Псіхалагічная дапамога: @stranafund_psy_Bot Юрыдычныя дапамога: @stranafundyd_YD_bot Дапамога палітзняволеным: @StranafundPZ Падтрымаць: 👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
❗️Святлана Ціханоўская прапануе Вольгу Зазулінскую на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета
Для разгляду яе кандыдатуры будуць арганізаваныя слуханні ў Каардынацыйнай радзе.
Мы прапануем узгадаць шлях Вольгі пасля лістапада 2020, калі праз пагрозы яна была вымушаная пакінуць Беларусь.
🔺У студзені 2021 года Вольга Зазулінская пачала працаваць капірайтарам у фондзе «Краіна для Жыцця».
🔺У лютым таго ж года яна ўзначаліла праект па дапамозе палітвязням.
🔺У кастрычніку 2022 года Вольга Зазулінская стала кіраўніцай фонду «Краіна для Жыцця».
На той момант з-за недахопу фінансавання ў арганізацыі працавалі толькі дзве асобы.
Вольга нанова сабрала каманду Фонду.
З таго часу былі адкрытыя наступныя праекты:
- псіхалагічная дапамога;
- юрыдычная дапамога;
- дапамога па міграцыйных пытаннях;
- партнёрскі праект па лічбавай бяспецы;
- праект адпачынку для дзяцей палітвязняў;
- дапамога ў кампенсацыі выдаткаў на лекі для сем'яў палітвязняў.
Акрамя таго працягваецца праграма салідарнасці «Сябар сям'і».
У фондзе «Краіна для Жыцця» цяпер працуе моцная каманда. Гэта 2 псіхолагі, 3 юрысты, 2 праваабаронцы, SMM-спецыяліст, 2 журналісты, спецыяліст па апрацоўцы ўваходных запытаў, менеджар праектаў і эксперты-валанцёры, якія пастаянна дапамагаюць па розных кірунках дзейнасці Фонду.
Некаторыя з праектаў, што рэалізуюцца Фондам, не фінансуюцца донарскімі арганізацыямі, а з'яўляюцца цалкам валанцёрскімі праектамі.
У 2024 годзе пастаянныя партнёрскія арганізацыі вырашылі стварыць службу «Хуткай гуманітарнай дапамогі». У яе ўвайшлі фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія ByHelp і ініцыятыва Dissidentby.
Мэта новай структуры — аб'яднаць усе рэсурсы для рэалізацыі комплекснай гуманітарнай дапамогі.
#dissidentby
💔 4 гады таму затрымалі праваабаронцу Марфу Рабкову
Марфа - каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» з 2019. 17 верасня 2020 года дзяўчына разам з калегамі была на ўрачыстым уручэнні польскай прэміі «Арол Яна Карскага». А пасля — па дарозе дадому — была брутальна схопленая супрацоўнікамі ГУБАЗа. З той пары яна знаходзіцца за кратамі.
Амаль два гады Марфа правяла пад следствам: за гэты час ёй зноў і зноў дадавалі новыя абвінавачванні і ў выніку судзілі па 10 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Ёй вынеслі прысуд 6 верасня 2022 году і на той час прызначылі самы суровы тэрмін сярод жанчын — 15 гадоў пазбаўлення волі.
📩 Падтрымаць Марфу і даслаць ліст анлайн.
⁉️Памілаванне палітвязняў — што вядома на сёння
Учора з’явілася інфармацыя пра памілаванне 37 палітвязняў. Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ напярэдадні так званага Дня народнага адзінства.
Гэта ўжо чацвёртая хваля памілаванняў людзей, якія сядзелі за кратамі з палітычных прычын.
Больш за 100 асоб былі вызваленыя датэрмінова.
Храналогія вызвалення па памілаванні выглядае так:
🔺3 ліпеня на волю датэрмінова выйшлі 18 чалавек.
Сярод іх: Дар'я Лосік, Паліна Палавінка, Кацярына Мадзянкова, Тамара Астрэйка, Рыгор Кастусеў, Дзмітрый Лукша ды іншыя.
🔺20 жніўня былі вызваленыя 30 асоб.
Сярод іх: Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Кацярына Леў, Тамара Каравай, Святлана Палуэктава, Васіль Бераснеў, Наталля Пятровіч, Яўген Чуміла, Алег Зыкун, Аляксандр Галуза, Руслан Красаў ды іншыя.
🔺4 верасня на волю выйшлі 30 чалавек, у тым ліку: Дзіяна Завадская, Вікторыя Гаўрыліна, Марына Кісялевіч.
🔺16 верасня вызваленыя яшчэ 37 палітвязняў.
Вядомыя прозвішчы — Аляксандр Фікаў, Таццяна Біруля, Анжэла Сікорская, Міхаіл Корзун, Кацярына Джыг, Аляксандр Емяльянаў,
Ігар Барысаў, Аляксандр Пастарняк, Уладзіслаў Папоў, Аляксандр Жандораў, Сяргей Мацюхевіч, Яўген Нарэйка, Андрэй Астраўцоў, Віталь Чарнавусаў, Зоя Баранава*.
*Інфармацыя адносна імёнаў палітвязняў, вызваленых напярэдадні, пакуль не канчатковая — яе ўдакладняюць праваабаронцы.
Агулам памілаванне закранула 115 асобаў.
Але, паводле справаздач праваабаронцаў, толькі цягам трох летніх месяцаў гэтага года па крымінальных артыкулах былі затрыманыя 484 асобы, 172 з якіх былі прызнаныя палітзняволенымі (гэта значыць, што яны знаходзяцца за кратамі).
Таксама за гэты перыяд адбылося больш за 467 судовых пасяджэнняў толькі па крымінальных справах.
Рэжым Лукашэнкі адной рукой вызваляе палітвязняў (сярод іх — цяжка хворыя, бацькі непоўнагадовых дзяцей, асобы, якім заставалася некалькі месяцаў або тыдняў да канца зняволення), і ў той жа час хапае і кідае за краты новых вязняў. Палітычны тэрор у Беларусі працягваецца.
Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам інфармацыю пра вызваленне бяспечным для вас спосабам праз гэтыя каналы ў Telegram:
🔺 @viasnainfo — ПЦ «Вясна»
🔺 @dahary_nahami — ініцыятыва Dissidentby
❗️Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў
Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў напярэдадні так званага Дня народнага адзінства.
Гэта ўжо чацвёртая хваля памілаванняў людзей, якія сядзелі з палітычных прычынаў. Агулам на волю маглі датэрмінова выйсці 115 палітвязняў.
Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам інфармацыю пра вызваленне па бяспечных для вас каналах у тэлеграм:
🔺 @viasnainfo - ПЦ «Вясна»
🔺 @dahary_nahami - ініцыятыва Dissidentby
«Письма героям» — рубрика о людях, которые пожертвовали свободой ради нашего с вами будущего.
Новый выпуск уже на YouTube-канале
👉🏻 https://youtu.be/7oV1bmLWPU0
В сегодняшнем видео Алеся Буневич — директорка типографии в Вильнюсе, которая была задержана в рамках уголовного дела сразу после того, как приехала из Литвы в Беларусь на годовщину смерти матери. Она полностью отбыла свой срок и снова покинула Беларусь.
В этом видео Алеся расскажет о женской колонии, о том, как женщины зимой колют лёд, убирают лужи тряпками и нуждаются в нашей поддержке.
❗️Поддерживайте политзаключённых и их семьи:
🔺Безопасно отправить письмо политзаключённому
👉🏻 /channel/stranafund/11214
🔺Подробнее о Банке писем
👉🏻 https://dissidentby.com/letter/bank
🔺Сделать донат на поддержку семей политзаключённых
👉🏻 https://ru.stranafund.org/article/donate
‼️ Не менш за 15 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні
На 12 верасня праваабаронцам вядомыя прозвішчы не менш за 15 чалавек, якія выйшлі па ўказу аб памілаванні ад 4 верасня.
Згодна гэтаму ўказу на волі мусілі апынуцца 30 зняволеных з палітычных прычынаў. Сярод іх 7 жанчын і 23 мужчыны. Большасць — бацькі няпоўнагадовых дзяцей.
Агулам за апошні час былі памілаваныя каля 80 вязняў.
Мы працягваем прытрымлівацца рэжыму інфармацыйнай цішыні. З мэтаў бяспекі вызваленых і іх сем'яў мы не агучваем імёны.
Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам інфармацыю пра вызваленне па бяспечных для вас каналах у тэлеграм:
🔺 @viasnainfo - ПЦ «Вясна»
🔺 @dahary_nahami - ініцыятыва Dissidentby
Здзек працягваецца: свежыя звесткі з гісторыі дзвюх палітзняволеных
У Беларусі працягваецца ціск і пераслед палітзняволеных жанчын, якія апынуліся ў жорсткіх умовах турэмнага зняволення.
Паліна Шарэнда-Панасюк даведалася аб канчатковым выстаўленні абвінавачвання паводле артыкулу аб непадпарадкаванні адміністрацыі папраўчай установы.
Паліну азнаёмілі з матэрыяламі справы і этапавалі ў гомельскае СІЗА. Там Паліну адразу ж змясцілі ў карцар на 10 дзён.
"За што — невядома. То бок ціск на яе працягваецца. Не ўлічваюць ейныя хваробы, а наадварот, пагаршаюць ёй умовы. Бо ў карцары Паліна не зможа набыць прадуктаў, каб дадаткова харчавацца,"
Дзень нараджэння Святланы Ціханоўскай
Сёння Святлана Ціханоўская святкуе Народзіны. Для многіх яна стала ўвасабленнем надзеі ў 2020 годзе і сімвалам пратэсту.
Увесь час сваёй дзейнасці, знаходзячыся ў выгнанні, яна рэпрэзентуе дэмакратычную Беларусь — тую светлую краіну, пра якую мы ўсе марым.
Каманда фонду "Краіна для Жыцця" зычыць Святлане Ціханоўскай здзяйснення самай галоўнай мары і вяртання дадому — у новую і вольную Беларусь. І да гэтага - каб хапіла на ўсё сіл!
Жыве Беларусь✊🏻
‼️Адпачынак для дзяцей палітвязняў і палітычных актывістаў у Румыніі
Сябры, нагадваем, што працягваецца рэгістрацыя для ўдзелу ў дзіцячым лагеры ў Румыніі, арганізаваным пры падтрымцы Офісу Святланы Ціханоўскай, а таксама службы "Хуткай гуманітарнай дапамогі" разам з "Асацыяцыяй Беларусаў у Амерыцы".
Даты лагера пакуль дакладна невядомыя. Як толькі з'явіцца інфармацыя пра іх - мы абавязкова паведамім!
❗️Звяртаем увагу, што дзеці мусяць мець легальны статус на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу (Літва альбо Польшча) і дзейныя праязныя дакументы. Узрост удзельнікаў — 10-14 гадоў.
У лагеры могуць адпачыць:
1) дзеці палітзняволеных
2) дзеці былых палітзняволеных
3) дзеці палітычных актывістаў.
У апошнім выпадку неабходная ўмова — наяўнасць у сям'і трох і больш дзяцей.
Для паездкі ў лагер неабходна запоўніць анкету:
👉🏻 https://forms.gle/JcFbCX3xVoM6B7Yz6
Прыярытэт маюць тыя заяўнікі, якія раней не бралі ўдзел у іншых праграмах адпачынку пад эгідай службы “Хуткай гуманітарнай дапамогі”.
Не прапусціце выдатную магчымасць акунуцца ў іншую атмасферу, адпачыць, наладзіць стасункі з дзецьмі іншых краін, абмяняцца культурным досведам, а таксама атрымаць станоўчыя эмоцыі на новы навучальны год.
Дзяліцеся гэтай інфармацыяй з тымі, каму яна можа быць карыснай. Разам з тым памятайце пра ўласную бяспеку, калі ласка!
⁉️ Чаму Лукашэнка выпускае палітвязняў
16 жніўня Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні 30 чалавек, асуджаных за "злачынствы пратэстнай накіраванасці".
Напачатку ліпеня і вось цяпер на волю пачалі выходзіць палітвязні.
Такі крок з боку ўладаў адбыўся на фоне міжнароднага ціску на рэжым.
🔺Ці гэта спроба знізіць напружанне ў грамадстве і паказаць гатоўнасць да дыялогу з апанентамі?
🔺Альбо новая стратэгія крывавага ўладара?
🔺Як гэта адаб’ецца на палітвязнях?
Пра ўсё гэта і пра тое, як гэта выглядае агулам, разважаюць Андрэй Стрыжак, Марына Касінерава і Аляксандр Дабравольскі:
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/chamu-lukashenka-vypuskae-palityvzyanyau
Раней ў артыкуле “Здзек і ціск. Як праходзіць працэс памілавання палітвязняў” мы разважалі аб працэсе памілавання.
Вызначылі у артыкуле “Птушкі з выраю”, данатары, каментатары. За што цяпер людзей затрымліваюць?”, што пры вызваленні адных, рэжым кідае за краты іншых.
❗️ Дакумент для падтрымкі беларусаў і беларусак, якія шукаюць палітычны прытулак ў Швецыі
Народная амбасада падрыхтавала дакумент, што можа дапамагчы беларусам легалізавацца ў Швецыі.
Ён змяшчае найбольш распаўсюджаныя аргументы, што выкарыстоўваюцца для адмовы беларусам у прытулку, а таксама тлумачэнні таго, як гэтыя аргументы можна абвергнуць. Да таго ж прыводзяцца спасылкі на справаздачы розных міжнародных арганізацый і ўласныя дакументы шведскага Міграцыйнага ведамства.
Вось чатыры асноўныя аргументы, што часта выкарыстоўвае Міграцыйнае ведамства для адмовы ў прытулку:
🔺Аргумент пра тое, што калі чалавек змог легальна пакінуць Беларусь, гэта значыць, што ён не знаходзіцца ў небяспецы.
🔺Аргумент пра "абмежаванае распаўсюджанне" крытычных запісаў у сацыяльных сетках, што нібыта зніжае рызыку рэпрэсій.
🔺Аргумент пра тое, што чалавек не меў значнай ролі ў апазіцыі і таму не мае быць у зоне рызыкі.
🔺Аргумент, што заяўка на прытулак не была пададзена адразу пасля падзей 2020 года, што нібыта сведчыць пра адсутнасць тэрміновай патрэбы ў абароне.
Дакумент будзе ўдакладняцца і абнаўляцца па меры з'яўлення новай інфармацыі, у тым ліку з дапамогай арганізацый, што займаюцца правамі чалавека, і юрыстаў, якія прадстаўляюць інтарэсы беларускіх заяўнікаў.
#dissidentby
Паводле прапагандыстаў, падпісаны ўказ аб памілаванні 30 «асуджаных за злачынствы пратэстнай накіраванасці», сярод іх мусіць быць 7 жанчынаў.
Сення, 4 верасьня на волю па памілаваньні выйшла актывістка руху «Маці-328» Марына Кісялевіч, а таксама прадпрымальніца Вікторыя Гаўрыліна.
📌 Мы ўдзячныя за любую інфармацыю пра вызваленых. Вы можаце паведаміць нам яе праз сайт stayrebel.fun (без ВПН) або праз кантакты ў апісанні каналу.
❗️Лукашэнка нібыта памілаваў яшчэ 30 палітвязняў
Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 палітвязняў. Сярод іх 7 жанчын і 23 мужчыны. Большасць з іх - бацькі непаўнагадовых і малалетніх дзяцей. Імёны не называюцца.
Раней 16 жніўня быў падпісаны ўказ аб вызваленні 30 іншых палітвязняў. Яны выйшлі на волю як у жніўні, так і ў ліпені.
Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам інфармацыю пра вызваленне па бяспечных для вас каналах у тэлеграм:
🔺 @viasnainfo - ПЦ «Вясна»
🔺 @dahary_nahami - ініцыятыва Dissidentby
❗️ Вынікі акцыі "Збяром дзіця ў школу"
Сябры, мы радыя падвесці вынікі традыцыйнага збору для дзяцей палітвязняў «ЗБЯРОМ ДЗІЦЯ Ў ШКОЛУ».
Сёлета гэтая дабрачынная акцыя праводзілася для дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту і была арганізаваная Службай «Хуткай гуманітарнай дапамогі». У яе ўваходзяць Фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія ByHelp, ініцыятыва Dissidentby, а таксама партнёры — «Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой» і «Асацыяцыя беларусаў Амерыкі».
Агулам мы атрымалі 180 заявак ад бацькоў 291 дзіцяці.
Гэтыя грошы пойдуць на дапамогу ў зборы дзіцяці ў садок або школу.
Для многіх сем’яў палітвязняў гэта вялікая дапамога. Праз няволю аднаго або нават абодвух бацькоў такія сем’і адчуваюць недахоп сродкаў на самае неабходнае.
Некаторыя сем’і палітвязняў па вызваленні выехалі за мяжу і там сутыкаюцца з цяжкасцямі адаптацыі. Наша дапамога надзвычай важная і для іх.
Шчыры дзякуй усім, хто адгукнуўся на гэты збор і ахвяраваў грошы на патрэбы дзяцей палітвязняў. Асабліва ўдзячныя беларусам Паўночнай Амерыкі.
Праз вашую салідарнасць і падтрымку мы сабралі агульную суму ў памеры 29 434 еўра з неабходных 29 100 еўра.
Астача пасля выплат сем’ям палітвязняў пойдзе на наступны дзіцячы збор да Новага года.
❗️ Справаздача фонду “Краіна для Жыцця” па выкарыстанні сродкаў, атрыманых у выніку марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно”
Сябры, Назіральная рада марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно” правяла аўдыт выкарыстання рэшты сродкаў, што засталіся на рахунку нашага Фонду пасля выплаты медычных кампенсацый палітвязням (10 175 еўра). З дазволу Назіральнай рады мы выкарысталі гэтыя сродкі для іншых відаў дапамогі палітычным зняволеным.
Агулам фонд “Краіна для Жыцця” па выніках марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно” атрымаў 60 тысяч еўра.
Гэтыя грошы былі выкарыстаныя з 1 верасня 2023 года па 30 жніўня 2024 года наступным чынам:
🔺Разавыя выплаты па 300 еўра атрымалі 96 палітвязняў (агульная сума выплат склала 28 800 еўра).
🔺У межах праграмы салідарнасці “Сябар сям’і” Фонд аказаў дапамогу 31 сям’і з дзецьмі. Цягам трох месяцаў кожная сям’я атрымала выплаты ў памеры 450 еўра (агульная сума - 13 950 еўра).
🔺За кампенсацыяй медычных выдаткаў звярнуліся 17 асоб. Ім было выплачана 5 485 еўра.
🔺Суму ў памеры 12 500 еўра фонд “Краіна для Жыцця” скіраваў на аплату перадач для сем’яў палітвязняў.
735 еўра фонд “Краіна для Жыцця” выдаткаваў на выплаты па праграмах марафону салідарнасці з ўласных сродкаў. Яшчэ 200 еўра з рахунку Фонду пайшлі на банкаўскія камісіі.
Назіральная рада марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно” прыйшла да высновы, што ўсе грошы, перададзеныя фонду “Краіна для Жыцця” па выніках марафону, выкарыстаныя належным чынам.
З папярэднімі справаздачамі Фонду датычна працэсу выкарыстання сродкаў, атрыманых пасля марафону салідарнасці вы можаце азнаёміцца ніжэй:
1. /channel/stranafund/11028
2. /channel/stranafund/11043
3. /channel/stranafund/11124
4. /channel/stranafund/11129
5. /channel/stranafund/11358
6. /channel/stranafund/11414
Марафон салідарнасці “Нам не ўсё адно” прайшоў летась у ліпені. Сабраныя падчас яго сродкі (574 000 еўра) Назіральная рада скіравала арганізацыям, што займаюцца дапамогай беларускім палітвязням.
Дзякуем усім беларусам за падтрымку пацярпелых ад палітычнага пераследу і ўдзел у марафоне салідарнасці "Нам не усё адно". Вы робіце магчымай дапамогу палітвязням у сённяшніх умовах тэрору і рэпрэсій унутры Беларусі.
❗️«Нібыта апынуліся ў сярэднявеччы»
Былыя палітвязні – пра мужчынскія калоніі, стратэгію выжывання за кратамі і моц салідарнасці.
– Самае цяжкае ў зняволенні – гэта фізічныя катаванні і абмежаванні літаральна ва ўсім,
❗️ Анкета для жанчын, якія знаходзіліся ў месцах зняволення ў Беларусі
Праваабарончая ўстанова “Лекары за праўду і справядлівасць” праводзіць даследаванне якасці і эфектыўнасці медыцынскіх і псіхалагічных паслуг для жанчын у пенітэнцыярных установах Беларусі.
Тэма - жаночае здароўе ў зняволенні.
Арганізатары анкетавання маюць на мэце скласці аб’ектыўную карціну становішча спраў з захаваннем жаночага здароўя ў беларускіх вязніцах, сістэматызаваць інфармацыю пра тыповыя парушэнні правоў зняволеных жанчын на захаванне здароўя.
На гэтай падставе плануецца прыцягнуць грамадскую ўвагу да праблемы і сумесна распрацаваць шляхі і механізмы выпраўлення недахопаў у новай Беларусі.
Па выніках анкетавання і правядзення экспертных даследаванняў плануецца правядзенне канферэнцыі “Жаночае здароўе ў беларускай турме”.
Калі вы знаходзіліся ў месцах зняволення ў Беларусі і гатовыя падзяліцца сваім досведам, калі ласка, вазьміце ўдзел у гэтым анкетаванні.
Апытанне ананімнае, не патрабуе аніякіх асабістых звестак і будзе выкарыстоўвацца толькі ў абагуленым выглядзе.
Спасылка на анкету:
👉🏻 https://forms.gle/JAEBU5HUqdwx8KHY9
‼️Марыя Калеснікава — больш за паўтара года ў рэжыме інкамунікада
Марыя Калеснікава цягам больш за чатыры гады знаходзіцца за кратамі — яе арыштавалі на пачатку верасня 2020 года.
Былая кіраўніца перадвыбарчага штабу Віктара Бабарыкі прайшла праз несправядлівы судовы працэс і атрымала жудасны прысуд — 11 гадоў зняволення.
Падчас знаходжання за кратамі яна сутыкаецца з умовамі ўтрымання, якія праваабаронцы трактуюць як катаванні.
Апошнія навіны пра Марыю надзвычай трывожныя.
❗️Марыя Калеснікава моцна схуднела — яна не можа есці турэмную ежу (напрыканцы 2022 года ёй зрабілі тэрміновую аперацыю з-за прабадной язвы страўніка).
З 15 лютага 2023 года яна знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада — родныя і блізкія не маюць ад Марыі ніякай інфармацыі, да зняволенай не пускаюць адваката.
Марыю Калеснікаву трымаюць асобна ад іншых палітвязняў, а за кантакты з ёй — караюць.
Паводле словаў Таццяны Хоміч, сястры Марыі, тая жорстка абмежаваная ў пакупках ежы ў турэмнай краме — ліміт складае 40 ці 80 рублёў.
Звароты родных у адміністрацыю калоніі ніякіх вынікаў не далі.
Рэжым працягвае здзеквацца і забіваць Марыю Калеснікаву.
Беларусы замежжа могуць далучыцца да кампаніі адпраўкі лістоў у падтрымку Марыі Калеснікавай.
Мэта — прыцягнуць увагу мясцовых палітыкаў, каб яны зрабілі крокі для вызвалення палітзняволенай, жыццё якой пад пагрозай.
Беларускія дыяспары падрыхтавалі драфты такіх улётак і лістоў, напрыклад:
🇩🇪 bit.ly/SOSMaria-Deutschland
🇦🇹 bit.ly/SOSMaria-Oesterreich
🇨🇭 bit.ly/SOSMaria-Schweiz
🇫🇷 bit.ly/SOSMaria-France
🇺🇸 bit.ly/SOSMaria-USA
Сябры, заклікаем вас публікаваць інфармацыю пра сітуацыю з Марыяй Калеснікавай з хэштэгам #SOSMaria і прасіць сваіх знаёмых і сяброў, каб яны таксама звярталіся з гэтай просьбай да лакальных палітыкаў у розных краінах.
Але рабіце гэта толькі ў тым выпадку, калі гэта бяспечна для вас (калі вы не жывяце ў Беларусі і не збіраецеся туды ехаць у бліжэйшы час).
❗️ Кожны ліст вязням праходзіць цэнзуру
Не сакрэт, што калі мы пішам палітзняволенаму, гэтыя лісты чытаюць староннія людзі.
Як правіла, яны зацікаўленыя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў атрыманні інфармацыі, хочуць выкарыстоўваць яе супраць зняволенага, магчыма нават супраць таго, хто напісаў ліст.
Што трэба памятаць, калі пішаце ліст палітзняволенаму:
🔼 пазбягайце рэзкіх словаў на вострыя палітычныя тэмы;
🔼 не выказвайцеся на адрас прадстаўнікоў улады;
🔼 выключыце лаянку і нецэнзурную лексіку;
🔼 не абмяркоўвайце абставіны крымінальнай справы.
Бывае, што сам зняволены пачынае дзяліцца матэрыяламі сваёй крымінальнай справы. А часам нават расказвае падрабязнасці судовага працэсу, што вядзецца ў адносінах да трэцяй асобы.
Гэтую інфармацыю варта перадаць праваабаронцам, а ў сваім адказе палітзняволенаму напісаць, што такую тэму лепш не абмяркоўваць.
Важна дзяліцца ў лістах пазітыўнымі навінамі. Узгадвайце пра самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
І самае галоўнае – працягвайце пісаць! Нават калі адказаў няма – цэнзар атрымлівае ўсе нашыя лісты!
‼️Проект «Цифровая опора: безопасность вместе» для защиты беларусов в сети
Жители Беларуси, ваша цифровая безопасность очень важна! Любой цифровой след может стать причиной серьезных проблем.
Проект «Цифровая опора: безопасность вместе», запущенный фондом «Страна для Жизни» в сотрудничестве с инициативой «АПІРА», создан специально для беларусов, которые остаются в стране. Мы призываем всех внимательно изучить правила цифровой безопасности и воспользоваться возможностями нашего проекта.
⁉️Почему это важно?
1️⃣До сих пор обрабатываются фото протестов 2020 года. И если доберутся до вас, то информация на вашем телефоне или в вашем облачном хранилище может обернуться для вас уголовным делом, стать причиной ареста других людей.
2️⃣Любое выражение позиции наказуемо, даже если вы посещали запрещенные сайты.
3️⃣История вашего браузера, когда-то сделанные скриншоты - все может лечь в основу административного или даже уголовного дела.
Как обезопасить себя?
Очистите историю YouTube и Google:
подробная инструкция с картинками поможет вам самостоятельно очистить историю просмотров и других действий на YouTube и в Google.
Другие сервисы:
мы помогаем очистить Facebook, Instagram, Signal, Telegram и другие сервисы.
Обращайтесь за помощью, и мы:
- поможем установить надежный VPN для анонимности в сети;
- поможем защитить ваши данные: проверим и отключим синхронизацию в облачных хранилищах, научим надежно удалять файлы с телефона, очистим историю браузеров;
- ответим на все ваши вопросы о цифровой безопасности.
❗️Мы работаем анонимно и бесплатно.
Связаться с нами:
Telegram: @tech_rescuer1
Помните: ваша безопасность в ваших руках. Не оставляйте цифровые следы, которые могут нанести вред вам или вашим близким.
Міхаіл Рубін: "Нельга забываць пра палітвязняў"
Апекуны працягваюць расказваць пра сваіх падапечных-палітвязняў у рамках сумеснай інфармацыйнай кампаніі нашага Фонду і ініцыятывы Dissidentby.com «Пакуль усе не будуць вольныя». Гэтым разам Міхаіл Рубін расказвае пра Юрыя Адамава.
"Юрый — мой калега, айцішнік, навуковец. Ён адзін з ініцыятараў і праваднікоў ідэі свабоднага праграмнага забеспячэння ў Беларусі. Пацярпеў за тое, што дапамагаў іншым. Гэта былі асноўныя прычыны, чаму я стаў апекуном менавіта Юрыя.
Палітвязняў нельга забываць, асабліва тут, на Захадзе, дзе мы кожны дзень жывём паўнавартасным жыццём. Мы маем дапамагаць ім як можам, але толькі так, каб не нашкодзіць іх бяспецы і не пагоршыць і без таго цяжкую сітуацыю, у якой яны знаходзяцца, не выклікаць большых рэпрэсій.
Важна падтрымліваць інфармацыйную прысутнасць Юрыя ў медыя. Апошні прыклад адбыўся на мінулым тыдні падчас летняга прыёму асацыяцыі ліберальных прадпрымальнікаў зямлі Гесэн, дзе я жыву. Сярод прысутных было шмат дэпутатаў Бундэстагу і іншых нямецкіх парламентарыяў розных узроўняў. Я абмяркоўваў лёс Юрыя з сябрам камісіі па грамадзянскіх правах Бундэстагу Пэтэрам Хайдтам.
У найбліжэйшай будучыні я буду ўдзельнічаць у вялікай навуковай і практычнай канферэнцыі па штучным інтэлекце, і там таксама звярну ўвагу на цяжкі лёс нашага калегі."
Юрый Адамаў — удзельнік беларускай супольнасці за свабоднае праграмнае забеспячэнне, адзін са стваральнікаў навукова-адукацыйнага самвыдату «Pamylka». Юрый вывучаў тэарэтычную фізіку ў БДУ, атрымаў доктарскую ступень у Вялікабрытаніі, праводзіў даследаванні ў амерыканскіх лабараторыях і ўніверсітэтах. Ён быў асуджаны на тры гады калоніі за ахвяраванні дабрачынным фондам.
Міхаіл Рубін — IT-прадпрымальнік, чалец Каардынацыйнай рады і апякунскай рады фонду «Краіна для Жыцця», былы муніцыпальны дэпутат, з'яўляецца кіраўніком камісіі па інтэграцыі ліберальна дэмакратычнай партыі зямлі Гесен у Германіі.
Станавіцеся апекунамі палітвязняў. Гэта проста і надзвычай важна!
Па ўсіх пытаннях на гэты конт звяртайцеся ў наш Telegram-bot
👉🏻 @StranafundPZ
Антыканферэнцыя ў Варшаве
14-15 верасня ў Варшаве адбудзецца стратэгічная антыканферэнцыя.
Яе арганізавала Прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні. Фармат мерапрыемства абраны невыпадкова.
Паводле слоў арганізатараў, яны свядома хацелі “адысці ад традыцыйных стэрэатыпаў афіцыйных мерапрыемстваў з іх строгім пратаколам, касцюмамі і гальштукамі”.
На антыканферэнцыі не будзе фармальных прамоў з высокіх трыбун і афіцыйных зваротаў. Замест гэтага – прастора для вольнай камунікацыі і сапраўднага ўзаемадзеяння ў нефармальнай атмасферы.
Магчыма, менавіта такая адкрытая форма правядзення паспрыяе нараджэнню новых ідэй і свежага погляду на важныя пытанні.
У антыканферэнцыі возьме ўдзел кіраўніца фонду “Краіна для Жыцця” Вольга Зазулінская, а таксама многія палітычныя і грамадскія дзеячы, медыя, прадстаўнікі бізнесу і эксперты.
Мэта дыскусій – вызначыцца з супольнымі крокамі ў кірунку нацыянальнага адраджэння і развіцця, стварыць новыя партнёрствы для эфектыўнага супраціву ідэалагічнай і культурнай асіміляцыі.
Ці атрымаецца гэта на самай справе? Прапануем убачыць самім, а лепш за ўсё – узяць удзел у антыканферэнцыі.
Зарэгістравацца можна па гэтай спасылцы:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdIyNGRdNdXf9cgOEWkXXgzAyJpJrx1Axkt7QuiLmoNeWze0A/viewform
Праграму антыканферэнцыі з раскладам сесій і панэлей вы можаце ўбачыць тут:
👉🏻 https://revivalbelarus.org/bird.html
Да сустрэчы!
«Дагэтуль баліць за тых, хто там застаўся»
– Першае, на што я звярнула ўвагу па прыездзе ў гомельскую калонію, – пазыўныя ў рацыях супрацоўнікаў. Гучалі яны як «Лубянка-1», «Лубянка-2», «Лубянка-5»… Яскравы штрых, што раскрывае іх бачанне свету.
‼️Сяргей Ціханоўскі: 550 дзён у рэжыме інкамунікада
550 дзён родныя і блізкія палітвязня не маюць ніякай інфармацыі пра яго.
Рэжым свядома трымае Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Міколу Статкевіча і некаторых іншых палітвязняў у рэжыме інкамунікада.
Ад іх няма лістоў, невядомы іх фізічны і псіхалагічны стан. Мы можам толькі здагадвацца, праз якія пакуты яны праходзяць у турме. Пры гэтым няясна, у якой менавіта пенітэнцыярнай установе знаходзяцца гэтыя вязні.
Рэжым намагаецца зламаць нашых герояў і дэмаралізаваць актывістаў на волі. Ён імкнецца да таго, каб беларусы і ўвесь свет забыліся на ахвяры палітвязняў, што тыя свядома прынеслі дзеля свабоды беларусаў, а таксама на іх пакуты.
Сяргей Ціханоўскі ў няволі з 29 траўня 2020 года. Больш за 4 гады (!) ён не бачыў жонку і дзяцей.
Яго двойчы асудзілі з надуманых прычын, перавялі на турэмны рэжым, змяшчалі ў ШІЗА. Яго працягваюць утрымліваць ва ўмовах ізаляцыі ад знешняга свету.
Што гэта, як не катаванні?
Сёння ж рэжым спрабуе згуляць у "лібералізацыю" — вызваляе некаторых палітвязняў, але пры гэтым працягвае кідаць у турмы новых людзей.
Ён цынічна разглядае беларусаў як рэсурс у бруднай гульні, стаўкі ў якой — чалавечыя лёсы і жыцці.
⁉️Што нам рабіць цяпер, калі нібыта няма магчымасці паўплываць на злачынцаў, якія захапілі ўладу ў Беларусі?
Варта працягваць рабіць тое, што ў нашых сілах — душыць Лукашэнку санкцыямі, даводзіць да ўрадаў замежных краін важнасць ізаляцыі дыктатарскага рэжыму, дэманстраваць усяму свету ягоныя ваенныя злачынствы і варварскія дзеянні ў дачыненні да палітвязняў.
Упэўненыя, гэтага хоча і Сяргей Ціханоўскі, які заклікаў наймацней ціснуць на рэжым!
Сёння супольная праца ўсіх дэмакратычных сілаў надзвычай важная для вызвалення палітвязняў і знішчэння рэжыму інкамунікада ў дачыненні да іх.
Варта памятаць лозунг Сяргея Ціханоўскага — "Толькі разам мы зможам пабудаваць Краіну для Жыцця!"
❗️Вязні, якіх сёння трымаюць у рэжыме інкамунікада:
Віктар Бабарыка 581 дзень
Мікола Статкевіч 579 дзён
Максім Знак 579 дзён
Марыя Калеснікава 575 дзён
Ігар Лосік 568 дзён
Уладзімір Кніга 370 дзён
⁉️ Каго вызвалілі па памілаванні
Вядомыя як мінімум 7 імёнаў палітвязняў, якія выйшлі на волю паводле новага Указа № 343 «Аб памілаванні асуджаных», падпісаным 4 верасня. Сярод вызваленых — актывістка руху "Маці-328" Марына Кіселевіч, прадпрымальніца Вікторыя Гаўрыліна, айцішніца Дзіяна Завадская.
Агулам улады анансавалі вызваленне 30 палітвязняў, сярод іх 7 жанчын і 23 мужчыны. Большасць з іх — бацькі непаўналетніх і малалетніх дзяцей. Раней, 16 жніўня, быў падпісаны ўказ аб вызваленні яшчэ 30 палітвязняў. Яны выйшлі на волю як у жніўні, так і ў ліпені.
Нагадаем, што мы па-ранейшаму падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуем прозвішчы вызваленых.
Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам інфармацыю пра вызваленне па бяспечных для вас каналах у тэлеграм:
🔺 @viasnainfo - ПЦ «Вясна»
🔺 @dahary_nahami - ініцыятыва Dissidentby
❗️ Віртуальны адвакат для беларусаў унутры краіны
У мэсэнджары Telegram распачаў працу @advakatby_bot – аўтаматызаваны сэрвіс па кансультаванні ахвяраў рэпрэсій і іх блізкіх.
Яго распрацоўкай займаліся адвакаты, пазбаўленыя ліцэнзій за абарону палітвязняў.
Кансультацыйную падтрымку аказалі праваабарончы цэнтр «Вясна», фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія By_Help, ініцыятыва Dissidentby.
Advakatby_bot кансультуе ў наступных выпадках:
- «Затрымалі вашага блізкага»;
- «Вас выклікаюць у органы»;
- «Вы плануеце перасекчы мяжу»;
- «Праблемы ў калоніі ў вашага блізкага»;
- «Атрымаць дапамогу альбо экстранна эвакуявацца з Беларусі».
Advakatby_bot папярэджвае пра неабходнасць выдалення чат-бота пасля выкарыстання. Пра гэта неаднаразова нагадваецца падчас яго работы, а таксама даецца спасылка на адпаведную відэаінструкцыю, што распрацавалі Кіберпартызаны.
Неўзабаве Advakatby_bot будзе працаваць ў вэб-версіі, што будзе дзейнічаць толькі пры выкарыстанні VPN (або за мяжой) у мэтах бяспекі карыстальнікаў у Беларусі.
❗️ “Паліна памірае ў турме”. Андрэй Шарэнда напісаў крытычны пост пра сваю жонку Паліну Шарэнда-Панасюк
Стан здароўя Паліны Шарэнда-Панасюк рэзка пагоршыўся ў турме, піша ў посце Facebook, яе муж. “Гэта проста адтэрмінаваны смяротны прысуд”.
“Сёння прыйшлі дзве цяжкія навіны.
Па-першае - стала вядома аб рэзкім пагаршэнні стану здароўя Паліны. Яна пакутуе ад рэзкіх боляў збоку жывата, якія аддаюць у спіне. Патрэбную медыцынскую дапамогу Паліне не аказваюць, даюць толькі абязбольваючыя. Мы дагэтуль не ведаем нічога аб стане здароўя Паліны. Нам вядомы толькі яе дыягназ - хранічны панкрэатыт. Гэта вельмі цяжкая хвароба, якая патрабуе строгай дыеты і сталага кантролю лекараў. Ва ўмовах, у якіх утрымліваюць Паліну, гэта проста адтэрмінаваны смяротны прысуд.
Таксама сёння стала вядома, што Паліну этапавалі з гомельскага СІЗА-3 у ІЧУ горада Рэчыцы для правядзення "следчых дзеянняў". Значыцца, што ў бліжэйшыя некалькі тыдняў, альбо нават месяцаў да суду, Паліна будзе ўтрымлівацца там. Умовы ў рэчыцкім ІЧУ нават горшыя за камеры ШЫЗА ў калоніі. Там не выдаюць матрацаў, у камерах адсутнічаюць прыбіральні, і вельмі шмат клапоў. Спаць даводзіцца на падлозе. У мінулым годзе Паліну таксама трымалі там некалькі тыдняў. Пратэстуючы супраць жудасных умоў утрымання, Паліна тады аб'яўляла галадоўку. Лукашысты былі вымушаныя пайсці на саступкі і вярнулі тады Паліну ў гомельскае СІЗА-3 да суду. Этап у рэчыцкае ІЧУ не мае ніякага сэнсу, акрамя таго каб зняважыць і знясіліць Паліну, падарваць і да таго слабое здароўе.
Паліна павінна была выйсці на волю ўжо два з паловай гады таму. За час зняволення яна правяла ў жахлівых умовах штрафнога ізалятара і карцара больш 350 дзён. Яе перакідвалі шматдзённымі этапамі больш дваццаці разоў. Менавіта за кратаміі ў Паліны з'явілася невылечнае цяжкое захворванне - панкрэатыт сярэдняй цяжкасці. І зараз чакае чацвёрты суд і чацвёртае кола пекла, якіх Паліна проста не вытрымае.
Паліну трэба ратаваць! Яе жыццё сапраўды ў небяспецы. Таму прашу сродкі масавай інфармацыі, праваабарончыя арганізацыі аб распаўсюджванні інфармацыі і патрабаванні вызвалення Паліны для аказання ёй патрэбнай медычнай дапамогі.
Згодна праваабаронцам, умовы ўтрымання Паліны Шарэнда-Панасюк можна ахарактарызаваць як катаванні."
Нагадаем, палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк мела выйсці на волю 21 траўня, аднак яе не выпусцілі. Ёй у чарговы (ужо трэці) раз інкрымінавалі непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.
❤️Мы прынеслі вам трошкі дабрыні ад нашых беларусаў і беларусак, якія прайшлі курс псіхалагічнай падтрымкі
Праект псіхалагічнай дапамогі «ПСІХОЛАГ ПОБАЧ» створаны для падтрымкі актыўных беларусаў і беларусак, якія сутыкнуліся з такімі праблемамі:
- дэпрэсіўны стан
- моцны стрэс
- падвышаная трывожнасць
- бессань
- праблемная адаптацыя ў новым асяроддзі
- эмацыйныя арэлі, зрывы
- панічныя атакі
- прастрацыя, неразуменне што рабіць далей
- іншыя праблемы
Калі вы заўважылі прыкметы гэтых ці іншых праблем у сябе ці ў вашых родных – звярніцеся за дапамогай праз наш тэлеграм бот
👉🏻 @stranafund_psy_Bot
Мы не збіраем ніякія вашыя асабістыя дадзеныя, не прапануем ніякія формы-заяўкі. Ваш зварот можа быць ананімным, калі вы гэтага захочаце.
⁉️ “Птушкі з выраю”, данатары, каментатары. За што цяпер затрымліваюць людзей?
Толькі 1% з тых, хто цяпер сядзіць у турмах, памілаваны. І рэпрэсіўная машына перамолвае ўсё новых і новых ахвяр. Па кім катком ідзе рэжым цяпер? Каго цяпер затрымліваюць паводле палітычных артыкулаў?
У ліпені і жніўні на волю выйшлі некалькі дзесяткаў палітвязняў, асуджаных рэжымам Лукашэнкі. Дагэтуль дакладна невядомыя ні імёны ўсіх вызваленых, ні агульная іх колькасць. Разам з тым, рэжым датэрмінова вызваляе адных і кідае за краты іншых.
Мы прадстаўляем вашай увазе другі з трох артыкулаў, дзе спрабуем разабрацца, што стаіць за працэсам памілавання і як ён ўплывае на ўмовы і колькасць палітвязняў у Беларусі:
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/ptushki-z-vyraju-donoraty-komentaraty-za-shto-teper-lyudzej-zatrymlyvajuc
Першы артыкул «Здзек і ціск. Як праходзіць працэс памілавання палітвязняў» - чытайце на нашым сайце!
"Дапамагчы дзецям акрыяць ад душэўных ран," — выданне "Новы Час" расказвае пра інтэграцыйна-спартыўны летнік
Працягваем падводзіць вынікі летніка, што арганізаваў спартыўна-адукацыйны клуб «Крывічы» (Fundacja Sportu i Edukacji «Krywiczy») у супрацы з беларускім душпастырствам у Варшаве, а таксама Fundacja Zachod Wschod Wsparcie (Польшча-Беларусь-Украіна), Fundacja Caritas Diecezji Łomżyńskiej (Польшча) і Службай «Хуткай гуманітарнай дапамогі».
Чаму гэты летнік важны;
Якія дзеці яго наведалі;
Чым яны займаліся ў летніку?!
Пра ўсё гэта чытайце ў артыкуле выдання "Новы Час".