Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі. Наш чат: https://t.me/spadczynachat Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Еще о дореволюционках без биографии. На прошлой неделе благодаря Андрею Сосенкову вновь удалось побывать на территории закрытого завода имени Кирова на Красноармейской. В прошлый раз я гулял по цехам и заводоуправлению, построенным в 70-х (отдельный пост по ссылке), а теперь открылся доступ к той части предприятия, что выросла еще в 30-е годы. О ней, конечно, тоже последует отдельная запись в блоге, а теперь чуть-чуть анонсов.
На терриитории завода нашлась неизвестная мне двухэтажка аж 1890-х годов постройки. Очень крепенький домик, в котором теперь снимают кино! Была возможность зайти и вовнутрь.
Да, если вам нужно снять кино, сериал, клип и вы ищете локации, то Андрей поможет - обращайтесь к нему || #архминск
🔸Источник: Минск и минчанин
🔸Мои каналы: о Беларуси | о мире | инста
Могілкавая капліца ў Выгалавічах, 2023 і 2025 год
З гадамі ў капліцы першай паловы 20 стагоддзя прасеў падмурак, згнілі ніжнія вянцы, пачала працякаць страха. Таму ў 2024 годзе настаяцель Княгінінскай царквы прапанаваў адрамантаваць капліцу, і вяскоўцы пагадзіліся.
Не сказаць, што старая капліца вылучалася сваёй архітэктурай ці багатай гісторыяй, але яна арганічна ўпісвалася ў прастору могілак. Новая капліца "еўрарамонту" выглядае досыць танна і чужародна для месца памяці
Які рымскі храм з'яўляецца галоўным храмам каталіцкага свету, маці ўсіх цэркваў?
Читать полностью…Папярэдні Папа, які насіў тое ж імя, што і цяперашні, Леў XIII, які займаў Святы Прастол з 1878 па 1903 гады, вядомы перш за ўсё тым, што стаў самым раннім чалавекам, якога знялі на відэа.
Ён нарадзіўся 2 сакавіка 1810 года. У 1896 годзе, калі яму было 86 гадоў, італьянскі прыдворны фатограф Віторыа Кальчына, які быў прадстаўніком братоў Люм'ер у Італіі, засняў Льва XIII ў садах Ватыкана.
Леў не з'яўляецца самым старым чалавекам, якога здымала камерам, і не з'яўляецца першым, каго здымалі ў свеце. Але з'яўляецца самым ранненароджаным - невядомыя запісы, якія б заснялі людзей, што нарадзіліся раней за 1890 год.
https://www.youtube.com/watch?v=3IVQ-1t92hA
Вы гэта бычылі???
Я неяк прапусціў гэтую публікацыю з рэканструкцыі геаметэаралагічнай абсерваторыі ў Мінску, цяпер адкрыў, а там золата!
Вы проста паглядзіце на гэтую ўблюдачную якасць работ. Будынак яшчэ не скончылі, а ўжо хочацца яго адрэстаўраваць - усё крывое, усё аблезлае, відаць, падрадчыкі халтурылі па-чорнаму.
Але самы эпікфэйл, я нават не ведаю, чаму ніхто не звярнуў увагі, у тым, што яны пачалі з ужо патынкаваных і пафарбаваных сцен збіваць гэтую свежую аддзелку. Відаць, так накасячылі, што прымусілі пераробліваць увесь фасад.
Хто гэтых клоўнаў да гісторыка-культурных каштоўнасцей падпускае? Я б ім і кафлю ў талкане не даверыў класці. 🤡🤡🤡
Фоткі старыя, дасылайце нам у чат ці бот актуальныя фотаздымкі, паглядзім што там цяпер.
#дэградацыя #Мінск #савецкаяспадчына
https://blizko.by/notes/budet-novyy-kupol-kak-idet-rekonstruktsiya-znamenitoy-observatorii-belgidrometa-_al
7 мая ў Гродне з падпорнай сцяны чыгуначнага пуцеправода па Падольнай вуліцы адслаілася і абрынулася ўся тынкоўка. Пуцеправод, відаць, пабудаваны яшчэ ў 1860-я гады, калі пракладалі чыгунку цераз Нёман. У час Першай сусветнай вайны арка была разбурана і адноўлена зноў. Ніякага тынку на падпорнай сцяне не было.
#Гродна #інжынерныязбудаванні #разбурэнне #масты
/channel/urbanhrodna/2390
Разбураная ў час вайны Свята-Георгіеўская царква ў Нясвіжы, пабудаваная ў канцы XVI стагоддзя Радзівілам Сіроткай як касцёл Святой Кацярыны пры кляштары бернардзінцаў.
У 1950-я гады храм знесены савецкімі ўладамі.
Сеўрук у 1939 годзе пераехаў з Вільні ў Нясвіж, дзе пасяліўся ў будынку былой ратушы, дзе яму выдзелілі майстэрню. Усю вайну правёў у гэтым горадзе. Пасля вайны, вядома ў Заходняй Беларусі мастак, стараўся не адсвечваць савецкім уладам і на забылі аж да 1990-х гадоў.
Зараз у Нясвіжскім замку праходзіць выстаўка “Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага”.
/channel/niasvizh_museum/3957
#Мінск
https://realt.onliner.by/2025/05/01/barelef-solidarnost
Ці ведалі вы, што архітэктары напэўна з'яўляюцца самымі даўгавечнымі людзьмі на Зямлі?
І я не пра Калатраву, Гаўдзі, Ле Карбюзье, якія працавалі пасля 70 гадоў.
* Вальтэр Гропіус (1883-1969). Заснавальнік Баухауса. Пражыў 86 гадоў, што даволі незвычайна для немца у той час. Праектаваў да самай смерці.
* Рэнца Піяна (нар. 1937). Аўтар цэнтра Пампіду ў Парыжы. Пражыў 87 гадоў. Усё яшчэ праектуе.
* Норман Фостэр (нар. 1935). Аўтар лонданскага Агурка, моста Міленіума і двара Брытанскага музея. Праз месяц яму спаўняецца 90 гадоў. Усё яшчэ праектуе.
* Гюстаў Эйфель (1832-1923). Эйфелева вежа ў Парыжы. Пражыў 91 год.
* Фрэнк Лойд Райт (1867 -1959). Дом над вадападам і музей Саламона Гугенхайма. Пражыў 91 год.
* Іван Жалтоўскі (1867-1959). Беларускі шляхціц, які прыдумаў савецкі ампір. Перажыў рэвалюцыю, дзве вайны і сталінскія рэпрэсіі. Пражыў 91 год.
* Фрэнк Гэры (нар. 1929). Музей Гугенхайма ў Більбаа і канцэртная зала імя Уолта Дыснея. Пражыў 96 гадоў. Усё яшчэ праектуе.
* Філіп Джонсан (1906-2005). Хрустальны сабор і Брама Еўропы ў Мадрыдзе. Пражыў 98 гадоў.
Бэй Юймін (1917-2019). Піраміда Луўра. Пражыў 102 гады.
* Оскар Німеер (1907-2012). Забудова Бразіліі, новай сталіцыі Бразіліі. Пражыў 104 года.
І гэта не тое, каб я адбіраў нейкіх ноўнэймаў праз іх узрост. Не, гэта ўсё зоркі першай велічыні ў архітэктуры, імёны якіх знаёмыя не толькі студэнтам-архітэктарам, але і многіх абывацелям. Я толькі пра Юйміна не ведаў, чамусьці быў упэўнены, што піраміда Луўра твор еўрапейскіх архітэктараў.
Чаму архітэктары так доўга жывуць?
Па-першае, гэта дастатак і ўзровень жыцця. Натуральна, што ўсе пералічаныя людзі вельмі забяспечаныя. Праектаванне і імя заўсёды каштуе дорага. Ну акрамя Беларусі, дзе сказалі, што "архітэктары зажраліся" і парэзалі працэнты ад кошту аб'екта. Вынік палітыкі ўсе бачаць. Добрае харчаванне, добрая медыцына і г.д. твораць цуды.
Па-другое, інтэлектуальная дзейнасць. Архітэктура ахоплівае ўсе сферы жыцця, якім у праекце трэба надаць увагу. І кожны праект гэта абсалютна новае ўсё. І ва ўсім трэба разабрацца. Дэменцыі і іншым бедам з башкой няма месца. Увогуле навукоўцы жывуць даўжэй за іншых, але архітэктары тут, вядома, усіх пераплюнулі.
Па-трэцяе, праца на самога сябе. Я думаю многія назіралі, як яшчэ бадзёрага прыстарэлага выкладчыка ці навукоўца выпраўляюць на пенсію і ён вельмі хутка згасае і памірае. Усе гэтыя мэтры працуюць на сябе і іх ніхто не можа звольніць, бо яны аснова і імя бюро. Так, часта гэта даволі фармальная праца: прыйсці паразмаўляць з маладымі, распавесці байкі з жыцця маладым, падкрэсліць тоўстым алоўкам на раздрукаваных рэндарах. Але наяўнасць стваральнай працы гэта тое, што надае сэнс жыццю. Ну якая смерць, калі вы толькі выйгралі конкурс на пабудову музея ў сталіцы? Многія старыя на пенсіі пазбаўлены гэтага сэнсу, яны літаральна дажываюць.
Чацвёрты пункт. Памылка выжылага - лічыць, што ўсе мэтры дажываюць да глыбокай старасці. Хутчэй наадварот. Мы ведаем гэтых мэтраў, бо яны дажылі да глыбокай старасці. У архітэктуры слава адцягнутая, вам трэба жыць вееельмі доўга, каб урваць нейкі годны праект і зарабіць імя. Многія акцёры і музыкі становяцца вядомыя ў 20+ гадоў, першая кніга Роўлінг пра Гары Потэра выйшла, калі ёй было 31. Навукоўцам таксама прасцей - у прынцыпе да 40 гадоў ужо зразумелы ўзровень даследчыка.
А вось маладых архітэктараў ніхто не ведае - спачатку доўга вучышся, пасля працуеш на дзядзю, робіш розныя вузлы і рэндары. Бліжэй к 50 становіцца ясна, што з цябе атрымаецца, калі ты "вырасцеш"))) Ну і яшчэ гадоў 40-50 трэба на самарэалізацыю.
Уласна многія маладзейшыя архітэктары памерлі ў ценю гэтых мэтраў, працуючы без уласнага імя на іх. І мы пра іх не даведаемся. F
Лекцыя краязнаўца Вадзіма Зелянкова на тэму «Мінск. Два стагоддзі добраўпарадкавання». Як змянялася знешняе аблічча горада на працягу XIX – XX стст.
#мінск #паркі #добраўпарадкаванне
https://www.youtube.com/watch?v=kgfbn0zKrLs&list=WL&index=6
Прададзены ў 2021 годзе за адну базавую велічыню мураваны будынак у в. Завячэлле Ушацкага раёна, у якім раней размяшчалася школа і бібліятэка, зноў выстаўлены на аўкцыён за 42 рублі.
Гісторыя будынка дакладна невядомая, пры вёсцы існаваў як фальварак, так і царкоўна-прыхадская школа, пабудаваная ў 1886 годзе пры мясцовай царкве (знішчана), якімі можа з'яўляцца дадзены будынак.
Фота
#Завячэлле #аўкцыёны #гістарычнаязабудова
У Магілёве царкоўнікі хочуць пабудаваць яшчэ адну тыпавую царкву, знішчыўшы значны кавалак Пячэрскага лесапарку, які з'яўляецца ледзь не адзіным месцам адпачынкаў усіх жыхароў горада.
Акрамя таго гэтая тэрыторыя з'яўляецца ахоўнай зонай заказніка Пячэрскі, дзе прама ў рэгламентах забаронены знос цэлага шэрагу відаў дрэваў. Вядома, на грамадскае абмеркаванне не было прадастаўлена аніякай інфармацыі - ні пра знос дрэваў, ні пра ахоўную зону — усё, каб прашло як па масле.
Але не прайшло. Справа ў тым, што царкоўнікаў і іхнія пражэкты люта ненавідзяць у Магілёве. Гэта парадокс, але горад, які многія ўяўляюць як апірышча праваслаўя з бясконцымі крыжовымі шляхамі і казакамі з нагайкамі, вельмі ваяўніча настроены супраць царквы.
Да нядаўняга часу гэтак жа было нават на ўзроўні выканкама. Пасадзіць сваю царкву на Замчышчы яны змаглі толькі атрымаўшы асабісты дазвол першай асобы ў краіне, а помнік Георгію Каніскаму доўга не знаходзіў хоць якога месца ў цэнтры горада - усе былі супраць увогуле яго з'яўлення.
Але цяпер усё змянілася. Адзін з магілёўцаў схадзіў на грамадскае абмеркаванне новай царквы і падзяліўся ўражаннямі:
Абсурдныя выказванні пра тое, што гэта не лес, а «бамжатнік, могілкі хатніх жывёл, буралом» і іншае.
Уся рыторыка грунтуецца на беспадстаўных заявах пра нібыта «тысячы» просьбаў ад жыхароў раёна, якія нібыта ўгаворваюць пабудаваць царкву менавіта на месцы маладога лесу.
Гучаць смешныя заявы пра «бабулек, якія жывуць у лесе і якім цяжка дабірацца да царквы».
Не прапанавана ні альтэрнатыўных месцаў для будаўніцтва, ні кампрамісных варыянтаў, што пакінулі б лес на месцы. Празрыстасці ў волевыяўленні жыхароў няма — усё толькі на словах, без пратакола.
Гучаць таксама заявы кіраўніцтва пра плануемую забудову лесу, нібыта гэта поле з пустазеллем.
Пры гэтым на падтрымку парку ў дагледжаным стане, вядома ж, грошай няма. Затое на храм ёсць.
На грамадскім абмеркаванні прадстаўлена толькі «канцэпцыя», а не гатовы праект. А гэта значыць, што пры зацвярджэнні будаўніцтва можа з’явіцца што заўгодна — хоць дзевяціпавярховая званіца.
Нормы шуму таксама нікога не цікавяць. Цытую: «Перазвон станоўча ўплывае на чалавека».
Гэта п*здец.
І, вядома, з боку царквы прысутнічаюць агрэсіўныя асобы, якія крычаць, перабіваюць і перашкаджаюць выказацца, размаўляючы на павышаных танах. Класіка.
На будынках Багуслаўскага маёнтка ў гомельскім Прудку вядуцца будаўнічыя работы. Згодна з пашпартам гэта рэканструкцыя будынка стайні, якая належыць школе алімпійскага рэзерву па прыкладных відах спорту.
Увесь комплекс з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Праектаванне вядзецца мінскай канторай «Газбудпраект», а гэта значыць, што навуковым кіраўніком выступае Алена Байнак, пасля якой гістфаку БДУ не засталося нічога гістарычнага. Робім ставачкі...
Фота
#Гомель #гістарычнаязабудова #рэканструкцыя
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай.
Аркі заклалі цэглай у два пласта і замазалі тынкоўкай у савецкія гады — так з’явіліся пустыя ўнутры перагародкі. Уваходная група сінагогі была замуравана амаль 70 гадоў. Прыбраўшы перагародкі, гэтую частку сінагогі вярнулі да аўтэнтычнага знешняга выгляду — менавіта такім ён быў у арыгінале, пасля апошняй перабудовы будынка ў 1902−1905 гг.
Фота
#Гродна #сінагогі #інтэр'еры
Грабніца персідскага цара Кіра II Вялікага ў Пасаргадах (Іран), пабудаваная ў VI ст. да н.э., выклікае шмат пытанняў. Адно з іх звязанае формай даху. Справа ў тым, што двухсхільныя дахі ў старажытнасці лічацца прыкметай месцаў, дзе быў снег. Пасаргады ж знаходзяцца на шыраце Каіра, дзе са снегам не вельмі. Усе іншыя пабудовы ў рэгіёне маюць плоскія дахі.
Читать полностью…Як цяпер выглядае адбудова гаспадарчага двара ў Лошыцы. Значная частка пабудоў была разабраная да падмуркаў і вымуроўваецца нанова з выкарыстаннем старой цэглы.
#Лошыца #рэстаўрацыя #рэканструкцыя #Мінск
Сядзібу Бжазоўскіх-Яленскіх у Янавічах Клецкага раёна накрылі вішнёвым металапрофілем замест фальца. Багатыя людзі - робяць на гісторыка-культурнай каштоўнасці тое, што пасля трэба будзе пераробліваць.
Фота
#сядзібы #Янавічы
Будаўніцтва моста цераз Свіслач пасля вайны. Справа ў кадр уладзіць летні кінатэатр у парку Горкага.
#Мінск #аднаўленне #вайна
У Жыровіцах цалкам разбіраюць драўляную Свята-Георгіеўскую царкву XVIII стагоддзя на мясцовых могілках. На апублікаваных фота бачна, што ўжо разабралі дах і купал.
Поўны разбор царквы прадугледжаны праектам рэстаўрацыі ад «Гроднаграмадзянпраекта», які можна адшукаць тут.
Ці змогуць сабраць як было?
#Жыровіцы #цэрквы #драўлянаедойлідства #рэстаўрацыя #знішчэнне
Раскрыт секрет древнего синего пигмента майя
#каларыстыка
https://tech.onliner.by/2025/05/06/raskryt-sekret-drevnego-sinego-pigmenta-majya
📌 Камяніца пачатку XX ст. на вуліцы МОПРаўскай, 6.
Да верасня 2022 яна выглядала як на першых двух фота (зробленыя ў 2007 і 2013 гадах), цяпер выглядае так як на апошніх двух (зробленыя зусім нядаўна). Будынак разабралі цалкам, да ўзроўню падвалаў. Гэта было магчыма, бо ён - прыватная ўласнасць і не меў статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Ён нават не быў вылучаны як шэраговая гістарычная забудова ў праекце зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Гродна». Дарэчы, тут жыла алімпійская чэмпіёнка Алена Валчэцкая.
🏚 Аднак, як казалі абазнаныя людзі, да нашага часу дом дайшоў у надта кепскім стане: з трэшчынамі на сценах, пашкоджаным падмуркам, шмат чаго і так давялося б перарабляць.
🤔 Што ў выніку? Новы будынак часткова нагадвае стары, выкарыстана арыгінальная цэгла. Ацэньваць такое можна па рознаму.
Што тычыцца таямнічай назвы “Мопраўская”, то МОПР расшыфроўваецца як Міжнародная арганізацыя дапамогі барацьбітам рэвалюцыі, або па-руску Международная организация помощи борцам революции.
Гэта была камуністычная міжнародная дабрачынная арганізацыя, створаная Камінтэрнам, такі аналаг Чырвонага Крыжа, але для камуністаў. У міжнародным фармаце яна дзейнічала да Другой сусветнай вайны, але савецкая секцыя існавала яшчэ да 1947 года.
📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш InstagramЧитать полностью…
🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube
☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127
За 15 гадоў народ, які "помнит и чтит свою историю и никому не позволит ее переписать", у Каралішчавічах пад Мінскам распіздзіў на металалом літую чыгунную агароджу XIX стагоддзя з магілы Антонія Доўнар-Запольскага і яго сына Гераніма, удзельніка паўстання 1863 года, які загінуў у Сібіры.
Вышэй здымкі 2010, 2023 і 2025 гадоў.
Засталося толькі спіздзіць крыж.
А галоўнае, што нейкія сукі працягваюць прымаць такі лом, хоць па ім жа бачна адкуль ён...
#Каралішчавічы #могілкі #вандалізм
З цікавага: аказваецца, што ліпы для азелянення Мінска былі выбраны не таму, што горад вызвалілі ў ліпені.
— Шмат гадоў задавалася пытаннем, хто быў тым паваенным рамантыкам, які так дакладна вызначыў час цвіцення галоўнага дрэва Мінска.
— Ніякай рамантыкі, — разупэўніў пры сустрэчы Васіль Шарапаў. —Гадавальнікаў і пародзістых саджанцаў тады не было, даволі дарослыя дрэвы прывозілі са спаленых вёсак, разбураных сядзібаў, з лесу, вядома.
Лепш за ўсё ў горадзе прыжываліся ліпы. Яны ўсім падабаліся формай кроны, багатым ценем, учэпістасцю каранёвай сістэмы. І толькі праз некалькі гадоў заўважылі, што ліпы ўхутваюцца духмянымі кветкавымі карункамі сапраўды да Дня вызвалення Мінска. Быццам сам лёс прывёў гэтае дрэва сюды.
Роспісы скляпенняў пад капліцай Святога Феліцыяна ў архікафедральным саборы Мінска.
Фота
#Мінск #роспісы #інтэр'еры #касцёлы
🌿Ведущий научный сотрудник лаборатории проблем экологии леса и дендрохронологии Лукин В.В. и младший научный сотрудник Моцный В.В. произвели отбор дендрохронологического материала из старейшего деревянного здания Беларуси "Лямуса" на территории Монастыря Бригиток (г.Гродно). Также для датировки исторических объектов и построения новых шкал на основе исторической древесины отобраны образцы из оригинальной стропильной системы монастыря. Планируется отбор образцов в Коложской церкви.
Читать полностью…На будынках Багуслаўскага маёнтка ў гомельскім Прудку вядуцца будаўнічыя работы. Згодна з пашпартам гэта рэканструкцыя будынка стайні, якая належыць школе алімпійскага рэзерву па прыкладных відах спорту.
Увесь комплекс з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Праектаванне вядзецца мінскай канторай «Газбудпраект», а гэта значыць, што навуковым кіраўніком выступае Алена Байнак, пасля якой гістфаку БДУ не засталося нічога гістарычнага. Робім ставачкі...
Фота
#Гомель #Прудок #гістарычнаязабудова #рэканструкцыя
На будынках Багуслаўскага маёнтка ў гомельскім Прудку вядуцца будаўнічыя работы. Згодна з пашпартам
Читать полностью…На каталіцкіх могілках у Радашковічах аднавілі два надмагіллі паэта і публіцыста Ежы Ляскарыса, чый род выводзіў сябе ад візантыйскіх Ласкарысаў, з якога паходзіць у тым ліку шэраг нікейскіх імператараў.
Пасля падзення Візантыйскай імперыі Ласкарысы эмігравалі ў Італію. У 1738 г. дзед Ежы Тэадор Ляскарыс прыбыў з Італіі у Рэч Паспалітую, заслужыўшы званне генерала войска Вялікага Княства Літоўскага.
Ежы Ляскарыс сябраваў з Зыгмунтам Чаховічам, мясцовым шляхціцам і паплечнікам Кастуся Каліноўскага. У канцы жыцця па запрашэнні Чаховіча, які вярнуўся з катаргі, Ляскарыс перабраўся ў Даўбарова пад Радашковічамі, дзе і памёр у 1888 годзе. Па смерці ягоны рукапісны архіў захоўваўся ў Бясядах Зыгмунта Чаховіча.
Пахаваны разам з жонкай на мясцовых могілках. Два надмагільныя помнікі датуюцца розным часам. Адзін з іх, больш позні і больш багаты, з чорнага каменю, выкананы у Мінску майстрам Грундонам, пра што сведчыць кляймо на самімі помніку.
Магіла самога Чаховіча, які мусіў быць пахаваны побач з Ляскарысам, бо за яго магілай стаіць вялікі помнік Чаховічавай жонкі, не выяўлены, відаць, не захаваўся.
Фота
#Могілкі #аднаўленне #Радашковічы
Наколькі больш шляхетнай сталі гістарычныя фасады, калі з дамоў па Сацыялістычнай вуліцы 58 і 60 у Бабруйску часткова знялі фарбу. Абсалютна незразумела, навошта ўвогуле фарбавалі. Калі фасад дома № 60 яшчэ патрабуе давядзення да розуму, то фасад дом № 58 выглядае цудоўна нават з тымі дэфектамі што ёсць.
#бабруйск #гістарычнаязабудова #ачыстка #каларыстыка