spadczyna | Unsorted

Telegram-канал spadczyna - Спадчына

2780

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі. Наш чат: https://t.me/spadczynachat Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Subscribe to a channel

Спадчына

У 1894 годзе пачалося будаўніцтва праваслаўнага Аляксандра-Неўскага сабора, разлічанага на 2,5 тысячы верніў, у сталіцы Царства Польскага, горадзе Варшава. Геніяльная ідэя пабудаваць велізарны праваслаўны храм у горадзе, дзе не было і не прадбачылася ніякіх праваслаўных, прыйшла райскаму генерал-губернатару Іосіфу Гурку, беларусу па паходжанні.

Будаўніцтва блаславіў імператар Аляксандра III. Праектаваў сабор вядомы архітэктар Бенуа, а ўнутраным аздабленнем пад кіраўніцтвам Пакроўскага займаліся першакласныя пецярбургскія мастакі Васняцоў, Бруні, Кошалеў, нейкі Думітрашка і многія. Будавалі храм 6 гадоў, яшчэ 12 аздаблялі.

Для сабора былі набраны 12 мазаічных пано па эскізах Віктара Васняцова і Андрэя Рабушкіна.

Як толькі палякі здабылі незалежнасць, яны скавырнулі гэты "падарунак рускіх імператараў", які быў нічым іншым, як спробай аслупаваць тэрыторыю. Мазаікі Васняцова, якія ўпрыгожвалі галоўныя парталы сабора, былі перавезены ў Баранавічы і размешчаны на фасадах мясцовай царквы. Іншыя фрагменты аселі ў варшаўскіх царкве і нацмузеі.

Цяпер гэта адзін з найлепшых прыкладаў мастацтва стылю мадэрн у Беларусі, які патрабуе рэстаўрацыі.

#мазаікі #Баранавічы #Варшава

Читать полностью…

Спадчына

Капліца-пахавальня Скірмунтаў у Моладаве, пабудаваная ў 1905—1908 гадах па праекце Тадэвуша Раствароўскага, відаць, мае канкрэтны рымскі прататып.

Увогуле такі тып цыліндрычных збудаванняў вельмі характэрны для старажытнарымскай архітэктуры: ад маўзалеяў імператараў, Адрыяна і Аўгуста, якія яшчэ вянчала горка зверху (гэта спадчына этрускаў, папярэднікаў рымлян), да маўзалеяў членаў іхніх сем'яў і знатных родаў. Рымскі закон забараняў пахаванні ў межах горада, таму для пахаванняў рымляне выкарыстоўвалі буйныя дарогі. Самым ганаровым месца пахавання была Апіева дарога, якая ішла на поўдзень і якая сёння часткова ператворана ў музей пад голым небам. Тут таксама нямала цыліндрычных збудаванняў, але ў большасці выпадкаў яны або захаваліся на нязначную вышыню, або адпачатку былі невысокімі круглымі збудаванні з насыпнымі пагоркамі (тып этрускіх тумулусаў).

Толькі адна пахавальня выбіваецца з гэтага раду. Гэта грабніца Цэцыліі Метэлы, якая была замужам за сынам рымскага палкаводца Марка Ліцынія Краса, які заняў бок Сулы ў грамадзянскай вайне. Грабніца была пабудавана каля 50 года да нашай эры і сваёй захаванасцю, відаць, абавязана таму факту, што ў 9 стагоддзі яе ператварылі ў замак.

Захаванасць сапраўды выдатная - часткова нават захаваўся атык, карніз, шырокі фрыз з арнаментам у выглядзе чаргавання букраніяў - выяў бычыных чарапоў - і раслінных гірляндаў. Ніякай сувязі чарапоў са смерцю тут няма, той жа матыў выкарыстоўваўся на грамадскіх будынках.

Прыгожыя афорты рымскіх старажытнасцей, выкананыя італьянскім гравёрам Джавані Батыста Піранезі ў сярэдзіне XVIII ст., дакладна былі вядомыя студэнтам у пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, дзе вучыўся Раствароўскі.

Але пасроднікам таксама магла быць і пабудова, якая дагэтуль упрыгожвае Каралеўскія Лазенкі ў Варшаве — будынак вадазбору. Ён дакладна пераймаў грабніцу Цэцыліі Метэлы і меў той руст, фрыз з букраніямі, карніз і атык. Толькі прапорцыі былі іншымі. Такі выгляд тэхнічны будынак набыў у 1827 годзе па праекце Пятра Айгнера. Раствароўскі жыў пэўны час у Варшаве і мог яе бачыць.

Праўда, я сумняваюся, што яму быў патрэбны пасроднік. Раствароўскі цудоўна разбіраўся ў рымскай архітэктуры. Для палаца Горватаў у Нароўлі ён стварыў альтанку, якая з'яўляецца паўтарэннем маўзалея Юліяў у Глануме. Пахавальня адрозніваецца ад маўзалея Цэцыліі Метэлы больш, чым лазенкаўскі вадазбор: руст тут французскі, з кожнага боку порцік, у фрызе букраніі заменены на вянкі, карніз стаў больш развітым, а атык знік - але агульны матыў рымскай пабудовы пазнаецца. Забаўна, што да пачатку рэстаўрацыі купал пахавальні зарос расліннасцю, зрабіўшы пабудову яшчэ больш падобнай да сваіх рымска-этрускіх "продкаў".

#Рым #капліцы #моладава #паралелі

Читать полностью…

Спадчына

У кітайскім Фын'яне эпічна абвалілася частка даху Барабаннай вежы.

Читать полностью…

Спадчына

⚡️☎️ КДК правядзе гарачую лінію па пытаннях захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці 20 і 21 мая правядзе гарачую лінію па пытаннях эфектыўнасці работы па захаванні і выкарыстанні аб'ектаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

➡️ Інфармацыя будзе прымацца на кароткі нумар ☎️191
з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00

👆Самы час патэлефанаваць і задаць пытанні КДК пра тое, навошта знішчаюць памяць пра аднаго з самых вядомых у свеце ўраджэнцаў Беларусі.

Читать полностью…

Спадчына

Зайцы, якія тэрарызуюць людзей - папулярны ў сярэднявеччы сюжэт, які можна знайсці на ілюстрацыях да многіх рукапісных твораў. Перакладаць паляніўся, так што чытайце па-руску:

Милые создания с нежной шерстью и вкусным мясом (наверное) наводили ужас на средневековых людей. Эти зайцы не те, кем кажутся — это кровожадные твари, которые обитают только на полях рукописей.

Зайцы фигурируют на очень многих миниатюрах (полистайте «Страдающее»), где творят разные непотребства: отрезают людям головы, скачут на собаках и даже склоняют к самоубийству. Во всём виновата, как вы уже наверняка догадались, Библия (в общем-то других произведений обычно под рукой не было). В ней заяц — не особо положительный персонаж третьего плана: книга с романтичным названием «Второзаконие» причисляет его к нечистым животным. Дальше, кстати, она содержит некоторые императивные нормы, обращенные к иудеям, например, запрет есть мерзость. Дословно так, кто не верит, может посмотреть главу 14, стих 3. Раз в этом Библия права, то и в остальном не может ошибаться.

Почему нечестивое животное побеждает человека, вы уже могли догадаться. Его побеждает не заяц, а собственный грех, который символизирует ушастое животное, так что изображение зайца несло некоторые важные и просветительские смыслы. Но Средневековье не было бы такой интересной эпохой, если бы всё было так просто. Изображения зайцев были не только скучными нравоучениями, но выполняли и другую (конечно, отчасти тоже нравоучительную) функцию. Зайцы развлекали.

Обратили внимание на абсурдность ситуаций, в которых проявляются зайцы? Если нет, полистайте «Страдающее» ещё раз. Часто маленькие твари оказываются сильнее людей и убивают их или тащат на себе, будто только что поймали и сейчас насадят на вертел. Тут всё объясняется средневековой амбивалентностью и любовью к противопоставлению высокого и низкого. Зайцы и люди меняются местами, и это создает комический эффект. Подобная смена ролей (не только между зайцами и людьми) была любимым и, возможно, единственным, средневековым развлечением.

Читать полностью…

Спадчына

У Малых Сяхновічах, якімі род Касцюшкаў валодаў некалькі стагоддзяў, знеслі помнік Тадэвушу Касцюшку, створаны беларускай скульптаркай Бальбінай Відацкай-Світыч яшчэ ў 1932 годзе і пастаўлены на тэрыторыі былой сядзібы ў 1988 годзе. На здымках з раёнкі за 7 мая 2025 года замест помніка клубма.

З сайта раённага музея, каля якога стаяў помнік, прыбралі любыя згадкі пра Касцюшку, хоць дзеля ўшанавання яго асобы ён і быў створаны! Была цэлая зала, прысвечаная Касцюшкам, а цяпер няма?

Адзін з самых вядомых у свеце людзей, якіх калі-небудзь нараджала беларуская зямля. Няўжо нехта думае, што зможа праславіць свой край хоць бы на дзясятую долю? Пакуль атрымліваецца толькі ганьбіцца на ўвесь свет.

#знішчэнне #МалыяСяхновічы #сядзібы #помнікі

Читать полностью…

Спадчына

У 2022 годзе была пабудавана 325-метровая вежа The Brooklyn Tower, якая сваім сілуэтам і матэрыяламі аддзелкі адсылае да хмарачосаў 1920-1930-х гадоў

Читать полностью…

Спадчына

Галоўная сінагога канца XVI - пачатку XVII стагоддзя — адно з найстарэйшых збудаванняў у Мінску, якое дажыло да XX стагоддзя.

У 1920-я гг. гэты помнік архітэктуры даследаваўся спецыялістамі Інстытута Беларускай Культуры. У выніку ён быў приняты пад дзяржаўную ахову ў 1926 г. У час Другой сусветнай вайны будынак Мінскай галоўнай сінагогі не быў пашкоджаны. Пасля вайны яго аднойчы даследавалі спецыялісты аддзела па ахове помнікаў Камітэта па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР, і ў 1947 г. ён быў уключаны ў Дзяржаўны спіс помнікаў архітэктуры Беларускай ССР рэспубліканскага значэння.

Нягледзячы на ахоўны статус, у 1965 г. гэты помнік гісторыі і архітэктуры быў разбураны пры рэканструкцыі вул. Няміга. Як успамінаў архітэктар С. Мусінскі (1920-2008), канчатковую кропку ў яго лёсе паставіў асабіста першы сакратар ЦК КПБ Пётр Машэраў.

У XXI ст. большая частка мураваных падземных кан-струкцый будынка Мінскай галоўнай сінагогі, хоць яны мелі статус помніка археалогіі, была знішчана нават без правядзення адпаведных археалагічных даследаванняў, а ўсё для таго, каб пабудаваць на іх месцы многаўзроў-
невы гараж стаянку.

#Мінск #сінагогі #знішчэнне

Читать полностью…

Спадчына

У штаце Луізіяна згарэў дом на цукровай плантанцыі Нотаўэй, пабудаваны ў 1859 годзе чорнымі рабамі для Джона Хэмпдэна Рэндальфа. Гэта быў найбуйнейшы дом плантатара ў ЗША, пабудаваны ў даваенны час - то бок да грамадзянскай вайны.

Дом быў унесены ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў у 1980 годзе і быў папулярнай турыстычнай славутасцю ў паўднёвай Луізіяне.

#ЗША #знішчэнне

Читать полностью…

Спадчына

Мы сталі забываць як у 2019 годзе дэбілы адпаліравалі да бляску ўжо запацінавелы бронзавы бюст Янкі Купалы каля галоўнага корпуса ГрДУ. За 6 гадоў ён ізноў пацямнеў. Чаго дамагаліся?
(яшчэ і бетонную паліцу плітачкай туалетнай абклалі)
#помнікі #дэградацыя #Гродна

Читать полностью…

Спадчына

Калі б яны былі толькі тупымі, але яны яшчэ і агрэсіўныя ў сваёй тупасці.

Назіраю пэўны час за ідыятычным змаганне з пацінай на бронзавых помніках.

Сёння ўжо няма сіл маўчаць. Аказалася, што паціна гэта карозія, якая разбурае помнікі, а ўлады нічога не робяць, каб іх захаваць... 🤡

Людзі, якія не маюць аніякага ўяўлення пра свет, заўсёды адназначна ведаюць як трэба.

Паціна гэта сапраўды вынік карозіі медзі і яе сплаваў, у тым ліку бронзы, папулярнай пры стварэнні помнікаў ужо нямала вякоў. Але паціна каштоўная не толькі сваімі эстэтычнымі якасцямі, па якіх мы можам вызначыць узрост помніка і, часта, яго каштоўнасць.

Паціна літаральна абараняе метал ад разбурэння. Калі ўключыць мозг, то можна ўспомніць, што тонкімі лістамі медзі крыюць купалы і дахі, яны зелянеюць, але, нягледзячы на сваю невялікую таўшчыню, не разбураюцца і могуць служыць стагоддзямі.

Як гэта працуе. Каб пачалася карозія, трэба каб метал кантактаваў з вадой ці з паветрам. Тонкі слой паціны перакрывае доступ вільгаці і паветра да астатняга металу, абараняючы яго ад разбурэння.

Счышчаць паціну - значыць раз за разам агаляць усё новыя, больш глыбокія пласты металу для карозіі. У выніку помнік ператворыцца або ў згладжаную фігню без дэталяў, бо ўсе яны будуць счышчаныя разам з пацінай, або ўвогуле можна працерці сценкі полых помніках да дзіраў.

Па тым жа прынцыпе працуе вельмі папулярны ў апошні час іржавы метал - кортэнаўская сталь, якая была вынайдзена яшчэ ў 1933 годзе. На лістах сталі ўтвараецца аналагічная аксідная плёнка, слой іржы, які абараняе ад карозіі метал, што знаходзіцца глыбей. Служыць гэтак жа доўга.

#лікбез #помнікі

Читать полностью…

Спадчына

«Лимит на расстрел оказался крайне недостаточным»

Читать полностью…

Спадчына

"Цудоўная" рэстаўрацыя гістарычных будынкаў па Музычным завулку ў Мінску ў 1996 годзе. Кавалак фасада - і больш нічога не трэба! Мяркуючы па сённяшнім выглядзе будынка, фасадную сцяну таксама ў выніку грохнулі.

Фота

#антырэстаўрацыя #Мінск #фотапараўнанне #гістарычнаязабудова

Читать полностью…

Спадчына

Гісторыя моста Санта-Трыніта на гэтым не скончылася. Разбураны мост стаў сімвалам жадання горада перагарнуць старонку вайны. Сіламі корпуса каралеўскіх інжынераў быў збудаваны часовы механізаваны мост на руінах, які дзейнічаў аж да рэканструкцыі 1958 года.

У 1608 годзе, з нагоды вяселля Козіма II дэ Медычы з Марыяй Магдаленай Аўстрыйскай, на мосце былі пастаўлены чатыры скульптуры, якія адлюстроўвалі чатыры пары года: Зіма была выканана скульптарам Тадэа Ландзіні, Восень і Лета - Джавані Батыстам Качыні, Вясна - П'етра Франкавілам.

У час падрыву моста скульптуры паляцелі ў раку Арно.

Створаны ў 1947 годзе камітэт па рэканструкцыі пад старшынствам мастацтвазнаўца Бернарда Берэнсана пастанавіў аднавіць мост «якім ён быў і дзе ён быў», супраць чаго выступалі мастацтвазнаўцы Б’янкі-Бандзінелі, камуніст па перакананнях, і ужо згаданы Раджыянці.

Нечакана ў гэтай гісторыі з'яўляецца след былога Вялікага Княства Літоўскага. Не, Бандзінелі не сваяк беларускага паэта Альгерда Абуховіча, чыя прабабка была з роду Бандзінелі (хаця можа і сваякі, я проста не знайшоў сувязі) і які карыстаўся гэтым прозвішчам як псеўданімам. Нечакана выявілася, што Бернард Берэнсан быў народжаны як Вальвражэнскі ў мястэчку Бутрыманцы Троцкага павета Віленскай губерні.

Праект аднаўлення быў зацверджаны ў 1952 годзе, але работы пачаліся толькі ў 1955 годзе. З дна ракі Арно былі паднятыя арыгінальныя фрагменты моста і скульптур. Узнаўленне вялося па старых выявах і архіўных дакументах, што дазволіла вылічыць, што камень для скульптур браўся з каменяломняў у фларэнційскіх садах Бобалі, адтуль жа сталі браць камень і для іх рэстаўрацыі.

Мост быў адкрыты 16 мая 1958 года. Але так і не была знойдзена галава скульптуры, якая адлюстроўвала Вясну. Мясцовыя жыхары былі ўпэўнены, што яна скрадзена салдатамі Саюзнікаў.

Антыквар Луіджы Беліні абвясціў узнагароду ў 3000 долараў за аднаўленне галавы. Гісторыя пошуку галавы стала сусветна вядомай, калі фларэнційскі камерцыйны агент прыцягнуў штодзённую газету La Nazione і амерыканскую кампанію Parker, у якой ён працаваў, да артыкулаў і ўлётак пад назвай «Хто бачыў гэтую жанчыну?» Улёткі былі перакладзены на ўсе мовы, на перакладзены на ўсе мовы, на якіх размаўлялі салдаты англа-амерыканскай арміі ў часы вайны.

Гэтая гісторыя хутка ператварылася ў сапраўдны дэтэктыў, пачалося паляванне за галавой Вясны: многія фларэнційскія сем'і, узброеныя невялікімі лодкамі, ныралі ў Арно ў пошуках страчанага фрагмента. На жаль за некалькі гадоў яе так і не знайшлі, а таму вялікую ўзнагароду накіравалі на дабрачыннасць.

Нечакана для ўсіх у кастрычніку 1961 года рабочы, які здабываў пясок з дна ракі, адшукаў галаву Вясны. У якасці ўзнагароды атрымаў толькі некалькі тысяч ліраў. Гэтая знаходка стала сапраўднай падзеяй у горадзе. Знойдзеную галаву выставілі ў Палаца Век’я, перш чым яна вярнулася на сваё месца.

Чытаеш гэтыя гісторыі і не перастаеш дзівіцца наколькі ўсім было не ўсё роўна. Мастоў XVII стагоддзя і мармуровых скульптур у Італіі як сабак, у той жа Фларэнцыі было б на што паглядзець і без гэтага моста. Не, упарта аднаўлялі як было, залізвалі ўсе ваенныя раны.

Як чалавек, які нарадзіўся і вырас у краіне, дзе ў вайну ў першую чаргу выратоўвалі архівы НКУС, а не музейныя зборы, пасля вайны атрымлівалі ад Германіі рэпарацыі на аднаўленне помнікаў, а пасля іх зносілі, узрывалі храмы нават XII стагоддзя, не магу ўспрымаць спакойна, што дзесьці людзям не похуй.

Читать полностью…

Спадчына

5 чэрвеня 1940 года тагачасны кіраўнік фларэнційскай галерэі Джавані Поджы атрымаў з Рыма сакрэтны цыркуляр, у якім быў загадна прывесці ў дзеянні палажэнні па абароне твораў мастацтва, якія былі выпрацаваныя яшчэ ў час Першай сусветнай вайны. Праз пяць дзён Італія афіцыйна ўступіла ў вайну на баку нацысцкай Германіі.

Большасць твораў мастацтва з музеяў, палацаў і цэркваў было спакавана і вывезена ў бяспечныя падземныя сховішчы. Але фрэскі, дэкор, фантаны і іншае немагчыма было перанесці. З вялікім рызыкамі быў звязаны і перанос буйных скульптур. Вакол іх узводзілі драўляныя рыштаванні, абкладзеныя мяхамі з пяском і накрытыя зверху этэрнітам (звычайны азбестацементавы шыфер як у бабулі ў вёсцы).

Хутка стала зразумела, што гістарычныя гарады, такія як Фларэнцыя, таксама будуць падвяргацца бамбардзіроўкам і ужо прынятых мераў па ахове помнікаў мастацтва недастаткова. З восені 1942 года драўляна-пясчаныя канструкцыі сталі замянць на цагляныя коканы.

У апусцелых галерэях Акадэміі мастацтваў заставаліся буйныя працы Мікеланджэла: Давід, рабы, П'ета Палестрыны і Святы Мацвей, якія былі ўзятыя ў такія коканы. Галерэя набыла трохі сюррэалістычны выгляд.


#вайна

Читать полностью…

Спадчына

Ну навошта гэтыя ванючыя панэлі з фотапрынтом вяртаць на ўнівермаг "Беларусь" у Мінску??? 😩

Читать полностью…

Спадчына

Журналісты патэфанавалі ў Сцяпанкаўскі сельсавет, дзе ім адказалі, што бюст Тадэвуша Касцюшкі ў Малых Сяхновічах сапраўды прыбралі на даручэнне райвыканкама.

«Ён стаіць тут, у сельсавеце пакуль. А там не ведаю, пакуль ніякіх указанняў не было».

Чаму прыбралі бюст Касцюшкі, у сельсавеце не могуць патлумачыць дакладна: імаверна, прычына ў тым, што ў будынку абнавілі экспазіцыю і прысвяцілі музей Другой сусветнай вайне.

#знішчэнне #МалыяСяхновічы #сядзібы #помнікі

Читать полностью…

Спадчына

У Мінску, відаць, знясуць закінуты даваенны будынак былой дзіцячай бальніцы па вуліцы П. Броўкі, 5, які быў незаконна пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

На месцы будынка, які стаіць закінутым ужо з дзясятак гадоў, пабудуюць новы корпус Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра з аддзяленнямі медыцынскай рэабілітацыі і рэанімацыйнымі койкамі.

Будынак бальніцы быў узведзены ў 1930-я гады. На гэта ўказвае і характэрная архітэктура фасада з заглыбленымі вялікімі нішамі і ступеністымі абрамленнямі — такія ж прыёмы можна пабачыць на будынку на рагу Энгельса і Кірава. У 2001 годзе будынак былой бальніцы быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (шыфр 713Г000015).

У 2018 годзе Савет Міністраў даў даручэнне Міністэрству культуры разгледзець пытанне аб пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пры актыўным садзейнічанні некаторых асоб Навукова-метадычнай радзе пры Мінкультуры, які толькі для таго там і сядзелі, каб за чарговую мядальку падлагоджваць начальству, а не па-сапраўднаму абараняць культурную спадчыну, будынак быў пазбаўлены ахоўнага статусу.

Нагадаем, што паводле Кодэкса аб культуры пазбавіць законным чынам помнік архітэктуры практычна немагчыма - мусіць быць даказана, што яго навуковае аднаўленне не ўяўляецца магчымым, але выканаць гэтую ўмову немагчыма, калі ёсць хаця б фота аб'екта, а фота ёсць для ўсіх.

#Мінск #савецкаяспадчына #знішчэнне

Читать полностью…

Спадчына

У 2022 мы пісалі, што пры даследаванні Гальшанскага замка былі адшуканыя фрагменты мураўлёнай і паліхромнай паліванай кафлі XVII стагоддзя, упрагожанай гербам і ініцыяламі Паўла Сапегі і гербам Ліс (1 і 2 здымкі).

У Віленскім Ніжнім замку ёсць дакладная копія і гэтай кафлі (першая на 3 фота), якая адрозніваецца толькі колерам палівы.

#дэталі #інтэр'еры

Читать полностью…

Спадчына

Адкрыў фотаздымак з Мінскага абласнога краязнаўчага музея, дзе выстаўлены фрагменты паліхромнай кафлі XIV—XVIII стст., здабытыя у 1989 годзе Сагановічам у час раскопак гарадзішча ў Гарадку Маладзечанскага раёна.

Спрацавала візуальная памяць — дакладна такую ж кафлю я ўжо бачыў. Знайшоў здымкі з экспазіцыі Віленскага Ніжняга замка. Кафлі ў Вільні і гарадку вырабленыя па адной форме - тыя ж самыя імітацыі лускаватага крыцця дажу і тыя ж самыя карнізныя кафлі з сюжэтам, дзе зайцы палююць на сабак і смажаць на ражне чалавека. Па маладзечанскіх гэтыя сюжэты складана прачытаць, занадта фрагментарныя, але на віленскіх ён чытаецца цудоўна. На жаль на фотаздымак этыкеткі ў віленскім музеі я пашкадаваў батарэі тэлефона і часу.

Дык што атрымліваецца, са сталіцы Вільні 120 км цягнулі кафлю, каб сабраць з яе печку ў замку ў Гарадку?

І стала цікава. А гэта ўвогуле кімсьці даследуецца? Ці ёсць публікацыі па іканаграфіі кафлі? Па распаўсюджанасці розных тыпаў? Па будаўнічай гісторыі краіны? Ці ёсць каталогі вырабаў розных стагоддзяў? Ці як заўсёды ў беларускай навуцы — няма амаль нічога?

#дэталі #інтэр'еры

Читать полностью…

Спадчына

У 2021 годзе на Манхэтэне быў завершаны жылы хмарачос Rose Hill, распрацаваны Rockefeller Group і архітэктурным бюро CetraRuddy. У сваім дызайне экстэр'ераў будынак зусім не хавае, што з'яўляецца прамым спадчыннікам артдэкошнай эстытыкі.

Читать полностью…

Спадчына

У Нью-Ёрк вяртаецца арт-дэко. Бяздушны мадэрнізм адпаўзае. У заходнім Чэлсі на Манхэтэне ў 2019 годзе па праекце бюро Roman and Williams быў пабудаваны вось такі жылы дом The Fitzroy з керамічнымі фасадамі, багатымі на дробныя дэталі. На фасадзе выкарыстана 5,600 керамічных элементаў каля 500 тыпаў.

Читать полностью…

Спадчына

Клятыя немцы знішчылі гістарычны Мінск.
Саўкі за паўгода да вайны:
«Знясуць старую нядобраўпарадкаваную Нямігу, і на месцы яе раскінецца велізарны цудоўны парк, які будзе прылягаць да ракі і да возера....»
Вось такім быў даваенны генплан Мінска. Нягледзячы на вялікія разбурэнні ў час вайны, якія амаль не зачапілі ўласна Нямігу, яе ўсё роўна пасля знясуць, праклаўшы скразныя магістралі праз цэнтр.

«Міне няшмат часу, і Мінск стане непазнавальным» - за паўгода да вайны гучыць злавесным прароцтвам.

Фота
#мінск

Читать полностью…

Спадчына

Лесвіца ў галоўным корпусе Беларускай акадэміі мастацтваў.

fokuspavel_content/post/DJrt0D0M2y6">Фота
#савецкаяспадчына #Мінск #інтэр'еры

Читать полностью…

Спадчына

"У савецкія часы трава была зелянейшай, а помнікі не ржавелі"

Вось для прыкладу графіка, якая паказвае, як змяняўся колер статуі Свабоды ў Нью-Ёрку, чыя абшыўка выканана з лістоў медзі. Спатрэбілася некалькі гадоў, каб помнік пачаў зелянець і дзесяцігоддзі, каб медзь набыла аднародны зялёны колер, які мы бачым і сёння.

Усе савецкія помнікі выкананыя з бронзы, матэрыялу, які мае высокую (асабліва ў параўнанні з меддзю) антыкаразійную ўстойлівасць.

Няма бронзавых савецкіх помнікаў даваеннага часу ў Беларусі, усе яны - пасляваенныя. І толькі цяпер, праз 50-70 гадоў яны нарэшце пачынаюць пакрывацца пацінай. Не праз адсутнасць догляду, а таму што надыйшоў час, вызначаны прыродай.

У Мінску не памятаю, але чым больш глухая правінцыя, тым больш верагодна, што помнік, каб захаваць яго нейкі ўяўны "эстэтычны" выгляд, могуць пафарбаваць чорнай алейнай фарбай. Фарбуюць усё: дрэвы, бардзюры, вазы, бетонныя мемарыялы, якія задумваліся бетоннымі, каб праз грубы матэрыял перадаць частку ідэі, бетонных Ільічоў, бронзавыя бюсты, сілумінавыя дошкі. Эстэтычны калгас квітнее.

#лікбез #помнікі

Читать полностью…

Спадчына

Яшчэ накладаецца і агульная бяздарнасць аматараў крэпкай рукі на курку ля патыліцы. Пра контрпост, вынайдзены яшчэ старажытнымі грэкамі, ужо не ведаюць. 😂 Не кажучы ўжо пра дэталі. Гэта не аднаўленне твора мастацтва, гэта ідэалагічная кан'юктуршчына.

Читать полностью…

Спадчына

Неяк незаўважана прайшло ў лютым рашэнне Рады пры Мінкультуры падвысіць катэгорыю каштоўнасці будынкаў Рускага тэатра імя М. Горкага і Беларускай кансерваторыі з 3-й (рэгіянальнага значэння) да 2-й (рэспубліканскага).

Абодва аб'екты зараз у стане рэканструкцыі. Пры 3-й катэгорыі работы на каштоўнасцях разглядаюць часта малакампетэнтныя спецыялісты выканкамаў, пры 2-й - непасрэдна Мінкультуры. Незразумела як гэта працуе, калі статус падвышаецца ўжо ў працэсе работ...

Крыніца
#мінск #савецкаяспадчына #ахова

Читать полностью…

Спадчына

Паглядзіце як знаёма калгасяць Свята-Мікалаеўскую царкву 1730 года ў вёсцы Сінява Кіеўскай вобласці, помнік драўлянага дойлідства нацыянальнага значэння. Праваслаўны рэстаўрацыйны інтэрнацыянал!

Фота
#антырэстаўрацыя #Украіна #цэрквы #замежжа #драўлянаедойлідства

Читать полностью…

Спадчына

У 1943 годзе поўнач Італіі разам з Фларэнцыяй была захоплена нацыстамі. З поўдня насоўваліся сілы Саюзнікаў. На шчасце нацысты, якія адыходзілі з Фларэнцыі, абвесцілі яго адкрытым горадам - гэта значыць горадам, які не будзе абараняцца, каб пазбегнуць разбурэнняў. Аднак, каб перашкодзіць пераправе цераз раку Арно, у Фларэнцыі былі ўзарваныя ўсе масты. Нават спробы фларэнційскага архібіскупа кардынала Элія Далы Косты (які пасля за сваю дапамогу яўрэям атрымае званне праведніка народаў свету) і нямецкага консула Герхарда Вольфа ў горадзе пашкадаць хаця б мост Санта-Трыніта XVI стагоддзя былі марнымі - 3 жніўня 1944 года ён і іншыя масты быў узарваны.

Ацалеў толькі знакаміты Понтэ-Век'я, які быў замініраваны. 4 жніўня 1944 года консул Герхард Вольф здолеў пераканаць вермахт у тым, што стратэгічная каштоўнасць калідора Вазары, які праходзіць па мосце, нулявая. Каб перашкодзіць пераправе па ім Саюзнікаў былі разбураны прылеглыя кварталы з абодвух бакоў. На наступны дзень, 5 жніўня, па адзін ацалелым мосце Понтэ-Век'я прайшоў Карла Раджыянці, гісторык мастацnва і член антыфашысцкага супраціву, які ўсталяваў першы кантакт з арміяй ЗША.

За сваю ролю ў захаванні Понтэ-Век'я Вольф пасля вайны атрымаў ганаровае грамадзянства Фларэнцыі, а на самім мосце з'явілася памятная шыльда ў памяць пра яго.

Такім чынам Фларэнцыя аддзелалася лёгкім спалохам у параўнанні з іншымі гістарычнымі гарадамі Еўропы. Але на гэта працавалі літаральна ўсе.

Читать полностью…

Спадчына

Думаеце гэта выстаўка сучаснага мастацтва? Зусім не.

Читать полностью…
Subscribe to a channel