14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
У Менску зацьвердзілі тарыфы для платных парковак
https://smarturl.click/ReVEx
Устаноўлена, што час бясплатнага знаходжаньня транспартнага сродку на платнай аўтамабільнай паркоўцы, у тым ліку для пасадкі (высадкі) пасажыраў, пагрузкі (разгрузкі) тавараў складае 15 хвілін з моманту ўезду на паркоўку.
Дакумэнт акрэсьлівае пералік платных парковак, якія падзеленыя на тры зоны.
Ужо сёньня: 285 гадоў таму нарадзіўся Тадэвуш Рэйтан, які ўвайшоў у гісторыю фразай «Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыны!»
https://smarturl.click/p2Ovb
Сёньня ў 1740 годзе нарадзіўся Тадэвуш Рэйтан, пасол ад Наваградзкага павету, які ў 1773 годзе лёг крыжам перад дзьвярыма Сойму, каб не дапусьціць узаконьваньня першага падзелу Рэчы Паспалітай.
📅 Сёньня таксама
1523 — выйшла паэма Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра».
1886 — адкрылі статую Свабоды ў Нью-Ёрку.
1892 — Эміль Рэно прадставіў першыя анімацыйныя «пантамімы, якія сьвецяцца».
1918 — абвясьцілі незалежнасьць Чэхаславаччыны.
1939 — у Беластоку Народны сход Заходняй Беларусі прыняў рашэньне аб далучэньні да БССР.
1942 — нацысты пачалі зьнішчаць гета ў Пінску.
2017 — у Менску ўпершыню правялі «Ноч расстраляных паэтаў».
🍃 Нарадзіліся: Тадэвуш Рэйтан, Зыгмунт Урублеўскі, Фларыян Ждановіч, Іван Сацункевіч, Парфён Савіцкі, Біл Гейтс, Аляксандар Старыкевіч, Эдуард Пальчыс.
🕯 У памяці: Джон Лок, Расьціслаў Лапіцкі, Тэд Х’юз.
Асноўнае за 27 кастрычніка
• Ці чакаць беларусам дэфіцыту паліва праз рост паставак бэнзіну ў Расею? Разьбіраемся
• «Аказваецца, за мной ажно 17 гадоў сачылі». Генадзь Фядыніч — пра арышт, украінскія песьні за кратамі і апошні дзень у турме
• Былая міністарка абароны Літвы пра налёты паветраных шароў зь Беларусі: Забудзьцеся пра Беларусь як самастойную дзяржаву
• Як беларусам трапіць у Эўропу, калі Літва канчаткова закрые мяжу?
• «Ізаляваць Беларусь і захапіць Калінінград». Як дзяржаўныя СМІ адрэагавалі на закрыцьцё Літвой мяжы
• У «Медніках» пачалі прапускаць церазь мяжу «некаторыя катэгорыі асобаў»
• BelPol: група «Альфа» пасьля 2020 году атрымала сама меней 13 браняваных аўтамабіляў для аховы кіраўніцтва КДБ
• Падаткавікі сочаць праз дроны за перавозчыкамі, рамонтнікамі і гандлярамі на стыхійных рынках
Падаткавікі сочаць праз дроны за перавозчыкамі, рамонтнікамі і гандлярамі на стыхійных рынках
https://smarturl.click/4Ozdx
Міністэрства па падатках і зборах расказала, як бесьпілётнікі дапамагаюць зьбіраць падаткі і штрафаваць.
Гэтак, дроны дапамаглі падаткавікам выкрыць парушэньні ў →
• аказаньні паслуг па тэхнічным абслугоўваньні і рамонце аўтамабіляў,
• гандлі на «стыхійных» рынках,
• перавозцы безь дзяржаўнай рэгістрацыі пасажыраў.
😮 «Нябесны памочнік» нават вылічыў работнікаў, што працавалі без належна аформленых дамоваў. Якім чынам гэта яму ўдалося, МНС не паведаміла.
🇮🇹 Італія ўхваліла экстрадыцыю ўкраінца ў справе аб падрыве «Паўночных патокаў»
https://smarturl.click/VRMEx
Апэляцыйны суд Балёньні пастанавіў выдаць Нямеччыне грамадзяніна Ўкраіны Сяргея Кузьняцова, якога сьледзтва лічыць датычным да падрыву абодвух газаправодаў «Паўночны паток». Суд адмяніў рашэньне касацыйнага суду, які 15 кастрычніка адправіў справу на перагляд.
Адвакат мае намер абскардзіць пастанову ў Вярхоўным касацыйным судзе Італіі, адзначыўшы сур’ёзныя працэсуальныя парушэньні падчас разбору.
Абарона таксама адзначыла, што італьянскі суд парушае прынцып узаемнага даверу паміж краінамі ЭЗ, паколькі не ўлічыў рашэньне польскага суду, які вызваліў іншага падазраванага па справе аб падрывах — грамадзяніна Ўкраіны Ўладзіміра Жураўлёва.
Сяргея Кузьняцова затрымалі ў Італіі сёлета ў жніўні.
Генпракуратура Нямеччыны лічыць, што ён быў адным з каардынатараў падрыву газаправодаў. Кузьняцоў сьцьвярджае, што ў момант падрыву знаходзіўся на тэрыторыі Ўкраіны.
Трамп пра запуск Расеяй «Буревестника»: Маскве трэба завяршыць канфлікт ва Ўкраіне, а не выпрабоўваць ракеты
https://smarturl.click/w4207
Напярэдадні Крэмль зрабіў заяву аб пасьпяховым выпрабаваньні міжкантынэнтальнай ракеты «Буревестник», здольнай несьці ядзерны зарад.
У Генштабе РФ заявілі, што ракета «праляцела 14 тысяч км», што азначае, што яна здольная ўразіць тэрыторыю ЗША.
Трамп на гэта заявіў, што Пуціну «ня варта так казаць», а трэба завяршыць канфлікт ва Ўкраіне, які працягваецца ўжо амаль чатыры гады. «Вось што яны павінны рабіць замест таго, каб выпрабоўваць ракеты», — падкрэсьліў ён.
«Мы не гуляем у гульні», — сказаў Трамп.
Ён дадаў, што ЗША таксама пастаянна выпрабоўваюць ракеты, а каля берагоў Расеі ўжо зараз знаходзіцца амэрыканская атамная падлодка, «найлепшая ў сьвеце».
«І ёй ня трэба пераадольваць 8000 міль», — дадаў Трамп.
Крыніца — CNN
Ціханоўская заклікала не спыняць пасажырскі рух празь беларуска-літоўскую мяжу
https://smarturl.click/WRkxk
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацсетцы Х асудзіла «апошнія правакацыі Лукашэнкі супраць Літвы», зьвязаныя з залётамі ў краіну аэрастатаў зь беларускай тэрыторыі.
«Гэтыя гібрыдныя атакі, падобныя тым, што былі зьдзейсьненыя зь мігрантамі, накіраваныя на праверку бясьпекі NATO і наносяць шкоду эканоміцы Літвы.Читать полностью…
Мы падтрымліваем такія санкцыі, як спыненьне транзыту тавараў, пры гэтым пакідаючы межы адкрытымі для пасажырскіх перавозак», — напісала палітык.
Рэстаўрацыя Кальварыйскага касьцёлу ў Вільні дазволіла адшукаць раней невядомыя фрэскі
https://smarturl.click/MGa0p
Сьцены касьцёлу Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў Вільні сотні гадоў хавалі барочны жывапіс XVII — пачатку XVIII стагодзьдзя.
Высьветлілася, што першы мураваны касьцёл у Вэрках мог паўстаць значна раней, чым меркавалася дагэтуль, — каля 1675–1700 гг.
Хоць жывапіс захаваўся толькі фрагмэнтарна, адкрыцьцё лічыцца надзвычай значным.
Крыніца — Віленская архідыяцэзія
BelPol: група «Альфа» пасьля 2020 году атрымала сама меней 13 браняваных аўтамабіляў для аховы кіраўніцтва КДБ
https://smarturl.click/Y3Gkv
Паводле BelPol, пасьля 2020 году гэты падразьдзел атрымаў
• расейскую і беларускую браняваную тэхніку, на якую можна ўсталёўваць кулямётныя ці аўтаматныя модулі;
• ня менш за 13 легкавых аўтамабіляў з прыхавай бранёй — Toyota і Mercedes-Benz.
Гэтыя аўтамабілі камплектавалі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і пастаўлялі праз Расею.
💰Кошт аднаго такога аўтамабіля можа пераавышаць 500 тысяч даляраў.
ℹ️ Як адзначаецца ў расьсьледаваньні арганізацыі былых сілавікоў BelPol, цяпер у групе «Альфа» КДБ служаць прыблізна 270 вайскоўцаў, у тым ліку жанчыны.
Пасланьнік папы Рымскага расказаў Лукашэнку пра важнасьць дыялёгу
https://smarturl.click/8p03L
Пасланьнік папы Рымскага Кляўдыё Гуджэроцьці, які прыехаў у Беларусь на сьвяткаваньне 100-годзьдзя Пінскай дыяцэзіі, на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам гаварыў аб важнасьці дыялёгу.
«Дыялёг — гэта важна. Глядзець у вочы адзін аднаму, разумець, што ў нас ёсьць тое самае — душа. Тады ўсё магчыма, калі ты адчуваеш, што паважаеш і любіш чалавека. Будучыня ў нашых руках і руках Божых».
«Згодны цалкам», — адказаў яму Лукашэнка.
«У любы час прыяжджайце. Я ня ведаю, якая віза яму патрэбна. Ён у нас беларус фактычна», — сказаў Лукашэнка.
Як беларусам трапіць у Эўропу, калі Літва канчаткова закрые мяжу?
https://smarturl.click/dwzaQ
Паглядзелі, якія ёсьць рэальныя варыянты выезду за мяжу: ад даволі бюджэтных — аўтобусам у Польшчу — да нятанных, самалётам праз Стамбул ці Тбілісі.
Ёсьць першыя скасаваныя рэйсы зь Беларусі ў Літву
Перавозьнікі пакуль ацэньваюць сытуацыю, але ёсьць і першыя адмены рэйсаў. Напрыклад, аўтобус «Гародня-Ліда-Воранава-Вільня» ад ТАА «Трансагенства Фаварыт» ня будзе курсаваць як мінімум да аўторка, паведаміла «Гродненская правда».
Таксама скасаваныя рэйсы «Менск-Вільня» і «Менск-Коўна» ад перавозьнікаў ТАА «Ваджен транс» і UAB Gromora. Усім пасажырам, якія набылі квіткі на гэтыя рэйсы праз сэрвіс «Атлас», прапанавалі перанесьці паездку на пазьнейшы тэрмін. У выпадку вяртаньня білету пасажырам вернуць яго поўную цану.
Вось так будзе выглядаць сытуацыя на мяжы Беларусі зь іншымі краінамі пасьля сёньняшняга рашэньня Літвы закрыць памежныя пункты Каменны лог і Беняконі на неабмежаваны тэрмін.
Читать полностью…
Літва вырашае, на які тэрмін закрыць мяжу зь Беларусьсю
Пра гэта LRT паведаміла кіраўніца літоўскага ўраду Інга Ругінене. Яна адзначыла, што ўлады краіны гатовыя закрыць мяжу з пэўнымі выняткамі.
Сёньня на паседжаньні Камісіі ў нацыянальнай бясьпецы Літвы вырашаецца, якія дадатковыя захады можа прыняць дзяржава, каб змагацца з зондамі, што чатыры разы за мінулы тыдзень парушалі працу аэрапортаў Вільні і Коўны.
У той жа час канчатковае рашэньне чакаецца пазьней, у сераду. Пакуль Літва праводзіць кансультацыі з суседзямі — Латвіяй і Польшчай, што рабіць у такім выпадку.
Пасланьнік Папы Кляўдыё Гуджэроці правядзе перамовы з Лукашэнкам
Здымкі прадстаўніка Ватыкану апублікавала прэс-служба Лукашэнкі. На іх Гуджэроці зь міністрам замежных спраў Беларусі Максімам Рыжанковым.
Напярэдадні Гуджэроці прамаўляў гамілію ў Берасьці, дзе заклікаў чыноўнікаў слухаць народ і дазваляць яму выкарыстоўваць свае здольнасьці. Ён успомніў зачынены ўжо тры гады Чырвоны касьцёл у Менску, а таксама адзначыў, што «Беларусь не павінна адчуваць сябе пакінутай, забытай усімі».
Дзяржаўныя каналы падкрэсьліваюць, што Гуджэроці ў Палацы незалежнасьці ўжо ў чацьверты раз.
У Літве баяцца, што праз палёты беларускіх аэрастатаў з кантрабандай міжнародныя авіякампаніі зьменшаць супрацу з аэрапортамі краіны
https://smarturl.click/mB4vG
У авіяцыйнай асацыяцыі заяўляюць, што ўрад краіны не прыняў апэратыўных захадаў, каб выправіць становішча.
Існуе рызыка таго, што авіякампаніі, якія выконваюць рэйсы ў Літву і зь яе, могуць перагледзець свае расклады з прычыны пэрыядычнага закрыцьця паветранай прасторы.
Былая міністарка абароны Літвы: Забудзьце пра Беларусь як самастойную дзяржаву
https://smarturl.click/zdER6
Былая міністарка абароны Літвы Раса Юкнявічэне ўпэўнена, што да запуску балёнаў у Літву датычныя расейскія ўлады:
«Няма ніякіх сумневаў, што Лукашэнка сам па сабе такія апэрацыі не ўчыняе. Ён — толькі проксі Расеі. Забудзьце пра сувэрэнную дзяржаву Беларусь побач з намі, няма яе. Ёсьць толькі інструмэнт Крамля».
«Ня будзе гэтага. Як і не ўвянчаюцца посьпехам перамовы з Пуціным наконт Украіны. Дыктатараў толькі сілай можна прымусіць зьмяніць свой курс. Або проста трэба іх перамагчы. Іншага выйсьця няма. Вось таму і меры наконт гэтых паветраных шароў павінныя быць вельмі жорсткія. Вайна ёсьць вайна» — кажа Юкнявічэне.Читать полностью…
«Менск выдатна ацэньвае сытуацыю. Дэстабілізацыя не адзіная мэта», — дырэктар Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы
https://smarturl.click/9oQbz
У Генэральнай пракуратуры Літвы няма інфармацыі аб тым, што перавозка кантрабандных беларускіх цыгарэт з дапамогай мэтэазондаў ёсьць гібрыднай атакай, паведаміў партал Delfi.
Зараз там вядуць больш за дзясятак дасудовых расьсьледаваньняў.
Дырэктар Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы Рэмігіюс Брыдзікіс выказаў упэўненасьць, што «Менск выдатна ацэньвае сытуацыю».
«Так, яны хочуць нас дэстабілізаваць, але відаць, што дэстабілізацыя не адзіная мэта», — сказаў кіраўнік ДДБ.Читать полностью…
«Менсктранс» і Ecolines пачалі скасоўваць рэйсы паміж беларускімі і літоўскімі гарадамі
https://smarturl.click/y6vV3
У сувязі з закрыцьцём і абмежаваньнем руху праз пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы перавозчыкі паведамілі пра скасаваньне дзясяткаў рэйсаў.
Прычым калі Ecolines 27 кастрычніка скасоўваў толькі рэйсаў дзень у дзень, то «Менсктранс» — ужо да 29 кастрычніка.
Цяперашні рэжым працы апошняга адкрытага памежнага пераходу зь Літвой у Медніках абмежаваны такім чынам, што большасьць беларусаў ня змогуць ім скарыстацца.
МЗС Беларусі ўручыў ноту пратэсту літоўскаму дыплямату ў сувязі з закрыцьцём мяжы
https://smarturl.click/13v56
Міністэрства замежных спраў Беларусі выклікала часовага паверанага ў справах Літвы, каб уручыць ноту пратэсту «ў сувязі з чарговым аднабаковым закрыцьцём мяжы з боку Літоўскай Рэспублікі, ажыцьцёўленым безь якога-небудзь папярэдняга паведамленьня», — перадае БелТА.
Паводле МЗС Беларусі, гэтае рашэньне «наглядна дэманструе пагарджаньне Вільняй фундамэнтальнымі прынцыпамі свабоды перамяшчэньня».
Мінулай ноччу аэрастаты зь Беларусі зноў паралізавалі аэрапорт Вільні. Літва раней папярэджвала, што ў адказ можа цалкам закрыць мяжу. І вось 27 кастрычніка пункт пропуску ў Салечніках не аднавіў працу. А ў Медніках сталі прапускаць толькі асобныя катэгорыі падарожнікаў, у якія большасьць беларусаў не трапляе.
У «Медніках» пачалі прапускаць церазь мяжу «некаторыя катэгорыі асобаў»
У «Салечніках» мяжа закрытая на нявызначаны тэрмін.
https://smarturl.click/XD866
Церазь «Меднікі» могуць праяжджаць асобы, якія
1️⃣ едуць па спрошчаным транзытным дакумэнце, (ён выдаецца жыхарам Калінінградзкай вобласьці);
2️⃣ маюць грамадзянства Літоўскай Рэспублікі ці дзяржаў-сябраў Эўрапейскага Зьвязу, а таксама членам іх семʼяў, якія едуць у Літву;
3️⃣ маюць дзейны дазвол на жыхарства ў Літве і едуць у Літву,
4️⃣ маюць дыпляматычныя пашпарты або перавозяць дыпляматычную пошту Літоўскай Рэспублікі.
Рух у пункце пропуску «Меднікі» ўжо аднавіўся, але толькі для згаданых вышэй катэгорый, паведамляюць карыстальнікі памежных чатаў.
Крыніца — vsat.lrv.lt
❤️ «Аказваецца, за мной ажно 17 гадоў сачылі». Генадзь Фядыніч — пра арышт, украінскія песьні за кратамі і апошні дзень у турме
https://smarturl.click/aRv3A
Былы старшыня незалежнага Прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч паўтара месяца таму вывезьлі разам зь іншымі палітвязьнямі ў Літву.
Фядынічу 68 гадоў. У эміграцыі ён апынуўся бяз пашпарта, з «букетам» хваробаў, у тым ліку хворымі пасьля турмы суставамі. Цяпер шмат часу ён праводзіць у стаматоляга.
Ягоная сям’я засталася ў Менску.
У размове з Свабодай ён расказаў, чаму дагэтуль не адчувае «вялікай радасьці».
Рыжанкоў назваў закрыцьцё Літвой мяжы зь Беларусьсю правакацыяй
Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў адзначыў, што літоўскім уладам трэба найперш разабрацца з тымі, хто «нажываецца» на кантрабандзе ў Літве.
«Вось разьберацеся, пераможаце ў сябе кантрабанду, і ня будзе такіх пытаньняў», — сказаў Рыжанкоў.
Ён адзначыў, што мэта гэтых «правакацый» — апраўданьне магчымага закрыцьця транзыту ў Калінінградзкую вобласьць або далейшых абмежаваньняў на пралёт самалётаў: «Маўляў, „вось паглядзіце, якія каля нас барбары, якія незразумела чым займаюцца“».
Паводле Рыжанкова, Лукашэнка сёньня сказаў, што несусьветная дурасьць — «думаць, што Беларусь ці Расея сабраліся ісьці на Парыж, Лёндан ці яшчэ кудысьці».
Крыніца — «Першы інфармацыйны»
📱 Былая міністарка абароны Літвы пра налёты паветраных шароў зь Беларусі: Забудзьцеся пра Беларусь як самастойную дзяржаву
https://www.youtube.com/watch?v=TCvusUDp3PU
Літва закрыла мяжу зь Беларусьсю на няпэўны час.
1️⃣ Чаму літоўскія ўлады лічаць, што налёты паветраных шароў зь Беларусі інсьпіруюцца беларускімі і расейскімі ўладамі?
2️⃣ Каму ўчыніць шкоду закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю?
3️⃣ Ці спадзяецца Вільня, што гэтая мера зьменіць паводзіны рэжыму Лукашэнкі?
Пра гэта — гутарка Юрыя Дракахруста з дэпутаткай Эўрапарлямэнту, былой міністаркай абароны Літвы Расай Юкнявічэне.
❓ Не талісман, а кудме́нь! ТЭСТ пра мову Ластоўскага
https://smarturl.click/6WmR2
• Як назваў Ластоўскі зорку Вэнэру?
• Які беларускі рок-гурт узяў імя ад Ластоўскага?
• Ластоўскі называў сваю родную мову ня толькі беларускай, але і…
Гэтыя і іншыя пытаньні ў пазнавальным тэсьце ад Свабоды.
Ці чакаць беларусам дэфіцыту паліва праз рост паставак бэнзіну ў Расею? Разьбіраемся
https://smarturl.click/ZXkZd
Падчас паліўнага крызісу ў Расеі і атак на расейскія нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) Беларусь павялічыла пастаўкі бэнзіну ў гэтую краіну. Колькі Беларусь можа прадаць бэнзіну за мяжу і колькі трэба самім беларусам? Падлічваем.
☦️ У Бухарэсьце адкрылі Сабор Нацыянальнага выратаваньня — найбуйнейшы ў сьвеце праваслаўны храм
🇷🇴 На цырымоніі прысутнічалі каля 3000 афіцыйных гасцей, у тым ліку прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду і прэзыдэнт Румыніі Нікушор Дан. Узначалілі цырымонію Патрыярх Канстантынопальскі Варфаламей I і Патрыярх Румынскай праваслаўнай царквы Данііл. Яшчэ 8000 вернікаў і іншых зацікаўленых асоб сабраліся каля будынку, службу асьвячэньня можна было паглядзець на вялікіх экранах.
Вышыня сабору складае каля 132 мэтраў, у ім знаходзіцца найвялікшы ў сьвеце асобна пастаўлены царкоўны звон вагой больш за 25 тонаў. Іканастас таксама рэкордны, яго плошча складае каля 407 квадратных мэтраў, а храм можа зьмясьціць каля 5000 вернікаў.
Будаўніцтва сабору пачалося ў 2010 годзе і каштавала каля 270 мільёнаў эўра. Праект, які фінансуецца дзяржавай і донарамі, выклікаў дыскусію аб мэтазгоднасьці выдаткаў такой вялікай сумы.
📷 здымкі Inquam Photos
«Ізаляваць Беларусь і захапіць Калінінград». Як дзяржаўныя СМІ адрэагавалі на закрыцьцё Літвой мяжы
https://smarturl.click/y6vWm
Увечары 26 кастрычніка ў Літве пасьля чарговай атакі аэрастатамі зь беларускай тэрыторыі закрывалі аэрапорт Вільні і на нявызначаны тэрмін закрылі мяжу. Сёньня раніцай гэта стала цэнтральнай тэмай усіх дзяржаўных выданьняў, тэлевізійных каналаў і радыё Беларусі.
Свабода пачытала ранішнія паведамленьні цэнтральных і рэгіянальных дзяржаўных СМІ, а таксама праўладных каналаў. Рэакцыя на закрыцьцё літоўскай мяжы неадназначная.
Канцылярыя прэзыдэнта Літвы заклікала ўжываць кінэтычныя сродкі супраць балёнаў, што ляцяць зь Беларусі
https://smarturl.click/Axa2R
Дзейвідас Матулёніс падкрэсьліў, што становішча, у якім апынулася Літва ў сувязі з зондамі, можна акрэсьліць як крызіс. Вялікія пытаньні цяпер і да мабільнасьці дзяржавы, яе здольнасьці адказваць на выклікі. На ягоную думку, галоўнай мэтай запуску балёнаў ёсьць не кантрабанда — хоць гэта не выключаецца, — а псыхалягічнае ўзьдзеяньне на Літву.
📦 У Беларусі ўдакладнілі, чаго нельга адпраўляць у пасылках
https://smarturl.click/WRkwD
Урад Беларусі ўхваліў пастанову адпаведна зьменам у законе аб паштовай сувязі, якія набылі юрыдычную моц сёлета 1 верасьня. Зьмененыя правілы наданьня паслугаў пошты, удакладнены пералік прадметаў, якія нельга перасылаць ува ўнутраных і замежных адпраўленьнях.