☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. ☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце. ☀️ На тарашкевіцы. Чат @supermovachat Сувязь @Super_Mova_Bot
Жыве мова – жыве народ!
26 студзеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР 11-га скліканьня прыняў Закон аб мовах, які павінен быў спыніць татальную русыфікацыю Беларусі. У 2-м артыкуле закону беларуская мова абвяшчалася адзінай дзяржаўнай у Беларусі, расейская мова — «мовай міжнацыянальных зносін народаў Саюзу ССР».
Мова – ня толькі сродак зносін, а і душа народа, аснова і важнейшая частка яго культуры. Жыве мова – жыве народ. Кожная мова, яе літаратурная, жывая мясцовая і гістарычная разнавіднасьць – неацэнны скарб, які належыць не аднаму народу, а ўсяму чалавецтву.
Гонар і абавязак усіх – шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіцьцю і росквіту, паважліва ставіцца да моваў іншых народаў.
Статус беларускай мовы як дзяржаўнай не закранае канстытуцыйных правоў грамадзянаў іншых нацыянальнасцёў карыстацца расейскай ці іншымі мовамі.
🔗 Вытрымка з - Закон аб мовах 1990 г.
Бацькі без прымусу аддавалі дзяцей у школы зь беларускай мовай навучаньня. У верасьні 1993 года 80% першаклясьнікаў Беларусі пайшлі ў беларускамоўныя клясы.
🔸 У 1995 годзе ў беларускае мовы забралі статус адзінай дзяржаўнай.
🔸 З 1999 па 2009 гады колькасьць жыхароў Беларусі, якія назвалі беларускую мову роднай, упала на 20%, а якія назвалі яе «хатняй» — на 15%.
🔸 Беларуская мова — адзіная сярод тытульных моваў дзяржаваў постсавецкай прасторы, якой пагражае зьнікненьне.
🔸 Беларусь — адзіная незалежная дзяржава на тэрыторыі былога СССР зь «дзяржаўным двумоўем».
🔸 У верасьні 2020 пайшло менш за 15% дзяцей у школы зь беларускай мовай навучаньня
❗️ Беларускую мову неабходна абвясьціць адзінай дзяржаўнай мовай.
Але прыйдзе iх дзень,
I Адзінаю мовай,
Зноў загаворыць,
Род глухiх i нямых.
🎧 "Бонда" - Прыйдзе іх дзень
@supermova #мова #беларуская #дзяржаўная
Не тая Барбі, і не той Кляўс
😱 25 студзеня 1983 у Балівіі быў арыштаваны Кляўс Альтман, сямідзесяцігадовы стары са зьнешнасьцю доктара філязофскіх навук і сківіцай капітана дальняга плаваньня. Ніякім філёзафам ён, вядома, ня быў, а вось адно дальняе плаваньне яму калісьці сапраўды перажыць давялося: у 1951 годзе былы гаўптштурмфюрэр СС Кляўс Барбі, ратуючыся ад немінучай расплаты, эміграваў у Лацінскую Амэрыку, дзе працягваў працаваць па спэцыяльнасьці — дапамагаў балівійскім дыктатарам мучыць народ і змагаўся з партызанамі. Пры ягоным удзеле быў забіты Чэ Гевара — задоўга да таго, як гэта зрабіла масавая культура.
Спэцыяльнасьцю забіваць і мучыць Кляўс авалодаў падчас вайны, практыкуючыся пераважна на французах. У Ліёне і ваколіцах добра запомнілі «мясьніка», адказнага за масавыя расстрэлы і катаваньні, якія Кляўс праводзіў з імпэтам сапраўднага энтузіяста сваёй справы. Мянушкай «Мясьнік» Барбі вельмі ганарыўся і шчыра не разумеў, што ў ёй кепскага. «Гэта была мая работа» — вось і ўсё, што можна было прачытаць на ягоным твары зь філязофскім ілбом і капітанскай сківіцай падчас суду, які прысудзіў Барбі пажыцьцёвае зьняволеньне.
У 1991-м Кляўс Барбі мірна сканаў у шпіталі ліёнскай турмы. З пачуцьцём добра выкананай справы, трэба думаць. Хочацца верыць, што часам помста зазірала ў ягонае закратаванае акенца. Што яму сьніліся прынамсі кашмары. Што яму балела хаця б напалову так, як яго ахвярам.
Хочацца дажыць да таго дня, калі ўсе цяперашнія дробныя беларускія Кляўсы паўстануць перад судом. Але да іхнага мірнага скону ў шпіталі — чамусьці не. Падсьвядомасьць патрабуе іншага сцэнару. Такія вось мы крыважэрныя істоты.
🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Мясьнік у камандзіроўцы
Шрубкі сістэмы слухаюць загад,
Іхні слых наладжаны на загадны лад.
...
Ад усходу да заходу для нязгоды ёсць нагода,
Толькі гэтая парода згодная з усім заўсёды.
🎵 Слухайце Трэк Volski - Šrubki Systemy
@supermova #мова #каляндар #суд
Ад дырэктара Віленскага беларускага музэю
Да начнога вартаўніка Віленскай карціннай галерэі
📚 24 студзеня 1904 - нарадзіўся Янка Шутовіч (в. Шутавічы, Смаргонскі р-н), беларускі літаратуразнаўца, выдавец, грамадзкі і культурны дзяяч.
Асьвету здабываў ў Віленскай беларускай гімназіі і на юрыдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. У тагачаснай Вільні, што была неафіцыйнай сталіцай Заходняй Беларусі, Шутовіч рэдагаваў пэрыёдыкі “Студэнцкая думка” і “Шлях моладзі”, выдаваў часопіс “Калосьсе”, дзе друкаваліся Натальля Арсеньнева і Максім Танк, Антон і Янка Станкевічы...
📕 Чытайце Рунь — Янка Шутовіч
Калі ў 60-70-я гады мінулага стагодзьдзя вам даводзілася бываць у Віленскай карціннай галерэі, якая месьцілася тады ў Катэдры на пляцы Гедыміна, вы і не падазравалі, што, магчыма, найлепшую экскурсію тут мог бы правесьці не супрацоўнік музэю, а... ягоны вартаўнік.
Вартаўніка звалі Янка Шутовіч.
🗽Чытайце Імёны Свабоды - Янка Шутовіч
Адшукаў у архіве рукапіс рамана-хронікі Максіма Гарэцкага - «Віленскія камунары». Сярод неапублікаванай спадчыны застаўся вялікі нарыс пра Міхала Забэйду-Суміцкага. Знайшоў і перахоўваў дзёньнік Адама Станкевіча, перад сьмерцю зрабіў некалькі копіяў і раздаў розным надзейным людзям
Віленскі музэй - ты ўжо і зьнік
Галерэя Вільні - я твой вартаўнік
🎵 Слухайце Крама - Слуцкая брама
@supermova #мова #шутовіч #смаргонь #літаратура
Бывай наш край, свабоду сьні...
🇪🇺 У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расеяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польшча, а да Расеі — частка Полацкага ваяводзтва, рэшткі Віцебскага і Амсьціслаўскага, Менскае і ўсходнія часткі Наваградзкага і Берасьцейскага ваяводзтваў.
Вайна́ Расе́і з Рэ́ччу Паспалі́тай 1792 го́ду вядомая таксама як Вайна ў абарону Канстытуцыі 3 траўня, была абвешчана 18 траўня 1792 ад імя расейскай імпэратрыцы Кацярыны II Чатырохгадоваму сойму за скасаваньне расейскага пратэктарату, ухвалу Канстытуцыі 3 траўня ды іншыя новаўвядзеньні.
З-за таго, што да пачатку канфлікту армія Рэчы Паспалітай яшчэ не пасьпела цалкам прайсьці рэарґанізацыю паводле пляну Станіслава Аўгуста Панятоўскага, яна не налічвала дастатковае колькасьці для адпору аґрэсару. У выніку гэтага ў шэрагах арміі Рэспублікі не было й гаворкі пра нейкія наступальныя дзеяньні, наадварот: гэтая вайна пераўтварылася для яе ў абарончую і суправаджалася паступовым адступленьнем да самой Варшавы.
Пасьля капітуляцыі Рэчы Паспалітай Расея і Прусія ажыцьцявілі другі падзел Рэчы Паспалітай.
⏸Глядзіце Гісторыю пад знакам Пагоні - Другі падзел Рэчы Паспалітай
⏸Глядзіце Датагенератар 23.01.1793 - другі падзел Рэчы Паспалітай
Бывай наш край, свабоду сьні...
Не дачакацца нам вясны...
Але калі памруць сьнягі,
Залунаюць над дахамі нашы з табою сьцягі.
🎵 Слухайце Лявон Вольскі - Бяз нас
@supermova #мова #гісторыя #рп
Трымайся, браце! Падмога сьпее!
22 студзеня 1558 Пачалася Лівонская вайна (Інфлянцкая вайна) - якая вялася паміж Маскоўскай дзяржавай vs Лівонскім ордэнам, Вялікім Княствам Літоўскім (потым Рэччу Паспалітай), Швецыяй з другога боку за кантроль над Лівоніяй (сучасных Латвіі і Эстоніі)
Маскоўскі цар Іван IV, больш вядомы як Іван Жахлівы, распачаў вайну супраць былога Лівонскага ордэна. Масква імкнулася атрымаць выхад да Балтыйскага мора і на гандлёвыя шляхі ў Еўропу
У расейскай гісторыі асоба гэтага маскоўскага князя значна ідэалізуецца, ствараецца вобраз моцнага і справядлівага манарха. І гэта не гледзячы на тое, што час ягонага панавання стаў эпохай тэррору і катаванняў для ўласнага народу.
"Яго палюбяць празь некалькі стагодзьдзяў, напішуць пра яго раманы, здымуць фільмы пра тое, як ён бараніў радзіму і мяняў прафэсію, адзначаць вайсковы геній, волю, веру і дзяржаўны розум." - А. Бахарэвіч
...
Польскія феадалы нічым не дапамагалі свайму саюзніку, а толькі чакалі зручнага моманту для атрымання карысці з цяжкага становішча ВКЛ, і такі момант наступіў, калі пачаліся перамовы ў Любліне. Аднак пасля падпісання Люблінскай уніі Маскоўскай дзяржаве давялося мець справу ўжо з сіламі дзвюх дзяржаў.
...
З падзеямі Інфлянцкай вайны звязаная адна з Полацкіх таямніц і трагедый - знікла славутая бібліатэка Полацкага Сафійскага сабора, заснаваная ў часы князя Ізяслава і Еўфрасінні Полацкай.
🎬Глядзіце Альгерд ужо ня той — Лівонская вайна. Вайна з Іванам Жахлівым
Трымайся, браце! Падмога сьпее!
Мы будзем рэй, будзем рэй, будзем рэй, рэй, рэй!
Ад нашай моцы ўжо враг млее! Штандар у руках трымай вышэй!
🎵 Слухайце ваяўнічы трэк ад Dzieciuki - Трымайся, браце! (Bella Ciao)
#мова @supermova #гісторыя #лівонская #вайна
Дабрыдзень, даражэнькія! 😊 Сёньня прапануем рэцэпт драчоны – бульбяной бабкі. Смачна – язык праглынеш! 😉
Вазьміце:
бульба – 1,5 кг
мука – 1 ст. л.
цыбуля – 2 шт.
сала – 50 г
масла топленае – 2 ст. л.
соль на смак
🥔 Пачысьціце бульбу і падзярыце яе на дробнай тарцы. Зьліце вадкасьць. Дадайце муку, цыбулю, абсмажаную на сале да залацістай скарынкі, соль. Добра перамяшайце.
🥔 Бульбу пакладзіце ў глыбокую патэльню, разраўнуйце, апырскайце топленым маслам і запячыце ў духоўцы.
Смачна есьці! ☀️
#мова #supermova
Правапіс адарваны ад масаў? Прышыць!
20 студзеня 1892 году на Віленшчыне нарадзіўся чалавек, які навекі застаўся ў аналах нацыянальнай гісторыі. Менавіта ён выдаў «Беларускую граматыку для школ» па правапісу, які мы называем клясычным.
✨ Так, гэта Браніслаў Тарашкевіч, грамадзка-палітычны дзеяч, мовазнаўца, перакладчык, публіцыст.
☝️ Гісторыкі ўпэўнены: калі б Тарашкевіч нарадзіўся на 50 гадоў раней, ён дакладна стаў бы ў шэрагі ўдзельнікаў паўстаньня Каліноўскага.
Адзін зь лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, заснавальнік Таварыства беларускай школы, кіраўнік 120-тысячнай Беларускай сялянска-работніцкай грамады – самай масавай грамадзкай арганізацыі Заходняй Беларусі... Пералічваць дасягненьні Тарашкевіча можна бясконца. У абарону правоў беларусаў Браніслаў выступаў з яскравымі, вострымі аналітычнымі прамовамі з трыбуны Польскага сойму.
Нават арышты (першы – у 1927 годзе на 12 гадоў турмы, другі – у 1932 на 8 гадоў катаржнага астрогу) не зьмянілі яго поглядаў і жыцьцёвых прынцыпаў. Пакуль суседзі па камеры гулялі ў карты, Тарашкевіч перакладаў на беларускую мову «Пана Тадэвуша» Міцкевіча. Так, польскія турмы крыху адрозьніваліся ад савецкіх.
У выніку абмену палітвязьнямі Тарашкевіча перадалі Савецкаму Саюзу – у тыя часы гэта несла сьмяротную небясьпеку. У Беларусь Браніслава не пусьцілі – хаця менавіта туды прагнула вярнуцца яго душа. У студзені 1938-га Тарашкевіча прысудзілі да вышэйшай меры пакараньня
📕 Праз 20 гадоў ён будзе рэабілітаваны «за адсутнасьцю складу злачынства». У 1980-я ў Менску і Ольштыне выйдуць ягоныя пераклады «Пана Тадэвуша».
📌 Цікавую відэаперадачу пра Браніслава Тарашкевіча можна паглядзець тут. Таксама раім артыкул Вінцука Вячоркі пра важныя рысы клясычнага правапісу.
☝️ Кожны аўторак у рубрыцы #тарашкевіца мы разьбіраем правілы клясычнага правапісу, а ў чацьвер робім тэсты, каб іх замацаваць. Тут мы сабралі падборку з апошнімі пастамі – пераходзьце! 🙌
#мова @supermova #героі #гонар #тарашкевіч #тарашкевіца
Рады паведаміць, што мы вырашылі прадоўжыць рэгістрацыю на 5-ю плынь бясплатнага анлайн-курса "Сейбіт Прамовы. Эфектыўны публічны выступ"
Мы ўзаемадзейнічаем з людзьмі, прадстаўляючы ім свае думкі, ідэі. На вынік гэтага ўзаемадзеяння ўплывае сутнасць слоў і тое, ЯК мы іх выказваем.
Калі вы яшчэ не выступалі публічна, курс дазволіць да гэтага падрыхтавацца. Дасведчаным жа спікерам - дапаможа правесьці апгрэйд сваіх навыкаў і ведаў, і практычна іх замацаваць.
Аўтар курсу Андрэй Саўчанка, актор і рэжысёр тэатру. Андрэй працаваў выкладчыкам у Беларускай Акадэміі Мастацтваў, кіраваў тэатрамі, праводзіў майстар-класы і прыватныя курсы акторскай прафесіі.
Падчас курсу вы пазнаёміцеся з тэарэтычнымі асновамі прамоўніцкага мастацтва:
◽️структура прамовы
◽️віды прамоў і агульныя мэты
◽️што рабіць з хваляваннем
◽️як трымаць увагу
◽️тры тыпы дыхання
◽️гукавымаўленне і рэгістры.
Курс доўжыцца 3 тыдні і ўключае ў сябе 5 модуляў, а таксама 5 вэбінараў у тэлеграм-чаце. Для праходжання навучання вам спатрэбіцца каля 7 гадзін на тыдзень.
❗️У сувязі з прадоўжаннем рэгістрацыі, старт курса пераносіцца на 29 лютага і змяняюцца даты вэбінараў. Яны пройдуць 01.02, 05.02, 08.02, 12.02, 19.02. з 20:00 да 22:00 па Мінскім часе.
Рэгіструйцеся на курс да 26 студзеня ўключна па спасылцы.
Ужо праходзілі нашы курсы? Уваходзьце на платформу і абірайце курс "Сейбіт Прамовы".
*Тэлеграм-канал і агульны чат НЛ прызнаныя экстрэмістскімі матэрыяламі
#анонс #СейбітПрамовы
Поддержать проект 🔥
Сайт | ТГ | Чат | Бот | Youtube | Insta |FB | Soundcloud
Войны, мір, спакой, кашмары
Не маркоцяць нашы твары.
📚 18 студзеня 1936 году на хутары ў Берасьцейскай вобласьці нарадзіўся Васіль Сёмуха, перакладнік зь нямецкае, польскае, латыскае, лацінскае, гішпанскае, нарвэскае, армянскае, украінскае і іншых моваў на беларускую, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст..
Менавіта Васілю Сёмуху належыць беларускамоўны пераклад Бібліі, які выкарыстоўваюць у набажэнствах розных беларускіх хрысьціянскіх цэркваў. На гэтую працу яму спатрэбілася 14 гадоў.
У сям'і Васіля Сёмухі страшны лёс: падчас вайны нацысты расстралялі бацькоў, спалілі родны хутар. Васіль вырашыў вывучыць нямецкую мову, каб знайсьці адказ: чаму і за што?
Сёмуха скончыў раманска-германскае аддзяленьне філялягічнага факультэту Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і амаль адразу ўзяўся за пераклад галоўнага твору Гётэ - «Фаўст». Ён напісаў ліст амбасадару Заходняй Нямеччыны ў Маскве, у якім спытаў, ці можна прэтэндаваць на кампэнсацыю за забойства бацькоў і зьнішчэньне ўсёй маёмасьці сям’і, каб выдаць пераклад «Фаўста» і палепшыць свае жыльлёвыя ўмовы.
Гэты ліст Сёмуха неабачліва перадаў у Міністэрства замежных справаў БССР, і замест амбасадара ліст трапіў у ЦК КПБ. Адказам было выключэньне з Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (супраць галасаваў адзін Васіль Вітка, Васіль Быкаў устрымаўся). Пераклад “Фаўста” выйшаў толькі праз 10 гадоў і адразу быў прызнаны ў Нямеччыне найлепшым перакладам на славянскія мовы.
Спадар Васіль перакладаў зь нямецкай мовы Шылера, Гайнэ, Мюлера, Гофмана, Ніцшэ, Гесэ, Мана. З польскай – Міцкевіча, Сыракомлю. З латышскай – Райніса, Вацыеніса ды іншых. Ён рабіў пераклады тэкстаў для драматычных тэатраў і музычных твораў. Найбольш знакавыя - пераклады лібрэта да опэр Радзівіла “Фаўст”, Манюшкі – “Страшны двор”.
Вось толькі маленькая частка перакладаў, якія за сваё жыцьцё зьдзейсьніў Сёмуха:
📌 Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету
📌 Ёган Вольфганг Гётэ. Фаўст
📌 Гэрман Гэсэ. Стэпавы воўк
📌 Томас Ман. Доктар Фаўстус
📌 Фрыдрых Ніцшэ. Так сказаў Заратустра
📌 Густаў Майрынк. Голэм
📌 Кляўс Ман. Мэфіста
📌 Патрык Зюскінд. Басэтля. Парфума
📌 Райнэр Марыя Рыльке. Санэты Арфэю
📌 Ян Райніс. Агонь і ноч
Літаральна перад сьмерцю спадар Васіль даведаўся, што Рада БНР узнагародзіла яго мэдалём «100 гадоў Беларускай Народнай Рэспублікі».
Мы сядзім ля піраміды —
Суд людзкі мы, суд Фэміды —
Войны, мір, спакой, кашмары
Не маркоцяць нашы твары.
📕 Чытайце ў перакладзе Васіля Сёмухі — “Фаўст” Ё. Гётэ
@supermova #мова #сёмуха #літаратура #пераклад
Пра аднаго пісьменьніка
🥳 Віншуем Андрэя Федарэнку, які нарадзіўся 17 студзеня 1964 (в. Бярозаўка, Мазырскі р-н), сучаснага беларускага пісьменніка.
Андрэй Федарэнка — празаік, творы якога публікаваліся на беларускай, ангельскай, нямецкай, рускай, латышскай, славацкай, украінскай мовах.
🔗 Аповесьць «Шчарбаты талер» ўключана ў школьныя хрэстаматыі. У цэнтры аповесьці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска.
📕 Новы раман Андрэя Федарэнкі "Жэтон на метро" зьнешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, "Аўганскай шкатулкі" і "Шчарбатага талера", толькі разьлічаны ня на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакараньня.
📝 Чытайце цікавае інтэрвью зь пісьменьнікам - Пісьменьнік Андрэй Федарэнка
Жыць у эпоху перамен – не самы лёгкі занятак. Асабліва, калі ты савецкі пісьменьнік, які ўсё жыцьцё пісаў пра старшыняў калгасаў, добрых партызан і кепскіх немцаў. Усё, што ты рабіў на працягу жыцьця раптам аказваецца анікому непатрэбным. А само жыцьцё павісае на валаску. Каб акрыяць пасьля інфаркту, галоўны герой едзе на радзіму, у вёску. Каб там пераасэнсаваць усё сваё мінулае жыцьцё і знайсьці сілы на новае.
🎧 Слухайце на kamunikat — Андрэй Федарэнка. Пра аднаго пісьменьніка
Пра пісьменбніка напісалі,
Пару лайкаў мы атрымалі.
Спасылкі прапанавалі,
🔥 На buymeacoffee б нас падтрымалі 🫶
Усё патрацім без забабонаў
Мы на разьвіцьцё Супер Мовы.
🎵 Слухайце арыгінальны трэк Крамбамбуля - МАКАРОНЫ
@supermova @bellitinfo #мова #проза #бярозаўка #мазыр #літаратура
Паглядзіце, тут парачка важных словаў!
@supermova #настрой
Тры адценьні белага.
16 студзеня 1916 году нямецкі фэльдмаршал Гіндэнбург, галоўнакамандуючы кайзэраўскімі войскамі на Ўсходнім фронце, той самы, які яшчэ праз шаснаццаць гадоў прызначыць Гітлера райхсканцлерам, прызнаў існаваньне беларускай мовы. На акупаваных кайзэраўскім войскам тэрыторыях яна набыла афіцыйны статус, які трохі падпсаваў баявы настрой прыхільнікаў «адзінай і непадзельнай». Ведалі б яны, што тут пачнецца праз два гады...
Нашая мова тады называлася па-нямецку прыгожа: weißruthenische Sprache. Ня тое, што цяпер, калі пераважная большасьць немцаў, ігнаруючы афіцыйна зацьверджаны, але чужы ім тэрмін «Belarussisch», клічуць яе звыклым і панылым словам «Weißrussisch». Нягледзячы на ўсе намаганьні, прышчапіць немцам звычку казаць «Беларусіш» пакуль ня надта ўдаецца. Не ў апошнюю чаргу таму, што сама сучасная Беларусь бяз русішу сябе не ўяўляе. Ня надта прыемна ўсьведамляць сябе носьбітам загадкавай «беларасейскай» мовы, якая ўсім сваім нутром лямантуе, што так называцца можа хіба нейкі дыялект. Вайсрутэніш — іншая справа. Прыгожае, паэтычнае слова, да таго ж у сто разоў больш карэктнае за ўсе іншыя азначэньні — бо, як руплівы вучоны, яно само разьмяжоўвае паняткі «Русь» і «Расея», якія ў гермэтычнай расейскай сьвядомасьці неяк неўпрыкмет зьліпліся, не раўнуючы ледзянцы.
І што, уласна кажучы, з таго, што словы «Вайсрутэніен» і «Вайсрутэніш» ужывалі ў дачыненьні да Беларусі і яе мовы нацысцкія акупанты? Ніхто не забараняе слова «Polen», таму што так нацысты называлі Польшчу. Сэрбію немцы, як і тады, называюць Serbien, Аўстрыю — Österreich, Францыю — Frankreich, Данію — Dänemark, а Славаччыну — Slowakei. І ніхто ня бачыць праблемы.
Усё гэтае непрыманьне назвы «Вайсрутэніен» падазрона нагадвае дурны і ірацыянальны страх перад бел-чырвона-белым сьцягам.
Чаму нямецкія нацысты, якіх, як і любых нацыстаў, я шчыра ненавіджу і якім заўжды была адна дарога — у пекла, адчынялі тут нацыянальныя школы і прызнавалі нашу мову? А расейскія браты, якія сьмяротна крыўдзяцца на слова «акупанты», увесь час вынішчалі тут усё беларускае?
Нельга так ставіць пытаньне. Непаліткарэктна!
Але пытаньне ёсьць. І ад яго нікуды не падзецца. Іншая справа, што для адказу на яго трэба трохі перайначыць створаную ў сябе ў галаве мадэль сьвету. Да чаго ні немцы, ні пагатоў беларусы пакуль не гатовыя. Ці дагэтуль?
«Немцам гэта было выгодна, каб падтрымаць ваш сэпаратызм... Што ў першую, што ў другую вайну...». Сьлізкая тэма. Занадта гладкая гісторыя, дзе так лёгка пасьлізнуцца і заехаць не туды. Розьніца паміж незалежнасьцю і сэпаратызмам — прыкладна такая самая, як паміж «Вайсрутэнішам» і «Вайсрусішам».
🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Тры адценьні белага
Яны прагнуць маны.
Хочуць, каб ім хлусілі.
І самі хлусіць яны
Любяць па страшнай сіле.
Бульбашы, Бульбашы, Бульбашы
Хлусяць па страшнай сіле.
🎵 Лепш быць «Вайсрутэніен» чым тымі, пра каго пеў Volski — Бульбашы
▶️ Глядзіце Вусы Скарыны — Адкуль назва Беларусь: тлумачым на катах
@supermova #мова #каляндар
О русском империализме и его опасности. Часть 2.
©️ Имперское государство с имперским общественным сознанием, имперской экстенсивной политикой, с многонациональной структурой не может быть демократическим. Это аксиома, о которой приходится напоминать. Не будет демократической России, пока будет эта старая Россия. Демократия и империализм несовместимы. Это антиподы. Существование этого государства драматично для самого же российского общества прежде всего тем, что в нем в силу его имперского содержания не сформировались полноценная европейская русская нация и полноценное европейское национальное сознание. Это лоскутный народ без очерченной национальной территории, перемешанный с финно-угорскими, тюркскими, монгольскими и другими анклавами, распыленный в сибирских и азиатских колониях. Доминирующее его сознание не национальное, а имперское по сути. На имперском сознании построена идеология и основана ментальность подавляющего большинства русских. Если национальное сознание и деятельность нации направлены на внутреннее творческое саморазвитие общества, на вычленение и отделение от чуждого, то имперское сознание и деятельность направлены на экстенсивное развитие, на внешнее расширение, на поглощение и разрушение чуждого. Это сознание деструктивно. Оно стоит в стороне от беспрерывного магистрального и эволюционного пути развития культуры. Империя, паразитируя на национальных (народных, этнических) культурах, разрушает их, порождая химеры. Империя есть всемирное зло.
❕На пути к свободе и национально-культурному возрождению народ должен рассчитывать на свои силы. В этом деле не может помочь никто, если само общество не вызрело к свободе.
❗️Наша нация глубоко и тяжело больна. Процесс выздоровления идет медленно и трудно, с опозданием в осознании происходящего. Но этот процесс необратим, так как нет другого пути развития нации из исторического небытия, как возрождение.
❕Возрождение или умирание. Третьего не дано.
🔗 Ведайце мінулае і чытайце больш ў поўным артыкуле.
"Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў"
"Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе,
Хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў"
©️Уладзімір Караткевіч
Усе ведаюць Зянона Станіслававіча Пазьняка як бескрампаміснага палітыка і чалавека традыцыйных арыенціраў. А які ён у жыцьці? Чым захапляецца? З кім сябруе? Якой бачыць Беларусь пасьля 28 год эміграцыі?
▶️На гэтыя і іншыя пытаньні адказ у Беларускім кроку — НЕЗВЫЧАЙНАЕ ІНТЭРВ'Ю З ЗЯНОНАМ ПАЗЬНЯКОМ
@supermova #мова #бнф #імперыялізм
Увасабленьне жыцьцярадаснасьці і сонечнасьці,
аўтарка беларускага эратычнага мюзікла.
🎉 14 студзеня 1893 году нарадзілася Канстанцыя Буйло (Вільня), беларуская паэтка.
Звесткі аб месцы нараджэння паэткі розняцца. Агульна прынята лічыць, што гэта Вільня, але ёсць меркаванне, што з’явілася яна на свет у Вішніве, дзе ейны бацька Антон Буйло працаваў аб’ездчыкам.
Першую адукацыю Канстанцыя Буйло атрымала ад самай сапраўднай францужанкі, якая ў маладосці была жонкай сваяка знакамітага мастака Клода Манэ.
📝 Чытайце артыкул — Канстанцыя Буйло. «Ты дала мне жыццё»
«Люблю наш край — старонку гэту, Дзе я радзілася, расла, Дзе першы раз пазнала шчасьце» Хто ў Беларусі ня ведае гэтых слоў, якія, пакладзеныя на музыку кампазытарам Міколам Равенскім, сталі народнай песьняй, а яе мэлёдыя — пазыўнымі нашага радыё?
Яркая, жарсная, імпэтная Канстанцыя Буйло захапляла Янку Купалу і стала найлепшай сяброўкай для ягонай жонкі. Яе першы муж — адзінае па-сапраўднаму моцнае каханьне — загінуў у сталінскіх засьценках і прыходзіў да самай сьмерці паэткі ў яе сны. Першы зборнік «Курганная кветка» па сваім рамансавым гучаньні нагадвае эратычны м’юзыкал, які яшчэ абавязкова будзе пастаўлены на сцэнах беларускіх тэатраў.
📝 Чытайце артыкул — 20 нечаканых фактаў пра Канстанцыю Буйло
Не глядзі на мяне... Маё сэрца так б’ецца, дрыжыць;
Твае вочы ўва мне запаляюць нязгасны агонь,
Ты глядзіш на мяне — без цябе мне не хочацца жыць.
А з табой не магу — не магу жыць ніколі з табой!
Канстанцыя Буйло — Не глядзі...
📚 Чытайце на Беларускай палічцы — Канстанцыя Буйло
▶️ Глядзіце Літаратурныя падарожжы Васіля Дранько-Майсюка — Канстанцыя Буйло
@supermova #мова #літаратура
Cамы прыгожы — пасьля беларускага.
14 студзеня 2004 зацьверджаны новы дзяржаўны сьцяг Грузіі
Як на мой густ, дык і самы прыгожы — пасьля беларускага, вядома. Нездарма ў іх аднолькавая колеравая гама.
Цяжка сабе ўявіць, каб нейкія барбары, якім раптам не даспадобы прыйдзецца грузінская палітыка, грузінскае віно, хачапуры, чхурчхела, Мцыры ці яшчэ штосьці зь берагоў Арагвы і Куры, надумалі на арыентальны фасон публічна спаліць сьцяг Грузіі. Спаляць які заўгодна, але толькі не грузінскі. Пакрычаць і разыдуцца — бо нават у барбараў мусіць быць нейкае адчуваньне хараства.
Грузінскі сьцяг зь ягонай выкшталцонай камбінацыяй колераў і крыжоў — гэта ня той сымбаль, з засені якога так і карціць уцячы, няважна куды. Грузінскім сьцягам можна толькі або любавацца, або ганарыцца — або адначасова любавацца і ганарыцца, калі ты грузін (праўда, верагоднасьць нарадзіцца ім даволі малая).
Памятаю, як тады, у 2003-м, мы шчыра радаваліся за грузінаў — як за сваіх. Потым была вайна — і грузінскі сьцяг, мала таго што прыгожы, дык зрабіўся яшчэ і сьцягам свабоды і супраціву. Рэвалюцыя была. Новы грузінскі сьцяг прыйшоў на зьмену старому, меншавіцкаму.
Часам я думаю, што калі б галоўны айчынны аматар чырвона-зялёных колераў узяў і вярнуў сваім падданым іхны сапраўдны сьцяг (а заадно і герб з адзінай дзяржаўнай мовай), у Беларусі не засталося б больш ніякай апазыцыі. Эстэтыка — вялікая рэч.
Надышлі б часы грамадзянскай згоды і ўсеагульнай кансалідацыі. Адразу было б відаць, якая апазыцыя чаго хоча і якія ў яе насамрэч мэты.
🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Пра сьцягі і перасьцярогі
Айчына, Бог і гонар,
Малітва на губах —
Крывіцкая "Пагоня"
Нясе наш крэўны сьцяг.
Наш бел-чырвона-белы,
Нябесны, вольны, смелы,
Наш бел-чырвона-белы,
Наш сьцяг, наш сьцяг, наш сьцяг...
🎵 Слухайце Трэк пра наш сцяг ад Зміцтра Вайцюшкевіча - Сьцяг
"Для падарожжа ў Аджарыю не патрабуецца асаблівых прычын. Яна прыцягвае людзей, як сьвята, якое цягнецца ўздоўж мора і перацякае паволі ў горы. Гэта месца, дзе непадалёк ад Батумі можна патрапіць на казачныя вадаспады і прайсьціся па масту XI стагодзьдзя. А потым зноў вярнуцца ў насычаны марскім паветрам горад. Дык якая ж яна, дзіўная і таемная Аджарыя?"
▶️ Глядзіце Беларускі крок — УСЯ ПРЫГАЖОСЬЦЬ І НЕЗВЫЧАЙНАСЬЦЬ БАТУМІ
"Шмат беларусаў пасьля 2020 году асела ў Грузіі. Я пагаварыў з некаторымі актывістамі, якія пасяліліся ў Батумі і спрабуюць наладзіць сваё жыцьцё. А таксама падтрымоўваюць адзін аднаго і працягваюць займацца грамадзкай, палітычнай, асьветніцкай і юрыдычнай дзейнасьцю."
▶️ Глядзіце Беларускі крок — ЯК ЖЫВЕЦЦА БЕЛАРУСАМ У БАТУМІ?
@supermova #мова #каляндар #грузія #геральдыка
Сышоў у 25, але пражыў на ўсе 100!
Live Fast, Love Hard, Die Young
⚔️ 25 студзеня 1869 году нарадзіўся Адам Гурыновіч (Кавалькі, Мядзельскі р-н). Беларускі паэт, фальклярыст, рэвалюцыянэр выйшаў з радавітай шляхецкай сям’і на Мядзельшчыне.
Ён скончыў Віленскую рэальную вучэльню, потым стаў студэнтам Санкт-Пецярбурскага тэхналягічнага інстытуту, які ад сярэдзіны XIX стагодзьдзя гарэў полымем вальнадумства.
Сьветаразуменьне Адама Гурыновіча складалася з ідэй пецярбурскай групы «Гоман», у якую ўваходзілі студэнты-беларусы.
📰 Яны выдавалі аднайменны часопіс, які гучна заяўляў пра існаваньне беларускай нацыі, што пасьля краху Расейскай імпэрыі мусіла атрымаць самастойнасьць.
За сваё кароткае жыцьцё – Адам сышоў у 25 гадоў – ён правёў значныя фальклёрна-этнаграфічная зборы, напісаў пранізьлівыя творы, якія пераслаў Яну Карловічу ў Варшаву. У 1889 годзе спадар Гурыновіч узначаліў нелегальны «Гурток моладзі польска-літоўска-беларускай і маларасійскай».
Любыя парасткі дэмакратычных ідэяў вынішчаліся жандарамі. Адам Гурыновіч трапіў у казематы Петрапаўлаўскай фартэцы. Ён выйшаў адтуль і вярнуўся ў бацькоўскі фальварак толькі з прычыны цяжкой хваробы – чорнай воспы.
✨ Ён так і ня ўбачыў сваіх твораў у друку. Толькі праз праз трыццаць гадоў вершы Адама Гурыновіча ўпершыню апублікаваў Браніслаў Тарашкевіч у газэце «Беларускі звон».
Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею,
За тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею,
Што між братоў нашых знаходзяцца людзі
З кахаючым сэрцам і баляшчай грудзяй.
Дзякуй табе, браце, і за тыя словы,
Што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы.
Бяры, браце, дудку, наладзь і жалейку,
Няхай песнь смутная ідзе у калейку
I будзіць у сэрцах мысьль аб лепшай долі,
Якой мы не зналі дагэтуль ніколі.
▶️ Глядзіце анлайн-курс па вывучэнні беларускай мовы — Гоман
@supermova #мова #гурыновіч #мядзель #часопісы
Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі выратавала дачка рэпрэсаванага настаўніка
🎨 24 студзеня 1939 году пачынаецца афіцыйная гісторыя Нацыянальнага мастацкага музэю Рэспублікі Беларусь – у Менску ствараецца Дзяржаўная мастацкая галерэя. Яна разьмясьцілася ў пятнаццаці залях будынка Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы. Да пачатку вайны сюды прывезьлі самыя каштоўныя творы культавага мастацтва ў цэрквах і касьцёлах, былі сабраныя вялікія фонды жывапісу, графікі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР у Мастацкую галерэю былі зьвезеныя мастацкія творы з нацыяналізаваных сядзібаў і замкаў, у тым ліку і частка калекцыі палаца князёў Радзівілаў у Нясьвіжы. Такім чынам, калекцыя папоўнілася багатым зборам слуцкіх паясоў, францускіх габэленаў XVIII стагодзьдзя, партрэтнага жывапісу XVI–XIХ стагодзьдзяў. Ужо напачатку 1941 году фонды галерэі налічвалі 2711 твораў, зь якіх 400 знаходзіліся ў экспазыцыі.
Але падчас вайны лепшыя прадметы прыкладнога мастацтва і палотны былі канфіскаваныя, большая частка зь іх адпраўлены ў Райх і ў Кёнігсбэрг. Да верасьня 1941 году збор мастацкай галерэі быў практычна страчаны.
Пасьля вайны ў Беларусь вярнулася толькі невялікая частка твораў. І тут за справу самаахвярна ўзялася Алена Аладава, якая пазьней стала заслужанай дзяячкай мастацтваў БССР і дырэктаркай Галерэі. Спадарыня Аладава літаральна па крупінках зьбірала страчаную калекцыю: вяла перамовы й задобрывала калекцыянэраў, адпраўлялася ў экспэдыцыі па Беларусі, пераконвала сьпявачку Лідзію Русланаву прадаць сваю цудоўную калекцыю менавіта ў Менск. Дзякуючы Алене ў 1946 годзе ў фондах было ўжо 317 твораў.
☝️Прачытаць пра яе дзейнасьць і паслухаць падкаст можна тут.
Месца для экспазыцыяў не хапала. Аладава атрымала дазвол на будаўніцтва будынка для Галерэі. Стварэньне Мастацкай галерэі зь дзесяцьцю прасторнымі залямі, разьмешчанымі на двух паверхах, было завершана ў 1957 годзе. 5 лістапада прадстаўленьнем новай экспазыцыі і Ўсебеларускай выставы ўрачыста адкрыўся Дзяржаўны мастацкі музэй БССР (так стала звацца былая Мастацкая галерэя з 10 ліпеня 1957 году). Калекцыя музэю тады ўжо дасягала трох тысячаў твораў расейскага, савецкага і беларускага мастацтва.
🏛 Музэй знаходзіцца на вуліцы Францысканскай, 20. Абавязкова наведайце! Расклад бліжэйшых выстаў глядзіце на сайце.
▶️ Глядзіце Мікіту Моніча — Дзе шукаць мастацтва ў Менску?
@supermova #мова #музэй #мастацтва
Мы жывем у бел-чырвона-белай падводнай лодцы.
23 студзеня 1960 году ўрачысты хруст фальгі, у якую былі загорнутыя дзьве чакалядкі «Нэстле», абвясьціў пра канчатковае скарэньне чалавекам марскіх глыбіняў. Швайцарац Жак Пікар і амэрыканец Дон Ўэлш на батыскафе «Трыест» спусьціліся на самае дно Марыянскай западзіны і падсілкаваліся там чым бог паслаў.
«Трыест» апускаўся на дно больш за чатыры гадзіны, а на пад’ём часу спатрэбілася амаль на гадзіну меней. Адкуль ён узяўся? Зь якіх фантазій і мараў? А вось тут можна і пра французаў. Хаця б пра аднаго — пра Жуля Вэрна, імя якога так ня хочацца скланяць. Я ўпэўнены, што Пікар і Ўэлш чыталі яго — у тым узросьце, калі трэба. Усё пачынаецца зь дзіцячых кніг, прачытаных зімовым вечарам, з жаданьня трапіць туды, пад вокладку. З наўтылюсаў і вандроўнікаў па часе. Зь вечнага поклічу таямніцы. З гіпнозу глёбусаў і картаў.
🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Самае сіняе мора
Мы жывем у бел-чырвона-белай падводнай лодцы,
Мы жывем у падводнай лодцы, дзяўчыны і хлопцы.
Весела жывем мы, лёгка і свабодна
У нашай бел-чырвона-белай лодцы падводнай.
🎵 Слухайце N.R.M. - Падводная лодка
📕 Чытайце кнігу Жуля Верна па-беларуску - 80000 кіламетраў пад вадой
#мова @supermova #каляндар #літаратура
Слава Героям!
⚔️ Дзень 22 студзеня 1863 году стаў пачаткам паўстаньня Кастуся Каліноўскага.
Падпольны Нацыянальны камітэт у Варшаве абвясьціў супрацьстаяньне расейскаму панаваньню на землях былой Рэчы Паспалітай.
Выйшаў маніфэст (тэкст напісаны паэтэсай Марыяй Ільніцкай), які абвяшчаў, што Цэнтральны нацыянальны камітэт прымае на сябе паўнамоцтвы Часовага Нацыянальнага Ўрада й заклікае грамадзянаў былой Рэчы Паспалітай (палякаў, украінцаў, беларусаў, літоўцаў і яўрэяў) узьняцца на барацьбу за аднаўленьне дзяржавы ў межах 1772 году, а таксама да ўзброенага супрацьстаяньня Расійскай імпэрыі. Было задэкляравана абяцаньне надзяліць 3 моргамі (каля 2 дзесяцін) зямлі безьзямельных сялян, якія са зброяй у руках падтрымаюць паўстаньне.
🎙 Пісьменьнік Анатоль Тарас распавядае, як гэта было, у праграме «Дата генэратар».
Кожнаму беларусу мой запавет вельмі просты:
Усё залежыць ад нас, ідзем наперад да мроі!
За Кастуся поўны келіх, да гары й без тостаў,
За Каліноўскага-бацьку, і Слава Героям!
🎵Слухайце геройскі трэк ад Vinsent - Слава героям!
#мова @supermova #гісторыя #паўстаньне
Адступнік і выдавец «Новага Часу»
✨ Гэты чалавек адкрыў багаты сьвет матэрыяльнай культуры беларусаў, адлюстраваў гістарычныя і этнаграфічныя асаблівасьці нашага народу, адзначыў самастойнасьць беларускай мовы. Гаворка пра Адама Кіркора, дзень народзінаў якога менавіта сёньня – 21 студзеня.
Вядомы беларускі грамадзкі дзеяч лібэральнага кірунку, этнограф, публіцыст, выдавец, гісторык, краязнавец, археоляг, літаратуразнавец нарадзіўся ў 1818 годзе ў вёсцы Сьлівіна Клімавіцкага павету. Адам – прадстаўнік шляхецкага роду Кіркораў гербу ўласнага, сын Караля і Тэклі з Валадковічаў.
📖 Літаратурную дзейнасьць спадар Кіркор распачаў у 1842 годзе, пачаў выдаваць у Вільні літаратурныя альманахі «Радэгаст», «Разумовыя дзеньнікі», «Віленскі альманах», часопіс «Віленскі зборнік». У кнізе «Пра літаратуру братніх славянскіх народаў» выказаў ідэю пра беларускую культуру як цэласную шматвяковую гістарычную зьяву ў адзінстве пісьмовых і вусна-паэтычных, фальклёрных відаў творчасьці.
⛏ За сваё жыцьцё Адам Кіркор здзейсьніў шмат археалягічных раскопак – у Ашмянскім, Барысаўскім, Віленскім, Вялейскім, Лідзкім, Менскім, Наваградзкім і Сьвянцянскім паветах, дасьледаваў каля 1000 (!) курганоў. Ён кіраваў Віленскім музэем старажытнасьцяў якому ахвяраваў уласную археалягічна-этнаграфічную калекцыю, сабраную ў час экспэдыцыі па Менскай і Віленскай губэрнях.
📝 Чытайце артыкул Таццяны Валодзінай - Адам Кіркор і „краёвая“ гістарыяграфія
Адам Кіркор быў чалавекам шматлікіх талентаў. Так, ён заснаваў уласную друкарню, якая выдала шмат навуковых і мастацкіх кнігаў. У 1863 годзе яго прыцягнулі да сьледзтва ў зьвязку з удзелам у паўстаньні ягонай жонкі А. Маеўскай, на варшаўскай кватэры якой хаваўся кіраўнік паўстанцкага ўрада Р. Траўгут.
📕 Чытайце артыкул Адам Кіркор — адступнік і выдавец «Новага Часу»
Край ты мой, Край,
Грай гэй нам, грай,
Дай веры дай,
I мы пераможам.
🎵 Слухайце Народны альбом - Край ты мой, край
#мова @supermova #этнаграфія
Крыж Эўфрасіньні Полацкай — у Троіца-Сергіевай лаўры пад Масквой.
🥳 20 студзеня 1961 — нарадзіўся Сяргей Тарасаў (г. Менск), беларускі археоляг, гісторык, пісьменьнік.
У 1987—1999 гадох быў аўтарам і вядоўцам праграмаў Беларускага тэлебачаньня: «Крок», «Вецер вандраванняў», «Скарбы беларускай гісторыі», «Кола гадзіны», «Беларуская хата».
Дасьледуе археалягічныя помнікі старажытнага Полацку; У 1984—1986 гадох удзельнічаў у археалягічным дасьледаваньні менскага Замчышча, гарадзішча на Менцы.
Аўтар сцэнарыяў мастацкіх і дакумэнтальных фільмаў: «Пастка для зубра. Вітаўт», «Пастка для зубра. Ягайла», «Да вас, сучаснікі мае», «Званы Сафіі», «Слава Оршы», «Буквар», «Замкі Беларусі», «Беларусь на крыжы вякоў» ды інш.
📚 Чытайце на Беларускай палічцы — творы Сяргея Тарасава
Гісторык і археоляг Сяргей Тарасаў сьцьвярджае, што Крыж Эўфрасіньні Полацкай — у Троіца-Сергіевай лаўры пад Масквой.
Я - беларус, мне чужога ня трэба,
З чыстым сумленьнем гляджу я на неба.
Тут нарадзiўся я, тут застануся.
Я ганаруся сваёй Беларусьсю!
🎵 Слухайце N.R.M. — Беларускі шлях
🔵 Наўпрост падпісвайцеся на фэйсбук Сяргея Тарасава, каб сачыць за яго дзейнасцю. Годныя людзі побач!
@supermova #мова #тарасаў #археалёгія #гісторыя
Тарашкевіца — мастацтва.
Ёсьць тыя, хто піша зь мяккімі знакамі, і ёсьць тыя, хто іх выкрэсьлівае. Для ўсіх астатніх ніякай праблемы, здаецца, не існуе. І ўсё ж.
Сёньня — дзень нараджэньня Браніслава Тарашкевіча, чалавека, імем якога, уласна, і названы той правапіс, якім я пасьлядоўна карыстаюся ўжо больш за дваццаць гадоў. Фактычна, з таго самага дня, як вырашыў гаварыць і пісаць па-беларуску. І менавіта сёньня...
Надта ўжо яна вабіла тады — прыгожая, зь мяккім голасам, бяз школьнага, калгаснага акцэнту, уся такая загранічна-несавецкая і разам з тым наша, як ніякая іншая. Яна вярнулася, каб разьяднаць у імя яднаньня — і ў яе атрымалася.
Правапіс — пытаньне ня толькі палітычнае, але і эстэтычнае. Правапіс не абавязкова мусіць адлюстроўваць фанэтычныя асаблівасьці, але ён мусіць быць прыгожым. На жаль, без палітыкі тут таксама нікуды.
Сам Тарашкевіч ні пра якую такую тарашкевіцу ня ведаў, для яго гэта быў незавершаны праект адзінай беларускай артаграфіі, аўтар якой толькі парадаваўся б новым прапановам і дапрацоўкам.
Ня ведаю: для мяне карыстацца правапісам, навязаным калісьці беларусам з мэтай русыфікаваць іхную мову, прыніжальна — а карыстацца правапісам той улады, якая расстраляла ня толькі Тарашкевіча, але і тысячы, дзясяткі тысяч іншых беларускамоўных, прыніжальна ўдвая.
Удалая гэта назва — наркамаўка, адтуль усё ідзе, ад наркатычнай апантанасьці іхных наркаматаў... Ад іхных нормаў — абавязковых для ўсіх. Ад іхнай нармальнасьці там, дзе патрэбна было натхненьне і божая іскра. Наркамаўка — нармальны такі савецкі правапіс.
Тарашкевіца — мастацтва. Не ідэальнае, вядома — як і любое мастацтва, якое зь нічога стварае сьвет.
Мадэрнізаваная тарашкевіца — аптымальны на сёньня праект правапісу, цалкам здатны да выкарыстаньня ва ўсіх сфэрах: ад любоўных цыдулак і напісаньня мацерных словаў на плоце да рэклямы парфумы і інтымных паслуг. Ну, і для літаратуры, якая ўсё гэта ў сабе аб’ядноўвае і пераплаўляе.
Калі нешта і выглядае сёньня архаічным, дык гэта наркамаўка, панылая і пошлая, як пляскаты жарт. Той імпэт і тая адсутнасьць уласнай годнасьці, зь якімі самыя папулярныя зь непапулярных выданьняў кінуліся ў свой час пераходзіць на наркамаўку, каб ня блытаць «бедны наш народ», не выклікае нічога, апрача ціхага шкадаваньня.
Бедны народ свой выбар зрабіў, і зрабіў яго на карысьць расейскай. Пры чым тут тарашкевіца? Ну няўжо ж, прачытаўшы «сьнег», беларус падумае, што гэта значыць «гной»?
Клясыка, як вядома, не старэе. Я карыстаюся клясычным правапісам. А вы там пішыце так, як вам хочацца. Так, як вам загадаюць — сэрца, падручнік або дзяржава.
🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Правапіс і левапіс
Каб жылося ганарова –
Дык трымайся годна.
Каб не згасла наша мова,
Балбачы штодзённа.
🎵 Слухайце песьню галоўных беларускіх антысаветчыкаў Dzieciuki - Частуханы
@supermova #мова #каляндар #тарашкевіца
Кроўю, потам!
Не быць скотам!
🥳 Віншуем Сяргея Міхалка, які нарадзіўся 19 студзеня 1972 (г. Дрэздэн, у канцы 1980-х гадоў сям’я вярнулася ў Менск), беларускі сьпявак, аўтар музыкі і тэкстаў.
У 1990 годзе стаў ініцыятарам стварэньня гурту «Ляпіс Трубяцкі». У 2003—2004 гадох актыўна супрацоўнічаў з гуртом «Крамбамбуля». У 2013 годзе выйшаў поўнасьцю беларускамоўны альбом "Грай". У верасьні 2014 году было абвешчана пра спыненьне існаваньня гурта «Ляпіс Трубяцкі», зь якога Міхалок перайшоў у новы праект пад назвай Brutto. Актыўна гастралюе з праектам "ЛЯПИС 98".
Чым асвенчан?
Кроўю, потам!
Чым быць хочаш?
Не быць скотам!
💛 Слухайце плэйліст на мовах з усіх праектаў Сяргея Міхалка
@supermova #мова #музыка
Беларуская Фэміда...
👩⚖️18 студзеня 2008 году беларуская Фэміда, надзеўшы чадру, вырашыла трохі адпачыць і пазаймацца правасудзьдзем. Так, нікім не пазнаная, яна і асудзіла ў гэты дзень выпускаючага рэдактара газэты «Новы час» Аляксандра Зьдзьвіжкова на тры гады калёніі ўзмоцненага рэжыму за перадрук карыкатур на прарока Мухамада, апублікаваных у адной з дацкіх газэт.
Каму ж яшчэ, як не РБ, гэтаму аплоту ісламскага сьвету, было на той момант заступіцца за гонар прарока. Цяжка ўсё ж жыць пад толькі крыху пераробленым іранскім сьцягам: кругавая парука колераў.
Тую публікацыю ў «Згодзе» дзяржава абвясьціла правакацыяй супраць сябе — чым канчаткова расставіла прыярытэты: камусьці вельмі карцела падацца большым мусульманінам за самага прававернага суніта. Навошта: каб стымуляваць гандаль. Бо што такое, урэшце, для дзяржавы тры гады чалавечага жыцьця: разьменная адзінка, лічба на дробнай банкноце. Грошы ня пахнуць: ні нафтай, ні сьвіной крывёй, ні чалавечай.
Нават муфцій Варановіч, афіцыйны пазоўнік па справе Зьдзьвіжкова, быў зьдзіўлены такой празьмернай спагадай беларускага суду да пачуцьцяў добрых мусульманаў. Муфцій жа хацеў толькі нагадаць пра павагу — але пазоў зрабіўся добрай нагодай для закрыцьця яшчэ адной незалежнай газэты. Нагодай, якую так чакалі там, наверсе.
Як паказвае практыка, судзьдзёй у Беларусі можна стаць, нават валодаючы інтэлектам бэлькі і маральлю цьвіка, пасада даецца за простую ляяльнасьць. Таму бэлька і падае на галаву тым, каму загадана.
🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Казус бэлькі
Маладая сімпацічная судзья
Выпускніца па распрэдзіленію
Малаточкам цюкнула прашчай сямь я
Адбываю я на іспалненіе
Гэтым малаточкам бы па галаве
Што бы аб паследствіях падумала
Як ты з гэтым на раёне будзем жыць
Лучшэ бы ты выпіла ці дунула
🎵 Слухайце трэк, што нельзя ад гурта Разбітае Сэрца пацана - Па закону
@supermova #мова #каляндар #газэта
Чалавек — закладнік сыстэмы.
17 студзеня 395 года была падзеленая Рымская імпэрыя
Тэадосій меў толькі двух: Ганорыя і Аркадыя. 17 студзеня 395 году імпэрыя была падзеленая: Ганорый атрымаў левы бот, заходнюю частку, Аркадый правы — усходнюю. Пасеклі наш край напалам — маглі б уздыхнуць рымскія грамадзяне, а ўздыхаць было ад чаго. З хуткасьцю восеньскага ветру, які імчыць з Рыму да Канстантынопалю, некалі наймагутнейшая, але даўно ўжо саслабелая дзяржава панеслася насустрач свайму поўнаму і канчатковаму заняпаду...
Чалавек — закладнік дзяржавы, якой бы дэмакратычнай яна сябе ні называла і якія б рэфэрэндумы раніцай у нядзельку ні ладзіла. Сёньня ў цябе на галаве стаіць нечы правы бот, а заўтра левы. Сумнай бясконцай чарадой, як вечныя ўцекачы, мы рухаемся праз палітычную гісторыю нашага сьвету. Нас тут багата: ад фракійцаў і грэкаў, зулусаў, коса і індзейцаў да сылескіх немцаў, украінцаў, беларусаў, палякаў, татараў...
Сапраўдная мараль палітыка — мараль гульца ў манаполію. Удаючыся ў тонкасьці і думаючы пра розных людзішак, гульні ня выйграеш. Толькі з папяровай гульні сочыцца сапраўдная кроў. Кожны падзел рэжа па жывым найперш чалавека, а не зямлю. Ня дзіва, што самым адчайным з нас падаецца: лепш быць вольным готам і рабаваць тое, да чаго яшчэ не дабраліся рукі нечых каранаваных дзяцей. Калі гісторыя і вучыць чамусьці карыснаму, то толькі знакамітаму:
«Жні там, дзе ня сееш». А як інакш ня быць цацкаю ў чужых руках?
Вось ты зрабіўся грамадзянінам незалежнай Рэспублікі Беларусь — і ганарыўся гэтым. Тут ужо табе здавалася, што гэта назаўжды, і ніякія маскоўскія Ганорыі на пэнсіі нам ня страшныя. А цяпер раз на год ты даведваешся, што правы бот трэба надзяваць на левую нагу, а левы на правую. І што так правільна і інакш быць ня можа. Бо ты, небарака, яшчэ, аказваецца, і падданы нейкага Саюзнага гасударства.
🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Як закладнік закладніку
Сыстэма сваю робіць работу,
Каб ты быў маленькай маўклівай істотай.
Сыстэма піша свае законы,
Каб ты ўсё жыцьцё пражыў як прыгонны.
🎵 Слухай Volski – Ламай сцэнар
@supermova #мова #каляндар #імперыя
Змагаўся да скону.
⚔️ 16 студзеня 1826 году нарадзіўся Рамуальд Траўгут, генэрал, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў, адзін зь яго кіраўнікоў.
🛡 Паўстанцкі дух быў у Рамуальда ў крыві – яго дзед Якуб Траўгут быў удзельнікам паўстаньня 1794 року, паплечнікам Тадэвуша Касьцюшкі. Род Траўгутаў паходзіць з Саксоніі, што асеў у Рэчы Паспалітай у першай палове XVІІІ ст. Найвялікшы ўплыў у выхаваньні Рамуальда аказала ягоная бабуля Юстына Блоцкая, якая надзяліла яго духам патрыятызму.
З 1836 па 1842 год Рамуальд вучыўся ў Сьвіслацкай гімназыі, якую скончыў з срэбным мэдалём. Спрабаваў паступіць ў пецярбурскі інстытут інжынэрнай камунікацыі, але інстытут быў рэарганізаваны й Рамуальд ня быў прыняты. Тады ён вырашыў пайсьці на службу ў расейскую армію.
Трагічныя рокі для Рамуальда выпадаюць на 1859 і 1860 гады. За кароткі прамежак часу сьмерць забірае спачатку ў лістападзе 1859 году бабулю Юстыну, пасьля па чарзе паміраюць у кастрычніку дачка, у студзені 1860 году жонка Ганна, у траўні – сын. Таксама памерлы ў лютым 1860-га дзед Віталь Шуйскі пакідае Рамуальду ў спадчыну невялікі маёнтак ў Востраве. У 1862 годзе ў званьні падпалкоўніка Траўгут звольніўся з войска на пэнсію з правам нашэньня мундзіра й жалаваньнем 230 рублёў. Жыў ў Востраве да самага пачатка паўстаньня.
У красавіку 1863 году Рамуальд ўзначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад. З кастрычніка 1863 году выступіў кіраўніком Нацыянальнага ўраду ў Варшаве - фактычна дыктатарам паўстаньня.
Траўгут быў арыштаваны 30 сакавіка 1864. Паводле прыгавору ваеннага суда павешаны ў Варшаўскай цытадэлі.
▶️Глядзіце Гісторыю пад знакам Пагоні - Рамуальд Траўгут
У горадзе Сьвіслачы ёсьць помнік Рамуальду Траўгуту. Побач – помнік Кастусю Каліноўскаму. Відаць, такая вялікая канцэнтрацыя паўстанцкіх правадыроў камусьці падалася надзвычай небясьпечнай і пры самым канцы XX ст. па суседзтве з Траўгутам і Каліноўскім ўладкаваўся адноўлены помнік Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну.
🗽Чытайце Імёны Свабоды - Рамуальд Траўгут
Нажаль, шмат мясьцін, зьвязаных з паўстаньнем Каліноўскага, рэдка ўзгадваюцца, а імпрэзы на афіцыйным узроўні тут не праводзяцца. Але ўшанаваць памяць герояў можна самастойна – зьдзейніўшы вандроўку па месцах слаўнай мінуўшычыны.
🗺 Вандруйце па месцам паўстанцаў - Дзе ўшанаваць памяць паўстанцаў Каліноўскага на Беларушчыне?
▶️Глядзіце «Годная гісторыя» — Невядомыя паўстанцы 1863-га года. Рамуальд Траўгут
@supermova #мова #паўстанцы #траўгут #гісторыя
〰️ 15 СТУДЗЕНЯ
1919 — Марк Шагал заснаваў Віцебскую народную мастацкую вучэльню.
1926 — у Вільні выйшаў першы нумар беларускага ілюстраванага сатырычнага часопісу «Маланка»
1991 — у Менску быў заснаваны Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.
1994 — году прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан наведаў Беларусь з афіцыйным візытам.
1994 — «Народная газэта» надрукавала артыкул Зянона Пазьняка «О русском империализме и его опасности». Чытайце ўрыўкі допісах Частка 1 ды Частка 2.
▪️Пра тое, як пасля 2020 года ў Беларусі мацнее русіфікацыя ў сферы культуры чытайце ў матэрыяле Беларускага ПЭНа.
Серыя допісаў з цікавымі фактамі і матэрыяламі зроблена разам з каналам @supermova
#мова #дзень
О русском империализме и его опасности. Часть 1.
1994 — «Народная газэта» надрукавала артыкул Зянона Пазьняка «О русском империализме и его опасности», у якім лідэр БНФ напісаў, што толькі нацыянальныя ідэя і кансалідацыя могуць уратаваць беларусаў.
©️ Никаких «содружеств» с Россией не должно было быть. Это погибель беларусской экономики и беларусского независимого государства. Наш путь - это путь Балтии, путь возвращения в Европу. Теперь посмотрите на страны Балтии и на Беларусь.
©️ Были кровавые провокации, были развязаны с участием русских войск грязные имперские войны в Молдове, Таджикистане, Осетии, Грузии, Абхазии, Чечне, подготовлен проимперский прорусский переворот в Азербайджане, растерзана, искромсана, потоплена в крови Грузия и силой загнана в СНГ. При этом новые русские руководители применяли старую имперскую политику - разделять народы и группы населения, стравливать их между собой, уничтожать одних, выезжая на спинах других (как в Абхазии), захватывать территории, управление, имущество и властвовать через зависимых и подставных.
©️ Идеология этой традиционной политики несложная, заимствованная у Гитлера: защищать в сопредельных государствах стратегические интересы России и права русских (вспомните «права немцев», гитлеровские «аншлюсы» и т.п. явления, осужденные мировым сообществом). Более того, они собираются «защищать» права даже не русских, а «русскоязычных», то есть советской популяции в других странах. Это означает, что не будут признаны никакое национально-культурное возрождение и демократия в этих странах (ибо национально-культурное возрождение, выход из империи - суть процессы демократические). Это значит, что будет давление и вмешательство во внутренние дела сопредельных стран.
©️ В России юродство всегда было своего рода мистикой, священнодейством, там прислушивались к таким людям. Но в России так было всегда. Корни этой сервильности тянутся еще из Золотой Орды и монгольского ига. Из идеологии и учения цезаропапизма (подчиненность церковной власти государству), перенятого у Византии вместе с восточным христианством и как нельзя лучше соответствовавшего деспотическому образу мышления. В конце XV века вследствие династического брака Россией были заимствованы не только византийские символы, но н основные принципы византийской имперской политики. (В отличие от римской она делалась «чужими руками» - стравливанием соседей, расколом их обществ и т.д.) В историческом развитии соединение этих принципов с жестокостью монголо-ордынских традиций дало ужаснейшие результаты: опричнина, петровщина, аракчеевщина, муравьевщина, сталинщина, ленинизм, бесчисленные войны, но главное не в этом. Образовался особый род жестокого имперского общества с неограниченным сервильным сознанием, где личность ничем не защищена ни перед кем и ни перед чем. Личность - ничто перед государством. Государство, его интересы, империя - все. Унижение человеческой личности стало способом самоутверждения в этом обществе, принимало отвратительные, извращенные формы.
@supermova #мова #бнф #імперыялізм
Дабрыдзень, сябры! Рубрыка #сьняданак пакрыху ператвараецца ў #вячэру 😉
Прапануем рэцэпт пячыста – свініны, запечанай з каляндрай, перцам і грыбной падліўкай. Гатаваць ня хутка, але, паверце, гэты далікатэс варты таго!
Вазьміце:
свініна – 1500 г
каляндра – на смак
перац чорны – на смак
грыбы (лепш лясныя) – 300 г
масла – 2 ст. лыжкі
мука – 1 ст. лыжка
смятана – 200 г
сыр – 20 г
соль – на смак
🥩 Памыйце свініну, прасушыце папяровымі сурвэткамі, натрыце молатымі спецыямі і дробна парэзанай цыбуляй, пакіньце марынавацца на некалькі гадзін.
🥩 Марынаваную свініну запячыце ў разагрэтай да 190 градусаў духоўцы (прыкладна 1 гадзіна). Кожныя 7-10 хвілін трэба паліваць свініну сокам, які з яе нацячэ.
🥩 Пакуль гатуецца мяса, зрабіце грыбную падліўку. Зварыце грыбы, падсмажце парэзаную цыбулю на масле, дадайце муку і варыце на павольным агні каля 10 хвілін.
🥩Дадайце ў падліўку вараныя грыбы, соль і перац.
🥩 Тушыце яшчэ 10 хвілін, потым дадайце смятану і крыху грыбного булёна, прагрэйце 3 хвіліны, пасля пасыпце падліўку цёртым сырам.
🥩 Перакладзіце падліўку ў гліняны гаршчок, змазаны маслам, і пастаўце ў духоўку на 15 хвілін. Гатовую свініну нарэжце і паліце падліўкай – пячыста гатова!
Смачна есці! ☺️
@supermova #мова
«Дзесяць вякоў беларускай гісторыі».
🥳 Віншуем Генадзя Сагановіча, які нарадзіўся 13 студзеня 1961 (в. Турная, Івацэвіцкі р-н), беларускага гісторыка, археоляга.
Генадзь Сагановіч - аўтар шматлікіх папулярных кніжак пра Вялікае Княства Літоўскам і Маскоўскую дзяржаву (у тым ліку «Невядомая вайна 1654—1667», адзін з аўтараў кнігі «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі»).
@ Навукоўцы першапачатковую балцкасьць Літвы не ставяць пад сумненьне. Вядома, калі ў Вялікім Княстве Літоўскім задамінавала культура русінаў, славянская, то ў хроніках, запісках падарожнікаў і трактатах Літву часам залічвалі да народаў славянскіх, а старабеларускую мову нярэдка называлі літоўскай — па назьве дзяржавы.
@ Скарына шматкроць артыкуляваў сваю русінскую ідэнтычнасьць. На справе тэрмін «Русь» з шэрагам значэньняў у XVI стагодзьдзі аднолькава датычыўся як Украіны, так і Беларусі (Маскоўскае царства, пазней Расейская імперыя/федэрацыя не мае ніякага дачыненьня да "Русі" і русінаў/славян).
@ «Русь» была саманазва часткі насельніцтва Беларусі (пэўна, большай), і азначэньне рэгіёну. Як назва рэгіёну гэты тэрмін у нас стабільна азначаў усход і поўнач сучаснай Беларусі — землі, за якімі з XVI стагодзьдзя замацавалася назва «Белая Русь». А цэнтральныя і заходнія абшары краіны традыцыйна зваліся «Літвой».
@ І, як паказваюць дасьледаваньні, асновай фармаваньня беларусаў як сучаснай нацыянальнай супольнасьці сталі традыцыі і гістарычнай Літвы, і гістарычнай Русі.
❗️ Зварот да мінулага ВКЛ як да свайго, захопленасьць ім, адстойваньне права беларусаў на яго спадчыну — гэта зьява натуральная, здаровая і, думаю, цалкам правамерная.
📝 Чытайце цікавы артыкул - Генадзь Сагановіч пра Літву і Аршанскую бітву
Прадзед звольніўся з войска і купіў гаспадарства,
Вырабляў сыры, разводзіў канёў, адукаваў Спадарства.
Ён не стаў ніколі ні палякам, ні русафілам.
Ён да канца жыў і быў Беларусам-Літвінам.
@ Я разумею пад "гістарычнымі літвінамі" карэнных жыхароў гістарычнай Літвы". І хаця ж словы Беларусь і Літва, беларусы і літвіны гучаць па-рознаму, але значаць адно і тое ж - краіну ў якой мы з вамі жывем і народ, якім мы з'яўляемся.
🎵 Слухайце файны трэк і разважанні ад zenon.muzyka - Літвін
@supermova #мова #гісторыя #русь #літва