14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Хто перамог? Карбалевіч пра важныя падзеі тыдня
https://youtu.be/7dpN54-F538
📌 Візыт амэрыканскай дэлегацыі ў Менск адкладзены да сьнежня, але падзеі вакол беларускіх межаў паскорыліся безь яго.
📌 Польшча адкрыла адразу два пераходы.
📌 Літва нечакана адкрыла сваю мяжу раней за абяцаны тэрмін, і экспэртная супольнасьць цяпер спрачаецца — гэта кампраміс, перамога ці часовая паўза ў «памежнай вайне»?
📌 На фоне гэтых рашэньняў зьявіліся новыя рызыкі — дывэрсія на польскай чыгунцы. Падазраваныя ў тэракце грамадзяне Ўкраіны прыехалі зь Беларусі і туды ж вярнуліся. Замест чаканай разрадкі мы атрымалі новы клубок праблемаў, які можа яшчэ мацней ускладніць адносіны Менску з суседзямі і Захадам.
Прызнаньне Лукашэнкі пра праслухоўваньне чыноўнікаў — прыкмета адкату сыстэмы да сталінскіх часоў
https://smarturl.click/dwmW0
З рэплікаў Аляксандра Лукашэнкі падчас кадравых прызначэньняў вынікае: размовы высокіх чыноўнікаў у краіне праслухоўваюць, на іх зьбіраюць кампрамат. Гэта такі штрых да разуменьня палітычнай сыстэмы Беларусі, дзе ніхто не свабодны, — піша Валер Карбалевіч.
💬 Падчас кадравых прызначэньняў Лукашэнка абурыўся тым, што некаторыя кіраўнікі сталі «царкамі». Аднак ва ўмовах жорсткай цэнтралізацыі мясцовыя начальнікі капіююць стыль галоўнага ўладара.
💬 Каб трымаць сыстэму ў раўнавазе, патрэбен моцны кантроль за кожным кіраўніком.
💬 У савецкія часы за Мікітам Хрушчовым КДБ забаранялася сачыць за партыйнымі кіраўнікамі. Цяперашні кантроль за чыноўнікамі ў Беларусі — адкат да сталінскіх часоў.
Галоўныя падзеі тыдня — з Алісай Рыжычэнкай і Міколам Дзядком
https://www.youtube.com/watch?v=Wi79qQ3cb44
Тэмы размовы:
1️⃣ Беларусам адкрываюць межы
2️⃣ Два каталіцкія сьвятары-палітвязьні на свабодзе. Мірны плян ЗША
3️⃣ Новы раўнд барацьбы з «дармаедамі»
4️⃣ Кангрэсмэн ЗША піша ліст Калесьнікавай, а Джон Коўл дагэтуль не прыехаў у Менск
5️⃣ Крытыкі Ціханоўскай зьбіраюцца на сход
6️⃣ Галоўная інтрыга «Прадмовы» ў Варашаве
Гэтыя ды іншыя падзеі тыдня Ганна Соўсь абмяркоўвае ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» з прадстаўніцай Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў эканамічных пытаньнях Алісай Рыжычэнкай і былым палітвязьнем Мікалаем Дзядком.
🇺🇦 Зяленскі ўшанаваў памяць загінулых падчас Рэвалюцыі годнасьці. Адной зь першых ахвяраў тады стаў беларус
https://smarturl.click/y6Zlk
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі разам з жонкай Аленай прынесьлі зьнічы памяці да мэмарыялу ў гонар загінулых у часе Рэвалюцыі годнасьці 2013–2014 гадоў, якая пачалася ва Ўкраіне, калі тагачасны ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч і ягоны ўрад адмовіліся ад эўрапейскай інтэграцыі.
У верхнім шэрагу — фота беларуса Міхася Жызьнеўскага (трэцяе справа), які загінуў 22 студзеня 2014 году. Забойца дагэтуль ня знойдзены. У чэрвені 2017 году яму прысвоілі званьне Героя Ўкраіны, і тады ж прэзыдэнт Парашэнка перадаў Зорку Героя бацькам беларуса.
У масавых акцыях пратэсту дзевяць гадоў таму загінулі ня менш як 114 грамадзян. Сярод іх — Міхась Жызьнеўскі і грамадзянін Украіны, этнічны беларус Якаў Зайко (памёр 18 лютага 2014 году ад інфаркту, калі ўцякаў ад бэркутаўцаў на Інстытуцкай вуліцы ў Кіеве).
🇵🇱 У Польшчы на чыгуначных рэйках знайшлі зьвязаныя дротам патроны
https://smarturl.click/3Q3vk
У Польшчы ў раёне гораду Остраў Вялікапольскі на чыгуначных рэйках знайшлі два патроны, зьвязаныя дротам.
У паліцыі Польшчы назвалі гэта правакацыяй, адмыслова ўчыненай, каб праверыць рэакцыю спэцыяльных службаў.
«Мы знойдзем гэтага чалавека і прыцягнем да крымінальнай адказнасьці», — сказана ў паведамленьні паліцыі.
У Берасьці падлетак прастрэліў сабе палец з падараванага бацькамі пнэўматычнага пісталету
https://smarturl.click/xVbke
Бацькі падлетка сказалі, што набылі пісталет на інтэрнэт-пляцоўцы і падарылі яго сыну, а таго, што пісталет можа нанесьці шкоду, ня ведалі.
Галоўныя падзеі тыдня з Алісай Рыжычэнкай і Міколам Дзядком
https://www.youtube.com/watch?v=Wi79qQ3cb44
Тэмы размовы:
▪️Беларусам адкрываюць межы
▪️Два каталіцкія сьвятары-палітвязьні на свабодзе. Мірны плян ЗША
▪️Новы раўнд барацьбы з «дармаедамі»
▪️Кангрэсмэн ЗША піша ліст Калесьнікавай, а Джон Коўл дагэтуль не прыехаў у Менск
▪️Крытыкі Ціханоўскай зьбіраюцца на сход
▪️Галоўная інтрыга «Прадмовы» ў Варашаве
Гэтыя ды іншыя падзеі тыдня а 16.30 паводле менскага часу Ганна Соўсь абмяркоўвае ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» з прадстаўніцай Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў эканамічных пытаньнях Алісай Рыжычэнкай і былым палітвязьнем Мікалаем Дзядком. Задавайце пытаньні, камэнтуйце, калі для вас гэта бясьпечна.
Вызваленых сьвятароў Акалатовіча і Юхневіча прывезьлі зь Беларусі ў Ватыкан
https://smarturl.click/OLZ9a
Праз содні пасьля навіны аб вызваленьні каталіцкіх сьвятароў ксяндза Генрыха Акалатовіча і айца Анджэя Юхневіча афіцыйнай інфармацыі пра іх далейшы лёс пакуль не было.
Аднак, як даведаліся вернікі, сьвятароў адразу вывезьлі за мяжу і цяпер яны знаходзяцца ў Ватыкане, піша @katolik_life
Свабода пакуль ня мае пацьверджаньня гэтай інфармацыі.
На продаж выставілі Мураванку Храптовічаў у Шчорсах XVIII стагодзьдзя
https://smarturl.click/xVble
На Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы 22 сьнежня пачнецца аўкцыён па продажы Мураванкі Храптовічаў, якая была пабудаваная ў XVIII стагодзьдзі ў Шчорсах Горадзенскай вобласьці.
Удзельнікаў кліматычнай канфэрэнцыі ААН у Бразыліі эвакуавалі праз пажар у будынку
https://smarturl.click/zd9ZJ
Полымя і дым убачылі ў зоне павільёну для сустрэчы. ААН паведаміла, што пажар патушылі праз шэсьць хвілін, і 13 чалавек атрымалі дапамогу пасьля ўдыханьня дыму. Пакуль невядома, што стала прычынай пажару.
Расея ўначы ўдарыла па Запарожжы і Адэсе. Ёсьць загінулыя і параненыя
https://smarturl.click/e0AOk
Украіна зазнае сьмяротных нападаў Расеі на тле атрыманьня так званага «мірнага пляну» ад прэзыдэнта ЗША Трампа, у якім той прапануе Кіеву адмовіцца ад вялікіх тэрыторый, скараціць войска і пайсьці на іншыя саступкі Маскве.
У Запарожжы ў выніку расейскага ўдару загінулі пяць чалавек, а трое параненыя. Колькасьць ахвяр удакладняецца.
На здымку наступствы ўдару па Адэсе
У Беларусі заблякавалі інтэрнэт-пляцоўку па продажы кніг па ўсім сьвеце: знайшлі «экстрэмісцкія» выданьні
https://smarturl.click/zd94J
Пракуратура Магілёўскай вобласьці ў часе правядзеньня праверкі выявіла на інтэрнэт-пляцоўцы «Kirma.sh: Беларускія кнігі з дастаўкай па сьвеце» кнігі «экстрэмісцкай накіраванасьці».
У Бэрліне судзяць беларуску за продаж элітных легкавікоў у Расею ў абыходжаньне санкцый
https://smarturl.click/xVb4e
🇩🇪 Справу супраць 47-гадовай грамадзянкі Беларусі Яўгеніі П. разглядаюць у Бэрлінскім зямельным судзе. На думку абвінавачаньня, яна разам з саўдзельнікамі з сакавіка 2022 году па красавік 2025-га экспартавала ў Расею аўтамабілі клясы «люкс» на суму 28,2 млн эўра.
🇺🇸 У пачатку лістапада стала вядома пра суд над іншай беларускай, 33-гадовай Янай Лявонавай, якую судзяць у ЗША за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў у Расею. Маштабы кантрабанды былі такімі буйнымі, што расьсьледаваньнем заняліся амэрыканскія спэцслужбы.
Вугорская служба Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода спыняе сваю працу
https://smarturl.click/AxXR0
Вугорская служба Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода спыняе сваю працу апоўначы 21 лістапада, прыкладна праз пяць гадоў пасьля аднаўленьня сваёй дзейнасьці.
У звароце да сваёй аўдыторыі служба заявіла, што яе каманда «працавала самааддана, каб забясьпечыць незалежную журналістыку для аўдыторыі ў Вугоршчыне».
Дзейнасьць Вугорскай службы была аднавілі ў 2020 годзе паводле рашэньня Кангрэсу ЗША. Да гэтага яна працавала з 1950 па 1993 год.
Студэнты змогуць атрымаць дазвол на працу на канікулах за мяжой пры ўмове абавязковага вяртаньня ў Беларусь
https://smarturl.click/7vXQ7
Міністэрства адукацыі Беларусі ўнесла зьмены ў свой парадак падрыхтоўкі заключэньня аб магчымасьці працаўладкаваньня за межамі Беларусі па студэнцкіх праграмах.
Літоўскія грузавікі ня могуць вярнуцца ў Літву, хаця мяжа адкрытая, Менск патрабуе перамоваў зь Вільняй на палітычным узроўні
https://smarturl.click/lAb0Y
Фуры літоўскіх перавозчыкаў застаюцца на беларускім баку, хоць Літва аднавіла працу пунктаў пропуску.
Паводле кіраўніка асацыяцыі літоўскіх перавозьнікаў, Менск патрабуе сустрэчы прадстаўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Літвы.
МЗС Беларусі заклікала Вільню да правядзеньня кансультацый, заявіўшы, што літоўскія ўлады «парушылі працэдуры», аднабакова закрыўшы і адкрыўшы мяжу.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заклікаў «не рабіць трагедыі» з сытуацыі, але адзначыў, што «паддобрывацца» Вільня ня будзе.
Міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што беларускі рэжым ператварае ў інструмэнты ціску ўсё, што можа. І прыгразіў нацыянальнымі санкцыямі.
«Узнагароджваем „вераскі“, што прабіліся праз цэглу». Кінапрэмія «Чырвоны верас» абвясьціла доўгі сьпіс
https://smarturl.click/b5z31
У доўгі сьпіс прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» увашлі 60 стужак. Усяго на прэмію было пададзена 74 заяўкі.
Сярод прэтэндэнтаў — імёны вядомых беларускіх рэжысэраў: Андрэя Куцілы, Мары Тамковіч, Андрэя Кашперскага, Мікіты Лаўрэцкага, Юрыя Сямашкі, Арцёма Лобача, Аляксандра Міхалковіча, Ганны Бадзякі, а таксама новых аўтараў.
«Беларускія незалежныя фільмы сапраўды ўражваюць. Я ўпэўненая, што пры належным чынам наладжаных працэсах і ва ўмовах падтрымкі сваёй краіны беларускае кіно мела б шырокую прадстаўленасьць на міжнародных кінафэстывалях і з посьпехам расказвала б сьвету пра беларусаў, — дадала яна. — Пакуль жа „Чырвоны верас“ сапраўды ўзнагароджвае „вераскі“, што прабіліся праз цэглу», расказала Свабодзе адна з арганізатарак прэміі Ірэна Кацяловіч.
МУС прапанавала ўвесьці адміністрацыйную адказнасьць для тых, хто стаіць на «прафіляктычным уліку» ў міліцыі і не працуе
https://smarturl.click/GgZwZ
Заяву начальніка ўпраўленьня МУС Аляксандра Купчэні распаўсюдзіла прэсавая служба міністэрства.
Сёньня на «прафіляктычны ўлік» ставяць
• былых асуджаных,
• бацькоў, зь якіх суд пастанавіў спаганяць плату за ўтрыманьне дзяцей,
• тых, хто ўчыніў хатні гвалт.
МУС таксама ў новым законапраекце прапануе ставіць на «прафіляктычны ўлік»
• тых, хто вярнуўся з ЛТП,
• тых, хто ўчыніў хатні гвалт, нават калі пацярпелы бок заявіў пра прымірэньне.
Паводле міністра Івана Кубракова, беспрацоўныя ўчыняюць больш за палову злачынстваў.
6 лістапада Аляксандар Лукашэнка заявіў пра намер зрабіць платнай мэдыцыну для так званых «дармаедаў».
У лістападзе беспрацоўныя і іхныя сем’і атрымалі пацяжэлыя рахункі за камунальныя паслугі, бо цяпер поўны кошт паслугаў плацяць усе, хто жыве ў кватэры ці доме, які належыць асобе, не занятай у эканоміцы.
Крыніца — «Позірк»
Як даведалася Радыё Свабода з інфармаваных крыніц у Касьцёле, вызваленыя сьвятары сапраўды сёньня ў Ватыкане. Там у іх адбываюцца сустрэчы ў дзяржаўным сакратарыяце. Ня выключана, што цягам дня пройдзе сустрэча з папам Рымскім Лявом XIV.
Читать полностью…
🇻🇦 Кардынал Гуджэроцьці пра магчымы візыт папы ў Беларусь: «Папа не паедзе туды, дзе прыезд створыць падзел»
https://smarturl.click/Reg5l
Вызваленьне двух каталіцкіх сьвятароў, Генрыха Акалатовіча і Анджэя Юхневіча, папскі пасланьнік назваў «канкрэтным плёнам дыпляматыі, якая ніколі не зачыняе дзьвярэй».
Кардынал Гуджэроцьці адказаў і на пытаньне пра магчымасьць прыезду ў Беларусь папы Лява XIV.
«Папа ніколі не паедзе ў месца, дзе ягоны прыезд створыць падзел. Гэта сьвяты прынцып: папа едзе туды, дзе народ можа атрымаць карысьць, а не для таго, каб распальваць процістаяньне. Трэба стварыць умовы, каб усе былі перакананыя ў аб’ектыўнай каштоўнасьці візыту на карысьць народу, а не для нейкай адной „званіцы“. Гэта праца, якую трэба зрабіць. Ці будзе посьпех адразу ці заўтра? Мы ня ведаем».Читать полностью…
Улады Менскай вобласьці скарацілі сьпіс арганізацыяў, якім дазволена адстрэльваць дзікоў
https://smarturl.click/20DVX
Дзікоў у Беларусі прыкметна паменела пасьля 2013 году праз адстрэл пры барацьбе з афрыканскай чумой сьвіней. У 2019 годзе папуляцыя складала 1,5–2 тысячы асобін, а да пачатку 2025 году дасягнула прыблізна 8 тысяч.
У 2013 годзе папуляцыя дзікоў налічвала амаль 83 тысячы асобін.
«Хоць тысячу даляраў — чыноўнікі абгрунтуюць якую заўгодна суму»: Чаму для некаторых беларусаў моцна вырасла плата за кватэру
https://smarturl.click/L3dne
Беларусы працягваюць абмяркоўваць «дармаедзкія рахункі» за кастрычнік. Сумы камунальнай платы ў іх значна большыя, чым раней. Чыноўнікі з жыльлёва-камунальнай сфэры абгрунтоўваюць гэтую зьмену «новым справядлівым падыходам».
🪙 Новыя цэны ўбачылі і раней ужо прызнаныя «не занятымі ў эканоміцы». Суразмоўца Свабоды расказаў, што ў верасьні за двухпакаёвую кватэру плаціў 94 рублі, а за кастрычнік выставілі ўжо 156 рублёў.
На думку кіраўніка праекту «Кошт ураду» Ўладзімера Кавалкіна, эканамічна абгрунтаваных тарыфаў, пра якія зноў цьвердзяць чыноўнікі, не існуе. Бо аказаньне шэрагу паслугаў і вызначэньне цэнаў на гэтыя паслугі — манаполія дзяржавы.
У Беларусі з новага году павялічыцца памер базавай велічыні
https://smarturl.click/B4Zyx
З 1 студзеня 2026 году ў краіне зьменіцца памер базавай велічыні. Цяпер ён складае 42 рублі, а з новага году складзе 45 рублёў.
«Мірны плян» ЗША прадугледжвае выбары ва Ўкраіне і адмову ад NATO — поўны тэкст праекту
https://smarturl.click/QbgAp
Прапанаваны прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам «мірны плян» мае 28 пунктаў па 8 блёках і прадугледжвае прызнаньне Крыму, Данеччыны і Луганшчыны de facto расейскімі, а Херсоншчына і Запарожжа «замарожанымі» на лініі сутыкненьня.
Туалетная папера і сурвэткі. Імпарт якіх тавараў хочуць абмежаваць у Беларусі і чаму
https://smarturl.click/6W9OY
Канцэрн «Беллеспаперапрам» прапанаваў на грамадзкае абмеркаваньне праект пастановы ўраду аб увядзеньні на паўгоду ліцэнзаваньня на шэраг імпартных тавараў з драўніны.
Як адзначаецца ў абгрунтаваньні такога рашэньня, неабходнасьць ліцэнзаваньня абумоўлена высокімі транспартнымі затратамі дрэваапрацоўчых заводаў на экспартныя пастаўкі, што ўплывае на канчатковую цану, і адпаведна не дазваляе «эфэктыўна выкарыстоўваць» вытворчыя магутнасьці ўласных прадпрыемстваў, зьніжае адлічэньні ў дзяржаўны бюджэт і стрымлівае павелічэньне заробкаў у галіне.
Ужо сёньня: 105 гадоў таму Слуцак паўстаў супраць бальшавікоў
21 лістапада 1920 году Рада Случчыны выдала дэклярацыю, у якой заклікала сялянства «на барацьбу за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах». Неўзабаве ў Слуцку разгарнулася антыбальшавіцкае паўстаньне.
Пры падтрымцы сялянства і гараджан Рада за 3 дні сфарміравала з добраахвотнікаў 1-ю Слуцкую брыгаду стральцоў войск Беларускай Народнай Рэспублікі ў складзе 2 палкоў: 1-га Слуцкага і 2-га Грозаўскага. Прызначыла камандаваньне брыгадай і палкамі, займалася забесьпячэньнем войска зброяй і харчаваньнем. 24 лістапада 1920 году польскія войскі пакінулі Слуцк, і да прыходу 29 лістапада 1920 году Чырвонай Арміі ўся ўлада ў горадзе і павеце належала Радзе і яе адміністрацыі.
Пра іншыя падзеі 21 лістапада ў гісторыі Беларусі і сьвеце можа прачытаць тут.
📌 Галоўнае за 20 лістапада на Радыё Свабода
Паліцэйская дзяржава замест сацыяльнай: што стаіць за падаражэньнем камуналкі для «дармаедаў»
Аднавілі працу пункты пропуску ў Салечніках і Медніках на літоўска-беларускай мяжы
Пасьля адкрыцьця 2 пераходаў «Мінсктранс» аднаўляе пяць штодзённых рэйсаў у Літву і адзін у Латвію
Лукашэнка памілаваў каталіцкіх сьвятароў Акалатовіча і Юхневіча. Што пра іх вядома
За час працы АЭС у Астраўцы электрычнасьць для людзей падаражэла на 36%. Навошта ўладам Беларусі другая атамная станцыя
На месцы залатагорскіх могілак вядзецца будаўніцтва Акадэміі КДБ. На Google Earth Pro зьявіўся здымак катлавана
Польшча патрабуе ад Беларусі выдаць двух дывэрсантаў, якія ўчынілі падрыў на чыгунцы
Зяленскі атрымаў ад прадстаўнікоў ЗША праект «мірнага пляну» і хоча абмеркаваць яго з Трампам
Вызваленьне ксяндзоў — вынік дыпляматыі і Ватыкану, і Польшчы, і ЗША, — тэалягіня Васілевіч
❌ У Вільні зноў амаль на дзьве гадзіны закрывалі аэрапорт праз паветраныя балёны
https://smarturl.click/DYMVE
Як адзначаецца на старонцы аэрапорту ў Facebook, абмежаваньні ўвялі а 18:38 20 лістапада.
Новы прылёт аэрастатаў адбыўся менш як праз содні пасьля адкрыцьця пунктаў пропуску ў Медніках і Салечніках. Абгрунтоўваючы рашэньне адкрыць мяжу, урад Літвы называў прычынай істотнае зьмяншэньне колькасьці паветраных шароў з кантрабандай, якія накіроўваюць зь Беларусі.
Вызваленьне ксяндзоў — вынік дыпляматыі і Ватыкану, і Польшчы, і ЗША, — тэалягіня Васілевіч
https://smarturl.click/mB5Xn
Вызваленых ксяндзоў Генрыха Акалатовіча і Анджэя Юхневіча хутчэй за ўсё ня будуць высылаць з краіны, кажа ў інтэрвію Свабодзе тэалягіня, прадстаўніца аб’яднаньня «Хрысьціянская візія» Натальля Васілевіч.
Некаторыя тэзы з размовы:
🚧 Вызваленьня ксяндзоў, хутчэй за ўсё, не адбылося б, калі б Польшча не адкрыла памежныя пераходы;
🇻🇦 Малаімавернае запрашэньне Лукашэнкі ў Ватыкан з прычыны пазыцыі ўкраінскай улады і грамадзтва;
✝️ Ідэя візыту ў Беларусь Папы Рымскага — даўняя задума ўлады Беларусі.
Два зьняволеныя журналісты Радыё Свабода атрымалі прэмію Нацыянальнага прэс-клюбу ЗША
https://smarturl.click/aRxyd
Ляўрэатамі прэміі за свабоду прэсы Нацыянальнага прэс-клюбу ЗША сталі журналіст сталі супрацоўнік Азэрбайджанскай службы Фарыд Мэхралізадэ і расейская журналістка Ніка Новак, якая супрацоўнічала з Расейскай службай Радыё Свабода.
На архіўным здымку прэзыдэнт Нацыянальнага прэс-клюбу Майк Балсама на адной з дыскусій, прысьвечаных свабодзе СМІ