stranafund | Unsorted

Telegram-канал stranafund - Фонд «Краіна для Жыцця»

1320

Псіхалагічная дапамога: @stranafund_psy_Bot Юрыдычныя дапамога: @stranafundyd_YD_bot Дапамога палітзняволеным: @StranafundPZ Падтрымаць: 👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate

Subscribe to a channel

Фонд «Краіна для Жыцця»

Дзякуй, што вы з намі! Нашу дзейнасць мы накіроўваем на тых, хто ў Беларусі — за кратамі і на волі, на тых, хто з’ехаў з краіны з-за пераследу.

Падтрымлівайце нашу працу, і мы зможам рабіць яшчэ больш ♥️

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

⚡На волю выйдуць яшчэ 20 палітвязняў

Сярод іх 11 жанчын і 9 мужчын. Вядома, што 14 чалавек маюць хранічныя захворванні. У 10 ёсць дзеці. Адна жанчына мае 4-х дзяцей. Праўладная крыніца паведамляе, што памілаваных людзей будуць кантраляваць.

Усяго з лета 2024 года на волю выйшлі 227 чалавек праз памілаванні, разам з тым рэжым працягвае рэпрэсіі.

👉 Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам:

@Dahary_nahami — ініцыятыва DissidentBy;

@Viasnainfo — праваабарончы цэнтр «Вясна».

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Дарагія беларусы! Віншуем вас з Калядамі!

Мы ўсцешаныя, што гэты год вы былі з намі. Што звярталіся да нас, прасілі дапамогі — дзеля гэтага мы і працуем. Што знаходзілі сілу і магчымасць дапамагчы тым, хто мае ў гэтым патрэбу ❤️

Тым, хто шукае дом — зычым знайсці яго і жыць у спакоі. Тым, у каго гарыць агонь у сэрцы — нязгаснай надзеі. Тым, каго апанаваў страх і знямога — добрых людзей поруч. Тым, хто жыве ў чаканні — веры ў тое, што аніводная гара назаўсёды не закрые сонца.

Мы ўсе — часткі салідарнасці, вядомай усяму свету. Гэта неразбуральная сіла, што робіць нас адметнымі і праз што мы трымаем нашу барацьбу. Нас яднае любоў.

🎁 Падтрымайце дзяцей палітвязняў праз праект «Калядная пошта» — вось спасылка на данат.

Няхай вашыя добрыя справы чуе і бачыць Сусвет!

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

«Знайсці найлепшыя рашэнні ў эміграцыі – і ў будучыні прывезці гэты досвед дадому»

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Зазулінская – пра ініцыятыву «Крэатыўная прастора ARTel», якая развіваецца ў Польшчы і мае на мэце падтрымку беларусак у эміграцыі:

«Сацыяльныя праекты ў эміграцыі – гэта не толькі падтрымка тут і цяпер, але і фундамент для будучыні Беларусі. У тым ліку ініцыятыва ″Крэатыўная прастора ARTel″, створаная ў Варшаве беларускай Аленай, якая сутыкнулася з праблемай прафесійнай і сацыяльнай неўладкаванасці жанчын на чужыне і сама прайшла праз складанасці адаптацыі.

Мэта праекта – падтрымка беларускіх уцякачак у Польшчы праз стварэнне супольнасці, арт-тэрапію, заняткі рукадзеллем і дапамогу ў прафесійным развіцці. Такія ініцыятывы вучаць вырашаць праблемы і будаваць гарызантальныя сувязі, якія ў выніку прывядуць нас да сапраўды сацыяльна арыентаванага грамадства.

Усё пачыналася з невялікага гуртка рукадзелля на кватэрах і з часам перарасло ў арганізаваны праект. Яго ўдзельніцы ўжо атрымалі стабільнае месца для сустрэч і творчай працы за што я хачу падзякаваць службе «Хуткая гуманітарная дапамога» і ў будучыні плануюць маштабіравацца. ″Крэатыўная прастора ARTel″ заснаваная на прынцыпах сацыяльнага прадпрымальніцтва і ў тым ліку стварае працоўныя месцы.

Асаблівая ўвага надаецца падтрымцы жанчын старэйшага ўзросту і пенсіянерак, якія часта сутыкаюцца з асаблівымі цяжкасцямі ў працаўладкаванні.

Зараз у нас ёсць час і магчымасці эксперыментаваць, запускаць праекты за межамі краіны, каб знайсці найлепшыя рашэнні ў эміграцыі – і ў будучыні прывезці гэты досвед дадому. Вялікі дзякуй усім неабыякавым беларусам і беларускам, якія рухаюць свае ініцыятывы наперад. Вы ствараеце будучыню!»

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Сёння праваслаўныя адзначаюць Дзень святога Мікалая. Але гэта – зімовы Мікола. Вы запытаецеся – а што, ёсць іншы? Так!

Пра тое, хто такі святы Мікалай для беларускай зямлі, чытайце ў нашым Instagram 👉 https://www.instagram.com/p/DDxDRhisQC5/?img_index=1

🎁 Нагадваем, мы збіраем сродкі на калядныя падарункі дзецям палітвязняў. Далучайцеся і вы 👉 https://buy.stripe.com/8wMeX6aIc7OFbEk004

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

А лісты ад дзетак ўсё ляцяць!

Таму што мару спыніць немагчыма. Магчыма яе ажыццявіць!

У лістах хлопчыкаў і дзяўчынак — надзея, чаканне цудаў, вера ў дабрыню, дзіцячыя турботы, перажыванні, каб той самы чараўнік не забыўся пакласці падарунак пад ялінку.

💌 У нашай каляднай скрыні 127 заявак ад дзяцей палітзняволеных . Сярэдні кошт падарунка — 40 еўра, гэта значыць, што цяпер трэба не менш за 5000 еўра, каб здзейсніць мары дзяцей.

🎄Мы запрашаем прадстаўнікоў розных арганізацый далучыцца да акцыі праз форму і павіншаваць дзяцей.
🎄Калі вы неабыякавы чалавек і хочаце павіншаваць дзяцей з Калядамі праз нас — пералічыце сродкі на рахунак фонду.

Паглядзіце, пра што просяць дзеці палітвязняў. Мы захавалі арфаграфію 👉

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Нам вельмі шкада, але адпачынак для дзяцей палітвязняў у Румыніі пакуль не атрымаецца рэалізаваць.

Так сталася з незалежных ад нас прычын.

Аднак сачыце за нашымі навінамі — мы заўсёды шукаем варыянты падтрымкі дзетак тых, хто пацярпеў ад рэпрэсій.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Беларусы Бельгіі пішуць лісты салідарнасці. Дасылайце і вы 📨

Не забываемся на тых, хто нарадзіўся ў снежні і не святкуе свой дзень нараджэння дома.
Нашы лісты і паштоўкі — гэта сімвал падтрымкі і салідарнасці.

— гавораць нашыя землякі.

💌Калі лісты дойдуць, яны могуць быць ледзь не адзінай светлай падзеяй на святы. І мы ўдзячныя ўсім, хто не страчвае надзею на тое, што адрасаты атрымаюць вестачку. Гэта — падтрымка, радасць і подых надзеі.

🧡 Павіншуйце палітвязняў з Днём нараджэння і Калядамі! Паглядзіце спіс імяніннікаў снежня і студзеня, дашліце ім ліст. Будзьма салідарнымі!

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Расказваем, як змагаліся са Святым Мікалаем

Чаму б і не вярнуць традыцыю сустрэчы з ім? Чаму б і не чакаць падарункаў ад яго?

🎁Нагадаем пра «Калядную пошту» для дзяцей палітзняволеных! Адмысловая форма тут.

Інфармацыя для тых, хто хоча павіншаваць дзяцей:

🧦 Прадстаўнікі якойсьці ініцыятывы ці арганізацыі, запрашаем вас далучыцца да акцыі праз форму;

🧸 Калі вы неабыякавы чалавек і хочаце павіншаваць дзяцей з Калядамі праз нас — пералічыце сродкі на рахунак фонду.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Жыхарка пінскага раёна Святлана Круцікава кінулася пад цягнік і загінула, паведамляе @dissidentby

Людзі, знаёмыя з жанчынай і ейнай жыццёвай сітуацыяй паведамляюць, што матывам такога ўчынку мог быць ціск з боку рэжыму. Вядома, што яе неаднаразова арыштоўвалі і судзілі па «палітычных» артыкулах. Імаверна, яна не вытрымала вобшукаў, праверак і іншых кантрольных мераў, што прымяняюць улады ў дачыненні да апанентаў.

Шчыра спачуваем родным і блізкім загінулай 🕯

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Сёння 76-я гадавіна прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Гэты дакумент упершыню ў глабальным маштабе сістэматызаваў базавыя правы чалавека. Ён рэкамендаваны для выканання ва ўсіх краінах-сябрах ААН.

Зрэшты, у Беларусі, дзе не спыняюцца масавыя палітычныя рэпрэсіі, мноства артыкулаў дэкларацыі папросту не дзейнічаюць. Вось толькі некаторыя з іх 👉

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

⚡На волю выйдуць 29 палітвязняў

Сярод іх 11 жанчын і 18 мужчын - вядома, што 15 чалавек маюць хранічныя захворванні, 2 - інваліднасць. Праўладная крыніца паведамляе, што памілаваных людзей будуць кантраляваць.

Усяго з лета 2024 года на волю выйшлі 207 чалавек праз памілаванні, разам з тым рэжым працягвае рэпрэсіі.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

«Паслязаўтра будзе заўтра» — запрашаем на монаспектакль у Міжнародны дзень правоў чалавека

10 снежня ў рэжыме анлайн пройдзе спектакль, што арганізавала Прававая ініцыятыва. У ягонай аснове — рэальная гісторыя рэпрэсаванага беларуса за каментары ў сеціве.

«Гэта гісторыя пра чалавечнасць, што немагчыма адабраць нават у сценах турмы.»
— тлумачыць Павал Гарадніцкі, акцёр і рэжысёр пастаноўкі.

👉 Спектакль вы зможаце пабачыць pravfilm?feature=shared">тут з 00.00 да 23.59 у гэты ж дзень.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Памілаваць, каб зноў рэпрэсаваць?

Андрэй Толчын — журналіст з Гомеля, якога вясной суд пакараў яго 2,5 гадамі калоніі. 16 верасня ён выйшаў на волю праз памілаванне.

Аднак 5 снежня над ім быў суд, імаверна, па адміністрацыйным артыкуле 19.11 ч.2. Вырак суда — невядомы.

Толчын пакутуе на гіпертанію і мае праблемы з нагамі.

Пра сітуацыю з памілаваннямі і рэпрэсіі ў Беларусі:

🔺усяго з лета 2024 года на волю выйшлі 178 чалавек праз памілаванні, разам з тым рэжым працягвае рэпрэсіі;

🔺напрыканцы кастрычніка і ў сярэдзіне лістапада сілавікі зладзілі масавыя затрыманні і допыты людзей па ўсёй краіне;

🔺паводле звестак «Dissidentby», на сёння ў Беларусі ў месцах пазбаўлення ці абмежавання волі знаходзіцца 1402 палітвязняў

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

5 снежня — Міжнародны дзень валанцёра.

Згодна са звесткамі ААН, у свеце больш за 862 мільёна людзей займаюцца валанцёрскай дзейнасцю. Гэта кожны дзясяты жыхар Зямлі.

У Беларусі і па сёння дзейнічаюць валанцёры, але іх справа цяпер вельмі рызыкоўная. Толькі за ліст ці перадачу вязням ім можа пагражаць турма. Расказваем пра стан валанцёрства ў нашай краіне 👉

Падтрымаць нас можна па спасылцы 👉 https://buy.stripe.com/7sI3eo7w0b0R23KfZ4

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Мы ўжо сабралі 6560 еўра на падарункі для 164 дзяцей. Але мы маем патрэбу ў вашай падтрымцы!

🎁 Каб падарункі паспелі трапіць да дзяцей, трэба дзейнічаць менавіта зараз. Кожны дзень мае значэнне, і кожнае ахвяраванне — гэта крок да таго, каб адна дзіцячая мара споўнілася.

Што можна зрабіць?
👉 ахвяраваць 40 еўра — столькі каштуе адзін падарунак. Вы можаце пералічыць як больш, так і менш.

👉 падзяліцца гэтым паведамленнем, каб іншыя далучыліся да акцыі.

🫶 У беларускіх сэрцах ёсць месца дабрыні і салідарнасці. Давайце разам зробім тое, што дакладна можна назваць калядным цудам, — павіншуем кожнае дзіця, якое мае надзею на яго.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Святлана Ціханоўская: «Свята не свята без Сяргея»

Дэмакратычная лідарка Беларусі, жонка палітвязня Святлана Ціханоўская расказала «Краіне для Жыцця», ці святкуе яна Каляды і пра што сёння мараць яе дзеці.

🎄«Мы святкавалі Каляды 7 студзеня. У нашай сям’і асаблівых традыцый не было. Калі былі ў гэты дзень разам, калі Сяргей быў з намі, то маглі выйсці дзесьці павячэраць па-святочнаму. Падарункі ў гэты дзень не дарылі, бо ў нас Новы год быў днём для падарункаў.

🌟Калядныя традыцыі былі ў маім дзяцінстве. Мая бабуля была чалавекам традыцыйных поглядаў. Да першай зоркі не елі, усе гэтыя абрады, што былі звязаныя з Калядамі, мы выконвалі.

Сёння мы Каляды не святкуем, бо ўвогуле нічога асабліва не святкуем, акрамя дзён народзінаў дзяцей. Жаданне ў дзетак адно — каб хутчэй вярнуўся тата. Без Сяргея і свята не свята», — расказала Святлана.

🎁 Каляды — час, калі здзяйсняюцца цуды і спраўджваюцца мары. А яшчэ гэта час нагадаць самому сабе пра тое, як важна клапаціцца пра іншых, асабліва пра тых, каму сёння найцяжэй. У Беларусі гэта — палітвязні.

👉 Вы можаце дапамагчы іх дзецям, якія ў гэтае свята не змогуць абняць свайго блізкага чалавека. Таму нагадваем пра «Калядную пошту» для дзяцей палітвязняў

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Беларуска знайшла выйсце для многіх жанчын, якія страцілі радзіму 🧡

Алена, стваральніца крэатыўнай прасторы ARTel, апынуўшыся ў эміграцыі, прайшла шлях ад разбуранага жыцця да стварэння сацыяльнай ініцыятывы.

👉 Пачытайце, як адбіваецца эміграцыя на жыцці беларускіх жанчын, дзе яны шукаюць паратунку і пра тое, чаму гуманітарныя арганізацыі падтрымліваюць такія праекты.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

❗️Уладзіміра Кнігу зноў будуць судзіць

Стала вядома, што ў студзені 2025 года над фігурантам «справы Ціханоўскага», валанцёрам каманды Святланы Ціханоўскай, будзе суд па арт. 411 КК РБ (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

Гэта ўжо другі суд па гэтым артыкуле — у 2023 годзе яму дадалі год зняволення да 4 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Актывіста перыядычна змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ. Кніга перажыў перавод на турэмны рэжым і больш за 475 дзён знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Праект «Voices across borders» сёння падводзіць вынікі

У 15.30 па Варшаве (у 17:30 па Мінску) на «Еўрарадыё» будзе стрым з Вольгай Зазулінскай, кіраўніцай фонда «Краіна для Жыцця».

Наш фонд — адзін з партнёраў праекта. Пра удзел у эстафеце, пра тое, ці ўдалося прыцягнуць увагу міжнароднай аўдыторыі, пра значэнне такіх праектаў, раскажа Вольга.

👉 Глядзіце стрым па спасылцы!

♥️А яшчэ вы можаце заданаціць на дапамогу рэпрэсаваным беларусам і тым самым падтрымаць праект.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

18 снежня запрашаем вас на імпрэзу!

З кастрычніка беларускія дыяспары расказвалі замежнікам пра нашу краіну, яе прыгажосць, культуру, таленавітых людзей, а таксама пра той жах, палітычны і гуманітарны крызіс пасля 2020 года. Тым самым яны сталі голасам беларусаў, якія жывуць унутры краіны.

Што вас чакае:

👉 цікавыя вынікі эстафеты — столькі часу галасы беларусаў гучалі па ўсім свеце!
👉 салідарнасць — можна зрабіць данат, падпісаць паштоўку для палітвязняў, пабыць разам са сваімі аднадумцамі;
👉 выступ ЧинЧинЧенэл, Міхась Зуй і Зміцер Есяневіч;
👉 хор вольных беларусаў «Гук Цішы».

Калі? 18 снежня 2024 года, 18:00

Дзе? Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6a, Варшава

У вас не атрымаецца прыйсці?
🔸вы можаце падтрымаць праект, а значыць, рэпрэсаваных беларусаў, праз данат.
🔸імпрэзу можна глядзець анлайн — «Еўрарадыё», інфармацыйны партнёр праекта, ладзіць стрым (спасылка на яго з'явіцца за гадзіну да пачатку)

Мы — партнёры гэтага праекта, у эфіры вы пабачыце і пачуеце Вольгу Зазулінскую, кіраўніцу фонда «Краіны для Жыцця».

Мы будзем радыя кожнаму, хто заўтра будзе побач!

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Будзьце пільныя і асцярожныя! Проста зараз ідзе чарговая хваля затрыманняў родных палітзняволеных.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, людзей дапытваюць, забіраюць тэхніку і банкаўскія карткі. Імаверна, гэта звязана з атрыманнем дапамогі.

Калі вам вядома пра затрыманні, паведамляйце пра іх акалічнасці праваабаронцам бяспечным спосабам, напрыклад, праз родных і знаёмых за мяжой👇

🔺@Dahary_nahami — ініцыятыва DissidentBy;
🔺@Viasnainfo — праваабарончы цэнтр «Вясна».

Калі ласка, дбайце пра лічбавую бяспеку! Скарыстайцеся нашай тэхнічнай падтрымкай — вам дапамогуць наладзіць і «пачысціць» вашыя гаджэты — @tech_rescuer1

Для эвакуацыі пішыце сюды: @evac_help

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Яе вызвалілі праз апошні ўказ аб памілаванні. У траўні 2021 года ёй прысудзілі 5,5 гадоў калоніі

Антаніна Канавалава — маці дваіх дзяцей, 10 і 8 гадоў, якія з 2020 года чакаюць бацькоў з турмы, давераная асоба Святланы Ціханоўскай, актывістка каманды «Краіна для Жыцця» Сергея Ціханоўскага.

Яе «судзілі» за «масавыя беспарадкі» і па справе супраць адміністратараў і удзельнікаў тэлеграм-канала «Армія з народам». Разам з Антанінай асудзілі і Сяргея Ярашевіча, яе мужа (на сёння ён знаходзіцца ў зняволенні).

З дзяцінства Антаніна мела праблемы са зрокам. У зняволенні актывістка атрымала інваліднасць 3 групы — зрок пагоршыўся яшчэ больш.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Вы яшчэ не падалі заяўку, каб атрымаць падарунак? А можа, пакуль не наважыліся стаць тым самым чараўніком для дзетак палітзняволеных? Яшчэ ёсць час!

Інфармацыя для тых, хто падае заяўку на падарунак:

🔺 удзел бяруць дзеці палітвязняў і былых палітвязняў ва ўзросце да 16 гадоў уключна;
🔺на кожнае дзіця — асобная заяўка;
🔺чакаем лістоў з жаданнямі ад вашых дзетак (можна прыкласці малюнак). Адмысловая форма тут.

‼️Для тых хто знаходзіцца ў Беларусі

Запаўняйце форму бяспечным спосабам — напрыклад, праз знаёмых ці родных за мяжой. Можаце звярнуцца па дапамогу праз тэлеграм:
@StranafundPZ
@Dahary_nahami

Інфармацыя для тых, хто хоча павіншаваць дзяцей:

🎁 прадстаўнікі якойсьці ініцыятывы ці арганізацыі, запрашаем вас далучыцца да акцыі праз форму;

🎁 калі вы неабыякавы чалавек і хочаце павіншаваць дзяцей з Калядамі праз нас — пералічыце сродкі на рахунак фонду.

Сярэдні кошт падарунка — 40 еўра.

Далучайцеся, калі ласка! Мы ўжо маем каля 60 заявак ад дзетак, але чакаем яшчэ!

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Віншуем пераможцаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі!

16 гадоў запар праваабаронцы вылучаюць асоб ці ініцыятывы, што зрабілі вялікі ўнёсак у галіну правоў чалавека праз сваю дзейнасць.

Сёлета прэміі атрымалі:

🔸Наста Базар (намінацыя «Праваабронца года-2024»);

🔸Фёдар Паўлючэнка і Дзіяна Пінчук («Журналіст(ка) года-2024»);

🔸дабрачынны фонд BYSOL («Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2024»);

🔶Ігар Ільяш («Праваабарончая салідарнасць года-2024) — на сёння знаходзіцца за кратамі з палітычных прычын.

Абарона правоў чалавека — гэта цяжкая, але неімаверна важная праца, асабліва ва ўмовах татальнага прававога калапсу. Мы ганарымся кожным, хто спрычыняецца да гэтага і вядзе нашу краіну да перамогі. Мы ганарымся кожным праваабаронцам, хто пацярпеў ад рэпрэсій і проста зараз знаходзіцца за кратамі

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Антон Сташэўскі — удзельнік руху Сяргея Ціханоўскага, валанцёр перадвыбарнага штаба Святланы Ціханоўскай. Бацька дваіх дзяцей. Да 2020 года быў ратавальнікам пошукавага атраду «Анёл». Ягоная дзейнасць сведчыць пра здольнасць бачыць сябе на месцы іншага чалавека і суперажываць яму. Эмпатыя палітвязня сталася моцнай праявай дабрыні і альтруізму ў 2020 годзе — ён дапамагаў палітычным зняволеным праз перадачы.

Гэта і выклікала рэакцыю рэжыма — беларуса арыштавалі 9 ліпеня 2021 года падчас «шырокамаштабнай аперацыі па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў», што ладзіў КДБ.

11 лістапада 2022 года Мінскі гарадскі так званы "суд" прызначыў Антону Сташэўскаму 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Страх рэжыма перад салідарнасцю праявіўся ў цяжкасці артыкула — ч.1 арт. 357 КК РБ  («Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»).

Гісторыя палітвязня нагадвае, што без чалавечнасці не будзе й вечнасці — Антону ўдалося грунтоўна дапамагчы людзям за кратамі за няпоўны год. Ён — несправядліва асуджаны за тое, што ягоныя прынцыпы супалі з тым, што рабіла і робіць наша каманда.

Мы не пагаджаемся з несправядлівасцю, як не пагадзіўся з ёй ў свой час Антон Сташэўскі. Мы просім падтрымаць нашага валанцёра лістамі:

ПК №15, 212013,
г.Магілёў, п/а Вейна,
Слаўгарадская шаша, 183

Разам з тым запрашаем ўзяць удзел у праграме «Сябар сям'і» і падтрымаць родных палітзняволеных. Анкета і падрабязнасці — тут.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

❗️Фігуранта «справы Ціханоўскага» перавялі ў памяшканне камернага тыпу праз «шматлікія парушэнні»

Гэта адзін з тыпаў пакарання сярод тых, што перыядычна выкарыстоўваюць у дачыненні да Уладзіміра Кнігі. Ён прайшоў перавод на турэмны рэжым, 4 месяца быў у ШЫЗА, а ў мінулым годзе суд прызначыў палітвязню яшчэ 1 год зняволення ў дадатак да 4 гадоў калоніі.

461 дзень Кніга знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. Яго цалкам пазбавілі передач, медыцынскіх бандэроляў, спатканняў з роднымі, сустрэч з адвакатам і права на перапіску.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

6 снежня — дзень, калі ўзгадваюць святога Мікалая

Хто ж ён такі? Глядзіце відэа 👉 https://www.instagram.com/p/DDPnGYUMuGi/

🎁А наша «Калядная пошта» тым часам працягвае працу.

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Каляды — час цудаў для ўсіх

Амаль тры гады ва Украіне ідзе вайна. Яна працягвае забіраць жыцці людзей. Сярод іх — беларускія добраахвотнікі, якія змагаюцца за вольную Украіну і Беларусь.

Зімовыя святы — чароўны час падарункаў і цудаў. Калі ласка, падтрымайце дзяцей, чые бацькі загінулі на вайне. Ваша ўвага і любоў не вернуць ім роднага чалавека, але падораць веру ў салідарнасць беларусаў і надзею на лепшае.

Сума каляднага збору — 7000 еўра. Выплаты на падарунак кожнаму дзіцяці загінулага ваяра-добраахвотніка складуць 100 еўра.

Кожны тыдзень мы будзем інфармаваць вас пра тое, як праходзіць збор сродкаў на гэтую калядную акцыю. А па яе сканчэнні апублікуем водгукі дзяцей.

ПЕРАВОД З КАРТКІ АЛЬБО BLIK
👉(PLN) - https://donate.stripe.com/14k4hP6SC4SFgpi5kk
👉(USD) - https://donate.stripe.com/4gwg0x4Kucl75KEeUV
👉(EUR) - https://donate.stripe.com/7sI15D0uegBn1uobIK

📝НАЗВА ПЕРАВОДУ: DAROWIZNA NA CELE STATUTOWE

Читать полностью…

Фонд «Краіна для Жыцця»

Былому супрацоўніку «Нафтана» (звольненаму за стачку ў 2020 годзе), антываеннаму актывісту, прад'явілі абвінавачванні  за падзеі ў 2023 годзе.

Тады напрыканцы лістапада выбухнулі чыгуначныя саставы з нафтапрадуктамі, з-за гэтага пачаўся моцны пажар. Паводле следства, пашкоджанні на цыстэрнах выявілі дыверсійны характар здарэння. 7 снежня з гэтай нагоды расійскія спецслужбы затрымалі Ерамеева. Доўгі час было невядома, дзе ён знаходзіцца, — яго перавозілі па розных СІЗА, да яго не дапускалі адвакатаў. Толькі напрыканцы красавіка Ерамееў атрымаў магчымасць сустрэцца з абаронцам.

Ад моманту затрымання ён знаходзіўся пад следствам. У віну актывісту ставяць ч. 2 арт. 205 КК РФ, пункты «а» і «в». Згодна з артыкулам, Ерамееву пагражае ад 12 да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Читать полностью…
Subscribe to a channel