14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Асноўнае за 18 лістапада
• Міністэрства ЖКГ патлумачыла, чаму ў кастрычніку вырасла квартплата для «дармаедаў»
• «Дзеці масава сталі сыходзіць з сэансу». Кіно пра партызанаў і разьмеркаваньне
• Лукашэнка зацікавіўся праектам павароту рэк, што цякуць ва Ўкраіну
• Асобы, што ўчынілі дывэрсію ў Польшчы, прыехалі зь Беларусі і вярнуліся ў яе, заявіў Дональд Туск
• «Лукашэнка і ягоныя цэрбэры разумеюць толькі матывацыю “па мордзе”», — Яраслаў Раманчук пра камуналку
• Аналіз: што стаіць за разрадкай палітычнай напружанасьці вакол Беларусі?
→ Чаму зьменшыўся міграцыйны паток у бок Польшчы і Літвы, але павялічыўся ў бок Латвіі?
→ Для нас галоўнае, каб адкрылі мяжу зь Беларусьсю, — чалец Асацыяцыі літоўскіх перавозьнікаў
• «Тое, што беларусам удаецца рабіць найлепшым чынам». Занатоўкі ляўрэата Прэміі Гедройця Сяргея Дубаўца
Лукашэнка даў беларускае грамадзянства 224 іншаземцам, большасьць — украінцы
https://smarturl.click/WR53A
Сярод новых грамадзянаў Рэспублікі Беларусь — 16 непаўналетніх.
Новымі грамадзянамі Беларусі сталі выхадцы з 17 дзяржаваў. Сярод іх — Армэнія, Эгіпет, Казахстан, Латвія, Малдова, Расея, Турэччына, Узбэкістан. Большасьць прыбыла з Украіны.
Адначасова Лукашэнка адхіліў шэраг заяў аб прыёме ў грамадзянства ад асобаў, якія парушалі законы Беларусі, гаворыцца ў паведамленьні.
Аналіз: што стаіць за разрадкай палітычнай напружанасьці вакол Беларусі?
https://smarturl.click/lAb5d
17 лістапада Польшча аднавіла працу двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларусьсю. З заяваў афіцыйных асобаў Літвы вынікае, што Вільня таксама гатовая неўзаабаве адкрыць мяжу зь Беларусьсю, хоць закрывалі яе да 30 лістапада.
Што стаіць за разрадкай палітычнай напружанасьці вакол Беларусі, аналізуе палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
💬 Канфліктагенная сытуацыя на мяжы — вынік агульнага абвастрэньня ва Усходняй Эўропе.
💬 Важная праблема, якую вырашаюць канфліктуючыя бакі, — як выйсьці з памежнага крызісу, захаваўшы палітычны твар.
💬 Можна меркаваць, што Анджэй Пачобут будзе вызвалены «ў пакеце» з абвешчанымі Трампам 50 палітвязьнямі.
Працоўная група ААН прызнала адвольным пазбаўленьне волі актывісткі Паліны Шарэнды-Панасюк
https://smarturl.click/ZXgyz
Працоўная група ААН у адвольных затрыманьнях вынесла рашэньне у справе Паліны Шарэнды-Панасюк на сваім апошнім пасяджэньні 25–29 жніўня 2025 году (.pdf).
Група прызнала пазбаўленьне волі беларускай палітычнай дзяячкі Паліны Шарэнды-Панасюк адвольным, такім, што парушае нормы міжнароднага права.
Пры гэтым Працоўная група пагадзілася з высновамі Спэцыяльнай дакладчыцы ў пытаньні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі аб тым, што ў краіне адсутнічае незалежная судовая сыстэма.
Працоўная група прыйшла да высновы, што гэтая справа разам з іншымі справамі, якія тычацца адвольнага затрыманьня ў Беларусі, можа сьведчыць аб шырока распаўсюджанай або сыстэматычнай практыцы адвольных затрыманьняў у Беларусі.
Асобы, што ўчынілі дывэрсію ў Польшчы, прыехалі зь Беларусі і вярнуліся ў яе, заявіў Дональд Туск
https://smarturl.click/MGB1o
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск паведаміў, што сьледчыя ўжо выявілі падазраваных у дывэрсіі на чыгунцы ў Польшчы.
«Устаноўленыя асобы — гэта грамадзяне Ўкраіны, якія доўгі час супрацоўнічалі з расейскімі службамі», — заявіў Дональд Туск падчас выступу ў парлямэнце.
Урад Літвы ў сераду вырашыць, ці адкрываць мяжу зь Беларусьсю
https://smarturl.click/RegL9
Прэмʼер-міністарка Літвы Інга Ругінене заявіла, што падтрымала б такое рашэньне, перадае LRT.
Калі будзе вырашана адкрыць памежныя пункты, гэта можна зрабіць цягам содняў
Ругінене таксама адзначыла, што Літва пакідае за сабой права не адкрываць памежныя пункты і закрываць іх у любы час.
Паводле прэмʼер-міністаркі, апошнім часам паветраных шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі стала меней. Ругінене таксама адзначыла, што былі «пэўныя пазытыўныя рэчы» і з боку Беларусі.
🚧 18 лістапада на закрытым памежным пераходзе «Лаварышкі» сустрэліся намесьнікі кіраўнікоў памежных службаў Беларусі і Літвы.
Бакі перадалі адзін аднаму пазыцыю сваіх уладаў.
Літва, у прыватнасьці заклікала спыніць кантрабанду і нелегальную міграцыю, а таксама дазволіць вярнуцца літоўскім грузавікам.
«Тое, што беларусам удаецца рабіць найлепшым чынам». Занатоўкі ляўрэата Прэміі Гедройця Сяргея Дубаўца
https://smarturl.click/vd6bv
У польскім Гданьску адбыўся фінал чарговай, 14-й Прэміі імя Ежы Гедройця — за найлепшыя беларускія кнігі 2024 году. Выглядае, што гэтае літаратурнае сьвята — тое, што беларусам сёньня ўдаецца рабіць найлепшым чынам, піша сёлетні ляўрэат прэміі Сяргей Дубавец.
«Калі жыцьцё — гэта ўсяго толькі сынонім шчасьця, дык інакш гэты дзень і не адчуваўся. Мноства знаёмых і дарагіх людзей, якіх так рэдка цяпер бачыш, безьліч трапных выказваньняў, і ў вачах ува ўсіх — натхнёнасьць, тое, што безумоўна надае твайму жыцьцю сэнс».Читать полностью…
Літва заклікала Эўразьвяз увесьці новыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і ўстаноў — за гібрыдную атаку
https://smarturl.click/6W90g
Аб гэтым на пасяджэньні Рады Эўразьвязу ў агульных пытаньнях у Брусэлі заявіў намесьнік міністра замежных спраў Літвы Сігітас Міткус, паведамляе сайт МЗС Літвы.
Паводле яго, парушэньні літоўскай паветранай прасторы кантрабанднымі балёнамі, запушчанымі з тэрыторыі Беларусі, трэба разглядаць менавіта як сьвядомую гібрыдную апэрацыю.
«Заклікаем ясна пазначыць дзеяньні рэжыму Беларусі як гібрыдную атаку на дзяржаву — сябра Эўразьвязу і разгледзець новыя санкцыі супраць адказных беларускіх чыноўнікаў і ўстаноў», — падкрэсьліў намесьнік кіраўніка МЗС Літвы.
Расейскія войскі атакавалі дронамі тэлевежу і тэлецэнтар у Дніпры
https://smarturl.click/8pyGQ
У горадзе Дніпро ў выніку ўдару расейскімі дронамі атрымалі раненьні два чалавекі, іх шпіталізавалі.
«Пашкоджаныя двухпавярховы будынак мэдыя, транспартнае і прыватнае прадпрыемства, адміністрацыйны будынак, СТА, крамы, кіё1скі, установа харчаваньня, інфраструктура, 6 шматпавярховак, гаражы. Больш за 20 аўто разьбітыя, яшчэ тры — зьнішчаныя», — адзначаецца ў паведамленьні абласных уладаў.
Мэр горада Дніпро Барыс Філатаў удакладніў, што расейскія войскі пацэлілі ў тэлевежу і тэлецэнтар, пабудаваныя яшчэ ў савецкі час. У будынку цяпер зьмяшчаюцца рэдакцыі грамадзкага тэлеканалу «Суспільне. Дніпро» і Ўкраінскага радыё.
У тэлеканале паведамілі, што ў выніку ўдару пачаўся пажар, павыляталі вокны і дзьверы, пашкоджаныя перакрыцьці і дах будынку, часткова зруйнаваная тая частка, дзе знаходзілася вялікая студыя (на фота). У момант атакі ў памяшканьні нікога з супрацоўнікаў не было.
«Дзеці масава сталі сыходзіць з сэансу». Кіно пра партызанаў і разьмеркаваньне. Якія фільмы здымаюць цяпер у Беларусі
https://smarturl.click/w4GBA
Ці выратуюць «Беларусьфільм» дзяржаўныя замовы і новы генэральны дырэктар? У чэрвені Аляксандар Лукашэнка даў апошні шанец «Беларусьфільму», абурыўшыся «нулявой аддачай» ад кінэматаграфістаў. На экраны выйшаў чарговы нацыянальны праект «Клясная». Што яшчэ здымаецца на галоўнай студыі краіны?
На фота: «Беларусьфільм», архіў
Міністэрства ЖКГ патлумачыла, чаму ў кастрычніку вырасла квартплата для «дармаедаў»
https://smarturl.click/mBqxz
У Беларусі зьмянілі парадак разьліку за жыльлёва-камунальныя паслугі, зьмены тычацца людзей, «не занятых у эканоміцы», як у афіцыйных дакумэнтах называюць «дармаедаў».
Сваякі так званых «дармаедаў» пацярпелі ад імкненьня дзяржавы да «сацыяльнай справядзівасьці» ў аплаце паслуг ЖКГ.
Міністэрства камунальнай гаспадаркі пазьней выпусьціла тлумачэньне пастановы ўраду ў сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзян.
Пасьля 1 кастрычніка, калі грамадзянін уключаны ў сьпіс не занятых у эканоміцы і зьяўляецца ўласьнікам жыльля, то «эканамічна абгрунтаваныя» тарыфы прымяняюцца да ўсёй плошчы ўсіх прыналежных яму кватэр і на ўвесь абʼём спажываных паслуг, нават калі яны працуюць у беларускай эканоміцы і плоцяць падаткі.
«Льготная частка, якая раней разьмяркоўвалася паміж пражываючымі, зараз выключаная», — паведаміла міністэрства.
Фота ілюстрацыйнае
У Менску прызналі рух па вуліцы Масюкоўшчына «небясьпечным для здароўя і жыцьця» і закрылі яго на пяць гадоў
https://smarturl.click/b5j8L
Улады Менску закрылі аўтамабільны рух па вуліцы Масюкоўшчына ад вуліцы Міхася Лынькова да вуліцы Калесьнікава з 0:00 18 лістапада да 0:00 17 лістапада 2030 году.
Адпаведнае рашэньне Мінгарвыканкам ухваліў яшчэ 6 лістапада, але толькі сёньня яго апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.
Прычынай закрыцьця руху назвалі «пагрозу бясьпецы дарожнага руху, у тым ліку жыцьцю і здароўю грамадзян».
Праблемы з рухам на гэтым участку вуліцы Масюкоўшчына існуюць сама меней з 2011 году, калі яе перакрылі бэтоннымі блёкамі і такім чынам пазбавілі мясцовых жыхароў кароткага шляху ў горад.
Гэтую дарогу тады ўжо закрывалі для выкарыстаньня на два гады з 2016 да 2018 году, але дагэтуль яе так і не ўпарадкавалі.
Фота ілюстрацыйнае
Упершыню за некалькі апошніх месяцаў на мяжы Беларусі і Эўразьвязу зьменшыліся чэргі
https://smarturl.click/L36BW
На мяжы Беларусі выезду ў краіны Эўразьвязу чакаюць 1312 грузавікоў, 600 легкавых аўтамабіляў і 4 аўтобусы. Гэта менш, чым у дзень адкрыцьця двух памежных пунктаў пропуску на мяжы з Польшчай.
Як паведамляецца на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, у чарзе на выезд у Польшчу на 8:00 раніцы ў пункце пропуску Берасьце стаяць 4 аўтобусы (17 лістапада было 75 аўтобусаў) і 600 легкавых аўтамабіляў. У пункце пропуску Бераставіца — 35 грузавікоў (17 лістапада там у чарзе на гэтую ж гадзіну стаялі 27 легкавых аўтамабіляў і 3 аўтобусы), у пункце пропуску Казловічы — 310 грузавікоў (17 лістапада было 400).
На беларуска-латвійскай мяжы ў пункце «Грыгораўшчына» 18 лістапада стаяць 60 фур (12 лістапада было 170), а 7 лістапада ў чарзе было 360 грузавікоў.
Выезду ў Літву ў пункце пропуску Каменны Лог чакаюць 570 грузавікоў і 337 — у Беняконях (12 лістапада было 370).
Фота ілюстрацыйнае
Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Язэпа Лёсіка
18 лістапада 1883 году нарадзіўся Язэп Лёсік, палітык, мовазнаўца, пісьменьнік і пэдагог, удзельнік нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пач. ХХ ст., вязень царскіх турмаў і палітвысланец, у 1918–1919 гг. старшыня Рады БНР, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
Больш падзей 18 лістапада ў гісторыі: https://smarturl.click/e0k99
📌Галоўнае за 17 лістапада на Радыё Свабода
Аднавілі працу два пункты пропуску на мяжы з Польшчай
Хто зь беларусаў зможа езьдзіць праз памежныя пераходы, адкрытыя сёньня Польшчай. «ПіК Свабоды»
Кіраўнік МЗС Літвы дапускае, што памежныя пераходы ў Беларусь адкрыюцца раней, чым плянавалася
Выведка Ўкраіны выявіла ў Беларусі факты вывучэньня расейскімі вайскоўцамі шляхоў хуткага перакіданьня войскаў
У Польшчы заявілі пра дывэрсію на чыгунцы, якая вядзе ва Ўкраіну: выбух пашкодзіў рэйкі
Правялі перапіс беларускіх зуброў: у Белавескай пушчы іх пабольшала
«Спроба схаваць праблемы». Рыжычэнка і Фрыдман пра намер Лукашэнкі пазбавіць «бясплатнай мэдыцыны» тых, хто за мяжой
Украіна і Францыя падпісалі пагадненьне аб пастаўках зьнішчальнікаў Rafale
Літоўскія сілавікі расказалі, што выявілі падчас спэцапэрацыі супраць кантрабанды цыгарэт зь Беларусі
Частка аўтобусных рэйсаў зь Беларусі ў Польшчу зьмяніла пункт уезду на мяжы
У Берасьці на будоўлі загінуў рабочы. У той жа дзень у Менску рабочы атрымаў цяжкія траўмы
https://smarturl.click/xVbBZ
За адны содні ў Беларусі адбыліся два сур’ёзныя здарэньні на будоўлях.
У Берасьці трое працоўных — абліцоўнік-плітачнік, тынкоўнік і цясьляр — упалі з падвеснага будаўнічага памосту на вышыні 5 паверху.
44-гадовы абліцоўнік-плітачнік, загінуў. Два ягоныя калегі, якім 35 і 42 гады, атрымалі траўмы і трапілі ў лякарню.
У Менску на вуліцы Сьцебянёва 51-гадовы працоўны зносіў сьценку, і на яго павалілася цагляная кладка. Мужчыну шпіталізавалі ў цяжкім стане.
Крыніца — Сьледчы камітэт
У Беларусі міліцыя рассылае позвы ў пошуку прымусова высланых палітвязьняў
Уявіце — вас прымусова выкідаюць з краіны бяз пашпарта і іншых дакумэнтаў, а потым дасылаюць позву: «Станьце на ўлік у міліцыю і біржу працы» — з пашпартам, які беларускія ўлады самі ў вас адабралі».
Абсурд?
Беларуская рэчаіснасьць!
На ўлік у міліцыю прапануюць стаць журналісту Вячаславу Лазараву, якога ўлады самі ж і выправадзілі.
Улады таксама шукаюць журналіста Ігара Карнея, якога самі выслалі зь Беларусі і пагражаюць прымусовым прыводам у міліцыю.
«Лукашэнка і ягоныя цэрбэры разумеюць толькі матывацыю „па мордзе“ і 15 сутак». Эканаміст Раманчук пра цэны на камунальныя паслугі
https://smarturl.click/L3dYM
💬 «У Беларусі такі савецкі падыход, калі ты ня маеш працы, а тут табе прапануюць працу за 300-400 даляраў у эквіваленце, і ты адмаўляесься, тады супраць цябе робяць такое».
💬 «Але ўрад таксама гэтым хоча паказаць, наколькі ён датуе жыльлёва-камунальныя паслугі. Маўляў, калі б не было такога правадыра, як Лукашэнка, глядзіце, якія б у вас былі жыроўкі, па 300-400 рублёў. Таму не рабіце супраціву, не дамагайцеся рэформаў, бойцеся пераменаў, галасуйце за Лукашэнку».
💬 «Лукашэнка дзейнічае ў сваёй парадыгме, ён кожны год падкрэсьлівае, што ён савецкі чалавек. І ўсе ягоныя цэрбэры — людзі там у фуражках і лямпасах — ведаюць толькі пра бізун і пернік. Але пернікаў ужо няма, рынкавых рэформаў яны рабіць ня могуць. Таму трэба толькі «па мордзе», 15 сутак, ну і яшчэ жыльлёва-камунальнымі паслугамі».
Інтэрвію цалкам → https://youtu.be/h-NvWm_WJi8
Чаму зьменшыўся міграцыйны паток у бок Польшчы і Літвы, але павялічыўся ў бок Латвіі? Тлумачыць былы дыплямат
https://smarturl.click/4OokD
За першыя два тыдні лістапада Польская памежная служба зафіксавала 328 выпадкаў нелегальнага перасячэньня мяжы з боку Беларусі. А 17 лістапада — ніводнага.
Летась у лістападзе было каля 1000 парушэньняў мяжы.
Свабода папрасіла пракамэнтаваць гэтыя лічбы былога дыплямата, аналітыка Цэнтру новых ідэяў Паўла Мацукевіча.
«Я думаю, што надвор’е можа ўплываць на колькасьць спробаў мігрантаў штурмаваць межы, у халодную пару года гэтая колькасьць зьніжаецца. Але мяркую, што ў дадзеным выпадку істотны ўплыў аказвае і палітычны «клімат», дынаміка адносінаў з Польшчай і Літвой».Читать полностью…
Лукашэнка зацікавіўся праектам павароту рэк, што цякуць ва Ўкраіну
https://smarturl.click/xVbpZ
💬 «Куды адыходзяць гэтыя воды? Добра б Украіна карысталася спаўна дняпроўскімі водамі... У мора адыходзяць гэтыя воды. Дык чаму ж мы сёньня ня думаем пра тое, што гэтую ваду трэба „павярнуць назад“ тады, калі трэба, і туды, куды трэба», — сказаў Аляксандар Лукашэнка на нарадзе, прысьвечанай праграме разьвіцьця Палесься да 2030 году.
Цікава, што Прыпяць бярэ пачатак і першыя 200 км цячэ па тэрыторыі Ўкраіны.
Цэны на камуналку скокнулі, вытворчасьць падае. Аналіз Яраслава Раманчука ў жывым эфіры
https://youtube.com/live/h-NvWm_WJi8
1️⃣ Ці апраўданы рост цэнаў на камунальныя паслугі?
2️⃣ Чаму ў Беларусі падае прамысловая вытворчасьць?
Пра гэта ў жывым эфіры разважае эканаміст Яраслаў Раманчук, былы кандыдат у прэзыдэнты.
Таксама ў праграме — чалец Асацыяцыі перавозьнікаў Літвы Віталь Гігевіч і ляўрэат прэміі Гедройця літаратар Сяргей Дубавец.
🇵🇱 У Польшчы пасьля дывэрсіі на чыгунцы заявілі пра расейскі сьлед
https://smarturl.click/zd9pw
Дывэрсія адбылася 16 лістапада ў Мазавецкім ваяводзтве на лініі Варшава — Люблін, якая далей ідзе ва Ўкраіну.
Усё паказвае на тое, што арганізатарамі выбуху на чыгуначным палатне ў Польшчы былі расейскія спэцслужбы, заявіў афіцыйны прадстаўнік каардынатара польскіх спэцслужбаў Яцэк Дабжыньскі, перадае ВВС.
Паводле Дабжыньскага, адной з задач дывэрсіі магло быць адсочваньне рэакцыі польскіх спэцслужбаў і ўладаў на выбух.
Напярэдадні прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што выбух на чыгуначнай каляіне з Варшавы ў Люблін і далей да мяжы Ўкраіны, быў «беспрэцэдэнтным актам сабатажу».
Дзьве АЭС ва Ўкраіне зьнізілі магутнасьць праз пашкоджаньне расейскімі войскамі падстанцыі
https://smarturl.click/qBp5x
Хмяльніцкая і Ровенская АЭС (апошняя знаходзіцца ў памежным зь Беларусьсю рэгіёне Ўкраіны) апошнія 10 дзён працуюць на паніжанай магутнасьці праз пашкоджаньне расейскімі войскамі электрападстанцыі, якая мае вырашальнае значэньне для ядзернай бясьпекі.
Як адзначаецца ў паведамленьні Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ, IAEA) гэтыя падстанцыі зьяўляюцца крытычна важнымі вузламі ў электрасетцы краіны, а атамныя станцыі выкарыстоўваюць іх для падтрыманьня зьнешніх крыніц энэргасілкаваньня сыстэмы бясьпекі і функцыі ахалоджваньня.
«Надзейнае электразабесьпячэньне па-за пляцоўкай мае жыцьцёва важнае значэньне для падтрыманьня і функцыянаваньня ядзернай бясьпекі. З гэтай мэтай экспэрты агенцтва праз спэцыяльныя экспэртныя місіі працягнуць ацэнку функцыянальнасьці падстанцый, якія маюць вырашальнае значэньне для ядзернай бясьпекі», — заявіў генэральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі.
Кангрэсмэны зьвярнуліся да Марка Рубіё ў справе вызваленьня беларускіх палітвязьняў
https://smarturl.click/B4kxj
Увесьці «дакладныя мэханізмы праверкі таго, ці вызваленьні [беларускіх палітвязьняў] адбываюцца сапраўды і працягваюцца», разгледзець «магчымасьць неадкладнага аднаўленьня санкцыяў» для рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў выпадку працягу рэпрэсій заклікала адміністрацыю прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа міжпартыйная група амэрыканскіх парлямэнтароў.
Сэнатар-рэспубліканец Джон Кэртыс, сэнатар-дэмакрат Пітэр Ўэлч і дэмакраты — чальцы Палаты прадстаўнікоў Стыў Коэн (на фота) і Джо Ўілсан накіравалі ліст дзяржсакратару ЗША Марка Рубіё.
«Перамовы з рэжымам Лукашэнкі непазьбежна спрыяюць яго імкненьню да легітымнасьці ў вачах міжнароднай супольнасьц. Паколькі адміністрацыя працягвае ўзаемадзейнічаць з гэтым нелегітымным рэжымам, мы заклікаем да асьцярожнасьці, каб любы прагрэс у вызваленьні палітычных зьняволеных ня быў падарваны захаваньнем практыкі адвольных затрыманьняў».Читать полностью…
У Гомельскім абласным судзе вынесьлі чарговы прысуд па гучнай «справе Гаюна»
https://smarturl.click/XDwzl
Як піша «Вясна», жыхара Мазыра Івана Качайлу асудзілі да чатырох гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (так званая «хімія»). Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці).
У 2023 годзе паводле адміністрацыйнай справы аб «распаўсюдзе экстрэмізму» рэпрэсавалі ягонага сына, студэнта Гомельскага мэдычнага ўнівэрсытэту Максіма Качайлу — ён нібыта ў сацсетцы зьмясьціў лягатып каналу, які ўлады абвясьцілі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Праваабаронцы мяркуюць, што Івана Качайлу асудзілі ў рамках крымінальнай справы аб працы маніторынгавага каналу «Беларускі гаюн». «Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 122 пацьверджаных фігурантаў «справы Гаюну», якіх зьмясьцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых можа быць большай. Затрыманьні адбываюцца па ўсёй Беларусі.
На фота: Гомельскі абласны суд, архіў
На тэрыторыі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» загарэўся дах аднаго з будынкаў
https://smarturl.click/WRGEe
У Міністэрстве надзвычайных сытуацый Беларусі паведамілі аб пажары на тэрыторыі індустрыяльнага парку «Вялікі камень».
Як адзначылі ў паведамленьні, на момант прыбыцьця каманды пажарных адбывалася задымленьне на даху на даху бытавога будынка.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар, ніхто не пацярпеў. На месцы працавалі 4 адзінкі тэхнікі. Цяпер высьвятляюць прычыну загараньня.
Крыніца відэазапісу: МНС Беларусі
Для нас галоўнае, каб адкрылі мяжу зь Беларусьсю, — чалец Асацыяцыі літоўскіх перавозьнікаў
https://smarturl.click/dwLgl
Перавозьнікі Літвы дамагаюцца адкрыцьця мяжы зь Беларусьсю і павелічэньня прапускной здольнасьці памежных пераходаў. Пасьля адкрыцьця польскіх памежных пераходаў з Беларусьсю яны ня здолеюць канкураваць з польскімі калегамі, кажа ў інтэрвію Свабодзе кіраўнік лягістычнай кампаніі Kelruva і чалец Асацыяцыі перавозьнікаў Літвы LINAVA Віталь Гігевіч.
Фота ілюстрацыйнае
У Бярэсьціне Харкаўскай вобласьці ад расейскіх ракетных удараў загінула 17-гадовая дзяўчына, 9 параненых
Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў паведаміў аб ракетным удары расейскіх войскаў па горадзе Бярэсьцін.
«У лякарні памерла 17-гадовая дзяўчына, якая атрымала цяжкія раненьні ў выніку ракетнай атакі на Бярэсьцін», – напісаў ён у сваім Telegram-канале.
Пакуль што вядома пра 9 параненых, сем зь іх знаходзяцца ў лякарні.
Фота ілюстрацыйнае
🎡 «Кола агляду» зь менскага парку Чалюскінцаў выставілі на продаж
У чым прычына? https://smarturl.click/0BO3W
«Кола агляду» было выраблена ў 2010 годзе. Адзначаецца, што атракцыён у працоўным стане, яго вышыня складае 27,5 м. У атракцыёне ёсьць адкрытыя і закрытыя кабінкі. Агульная ўмяшчальнасьць — каля 80 чалавек.
BySol завяршыў выплаты палітвязьням, вызваленым і вывезеным у Літву 11 верасьня
https://smarturl.click/xV8vn
Дапамогу атрымаў 31 экс-палітвязень. Адзін чалавек адмовіўся ад атрыманьня сродкаў, папрасіўшы накіраваць іх іншым людзям, паведамілі ў фондзе.
Але рашэньне фонду накіраваць грошы наступнай партыі палітвязьняў, калі іх вызваляць, спадабалася ня ўсім.