radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

90134

Дасылайце цікавую інфармацыю, фота і відэа сюды: @SvabodaBelarus

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня ў Беларусі адзначаюць Дзень Перамогі

9 траўня 1945 году на жаданьне Сталіна ў Бэрліне быў паўторна падпісаны Акт капітуляцыі Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне з удзелам прадстаўнікоў Савецкага Саюзу. З гэтай прычыны Дзень Перамогі ў краінах савецкага блёку адзначаўся менавіта 9 траўня, а ня днём раней, як у астатнім сьвеце.

Іншыя памятныя даты 9 траўня — у артыкуле «Ужо сёньня»:

https://smarturl.click/VDnAQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Разграбаюць косткі народу». Чаркесы — пра рэзыдэнцыю Лукашэнкі на землях Краснай Паляны

У курортным пасёлку Красная Паляна ў раёне Сочы будуюць рэзыдэнцыю для Лукашэнкі. Да Каўкаскай вайны XIX стагодзьдзя, якая прывяла да масавага перасяленьня чаркесаў у Асманскую імпэрыю, Сочы і яго ваколіцы былі часткай гістарычных земляў гэтага народу.

Пра рэакцыю на будаўніцтва палаца на гэтай тэрыторыі расказалі чаркескія актывісты.

https://smarturl.click/nyWeV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўразійская інтэграцыя як калідор для кантрабанды

8 траўня ў Маскве адбылося пасяджэньне Найвышэйшай эўразійскай эканамічнай рады. Гэты саміт юбілейны. Дамова аб стварэньні Эўразійскага эканамічнага саюзу (ЭАЭС) была падпісаная 10 гадоў таму. Сьвяткаваньне юбілею не прадугледжвае засяроджваньня на праблемах. Хоць Лукашэнка папракаў партнэраў за «нацыянальны пратэкцыянізм» пры дзяржзакупках і абураўся, што тыя ўжо некалькі гадоў ня могуць дамагчыся прызнаньня ў ЭАЭС электроннага лічбавага подпісу.

Жорсткія эканамічныя санкцыі, уведзеныя Захадам супраць Расеі, стварылі новую функцыю ЭАЭС, адзначае аналітык Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/0e0Qv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

AstraZeneca адклікае вакцыну супраць COVID-19 ва ўсім сьвеце. У кампаніі прызналі пабочныя эфэкты

Раней у судовых дакумэнтах AstraZeneca прызнала, што яе вакцына можа выклікаць такія пабочныя эфэкты, як утварэньне тромбаў і нізкі ўзровень трамбацытаў у крыві.

https://smarturl.click/M1nYV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што рэальна можа Каардынацыйная рада і каму яна трэба

25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Яны працягнуцца тры дні. Да ўдзелу ў выбарах у КР дапусьцілі 12 сьпісаў, зь іх будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў эфіры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў.

Сёньня з намі Роза Турарбекава, сьпіс нумар 4 — «Наша справа». А таксама Аляксандар Ракіцкі, сьпіс нумар 5 — «Закон і правапарадак».

https://youtu.be/NdUXRsKQOeE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Параўноўваем беларускі магістрат XVI стагодзьдзя і гарвыканкам ХХІ-га

Як жылося мяшчанам у беларускіх гарадах XVI – XVIІ стагодзьдзяў? Як сябе паводзіў магістрат? Ці была ў тыя часы карупцыя? І якія злачынствы былі распаўсюджаныя сярод месьцічаў? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.

ВІДЭА: https://youtu.be/fVwgLndZWJU

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» удзельнікаў самага вялікага сьпісу на выбарах у Каардынацыйную раду

КДБ Беларусі прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем кааліцыю «Каманда Латушкі і рух «За свабоду», якая ўдзельнічае ў выбарах у Каардынацыйную раду.

Адпаведнае рашэньне ведамства прыняло 3 траўня.

https://smarturl.click/qlxgp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея нанесла новы ўдар па Харкаве. У пашкоджанай ад абстрэлу школе пацярпелі дзеці

8 траўня, калі ва Ўкраіне адзначаюць Дзень памяці і перамогі над нацызмам, расейскія войскі прадоўжылі абстрэльваць памежныя і прыфрантавыя гарады Ўкраіны.
У Харкаве расейская ракета пацэліла ў адукацыйную ўстанову. Ёсьць зьвесткі пра двух пацярпелых дзяцей — хлопчыкі 13 і 15 гадоў, стан аднаго хлопчыка вельмі цяжкі.

Ад расейскіх абстрэлаў 8 траўня церпяць Сумская, Запароская, Днепрапятроўская вобласьці:

https://smarturl.click/B6DEx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэтрансьлятар Пуціна. Навошта Лукашэнка зноў пужае сьвет ядзернай зброяй

Адна справа абстрактна пагражаць ядзернай зброяй, і зусім па-іншаму выглядае сытуацыя, калі самалёты і ракетныя комплексы рэальна абсталёўваюцца «спэцбоепрыпасамі» і выводзяцца на баявыя пазыцыі для практычнага прымяненьня. Дзеля чаго гэта патрэбна Лукашэнку? Тлумачыць аналітык Валер Карбалевіч:

https://smarturl.click/kjAvk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскі вайсковец спрабаваў нелегальна трапіць зь Беларусі ў Польшчу

Як даведаўся карэспандэнт RMF FM, затрыманаму расейскаму вайскоўцу 41 год. Ён быў у цывільным адзеньні і бяз зброі. Паводле зьвестак выданьня, у яго знайшлі расейскія вайсковыя дакумэнты, у тым ліку кантракт з войскам аб удзеле ў баявых дзеяньнях супраць Украіны.

«Усё ўказвае на тое, што ён спрабаваў нелегальна трапіць у Польшчу празь Беларусь проста з украінскага фронту», — піша выданьне:

https://smarturl.click/RA18l

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Чым больш сьмеху, тым больш сьлёз». У Варшаве прайшла прэм’ера спэктакля паводле кнігі Максіма Знака

Зорнае трыё — купалаўцы Алег Гарбуз і Сяргей Чуб з музыкам Уладзімерам Пугачам — паказалі ў Варшаве «турэмны кватэрнік» паводле раману «Зэкамэрон» палітзьняволенага юрыста Максіма Знака. Квіткі на два спэктаклі разышліся за адзін дзень. Свабода пабывала з прэм'еры:

https://smarturl.click/l50EB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

8 траўня — гадавіна завяршэньня Другой сусьветнай вайны ў Эўропе

8 траўня 1945 году быў падпісаны акт аб капітуляцыі гітлераўскай Нямеччыны. Так скончылася Другая сусьветная вайна ў Эўропе. У гэтай вайне загінула сама меней чвэрць жыхароў Беларусі, а паводле некаторых дасьледчыкаў, з улікам ускосных стратаў — ад 2,5 да 3 і больш мільёнаў чалавек (амаль кожны трэці).

Іншыя памятныя даты і падзеі Падзеі 8 траўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі — па спасылцы: https://smarturl.click/z2DQE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 7 траўня:

📌 Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Як даводзяць да сьмерці палітвязьняў

📌 Сахашчык пра пагрозу нападу на Літву і кампраміс зь «ябацькамі»

📌 Эўразьвяз рыхтуе больш жорсткія санкцыі супраць Беларусі, але для калію могуць зрабіць выключэньне

📌 Ціханоўская сустрэлася з генэральным сакратаром NATO і выступіла перад Паўночнаатлянтычнай радай

📌 Дачка Юрыя Захаранкі, які зьнік 25 гадоў таму, спадзяецца на справядлівы суд пасьля зьмены ўлады ў Беларусі

📌 Як у Польшчы адрэагавалі на ўцёкі ў Беларусь судзьдзі Шмыта, які меў доступ да дзяржаўных сакрэтаў

📌 Гісторыя польскага судзьдзі Шмыта як падарунак лукашэнкаўскай прапагандзе

📌 Урал, сьмерць і мара вярнуцца дадому. Што стала з іншаземцамі, якія папрасілі прытулку ў Лукашэнкі

📌 Беларускі расьсьледніцкі цэнтар вывучыў, як бізнэс на галяграмах зьвязаны з Лукашэнкам

📌 «Рукамі мы рабіць нічога ня будзем». Хто і як падлічыць галасы на выбарах у Каардынацыйную раду

📌 Вільня з гэтага боку мяжы. Пра літоўскі раман, які беларусы прачытаюць як свой

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сахашчык пра КДБ, напад на Літву і кампраміс зь «ябацькамі»

Ці захоўваецца пагроза, што беларускія войскі ўцягнуць у расейскую вайну супраць Ўкраіны? Ці сапраўды Беларусь рыхтуюць як пляцоўку для нападу на Літву? Ці могуць быць сілавыя сцэнары для зьмены ўлады ў Беларусі? Пра гэта ў праграме «Пік Свабоды» разважае Валеры Сахашчык, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў абароне і нацыянальнай бясьпецы.

https://youtu.be/5QXHPJo5pRY-

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гісторыя польскага судзьдзі Шмыта як падарунак лукашэнкаўскай прапагандзе

Палітычны аналітык і мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі разважае, як сытуацыя з Шмытам можа паўплываць на адносіны Варшавы і Менску, адзначае, што інцыдэнт са Шмытам выявіў пэўныя праблемы ў сфэры нацыянальнай бясьпекі Польшчы, і прадказвае, як беларуская прапаганда будзе выкарыстоўваць гэтую гісторыю.

https://smarturl.click/yqlmv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм’ер-міністар Польшчы заявіў, што судзьдзю Шмыта пазбавяць імунітэту

Дональд Туск (на фота) папрасіў каардынатара польскіх спэцслужбаў падрыхтаваць разам зь іншымі сябрамі Калегіі зрабіць новую рэкамэндацыю, каб узнавіць расьсьледаваньне дзеяньняў расейскіх спэцслужбаў у краіне.

10 траўня адбудзецца яшчэ адна нарада прэм'ера Польшчы са спэцслужбамі. Абмяркоўваць будуць ня толькі выпадак зьбеглага судзьдзі Томаша Шмыта, які папрасіў у Лукашэнкі палітычнага прытулку, але таксама іншыя выпадкі магчымай здрады інтарэсаў дзяржавы.

https://smarturl.click/yqlek

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае 8 траўня

🇦🇲 Беларусу, затрыманаму на запыт Беларусі на мяжы з Грузіяй, далі статус уцекача ў Армэніі

✝️ «Выпусьцілі цудам». Хрысьціянскі прапаведнік Мельянец расказаў пра суд над журналістам Карнеем, турму і эміграцыю

🖼 У Сэнаце Польшчы адкрылі выставу пра Алеся Бяляцкага. ФОТА

🇵🇱 У Польшчы распачалі расьсьледаваньне ў справе аб шпіянажы судзьдзі Шмыта, які папрасіў прытулку ў Беларусі

🗄 «Гісторыя на Свабодзе». Натальля Сьліж пра мяшчан і найвялікшую загадку Горадні XVI стагодзьдзя

☢️ Рэтрансьлятар Пуціна. Навошта Лукашэнка зноў пужае сьвет ядзернай зброяй

🚩 «Дачку не ўзялі віншаваць вэтэрана — яна не піянэрка». Як школьнікаў вучаць любіць Дзень Перамогі

✒️ Хто перапісвае гісторыю вайны. Тлумачым з Гурневічам

🎭 «Чым больш сьмеху, тым больш сьлёз». Як прайшла прэм’ера спэктакля паводле кнігі Максіма Знака

🎙 Што рэальна можа Каардынацыйная рада і каму яна трэба

🚤 Эўразійская інтэграцыя як калідор для кантрабанды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эстонія выказала пратэст Расеі праз глушэньне сыгналу GPS, якое прывяло да спыненьня палётаў цывільнай авіяцыі

Міністэрства замежных спраў Эстоніі выклікала часовага паверанага Расеі для ўручэньня пратэсту праз умяшаньне Расеі ў спадарожнікавую навігацыю.

https://smarturl.click/VDnxQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзень Перамогі — гэта дата, калі трэба ўзгадваць загінулых на вайне, тых, хто змагаўся супраць нацызму. У Беларусі гэты дзень памяці ператварыўся ў нешта іншае. Гэта або разборкі Лукашэнкі са сваімі непрыяцелямі, або пляскі як на вясельлі. Або крыўды і абвінавачваньні ў перапісваньні гісторыі.

Дзьмітры Груневіч тлумачыць, ці ёсьць падстава ў гэтых крыўдаў і хто насамрэч перапісвае гісторыю?

https://youtu.be/OabplXjci1k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Інстытуце вывучэньня вайны назвалі мэту праверкі сіл і носьбітаў ядзернай зброі ў Беларусі

ISW працягвае меркаваць, што ні Расея, ні Беларусь не імкнуцца да ядзернай эскаляцыі і што выкарыстаньне імі ядзернай зброі застаецца малаімавернай.

Дык што ж тады?

https://smarturl.click/YznbA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы распачалі расьсьледаваньне ў справе аб шпіянажы судзьдзі Шмыта, які папрасіў прытулку ў Беларусі

Пакараньне паводле артыкула, які ставяць у віну польскаму судзьдзі Томашу Шмыту, прадугледжвае ад 8 гадоў да пажыцьцёвага зьняволеньня.

https://smarturl.click/JDR3k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Выпусьцілі цудам». Хрысьціянскі прапаведнік Мельянец расказаў пра суд над журналістам Карнеем, турму і эміграцыю

«У мяне за гэтыя тры з паловай тыдні наступіў авітаміноз ад умоваў утрыманьня і дрэннага харчаваньня. Бо ежа, якую нам давалі, не зьмяшчала ніякіх мінэралаў і вітамінаў. Зубы сапсаваліся, пачалі крывавіць дзясны, сэрца стала працаваць горш», — кажа хрысьціянскі прапаведнік, паэт і бард, бацька 7 дзяцей Сяргей Мельянец, які адбыў у Беларусі два адміністрацыйныя арышты і пасьля выхаду на волю выехаў за мяжу.

У інтэрвію расейскай службе Радыё Свабода расказаў пра свой арышт і ўцёкі зь Беларусі:

https://smarturl.click/ba3b6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навіны палітвязьняў: Насту Лойку пазбавілі грашовых пераводаў

Паводле суразмоўцы Свабоды, станам свайго здароўя зьняволеная праваабаронца не задаволеная, але «скардзіцца яна ня мае звычкі». У калёніі Наста шмат працуе і працягвае прытрымлівацца вэганскай дыеты. Яе абмежавалі ў атрыманьні грашовых пераводаў, а лісты яна атрымлівае толькі ад маці.

Што яшчэ вядома пра Насту:
https://smarturl.click/Ee4a0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Дачку не ўзялі віншаваць вэтэрана — яна не піянэрка». Як школьнікаў вучаць любіць Дзень Перамогі

«9 Траўня цяпер цягнецца ад першага ўроку ў верасьні і да канца траўня. Бо ўсе сьвяты цяпер „завязалі“ на мілітарысцкую тэму. Усе яны праходзяць паводле аднаго сцэнара: Дзень вызваленьня гораду плаўна перацякае ў 23 лютага, потым — абавязковая для дзяцей „Хатынь“ у сакавіку. З сакавіка ўжо пачынаецца тэма 9 Траўня», — расказала Свабодзе маці аднаго з вучняў.

Паглядзелі, як адзначаюць 9 траўня ў беларускіх школах, і пагутарылі з бацькамі:

https://smarturl.click/nyWzO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларус, якога затрымалі паводле запыту Беларусі на мяжы з Грузіяй, атрымаў статус уцекача ў Армэніі

Грамадзянін Беларусі Яраслаў Новікаў, якога затрымалі ў пачатку году ў Армэніі пры перасячэньні мяжы з Грузіяй у межах міждзяржаўнага вышуку СНД праз абвінавачаньне ва ўхіленьні ад службы ў войску, атрымаў статус уцекача ў Армэніі. «Крыху пазьней ён будзе ўжо на волі», — паведаміў Свабодзе ягоны абаронца Араік Папік’ян.

Зь лютага 2024 году Яраслаў Новікаў знаходзіўся ў ізалятары:

https://smarturl.click/Ee484

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

АБСЭ ня будзе назіраць за літоўскімі выбарамі, бо Літва супраць назіральнікаў ад Беларусі і Расеі

Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ ня будзе накіроўваць місію назіральнікаў на прэзыдэнцкія выбары ў Літве, якія адбудуцца 12 траўня. Арганізацыя патлумачыла сваё рашэньне ўмовамі, якія паставіла Літва: не ўключаць у назіральную місію грамадзян некаторых краін-удзельніц АБСЭ.

Як паведамляе брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Ёзьвяк, Літва не пажадала бачыць сярод назіральнікаў БДІПЧ прадстаўнікоў Беларусі і Расеі:

https://smarturl.click/gpx7D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы зьбіралася арыштаваць судзьдзю Шмыта за шпіянаж — Onet.pl

Агенцтву ўнутранай бясьпекі Польшы ўжо некалькі месяцаў было вядома аб сувязях судзьдзі Томаша Шмыта зь беларускімі службам, піша Onet.pl з спасылкай на крыніцы, як у польскіх службах, так і ва ўрадзе.

Шмытам нават мусіла займацца польская контрвыведка, а дзеяньні польскіх службаў былі накіраваныя на тое, каб арыштаваць яго за шпіянаж. Аднак у канцы апэрацыі нешта пайшло ня так, піша выданьне.

https://smarturl.click/w9QD8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі расьсьледніцкі цэнтар вывучыў, як бізнэс на галяграмах зьвязаны з Лукашэнкам

Паводле Беларускага расьсьледніцкага цэнтру, кампанія-вытворца галяграмаў зьвязаная з набліжаным да Лукашэнкі бізнэсоўцам.

Амаль кожная пакупка ў беларускай краме прыносіць прыбытак вытворцу галяграмаў, пераліўныя налепкі ставяць на шматлікія тавары: ад газіроўкі да ноўтбукаў і каштоўных папераў. А вырабляе ахоўныя выявы прыватнае прадпрыемства. Журналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру высьветлілі, што яно зьвязанае з «гаманцом» Лукашэнкі Віктарам Шаўцовым, а ягоныя ўладальнікі знаёмыя зь сям’ёй самага ўплывовага палітыка ў краіне.

https://smarturl.click/Ee4EL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Як даводзяць да сьмерці палітвязьняў

Свабода запускае шосты эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка — пра восьмы круг пекла, куды сьвядома кідаюць палітвязьняў: ШЫЗА, перавод у памяшканьне камэрнага тыпу, катаваньні за кратамі, сьвядомае неаказаньне мэдычнай дапамогі, сьмерці палітвязьняў.

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=1nvChuM1bKo
Пра падкаст + папярэднія часткі: https://smarturl.click/gpxoR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дачка Юрыя Захаранкі, які зьнік 25 гадоў таму, спадзяецца на справядлівы суд пасьля зьмены ўлады ў Беларусі

Свабода пагутарыла з дачкой экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі Аленай, якая больш за 20 гадоў жыве ў Нямеччыне. Яе бацька, былы міністар унутраных спраў Юры Захаранка, прапаў 25 гадоў таму, і справа аб ягоным зьнікненьні ў Беларусі не расьсьледаваная.

https://smarturl.click/W3j5W

Читать полностью…
Subscribe to a channel