spadczyna | Unsorted

Telegram-канал spadczyna - Спадчына

2780

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі. Наш чат: https://t.me/spadczynachat Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Subscribe to a channel

Спадчына

Забываю падзяліцца, што пасля нашай публікацыі вуліцу у Радашковічах у гонар калабарацыяніста Уласава выправілі на вуліцу ў гонар Аляксандра Уласава, які стаяў ля вытокаў беларускай гімназіі. Больш ён вядомы, натуральна, тым, што быў рэдактарам-выдаўцом газеты «Наша ніва» ды заахвоціў да працы ў рэдакцыі Я. Коласа, Я. Купалу, З. Бядулю і Ядвігіна Ш. Але пра гэта не напісалі.

#Радашковічы #тапаніміка

Читать полностью…

Спадчына

Супрацоўнікі літоўскай мытні яшчэ 16 сакавіка на прапускным пункце ў Салечніках затрымалі царкоўны звон, які кантрабандай перавозіў у Беларусь грамадзянін Малдовы.

Грамадзянін Малдовы, які вусна заявіў мытнікам, што не перавозіць нічога забароненага або абавязковага для дэкларавання. Аднак пры аглядзе транспартнага сродку мытнікі выявілі нечаканую знаходку — схаваны пад мяхамі царкоўны звон.

Цяпер спецыялісты літоўскага Дэпартамента аховы культурнай спадчыны ацэньваюць, ці не з'яўляецца гэты звон вагой 260 кг аб'ектам культурнай спадчыны. Таксама ёсць падазрэнні, што ён мог быць выкрадзены з тэрыторыі Украіны. Згодна з надпісамі на звоне, ён, магчыма, быў адліты ў гонар святога XVII стагоддзя — мітрапаліта Кіеўскага і ўсёй Русі Пятра Магілы.

Не ведаю з чым там спецыялісты збіраюцца разбірацца, нават на першы позірк звон датуецца максімум XX стагоддзем - выдаюць патэрны арнаментальных накладак і спосаб размяшчэння партрэтаў.

Дастаткова загугліць "где отливают колокола", каб адшукаць сайт Яраслаўскага звонавага завода братоў Шувалавых, якія з'яўляюцца асноўным вытворцам званоў для РПЦ. Дык вось на сайце завода ёсць вялікая галерэя вырабаў. І там можна знайсці і тых самых херувімаў уверсе звона, і пояс з надпісам, выкананым тым жа шрыфтам, і Ф-падобныя накладкі пад надпісам, і падрэзаныя па ніжнім краі партрэты святых, і нават той жа арнаментальны паясок у месцы пашырэння звона.

На разгадку загадкі ў неспецыяліста пайшло 5 хвілін. Паглядзім за які час справяцца літоўскія эксперты. Звон быў затрыманы з 15 на 16 сакавіка...

Читать полностью…

Спадчына

У Брэсце з аўкцыёну за адну базавую прадаецца былая насосная станцыя па вуліцы Хрустальная, 31А. Выглядае, што пабудаваная яна была ў міжваенны час. Галоўны фасад цыліндрычнага збудавання акцэнтаваны псеўдарызалітам з пілястрамі і высокім атыкам.

Будынак прадаюць з умовай зносу.

#непомнік #Брэст #аўкцыёны #прамысловаяархітэктура
https://blizko.by/notes/v-breste-s-auktsiona-za-odnu-bazovuyu-prodaetsya-unikalnoe-sooruzhenie-pohozhe-na-krepost-no-eto-sovsem-ne-ona_vg

Читать полностью…

Спадчына

Падчас паўстання Багдана Хмяльніцкага ў 1648–49 гг. многія яўрэі Брэста, які адыгрываў ролю цэнтра яўрэйства ў ВКЛ, беглі ў Польшчу і Данцыг, тыя, што засталіся ў горадзе былі выразаны. Паводле некаторых звестак, колькасць забітых даходзіла да 2 тыс.

Казакамі Хмяльніцкага была выразана значная частка яўрэйскага насельніцтва Украіны, якое не здолела збегчы ў ВКЛ ці схавацца ва ўмацаваных гарадах пад кантролем палякаў. У гэтым казакам дапамагалі расійскія войскі.

Расійскія войскі і ўкраінскія казакі ўзялі Смаленск, Віцебск, Полацк, Магілёў, Быхаў, дзе выразалі амаль усё яўрэйскае насельніцтва. Пацярпела вялікая колькасць іншых старых яўрэйскіх грамад, у тым ліку ў Вільні. У 1655 годзе расійскі военачальнік, захапіўшы Магілёў, загадаў яўрэям, якія адмовіліся хрысціцца, пакінуць горад, ім абяцалі даць людзей, якія перавядуць іх на бок Рэчы Паспалітай. Аднак пасля выхаду з горада яўрэяў перабілі стральцы.

Агульныя страты яўрэйскага насельніцтва ў час паўстання Хмяльніцкага ацэньваюцца ў 100 тысяч чалавек. Гэтую лічбу ў нашым рэгіёне змагла пераплюнуць толькі нацысцкая Германія.

Так што пытанне не стаіць так — «чаму ў Брэсце ёсць вуліца Хмяльніцкага?» А стаіць інакш — «якога чорта ў Беларусі ёсць хоць адна вуліца ў гонар Хмяльніцага?». Вы б яшчэ ў гонар Гёбельса вуліцы паназывалі.

#тапаніміка

Читать полностью…

Спадчына

У Мінску, Гродне, Віцебску, Магілёве, Гомелі і многіх меншых гарадах ёсць вуліцы ў гонар Багдана Хмяльніцкага. Няма ў Брэсце. Хто ведае чаму?

#загадкі #тапаніміка

Читать полностью…

Спадчына

Землятрус у М'янме разбурыў шэраг выбітных помнікаў архітэктуры і гісторыі. Сярод іх:

Манастыр Мэ Ну Брык, пабудаваны ў 1818 годзе каралевай Мэ Ну ў Інве.

Храм Будды Махамуні ў Мандалаі, адзін з галоўных будысцкіх храмаў М'янмы, дзе знаходзіцца шанаваная залатая статуя Будды. ​

Пагада Сінб'юмэ ў Мінгуне, беласнежная пагада, збудаваная ў 1816 годзе прынцам Баджыда ў памяць пра сваю жонку, вядомая сваёй унікальнай архітэктурай. ​

Каралеўскі палац у Мандалаі, пабудаваны паміж 1857 і 1859 гадамі каралём Міндонам, служыў апошняй каралеўскай рэзідэнцыяй дынастыі Канбаўн.

#разбурэнне #замежжа

Читать полностью…

Спадчына

Ва ўзросце 75 гадоў памерла архітэктар-горадабудаўнік Ларыса Смірнова, Заслужаны архітэктар Беларусі.

У 1971 годзе пасля заканчэння архітэктурнага факультэта БПІ яна прыйшла на працу ў «БелНДІПгорадабудаўніцтва». Гэтай арганізацыі яна прысвяціла практычна ўсё сваё прафесійнае жыццё. Працавала намесніцам дырэктара інстытута да канца 2010-х гадоў.

Яна аўтарка амаль 50 горадабудаўнічых праектаў і навукова-даследчых работ. Была аўтарам, суаўтарам або кіраўніком калектываў пры распрацоўцы генеральных планаў Віцебска, Пастаў, Бягомля, выкананых у 1970-х, абласных цэнтраў рэспублікі (Брэст, Магілёў, Гродна, Гомель, Віцебск), выкананых у 2003-м. З больш позніх — генеральны план новага горада энергетыкаў Астраўца (2009).

Удзельнічала ў распрацоўцы праектаў рэгенерацыі гістарычнага цэнтра г. Віцебска, рэканструкцыі цэнтральнай часткі г. Давыд-Гарадка, праекта адраджэння гісторыка-архітэктурнага комплексу Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра.

Развітанне адбудзецца 2 красавіка (серада) у 13.00 у царкве праведнага Лазара Чацверадзённага на Паўночных могілках (каля Мінскага крэматорыя).

https://bsa.by/news/BUA/obschestvennoe-obyedinenie-belorusskiy-soyuz-arhitektorov-s-priskorbiem-soobschaet-chto-segodnya-31-marta-2025g-ushla-iz-jizni-chlen-soveta-i-pravleniya-oo-bsa-zaslujennyiy-arhitektor-respubliki-belarus-larisa-nikolaevna-smirnova

https://minsknews.by/ne-stalo-arhitektora-gradostroitelya-larisy-smirnovoj/
#асобы

Читать полностью…

Спадчына

У Мінску з'явіцца «сквер 80-годдя Перемоги»

Прачытаў у навіне цудоўнае:

Кроме того, сквер возле факультета журналистики БГУ получит новое название «Сквер 80-летия Победы».

По словам начальника управления культуры Мингорисполкома Екатерины Лучиной, предложения о наименовании улиц и сквера были опубликованы в прессе и не вызвали возражений у жителей.

Якой бляха прэсе? У прэсе былі вуліцы ў гонар архітэктараў і дыпламатаў, а таксама сквер у Курасоўшчыне ў гонар былога дырэктара завода. Ніякіх сквераў 80-годдзя Перамогі нідзе не было. Знаходжу іншую навіну пра сквер:
Решение присвоить названия некоторым из новых улиц столицы принято на 10-й очередной сессии Минского городского Совета депутатов 28 марта, передает корреспондент агентства «Минск-Новости».

Предложения о присвоении наименований были опубликованы в газетах «Минский курьер» и «Вечерний Минск». Замечания и другие предложения от жителей города не поступали.

Гэты сайт, minsknews.by, гэта сайт раёнак «Минский курьер» і «Вечерний Минск». Шукаем на ім згадкі пра прапанову надаць скверу і не знаходзім! Затое знаходзім згадку ад 19 сакавіка пра тое, што ў скверы 80-годдзя Перамогі паставяць помнік падпольшчыкам, то бок больш як за тыдзень да рашэння савета дэпутатаў (а пастановы гарвыканкама няма дагэтуль).

То бок грамадскае абмеркаванне аб прысваенні назвы скверу, калі пра яго ўвогуле паведамлялі, было схавана ад шырокай грамадскасці на старонках папяровых газет і ні разу не агучвалася ў інтэрнэце. Ад людзей сарамліва хавалі Перамогу 🤦‍♂️

Трэба яшчэ будзе праверыць гэтыя газеты, ёсць падазрэнне, што прапановы назваць сквер ў гонар 80-годдзя Перамогі няма і там.

Цяпер маё ўлюбёнае. Калі будуць прытрымлівацца ўласнага закона «Аб найменні геаграфічных аб'ектаў» (які дзейнічае ўжо 15 гадоў і за гэты час ужо можна было запомніць яго палажэнні), то сквер па-беларуску мусіць быць названы сквер 80-годдзя Перамогі, а вось з яе «спосабам транслітарацыі» перададзены на рускую.

Гэта азначае, што сквер па-руску будзе называцца сквер 80-годдя Перемоги. Гэтак жа як улица Будавников і парк Письменников каля нацыянальнай бібліятэкі. 🥰 Прыгажосць.

Мне здаецца, што гэта закон быў адмыслова прыняты, каб дурныя назвы больш не пранікалі ў гарадскую гаданіміку, больш звярталі ўвагу на захаванне назваў гістарычных мясцін і ўшанаванне імёнаў людзей. Але год за годам чыноўнікі ўпарта прасоўваюць свае геніяльныя назвы...

Юбілейныя назвы гэта ўвогуле нейкі фімоз галаўнога мозгу, поўная творчая імпатэнцыя, калі нічога годнага прыдумаць не могуць і звяртаюцца да заганнай савецкай практыкі. Памятаеце гэтыя назвы-ўроды: парк культуры і адпачынку імя 30-годдзя УЛКСМ, парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка, парк культуры і адпачынку імя 40-годдзя Перамогі? Мы зноў у гэтым пункце гісторыі... напрошваецца частушка «Откопаем Брежнева — будем жить по-прежнему!»

У Мінску ўжо ёсць плошча Перамогі, у іншым канцы горада - парк Перамогі, на які чорт яшчэ сквер 80-годдзя Перамогі? Вы ставіце там помнік падпольшчыкам, дык назавіце Скверам герояў-падпольшчыкаў, такой назвы няма ў горадзе, у чым праблема? 🤦‍♂️

#Мінск #тапаніміка #дэградацыя

Читать полностью…

Спадчына

Усе пабеглі і я пабег

Читать полностью…

Спадчына

У 2019 годзе быў зацверджаны праект зон аховы канструктывісцкага будынка па вуліцы Петруся Броўкі, 1, распрацаваны Навукова-праектным цэнтрам «РЭСТАБІЛІС». Нядаўна гэта будынак адрэстаўравалі. Але зоны аховы пачалі замінаць (для чаго яны ўласна і існуюць) рэалізоўваць будаўнічыя праекты.

На днях за подпісам міністра Чарнецкага ў праект зон аховы было ўнесена ўдакладненне. Было так:

15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
змена існуючага рэльефу і характару ландшафту;
знішчэнне гістарычных металічных секцый (1950-х гг.), выкарыстаных пры
будаўніцтве сучаснай агароджы.


А стала так:
15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, змена існуючага рэльефу і характару
ландшафту, акрамя работ па ўстройству аўтамабільнага праезда да будынка дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі» з боку вул. Акадэмічнай;
знішчэнне гістарычных металічных секцый (1950-х гг.), выкарыстаных пры
будаўніцтве сучаснай агароджы.

Думаю не трэба тлумачыць наколькі гэта заганная практыка, калі пад любую патрэбу ў нарматыўныя дакументы ўносяцца ўдакладненні і выключэнні. Бо тады сутнасць зон аховы проста размываецца — кожны можа рабіць што хоча, трэба толькі добра папрасіць.

#Мінск #ахова

Читать полностью…

Спадчына

Уезд у адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі, які вядомы з 985 года, зробяць на мове, якая з'явілася на гэтых землях праз 8 стагоддзяў пасля яго заснавання, а дамінаваць стала праз 10.

#заслаўе #тапаніміка #дэградацыя

Читать полностью…

Спадчына

У Кір'янаўцах Лідскага раёна прадаюць стары драўляны чыгуначны вакзал, пабудаваны ў 1905 годзе ў швейцарскім стылі. Аўкцыён адбудзецца 21 красавіка.

Крыніца

#Кір'янаўцы #чыгунка #гістарычнаязабудова #аўкцыёны

Читать полностью…

Спадчына

Від на Спаса-Ефрасінеўскі манастыр у Полацку. Цаглянага будынка на пярэднім плане не існуе сёння.

Oscar Detering. Degering Polozk, Juli 1918'. Part. gebräunt.
Крыніца

#Полацк

Читать полностью…

Спадчына

Самая распаўсюджаная назва вуліцы ў Беларусі - Цэнтральная. Яе можна сустрэць практычна ў кожным населеным пункце. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным кадастравым агенцтве.

Згодна з рэестрам вуліц і дарог адраснай сістэмы Беларусі, Цэнтральныя, Садовыя, Лясныя, Маладзёжныя, Палявыя, Школьныя, Лугавыя, Савецкія, Новыя і Зялёныя складаюць трэць усіх вуліц рэспублікі - 20,2 тысячы з 65,7 тысячы.

У мяне ад такіх назваў бамбіць больш, чым ад якіх-небудзь Леніных. У Леніне хаця б ідэя ёсць, а гэтыя абсалютна безаблічныя, скіраваныя на дэнацыяналізацыю краіны. Ладна Цэнтральныя і Новыя, яны ўзнікаюць натуральна, асабліва калі вёска ў адну ці дзве вуліцы. Але гэтыя Лугавыя, Зялёныя, Вясёлкавыя, Лясныя, Палявыя... 🤮

Дарэчы ў гонар Якуба Коласа названа 234 вуліцы ў населеных пунктах краіны, у гонар Янкі Купалы - 245. У Беларусі 11 гарадоў рэспубліканскага і абласнога падпарадкавання, адымаем іх, бо будзе ў кожным. Застаецца 223 і 234 вуліцы на 118 раёнаў. У сярэднім на адзін раён прыходзіцца прыкладна 1,89 вуліцы Коласа і 1,98 вуліцы Купалы. Не густа.

https://blizko.by/notes/nazvana-samaya-populyarnaya-ulitsa-v-belarusi-ona-est-pochti-v-kazhdom-naselennom-punkte_nm2

#тапаніміка

Читать полностью…

Спадчына

Гомельская епархія хоча аднавіць знесеную савецкімі ўладамі Георгіеўскую гарнізонную царкву ў Гомелі. Гэта стала адной з ключавых тэм на нядаўняй сустрэчы іерархаў са старшынёй гарвыканкама Уладзімірам Прывалавым і начальнікам упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Андрэем Марозавым.

Як паведамляе епархія, пры абмеркаванні сышліся пакуль на тым, што «пытанне ўзнаўлення гэтага храма застаецца актуальным і патрабуе дэталёвай прапрацоўкі».

Гістарычны храм быў пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя і з'яўляўся вайсковым. Пасля рэвалюцыі храм закрылі і выкарыстоўвалі ў якасці спартыўнай залы. У 1960-х гадах, калі пракладалі вуліцу Перамогі, храм знеслі.

Храм тыпавая мураўёўка, вельмі падобная па аб'ёмна-планіровачным рашэнні храмы былі пабудаваныя Прозаравым у Гродне і Дзвінску. Сёння на яго месцы астраўны бульвар, а галоўнае - адзін з аднабаковых праездаў вакол гэтага бульвара. Таксама ён размяшчаўся занадта блізка да фасада жылога дома, што робіць яго аднаўленне на ранейшым месцы немагчымым.

У Беларусі да канца 2021 года СанПіНам, які вызначаў санітарна-засцерагальныя зоны ад розных аб'ектаў, было забаронена будаваць храмы бліжэй за 50 м ад жылых дамоў.

19.5. размером 50 метров от:
объектов культового назначения (церкви, костелы, монастыри, молитвенные дома,
синагоги и другое) до фасадов жилых зданий;

У 2021 годзе СанПіН раздзярбанілі на некалькі асобных дакументаў, ні ў якім з якіх не ўдалося адшукаюць старую норму наконт аб'ектаў культавага прызначэння. Падазраю, што рэлігійнае лобі пастаралася. (Напішыце, калі гэта не так і норма кудысьці перакачавала).

Я да таго, што шырыня праспекта Перамогі ў Гомелі ў чырвоных лініях усяго 50 м і раней будаваць тут храмы было забаронена, а цяпер быццам бы і можна.

#Гомель #цэрквы #аднаўленне

Читать полностью…

Спадчына

Маўрытанскага стылю на фасадах Рускага тэатра будзе болей, чым планавалі спачатку. Фактычна арыгінальны выгляд, які яны мелі ў часы бытавання Харальнай сінагогі, вернуць усім сценах углыбіні неакласічнага порціка, прыбудаванага пасля вайны. З'явяцца трохлопасныя і падковабадоныя аконныя праёмы, характэрныя для гэтага стылю.

У тымпане порціка з'явіцца ляпная кампазіцыя, якая была ў праекце, але так і не была рэалізавана (гэта частае спрашчэнне праз нястачу грошай).

У рэпартажы гавораць, што адкрыюць участак столі з аўтэнтычным роспісам, адновяць ляпніну партала сцэны і бакавых ложаў, а таксама адновяць гістарычны роспіс на цокальным паверсе.

Завяршыць рамонт плануюць да лютага 2026 года.

#рэстаўрацыя #мінск #савецкаяспадчына #яўрэйскаяспадчына #сінагогі
https://ctv.by/news/obshestvo/remont-teatra-imeni-m-gorkogo-planiruyut-zavershit-v-2026-godu-uznali-kak-izmenitsya-zdanie

Читать полностью…

Спадчына

Беларускія ветракі

Крыніца
#ветракі #драўлянаедойлідства

Читать полностью…

Спадчына

Прапанова прысвоіць зялёнай зоне назву сквер 80-годдзя Перамогі публікавалася ў газетах, а ў інтэрнэце - не. Вось выразкі з «Минский курьер» ад 7 сакавіка і «Вечерний Минск» ад 6 сакавіка

#Мінск #тапаніміка

Читать полностью…

Спадчына

Неизвестный автор. Снимки интерьеров Госбанка СССР, 1929.

Два новых корпуса (арх. И. В. Жолтовский, при участии Г. П. Гольца) пристроены к основному зданию, возведенному для нужд Государственного банка в 1895 г. Архитектурное решение в духе итальянского ренессанса стало смелым заявлением в эпоху господства конструктивизма (в это же время, например, появляется знаменитый жилой дом в Кривоарбатском переулке).

#Жолтовский
#Москва

Читать полностью…

Спадчына

3 сакавіка 2025 года Белрэстаўрацыю выключылі са Спісу пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў), якія часова не дапускаюцца да ўдзелу ў працэдурах дзяржаўных закупак.

Знаходжанне ў гэтым спісе фактычна азначала забарону на працу паколькі праз працэдуру дзяржаўных закупак сёння праходзяць усе дзяржаўныя арганізацыі і прадпрыемствы, якія складаюць абсалютную большасць заказчыкаў «Белрэстаўрацыі».

У Спіс прадпрыемства патрапіла 6 лістапада 2024 года праз канфлікт з санаторыем «Азёрны», дачкой Нацбанка, вакол работ на Свяцкім палацы ў Гродзенскай вобласці.

Выключэнне са спісу нядобранадзейных супала з пераводам Караніка з пасады кіраўніка Гродзенскай вобласці і зменай кіраўніцтва Нацбанка.

Читать полностью…

Спадчына

Археолагі Інстытута гісторыі НАН Беларусі абследавалі тэрыторыю будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і парка Народнага адзінства ў Мінску з мэтай выяўлення яшчэ не ўлічаных аб’ектаў археалогіі і распрацоўкі мер па іх ахове. Такая работа праводзіцца вучонымі на тэрыторыі земляных і будаўнічых работ у адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове археалагічнай спадчыны краіны і дзяржаўнай праграмай навуковых даследаванняў "Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы"

Читать полностью…

Спадчына

У красавіку 2025 года пачнуцца падрыхтоўчыя работы па рэстаўрацыі інтэр'ераў касцёла Божага Цела ў Нясвіжы.

Будаўнічым праектам прадугледжаны рэстаўрацыя жывапісу малельнай залы, бабінца, прэсбітэрыя, памяшкання правай сакрыстыі ва ўзроўні першага паверха, хораў, сцен лесвіцы правай сакрыстыі ва ўзроўні другога паверха, рэстаўрацыя алтароў, амбона, аднаўленне люстраў, спавядальні, лавак і іншыя працы. Гэты праект з'яўляецца толькі пачатковым этапам навуковай рэстаўрацыі інтэр'ераў.

Агульная працягласць работ складзе 66 месяцаў — пяць з паловай гадоў. Работы плануецца пачаць ужо ў красавіку 2025 года, яны працягнуцца да канца 2030 года.

На рэстаўрацыю будзе выдзелена амаль 34 млн рублёў — гэта больш за 10 млн долараў па цяперашнім курсе. Ліміт фінансавання на 2025 год складае 1 млн 330 тыс. рублёў.

#Нясвіж #касцёлы #інтэр'еры #роспісы #рэстаўрацыя

Читать полностью…

Спадчына

Гарадскі дызайн, які заслужыў горад на Дняпры.

a.lesenok_/post/DHvtjVsMKoN?xmt=AQGzLix1UYBS3R0G0_bHNRnSY3RmKwvUN5ZgQi_31I5n5w">Фота

#дэградацыя #магілёў

Читать полностью…

Спадчына

Калі верыць Публічнай кадастравай карце (слой Элементы ўнутранага адраса), то ў Радашковічах Мінскай вобласці ёсць вуліца Уласава, названая ў гонар, цытую:

"Советского военачальника, в ходе Великой Отечественной войны перешедший на сторону врага, решением суда признан изменником Родины".

🤡 У складальнікаў базы нават пытанняў не ўзнікла, што можа быць не сталі б называць вуліцу ў гонар самага вядомага рускага калабарацыяніста, генерал-лейтэнанта Рускай вызвольнай арміі Андрэя Уласава?

Тут нават не трэба ніякую гісторыю вайны ўяўным ворагам перапісваць, беларусы яе, відаць, не ведаюць зусім, калі дапускаюць такія ганебныя памылкі.

#тапаніміка #Радашковічы

Читать полностью…

Спадчына

У Налібаках павысякалі старыя дрэвы вакол касцёла. Здаецца на касцельнай тэрыторыі іх не засталося зусім і новых, вядома, не з'явіцца — засланяюць людзей ад каталіцкага Бога. Дурны прыклад заразлівы.

Фота
#Налібакі #касцёлы #дрэвы

Читать полностью…

Спадчына

Пакуль прымаюць зоны аховы для гістарычнага цэнтра Заслаўя, у гэтым самым цэнтры да Дажынак 2025 зносяць гістарычную забудову, якая была пазбаўлена ахоўнага статусу. Як паведамляюць падпісчыкі, у пачатку лютага знеслі драўляную краму па вуліцы Савецкай, 34, а ў аўторак, 18 сакавіка, знеслі і карчму пачатку XX стагоддзя па вуліцы Савецкай, 36.

На старых здымках можна заўважыць на будынках шыльды. Будынкі сапраўды мелі ахоўны статус. Абодва дамы былі ўключаны былі ўзяты пад ахову ў 1994 годзе, у Дзяржаўны спіс перанесены ў 2007 годзе. У спісе яны заставалі прынамсі да 2012 года. Дом па вул.Савецкай, 34 датуецца ў ім 1912 – 1914 гг. (шыфр 613Г000331), а дом па вул.Савецкай, 36 - 1911 – 1914 гг. (шыфр 613Г000332).

З Дзяржаўнага спісу будынкі выключаны ў 2014 да Дня беларускага пісьменства, фрагменты будынка па вуліцы Паштовай, 11 выключаны трохі раней. У спісе за 2019 год будынкаў ужо няма.

Згодна з Кодэксам аб культуры пазбавіць помнік статусу можна, калі ён быў знішчаны або страціў адметнасці, якія абумовілі яму наданне статусу, і немагчымае ягонае навукова абгрунтаванне аднаўленне. Паколькі будынкі з 1994 года, калі атрымалі статус, ніяк не змяніліся, а іх выгляд добра вядомы, выключэнне са спісу незаконнае.

Фота

#Заслаўе #знішчэнне #гістарычнаязабудова #драўлянаедойлідства

Читать полностью…

Спадчына

У Мірскім замку ўзнаўляюць італьянскі сад XVIII стагоддзя — там з’явіцца аранжарэя з экзатычнымі раслінамі.

Менавіта з таго перыяду захавалася найвялікая колькасць архіўных дакументаў. З дапамогай іх архітэктары распрацоўвалі дэталёвы праект, які ўлічваў стылявыя асаблівасці эпохі. На распрацоўку праекта вучоным спатрэбілася дзесяць гадоў.

«Многіх грамадзян хвалявала, што для адраджэння сада давядзецца ссекчы 134 дрэвы. Мы растлумачылі насельніцтву, што па выніку на тэрыторыі гарадскога пасёлка Мір мы высадзім 1340 дрэў. Гэта значыць папоўнім страту ў дзесяціразовым памеры, — дырэктар музея «Замкавы комплекс «Мір» Аляксандр Лойка.

Пры стварэнні саду спецыялісты будуць прытрымлівацца аўтэнтычнай планіроўцы. Так сад будзе размяшчацца прыступкамі, а яго паверхню падзеляць дыяганальнымі і прамымі дарожкамі. Таксама павінен з’явіцца вадаём і фантан з кветнікамі ці брукаванай пляцоўкай.

Уся тэрыторыя будучага саду будзе выдзяляцца з навакольнага ландшафту ліпавай шпалерай. Унутраную кампазіцыю сфарміруюць з пладовых дрэў і кустоў, таксама выкарастаюць узрастаючыя па вышыні зялёныя загарадзі і насаджэнні. У садзе з’явіцца аранжарэя з экзатычнымі раслінамі, таксама ўсталююць скульптуры сучасных аўтараў.


Работы на тэрыторыі комплексу ўжо вядуцца. Спецыялісты ачышчаюць возера, фантанарый ужо ўстаноўлены.

https://grodnonews.by/news/kultura/v_mirskom_zamke_vossozdayut_unikalnyy_italyanskiy_sad_xviii_veka.html

#замкі #паркі #Мір #аднаўленне

Читать полностью…

Спадчына

У Ізабеліне падчас прац каля сінагогі XVIII стагоддзя, меркавана, выявілі манеты «барацінкі» часоў ВКЛ.

Барацінка — пашыраная сярод нумізматаў назва медных шэлегаў Польскага Каралеўства і ВКЛ 1659–1666 гадоў, якія чаканіліся па ініцыятыве трымальніка манетных двароў Ціта Лівія Бараціні. На беларускіх землях іх выпускалі, у тым ліку, на Брэсцкім манетным двары.

«Пакуль надвор’е не спрыяе кладачным працам — робім планіроўку пляцоўкі.
Паралельна знаходзім і грошы на працяг працы», — напісалі супрацоўнікі каманды-рэстаўратараў «Маёнтак Падароск», якія займаюцца будынкам сінагогі ў Ізабеліне.

#Ізабелін #сінагогі

Читать полностью…

Спадчына

Зацверджаны праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у цэнтральнай частцы г. Заслаўе.

Агульны ПЗА ахоплівае гарадзішча "Вал", былы кальвінскі збор, касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, этнаграфічны музей з млынам, домам завознікаў, свіранам і кузняй, а таксама драўляны будынкі пры чыгунцы па Вакзальнай вуліцы, 5 і 7 і загадкавая хата па вуліцы Рабочай, 18, у якой нічога каштоўнага нават я не бачу.

У розных месцах некаторыя будынкі пазначаны як каштоўнае гісторыка-архітэктурнае асяроддзе, але ні пераліку адрасоў гэтых будынкаў, ні хоць якога рэгламенту, які б іх абараняў - няма. Ну як заўсёды.

#ахова #Заслаўе

Читать полностью…

Спадчына

Тэма варварскай абрэзкі дрэваў у Беларусі, здаецца, невырашальная. Вось ізноў крупская раёнка пахвалілася, што спецыялістамі КУП «Жылцеплабуд» праведзена «фармовачная абрэзка дрэў», якія быццам заміналі крупчанам хадзіць.

Няўжо ператварэнне жывых здаровых дрэваў у пні без галін гэта тое, што фармовачная абрэзка? Яны ўвогуле выжывуць? Мы вырашылі запытацца ў Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі, і вось што яны адказалі:

«Праведзеная абрэзка з'яўляецца празмернай і не адпавядае патрабаванням фармовачнай абрэзкі, устаноўленым «Правіламі ўтрымання азелянёных тэрыторый» (пастанова Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 2020 г. № 1). Фармовачная абрэзка прадугледжвае частковае выдаленне галін з мэтай надання кроне пэўнай формы і падтрымання яе здароўя. Фактычна, дрэвы былі ператвораныя ў пні без захаваных галін, што з'яўляецца парушэннем. Візуальна пацвярджаецца адсутнасць апрацоўкі зрэзаў ахоўнымі сродкамі, а таксама папярэдніх работ па павышэнні ўстойлівасці дрэў (разрыхленне прыствольнага круга, выкананне каранёвых падкормак).

Спецыялісты інстытута лічаць, што такая абрэзка недапушчальная для здаровых дрэў і наносіць ім значную шкоду. Поўнае выдаленне кроны парушае натуральны рост і развіццё дрэў, зніжае іх устойлівасць. Верагоднасць выжывання дрэў пасля такой радыкальнай абрэзкі значна змяншаецца і залежыць ад пароды, узросту і іх першапачатковага стану. Ліпа – дастаткова ўстойлівае дрэва, здольнае да ўтварэння новых парасткаў. Аднак такое моцнае пашкоджанне, у спалучэнні з адсутнасцю апрацоўкі зрэзаў, можа прывесці да аслаблення дрэў, пашкоджання хваробамі і шкоднікамі, а ў выніку – да іх гібелі.

Дзеянні, якія прывялі да пашкоджання дрэў, могуць разглядацца як парушэнне «Правілаў утрымання зялёных насаджэнняў» і цягнуць за сабой адміністрацыйную адказнасць у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.04.2022 № 219 «Аб таксах для вызначэння памеру кампенсацыі шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, і парадку яе вылічэння».

Захавайце сабе гэты адказ спецыялістаў, каб патрабаваць спыніць варварскую абрэзку дрэваў у сваіх гарадах. Каб вырасціць дрэва патрэбныя дзесяцігоддзі, а каб знішчыць — усяго адна такая абрэзка нядбайных камунальнікаў, якая яшчэ і аплочваецца з вашых падаткаў. Ніякай адказнасці за свае дзеянні яны не нясуць, а беларускія гарады становяцца ўсё больш непрыгожымі.

#лікбез #паркі #Крупкі

Читать полностью…
Subscribe to a channel