spadczyna | Unsorted

Telegram-канал spadczyna - Спадчына

2780

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі. Наш чат: https://t.me/spadczynachat Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Subscribe to a channel

Спадчына

Праводзячы дадатковыя інжынерна-геалагічныя даследванні на Будслаўскім касцёле, каб прыняць неабходныя канструктыўныя рашэнні па ўзмацненні падмуркаў і грунтоў, былі выяўлены не толькі сцены страчанага кляштара, які прымыкаў да касцёла і чыё існаванне было добра вядомае, але і нейкія падмуркі ўнутры капліцы Святой Барбары, якая з'яўляецца першапачатковым мураваным храмам, пабудаваным у 1643 годзе. Касцёл не дае ўцямнага тлумачэння, што адлюстравана на здымках, якія ён апублікаваў, але бачна, што пад падлогай капліцы, вядомай сваім драўляным перспектыўным алтаром, ёсць касая сцяна. У касцёле мяркуюць, што гэта можа быць рэшткі сцяны алтарнай часткі першапачатковага касцёла, што разыходзіцца з цяперашнімі ўяўленнямі - сённяшняя капліца ў два разы даўжэйшая. Але калі гэта сапраўды граёнаная апсіда, то гэта, можа, магло б патлумачыць дзіўны план перспектыўнага алтара, які дрэнна ўпісваецца ў цяперашнюю прамавугольную прастору.

Фота
#Будслаў #касцёлы #археалогія

Читать полностью…

Спадчына

Што жыватворныя звароты ў райвыканкам робяць. Правялі суботнік на старых гарадскіх могілках Слуцка.

#могілкі #Слуцк
http://slutsk-gorod.by/novosti/item/na-kladbishche-po-ul-14-partizan-v-slutske-prokhodit-masshtabnyj-subbotnik
https://sluzkgkh.by/glavnaya/novosti/masshtabnyj-subbotnik-na-territorii-gorodskogo-kladbishcha

Читать полностью…

Спадчына

Абмерныя чарцяжы Гомельскага палаца ў час пасляваеннага аднаўлення.

#Гомель #палацы

Читать полностью…

Спадчына

Аднаўляць гатычныя скляпенні адносна проста, калі засталіся пяты скляпенняў, або хаця б сцены, на якіх бачны контур скляпенняў - далей чыстая геаметрыя.

Але ў Беларусі не так шмат прыкладаў нервюрных скляпенняў увогуле, а з адноўленых хіба вось, даруй божа, Лідскі замак. Можна бачыць, што гэтае пашырэнне на нервюрнай цэгле служыць паліцай для запаўнення скляпення.

Але і тут без ублюдачнай якасці «рэстаўрацыі» не абышлося ў Лідзе. Самае складанае месца ў такім скляпенні - месца перасячэння нервюр. Калі камень можна падчасаць і зрабіць складанай формы элемент, то ў выпадку з цэглай туды звычайна ўстаўлялі круглы ці квадратны элемент. Ён нярэдка быў дэкаратыўным ці проста мець дзірку для жырандолі.

У Лідзе зрабілі як атрымалася, нават не вельмі спрабавалі цэглу падганяць так, каб пасля рошчынай неяк заглядзіць гэтае места: адна нервюра проста разрывае іншую.

Карацей Лідскі замак таксама трэба зносіць і аднаўляць занава.

#Ліда #замкі

Читать полностью…

Спадчына

Стан Юр'еўскага касцёла ў Варнянах да рэстаўрацыі сярэдзіны 1980-х гг.

Крыніца
#Варняны #касцёлы

Читать полностью…

Спадчына

Летась на форуме Траяна ў Рыме рэканструявалі фрагмент каланады базілікі Ульпія, пабудаванай знакамітым Апаладорам Дамаскім. Быў скандал, бо грошы на аднаўленне даў расійскі алігарх Алішэр Усманаў. Але гаворка не пра гэта.

На першым здымку можна разгледзіць падыход да дэталяў. Няма ніякага сумнення, што на ўсім працягу антаблемента былі выразаныя з мармуру тыя ж каралі, што на арыгінальным фрагменце, і гэтак жа абломы мелі арнаментальную парэзку ў выглядзе лісткоў. Нішто не замінала іх аднавіць. Але рэстаўрацыйныя хартыі патрабуюць, каб новыя элементы выразна адрозніваліся ад аўтэнтычных. Тут гэта рэалізавана праз геаметрычную дакладнасць і спрашчэнне дэкору. Здалёк выглядае цэльна, бліжэй - выразна бачныя аўтэнтычныя элементы, якія паслужылі крыніцай рэканструкцыі.

Цікавая і капітэль калоны. Яе аўтэнтычная частка страціла большую частку лісцяў аканту і іншых элементаў, якія выступалі вонкі, але захавала тонкі разьбяны дэкор. Новая частка наадварот не мае аніякага дэкору, але абагульнена ўзнаўляе геаметрычную форму капітэлі.

Ствалы калон бачныя горш, але замест уставак з такога ж цёмнага каменю выкарыстаны іншы традыцыйны рымскі матэрыял - аранжавая цэгла. Нечаканы выбар, праўда?

Увогуле аднаўляць такія руіны міжнародныя дакументы не рэкамендуюць, толькі ў выключных выпадках. Але паўсюдная практыка кажа, што нават спецыялістаў такі парадак рэчаў не задавальняе. Тым больш метад анастылазу вельмі спакуслівы: у цябе ёсць амаль усе элементы і выразная сістэма пабудовы класічных збудавання — застаецца толькі сабраць пазл. Такія рэканструкцыі даюць лепшае разуменне пра выгляд старажытных збудаванняў, а таксама цягнуць за сабой больш дэталёвыя даследаванні помнікаў, іх гісторыі і тэхналогій будаўніцтва. Грэх не спакусіцца на такое.

#рым #рэстаўрацыя #аднаўленне #італія

Читать полностью…

Спадчына

Лекцыя краязнаўца Вадзіма Зелянкова «Як пераназывалі мінскія вуліцы: гісторыя, філалогія, логіка»

#Мінск #тапаніміка

https://www.youtube.com/watch?v=kJlM0T0Dek4&list=WL&index=1

Читать полностью…

Спадчына

Цісні лайк, калі хочаш, каб усе блядскія дрэвы ў горадзе зрабілі тамі ж прыгожымі. Не дамо засмечваць нашыя вуліцы лісцем!

#мінск

Читать полностью…

Спадчына

Будаўніцтва будынка архітэктурнага факультэта БНТУ ў канцы 1970-х гг. (фота)

Не ведаю за што яго любілі сакурснікі, як па мне дык больш мярзотнага збудавання ў Мінску няма. Па-першае, размешчаны ў срацы свету, калі я вучыўся ўжо было метро, але таксама трэба было праехаць праз увесь горад, а калісьці метро канчалася на Усходзе і трэба было яшчэ даязджаць на наземным транспарце. На маю думку ў маладых архітэктараў мусіць выхоўваць густ тая прастора, у якой яны вучацца. Я не разумею чаму можна было навучыцца паміж МКАД, лесапаркам і балотам... І гэта толькі звонку.

Унутры халодныя велізарныя холы з суцэльным шкленнем на першым паверсе. Шмат шкла, але заўсёды цёмна і холадна, бо будынак галоўным фасадам арыентаваны на поўнач, ніводны прамень святла туды не трапляў. У будынку не працавалі (і ніхто не памятае каб працавалі) эскалатары, якія стаялі проста зашытыя гіпсакардонам. Ліфты не хадзілі на наш паверх, таму даводзілася цягаць драўляныя планшэты 1х1 м з тоўстымі рамамі па лесвіцы.

А паверх... Найгоршае, што можна прыдумаць у грамадскім будынку гэта калідорная сістэма з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў. Гэта заўсёды цёмны і клаўстрафабічны шланг, як у фільмах жахаў. 15-ы корпус БНТУ тут пераплюнуў усіх, даўжыня яго калідора складае каля 100 метраў. Тут на паверхах няма ніводнай рэкрэацыі, дзе можна проста пастаяць адпачыць, пагрэцца на сонейку, паглядзець за акно.

Мы яшчэ засяліліся ў корпус, калі ў ім актыўна ішла рэканструкцыя. Былі разламаныя карабы паветранага ацяплення, якое ніколі як след не працавала. Мы маглі паглядзець праз гэтыя дзіры ўверх ці ўніз на некалькі паверхаў. Вокны былі новыя, але ўстаўлены так, што можна было прасунуць пару пальцаў на вуліцу. Паўсюль будаўнічая разруха. Мы займаліся ў кофтах, куртках, пальчатках і вельмі часта бегалі купляць гарачы чэфір у смярдзючыя буфеты пад параднай лесвіцай - толькі аб яго ў корпусе можна было пагрэць рукі.

Я паспеў адвучыцца 7 гадоў і нават папрацаваць у кампаніі, якая ўзялася зрабіць другі заход у рэканструкцыі гэтага корпуса. Але мінула больш за 15 гадоў, а 15-корпус дагэтуль незавершаны.

Я быў вельмі шчаслівы, калі нас перавялі ў "загоны" ў галоўны корпус БНТУ. Было цесна, але само месца і добра размешчана, і дыхае гісторыяй, і разнастайнае па добрай архітэктуры, і рукі не так мерзнуць. Ну і калідоры - прасторныя і светлыя, з вокнамі на вуліцу. А 15-ы корпус трэба знесці і не мучаць архітэктараў, ні маладых, ні тых, хто вымушаны гэтае гаўно рэканструяваць.

Смерць 15-му корпусу!

Читать полностью…

Спадчына

У 2023 годзе пры будаўніцтве кацельнай на тэрыторыі Дзяржынскай раённай бальніцы пачалі масава выяўляць у зямлі чалавечыя парэшткі.

У адным месцы ўдалося выявіць як быццам цэлае пахаванне — драўляныя рэшткі труны, а ў ім — шкілет. Побач з ім знайшлі таксама элементы, вельмі падобныя да жаночых упрыгажэнняў (на першы погляд, выкананыя з нітак блакітнага колеру, якія, аднак, выдатна захаваліся) і амаль цэлую пару жаночага абутку — чорныя туфлі.

Пісалася, што людзі ляжаць у зямлі пластамі, адзін над адным. Некаторыя людзі знаходзяцца ў вертыкальным становішчы.

Паводле слоў работнікаў, калісьці тут стаяла царква (храм), пры якой хавалі мірнае насельніцтва. Таксама відавочцы разглядаюць яшчэ некалькі версій. Выказваліся здагадкі, што там расстралялі калісьці вязняў гета, якое знаходзілася ў раёне вуліцы Першамайскай.

Апошняе, вядома, выключаць нельга. Але ніякай царквы там дакладна не было, бо там былі евангельскія могілкі. Гэта бачна пры накладанні на сучасныя спадарожнікавыя здымкі нямецкіх аэрафотаздымкаў і плана 1835 года. Замест царквы - кальвінскі збор на суседнім пагорку. Пры супастаўленні картаў бачна, што кацельную пабудавалі на ўскрайку могілак.

Толькі ўдумайцеся, што ў беларускіх гарадах дагэтуль не ведаюць, дзе былі могілкі! Па беларускім заканадаўстве на іх забаронена любое будаўніцтва, а значыць, што яны мусяць быць нанесены ў праектах дэтальнай планіроўкі. Але многіх з іх няма.

П.С. За адно двор ("замак Койданаў") нанёс.

#могілкі #Дзяржынск #фотапараўнанне

Читать полностью…

Спадчына

Здымкі з амерыканскага архіва дазволілі больш канкрэтна лакалізаваць Гаштольдаву гару ў Койданаве і размяшчэнне кальвінскага збору на ім.

Вядома, што камуністы ў 1950-я гады зрылі замчышча, ад яго застаўся невялікі астатак, які ні да чаго не прывязаны і цяжка суаднесці з гістарычнымі здымкамі. У гэтым астатку бачныя мураваныя фундаменты, што дае многім падставы асацыяваць яго з кавалкам «замка», які атачаў збор. «Замак» у двукоссях, бо натуральна ён не быў умацаваннем ад ворагаў, хутчэй гэтыя сцены баранілі кальвіністаў ад мясцовых «талерантных» беларусаў католікаў/праваслаўных.

Але аэрафотаздымак 1940х гадоў, накладзены на сучасныя спадарожнікавыя здымкі дае іншую карціну: усе замкавыя сцены былі цалкам зрытыя да самай пяты пагорка, , сёння па частцы былых умацаванняў праходзіць выпрастаная траса вуліцы, а той астатак, які невядома якім цудам захаваўся, гэта месца, дзе стаяў кальвінскі збор, а бачныя падмуркі, адпаведна, храмавыя, а не замкавыя.

#Дзяржынск #зборы #археалогія #фотапараўнанні

Читать полностью…

Спадчына

У свабодны доступ пачалі выкладаць аэрафотаздымкі тэрыторыі Беларусі, якія былі зроблены нямецкімі вайскоўцамі ў 1939-1945 гады. Яны з'яўляюцца часткай велізарнай калекцыі здымкаў тэрыторыі СССР, што трапіла ў ЗША пасля завяршэння вайны. Здымкі доўгі час былі засакрэчанымі, бо выкарыстоўваліся амерыканскай разведкай у сваіх мэтах.

З 2176 нямецкіх аэрафотаздымкаў Беларусі ў каталогу найбольшая колькасць прыпадае на Брэсцкую, Гродзенскую і Мінскую вобласці, але сустракаюцца і асобныя здымкі Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей.

Карыстацца пошукам на сайце не вельмі зручна, таму нейкі дабрадзей зрабіў слой для гугл-карт (альтэрнатыўны варыянт), на якім сабраны спасылкі на аэрафотаздымкі, даступных зараз на сайце Нацыянальнага архіва ЗША, з прывязкай да мясцовасці, дзе яны зроблены.

Читать полностью…

Спадчына

А ў вас ў дзіцячым садку былі такія колам пастаўленыя столікі з круглымі дзіркамі і каляровымі крэсламі?

Адгадайце дзе такі дызайн можна пабачыць у Беларусі.

#загадка

Читать полностью…

Спадчына

26 лютага 2025 года пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр архітэктар Барыс Сяргеевіч Косціч.

Нарадзіўся ў 1951 года ў Курску, з дзяцінства жыў у Мінску. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1973 годзе. З 1973 па 2004 год працаваў у інстытуце «Белгоспраект», з 1990 года ўзначальваў творчую майстэрню.

Быў членам Беларускага саюза архітэктараў, Беларускага саюза дызайнераў і Міжнароднага саюза дызайнераў, член-карэспандэнтам МААМ.

Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзе з 2015 года быў загадчыкам кафедры інтэр'ера і абсталявання.

Адзін з яго знакавых праектаў — Духоўна-адукацыйны цэнтр Беларускай Праваслаўнай Царквы і Акадэмія імя Святога Кірыла Тураўскага. Яму ж мы абавязаныя тым выглядам Зыбіцкай вуліцы якога не хацелі...



#асобы

Читать полностью…

Спадчына

У авальным кабінеце Белага дома ёсць двое сакрэтных дзвярэй. Як думаеце, у якія патаемныя памяшканні яны вядуць?

Насамрэч нічога сакрэтнага ў іх няма, яны проста замаскіраваны пад сцяну, каб захаваць нейкую прастату і цэльнасць інтэр'ера.

Левая - асноўны ўваход з калідора. Архітэктурна аформленыя дзверы з таго ж боку насамрэч вядуць у дапаможныя памяшканні, працоўны кабінет і абедзенную залу прэзідэнта.

Правыя схаваныя дзверы вядуць у кабінет сакратара прэзідэнта ЗША. У іх ёсць адзін сакрэт - вочка, праз якое сакратар можа падглядаць за тым, што адбываецца ў Авальным кабінеце.

Што характэрна, Трам не толькі завесіў кожны сантыметр сцен Авальнай залы карцінамі (пры Байдэне было ўсяго пяць), відаць, змагаючыся са сваім horror vacui, але нават на схаваныя дзверы павесіў люстэркі, закрыўшы нават сакратару магчымасць падглядаць за ім.

Читать полностью…

Спадчына

Ахвярай суботніка пала чыгунная агароджа... 🥲 Ужо ўяўляю які агратрэш з'явіцца на яе месцы.

#слуцк #могілкі

Читать полностью…

Спадчына

Што вам нагадвае гэты будынак? Пішыце ў каментарах

Адгадка: гэта той ваенны музей, які будуюць на Буйніцкім полі пад Магілёвам. Яго робяць у выглядзе савецкага ордэна, але разгледзець гэта можна толькі з верталёта.
#Магілёў
#загадка

Читать полностью…

Спадчына

Вось як у Троцкім замку нервюрныя скляпенні адноўлены. Ад некаторых заставаліся толькі збітыя пяты. Месцы перасячэння нервюр зроблены зусім не так, як у Лідзе — дзе з дадатковымі элементамі, дзе проста цэгла падагнаная роўна і прыгожа.

Читать полностью…

Спадчына

На месцы трэцяй вежы Крэўскага замка нарэшце выявілі цэлую нервюрную цагліну.
Нервюры гэта рэбры каркасных гатычных скляпенняў, якія выступаюць вонкі.

Відаць, нервюрныя скляпенні былі вынайдзены арабамі яшчэ ў X стагоддзі. У Еўропу яны патрапілі дзякуючы першым крыжовым паходам у Палесціну. Найбольш старадаўнія прыклады ў Заходняй Еўропе адносяцца да сярэдзіны XII стагоддзя. Адтуль яны ўжо прыйшлі і да нас.


#Крэва #замкі

Читать полностью…

Спадчына

Паглядзеў фільма Бруталіст пра архітэктара, які пасля вайны і халакоста быў вымушаны пакінуць сваю радзіму і пачынаць усё наноў за мяжой, без імя і сям'і. Але яму ўсміхаецца лёс і ён атрымлівае магчымасць рэалізаваць амбіцыйны праект для багацея, які становіцца ўвасабленнем яго асабістай гісторыі.

У некаторых сцэнах фільм вельмі дакладны ў сваіх вобразах.
Спойлер: галоўнага героя гвалціць у сраку без змазкі містэр Ван Бюрэн. Такія сцэны гэта вельмі трапныя метафары адносін з архітэктара з яго ідэямі і творчымі абміцыямі і заказчыка, які думае, што купляе за грошы творца.

Нягледзячы на доўгі хранаметраж, больш за тры гадзіны, не магу сказаць, што фільм зацягнуты ці мае лішнія сцэны. Усё быццам на месцы, але не ўзнікае адчування маштабнасці палатна сувымернага з маштабам архітэктурнай задумы галоўнага героя.

Читать полностью…

Спадчына

Планіроўка Івянца на нямецкім аэрафотаздымку. У цэнтры характэрны для сярэднявечча і рэнесансу рынак трохвугольнай формы. Такія ж рынкі былі ў Вілейцы, Віцебску, Друі, Крычаве, Лідзе, Мінску, Магілёве, Мазыры, Навагрудку, Ашмянах, Шарашове, а таксама трохвугольную форму мае ратушная плошча ў Вільні.

У Івянцы ад плошчы амаль нічога не засталося акрамя некалькіх старых дамоў, які фарміравалі дугападобны фронт забудовы.

#Івянец #горадабудаўніцтва

Читать полностью…

Спадчына

Лапідарна геніяльныя персанажы пранікаюць у наш чат, каб абвергнуць нашае абвяржэнне словаў Пазняка пра Лошыцкі яр:

«Пазьняку ня трэба нічога даказваць, бо ён бачыў на свае вочы, як што рабілася там у 80-90-я гады. Не па здымках, а ў рэчаіснасьці.»


Пазняк літаральна нічога не знайшоў, пра што ён сам гаворыць:

«Пра Лошыцкія расстрэлы я даведаўся ў 1988 годзе. Тады ж апытваў людзей у мястэчку Лошыца і запісаў сьведкаў. Але дасьледваньне адклаў на год, бо якраз дасьледваў Курапаты. Калі я 1989 годзе прыйшоў сюды, каб зрабіць разьметку пад археалагічныя раскопкі, то ўбачыў, што велізарны яр засыпаны галечным жвірам ... Дасьледваць археалагічна Лошыцкі яр ужо, практычна, немагчыма. Праўда, я тады адчайна насуперак логіцы спрабаваў з групай моладзі (тагачаснай “Талакой”) пракапаць (наўгад) галечны жвір. Але не ўдалося


Ніводнай косткі ці іншай прыкметы масавага пахавання выяўлена не было. Усе яго веды пра яр грунтуюцца на словах нейкай Веры Шумскай, якая быццам бы была сведкай расстрэлаў. Яе словы ў пераказе Пазняка гэта асобная песня, але спрачацца з імі немагчыма, бо за 20 гадоў сядзення на амерыканскім вэлферы Пазняк так і не здолеў перавесці ў тэкст і апублікаваць аўдыёзапіс са сведчаннямі Шумскай.

Тыя падзеі, якія быццам адбыліся з ярам пасля яго візіту туды і раскопак у Курапатах, не маюць рэальнага пацвярджэння, у допісе вышэй па пунктах разабрана чаму.

«Ня трэба нічога даказваць» гэта не навука — гэта рэлігійнае мысленне. Вера не патрабуе доказаў, навука — патрабуе, а любы навуковец вельмі цешыцца, калі нешта можна абвергнуць з таго, да чаго дадумаліся папярэднікі.

Читать полностью…

Спадчына

У фэйсбуку нагадалі пра адну важную рэч з Ішкалдскага касцёла, пра якую, як мне здавалася, ужо тут пісаў, але адшукаць допіс не атрымала. Што ж, прыйдзецца распавесці яшчэ раз пра інтэр'ерныя роспісы, пра якія мала хто здагадваецца.

У самым раннім з выяўленых вопісаў касцёла за 1675 г. у апісанні інтэр'ераў адзначана, што яны аздоблены выявамі святых і абразамі, а таксама «старым маляваннем, акураным ад агню непрыяцеля». А. Ярашэвіч лічыць, што фрэскі на сценах касцёла напісаны не пазней сярэдзіны XVI ст. Пра тэта сведчыць і адсутнасць фрэсак у храме, які быў узведзены у першам чвэрці XV ст. ва Уселюбе — родавым маёнтку Неміровічаў.

Як вынікае з інвентара Ішкалдскага касцёла за 1782 г., палова фрэсак сцерлася, запылілася, пазелянела ад вільгаці.

Два роспісы, як можна вылічыць у прэзбітэрыі (алтарнай частцы храма), былі замаляваныя беларускім мастаком Эдвардам Паўловічам у 1848 годзе. Гэты малюнак быў апублікаваны польскай даследчыцай Каламайскай-Саед. На першым роспісе пазнаецца ўверсе сцэна унебаўзяцця Дзевы Марыі. Ніжэй - чатыры фігуры па калена, кожны з невялікім нахіленым гербам. Можна выказаць здагадку, што гэта выявы фундатараў. Другі роспіс адлюстроўвае хваставанне Хрыста. Роспісы суправаджаюцца вялікай колькасцю надпісаў, запісаных гатычным шрыфтам

Не выключала, што рэшткі манументальнага жывапісу яшчэ захаваліся пад слаямі пазнейшай пабелкі.

Такія роспісы не тое, каб рэдкасць у якіх-небудзь ганзейскіх нямецкіх гарадах, але нічога падобна больш нідзе на тэрыторыі сучаснай Беларусі не вядома. Адзінай блізкай аналогіяй з'яўляюцца роспісы гатычнага бернардзінскага касцёла Святых Францыска і Бернарда ў Вільні. Але ў Ішкалдзі не бачна такіх характэрных вялікіх стужак, як у Вільні.

Абсалютна не зразумела, чаму столькі ўвагу надаецца Сынкавічам і Малому Мажэйкаву, але Ішкалдзь застаецца па-за ўвагай. Ці не таму, што каталіцкі храм?

#Роспісы #інтэр'еры #Ішкалдзь #Вільня

Читать полностью…

Спадчына

Як выглядае аднаўленне пабудоў гаспадарчага двара лошыцкай сядзібы. Нагадаем, што летась многія гістарычныя будынкі былі знесены да падмуркаў і цяпер аднаўляюцца з нуля. Вонкавы рад муроўкі адной з пабудоў выкананы з цэглы, якая засталася пасля дэмантажу аўтэнтычнага папярэдніка.

#аднаўленне #сядзібы #лошыца #мінск

Читать полностью…

Спадчына

Так, гэта канферэнц-зала ў Мірскім замку, дызайн якой распрацаваны Дзмітрыем Бубноўскім. Многія абураліся ліфтам у старажытным будынку, але я дагэтуль не магу паверыць у тое, што ў замку ёсць гэта.

#адгадка #дызайн #Мір #замак

Читать полностью…

Спадчына

Так званы Лошыцкі яр на нямецкіх аэрафотаздымках часоў вайны. Ніяк не абгароджаная тэрыторыя ў чыстым, без дрэваў полі - зусім не падобна да тых прылескаў і закрытых палігонаў, дзе звычайна забівалі людзей НКУСаўцы падалей ад людскіх вачэй. Яшчэ адзін довад у капілку таго, што ў гэтым месцы не было расстрэлаў.

#фотапараўнанні #Мінск #Лошыца

Читать полностью…

Спадчына

Павага да гісторыі па-беларуску: «София шлюха» і сметніца ў неагатычнай каплічцы

Атрымаў адказ ад Слуцкага райвыканкама наконт жудаснага стану гістарычных могілак у Слуцку, калі коратка — ахоўваць не збіраемся, бо не гісторыка-культурная каштоўнасць.

Гарадскіх могілках Слуцка - адзін з цікавейшых некропаляў Міншчыны і адна з найважнейшых гістарычных славутасцяў горада, на жаль, знаходзіцца ў занядбаным выглядзе. Вялікая колькасць старых пахаванняў закінута і заросла кустоўем. Асобныя надмагіллі завалены раслінным смеццем і толькі часткі помнікаў тырчаць з-пад кучаў перагнілага лістоўя. Некаторыя надмагіллі перакулены. Пры тым на некропалі знаходзяцца надмагіллі даволі высокага мастацкага ўзроўню.

Надмагілле сям'і Вайніловічаў, дзе ў тым ліку пахаваны і дзядзька Эдварда Вайніловіча, будаўніка Чырвонага касцела, мае адносна добры стан, але абеліск нахілены, ён можа паваліцца і разбіцца.

Другі важны помнік знаходзіцца ў глыбіні каталіцкай частцы. Ен уяўляе з сябе чыгунную каплічку ў гатычным стылі з крыжам наверсе. Помнік занядбаны, але больш за тое, унутры капліцы навалена смецце (у асноўным бутэлькі з-пад піва), а на помніку фарбай напісаны мацюкі. Побач з гэтым помнікам ляжыць на зямлі дастаткова высокая чыгунная калона-надмагілле 19-пачатку 20 ст.

У занядбаным выглядзе знаходзіцца сектар,дзе пахаваны пратэстанты (перад яўрэйскім сектарам). Нямала паваленых і занядбаных надмагілляў. Сярод іх напрыклад чыгуннае надмагілле Антонія Астаховіча – удзельніка вайны 1812 г. і пратэстанцкага дзеяча.

Такі важны гістарычны помнік для Слуцка мусіў бы даглядацца, а частка найважнейшых помнікаў, як надмагілле Вайніловічаў, Люцыны Орды, чыгунная неагатычная капліца, генералаў Мевеса, Сымановіча, Цісторава, — увогуле мець статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Некропаль таксама патрабуе перапісу дарэвалюцыйных надмагілляў (пакуль яны яшчэ на месцы), бо гэтая інфармацыя важная для вывучэння гісторыі горада і генеалогіі.

Смецце і лісце абяцаюць прыбраць. А вось ахоўваць гістарычныя помнікі (ад вандалаў і ад камунальнікаў) і тым больш праводзіць іх інвентарызацыю мясцовыя ўлады не збіраюцца.

#слуцк #могілкі #непомнік

Читать полностью…

Спадчына

«Будзе шэранька» (с)

#Мінск

Читать полностью…

Спадчына

Разрэз гарадскіх сцен Пампеяў. Як думаеце, навошта гэта схіл і з якога боку сцяны ён насыпаўся?

#загадкі

Читать полностью…

Спадчына

Да 2030 года плануюць знесці тры гістарычныя вёскі ў межах Мінска - Шэйпічы, Сталовую і Дворышча ўздоўж Свіслачы. Знясуць больш за 100 прыватных дамоў. Гэта вынікае з праекта дэталёвай планіроўкі раёна, які вынесены на грамадскае абмеркаванне. На іх месцы плануюць зрабіць паркавую зону. Выказацца супраць можна да 3 сакавіка 2025.

Знішчэнне гэтых вёсак прывядзе да страты гістарычных тапонімаў. Сталовая (у значэнні стол менскага войта) ўжо існуе толькі на старых картах, але назвы астатніх дзвюх вёсак пакуль захоўваюцца ў назвах іх галоўных вуліц - вуліцы Шэйпічы і вуліцы Дворышчы.

#Мінск #тапаніміка

Читать полностью…
Subscribe to a channel