менску, Маскве, Ленінградзе, Кіеве, Адэсе і Харкаве. Пісаў лісты ў розныя гарады Беларусі, прапаноўваў сябе ў якасьці настаўніка бел. і рус. мовы і літ.
⚡️ Платон Галавач, Алесь Кучар абвінавачвалі Язэпа ў пэсымізьме, нябачаньні жыцьцёвай пэрспэктывы.
❗️ У роднай вёсцы Язэпа Пушчы няма вуліцы названай у гонар яго.
📰 Больш цікавостак у артыкуле - 20 нечаканых фактаў пра Язэпа Пушчу
✒️ ...Я ж тулюся ў суме да самотных статуй,
I сьляза спадае на граніт і мармур.
Беларусь-краіна, найміцай астатняй, –
У апранасе рванай днём і ноччу хмарнай.
Ой, зямля-планета і браты-народы!
Я спраўляю штодзень страшнае маленьне:
Расьпяваю псалмы аб краіне роднай,
Расьпяваю ўвечар, стаўшы на калені.
Сашчамляю рукі і ўзьнімаю ўгору, –
Хоць ня містык духам, ня манах пакорны.
………………………………………
Пэўна, вечна жыць мне з песьняй беспрытульнай;
Вырадкам праслыць мне суджана ад роду.
Выйду на дарогу, насустрэч Матулі,
Можа, прыме сына, ня знайшоў што броду?
▶️Глядзіце плэйліст з вершамі — Язэп Пушча
#мова @supermova #паэзія #пісьменьнік #рэпрэсіі #маладняк #узвышша
Вынаходнік нашае зямлі
🥳 Сёньня 85 гадоў спаўняецца Уладзімеру Салдатаву. Беларускі хімік-вынаходнік нарадзіўся 19 траўня 1937 у Смаленску.
👨🔬 Доктар хімічных навук, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і заслужаны дзяяч навукі Беларусі. Ляўрэат ордэна «Знак Пашаны» (1979). Сябра Эўрапейскай акадэміі навук і мастацтваў (Аўстрыя) і ганаровы акадэмік Хэнаньскай акадэміі навук (Кітай).
🔬 Распрацаваў спосаб атрыманьня штучнай іянітнай глебы для карнявога жыўленьня расьлінаў.
🧬 Распрацаваў спосаб атрыманьня хімічна актыўных тэкстыльных матэрыялаў (іянітаў, камплексонаў і каталізатараў) для ачысткі вады і паветра ад атруты ў індывідуальных сродках аховы чалавека.
🧬 На аснове дасьледваньняў Уладзімера распрацавалі спосаб атрыманьня высокаачышчаных амінакісьляў на Гарадзенскім заводзе мэдычных прэпаратаў.
✒️ Напісаў звыш 630 навуковых працаў, у тым ліку 4 манаграфіі. Атрымаў 56 патэнтаў і аўтарскіх пасьведчаньняў на вынаходзтвы.
Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы
Упадзе пясчынка хоць адна, –
Жомчугам патроху робіцца яна!
Калі ў дух мой западзе і заварушыцца
Там кавалак грубага жыцьця, –
Ў жомчуг зьвернецца ён сілай пачуцьця!
✍️ Максім Багдановіч
#навука #акадэмік #іёны #мова @supermova
"Свабода альбо сьмерць"
Сёньня мы сьвяткавалі б Дзень народзінаў Аляксандра Кулінковіча – заснавальніка й вакаліста гурта Neuro Dubel.
“Я веру ў свабоду. Па-сапраўднаму. Я веру ў свабоду. Свабода альбо сьмерць”, - гэтая фраза належыць чалавеку, якога лічаць першым беларускім панк-рокэрам, лідару аднаго са слупоў нашай незалежнай музыкі.
📰 Чытайце інтэрв’ю — Я веру ў свабоду
“Кулінковіч вельмі крыўдаваў, што доўгі час яго не лічылі беларускім гуртом, бо ён сьпяваў па-расейску.
Але ўжо на мяжы 1990-х і 2000-х Neuro Dubel стаў беларускім. Кулінковіч не аднойчы казаў у інтэрвію і размовах, у тым ліку са мной, што на яго моцна паўплывала творчасьць Караткевіча. Ён неяк узяў пачытаць кнігу Караткевіча ў Лявона Вольскага, потым хваліўся жартам, што так і не аддаў праз 15 год. І Караткевіч перакуліў ягоны сьветапогляд. Пачалася беларускамоўная лінія ў творчасьці Neuro Dubel. І абавязкова ў кожным альбоме адна ці некалькі песень па-беларуску былі. Быў і цалкам беларускамоўны альбом”.
Калі тваё ў небяспэцы каханьне,
Гонар, свабода, песьня твая,—
Скрыпка заплача ў асеньнім тумане,
Скрыпка надзеі, скрыпка сьвітаньня,
Ветру, шыпшыны і салаўя.
🎧 Слухайце Neuro Dubel — Скрыпка дрыгвы (паводле Ў.Караткевіча)
📰 Чытайце — Першы панк-рокер Беларусі
🎸 Neuro Dubel перамогаў у розных намінацыях “Рок-Каранацыі”, у тым ліку як гурт году ў 1998 і 2007 гадах. У 1998 годзе атрымаў прыз з рук Уладзімера Мулявіна, зь якім разам выканаў “Вологду” ў панк-рокавым варыянце.
⏸Глядзіце выступ «Neuro Dubel» — Жывейшы за ўсіх жывых!
Да канца жыцьця ён пісаў музыку й тэксты, браў удзел у некаторых запісах і канцэртах гурта “Крамбамбуля”.
🎧 Слухайце плейліст песень Neuro Dubel на беларускай мове.
#мова @supermova #музыка #панкрок #neurodubel