Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі. Наш чат: https://t.me/spadczynachat Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
У Віцебску з'явіўся помнік каморніку. Скульптура пастаўлена перад уваходам у Віцебскдзіпразем у гонар 55-годдзя стварэння праектнага інстытута. Скульптар — Аляксандр Гвоздзікаў.
Каморнікі адны з нешматлікіх спецыялістаў, якіх рыхтавалі ў Беларусі ў часы Расійскай імперыі. Вышэйшыя навучальныя ўстановы былі закрыты, але працавала Горацкае каморніцка-земляробчае вучылішча.
#Віцебск #помнікі
Праект рэканструкцыі Барысаглебскай (Каложскай) царквы ў Гродне, выкананы Паўлам Пакрышкіным. Яго ў 1914 годзе разглядаў Святы Сінод.
Фота: Дзяржаўны навукова-даследчы музей архітэктуры імя А. В. Шчусева
#Гродна #цэрквы
У Расіі з 1 сакавіка ўрад пазбавіць археалагічныя помнікі і некропалі права на ахоўныя зоны. Яны замінаюць забудоўшчыкам будаваць ушчыльную да старажытнах гарадзішчаў
Пастанова, прынятая яшчэ ў снежні 2024 года, закране падземныя і падводныя аб'екты, памятныя месцы, некропалі, манументы і мемарыяльныя кватэры. Цяпер яны будуць ахоўвацца строга ў сваіх межах, без прылеглых тэрыторый.
Пад удар трапляюць Рурыкава гарадзішча ў Ноўгарадзе, курганы ў Гнёздаве пад Смаленскам, месца дуэлі Пушкіна на Чорнай рэчцы, Бутаўскі растрэльны палігон і Мамаеў курган, любыя сярэднявечныя валы і запаведнікі на месцы археалагічных аб'ектаў.
Новая пастанова дазваляе будаўніцтва ўшчыльную да гэтых аб'ектаў - цяпер там могуць з'явіцца як шматпавярховыя жылыя комплексы, так і заводы.
Актывісты аховы спадчыны звяртаюць увагу на тое, што пастанова супярэчыць расійскаму закону аб ахове помнікаў.
Праз пару гадоў чакайце тое ж і ў Беларусі :) Дурны прыклад заразлівы.
#археалогія #Расія
Як выглядае рэканструкцыя гаспадарчага комплексу ў Лошыцы
Крыніца
#мінск #рэканструкцыя #прамысловаяархітэктура
На Княскай вежы захаваліся фрагменты ваконных арачных праёмаў спічастага абрысу. А цэгла ў арках лякальная - са скошаным кутом.
Аркі добра паказаныя на замалёўках Браніслава Тамашэвіча 1897 г.
Крыніца
#Крэва #замкі #дэталі
Мінгарвыканкам адказаў на зварот наконт земляных работ уздоўж яўрэйскіх могілак у Мінску, у выніку якіх з зямлі былі вынятыя яўрэйскія надмагіллі і фрагменты могілкавай брамы.
Паводле прадастаўленай чыноўнікам Інстытутам гісторыі інфармацыі могілкам XIX - першай паловы XX стст. не надаецца статус помніка археалогіі. Цікавае сцвярджэнне, якое супярэчыць палажэнням Кодэкса аб культуры.
Агляд археолагамі Інстытута адвала грунта, а таксама профіляў траншэі, паказаў адсутнасць культурнага слою (такое магчыма ў горадзе?), чалавечых рэштах і археалагічных знаходак.
Выяўленныя пры работах мацэвы адміністрацыя раёна разам з Міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Яганэса Рау плануе размясціць з раней выяўленымі надмагіллямі на поўнач ад месца знаходкі.
Фрагменты мураваных і металічных канструкцый, элементы дэкору брамы адукацыйны цэнтр, якому належаць Гістарычныя майстэрні імя Леаніда Левіна, гатовы размясціць у адноўленым будынку пасля заканчэння рэканструкцыі ў якасці часткі экспазіцыі.
Не закапаюць назад і на тым дзякуй!
Таксама адзначаецца, што ў 2019-2020 гг. неаднаразова паступалі прапановы і абгрунтаванні, відаць, ад Таварыства аховы помнікаў, аб наданні тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак статусу гісторыка культурнай каштоўнасці. Але гэтыя прапановы былі адхілены праз неадпаведанасць артыкулам 92 і 93 Кодэкса аб культуры.
#Мінск #могілкі #яўрэйскаяспадчына
Замест натуральнага каменю керамграніт, бо была жыццёвая неабходнасць уцяпліць кінатэатр «Масква» (хто-небудзь там мёрз?), а свайго белага мармуру і іншага дэкаратыўнага каменю не маем. Многія дэталі спрошчаны, бо уцяпляльнік з'еў архітэктуру. Спадзяюся, што выглядаць як сарцір, што атрымалася пасля рэканструкцыі з КЗ «Віцебск», не будзе, але надзеі мала.
Але ў вочы кідаецца адна рэч: ламелі падшыўкі бронзавага колеру, а былі колеру латуні. Гэта што за хрэнь такая? Слаба верыцца, што плёнка, якую пасля здымуць. Калі сапраўды будзе бронза, то гэта правал на роўным месцы.
#дэградацыя #мінск #савецкаяспадчына #рэканструкцыя
❗️ Можа ў каго ёсць кніга Белорусский государственный проектный институт «Белгоспроект» (1983) у электронным ці папяровым варыянце?
Читать полностью…У вёсцы Пацейкі Капыльскага раёна серб Міладзін Лукіч зняў сайдынг з царквы XVIII стагоддзя, якая была прыстасаваная пад сельскі клуб за савецкім часам.
А пасля зафігачыў на помнік народнага дойлідства ўльтрамарынавы дах, рускіх трохлопасных какошнікаў і залатых цыбулін з нітрыду тытану. 🤮
Ахоўнага статусу царква, вядома не мае.
Гэтыя людзі невылечныя!
Крыніца
#Пацейкі #антырэстаўрацыя #цэрквы #драўлянаедойлідства
Максімальна дзіўная гісторыя. У нас ёсць помнікі археалогіі, былыя замкі, на якіх вядзецца гаспадарчная дзейнасць, то бок кожны год зямлю аруць машынамі, пасля іншыя машыны сеюць і жнуць. Я некалькі гадоў таму пісаў па адным такім аб'екце (сёння ўжо назву не прыгадаю), абрысы якога добра бачныя на полі са спадарожнікаў.
Адказ быў такі: усё добра, ніякага парушэння няма, культурны пласт залягае на глыбіні, якую тэхніка не закранае.
А тут нейкія байкеры трохі па валах ідэалагічнага важнага аб'екта - летапіснага Менска - паганялі і ўжо ўсё - НАНЕСЛІ ШКОДУ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ!!!!
"Вся территория комплекса относится к историко-культурной ценности, даже валы и камни". Вал на месцы, камяні, калі пра памятныя знакі на месцы, у чым парушэнне?
Аб'ектам аховы помніка археалогіі з'яўляецца культуры пласт, археалагічныя аб'екты і артэфакты, схаваныя там. Валы не разглядаюцца як самастойны аб'ект абарончай архітэктуры, а толькі як месца, у якіх схаваны культурны пласт. Таму паводле Кодэкса аб культуры пры поўным навуковым вывучэнні культурнага пласта помніка археалогіі, гэтыя архітэктэктурныя збудаванні дазваляецца цалкам знесці, а гару, на якой знаходзілася гарадзішча - зрыць пад корань.
"Здесь разрешена лишь пешая прогулка, но никак не езда."
Пакажыце хоць адзін дакумент дзе вы гэта забаранілі? Нічога падобнага, відавочна, не будзе ў праекце зон аховы гарадзішча. Навошта гаварыць тое, што не адпавядае рэчаіснасці?
#археалогія
/channel/onlinerbel/2558
Рэканструкцыя Дома друку ў Мінску. Ідзе ўзмацненне канструкцый будынка, больш за 120 калон каркаса бяруцца ў металічныя абоймы. Адначасова вядуцца работы па арміраванні і бетанаванні пліт перакрыцця першага паверха, робяць ліфтавую шахту (раней ліфта тут не было). У падвальнай частцы, дзе канструкцыі ўжо ўмацаваныя, пачынаюць вымуроўваць перагародкі. У маі будаўнікі плануюць прыступіць да работ на даху.
#мінск #рэканструкцыя #савецкаяспадчына
Як выглядае вятрак у в. Шайкі Клецкага раёна, які ўзяты пад ахову дзяржавай... За апошнія гады ўсё што зроблена - гэта плот вакол аварыйнага помніка.
Абнаўленне: Па заказе сельсавета Інстытутам "Белжылпраект" у 2024 г. распрацавана "Праграма па супрацьаварыйных і кансервацыйных работах" на аб'екце спадчыны, зроблены папярэдні разлік кошту інжынернага абследавання і навуковага заключэння.
#Шайкі #ветракі #разбурэнне
#фотабсср
Бялынічы (фота 1), Княжыцы (фота 2), Магілёў (фота 3-5), Пустынкі (фота 6), Мсціслаў (фота 7), Фашчаўка (фота 8), Крычаў (фота 9) і Шклоў (фота 10) на фотаздымках 1939 года, зробленых падчас экспедыцыі Камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны БССР на чале з мастацтвазнаўцам Аляксеем Вінэрам.
Крыніца: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (частка 1 і частка 2).
Чарцяжы па кансервацыі капліцы ў Моладаве, апублікаваныя ў тэндарнай дакументацыі.
#Моладава #капліцы #рэстаўрацыя #кансервацыя
Яшчэ порцыя фотаздымкаў з будоўлі на месцы Гістарычных майстэрняў і Яўрэйскіх могілак. Фрагментаў брамы нават больш выявілася.
#могілкі #археалогія #яўрэйскаяспадчына
Алег Дзярновіч паведамляе, што пад заваламі ў Крэўскім замку адшукалі заходні кут трэцяй вежы, як ён яе называе - Свідрыгайлавай. Да нядаўняга часу было прынята лічыць, што ў замка было толькі дзве вежы, але археалагічныя даследаванні аспрэчваюць гэтую інфармацыю.
Крыніца
#замкі #археалогія #Крэва
У Будслаўскі касцёл з рэстаўрацыі вярнулася фігура Езуса Журботнага
Рэстаўрацыя скульптуры 1-й паловы XVII стагоддзя заняла два гады. Пабачыць фігуру ў храме можна будзе падчас Вялікага посту.
крыніца: budslau
У чаце спыталі дзе можна знайсці кнігу пра старыя беларускія цэрквы. Ну самы просты адказ - «Праваслаўныя храмы Беларусі» Кулагіна. Але кнігу ўжо толькі на Куфары знойдзеш. І там больш архітэктурныя апісанні, гістарычнай інфармацыі вобмаль, на адзін радок.
Сапраўдны гістарычны топ гэта кніга «Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшычы» краязнаўцы Валерыя Мароза. Гэта таўшчэзная вялікафарматная кніга, спісаная дробным шрыфтам, змяшчае вельмі падрабязную інфармацыю (прынамсі ў Беларусі ў кнігі ў плане глыбіні няма і не было канкурэнтаў) пра гісторыю праваслаўных храмаў Брэсцкай вобласці са спасылкамі на архіўныя і іншыя крыніцы.
Кніга выйшла ў 2018 годзе, але не бачыў, каб яна стала шырока вядомай публіцы, у тым ліку той, што быццам бы цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай. Людзі больш вядуцца на яркае і добраілюстраванае выданне «Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі» Тамары Габрусь, у якім літаральна нічога карыснага і новага няма — фактычна гэта фотаальбом з подпісамі, які можна хіба што падарыць камусьці на афіцыйным мерапрыемстве.
Самае смешнае, што гэтая вялікая праца Мароза прадаецца ўсяго за 43,17 руб., а альбом карцінак ад Габрусь за 52,92 руб. Выбар відавочны.
#кнігі
Тое, што каля Віленскага вакзала (цяпер безаблічны Мінск-Пасажырскі) ў Мінску была воданапорная вежа мне было вядома, ну і для эпохі паравозаў без яе б і не абышлося. Але неяк у галаве адклалася, што яна была зусім ніякая, вельмі простая. Ёсць нават пасляваенныя фоткі, якія гэтую думку пацвярджаюць.
Але сёння натыкнуўся ў Фэйсбуку на аэрафотаздымак Віленскага вакзала за 21.07.1941. І вось да свайго здзіўлення пабачыў зусім іншую воданапорную вежу — у стылі цаглянай эклетыкі, з нішамі, машыкулямі і высокай эксэдрай па цэнтры. Дакладна такую ж, якой мы сёння любуемся на Аўтадораўскай вуліцы каля чыгуначнай бальніцы.
Вядомы ледзь не адзіны гістарычны здымак вежа па Аўтадораўскай вуліцы таксама за 1941 год. Дык вось я пачаў параўноўваць сваім натрэніраваным на архітэктурных дробязях вокам і прыйшоў да высновы, што гэта здымак вежы пры Віленскім вакзале, а не той, што захавалася да нашых дзён.
Ва ўсім гэтыя вежы падобныя да ступені змяшэння. Але ёсць адна рэч, якая аб'ядноўвае здымкі 1941 і адрознівае вежу на іх ад вежы на Аўтадораўскай вуліцы. Гэта наяўнасць нішаў на вуглавых гранях. У захаванай вежы нішы ці вокны ёсць на ўсіх гранях, у вежы на здымках - толькі праёмы на пярэдніх і бакавых. Праёмы закладзены, але нішаў няма зусіх - іх не рэалізавалі пры будаўніцтве. Гэта нармальная практыка для тыпавых транспартных праектаў, напрыклад пры будаўніцтве псеўдагатычных паштовых станцый прама рэкамендавалася трохі змяняць выгляд тыпавых праектаў, каб яны не былі аднолькавымі.
Вежа, якую можна бачыць на пасляваенных здымках моцна адрозніваецца па выглядзе. Выглядзе, што яна была або істотна перабудавана, або ўзведзена наноў, а не проста патынкавана. Але і яе знішчылі пасля, і нават сам вакзал не пашкадавалі.
Дарэчы гістарычная выява вежы на Аўтадораўскай усё ж, відаць, ёсць. Фотаздымак не вельмі якасны, але ўсе нішы на месцы. І надбудова ёсць. І вакол анічога, як і мусіць быць на тагачаснай ускраіне горада.
#фотапараўнанні #Мінск #прамысловаяархітэктура
Дом на Міцкевіча, 9 рэканструююць пад краму
Гэта суседні будынак з «Домам з цмокамі» ў Новым Свеце.
Ён стане будынкам адміністрацыйна-гаспадарчага прызначэння, з крамай нехарчовых тавараў і кабінетамі.
Вакол добраўпарадкуюць тэрыторыю: азеляняць, пракладуць дарожкі.
Ацяпленне зробяць ад гарадскіх цепласетак (пераважны варыянт) або ад міні-кацельні (электрычнай, газавай або на біямасе).
📍 Будоўля будзе ў зоне аховы гістарычнай забудовы і водаахоўнай тэрыторыі Гараднічанкі.
📅 Правядуць грамадскія абмеркаванні справаздачы аб уплыве на навакольнае асяроддзе (АУНА):
да лютага 2025 — падрыхтоўка справаздачы АУНА;
да красавіка 2025 — грамадскія абмеркаванні і сход;
да ліпеня 2025 — канчатковае рашэнне па праекце.
📒Будынак выкупіла фірма "Формула вады" ў 2020 г., як і Міцкевіча, 7. Умовы продажу забаранялі разбурэнне, пашкоджанне будынкаў, пагаршэнне іх тэхнічнага стану і навукова неабгрунтаванае змену параметраў, страту канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей, пагаршэнне іх успрымання, неабгрунтаваную змену архітэктуры фасадаў. Раней будынкі, якія лічацца сімваламі раёна ўнікальнай гарадской драўлянай забудовы Новы Свет, хацелі зносіць, але гараджане пратэставалі.
У чаце пішуць, што ніякіх балконаў няма, ёсць толькі гаўбец.
Насамрэч усё дакладна наадварот. Слова гаўбец немагчыма адшукаць ні ў сучасных акадэмічных, ні ў даваенных, ні ў дыялектычных слоўніках беларускай мовы.
Адзіная крыніца, дзе гэтае слова ўжываецца - Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік Вацлава Ластоўскага, выдадзены ў 1924 годзе. І на гэтым амаль усё.
БАЛКОН м. вісячы ганак з балясамі, або выступ на зьне дому; стар.: гаўбец, галубец; балькон, паладок.
Глядзіце які цуд зрабілі з дапамогай нейрасетак, вярнуўшы жыццё на вуліцы Менска, якога больш не існуе. 😍
https://youtu.be/T7X-9qkd0iQ
Праект Архіварта стварыў аўдыя-гід па Менску.
https://archivarta.by/audioguide/
Гэта пробная версія для абмежаванай колькасці аб'ектаў у Менску агучаная беларускай нейрасеткай (не ідэальна, але прымальна).
Калі мы зразумеем, што аўдыягід прымальны па якасці і ім карыстаюцца людзі, мы будзем дадаваць новыя аб'екты на мапу па ўсёй краіне. Між іншым на Архіварце зараз амаль 3 тысячы аб'ектаў.
Калі вы хочаце, каб аб'екты вашага мястэчка ці ваш аб'ект таксама дадалі ў аўдыягід, напішыце нам пра гэта.
Таксама вы можаце ствараць свае аб'екты на Архіварце ці ўвогуле стаць рэдактарам, проста напішыце нам.
@archivartaby
Вось які зандаж зрабілі на Спаскай царкве ў Полацку. На фасадах два закрытыя зандажы, дзе ў нішах і вакол іх выяўлены паліхромныя роспісы, і яшчэ два пад тынкам, дзе сляды архітэктурных дэталяў.
Пакідаць раскрытымі роспісы азначала б іх знішчэнне з часам, таму закрытае экспанаванне вымушаная рэч.
Аднак, я неяк спадзяваў на нешта больш цывільнае, зараз выглядае як кавалак парніка з дачы.
Вельмі шмат каркасу, які ў тым ліку перакрывае саму нішу, а шкло жудасна люстраное, за ім проста не бачна таго, што хацелі паказаць зандажом. І гэта ў змрочны зімні дзень.
Хацелася б бачыць на такім помніку дарагое цэльнае шкло, якое б каркас трымаў толькі па контуры, без нейкіх недарэчных перамычак, і каб яно было з эфектам антыблік.
Чаму так танна выглядае? Гэта ж не часова экспазіцыя.
#выяўленне #старажытнарускаедойлідства #полацк
У Баранавічах пачынаецца рэканструкцыя было даходнага дома па Тэльмана, 16. Будынак быў пабудаваны ў 1920 годзе, да 2019 года ў ім размяшчаўся наркалагічны дыспансер.
Будынак не з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, але ў праекце зон аховы суседняга пажарнага дэпо ён пазначаны як будынак з прыкметамі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У 2019 годзе ён быў прададзены на аўкцыёне разам з размешчаным побач зямельным участкам, на якім новы ўласнік, акрамя рэканструкцыі існуючага будынка пад аб'ект гандлю і бытавога абслугоўвання насельніцтва, плануе пабудаваць яшчэ адзін гандлёвы аб'ект. Абодва будынкі будуць злучацца пераходнай галерэяй, таксама побач размесціцца паркоўка.
Мяркуючы па праекце, кардынальных зменаў у выглядзе гістарычнага будынка не плануецца.
Крыніца
#баранавічы #гістарычнаязабудова #рэканструкцыя
Интерьер магазина "Океан"
Аладов В. Н., Неумывакин С. Б., "Белгипроторг" (совместно с фирмой "Linde AG", ФРГ)
БГАНТД, Ф. 224
БГАНТД, Ф. 293
Нядаўна памёр фатограф Уладзімір Шарнікаў, які найчасцей асацыюецца з выстаўкамі, прысвечаным Афганскай вайне, якую прайшоў ён сам. Здавалася б ідэалагічная скіраванасць зразумелая. А вось і не.
Шарнікаў аб'ездзіў усю Беларусь, фатаграфуючы вёскі і народнае дойлідства. З яго сям'ёй звязаная гісторыя вятрака, які сёння стаіць у Міколіным Востраве пад Светлагорскам.
Млын быў пабудаваны ў XIX ст. і доўгі час знаходзілася на хутары недалёка вёскі Ляды Жлобінскага раёна. У 1920-я гады яе сюды перавёз Савелій Фамінюк. У 1930-м годзе яе калектывізавалі, а млынара саслалі на Салаўкі. Фамінюк вярнуўся у 1935 годзе, але ў час новай хвалі тэрору ў 1937 годзе яго зноў арыштавалі і расстралялі. Савелій Фамінюк быў дзедам Уладзіміра Шарнікава.
Млын перавезлі ў саму вёску. У 1960-я гг. яе перавялі на электрацягу. Вятрак дзейнічаў да 1999 года.
У 1996 годзе рашэннем Жлобінскага райвыканкама млын быў вернуты дачцэ Фамінюка Настассі, маці Уладзіміра. Што рабіць з млынам было незразумела. Мясцовы фермер Уладзімір Быхавец захацеў перавезці вятрак да сябе ў аграсядзібу, што і зрабіў праз тры гады.
Адзіная ўмова Шарнікавых — каб перад млынам стаяў камень з выбітым імем дзеда-млынара і згадкай пра тое, што ён быў рэпрэсаваны савецкай уладай. Быхавец выканаў гэтую умову.
Сёння вятрак у Міколіным Востраве з'яўляцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю (шыфр 313Г000765).
#млыны
Як толькі рабочыя знайшлі надмагіллі, чыноўнікі запрасілі археолагаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, якія ў бліжэйшы час вызначаць пералік даследаванняў выяўленых аб'ектаў, уключаючы іх прыналежнасць да гісторыка-культурных каштоўнасцей. Пра знаходкі таксама было паведамлена яўрэйскай абшчыне.
У адміністрацыі Маскоўскага раёна ўдакладнілі, што работы арганізаваны не на тэрыторыі былых могілак, а ўздоўж яе мяжы. Пры гэтым падчас раскопак чалавечыя парэшткі там не знойдзены. Калі спецыялісты пацвердзяць гістарычную каштоўнасць надмагілляў, будзе забяспечана іх захаванасць, вызначана месца экспанавання і прыняты ўсе меры для абароны.
- Цяпер працы прыпыненыя і будуць адноўленыя толькі пасля ўліку ўсіх нюансаў і строга ў адпаведнасці з усталяванымі нормамі і рэкамендацыямі. Мы прымаем усе неабходныя меры для захавання гістарычнай спадчыны і павагі да памяці мінулага, - рэзюмавалі ў адміністрацыі.
Крыніца
Тое, што адразу звярнуліся да археолагаў і спынілі працы гэта добрая навіна. Але да гэтага заспакаяльнага тэксту ёсць некалькі пытанняў:
А калі спецыялісты не пацвердзяць гістарычную каштоўнасць надмагілляў, то што? Пусцяць на друз?
«Работы арганізаваны не на тэрыторыі былых могілак, а ўздоўж яе мяжы». А як вы вызначылі, што гэта не тэрыторыя могілак? На мясцовасці няма аніякіх пазнакаў, на геападаснове таксама няма пазнакаў што вось тут ужо могілкі, а тут ужо не. Калі б могілкі былі гісторыка-культурнай каштоўнасцю, чаго безвынікова дамагаўся Астаповіч, то акрамя ўласна тэрыторыі могілак, былі б вызначыны зона аховы і зона культурнага слоя з рэгламентамі датычна земляных работ. А пакуль што на вока. Не знайшлі касцей - значыць яшчэ не могілкі, знайшлі - значыць ужо могілкі. Між тым у зямлі акрамя касцей, як выяівлася, можна адшукаць шмат чаго іншага.
#могілкі #археалогія #яўрэйскаяспадчына
✨ У Беларусі зацвердзілі Палажэнне аб архітэктурна-гарадскіх саветах ✨
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі афіцыйна зацвердзіла Палажэнне аб архітэктурна-гарадскіх саветах (АГС). Гэты дакумент, прыняты пастановай № 79 ад 12 ліпеня 2024 года, рэгламентуе дзейнасць саветаў, якія будуць адыгрываць важную ролю ў сферы архітэктуры і горадабудаўніцтва.
🔹 Галоўныя задачы АГС
Асноўная місія саветаў — разгляд і вырашэнне актуальных пытанняў у архітэктурнай і будаўнічай галіне. Гэта дазволіць распрацоўваць адпаведныя прапановы і рэкамендацыі для далейшага развіцця сферы.
🔹 Якія пытанні разглядаюць саветы?
✅ Эфектыўнасць дзейнасці тэрытарыяльных падраздзяленняў у сферы архітэктуры і горадабудаўніцтва;
✅ Удасканаленне нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць архітэктурную дзейнасць;
✅ Узаемадзеянне дзяржаўных органаў і арганізацый, што займаюцца архітэктурнай дзейнасцю;
✅ Стварэнне інфармацыйных банкаў і баз даных у галіне архітэктуры Беларусі;
✅ Градбудаўнічае планаванне тэрыторый усіх узроўняў;
✅ Вырашэнне складаных і спрэчных пытанняў у архітэктурнай практыцы;
✅ Разгляд зваротаў грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб.
Прыняцце гэтага дакумента дазволіць удасканаліць архітэктурнае асяроддзе краіны і забяспечыць эфектыўнае кіраванне горадабудаўнічымі працэсамі.
Другі заход на знішчэнне будынка першай гарадской электрастанцыі па 2-м Крутым завулку ў Магілёве, помніка індустрыяльнага развіцця рэгіёна, каб пабудаваць убогі шасціпавярховік. 😡
https://mogilev.gov.by/overall/obshchestvennye-obsuzhdeniya/obshchestvennye-obsuzhdeniya/20250124-Otchet-OVOS-Dom-Krutoi/
#Магілёў #гістарычнаязабудова #прамысловаяспадчына #знішчэнне