Персональный блог Андрея Стрижака. Компетентно о важном и не без юмора :) Предложить новость или связаться со мной можно тут @Andrej_Stryzhak
НАВОШТА БЫЎ ПРАНК З БОНДАРАВАЙ?
У гэты дзень у нас была рэкордная наведвальнасць сайта. І мы сабралі больш за 3500 еўра для людзей, якім патрэбная дапамога. Плач Яраслаўны, што «данаты не збіраюцца, зборы не закрываюцца», не цікавы нікому абсалютна. І таму такія вось спосабы прыцягнення ўвагі я лічу даступнымі і магчымымі.
Ясна, што яны будуць выклікаць абурэнне, бурныя эмоцыі, але данат — гэта заўсёды эмоцыя. І менавіта таму мы выкарысталі гэты метад. І дзякуючы гэтаму закрылі некалькі збораў, якія іншым спосабам наўрад ці закрыліся.
31.03 увечары я паабяцаў вам незвычайных навінаў і вы іх атрымалі. Першага красавіка заўсёды шмат незвычайных навінаў. Гэтыя навіны дапамаглі нам падтрымаць людзей, значыць мы зрабілі сваю працу.
Мы працуем далей і баронім сваіх. Далучайцеся!
Як Бондарава дапамагла сабраць грошы палітвязням. Стрыжак распавёў пра наступствы першакрасавіцкага жарту «Нашай Нівы»
«У гэты дзень у нас была рэкордная наведвальнасць сайта».
https://nashaniva.com/365512
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365512
BYSOL ПАЧЫНАЕ АКАЗВАЦЬ ДАПАМОГУ ПАЛІТЫЧНЫМ “ХАТНІМ ХІМІКАМ”.
Пры ўсёй знешняй мяккасці (чалавек дома, мае доступ да інтэрнэта, можа ездзіць на працу), “хатняя хімія” часта пераўтвараецца ў сапраўднае пекла. Асабліва для жанчын у адпачынку па даглядзе дзіцяці, пенсіянераў і людзей з інваліднасцю. Такія людзі ня могуць працаваць, зачыненыя ў чатырох сценах, маюць праблемы са здароўем і грашыма.
Мы разумеем што ў дапамозе маюць патрэбу ўсе “хатнія хімікі”, але ж пакуль маем рэсурс на падтрымку толькі чутлівых груп асуджаных па палітычных артыкулах;
- жанчыны цяжарныя і ў адпачынку па даглядзе дзіцяці;
- людзі з інваліднасцю;
- пенсіянеры.
Кожная заяўка будзе падтрыманая аднаразова ў памеры €1000.
Выплаты магчымыя дзякуючы падтрымцы Міжнароднага гуманітарнага фонда і абмежаваныя па часе і суме, пакуль ёсць даступны рэсурс.
Звяртайцеся па дапамогу @bysol_pzk (TG)
Працуем далей! Баронім сваіх.
МУЗЫКА І НАШ-2020
Дзякуючы Телеканалу Дождь і камандзе Мішы Козырава, выйшаў гадзінны фільм пра тое, як музыка стварала, знітавала, падтрымлівала і рабіла наш пратэст адметным і непаўторным.
Пасля прагляду ўражанне дваістае. З аднаго боку мы прайгралі гэтую бітву, панеслі вялізарныя страты і атрымалі непапраўныя траўмы. З іншага - гэтая барацьба даўжэйшая за нашае жыццё і кожнае пакаленне ўносіць свой унёсак у нашую будучыню.
Усё было. Усё яшчэ будзе. Працуем далей і жыве Беларусь!
Літва развітваецца з амерыканскімі вайскоўцамі, што загінулі на палігоне ў Пабродзі.
Читать полностью…€4.200.000 і больш за 1000 паспяхова сабраных збораў!
Платформе BYSOL.ORG - роўна чатыры гады.
Радыя рабіць гэтыя лічбы рэальнасцю разам з вамі!
Падтрымай нашую каманду.
P.S. бачна як нашая праца бесіць лукашыстаў, гледзячы на колькасць накручаных 😡 пад постам.
Карціна маслам: Андрэй Стрыжак есць амараў на крадзеныя гранты. Якія яшчэ доказы вам патрэбныя, змагары?
Читать полностью…АФІЦЫЙНЫ КАМЕНТАР ПА ЭВАКУАЦЫІ
Служба эвакуацыі BYSOL ад пачатку года вывезла з Беларусі ўжо 29 чалавек. Гэта фактычна па чалавеку раз на тры дні. Без пярэрваў на святы і выходныя. Вольгі Славаміраўны сярод гэтых людзей няма і паведамленне пра гэта было першакрасавіцкім жартам. Як шмат хто з вас здагадаўся (а нехта, нават пакрыўдзіўся).
Але ж паспрабуем разабраць сітуацыю калі б славутая ў вузкіх колах прапагандыстка звярнулася да нас па дапамогу.
На першым этапе мы б упэўніліся што гэта насамрэч яна (маем сродкі верыфікацыі) і потым бы запусцілі працэдуру. У межах працэдуры вызначаюцца суадносіны пакарання што пагражае чалавеку і патэнцыйная шкода/карысць для грамадства і прымаючай краіны, што можа прынесці былы прапагандыст/сілавік. Гэты аналіз адбываецца ў шчыльнай супрацы з краінамі, куды чалавек можа трапіць дзякуючы нашаму ўмяшальніцтву.
У двух словах - заяўка Бондаравай не была б адхіленая аўтаматычна. Мы разглядаем усе звароты і па кожным прымаем кваліфікаванае рашэнне.
Дзякуй усім, хто робіць нашую працу магчымай - партнёрам, донарам і табе 🙂
Далучайся данатам да падтрымкі нашай каманды.
Працуем далей! Баронім сваіх
Чакаем заўтра вельмі незвычайных навінаў. Трымаю пальцы крыжыкам каб усё атрымалася.
Читать полностью…+1 ЭВАКУЯВАНЫ ПРОСТА ЦЯПЕР
Падымі келіх за здароўе былога палітвязня, якому быў забаронены выезд, але ж зараз ён у вольным свеце.
Жыве!
ЧАС НА ВАЖНЫЯ СПРАВЫ
штораз як ты бачыш добрыя навіны ад нас, іх робіць магчымымі цэлая каманда. Эвак, зборы, падтрымка палітвязняў і ініцыятыў.
Падтрымай каманду BYSOL падпіскай/данатам
Сегодня мы рассказываем о двух благотворительных сборах
Бывший политзаключенный, переживший пытки и пять месяцев в СИЗО, просит помощи
В 2020 году беларус активно участвовал в протестах, спустя два года его задержали. Мужчину несколько раз били. После был суд, где он получил два с половиной года «домашней химии». Прокурор подал протест, требуя заменить наказание на лишение свободы, и тогда беларус решил бежать из страны. В Литве он получил статус беженца, но с работой не складывалось. Тогда мужчина уехал в Польшу. Теперь ему нужны средства, чтобы обустроиться на новом месте.
Сумма сбора для беларуса составляет 1580 евро — деньги пойдут на аренду комнаты, одежду и питание, а также возврат долгов.
https://www.bysol.org/ru/private/ex-political_prisoner_nikolay/
Экс-политзаключенный потерял работу — он нуждается в помощи, пока ищет новое место
Мужчина отсидел более двух лет. При задержании его очень сильно избили, в СИЗО у него существенно ухудшилось здоровье: беларус стал часто терять сознание. После выхода на свободу мужчина срочно выехал в Польшу, и уже через несколько дней был в базе невыездных. Он устроился работать водителем. После на беларуса завели новое дело, из-за которого он очень переживал. Как следствие, появилась бессонница с потерей концентрации, из-за этого он несколько раз попадал в аварийные ситуации. По этой причине беларус уволился и теперь ищет новую работу.
Сумма сбора для экс-политзаключенного составляет 1500 евро — деньги пойдут на оплату жилья и питание.
https://www.bysol.org/ru/private/help21032025/
Мы папрасілі сучасныя нейрасеткі павіншаваць усіх беларусаў з Днём Волі — і вось вынік!😀
Читать полностью…Святочная лічба - EUR200.000!
6000 данатараў у 2025 годзе заданацілі яе праз BYSOL.
Дзякуй! Далучайся да беларускай салідарнасці!
БНР - 107
З верай, весялосцю, святлом і нашым сцягам. У спадзяванні на лепшае і гатоўнасці да горшага.
Сустракаем наш з вамі дзень.
Жывем, жыве і будзе жыць Беларусь!
Сегодня мы рассказываем о трех благотворительных сборах
Беларусским добровольцам в Украине нужна помощь с покупкой техники
Тактическая группа Eisenhyänen работает на самых горячих направлениях фронта: Бахмут, Херсон, Часов Яр, Купянск, Орехово, Клещеевка и Торецк. Сейчас им нужна помощь, чтобы продолжать деятельность.
Сумма сбора для добровольцев составляет 14 000 евро — средства пойдут на покупку квадроцикла, внедорожника и набор аккумуляторного инструмента.
https://www.bysol.org/ru/private/beldobr_technika/
Экс-политзаключенному, который отсидел за фото российской техники, нужна помощь, чтобы наладить жизнь на новом месте
Дмитрий Шувалов — отец двоих детей. В 2020 году он поддержал протесты, в 2022-м, после начала полномасштабного вторжения России в Украину, открыто высказывал свое мнение по этому поводу. Он жил недалеко от аэродрома в Барановичах и присылал информацию о российской авиации в чат-бот NEXTA. Когда мужчину задержали из-за активности в 2020 году, в телефоне нашли эту переписку — Дмитрий получил 2,5 года колонии. В заключении у него начались проблемы со здоровьем, после оказалось, что у беларуса дисплазия тазобедренного сустава. После выхода из тюрьмы давление не закончилось, и тогда Дмитрий с семьей решил уезжать. С помощью команды BYSOL им удалось покинуть страну. Сейчас они живут в шелтере и решают, что делать дальше.
Сумма сбора для Дмитрия и его близких составляет 5000 евро — средства пойдут на аренду жилья, покупку вещей и принадлежностей к школе, продуктов, а также оплату врачей.
https://www.bysol.org/ru/private/dmitry_shuvalov/
Беларуска в тяжелых обстоятельствах просит помощи для продолжения лечения
Александра была активной участницей протестов, и однажды ночью силовики пришли к ней домой. Пока они пробовали попасть в дом, беларуска с сыном выбралась через окно и спряталась на кладбище до утра. Следующий месяц ребенок был у родственников, а его мама продолжала организовывать акции, ночуя у знакомых. После одной из акций с жесткими задержаниями беларуска с сыном покинула страну — они приехали в Польшу с одним чемоданом. Однако после пережитого у Александры начались проблемы со здоровьем: стала неметь и отказывать левая сторона тела, впоследствии врачи поставили диагноз — воспаление головного и костного мозга. Она проходит лечение, но семья на грани — денег катастрофически не хватает.
Сумма сбора для Александры составляет 4600 евро — средства пойдут на аренду жилья, бытовые расходы, питание, коммунальные платежи, а также лекарства и реабилитацию.
https://www.bysol.org/ru/private/aleksandra_vulchinska/
ВАЖНА! ДАПАМОГА «ХАТНІМ ХІМІКАМ»
Разавая выплата €1000!
Звяртайцеся на акаўнт @bysol_pzk у ТГ.
УЛАДЗЬ ЕФІМОВІЧ ЭВАКУЯВАНЫ
«Наступілі на руку і зламалі тры пальцы, білі электрошокерам у пах».
Малады хлопец трапіў у турму за ўдзел у суполцы дзе дзяліўся відэа расійскай вайсковай тэхнікі і абмяркоўваў партызанскую вайну ў Беларусі. Адсядзеў увесь тэрмін і звярнуўся па дапамогу ў эвакуацыі да BYSOL.
Гісторыя Уладзя тут
Дапамагчы нашай камандзе ратаваць людзей тут
Крывы Рог - гэта піздзец і дэманстрацыя таго, што будзе з гарадамі Еўропы, калі ўёбкі пойдуць далей за Украіну.
Усю люць і злосць канвертуй у данат для ЗСУ.
Сегодня мы рассказываем о трех благотворительных сборах
Помощь нужна беларусу, который отсидел за попытку присоединиться к добровольцам и теперь пытается начать новую жизнь в Польше
Сергей Войтюк всю сознательную жизнь прожил в Бресте. Он работал системным администратором в разных компаниях. С началом полномасштабного вторжения России в Украину мужчина захотел присоединиться к на тот момент батальону Калиновского. Беларус попробовал напрямую пойти в Украину, но его задержали. Мужчина получил 2,5 года колонии, а после отбытия срока переехал в Польшу. Он нашел работу на стройке и стал учиться в полицеальной школе. На время учебы ему нужна материальная помощь.
Сумма сбора для Сергея составляет 2500 евро — средства пойдут на оплату жилья, получение сертификатов об учебе и предметы первой необходимости.
https://www.bysol.org/ru/private/sergey_voytyuk/
Беларус, ставший волонтером в Украине, борется за возможность воссоединиться с семьей в Польше
Мужчина покинул Беларусь в 2019 году из-за угрозы уголовного преследования. Ранее он вел блог о вооружении, чем мог привлечь внимание силовиков. После отъезда беларус жил с семьей в Польше, после начала войны стал волонтерить внутри Украины. Эта деятельность сказалась на его здоровье, поэтому мужчина уехал в Молдову, чтобы потом вернуться в Польшу. Однако дорога назад оказалась сложной — в 2021 году он попал в инцидент в Польше, который привел к уголовному делу. Мужчина считает случай спровоцированным конкурентами по бизнесу, однако именно инцидент стал причиной отказа в международной защите. Сейчас у беларуса снова есть шанс попробовать вернуться в Польшу и податься на защиту. Теперь ему нужен адвокат, чтобы получить основание на пребывание в стране вместе со своей семьей.
Сумма сбора для беларуса составляет 3000 евро — деньги пойдут на услуги адвоката, оплату долга и логистику.
https://www.bysol.org/ru/private/konstantin21032205/
Беларуска отсидела три года за видео с российским вертолетом — она уехала в Польшу и просит помочь адаптироваться
Анна Пышник — бывшая политзаключенная, отсидела три года за «содействие экстремистской деятельности». При задержании беларуску не били, но оскорбляли и угрожали убить ее котов. Дочка женщины очень тяжело пережила ее заключение, у ребенка до сих пор психологическая травма. После освобождения Анна несколько месяцев жила под надзором — из-за угроз сотрудников ГУБОПиК она экстренно выехала из страны с помощью BYSOL. В Польше семья живет в шелтере и нуждается в поддержке.
Сумма сбора для Анны составляет 4000 евро — деньги пойдут на аренду жилья, покупку техники, одежды и обуви, а также еду и бытовые расходы.
https://www.bysol.org/ru/private/anna_pyshnik/
З учорашняга дня на сайце МУС нельга праверыць ці ты выязны з РБ.
Негледзячы на перашкоды, каманда эвакуацыі BYSOL працягвае вывозіць людзей.
Дапамагай у паратунку
«Рэжым як агню баіцца салідарнасці і самаарганізацыі беларусаў»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў – пра прызначэнне даты «завочнага суда» па абвінавачваннях Андрэя Стрыжака:
«Прадстаўнікі рэжыму заявілі пра тое, што Андрэя Стрыжака, Ярослава Ліхачэўскага, Аляксея Кузьмянкова, Аляксандра Лапко, Аляксандру Жук і Аляксандра Падгорнага, якія маюць дачыненне да дзейнасці фондаў салідарнасці, пачнуць судзіць 18 красавіка ў Гомельскім абласным судзе. Тое, што рэжым судзіць тых, хто працягвае актыўную дзейнасць за межамі Беларусі – ужо не здзіўляе. Як не здзівіць і тое, калі ўсіх прызнаюць вінаватымі ў абсалютна надуманых абвінавачваннях.Читать полностью…
Аднак тыя артыкулы, па якіх збіраюцца судзіць Андрэя і астатніх, а таксама іх колькасць, скажа нам многае пра сам рэжым: 18 артыкулаў у абвінавачванні – гэта, бадай, рэкорд. Рэжым як агню баіцца салідарнасці і самаарганізацыі беларусаў. Пасля ўсіх выхадак заганнай сістэмы, якую язык не паварочваецца назваць праваахоўнай, мы ўсе паказалі, як мы ўмеем супраціўляцца самавольству і падтрымліваць тых, хто трапіў пад махавік рэпрэсіяў. Салідарнасць, уменне спачуваць, заступацца за несправядліва асуджаных, дапамагаць ім у складаных сітуацыях – вось ад чаго проста карэжыць рэжым Лукашэнкі.
Я ўпэўнены, што чарговы несправядлівы і незаконны прысуд не зменіць жадання Андрэя і ягоных паплечнікаў працягваць дапамагаць палітычным зняволеным. У нашых жа сілах – падтрымаць Андрэя, ягоную каманду і астатнія фонды, каб яны і далей маглі дапамагаць палітычным зняволеным. Працуем далей!»
Па інфармацыі што з’явілася на Нашай Ніве, пакуль ніякіх каментароў не даю. Інфармацыя будзе на BYSOL.ORG. Чакайце афіцыйнага каментара.
Читать полностью…Забірай міня скарэй, увазі за сто марэй і цэлуй міня віздзе... 18 артыкулаў КК РБ
Сябры, 18 красавіка, маленькі чалавечак у сынтэтычнай мантыі, ў задушлівай зале Гомельскага "суда", пачне вялізарны працэс на якім паспрабуе ацаніць увесь маштаб таго, што мы нарабілі нашай з вамі салідарнасцю. Абвінавачванне якое выстаўленае складаецца з 18 артыкулаў і іх частак.
Гэта справа ягонага сумлення, мы адно аднаму ня суддзі, негледзячы на тое, што ён, па недарэчнасці, носіць гэтае званне.
У мяне да вас прапанова - давайце згуляем у гульню і паспрабуем угадаць які тэрмін лукашысцкае крывасуддзе ўлупіць маёй скромнай асобе.
Умовы такія:
- з вас данат на каманду BYSOL і стаўка ў каментах.
- з мяне цікавы артэфакт у падарунак таму, ці той, хто будзе бліжэй да правільнага выніка (прыз атрымае стаўка, што была зробленая першай і была максімальна блізкая да выніковага рэзультата).
Пагналі 🙂
🎨Культовые фотографии беларуских протестов в стиле Ghibli
В соцсетях завирусились фотографии, стилизованные под анимации студии Ghibli. Их создание стало возможно благодаря новому генератору изображений в нейросети GPT-4o.
Мы решили попросить ChatGPT обработать в анимационном стиле культовые фотографии протестов 2020 года — и вот что получилось!
Крупнейшая БЕСПЛАТНАЯ беларуская образовательная площадка для детей в Польше и юридические консультации могут прекратить существование!
Сейчас нужна ваша помощь! Организация проводит более 1000 консультаций каждый месяц, но недавно сократилась американская поддержка во всём мире, и многие инициативы переживают кризис.
Центр Беларуской Солидарности ежедневно помогает беларусам, оказавшимся в трудных условиях после эмиграции. ЦБС предоставляет юридическую помощь, поддержку в образовании и сохранении беларуской культуры и языка.
📍👉 Поддержите Центр Беларуской Солидарности – ссылка здесь.
💳☝️ Пожалуйста, не используйте BY/RU платежные инструменты для пожертвований через BYSOL.
ПОДБЕГАМ БЯЖЫЦЬ ПАД СЦЯГАМ БУДУЧЫНЯ
Беларусь жыве, пакуль ёсць людзі што могуць прабегчы пад сцягам. Нашая будучыня носіць малыя боцікі.
Са святам, сябры! Жыве вечна!
ЗРАБІ ДОБРУЮ СПРАВУ НА СВЯТА!
Сябры, маю да вас просьбу дапамагчы закрыць тры зборы, якім засталася няшмат. Гэта тры складаныя і розныя лёсы людзей, для якіх Беларусь, так жа як і для нас з вамі мае асаблівую каштоўнасць ня толькі як месца чый пашпарт мы маем у кішэні.
Беларуская салідарнасць трывае! Далучайся!
РЭПРЭСАВАНАЯ НАДЗЕЯ, МАЕ ПАТРЭБУ Ў ЛЕКАВАННІ
У дзяўчыны новаўтварэнне ў костцы чэрапа, яна прайшла праз Акрэсціна і спрабуе будаваць новае жыццё ў Польшчы. Просіць дапамогі ў дыягностыцы, лекаванні і падтрымцы на побытавыя патрэбы.
Засталася сабраць EUR123. Дапамагай тут
БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ НАМАГАЕЦЦА АДНАВІЦЬ ЗРОК
Мікалай Галаўкоў адсядзеў тры гады ў калоніі за каментар па "справе Зельцера". Першыя 14 месяцаў у СІЗА былі самымі цяжкімі і параўнальнымі з катаваннямі. Зараз мужчына аднаўляе сапсаваны ў турме зрок і спрабуе падцвердзіць сваю высокую інжынерную кваліфікацыю ў Польшчы, каб зарабляць грошы. Просіць дапамогі на сертыфікацыю і побытавыя патрэбы
Засталася сабраць EUR473. Дапамагай тут
ЛГБТ-АКТЫВІСТ І ВАЛАНЦЁР МАЕ ПАТРЭБУ Ў ПАДТРЫМЦЫ
Валянцін Цішко быў вымушаны з'ехаць з Беларусі, калі па ягоных калег-журналістаў у Маладэчна пачалі прыходзіць з арыштамі. Малады чалавек спрабаваў замацавацца ў Украіне, дзе валанцёрыў, у Нямеччыне, дзе спрабаваў атрымаць уцякацтва, Польшчы, дзе спрабуе атрымаць статус. На нейкі час Валянціну далі магчымасць пажыць у шэлтары, але ж ён мусіць выехаць з яго. Просіць дапамогі ў зняцці пакоя і сродкі на працяг камунікацыі з бюракратамі каб атрымаць статус у Польшчы.
Засталася сабраць EUR127. Дапамагай тут
Беларусь жыве ня толькі добрымі словамі, але і добрымі справамі.
Дзякуй усім за ўдзел! Працуем далей і баронім сваіх.
Дзень Волі-107. Наш вольны сцяг на флагштоку літоўскага Сейма, пад гукі гімна БНР.
Читать полностью…ПАСЛЯ 4.5 ГОДА ТУРМЫ СУСТРЭЛАСЯ З ДЗЕЦЬМІ
Антаніна Канавалава нарэшце можа абняць сваю маму і дзяцей. Доўгі турэмны тэрмін скончаны, але пачынаюцца новыя выпрабаванні - пачынаць новае жыццё на новым месцы ніколі няпроста, асабліва няпроста, калі тваё папярэднее зламана і знішчана сілавікамі.
Зараз Антаніна пачынае жыццё з нуля. З Беларусі ёй давялося з’язджаць толькі з дакументамі. У калоніі зрок Антаніны пагоршыўся настолькі, што яна атрымала інваліднасць. За кратамі працягвае знаходзіцца муж Антаніны - Сяргей Ярашэвіч. Акрамя таго, у Беларусі застаўся любімы сабака, з якім дзеці былі эмацыйна звязаныя, зараз важна ўз'яднаць іх, што патрабуе арганізацыі і фінансаў на перавозку жывёлы.
Таксама ёй неабходна прайсці медыцынскае абследаванне – гады зняволення моцна падарвалі здароўе, але лекары даюць невялікі шанец на частковае аднаўленне зроку пры ўмове тэрміновай дыягностыкі і магчымай аперацыі. Дапамагчы ў першых кроках на волі і падтрымаць сям'ю Антаніны можна па спасылцы.
Працуем далей! Баронім сваіх