Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
У чэргах на мяжы з Польшчай стаіць 2360 легкавікоў і 550 фур
https://smarturl.click/7vaWG
На другі дзень пасьля адкрыцьця мяжы Польшчы і Беларусі там застаюцца вялікія чэргі. У чэргах на выезд зь Беларусі ў Эўразьвяз стаіць і 2380 грузавікоў. Найбольш загружаны тут — латвійскі напрамак. Перад пунктам пропуска Грыгараўшчына —650 грузавікоў, перад Каменным логам — 560, перад Беняконямі — 600, перад Казловічамі — 550.
Чаго хоча Пуцін ад Лукашэнкі, а Сяргей Ціханоўскі ад Сьвятланы?
▫️Навошта Лукашэнка абяцае Пуціну АЭС на ўсходзе Беларусі з разьлікам на акупаваныя Расеяй украінскія тэрыторыі?
▫️Які плён прынясе ўдзел Сьвятланы Ціханоўскай у Генасамблеі ААН?
▫️Што ня так з публічнай размовай Сьвятланы і Сяргея Ціханоўскіх у Нью-Ёрку, якая выклікала шмат камэнтароў?
▫️Як зьмены ў фондзе Bysol могуць паўплываць на эфэктыўнасьць арганізацыі, якая гадамі дапамагае тысячам беларусаў у бядзе?
Гэтыя тэмы ў «ПіКу Свабоды» камэнтуе аналітык Сяргей Чалы.
📹 ГЛЯДЗЕЦЬ: https://youtube.com/live/dgtFatBsYIU
Літва трымае гарачую тэлефонную лінію зь Беларусьсю наконт руху бесьпілётнікаў
https://smarturl.click/13Qpe
Намесьнік міністра абароны Літвы Томас Гадляўскас заявіў, што Расея хоча праверыць усходні флянг NATO. Паводле ягоных слоў, у Літве цяпер дазволена зьбіваць бесьпілётнікі, а Беларусь папярэджвае Літву аб уварваньні бесьпілётнікаў праз гарачую лінію.
Расейскія зьнішчальнікі над Эстоніяй, бесьпілётнікі над Польшчай, расейскі вайсковы самалёт, які пралятае над фрэгатам нямецкіх ВМС у Балтыйскім моры — паведамленьні аб меркаваных правакацыях Крамля супраць краін NATO растуць. Расьце занепакоенасьць эскаляцыяй, асабліва ў краінах Балтыі, якія раней належалі да Савецкага Саюзу, — піша Welt.
«Ва ўсіх гэтых інцыдэнтах Расея спрабуе праверыць дзяржавы NATO на іх усходнім флянгу», — сказаў выданьню намесьнік міністра абароны Літвы Томас Гадляўскас.
Масква хоча ведаць, наколькі адзіны альянс і якія працэдуры ён выкарыстоўвае для рэагаваньня на такія правакацыі, дадаў ён.
Фота ілюстрацыйнае
Вуліцу ў Менску назвалі імем супрацоўніка КДБ, загінулага падчас уварваньня ў кватэру праграміста Зельцара
https://smarturl.click/AxD3y
Менскі гарадзкі савет дэпутатаў ухваліў рашэньне аб прысваеньні вуліцы на тэрыторыі жылога комплексу «Паўночны бераг» імені старшага лейтэнанта Дзьмітрыя Федасюка, паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Паводле афіцыйнай вэрсіі, Дзьмітры Федасюк загінуў 28 верасьня 2021 году ад кулі з стрэльбы Андрэя Зельцара, калі разам зь іншымі байцамі КДБ штурмаваў ягоную кватэру.
Гэта называецца «спэцапэрацыяй па выяўленьні і затрыманьні людзей, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Паводле вэрсіі ByPol, Федасюка мог выпадкова застрэліць калега, Зельцара ж забілі як непажаданага сьведку.
І Федасюку, і Зельцару быў 31 год.
На фота: Дзьмітры Федасюк, архіў
Лукашэнка заявіў, што другая АЭС у Беларусі зможа забясьпечваць электраэнэргіяй акупаваныя Расеяй тэрыторыі Ўкраіны
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што другую атамную станцыю можна пабудаваць на ўсходзе Беларусі, каб яна магла забясьпечваць электраэнэргіяй акупаваныя Расеяй тэрыторыі Ўкраіны.
«Сёньня з вамі, калі вы ўхваліце праект пашырэньня або будаўніцтва новай атамнай станцыі, можа быць нават на ўсходзе Беларусі, – з мэтай, калі гэта будзе неабходна, забесьпячэньня электраэнэргіяй усходніх раёнаў, (вызваленых), Расеі», — працытаваў Telegram-канал «Пул первого» зварот Аляксандра Лукашэнкі да Ўладзіміра Пуціна.
На фота: сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Маскве. крыніца — «Пул первого»
У «справе Гаюна» арыштавалі заснавальніка арт-вёскі пад Рэчыцай
https://smarturl.click/7vaxe
Фігурантам «справы Гаюна» стаў вядомы жыхар Гомля 46-гадовы Кірыл Краўцоў. Яго ўзялі пад варту ў СІЗА па абвінавачваньні ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (арт. 361-4 КК).
Як піша «Флагшток», Краўцова арыштавалі ў чэрвені. На волі ў яго засталіся жонка і непаўналетнія дзеці.
Краўцоў вядомы як заснавальнік унікальнай арт-вёскі «Чырвоны Кастрычнік» у Рэчыцкім раёне. Тут ён жыў, займаўся рамесьніцтвам, арганізаваў сваю ганчарную вытворчасьць, ладзіў фэстывалі, творчыя сустрэчы. Разам з сябрамі-энтузіястамі Кірыл выкупіў некалькі дамоў у вёсцы і выратаваў яе ад зьнікненьня, арганізаваўшы тут эка-паселішча.
Фота ілюстрацыйнае
Белстат апублікаваў зьвесткі па выязным турызьме беларусаў — абвал у параўнаньні з 2019 годам
https://smarturl.click/JnR2D
Паводле Белстата, 618 тысяч беларусаў у мінулым годзе арганізавана праз турфірмы выяжджалі за мяжу.
Турэччыну ў мінулым годзе наведалі 151 тысяча беларусаў, Расею — 142 тысячы, Эгіпет — 97 тысяч, ААЭ — 65,9 тысяч, Грузію — 40 тысяч.
Турызм на традыцыйных для беларусаў недарагіх напрамках абваліўся, на некаторых да нуля, у прыватнасьці ва Ўкраіну, дзе ідзе вайна.
Для параўнаньня, у 2019 годзе, паводле дадзеных Белстата, колькасьць турыстаў, якія арганізавана выяжджалі за межы Беларусі, была блізкай да мільёна — 982935 чалавек. Першае месца тады трымаў Эгіпет, куды выяжджала 258 тысяч чалавек, другое месца займала Турэччына з 156 тысячамі чалавек, а трэцяе — Украіна — з 147 тысяч чалавек. 231 тысяча чалавек наведалі розныя эўрапейскія краіны, пераважна тыя, якія прапануюць адпачынак на моры — Баўгарыю, Гішпанію, Грэцыю, Чарнагорыю.
Фота ілюстрацыйнае
Місія МАГАТЭ зафіксавала выбух бесьпілётніка каля Паўднёваўкраінскай АЭС, Запароская станцыя — без сілкаваньня
https://smarturl.click/XDnVM
Паўднёваўкраінская АЭС — адна з трох працуючых ва Ўкраіне станцый.
Місія назіральнікаў Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ, IAEA) зафіксавала зьбіцьцё і выбух бесьпілётніка прыблізна за 800 мэтраў ад пэрымэтру Паўднёваўкраінскай АЭС.
Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні арганізацыі, позна ўвечары 24 верасьня і раніцай 25 верасьня заўважылі 22 дроны, некаторыя зь якіх набліжаліся да станцыі на адлегласьць да 500 мэтраў.
«Дроны зноў пралятаюць занадта блізка да атамных электрастанцый і ставяць пад пагрозу ядзерную бясьпеку. На шчасьця, інцыдэнт не прывёў да пашкоджаньня Паўднёваўкраінскай АЭС. Наступным разам нам можа так не пашанцаваць», — сказаў генэральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі.
Гэта адбылося на тле пашкоджаньня апошняй лініі электраперадач, якая сілкуе Запароскую АЭС, што знаходзіцца пад кантролем Расеі.
На фота: Паўднёваўкраінская АЭС, архіў
Фонд BySol больш ня будзе часткай Міжнароднага гуманітарнага фонду
Такое рашэньне ўхвалілі ў Міжнародным гуманітарным фондзе ў сувязі з тым, што Андрэй Стрыжак можа застацца ў BySol як мінімум на 6 месяцаў.
«Рашэньне ўхвалілі аднагалосна, і BySOL пра гэта праінфармавалі», – паведамілі Эўрарадыё ў Міжнародным фондзе.
У BySOL Свабодзе пацьвердзілі гэтую інфармацыю, але але адмовіліся яе пракамэнтаваць.
Польшча, нягледзячы на адкрыцьцё мяжы, заклікала сваіх грамадзян неадкладна выехаць зь Беларусі
Пасольства Польшчы ў Беларусі рэкамэндавала польскім грамадзянам устрымацца ад любых паездак у Беларусь праз «узмацненьне напружанасьці, вайны ў рэгіёне і паўторных адвольных арыштаў польскіх грамадзян».
«У выпадку рэзкага пагаршэньня сытуацыі зь бясьпекай, закрыцьця межаў або іншых непрадбачаных абставін эвакуацыя можа аказацца значна больш складанай або нават немагчымай. Міністэрства замежных спраў заклікае польскіх грамадзян, якія застаюцца ў Рэспубліцы Беларусь, неадкладна пакінуць яе тэрыторыю, выкарыстоўваючы даступныя камэрцыйныя і прыватныя сродкі», – адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.
У пасольстве паведамілі, што для пасажырскіх перавозак з Польшчай адкрыты толькі адзін памежны пункт пропуску Тарэспаль – Берасьце, для грузавых аўтамабіляў працуе пераход Кукурыкі – Казловічы.
Фота ілюстрацыйнае
У Менску заявілі аб неабходнасьці гераізацыі ўдзельнікаў паходу Чырвонай арміі на Польшчу ў 1939 годзе
https://smarturl.click/8pmD7
Кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Дзьмітры Круты заявіў, што дзяржава хочa ўвесьці ў гераічны пантэон удзельнікаў «вызваленчага паходу Чырвонай арміі 1939 году».
Ён адзначыў, што героі Вялікай айчыннай вайны «адлюстраваныя нядрэнна», але іншыя пэрыяды асьветленыя менш.
Раней, 17 верасьня, Лукашэнка заклікаў «перарваць гады маўчаньня пра тое, якія цяжкі сьлед пакінула польская ўлада на беларускіх землях, адарваных ад савецкай рэспублікі».
Асноўнае за 25 верасьня
• Сёньня дзень народзінаў Алеся Бяляцкага. У зьняволеньні ён перанёс апэрацыю. • Сьпікер парлямэнту Літвы адкрыў прысьвечаную Бяляцкаму выставу. • У Эўрапарлямэнце яго назвалі «надзеяй для Беларусі»
• Пра што Менск дамовіўся з Варшавай і пры чым тут Пэкін? Тлумачым на лічбах нелегальнай міграцыі
• «Калі не дадуць прытулку — куды ехаць?» Чаму ў ЗША затрымліваюць беларусаў, якія чакаюць палітычнага прытулку
• «Спроба паставіць жонку на месца». «Шчырасьць, прамата і характар». У сацсетках абмяркоўваюць спрэчку Ціханоўскіх • Сам Сяргей Ціханоўскі апублікаваў адкрыты ліст
• Андрэй Стрыжак паабяцаў дапамагаць ініцыятывам, якія бароняць правы жанчын
• Былога прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі асудзілі на 5 гадоў турмы
• У Беларусі хочуць разам з сховішчам для радыеактыўных адкідаў пабудаваць комплекс па іх перапрацоўцы
• Канец варожасьці? Лукашэнка і Пашыньян паціснулі рукі ў Маскве
• Зборная Беларусі па футзале правядзе матчы на Эўра-2026 ў Славеніі, бо Літва і Латвія адмовіліся прымаць беларусаў
• Беднасьць стымулюе антызаходнія настроі перад вырашальнымі выбарамі ў Малдове
• Трамп заклікаў Турэччыну адмовіцца ад расейскай нафты
• Стаўленік Пуціна ў Крыме абгрунтаваў адзінства беларусаў і расейцаў цытатай Багдановіча. Што ў ёй ня так
Трамп заклікаў Турэччыну адмовіцца ад расейскай нафты
https://smarturl.click/20W4X
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы са сваім турэцкім калегам Рэджэпам Эрдаганам заявіў, што найлепшае, што магла б зрабіць Турэччына, каб спыніць вайну ва Ўкраіне — гэта перастаць купляць расейскія нафту і газ.
«І Пуцін, і Зяленскі паважаюць Эрдагана. Ён можа істотна паўплываць на вайну ва Ўкраіне, калі захоча, але аддае перавагу заставацца нэўтральным», — сказаў Дональд Трамп.
🇸🇮 Зборная Беларусі па футзале правядзе матчы на Эўра-2026 ў Славеніі. Літва і Латвія адмовіліся прымаць беларусаў
https://smarturl.click/y6lOp
Выканаўчы камітэт UEFA уключыў Славенію ў пералік гаспадароў чэмпіянату Эўропы па футзале, які меўся прайсьці ў Латвіі і Літве з 20 студзеня па 7 лютага 2026 году.
Прычынай стала адмова Латвіі і Літвы прымаць зборную Беларусі, якая сёлета выйшла ў фінал Эўра-2026.
Цяпер Славенія прыме 18 матчаў з 32, у тым ліку два чвэрцьфіналы, абодва паўфіналы, матч за 3-е месца і фінал.
Фота — mini-football.by
☢️ Лукашэнка назваў гендырэктара МАГАТЭ «сапраўдным мужыком»
https://smarturl.click/VRnp4
Гэтак ён аддзячыў Рафаэлю Гросі за падтрымку Беларускай АЭС
«Хачу вам, спадар Гросі, падзякаваць за тое, што вы былі сапраўдным мужыком, сапраўдным чалавекам.
Наша станцыя, вы памятаеце, была сур’ёзна палітызаваная. І ня там будуем, і ня тое будуем, і амэрыканцы супраць, а эўрапейцы ўвогуле былі ў шаленстве.
Вы шмат разоў былі на гэтай станцыі. Але вы адкрыта перад журналістамі казалі: „Не нападайце на Беларусь, яны будуюць з расейцамі самую прасунутую станцыю, пытаньняў няма“», — працытавала Аляксандра Лукашэнку БелТА.
У Бэрліне праходзіць XII Кангрэс дасьледнікаў Беларусі. Што ў праграме
https://smarturl.click/oVvka
25-27 верасьня ў сталіцы Нямеччыны на базе Ўнівэрсытэту Гумбальта праходзіць буйны навуковы форум — Міжнародны Кангрэс дасьледнікаў Беларусі.
На Кангрэсе заплянаваныя пленарныя дыскусіі пра тое, як зараз Беларусь бачаць за мяжою, і пра тое, як разьвіваецца беларуская навука ў складаных умовах. За тры дні на Кангрэсе пройдуць паседжаньні больш як 50 сэкцыяў пра розныя аспэкты беларускай гісторыі і сучаснасьці.
Ва ўкраінскім войску заявілі аб чарговым пацэльваньні ў Афіпскі НПЗ у Краснадарскім краі
https://smarturl.click/ZXwb5
Афінскі НПЗ вырабляе бэнзін, дызэль і авіягас. Гадавы аб’ём перапрацоўкі нафты складае 6,25 мільёнаў тон. Прадпрыемства забясьпечвае палівам Узброеныя сілы Расеі.
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны паведамілі аб чарговым пацэльваньні ў Афіпскі нафтаперапрацоўчы завод у Краснадарскім краі.
«Пацьверджана пацэльваньне і пажар», — адзначаецца ў паведамленьні.
25 верасьня віцэ-прэм’ер Расеі Аляксандар Новак заявіў аб працягу забароны на экспарт дызэльнага паліва і бэнзіну да канца 2025 году. Гэтыя абмежаваньні ўвялі 1 сакавіка праз дэфіцыт паліва на ўнутраным рынку, які стаў вынікам украінскіх удараў па нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах Расеі.
На фота: пажар на НПЗ у Краснадарскім краі ў чэрвені 2023 году пасьля ўкраінскай атакі, архіў
У іранскай турме памерла зьняволеная актывістка, лекараў вінавацяць у халатнасьці
https://smarturl.click/qBxMp
Іранская актывістка Самае Рашыдзі, якую некалькі праваабарончых груп абвясьцілі палітычнай зьняволенай, памерла праз 10 дзён пасьля прыпадкаў у турме на поўдзень ад Тэгерана.
Cукамэрнікі і праваабарончыя арганізацыі абвінавацілі ўлады ў тым, што не надалі жанчыне неабходнай дапамогі, піша Радыё Фарда (Іранская служба Радыё Свабода).
Іранскае інфармацыйнае агенцтва «Мізан» 25 верасьня заявіла, што ў 42-гадовай Самае Рашыдзі былі прыпадкі і што яна захварэла 15 верасьня. Інфармацыйнае агенцтва паведаміла, што дапамогу жанчыне спачатку надаў мэдыцынскі пэрсанал турмы Карчак, а затым яе даставілі ў бальніцу Мафатэх у горадзе Варамін.
Аднак амэрыканскае інфармацыйнае агенцтва «Актывісты па правах чалавека» (HRANA) цытуе лекараў бальніцы, якія заявілі, што асноўнай прычынай пагаршэньня стану Рашыдзі была затрымка ў аказаньні ёй мэдыцынскай дапамогі.
На фота: Самае Рашыдзі, архіў
У Полацкім раёне абвалілася частка маста праз раку Дражбітка
Увечары 25 верасьня абрынулася жалезабэтонная пліта на адным з пралётаў аўтамабільнага маста праз раку Дражбітка паблізу вёскі Труды Полацкага раёну Віцебскай вобласьці.
Як паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сытуацый, ніхто не пацярпеў. Рух транспарту праз мост ажыцьцяўляецца па адной смузе. Праезд грузавога транспарту забаранілі.
У ведамстве сьцьвярджаюць, што жыцьцезабесьпячэньне насельніцтва не парушана.
Фота ілюстрацыйнае
Францішак Вячорка адказаў, ці ёсьць у яго канфлікт зь Сяргеем Ціханоўскім
https://smarturl.click/zdDWJ
Падчас сустрэчы Сьвятланы Ціханоўскай зь беларусамі ў Нью-Ёрку 24 верасьня Сяргей Ціханоўскі, які быў вядоўцам, настаяў, каб тая адмовілася ад дамоўленага інтэрвію на амэрыканскім тэлеканале і прадоўжыла свой удзел у сустрэчы. Гэтая сытуацыя выклікала розгалас у сацыяльных сетках.
«Давайце з разуменьнем ставіцца да ягоных дзеяньняў, ён пяць гадоў прабыў у адзіночцы. Зараз ён вывучае палітычнае поле, шукае сваё амплюа, месца і ролю. Мы зь ім нармальна камунікуем, просім ставіцца з разуменьнем да ягонай эмацыйнасьці. Тут праблема хутчэй не ў разыходжаньнях палітычных, а менавіта ў эмацыйнасьці, ён, магчыма, не адчувае нейкіх пратакольных дыпляматычных момантаў, з чым мы сутыкнуліся ў Нью-Ёрку. У нас адна мэта, адна стратэгія, у мэсэджах мы не разыходзімся і абавязкова дамовімся», – сказаў Свабодзе Вячорка.
«Мы адмянілі ў выніку інтэрвію з CNN. Гэта быў важны дзень, таму што на Генасамблеі ААН былі ўсе усясьветныя лідэры, і гэта дзень, калі ў Генасамблеі самая вялікая ўсясьветная аўдыторыя. І тое, што ў гэтай гадзіне эфіру далі сем хвілінаў Беларусі падвесьці вынікі Генасамблеі, гэта была выдатная магчымасьць, якую мы ўпусьцілі», – заявіў Вячорка, дадаўшы, што будуць і іншыя магчымасьці.
Горадзенскі гісторыка-археалягічны музэй і Ялцінскі гісторыка-літаратурны музэй падпісалі дамову аб супрацы. Гэта адбылося ў рамках Дзён Крыму, якія праходзяць у Менску, Горадні і Іўі.
https://smarturl.click/L3e8e
«Пляны ў нас заўсёды будуць адны. Гэта, па-першае, абмен інфармацыяй, пажадана правядзеньне нейкіх супольных мерапрыемстваў, пачынаючы ад археалягічных раскопак або экспэдыцый. Ну і правядзеньне канфэрэнцый, і, вядома ж, па магчымасьці абмен выстаўкамі», — працытаваў тэлеканал «Крым 24» дырэктара горадзенскага музэю Юрыя Кітурка.
Паводле яго, супрацоўнікі музэяў абмяркуюць дэталі супрацы і ўключаць іх у свае пляна на наступны год. «У межах гэтага партнэрства могуць быць дасьледаваныя тэмы, зьвязаныя зь гісторыяй Крыму і Беларусі», — паведаміў крымскі тэлеканал.
У сайце Міністэрства культуры акупаванага Расеяй Крыму адзначаецца, што цягам апошніх некалькіх дзён «установы культуры Крыму і Беларусі падпісалі шэраг дамоў аб супрацы і пэрспэктывах рэалізацыі супольных праектаў, у тым ліку музэі, бібліятэкі, тэатры і філярмоніі». Аднак не ўдакладняюць, якія дакумэнты ўжо падпісалі, апроч згаданага паміж горадзенскім і ялцінскім музэямі.
Праз аварыю на чыгунцы ў Смаленскай вобласьці затрымліваюцца чатыры цягнікі ў Беларусь і зь Беларусі
У Беларускай чыгунцы паведамілі аб затрыманьні двух цягнікоў Смаленск – Завольша з адпраўленьнем з Смаленску а 8:34 і 17.15, а таксама двух цягнікоў Завольша – Смаленск з адпраўленьнем з станцыі Завольша а 11:17 і 20:04.
Затрыманьне цягнікоў адбылося праз аварыю на чыгуначным пераезьдзе Рудня – Галынкі ў Смаленскай вобласьці, дзе грузавы аўтамабіль сутыкнуўся зь цягніком, які перавозіў паліва.
У Міністэрстве надзвычайных сытуцыі Расеі, агонь ахапіў 6 вагонаў з гаручымі матэрыяламі. На месцы здарэньня працуюць больш за 40 спэцыялістаў і 10 адзінак тэхнікі.
Для ліквідацыі наступстваў аварыі Беларусь па просьбе Расейскай чыгункі накіравала на месца здарэньня пажарны аварыйна-выратавальны і аднаўленчы цягнікі.
Відэа МНС Расеі
Шпіталь як турма. Як выглядае прымусовае лячэньне і псыхіятрычная экспэртыза для палітвязьняў
https://smarturl.click/3QvAg
Як у Беларусі дзейнічае сыстэма псыхіятрычных экспэртызаў і прымусовага лячэньня ў псыхіятрычных стацыянарах?
1️⃣У Беларусі больш за 30 чалавек асудзілі з палітычных матываў на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне.
2️⃣Суд не вызначае, колькі працягнецца лячэньне. Ніхто ня ведае, калі асуджанага могуць выпусьціць.
3️⃣Рэжым у Беларусі часам выкарыстоўвае мэдычную псыхіятрычную сыстэму, каб ізаляваць палітвязьня.
4️⃣Ёсьць выпадкі, калі асуджаных не выпускаюць дадому нават пасьля таго, як яны стабілізаваліся.
5️⃣Паводле сьведчаньняў палітвязьняў, за кратамі ёсьць зьняволеныя з неадэкватнымі паводзінамі, якіх адміністрацыя ўстановаў выкарыстоўвае для ціску на «палітычных».
Фота ілюстрацыйнае
Украіна распусьціла сваю частку супольнай зь Беларусьсю камісіі ў пытаньнях вайсковай супрацы
Ва Ўкраіне выключылі зь пераліку міжурадавых камісій у пытаньнях вайсковай супрацы супольную камісію зь Беларусьсю.
Як паведаміў прадстаўнік Кабінэту міністраў Украіны ў парлямэнце Тарас Мельнічук, адпаведныя зьмены ўнесьлі ва ўрадавую пастанову ад 29 ліпеня 2009 году.
Украінскую частку супольнай зь Беларусьсю камісіі ачольваў намесьнік міністра абароны Ўкраіны.
Раней Украіна выйшла з пагадненьняў, падпісаных з урадам Беларусі аб вайсковай супрацы:
ℹ️аб узаемных пастаўках у 1995 годзе ўзбраеньня, вайсковай тэхнікі, іншых матэрыяльных сродкаў;
ℹ️аб аказаньні паслуг дзеля патрэбаў абароны і бясьпекі ад 1994 году;
ℹ️аб дадатковых мерах даверу і бясьпекі;
ℹ️аб правядзеньні сумесных навукова-дасьледчых і досьледна-канструктарскіх работ у галіне ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі;
ℹ️аб вайскова-тэхнічнай супрацы, падпісанае з урадам Украіны 16 сьнежня 1994 году, і пратакол да яго, падпісаны 16 чэрвеня 2003 году.
Ужо сёньня: Эўрапейскі дзень моваў; дзень народзінаў мовазнаўцы Івана Насовіча
26 верасьня ў Эўропе адзначаецца Эўрапейскі дзень моваў. Упершыню яго адзначылі ў 2001 годзе як складовую частку Эўрапейскага году моваў, пасьля завяршэньня якога Камітэт міністраў Рады Эўропы вырашыў адзначаць Дзень моваў штогод.
Паняцьце «эўрапейскія мовы» больш шырокае, яго ня варта блытаць з афіцыйнымі мовамі краін-чальцоў Эўразьвязу. На тэрыторыі Эўропы налічваецца 225 аўтахтонных моваў (мовы карэнных народаў), больш за 2/3 якіх або ўжо вымерлі, або знаходзяцца на мяжы зьнікненьня ў выніку паступовай асіміляцыі ў становішчы моўнай меншасьці (напрыклад, ірляндзкая мова і інш.).
Асноўная мэта дня — заахвочаньне вывучэньня і засваеньне розных моваў як у школах, так і па-за іх межамі на працягу ўсяго жыцьця чалавека.
Пра іншыя падзеі 26 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі можна прачытаць тут.
Фота ілюстрацыйнае
З Грэцыі ў Кішынёў экстрадавалі скандальнага малдоўскага алігарха. Яго абвінавачваюць у адмываньні грошай
https://smarturl.click/B4DVx
Уладзіміра Плахатнюка завочна судзяць у Малдове за «крадзеж мільярда» даляраў з трох малдаўскіх банкаў у 2014 годзе. Яго абвінавачваюць у махлярстве, адмываньні грошай і кіраўніцтве злачыннай арганізацыяй.
Плахатнюк — былы дэпутат, кіраўнік Дэмакратычнай партыі і першы віцэ-старшыня парлямэнту Малдовы.
У 2010-х гадах лічыўся самым багатым і ўплывовым чалавекам у краіне.
Зьехаў з Малдовы летам 2019 году пасьля зьмены ўраду. Жыў у ЗША, Турэччыне і, паводле неафіцыйных зьвестак, на Паўночным Кіпры.
Галоўным ідэолягам Менску стаў спартсмэн, камсамолец і гарачы прыхільнік Лукашэнкі
Гэта былы ратавальнік Аляксандар Лук’янаў.
Трамплінам для ягонай кар’еры стаў 2020 год.
Як так выйшла? Тлумачыць Зьміцер Гурневіч.
🇲🇩 Беднасьць стымулюе антызаходнія настроі перад вырашальнымі выбарамі ў Малдове
https://smarturl.click/j7mjz
28 верасьня ў Малдове адбудуцца парлямэнцкія выбары.
Прэзыдэнт краіны Мая Санду назвала іх «найважнейшымі ў гісторыі краіны».
Галоўная інтрыга — супрацьстаяньне празаходняй Партыі дзеяньня і салідарнасьці (PAS) і апазыцыйных сацыялістаў на чале зь Ігарам Дадонам, які даўно падтрымлівае шчыльныя сувязі з Масквой.
Паводле статыстыкі, у 2024 годзе траціна малдаванаў жыла за рысай беднасьці
Гэта стварае глебу для прарасейскай дэзынфармацыі, якая выступае супраць эўрапейскага курсу цяперашняга ўраду.
#rfe_rl
🇩🇪 Міністар абароны Нямеччыны Барыс Пісторыюс заявіў, што Расея і Кітай пашыраюць магчымасьці вайны ў космасе і могуць парушаць працу эўрапейскіх спадарожнікаў
25 верасьня ў Бэрліне ён адзначыў, што расейскія апараты ўжо сочаць за спадарожнікамі IntelSat, якімі карыстаецца нямецкае войска. А кітайскія робяць манэўры, падобныя да вайсковых вучэньняў.
Нямеччына да 2030 году інвэстуе 35 мільярдаў эўра ў стварэньне новых спадарожнікаў для апавяшчэньня, сувязі і выведкі, а таксама ўласнага цэнтру кіраваньня вайсковымі спадарожнікамі.
Пісторыюс падкрэсьліў неабходнасьць больш шчыльнага эўрапейскага супрацоўніцтва ў космасе.
«Інакш нас там чакае наша Ватэрло».
Лукашэнка і Пашыньян паціснулі рукі ў Маскве
https://smarturl.click/VRnp4
Фота моманту апублікаваў тэлеграм-канал «Пул Первого».
У траўні 2024 году Аляксандар Лукашэнка падчас візыту ў Баку назваў вайну за Нагорны Карабах «вызваленчай» для Азэрбайджана.
У чэрвені 2024-га прэм’ер Армэніі Нікол Пашыньян заявіў, што «ніколі не паедзе ў Беларусь, пакуль Лукашэнка ва ўладзе», і адклікаў амбасадара зь Менску.
«Адзін з кіраўнікоў краін АДКБ заяўляе, што ўдзельнічаў у падрыхтоўцы вайны, заахвочваў, верыў і жадаў перамогі Азэрбайджану. І пасьля гэтага я паеду з кіраўніком Беларусі нешта абмяркоўваць?» — сказаў ён.
«Так, Нікол Ваваевіч, калі патрэбна, зьвяртайцеся. Калі прэзыдэнт [Расеі] ухваліць, мы гатовыя пачаць», — сказаў Лукашэнка.Читать полностью…