Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
«Лёс тых, хто вярнуўся, быў трагічны». 100 гадоў таму беларускія палітэмігранты прызналі Менск «адзіным цэнтрам»
https://smarturl.click/y6AOd
Гісторык Аляксандар Пашкевіч распавядае пра абставіны і вынікі правядзеньня «Другой Усебеларускаq канфэрэнцыі» сто гадоў таму, праводзіць непазьбежныя паралелі з нашым часам і адказвае на пытаньне пра ўрокі гісторыі.
• У 1920-я ўсё менш беларусаў лічылі, што Рада БНР у выгнаньні прадстаўляе іх інтарэсы.
• Сытуацыя ў савецкай Беларусі была зусім ня кепскай у пляне пэрспэктыў нацыянальнага адраджэньня.
• Большая частка дзеячаў БНР у той момант падтрымала ліквідацыю эміграцыйнага ўраду.
• Сёньня мы ня бачым з боку рэжыму Лукашэнкі ніякіх крокаў да прымірэньня з апазыцыяй.
Ужо сёньня: 105 год таму Віленшчыну абвясьцілі незалежнай дзяржавай пад назвай Сярэдняя Літва
12 кастрычніка 1920 — Віленшчына абвешчаная незалежнай дзяржавай пад назвай Сярэдняя Літва, а яе фактычным кіраўніком стаў генэрал Люцыян Жалігоўскі.
Падзеі 12 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
https://smarturl.click/B4w5j
Эўрапейскі Зьвяз абвінаваціў Таджыкістан у невыкананьні ордэру на арышт Пуціна
Эўрапейскі Зьвяз абвінаваціў Таджыкістан у парушэньні сваіх абавязаньняў паводле ордэру на арышт прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, які быў выдадзены Міжнародным крымінальным судом (МУС).
Пра гэта гаворыцца ў заяве Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў (EEAS), апублікаванай у пятніцу, 10 кастрычніка. Таджыкістан зьяўляецца дзяржавай-удзельніцай Рымскага статуту МУС.
https://smarturl.click/Jnzlm
Зяленскі расказаў пра «вельмі прадуктыўную» размову з Трампам
Прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў пра размову з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Дональдам Трампам 11 кастрычніка.
«Абмеркавалі магчымасьці ўзмацніць нашу СПА і дамоўленасьці, якія мы рыхтуем адносна гэтага. Ёсьць добрыя варыянты, моцныя ідэі, як рэальна ўзмацніць нас» — расказаў Зяленскі.
https://smarturl.click/kZn0y
Ад пачатку года літоўцы перахапілі 47 кантрабандысцкіх дронаў зь Беларусі
У 2025-м выпадкі пасьпяховых перахопаў, хай і нязначна, але пачасьціліся.
У сярэднім па адным дроне кожныя 6 дзён у гэтым годзе супраць аднаго перахопленага дрона кожныя 6-7 дзён у мінулым.
https://smarturl.click/y6A2B
Маркетплэйсы ў Беларусі чакае зачыстка
Пад лёзунгам барацьбы з кантрафактам Беларусь уводзіць новыя правілы, якія радыкальна мяняюць анлайн-гандаль. Маркетплэйсы стануць адказваць за прадаўцоў, кошты вырастуць, а доступ да папулярных пляцовак можа апынуцца пад забаронай, піша belmarket.by.
«Тавары падаражэюць, выбар скароціцца». — канстатуе выданьне.
https://smarturl.click/lAwQq
Асноўнае за 10 кастрычніка
• Нобэлеўскую прэмію міру прысудзілі вэнэсуэльскай апазыцыйнай дзяячцы. → Лукашэнка: «Трамп можа пакрыўдзіцца»
• Фрыдман: У Эўропе хапае краінаў, якія гатовыя прыняць Ціханоўскую
• «Пад пагрозай ня толькі першыя асобы». Грамадзкія дзеячы ў выгнаньні — пра бясьпеку пасьля зьнікненьня Мельнікавай і Котава
• Адзін пачаў хваліць уладу, трое — за кратамі. 5 гадоў таму Лукашэнка сабраў у СІЗА КДБ тузін арыштаваных лідэраў апазыцыі. Што зь імі цяпер
• Ціханоўская губляе ўплыў. Што адбываецца? Вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам
• Лідэр Зьвязу журналістаў Украіны: «Лукашэнка ў нас замінусіўся»
• Амаль 70% беларусаў выступае за мірныя перамовы паміж Украінай і Расеяй — апытаньне iSANS
• За 10 гадоў доля прыхільнікаў інтэграцыі з Расеяй зьнізілася, а колькасьць патрыётаў Беларусі вырасла — сацапытаньне iSANS
• Зяленскі заявіў, што Расея рыхтуе правакацыі пры абмене палоннымі праз тэрыторыю Беларусі
• Урад Ізраілю ратыфікаваў пагадненьне аб спыненьні агню з ХАМАС
• У аварыі з маршруткай на Гомельшчыне загінулі шэсьць чалавек
У Вільні адкрыўся штогадовы фэстываль беларускай літаратуры «Прадмова»
https://smarturl.click/zd07Z
Фэстываль праходзіць ужо чацьвёрты раз.
На цырымоніі адкрыцьця выступоўцы з гонарам казалі, што за чарговы мінулы год беларускіх кніг стала больш, хаця праблем, зьвязаных зь іх напісаньнем, друкам і продажам, не паменела.
У суботу і нядзелю на двух пляцоўках — у Беларускім доме і клюбе Paviljonas — адбудзецца больш за 40 імпрэзаў: прэзэнтацый, дыскусій, чытаньняў і пастановак.
Хроніка перасьледу 10 кастрычніка
https://smarturl.click/WRmg6
• У Хойніках былога памежніка, 31-гадовага Артура Сыраквашу, асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмізму».
• 59-гадовы вэтэран-аўганец Сяргей Цімашэнка атрымаў 12 гадоў калёніі па некалькіх артыкулах, у тым ліку за «здраду дзяржаве».
• «Экстрэмісцкім» прызналі інтэрвію Сьвятланы Ціханоўскай на канале «Алеся Бацман».
• КДБ унёс «Фемгрупу Беларусь» у сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў».
• Праваабаронцы «Вясны» прызналі палітвязьнямі яшчэ 18 чалавек. Агульная колькасьць палітвязьняў, вядомых праваабаронцам «Вясны», — 1222.
• Улады дадалі ў «сьпіс экстрэмістаў» яшчэ 27 новых прозьвішчаў, цяпер у ім 5848 чалавек.
Крыніцы — «Вясна» і «Наша Ніва»
За 10 гадоў доля прыхільнікаў інтэграцыі з Расеяй зьнізілася, а колькасьць патрыётаў Беларусі вырасла — сацапытаньне iSANS
https://smarturl.click/oVOYM
🪆 У 2014 годзе сумарна 74% апытаных падтрымлівалі шчыльную інтэграцыю. ➡️ У 2025 годзе агульная падтрымка зьнізілася да 55%.
🚫 Адначасова доля тых, хто катэгарычна не падтрымлівае інтэграцыю, вырасла больш чым у тры разы — з 3% да 15%. Сумарная колькасьць тых, хто выступае супраць інтэграцыі, вырасла з 11% да 25%.
♥️ Колькасьць беларусаў, якія лічаць сябе патрыётамі, вырасла з 69% у 2014-м да 84%.
💔 Але толькі 19% беларусаў лічаць беларускую мову паказьнікам патрыятызму. І ненашмат больш — 23% — мяркуе, што беларуская мова абʼядноўвае беларусаў найперш.
⏳ Усяго 5% лічаць, што праз 10–15 гадоў у Беларусі будуць размаўляць на беларускай мове. 44% чакаюць — што на расейскай. І 50% — што на абедзьвюх мовах.
📚 Галоўнымі падзеямі ў гісторыі беларусы назвалі вызваленьне Беларусі ў 1944-м годзе і абвяшчэньне незалежнасьці ў 1991-м (па 33%).
Фрыдман: У Эўропе хапае краінаў, якія гатовыя прыняць Ціханоўскую
https://smarturl.click/oVOYM
«Дарэмна думаць, што Офісам і іншымі структурамі не цікавяцца адпаведныя службы ў Беларусі. І калі нармальнага ўзроўню бясьпекі няма, то працаваць вельмі цяжка. Калі гэтага ня будзе, то я цалкам магу ўявіць, што будзе прынятае рашэньне пра Польшчу, Чэхію або ў іншую краіну. У Эўропе хапае краінаў, якія гатовыя прыняць Сьвятлану Ціханоўскую і яе Офіс», — сказаў палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман у эфіры «Свабоды Premium».
«А што атрымае Літва? Наўрад ці палепшацца адносіны з Лукашэнкам. Эканамічныя зрухі? Не. Грошы, якія Літва можа заашчадзіць, гэта не выратуе літоўскі бюджэт. Гэтае рашэньне без відавочных плюсаў для Літоўскай Рэспублікі», — лічыць Аляксандар Фрыдман.Читать полностью…
Ці пакіне Ціханоўская Літву? Чаму выбухі ў Расеі выгадныя Лукашэнку
У выніковым выпуску «ПіКу Свабоды» палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман аналізуе асноўныя падзеі тыдня.
Сярод іх:
🖍Літва зьменшыла ахову Офісу Сьвятланы Ціханоўскай, што гэта значыць?
🖍Ці стане ідэя дыялёгу з Лукашэнкам новай стратэгіяй апазыцыі?
🖍Беларусь павялічвае пастаўкі паліва ў Расею ў сувязі з украінскімі атакамі расейскіх НПЗ. Ці заробіць на гэтым Беларусь?
🖍У Беларусі зьявіўся янот-паласкун. Хто гэта і чаму гэта важна?
📹 ВІДЭА: https://www.youtube.com/live/LzqQdfYXJuQ
Зяленскі заявіў, што Расея рыхтуе правакацыі пры абмене палоннымі праз тэрыторыю Беларусі
https://smarturl.click/e07Z9
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Рустэм Умераў вядзе перамовы з памочнікам Пуціна Ўладзімірам Мядзінскім аб чарговым абмене і папярэдзіў, што Расея рыхтуе правакацыі.
Reuters: Як балтыйскія дзяржавы плянуюць масавую эвакуацыю ў выпадку нападу Расеі. ФОТА
https://smarturl.click/vdzv2
Пляны ўрадаў трох дзяржаваў на выпадак надзвычайных сытуацыяў прадугледжваюць масавае перамяшчэньне насельніцтва, вызначаныя маршруты і разьмяшчэньне людзей. Пры гэтым Расея адмаўляе, што мае пляны нападу на NATO.
❤️ Ці пакіне Ціханоўская Літву? Чаму Лукашэнку выгадныя ўкраінскія атакі Расеі
А 15.30 менскага часу на ютуб-канале «Свабода Premium» глядзіце выніковы выпуск тыдня праграмы «ПіК Свабоды», які вядзе Дзьмітры Гурневіч. Задайце свае пытаньні госьцю эфіру — палітолягу і гісторыку Аляксандру Фрыдману.
▫️Літва зьменшыла ахову Офісу Сьвятланы Ціханоўскай. Што гэта азначае і ці зьбіраецца каманда Ціханоўскай пакідаць Літву
▫️Ці стане ідэя дыялёгу з Лукашэнкам новай стратэгіяй апазіцыі?
▫️Беларусь павялічвае пастаўкі паліва ў Расею ў сувязі з украінскімі атакамі расейскіх НПЗ. Ці заробіць на гэтым Беларусь?
▫️У Беларусі зьявіўся янот-паласкун. Хто гэта і чаму гэта важна?
Эўразьвяз запускае новую сыстэму кантролю на мяжы — EES. Што гэта такое
https://smarturl.click/8pk1Q
З 12 кастрычніка ў краінах Эўрапейскага Зьвязу пачне паступова дзейнічаць новая Сыстэма ўезду і выезду (EES), якая заменіць штампаваньне пашпартоў на мяжы.
Сыстэма будзе лічбава фіксаваць уезды і выезды ўсіх грамадзян краінаў па-за ЭЗ, зьбіраючы зьвесткі з пашпарту, а таксама адбіткі пальцаў і выяву твару. Гэта дазволіць адсочваць, ці не перавышаюць падарожнікі дазволены тэрмін знаходжаньня.
https://smarturl.click/8pk1Q
1947 год.
Мы паехалі праз Польшчу і ўбачылі…
Германія была разьбітая, толькі трубы тырчалі — а дамы разьбітыя. А Польшча таксама была зьнішчаная.
Прыехалі раніцай. Не дазваляюць выходзіць.
Людзі [у цягніку] ядуць кансэрвы і кідаюць гэтыя пустыя кансэрвы з-пад мармалады. А дзеці ў фуфайках — гэта быў канец верасьня, Ковель — такая станцыя — і часавыя, ці гэта былі памежнікі, ганяюць гэтых хлопцаў. А яны бяруць гэтая банкі, аблізваюць. У бацькоў маіх валасы дыбам: трэба ж быць такімі галоднымі, каб аблізваць банкі…
І я бачыў як уздоўж рэек ляжалі шкілеты. Якіх салдат — ня ведаю, загінулых, нават апранутыя яны былі. На савецкім баку.
«Маляваў кавай з дапамогай ваты». Як творчасьць дапамагае палітвязьням перажываць зьняволеньне
11 кастрычніка ў Вільні праходзіў другі дзень фэстывалю беларускай літаратуры «Прадмова». Сярод 16 заплянаваных на гэты дзень падзеяў, адбылася дыскусія пра тое, як творчасьць дапамагае перажываць палітычнае зьняволеньне.
У гэтай гутарцы ўзялі ўдзел былы палітвязень Андрэй Войніч, псыхатэрапэўтка Натальля Скібская і праваабаронца зь «Вясны» Марына Кастылянчанка.
Рэпартаж з сустрэчы 👇
https://smarturl.click/ZXQlq
Zeit: Былы дыктатар Сірыі Асад жыве ў «Масква-Сіці» і гадзінамі гуляе ў анлайн-гульні
Суразмоўца газэты сьцьвярджае, што Асад займае тры кватэры ў шыкоўным шматпавярховым доме з гандлёвым цэнтрам унізе, які ён часам наведвае. А ў астатні час праводзіць гадзінамі за анлайн-відэагульнямі.
https://smarturl.click/w4akA
Сем краін Эўразьвязу павялічылі закупкі энэрганосьбітаў з Расеі
Экспэрты агенцтва ацанілі імпарт за восем першых месяцаў года ў 11,4 мільярда эўра.
У 2021-м годзе Эўразьвяз купляў расейскія энэрганосьбіты на суму больш за 133 млрд эўра. Аб’ём імпарту з 2022-га года склаў больш за 213 млрд, што нашмат перавышае суму, выдаткаваную на дапамогу Украіне (167 млрд эўра).
https://smarturl.click/E1wl5
Дубавец: У літоўскую палітыку прыйшлі новыя людзі, многім зь якіх яшчэ не вядомая беларуска-літоўская «хімія», якая ў нас заўсёды прысутнічала
Што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/OLQle
‼️У аварыі з маршруткай на Гомельшчыне загінулі шэсьць чалавек
19 чалавек пацярпелі.
Сёньня каля 19:15 на 72-м кілямэтры аўтадарогі Р-31 «Бабруйск — Мазыр» у Сьветлагорскім раёне адбылося лабавое сутыкненьне марштурнага мікрааўтобуса Mercedes і пазадарожніка Volkswagen.
Паводле папярэдняй інфармацыі МУС, кіроўца маршруткі пайшоў на абгон і выехаў на сустрэчную паласу.
У выніку аварыі загінулі шэсьць чалавек. Пацярпелі — 19.
Восем чалавек, у тым ліку падлетак — у Сьветлагорскім шпіталі. У іх адкрытыя пераломы, вывіхі, чэрапна-мазгавыя і іншыя траўмы.
На дапамогу сьветлагорскім мэдыкам прыехалі лекары з Гомлі.
Крыніцы — МУС, Міністэрства аховы здароўя
«Трамп можа пакрыўдзіцца». Лукашэнка раскрытыкаваў Нобэлеўскі камітэт за прэмію міру
https://smarturl.click/xVm74
«Глупства поўнае», — так Аляксандар Лукашэнка адрэагаваў на тое, што сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію міру прысудзілі не прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу.
«Трамп заслужыў гэтую Нобэлеўскую прэмію. І яму трэба было аддаваць — па ўсіх прычынах. Асабліва па тых прычынах, па якіх апошнім часам Нобэлеўская прэмія прысуджалася ўвогуле абы каму», — сказаў ён, намякнуўшы на прэзыдэнта ЗША Барака Абаму, які атрымаў Нобэлеўскю прэмію ў 2009 годзе.
«Трамп нямала зрабіў для міру. Яны вельмі кепскую паслугу аказалі самому мірнаму працэсу. Ва ўсіх пунктах. Трамп можа пакрыўдзіцца», — адзначыў Лукашэнка.
ℹ️ Ляўрэаткай Нобэлеўскай прэміі міру 2025 году стала апазыцыйная лідэрка з Вэнэсуэлы Марыя Карына Мачада «за яе нястомную працу для падтрыманьня дэмакратычных правоў народу Вэнэсуэлы і за яе барацьбу за справядлівы і мірны пераход ад дыктатуры да дэмакратыі».
Крыніца — «Пул Первого»
Ціханоўская страчвае ўплыў. Што адбываецца?
http://youtube.com/watch?v=5pBvsn3qE4w
• Нобэлеўскую прэмію міру атрымала вэнэсуэльская апазыцыянэрка Марыя Мачада — і гэтае рашэньне выклікала палітычныя хваляваньні ад Вашынгтона да Вільні.
• Літва зьніжае ўзровень аховы офісу Ціханоўскай.
• Лукашэнка прыняў султана Амана, абвясьціў адкрыцьцё амбасады, а на саміце СНД у Душанбэ чарговы раз падкрэсьліў ляяльнасьць Расеі.
Падзеі тыдня тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Амаль 70% беларусаў выступае за мірныя перамовы паміж Украінай і Расеяй — cацыялягічнае апытаньне iSANS.
За працяг вайны — толькі 9%.
https://smarturl.click/9oZ45
Зь мінулага году на 3% зьнізілася колькасьць тых, хто не падтрымлівае дзеяньні расейскіх войскаў ва Ўкраіне.
🇻🇦 Папа Рымскі запатрабаваў вызваліць несправядліва зьняволеных журналістаў і заклікаў паважаць іхную працу
https://smarturl.click/kZnlX
Папа Леў XIV у чацьвер аддаў даніну павагі журналістам, якія працуюць на перадавой канфлікту.
«Калі сёньня мы ведаем, што адбываецца ў Газе, Украіне і на кожнай іншай зямлі, скрываўленай бомбамі, мы ў значнай ступені абавязаныя гэтым ім».
«Выкананьне журналісцкай працы ніколі ня можа лічыцца злачынствам», — сьцьвердзіў ён. — «Гэта права, якое павінна быць абароненым».
«Вашая служба патрабуе абазнанасьці, мужнасьці і пачуцьця этыкі».Читать полностью…
Лідэр Зьвязу журналістаў Украіны: «Лукашэнка ў нас замінусіўся»
https://smarturl.click/RevMW
У Вільні з ініцыятывы БАЖ адбылася сустрэча з старшынём Нацыянальнага зьвязу журналістаў Украіны Сяргеем Таміленкам. Украінскі журналіст расказаў беларускім калегам, як ва ўмовах вайны выжываюць мэдыя, і даў парады на выпадак агрэсіі з усходу. Свабода таксама распытала яго пра цэнзуру, барацьбу з карупцыяй, мабілізацыю журналістаў на вайну і полк Кастуся Каліноўскага. Асобным было пытаньне, ці працягваюць ва Ўкраіне называць Лукашэнку «бацькам».
У Менску зноў былі перабоі падачы электраэнэргіі для тралейбусаў
https://smarturl.click/aR8YX
На ліквідацыю цяжкасьцяў патрабуецца час. 10 кастрычніка перапынкі ў курсаваньні некаторых тралейбусных маршрутаў дасягалі 40 хвілін.
Да гэтага «Менсктранс» паведамляў пра падобную праблему ў жніўні, верасьні і ўжо ў гэтым месяцы.
Нобэлеўскую прэмію міру прысудзілі вэнэсуэльскай апазыцыйнай дзяячцы
https://smarturl.click/Y30Qm
Нарвэскі Нобэлеўскі камітэт вырашыў прысудзіць Нобэлеўскую прэмію міру Марыі Карыне Мачада за яе нястомную працу ў прасоўваньні дэмакратычных правоў народа Вэнэсуэлы і за яе барацьбу за дасягненьне справядлівага і мірнага пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі.
Адзін пачаў хваліць уладу, трое — за кратамі. 5 гадоў таму Лукашэнка сабраў у СІЗА КДБ тузін арыштаваных лідэраў апазыцыі. Што зь імі цяпер
https://smarturl.click/5Z7bp
Сустрэча адбылася падчас масавых пратэстаў у Беларусі. На ёй былі 12 чалавек, у тым ліку Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард, Сяргей Ціханоўскі, Максім Знак, Юры Васкрасенскі ды іншыя. Расказваем, як склаліся лёсы гэтых людзей.