Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі. Наш чат: https://t.me/spadczynachat Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Які піздзец і даўбаёбства ў Польшчы.
Ппасля прыняцця Закона аб нацабароне ў Польшчы будзе забаронена фатаграфаваць 25 тысяч аб'ектаў, сярод якіх толькі 3% вайсковых. Нельга будзе фатаграфаваць, у прыватнасці, электрастанцыі, палігоны, а таксама ваяводскія ўправы, суды і нават масты ці чыгуначныя лініі.
Са спадарожнікаў усё ахуенна бачна. 🤦♂️ Ніякай карысці ад такіх забарон няма, але шмат людзей пацерпяць, асабліва сярод турыстаў і аматараў даўніны.
#Польшча #замежжа
https://www.the-warsaw.pl/125933/v-polshe-budet-zapreshheno-fotografirovat-25-tysjach-obektov-vkljuchaja-grazhdanskie-v-ramkah-zakona-o-nacoborone/
Спяшаемся падзяліцца з вамі навіной пра новы прадмет, які трапіў у Музей гісторыі горада Мінска. 28 лютага 2025 года падчас будаўнічых работ каля Дома друку па праспекце Незалежнасці, 77 быў знойдзены гранітны жоран. Памеры знаходкі ўражваюць: дыяметр – 178 см., таўшчыня – 45 см., а вага – каля 4 тон. Прадмет выклікае шэраг пытанняў адносна яго паходжання і месца выяўлення. Вынікі першага даследавання карэспандэнта газеты “Культура” Змітра Юркевіча чытайце ў наступным нумары газеты.
Выказваем падзяку рэдакцыі газеты "Культура" за своечасовае інфармаванне пра знаходку і кіраўніцтву будаўнічага трэста за аперацыю па транспарціроўцы. Дзякуючы нашым сумесным намаганням сёння жоран быў перавезены на тэрыторыю, прылеглую да Археалагічнага музея.
У транспарціроўцы прымалі ўдзел: будаўнік В.І. Волчэк, які і знайшоў жоран, кіроўца маніпулятара Д.П. Швядок, галоўны інжынер БУ А.С. Панчанка, намеснік кіраўніка БУ Ф.Б. Бычкевіч.
Вернікі Мар’інай Горкі і Рудзенска аднавілі старыя каталіцкія могілкі ў Грэбені.
У суботу, 12 сакавіка, невялікая група парафіянаў пад кіраўніцтвам пробашча айца Генрыха выправілася ў вёску Грэбень, каб прывесці ў парадак занядбаныя могілкі.
Асноўная ўвага была нададзена сямейнаму пахаванню роду Кабылінскіх — вядомых уладароў Грэбеня ў XIX стагоддзі. З-пад зямлі былі асцярожна выцягнутыя і пастаўленыя на месца надмагіллі Себасцяна Кабылінскага, былога ўласніка сядзібы, і яго дачкі Анны Лыкавай з Кабылінскіх, якая не толькі працягнула справу бацькі, але і стала фундатаркай драўлянай царквы ў вёсцы.
Урэшце адноўлена і пахаванне самога Юзафа, самае масіўнае надмагілле, якое, як і іншыя помнікі, быў перакулены вандаламі.
Прыведзеныя да ладу яшчэ некалькі магіл.
Крыніца
#могілкі #аднаўленне #Грэбень
А вы ведалі, што Леніна і Сталіна на Новым замку замянілі на герб СССР?
Читать полностью…Нават больш. Архітэктура архірэйскага падворка адбілася на архітэктуры Дома афіцэра. Восі акон былога корпуса архіепіскапіі і іхнія габарыты на першых двух паверхах і цокальным паверсе засталіся прыкладна тымі ж (былі перамураваныя толькі тыя часткі, дзе былі парныя паўцыркульныя, што выбіваліся з агульнага рытму). Праз выкарыстанне паўкалон здаецца, што прасценкі меншыя, але гэта можа быць ілюзія - тут ужо толькі муровачныя чарцяжы глядзець.
Бакавыя вокны царквы таксама засталіся амаль тымі ж, за выклічэннем таго, што з паўцыркульных яны сталі прамавугольнымі.
Тое, што гэта тыя ж самыя вокны архірэйскага падворка, гаворыць такая дэталь, як перапад вышыні падваконняў паміж суседнімі часткамі Дома афіцэраў. Для навабуда Дома афіцэраў яго цяжка патлумачыць чымсьці акрамя таго, што гэта перапад перакачаваў з архітэктуры дарэвалюцыйнага будынка.
Праўда на сваёй схеме, створанай у 1992 годзе, Багласаў трохі перабольшыў памеры царквы. Яна ўключана ў аб'ём, але перад яе фасадам была зроблена прыбудова. Паміж гэтымі часткамі выразна бачная незагойная трэшчына — часткі маюць розныя фундаменты, якія ў розны час давалі асадку, а муроўка сцен у гэтым месцы неперавязаная, проста прымыкае.
#Мінск #савецкаяспадчына
Праект Геафізічнай абсерваторыі каля Мінска (цяпер у раёне станцыі метро «Маскоўская»), распрацаваны Іванам Валадзько ў 1933 годзе. Як бачна, комплексу там не ўтварылася, замест паўцыркульнага ў плане будынка пабудавалі больш просты.
З фондаў БДАНТД
#праекты #Мінск #савецкаяспадчына
Мацвей Беляніцкі. Будаўніцтва дома Чырвонай арміі ў Мінску. 1934. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
Пазналі ракурс?
#Мінск #карціны
Літоўскі паэт і перакладчык, прафесар Ельскага ўніверсітэта і адзін з самых вядомых інтэлектуалаў Літвы Томас Вянцлава выказаўся ў гутарцы з LRT супраць зняцця мемарыяльных дошак некаторым дзеячам расійскай культуры ў Вільні, у тым ліку акцёру Васілю Качалаву, які паходзіць з віленскіх беларусаў.
Асуджаючы зняцце дошкі ў гонар Дастаеўскага, Вянцлава таксама нагадаў, што раней была знята шыльда з дома, дзе нарадзіўся адзін з вядучых артыстаў МХТ і вучань Станіслаўскага.
«Па-мойму, гэта таксама памылка. Качалаў ніяк не датычны да злачынстваў савецкай улады ці Расійскай імперыі. Гэта проста буйны, сусветна прызнаны акцёр. І тое, што ён нарадзіўся ў Вільні, робіць нам толькі гонар», — адзначыў ён.
Нагадаем, што сапраўднае прозвішча Васіля Іванавіча Качалава — Шверубовіч. Ён нарадзіўся ў Вільні ў сям’і беларускага праваслаўнага святара мясцовай Мікольскай царквы Івана Шверубовіча, нашчадка старога шляхецкага роду.
Навучаўся ў 1-й Віленскай гімназіі разам з будучым беларуска-літоўскім кампазітарам Канстанцінам Галкоўскім і рэвалюцыянерам Феліксам Дзяржынскім. Як адзначаюць крыніцы, ажно да пераезду ў Піцер ён размаўляў па-руску з выразным беларускім акцэнтам.
Расійскі пісьменнік і нобелеўскі лаўрэат Іван Бунін у «Чыстым панядзелку», выпраўляючы герояў аповеду на «капуснік» у МХТ і сутыкаючы іх з зоркай — Качалавым, маляваў артыста з «пасмай ягоных беларускіх валасоў», якія звісалі на лоб.
Імем беларуса названа віленская гімназія, а на доме ў Вільні па Вялікай вуліцы, 14 (Didžioji gatvė, 14), побач з Мікольскай царквой, дзе ён правёў свае дзіцячыя гады, за савецкім часам была ўстаноўлена мармуровая памятная шыльда з надпісамі па-літоўску і па-руску.
Літоўская Камісія гістарычнай памяці Вільні «пасля ацэнкі дзейнасці асоб, якім яны былі прысвечаны ў савецкі час» ў ліпені 2023 года прапанавала цалкам прыбраць шыльду Васілю Качалаву.
Гэтая навіна была праігнаравана беларускім грамадствам, таму што беларусы нават не ведаюць пра існаванне гэтага свайго славутага земляка.
Шыльда размешчана ў цяжкадаступным месцы, з двара, уваход у які абмежаны зачыненымі на замок металічнымі веснічкамі. Але ў прасвет паміж домам № 14 і Мікольскай царквой можна заўважыць, што шыльда пакуль яшчэ вісіць на сцяне дома.
#Вільня #Вялікая #беларусы #помнікі
Насельніцтва развітых краін ужо даўно скарачаецца і няма прычын думаць, што нешта зменіцца пакуль не прыдумаюць штучную матку і праграмы па штучным выгадоўванні дзяцей.
Тым часам у краінах у развітых краінах з благім рэгуляваннем забудовы (у асноўным СНГ) масава будуецца вось такое жытло.
Вось гэта, а не савецкая неакласіка, сапраўды таталітарная архітэктура, дзе чалавек - нішто. Гэта на фота яшчэ няма цудоўнага двара для машын у прапорцыі адна кватэра - адно машынамесца.
І гэтых уродаў будзе цяжка рэнавіраваць. Забудоўшчык настолькі высмактаў 1000% прыбытковасці з квадратнага метра, што пры рэнавацыі любы наступны забудоўшчык будзе цярпець страты.
Гэта дом у Краснадары. На жаль беларускія спальнікі з кожным годам усё бліжэй да гэтага ідэала. Пакуль забудоўшчык выйграе, усе астатнія ў горадзе прайграюць. Гэта не win-win для гарадоў, як мае быць.
Стан касцёл Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку ў 1980-я гады.
Фота
#Касцёлы #Навагрудак
Интерьер кафе "Олимпийское"
Желдаков А. В., "Белгипроторг"
Кирова, 8
Книга "Минскпроект: стабильность, традиции, качество", 2019 г.
На царкве ў Вольне, вядомай як ледзь не адзіны прыклад архітэктуры ракако (хоць гэта не так), адбываюцца нейкія працы. На бакавым фасадзе змылі пабелку і добра бачна, што плоскасць сцен паміж пілястрамі захавала арыгінальны пігмент — цагляна-ружовы.
Амаль упэўнены, што па выніку работ храм зноў загоняць у казённы белы, а не будуць узнаўляць арыгінальны каларыт.
Фота
#цэрквы #касцёлы #Вольна #каларыстыка
«Деревья старались сохранить, но с учетом проходящих коммуникаций и дорожек это не представлялось возможным. Сильная корневая система разрушала пешеходные связи.»
Гэта ўвогуле проста фантастычная рэпліка. Перакладзіце дарожкі так, каб яны не шкодзілі дрэвам. Дрэвы з усіх сіл стараліся выжыць пад слаямі зімовай солі і гарадскіх выхлапаў, адрасцілі вялікае карэнішча. А іх спілавалі, бо "каранёвая сістэма разбурала пешаходныя сувязі".
Ёбаны піздзец.
#Пінск #дэградацыя
Карнае добраўпарадкаванне беларускіх гарадоў. Не дамо выжыць нічаму жывому!
Читать полностью…Сёння распавяду сакрэт гэтага малюнка «Каралеўскі палац у Гродне», які быў зроблены ў XVIII стагоддзі і публікаваўся ва ўсіх выданнях, прысвечаных Новаму замку.
Насамрэч гэты малюнак створаны гродзенскім мастаком Чэславам Віктаравічам Роем (нар. 1942) у 1994 годзе. Захоўваецца ГДГАМ. Ніякага пратографа не мае, створаны на аснове вядомых праектных чарцяжоў палаца. Такім чынам па Новым замку няма аніякай графікі акрамя праектаў, якія невядома ці былі рэалізаваны ў поўным аб'ёме.
Трэба аддаць належнае майстэрству мастака, калі ніхто не заўважыў падвоху.
#Гродна #загадкі #замкі #палацы
У 2024 годзе неагатычны сабор у Лінцы, пабудаваны ў 1865-1924 гг., адзначаў сваё стагоддзе. Колькасць вернікаў змяншаецца, а значэнне царквы ў грамадстве слабее, таму ў Лінцы вырашылі... прыбудаваць да сабора кафэху з бетону. Сам аб'ект прыгожы, такі быццам падвешаны, не мае канструктыўнай сувязі з самім саборам, але чым гэта адрозніваецца ад звычайна шкляной леткі перад фасадам?
https://www.archdaily.com/1028432/the-domcenter-perter-haimerl-architektur
#замежжа
Каталог каталіцкіх могілак і каталіцкіх пахаванняў на парафіяльных могілках Гарадка.
Інвентарызацыя могілак вельмі карысная справа, якая можа дапамагчы даследчыкам і нашчадкам адшукаць патрэбную асобу, дабудаваць радавод. Але Гугл Докс, зручныя для стварэння такіх інвентарных табліц, маюць адну хібу — яны не індэксуюцца пошукавікамі, калі не апублікаваныя на нейкім сайце.
Крыніца
#могілкі #Гарадок
28 лютага на падворку пасляваеннага корпуса Дома друку па пр. Незалежнасці, 77, пры замене камунікацый будаўнікамі быў выяўлены велізарны гранітны жорнаў.
Дыяметр знаходкі складае 178 см, таўшчыня 45 см, а вага каля 4 тон.
Адмыслоўцы папярэдне ідэнтыфікуюць яго як жорнаў ад крупадзёркі (крупарушкі).
Сёння дзякуючы калабарацыі рэдакцыі газеты "Культура", дырэкцыі музея гісторыі Мінска і кіраўніцтва будаўнічага трэста, жорнаў нарэшце быў перавезены на падворак музея археалогіі.
Крыніца
#знаходкі #мінск #археалогія
Праект аднаўлення і рэканструкцыі былога Новага замку пад абкам КПБ. Гродзенскі філіял Белдзяржпраекта. 1952 г.
З фондаў БДАНТД
#Гродна #праекты #рэканструкцыя #палацы
Не адгадалі. Карціна намаляваная ні з сённяшняга праспекта, ні з Юр'евай горкі, а з былога архірэйскага саду, што цяпер у глыбіні квартала.
Варта было звярнуць увагу на гранёны аб'ём. Вядома, што Дом афіцэраў пабудавалі на месцы Архірэйскага падворка, які ўключаў царкву Покрыва Прасвятой Багародзіцы (Крыжовую царкву) і будынак мінскай архіепіскапіі, вырашаныя ў неарускім стылі. Дык вось гранёным на карціне можа быць толькі апсіда гэтай царквы.
Можна прачытаць, што Крыжовую царкву зруйнавалі ў 1934 годзе пры будаўніцтве Дома афіцэраў, але гэта далёкае ад праўды. Многія ведаюць, што ва ўстановах цокальнага паверха Дома афіцэраў, захаваліся скляпенні падворка.
Але насамрэч і сама царква і будынак архіепіскапіі былі захаваныя і ўключаны ў аб'ём Дома афіцэраў — уласна гэта і паказвае карціна Беляніцкага. У 1930-я гады была царква была адрамантавана, пазбавіўшыся характэрнага праваслаўнага аблічча, што можна пабачыць на некаторых здымках таго часу, а ў хуткім часе комплекс пачалі перабудоўваць па праекце Лангбарда.
На карціне мы бачым задні фасад комплексу (пры тым так, што не відно Юбілейнага дома справа), ужо існыя сцены надбудоўваюць на два паверхі. Цыліндрычны аб'ём трохі вышэй апсіды царквы, відаць, барабан цэнтральнага купала. Будынак архіепіскапіі стаў асновай для цэнтральнай часткі Дома афіцэраў, царква - для левага рызаліта (крыла)
#Мінск #савецкаяспадчына #гістарычнаязабудова #цэрквы
У выніку ўдару па гістарычным цэнтры Сумаў моцна пашкоджаны афіцыйны помнік архітэктуры Украіны, будынак акруговага суда, які быў пабудаваны ў 1914 — 1917 гг. (Петрапаўлаўская, 57) і ў якім цяпер размяшчаецца Навучальна-навуковы інстытут бізнес-тэхналогій СумДУ. У квартале на скрыжаванні Петрапаўлаўскай і Акадэмічнай вуліцы знаходзяцца толькі жылыя дамы, культурныя і адукацыйныя ўстановы і гістарычныя помнікі, як сядзіба Суханавых-Сумоўскіх 1895 года пабудовы (на трэцім здымку за згарэлым аўтобусам) насупаць будынка былога акруговага суда.
#Сумы #вайна
Пра развод лахоў
Калісьці ў 1990-2000-я гады беларусаў з «найлепшай савецкай адукацыяй» як лахоў разводзілі дзве махлярскія арганізацыі — Амерыканскі біяграфічны інстытут і Міжнародны біяграфічны цэнтр. Наіўныя акадэмікі і заслужаныя дзеячы верылі, што іх хочуць прызначыць «Людзьмі года» і ўключыць у адмысловыя даведнікі. Але спачатку трэба заплаціць грошыкі гэтым арганізацыям. Трэба прызнаць, што абедзьве арганізацыі спраўна гэтыя стосы імёнаў публікавалі, але гэта літаральна «папяровыя медалі».
Зато які гонар для людзей — амерыканцы прызналі! Вы не паверыце, але дагэтуль у афіцыйных біяграфіях нашых дактароў і акадэмікаў фігуруюць гэтыя фэйкавыя тытулы. Яны за столькі гадоў нават не здагадаліся пра тое, што іх развялі на грошы!
І вось з той жа оперы большасць архітэктурных узнагарод, якія беларускія праекціроўшчыкі атрымліваюць за мяжой.
Праект грамадскага будынка па Вялікай Траецкай вуліцы, 25 у цэнтры Гродна атрымаў залатую ўзнагароду Arch Design Award 2025 у намінацыі архітэктурнага дызайну.
Палац Чацвярцінскіх набыў свае канчатковыя рысы пасля рэканструкцыі
Будынак былой камендатуры (у розны час - палац Чацвярцінскіх, медычная акадэмія) пуставаў з 2014 г. Горад доўга яго прадаваў, пакуль нарэшце яго не купіў у траўні 2020 г. уласнік гродзенскага парку атракцыёнаў за 1,69 млн руб.
😓У падвалах было поўна вады, якая ўзялася невядома адкуль і якую давялося прыбіраць - гэта ўскладніла ўсе працы.
Першапачатковы выгляд будынку не сталі вяртаць, каб не ўваходзіць у масу даследванняў і узгадненняў. Працы абмежавалі капрамонтам, але прынамсі будынак уратаваны ад разбурэння 🫶
📸1 - Таня Чугай, fb "Гродно", 3 - Wikimedia.commons
Выблядкі знішчылі прыгожы гістарычны будынак па Віленскай вуліцы, 37 у гістарычным цэнтры Гродна і пабудавалі на яго месцы чумадан без архітэктуры і густу, інтэр'еры якога ўвабралі ўсе штампы з Пінтэрэста. Хіба толькі ландшафтны дызайнер не філоніў на праекце. Расійскія турысты будуць у захапленні!
І беспрынцыпны Анлайнер, як і раней, кінуўся вылізваць лахматыя месцы «прыгожым і паспяховым» уладальнікам The Cult, нармалізуючы тое, што яны зрабілі, замест таго, каб аддаць іх астракізму і бічаванню. Рэдакцыйная палітыка — ніякай крытыкі нават у бок самых адмарожаных забудоўшчыкаў, бо іначай тыя не прыйдуць да іх з рэкламай і калабарацыямі. Грошы не пахнуць, але хіба можна гэта назваць журналістыкай? Хутчэй ганьбай.
У твітары прыдумалі метад як вылічыць «тожабеларусаў», якім насраць на ўсе маральныя і нацыянальныя аспекты за выключэннем уласнага ўзбагачэння і камфорту — паглядзець як чалавек запісвае сваё імя лацінкай. Калі беларускае напісанне, якое ў большасці нават у пашпарце прапісанае, выпраўляецца на рускае ці польскае, то значыць перад вамі «тожабеларус». Працуе бездакорна. Вось і ўласніца The Cult Ірына Званко валодае брэндам Zvonkomadewithlove. Розніца ў адну літару і ментальная прорва са свядомымі беларусамі.
#Гродна #гістарычнаязабудова #знішчэнне #дэградацыя
https://realt.onliner.by/2025/04/10/the-cult
З другой спробы ўдалося прыцягнуць да адказнасці уласніка Латыгальскай царквы ў Вілейскім раёне, дзе ў час рамонту 250-гадовага помніка, проста выкідалі і раздавалі аўтэнтычныя часткі помніка, замяняючы іх на сучасныя.
У выніку праверкі былі выяўлены парушэнні ў парадку і ўмовах выканання работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Падрыхтаваная справа аб адміністрацыйным правапарушэнні, якая была разгледжана на адміністрацыйнай Kaмiciяй райвыканкама. Прынята рашэнне у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
#sacral_museum #менск
Нарэшце здзейсніў даўнюю задуму - схадзіў у музей.
Амаль сакрэтны, амаль закрыты. Ня ведаю, чулі вы пра музей старабеларускай культуры, але мой шлях быў доўгі і пачаўся недзе ў Гальшанах. Бо спачатку я даведаўся, пра надмагілле Паўла Стэфана Сапегі і трох(!) яго жонак (а іх усяго было 4, вядома, неадначасова), чытаючы пра мясцовы касцёл Яна Хрысціцеля ды вельмі шкадуючы, што не атрымалася трапіць унутр. Пазней даведаўся, што надмагілляў у ім ужо няма і яны захоўваюцца ў гэтым самым музеі, але ён быццам і не працуе, знаходзіцца ў корпусе Акадэміі навук. А яшчэ пазней даведаўся, што хаця і не працуе, як класічны музей, але ж завітаць туды можна.
Першы тэлефонны званок злучыў мяне з загадчыкам музея. Ён прадыктаваў 2 новых нумары, куды тэліць, каб наглядчык адкрыў і запусціў. Другі званок падараваў трэці варыянт нумару, які дакладна абяцаў звязаць з наглядчыкам. Яшчэ званок. Там размова праходзіла ў стылі "вы хто такія? Я вас ня ведаю..." У выніку ўсё склалася добра і дзверы адчыніліся🤗Але прасілі тэліць і дамаўляцца загадзя, бо "ідзе ж навуковая праца". Добра і дзякуй вам шчыры за гэтую ласку🙏
Дык чым жа каштоўныя тыя надмагіллі? Ну, хаця б тым, што іншых прыкладаў такіх пахавальных твораў у Беларусі няма. І, калі раней усе чатыры фігуры нябожчыкаў былі наўпрост складзены побач адзін аднаго (быццам гарэм магнацкі), то зараз, пад час рэканструкцыі музея, помнікі ўсталявалі ў гіпатэтычную яруснай кампазіцыю тыпу алтара, якая магла быць пабудаваная ў францысканскім касцёле. Зроблена па аналогіі з пахаваннем Льва Сапегі ў віленскім касцёле.
Павал Стэфан Сапега памёр у 1635 годзе, адпаведна і верагодна недзе пасля гэтай падзеі і былі створаны помнікі (ва ўсякім разе ягоны).
Закіну ў каментары нумары ўстановы, каб і вы маглі ўласна пабачыць гэтую прыгажосць. Пакуль пускаюць бясплатна. Але дамаўляйцеся загадзя, бо могуць не пусціць☝️А так мажліва і экскурсію атрымаеце.
Сурганава 1/1.
Бачыце тыя сувязі, якія парушалі дрэвы? Я бачу, што там і грузавік праедзе, не зачапіўшы галін елак.
Читать полностью…«Бедная сова сидела прямо на бордюре». В центре Пинска вырубили ели
На улице Ленина в Пинске спилили старые голубые ели, простоявшие около 50 лет. Местные жители возмущены: по их словам, в елях жила сова: «Сейчас она в стрессе сидит на бордюре и, боюсь, погибнет».
По словам властей, ели удалили из-за ремонта монумента и прилегающей территории: дорожки повреждены корнями деревьев. На их месте обещают посадить новые саженцы.
Однако горожан больше волнует судьба совы, которая жила в этих елях.
Спадчына мастацтвазнаўчая. У 2017 годзе пры праглядзе фільма Чужы: Запавет, заўважыў, што адна з лакацый дакладна паўтарае карціну швейцарскага мастака Арнольда Бёкліна «Востраў мёртвых». Вельмі сімвалічна з улікам сюжэту фільма.
Читать полностью…У рушчыцаўскім Багданаве Валожынскага раёна гарэў міжваенны чыгуначны вакзал.
Ахоўнага статусу не мае.
#пажары #Багданава #гістарычнаязабудова #польскаяспадчына #непомнік