radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

🇫🇷 Былога прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі выпусьцілі з турмы. Ён прабыў там тры тыдні

Ён ужо прыехаў дадому.

Сарказі пакінуць пад судовым кантролем з забаронай на кантакты зь іншымі абвінавачанымі і сьведкамі ў «лібійскай справе». Экс-прэзыдэнт знаходзіцца ў вязьніцы з 21 кастрычніка.

На волі ён будзе чакаць апэляцыйнага слуханьня справы, заплянаванага на сакавік.

На судовым паседжаньні Сарказі празь відэасувязь заявіў, што зьняволеньне яго зьнясіліла.

«Гэта цяжка, вельмі цяжка, безумоўна, для кожнага вязьня. Я б нават сказаў, што гэта зьнясільвае», — сказаў Сарказі, якога цытуе AFP. Ён падзякаваў пэрсаналу турмы, які, паводле яго слоў, «праявіў выключную чалавечнасьць і зрабіў гэты кашмар зносным».

Сарказі стаў першым былым кіраўніком краіны Эўразьвязу, ня проста асуджаным, але рэальна зьмешчаным за краты.

Сарказі трымалі ў парыскай турме асобна ад іншых зьняволеных, у суседняй камэры дзяжурылі целаахоўнікі, бо былы прэзыдэнт атрымліваў пагрозы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«ПіК Свабоды». Пра што дамовіцца з Лукашэнкам спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША

https://www.youtube.com/live/dyz2XQS5vdw

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў пра прызначэньне Джона Коўла спэцыяльным пасланьнікам ЗША ў Беларусі і анансаваў вызваленьне яшчэ 50 палітвязьняў.

1️⃣ Ці схлусіў Лукашэнка, гаворачы, што адправіў амэрыканцаў на тры літары?

2️⃣ Ці дапаможа Джон Коўл у разьвязаньні літоўска-беларускага памежнага крызісу?

3️⃣ У чым палягае сутнасьць угоды паміж афіцыйным Менскам і ЗША?

Гэта ды іншае вядучая Ганна Соўсь абмяркоўвае ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды» з кіраўніком Агенцтва трансатлянтычнага супрацоўніцтва, палітыкам і дыпляматам Валерам Кавалеўскім.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦 Апошні цягнік з Краматорску, стратэгічна важнай чыгуначнай станцыі Ўкраіны, закрытай праз набліжэньне фронту

https://smarturl.click/MG5Yo

У той час як Расея прасоўваецца да ўкраінскага горада Краматорск, украінскія ўлады былі вымушаныя прыпыніць чыгуначныя перавозкі да яго.

Украінская служба Радыё Свабода ўзгадвае, якія выглядаў знакаміты чыгуначны вакзал гораду падчас вайны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асацыяцыя перавозьнікаў Літвы: «Сытуацыя з фурамі на беларускай мяжы пагаршаецца, перавозьнікі стомленыя і злыя»

https://smarturl.click/7vjVD

Прэзыдэнт літоўскай нацыянальнай асацыяцыі аўтамабільных перавозьнікаў Эрландас Мікенас расказаў Свабодзе пра сытуацыю на беларускай мяжы, дзе захрасьлі каля тысячы літоўскіх фур з кіроўцамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка выказаўся наконт праблемы зь літоўскімі фурамі і анансаваў перамовы з дэлегацыяй ЗША:

«Хачу заявіць: мы гатовыя да адкрыцьця мяжы даўно. Мы яе не закрывалі. На працягу некалькіх гадзін яна з нашага боку можа аднавіць сваю працу. Памежнікі ў цэлым да гэтага гатовыя», — сказаў Лукашэнка на нарадзе 10 лістапада.
Лукашэнка паведаміў, што літоўскі бок зьвярнуўся да Лідзкага памежнага атраду, каб вярнуць свае машыны, што захрасьлі на беларускім баку пасьля закрыцьця мяжы.

«Я нават не даслухаў гэты даклад. Сказаў: добра, як толькі будуць гатовы эвакуаваць, дамовяцца з нашым бокам... У нас жа там ні мытнікаў на пункце пропуску, ні памежнікаў. Закрылі — закрылі. Нашы службы пераразьмеркаваныя на іншыя ўчасткі — гэта было маё рашэньне. Будуць гатовыя — будзем дамаўляцца».


Выказаўся ён і пра ахову грузавікоў.

«Аўтамабілі сабраныя, стаяць пад аховай. Тыя, хто іх ахоўвае, папрасілі, па-мойму, 120 эўра за содні. Заплацілі за ахову. Колькі содняў будуць стаяць — памножыць на 120 эўра, — плаціце, забірайце аўтамабілі з грузам. Калі ў бліжэйшыя некалькі дзён гэтага ня будзе зроблена, мы прымем захады ў адпаведнасьці з нашымі законамі, як заявіў МЗС. Аж да канфіскацыі гэтых аўтамабіляў. Яны ня могуць боўтацца на дарогах — 1100 ці 1200 вялізных фураў, якія стаялі дзесьці там на дарозе», – сказаў Аляксандар Лукашэнка.


Ён сказаў, што кіроўцаў даставяць проста ў пункт пропуску на мяжу, а грузаатрымальнікі ў Літве мусяць зьвярнуцца да сваіх уладаў для вырашэньня гэтых пытаньняў.

Кіроўцаў, паводле Лукашэнкі, 1100 ці 1500 чалавек.

«І ўвогуле мы, напэўна, амаль нічога не возім праз гэтую мяжу ў сувязі з санкцыямі. Аб усім астатнім мы яшчэ пагаворым бліжэйшым часам на з дэлегацыяй Злучаных Штатаў Амэрыкі. Адчуваю, што бязь іх тут не абышлося», — дадаў Лукашэнка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вітаўтас Ландсбергіс пра напад Расеі на Ўкраіну: «Гэта вайна пуцінскай Расеі супраць „праклятага Захаду“»

https://smarturl.click/VR15Z

У інтэрвію «Настоящему времени» Вітаўтас Ландсбергіс сярод іншага выказаў меркаваньне, што чалавецтва цяпер перажывае маральны і духоўны крызіс, а міжнародныя арганізацыі ня здольныя супрацьстаяць «вар’яцтву агрэсараў».

Вітаўтас Ландсбергіс — першы кіраўнік Літвы пасьля аднаўленьня незалежнасьці. У канцы 1980-х гадоў ён, будучы прафэсарам музыкалёгіі, быў абраны кіраўніком руху «Саюдзісу». Потым гэтая арганізацыя ўзначаліла працэс выхаду Літвы са складу СССР. У кастрычніку гэтага года яму Ландсбергісу споўнілася 93 гады.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўскія грузавікі пакінуць Беларусь толькі пасьля адкрыцьця Літвой мяжы, заявілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.

З 9.00 10 лістапада рух літоўскіх грузавікоў спынены ў абодвух напрамках беларуска-літоўскай мяжы.

«Калі Літва працягне недружалюбную палітыку і ня пойдзе насустрач літоўскім перавозьнікам, беларускі бок мае права прыняць адносна гэтых транспартных сродкаў прадугледжаныя заканадаўствам захады. Фуры змогуць пакінуць стаянкі, але толькі пасьля поўнага аднаўленьня літоўскім бокам руху празь беларуска-літоўскі ўчастак мяжы», — падкрэсьлілі ў ДМК.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У МЗС Беларусі паведамілі, куды пераставяць літоўскія фуры, якія засталіся ў краіне пасьля закрыцьця мяжы

https://smarturl.click/lAqzd

Літоўскія фуры, якія захрасьлі на тэрыторыі Беларусі на шляху да пунктаў пропуску «Каменны Лог» і «Беняконі», будуць часова перамешчаныя ў адмыслова абсталяваныя месцы. Гэта зробяць «у мэтах бясьпекі». Грузавікі адправяць на стаянкі ў раёне прапускнога пункту «Катлоўка».

Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве МЗС Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мачышына мова. Ці можа гвалт быць негвалтоўным

https://smarturl.click/zdOy8

Што рабіць, каб зло не напала на нас ізноў?

Трэба прызнаць яго перамогу, выканаць яго патрабаваньні і забыць, што яно зло. Так беларусы адказваюць на палітыку русыфікацыі. Піша Сяргей Дубавец.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Супраць экс-камандзіра спэцназу Ўладзіміра Барадача ў Беларусі распачалі крымінальную справу

https://smarturl.click/VR18Z

У былога камандзіра 5-й асобнай брыгады спэцназу Беларусі Ўладзімер Барадач, які даўно жыве за мяжой, правялі 6 лістапада ператрус у ягонай менскай кватэры. Ён накіраваў запыт у Першамайскі РУУС Менску з просьбай даць яму магчымасьць даваць паказаньні.

73-гадовы Ўладзімер Барадач з 2010-га году жыве ў Нямеччыне, дзе атрымаў палітычны прытулак.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇹🇿 У Танзаніі абвінавацілі больш за 200 чалавек у «дзяржаўнай здрадзе» пасьля буйных выбарчых пратэстаў

https://smarturl.click/aRgZ0

Апазыцыя сьцьвярджае, што ў час пратэстаў загінулі каля 800 чалавек. Трое з шасьці асноўных апазыцыйных лідэраў арыштаваныя.

Прэзыдэнтка краіны Самія Сулуху Хасан перамагла на выбарах 29 кастрычніка, паводле зьвестак выбарчай камісіі. Там заявілі, што яна атрымала 98% галасоў. Аднак апазыцыя, якую адхілілі ад удзелу ў выбарах, назвала працэс «фікцыяй».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Па факце спробаў вэрбаваньня супрацоўнікаў НАУ пракуратура Варшавы пачала крымінальную справу

https://smarturl.click/mBq6z

Павал Латушка атрымаў апавяшчэньне варшаўскай пракуратуры аб завядзеньні крымінальнай справы. Апавяшчэньне прыйшло з аддзелу вайсковых спраў пракуратуры.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністэрства прыроды патлумачыла, што адбылося з вадой на Смалявіцкім вадасховішчы

https://smarturl.click/vd8DR

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі заявіла, што праверыла стан вады ў Смалявіцкім вадасховішчы пасьля зьяўленьня відэа ў TikTok.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Спалохаўся, што калі прапануюць падпісаць прашэнне аб памілаванні, я згаджуся», — Павал Вінаградаў

https://smarturl.click/p2qm2

«Паколькі я таксама лічу сябе крутым рэвалюцыянэрам, і прылічваю сябе да такіх людзей. І для мяне падпісаць прашэньне аб памілаваньні — гэта нешта подлае», — распавядае ў вялікім інтэрвію Свабодзе грамадзкі актывіст і былы палітвязень Павал Вінаградаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Грамадзянка Беларусі ў цяжкім стане пасьля аварыі аўтобуса ў Тайляндзе

https://smarturl.click/w4GmA

У аварыі пацярпелі 11 турыстаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, пасьля сутыкненьня зь легкавым аўтамабілем аўтобус упаў з узгорка і перакуліўся. Частка пасажыраў апынулася пад абломкамі.

Грамадзянка Беларусі ў шпіталі, ейны стан ацэньваецца як цяжкі, але стабільны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Франак Вячорка: «Важна быць прынцыповымі, бо Лукашэнку амэрыканцы патрэбныя нашмат болей, чым амэрыканцам Лукашэнка»

Галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракамэнтаваў Свабодзе прызначэньне Джона Коўла спэцыяльным пасланьнікам прэзыдэнта ЗША ў Беларусі.

💬 «Само гэтае прызначэньне сьведчыць, што Беларусь застаецца ў фокусе Злучаных Штатаў, як і пытаньне палітвязьняў», — адзначыў Вячорка.

💬 «Аднак нашая задача — ня толькі выцягнуць людзей з турмаў, але і спыніць рэпрэсіі. Іначай людзей будуць выпускаць невялікімі групамі, а потым будуць садзіць новых».

💬 «Нават калі Злучаныя Штаты будуць зьмякчаць некаторыя санкцыі, уведзеныя за парушэньне правоў чалавека, Эўрапейскі Зьвяз павінен трымаць свае санкцыі».

💬 «Амэрыканскі бок не наіўны, яны выдатна разумеюць, што такое Лукашэнка, яны разумеюць, як цяжка зь ім размаўляць. І тут вельмі важна быць прынцыповымі і настойлівымі, бо Лукашэнку амэрыканцы патрэбныя нашмат болей, чым амэрыканцам Лукашэнка»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За дзевяць месяцаў 2025 году ўжо 2400 беларусаў падалі дакумэнты на рэгістрацыю ІП у Польшчы

https://smarturl.click/L36JM

Зь іх 302 чалавекі маюць два грамадзянствы — і беларускае, і польскае. Такія зьвесткі ад Міністэрства разьвіцьця і тэхналёгіяў прывёў партал Money.pl.

У параўнаньні зь мінулым годам тэмпы рэгістрацыі ўпалі. За той жа пэрыяд 2024 году беларусы падалі 2600 заяваў (толькі тыя, хто ня мае іншага грамадзянства), заўважыў Мост.

Колькасьцю ІП, якія рэгіструюць у Польшчы іншаземцы, беларусы саступаюць толькі ўкраінцам. За 9 месяцаў дакумэнты на рэгістрацыю падалі амаль 26 тысяч прадпрымальнікаў з украінскім грамадзянствам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускіх кантрабандных цыгарэт стала менш мінімум удвая, але цяпер яны спыняюць працу аэрапортаў. Як зьмянілася кантрабанда ў Літву

https://smarturl.click/vd8gv

Раней беларускія кантрабандныя цыгарэты траплялі ў Літву схаванымі ў іншых грузах, іх хавалі ў жвір, у драўніну. Цяпер жа 80% кантрабандных цыгарэт зь Беларусі ў Літву адпраўляюць паветраным шляхам, а таксама плытамі па вадзе.

Як мянялася кантрабанда зь Беларусі ў Літву, чаму балёнамі дастаўляць грузы цяпер зручней і колькі гэта каштуе? Свабода расказвае.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Па ўсёй Украіне адключэньні электрычнасьці пасьля расейскіх нападаў на цывільныя аб’екты

https://smarturl.click/8pyRV

Кіеў і многія ўкраінскія рэгіёны сутыкнуліся з масавымі адключэньнямі электраэнэргіі, брыгады электрыкаў спрабуюць аднавіць інфраструктуру, пашкоджаную расейскімі ўдарамі, перадае Ўкраінская служба Радыё Свабода.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні прайшоў фэстываль песьні «Беларусь старажытная»

https://smarturl.click/206az

Фэст ладзіўся ў Доме культуры Новай Вільні пра падтрымцы Дэпартамэнту нацыянальных меншасьцяў Літвы. Ён прайшоў ужо ў шосты раз. Сёлета на сцэне было каля сотні выступоўцаў.

здымак Радыё Рацыя

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На фэстывалі Pradmova назвалі пераможцаў прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

https://smarturl.click/3Q7q8

9 лістапада ў Познані былі названыя пераможцы Прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў.

Узнагароду прысуджаюць за два гады ў літаратурнай і мастацкай намінацыях, паведаміў беларускі ПЭН-цэнтар.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чарга на выезд у Польшчу крыху зьменшылася, цяпер у ёй каля 3000 легкавых машын, а аўтобусаў няма

https://smarturl.click/WRG4A

Пасьля прылёту зь Беларусі балёнаў з кантрабанднымі цыгарэтамі літоўскі ўрад закрыў два пункты пропуску на мяжы з Беларусьсю. У выніку зьявіліся доўгія чэргі легкавікоў і аўтобусаў на выезьдзе зь Беларусі ў Польшчу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 119 гадоў «Нашай ніве»

У 1906 годзе ў Вільні пачалося выданьне «Нашай нівы», найстарэйшай газэты на беларускай мове. Выходзіла з 1906 па 1915 год і ў 1920 годзе. Адноўленая ў 1991 годзе. У 1997 годзе зьявіўся сайт, з 2006 году інтэрнэт-вэрсія «Нашай Нівы» эвалюцыянавала ў фармат інтэрнэт-платформы, якая ў 2016 годзе канчаткова замяніла сабой папяровую газэту.

Першым выдаўцом і рэдактарам быў Аляксандар Уласаў. Адным з ідэолягаў выданьня — Іван Луцкевіч, стваральнік славутага віленскага Беларускага музэю і фундатар шматлікіх палітычных і культурных праектаў. Побач зь ім працаваў ягоны брат, ідэоляг Беларускай сацыялістычнай грамады Антон Луцкевіч. З 1909 году сакратаром газэты, а ў 1912—1913 гадох фактычным яе рэдактарам стаў Вацлаў Ластоўскі. З «Нашай Нівай» супрацоўнічаў Якуб Колас.

Максім Багдановіч і Зьмітрок Бядуля таксама дэбютавалі ў «Нашай Ніве». А славуты нацыянальны паэт Янка Купала ў лютым 1914 году стаў яе рэдактарам і кіраваў газэтай да восені 1915 году.

Іншыя падзеі беларускай і ўсясьветнай гісторыі 10 лістапада: https://smarturl.click/aRgZb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❤️ Галоўнае за 9 лістапада на Радыё Свабода

Трамп паведаміў пра прызначэньне Джона Коўла спэцыяльным пасланьнікам ЗША ў Беларусі

«Ён выйшаў, сэрца не маўчала». На пікеце ў Вільні адбылася прэм’ера песьні ў гонар Рамана Бандарэнкі

Па факце спробаў вэрбаваньня супрацоўнікаў НАУ пракуратура Варшавы пачала крымінальную справу

У Бярэзінскім раёне працягваюць шукаць зьніклага падлетка

Міністэрства прыроды патлумачыла, што адбылося з вадой на Смалявіцкім вадасховішчы

«Спалохаўся, што калі прапануюць падпісаць прашэнне аб памілаванні, я згаджуся», — Павал Вінаградаў

Адзін з аэрастатаў, якія парушылі працу Віленскага аэрапорту, заляцеў у «вельмі небясьпечную зону»

Ці добрую памяць вы мелі ў дзяцінстве? Моўны ТЭСТ

Віктару Бабарыку споўнілася 62 гады, гэта яго шосты дзень народзінаў у няволі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп паведаміў аб прызначэньні Джона Коўла спэцыяльным пасланьнікам ЗША ў Беларусь

🗣 «Я рады паведаміць, што Джон Коўл, вядомы як адзін з сапраўды выдатных юрыстаў нашай краіны, сярод перамог якога была першая буйная выйгрышная справа аб тытунёвых вырабах, намінаваны на пасаду спэцыяльнага пасланьніка ЗША ў Беларусь. Ён ужо паспяхова дамовіўся аб вызваленьні 100 закладнікаў і мае намер вызваліць яшчэ 50», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы realDonaldTrump/posts/115520282513349957">Truthsocial.

Таксама Трамп заявіў, што загадзя дзякуе Аляксандру Лукашэнку за разгляд пытаньня аб вызваленьні дадатковай колькасьці людзей. Лукашэнку Трамп зноў назваў «Высокапаважаным Прэзыдэнтам Беларусі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На пікеце ў Вільні адбылася прэм’ера песьні ў гонар Рамана Бандарэнкі

Здымкі з акцыі: https://smarturl.click/E1Y8V

На плошчы Кудзіркі ў цэнтры Вільні беларускія грамадзкія дзеячы зладзілі пікет памяці менчука Рамана Бандарэнкі, які амаль 5 гадоў таму загінуў у Менску.

Удзельнікі акцыі раздавалі мінакам улёткі пра Рамана Бандарэнку, пра ягоны мужны ўчынак нагадваў стэнд, да якога мінакі прывязвалі белыя і чырвоныя стужкі, каб ушанаваць памяць загінулага мужчыны ды выявіць салідарнасьць зь беларускімі палітвязьнямі.

«Ён выйшаў, сэрца не маўчала» — словы зь песьні, якую напісала ўцякачка зь Беларусі Марыя Доўнар. Падчас пікету адбылася прэмьера гэтай песьні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Бярэзінскім раёне працягваюць шукаць зьніклага падлетка

Пошукі зьніклага хлопца вядуць на зямлі і з паветра.

Для пашырэньня зоны пошуку актыўна выкарыстоўваюць квадракоптэры, каб абсьледаваць цяжкадаступныя ўчасткі лесу з паветра, паскараючы працу наземных групаў. Запусьцілі 7 квадракоптэраў.

Таксама ратаўнікі правяраюць бліжэйшыя вадаёмы, піша МНС.

У пошуках удзельнічаюць працаўнікі МНС, РАУС, лясгасу, мясцовыя жыхары, валянтэры. Агулам залучаныя 57 адзінак тэхнікі, 362 чалавекі, 2 сабакі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Дняпры вырасла колькасьць ахвяраў і пацярпелых ад расейскага абстрэлу

https://smarturl.click/Y3we0

Колькасьць пацярпелых ужо дасягнула 13 чалавек, яшчэ трое загінулі. Улады абвясьцілі жалобу і папярэджваюць, што колькасьць ахвяраў можа быць не канчатковай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Адзін з аэрастатаў, якія парушылі працу Віленскага аэрапорту, заляцеў у «вельмі небясьпечную зону»

https://smarturl.click/8pyJQ

Кіраўнік літоўскага Нацыянальнага цэнтру кіраваньня крызіснымі сытуацыямі Вілмантас Віткаўскас заявіў, што ў суботу ўвечары давялося часова прыпыніць працу Віленскага аэрапорту, бо адзін з стацыянарных мэтэаралягічных зондаў апынуўся ў небясьпечнай зоне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Віктару Бабарыку споўнілася 62 гады, гэта яго шосты дзень народзінаў у няволі

https://smarturl.click/xVk6m

Удзельніку прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, палітвязьню Віктару Бабарыку 9 лістапада споўнілася 62 гады. Гэта шостыя народзіны, якія былы старшыня «Белгазпрамбанку» адзначае ў няволі.

Читать полностью…
Subscribe to a channel