radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14703

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Дубавец: У літоўскую палітыку прыйшлі новыя людзі, многім зь якіх яшчэ не вядомая беларуска-літоўская «хімія», якая ў нас заўсёды прысутнічала

Што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.

https://smarturl.click/OLQle

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

‼️У аварыі з маршруткай на Гомельшчыне загінулі шэсьць чалавек

19 чалавек пацярпелі.

Сёньня каля 19:15 на 72-м кілямэтры аўтадарогі Р-31 «Бабруйск — Мазыр» у Сьветлагорскім раёне адбылося лабавое сутыкненьне марштурнага мікрааўтобуса Mercedes і пазадарожніка Volkswagen.

Паводле папярэдняй інфармацыі МУС, кіроўца маршруткі пайшоў на абгон і выехаў на сустрэчную паласу.

У выніку аварыі загінулі шэсьць чалавек. Пацярпелі — 19.

Восем чалавек, у тым ліку падлетак — у Сьветлагорскім шпіталі. У іх адкрытыя пераломы, вывіхі, чэрапна-мазгавыя і іншыя траўмы.

На дапамогу сьветлагорскім мэдыкам прыехалі лекары з Гомлі.

Крыніцы — МУС, Міністэрства аховы здароўя

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Трамп можа пакрыўдзіцца». Лукашэнка раскрытыкаваў Нобэлеўскі камітэт за прэмію міру

https://smarturl.click/xVm74

«Глупства поўнае», — так Аляксандар Лукашэнка адрэагаваў на тое, што сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію міру прысудзілі не прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу.

«Трамп заслужыў гэтую Нобэлеўскую прэмію. І яму трэба было аддаваць — па ўсіх прычынах. Асабліва па тых прычынах, па якіх апошнім часам Нобэлеўская прэмія прысуджалася ўвогуле абы каму», — сказаў ён, намякнуўшы на прэзыдэнта ЗША Барака Абаму, які атрымаў Нобэлеўскю прэмію ў 2009 годзе.

«Трамп нямала зрабіў для міру. Яны вельмі кепскую паслугу аказалі самому мірнаму працэсу. Ва ўсіх пунктах. Трамп можа пакрыўдзіцца», — адзначыў Лукашэнка.

ℹ️ Ляўрэаткай Нобэлеўскай прэміі міру 2025 году стала апазыцыйная лідэрка з Вэнэсуэлы Марыя Карына Мачада «за яе нястомную працу для падтрыманьня дэмакратычных правоў народу Вэнэсуэлы і за яе барацьбу за справядлівы і мірны пераход ад дыктатуры да дэмакратыі».

Крыніца — «Пул Первого»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская страчвае ўплыў. Што адбываецца?

http://youtube.com/watch?v=5pBvsn3qE4w

• Нобэлеўскую прэмію міру атрымала вэнэсуэльская апазыцыянэрка Марыя Мачада — і гэтае рашэньне выклікала палітычныя хваляваньні ад Вашынгтона да Вільні.

• Літва зьніжае ўзровень аховы офісу Ціханоўскай.

• Лукашэнка прыняў султана Амана, абвясьціў адкрыцьцё амбасады, а на саміце СНД у Душанбэ чарговы раз падкрэсьліў ляяльнасьць Расеі.

Падзеі тыдня тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амаль 70% беларусаў выступае за мірныя перамовы паміж Украінай і Расеяй — cацыялягічнае апытаньне iSANS.

За працяг вайны — толькі 9%.

https://smarturl.click/9oZ45

Зь мінулага году на 3% зьнізілася колькасьць тых, хто не падтрымлівае дзеяньні расейскіх войскаў ва Ўкраіне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇻🇦 Папа Рымскі запатрабаваў вызваліць несправядліва зьняволеных журналістаў і заклікаў паважаць іхную працу

https://smarturl.click/kZnlX

Папа Леў XIV у чацьвер аддаў даніну павагі журналістам, якія працуюць на перадавой канфлікту.

«Калі сёньня мы ведаем, што адбываецца ў Газе, Украіне і на кожнай іншай зямлі, скрываўленай бомбамі, мы ў значнай ступені абавязаныя гэтым ім».


Ён таксама паўтарыў свой даўні заклік вызваліць журналістаў, якія былі несправядліва затрыманыя або перасьледаваныя.

«Выкананьне журналісцкай працы ніколі ня можа лічыцца злачынствам», — сьцьвердзіў ён. — «Гэта права, якое павінна быць абароненым».


Ён папярэдзіў аб спробах задушэньня або маніпуляцыі інфармацыяй у імя палітычных або ідэалягічных інтарэсаў і заклікаў журналістаў і мэдыяпрафэсіяналаў цьвёрда трымацца свайго пакліканьня, нават пад ціскам:

«Вашая служба патрабуе абазнанасьці, мужнасьці і пачуцьця этыкі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лідэр Зьвязу журналістаў Украіны: «Лукашэнка ў нас замінусіўся»

https://smarturl.click/RevMW

У Вільні з ініцыятывы БАЖ адбылася сустрэча з старшынём Нацыянальнага зьвязу журналістаў Украіны Сяргеем Таміленкам. Украінскі журналіст расказаў беларускім калегам, як ва ўмовах вайны выжываюць мэдыя, і даў парады на выпадак агрэсіі з усходу. Свабода таксама распытала яго пра цэнзуру, барацьбу з карупцыяй, мабілізацыю журналістаў на вайну і полк Кастуся Каліноўскага. Асобным было пытаньне, ці працягваюць ва Ўкраіне называць Лукашэнку «бацькам».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску зноў былі перабоі падачы электраэнэргіі для тралейбусаў

https://smarturl.click/aR8YX

На ліквідацыю цяжкасьцяў патрабуецца час. 10 кастрычніка перапынкі ў курсаваньні некаторых тралейбусных маршрутаў дасягалі 40 хвілін.

Да гэтага «Менсктранс» паведамляў пра падобную праблему ў жніўні, верасьні і ўжо ў гэтым месяцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нобэлеўскую прэмію міру прысудзілі вэнэсуэльскай апазыцыйнай дзяячцы

https://smarturl.click/Y30Qm

Нарвэскі Нобэлеўскі камітэт вырашыў прысудзіць Нобэлеўскую прэмію міру Марыі Карыне Мачада за яе нястомную працу ў прасоўваньні дэмакратычных правоў народа Вэнэсуэлы і за яе барацьбу за дасягненьне справядлівага і мірнага пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Адзін пачаў хваліць уладу, трое — за кратамі. 5 гадоў таму Лукашэнка сабраў у СІЗА КДБ тузін арыштаваных лідэраў апазыцыі. Што зь імі цяпер

https://smarturl.click/5Z7bp

Сустрэча адбылася падчас масавых пратэстаў у Беларусі. На ёй былі 12 чалавек, у тым ліку Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард, Сяргей Ціханоўскі, Максім Знак, Юры Васкрасенскі ды іншыя. Расказваем, як склаліся лёсы гэтых людзей.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея правяла буйную начную атаку на энэргетычныя аб’екты Ўкраіны. Ёсьць ахвяры і параненыя

https://smarturl.click/RevEW

На здымку Запароскай вайсковай адміністрацыі — жылы дом, расейскі ўдар па якім гэтай ноччу забіў 7-гадовага хлопчыка.

Пад ударам апынуліся таксама Чаркаская вобласьць, Кіеў і Сумшчына. Пры атацы на Кіеў параненыя 12 чалавек, зь якіх восем у лякарнях. На Кіеўшчыне ў выніку атакі без электрычнасьці засталіся 28 000 сем’яў.

На Палтаўшчыне безь сьвятла засталіся звыш 17 000 чалавек.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 86 гадоў таму Вільню і частку Віленскай вобласьці БССР перадалі Літве

https://smarturl.click/E1wDz

10 кастрычніка 1939 году СССР перадаў Літве Вільню і Віленшчыну. Узамен Масква разьмясьціла савецкія вайсковыя базы, што хутка прывяло да страты літоўскай незалежнасьці.

🗓 Сёньня таксама:
1577 — Магілёў і Мазыр атрымалі Магдэбурскае права.
1794 — бітва пад Мацяёвіцамі: параза паўстанцаў і палон Тадэвуша Касьцюшкі.
1923 — атрад Юркі Моніча спыніў цягнік Бэрлін—Масква і пакараў савецкіх чыноўнікаў шомпаламі.
2006 — пачала працу сацыяльная сетка «ЎКантакце».
2007 — гурт Radiohead выпусьціў альбом In Rainbows, які можна было спампаваць за любую суму.
2015 — тэракт у Анкары: загінулі 102 чалавекі.

🍃 Нарадзіліся: Міхал Без-Карніловіч, Джузэпэ Вэрдзі, Гаральд Пінтэр, Кастусь Тарасаў, Валеры Галубовіч, Леанід Дранько-Майсюк.

🕯 У памяці: Мікалай Трызна, Дамінік Рудніцкі, Людвік Грынцэвіч, Міхал Клеафас Агінскі, Ігнат Легатовіч, Адам Бабарэка, Аляксандар Данілевіч, Валер Шчукін.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае 9 кастрычніка

Магчымы пераезд і ціск на сваякоў: Офіс Ціханоўскай паведаміў заходнім урадам пра зьніжэньне ўзроўню аховы ў Літве

• Абнаўленьне базы вышуку МУС РФ: зараз у ёй больш за 5 000 беларусаў

• Эўразьвяз абяцаў дапамогу прымусова вывезеным зь Беларусі былым палітвязьням

• Навіны палітвязьняў: ад Калесьнікавай пасьля доўгага перапынку прыйшоў ліст з турмы

• «Давялося звольніцца». Як зьмены ў польскім заканадаўстве аб міжнароднай абароне паўплывалі на беларусаў

• Старшыня Сейму Літвы заявіў, што краіна не зьмяншае, а павялічвае падтрымку Офісу Ціханоўскай

• Польшча можа адкрыць памежныя пункты зь Беларусьсю, калі Менск спыніць міграцыйны крызіс і вызваліць Пачобута — Rzeczpospolita

• Ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры стаў вугорскі пісьменьнік Ласла Краснагоркаі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін прызнаў, што самалёт «Азэрбайджанскіх авіяліній» быў зьбіты расейскай ракетай

https://smarturl.click/QbWv1

Прэзыдэнт Расеі прызнаў адказнасьць Масквы за крушэньне пасажырскага самалёта «Азэрбайджанскіх авіяліній» летась у сьнежні. Ён заявіў, што Расея выплаціць кампэнсацыі.

Гэта адбылося падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Азэрбайджана Ільхамам Аліевым 9 кастрычніка на саміце ў Душанбэ.

Embraer-190 рэйсам з Баку ў Грозны разьбіўся 25 сьнежня. На борце было 67 чалавек, 38 загінулі.

Амаль адразу стала вядома, што рэйс быў абстраляны расейскай сыстэмай супрацьпаветранай абароны падчас пасадкі ў Грозным. У аэрапорце чакалі атакі ўкраінскіх дронаў.

Адмова Расеі прызнаваць віну за здарэньне стала прычынай рэзкага пагаршэньня адносін паміж Масквой і Баку.

Прэзыдэнт Расеі сёньня заявіў, што даведаўся пра прычыны катастрофы толькі два дні таму.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇪🇺 У Брусэлі дамовіліся пра дамогу прымусова вывезеным зь Беларусі былым палітвязьням

https://smarturl.click/0BDdM

8 кастрычніка дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў сустрэлася з прадстаўнікамі Эўракамісіі і Эўрапейскай службы вонкавых дзеяньняў.

Абмяркоўвалі, як ЭЗ можа кампэнсаваць скарачэньне амэрыканскай дапамогі.

💬 «Лічбаў не магу падаць, але зазначу, што асобны акцэнт быў зроблены на патрэбы палітвязьняў, іхных сем’яў, а таксама былых палітвязьняў, якіх вымусілі зьехаць з краіны», — паведаміў дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 10 кастрычніка

• Нобэлеўскую прэмію міру прысудзілі вэнэсуэльскай апазыцыйнай дзяячцы. → Лукашэнка: «Трамп можа пакрыўдзіцца»

• Фрыдман: У Эўропе хапае краінаў, якія гатовыя прыняць Ціханоўскую

• «Пад пагрозай ня толькі першыя асобы». Грамадзкія дзеячы ў выгнаньні — пра бясьпеку пасьля зьнікненьня Мельнікавай і Котава

Адзін пачаў хваліць уладу, трое — за кратамі. 5 гадоў таму Лукашэнка сабраў у СІЗА КДБ тузін арыштаваных лідэраў апазыцыі. Што зь імі цяпер

• Ціханоўская губляе ўплыў. Што адбываецца? Вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам

• Лідэр Зьвязу журналістаў Украіны: «Лукашэнка ў нас замінусіўся»

• Амаль 70% беларусаў выступае за мірныя перамовы паміж Украінай і Расеяй — апытаньне iSANS

• За 10 гадоў доля прыхільнікаў інтэграцыі з Расеяй зьнізілася, а колькасьць патрыётаў Беларусі вырасла — сацапытаньне iSANS

• Зяленскі заявіў, што Расея рыхтуе правакацыі пры абмене палоннымі праз тэрыторыю Беларусі

• Урад Ізраілю ратыфікаваў пагадненьне аб спыненьні агню з ХАМАС

• У аварыі з маршруткай на Гомельшчыне загінулі шэсьць чалавек

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні адкрыўся штогадовы фэстываль беларускай літаратуры «Прадмова»

https://smarturl.click/zd07Z

Фэстываль праходзіць ужо чацьвёрты раз.

На цырымоніі адкрыцьця выступоўцы з гонарам казалі, што за чарговы мінулы год беларускіх кніг стала больш, хаця праблем, зьвязаных зь іх напісаньнем, друкам і продажам, не паменела.

У суботу і нядзелю на двух пляцоўках — у Беларускім доме і клюбе Paviljonas — адбудзецца больш за 40 імпрэзаў: прэзэнтацый, дыскусій, чытаньняў і пастановак.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хроніка перасьледу 10 кастрычніка

https://smarturl.click/WRmg6

• У Хойніках былога памежніка, 31-гадовага Артура Сыраквашу, асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмізму».

• 59-гадовы вэтэран-аўганец Сяргей Цімашэнка атрымаў 12 гадоў калёніі па некалькіх артыкулах, у тым ліку за «здраду дзяржаве».

• «Экстрэмісцкім» прызналі інтэрвію Сьвятланы Ціханоўскай на канале «Алеся Бацман».

• КДБ унёс «Фемгрупу Беларусь» у сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў».

• Праваабаронцы «Вясны» прызналі палітвязьнямі яшчэ 18 чалавек. Агульная колькасьць палітвязьняў, вядомых праваабаронцам «Вясны», — 1222.

• Улады дадалі ў «сьпіс экстрэмістаў» яшчэ 27 новых прозьвішчаў, цяпер у ім 5848 чалавек.

Крыніцы — «Вясна» і «Наша Ніва»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За 10 гадоў доля прыхільнікаў інтэграцыі з Расеяй зьнізілася, а колькасьць патрыётаў Беларусі вырасла — сацапытаньне iSANS

https://smarturl.click/oVOYM

🪆 У 2014 годзе сумарна 74% апытаных падтрымлівалі шчыльную інтэграцыю. ➡️ У 2025 годзе агульная падтрымка зьнізілася да 55%.

🚫 Адначасова доля тых, хто катэгарычна не падтрымлівае інтэграцыю, вырасла больш чым у тры разы — з 3% да 15%. Сумарная колькасьць тых, хто выступае супраць інтэграцыі, вырасла з 11% да 25%.

♥️ Колькасьць беларусаў, якія лічаць сябе патрыётамі, вырасла з 69% у 2014-м да 84%.

💔 Але толькі 19% беларусаў лічаць беларускую мову паказьнікам патрыятызму. І ненашмат больш — 23% — мяркуе, што беларуская мова абʼядноўвае беларусаў найперш.

⏳ Усяго 5% лічаць, што праз 10–15 гадоў у Беларусі будуць размаўляць на беларускай мове. 44% чакаюць — што на расейскай. І 50% — што на абедзьвюх мовах.

📚 Галоўнымі падзеямі ў гісторыі беларусы назвалі вызваленьне Беларусі ў 1944-м годзе і абвяшчэньне незалежнасьці ў 1991-м (па 33%).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фрыдман: У Эўропе хапае краінаў, якія гатовыя прыняць Ціханоўскую

https://smarturl.click/oVOYM

«Дарэмна думаць, што Офісам і іншымі структурамі не цікавяцца адпаведныя службы ў Беларусі. І калі нармальнага ўзроўню бясьпекі няма, то працаваць вельмі цяжка. Калі гэтага ня будзе, то я цалкам магу ўявіць, што будзе прынятае рашэньне пра Польшчу, Чэхію або ў іншую краіну. У Эўропе хапае краінаў, якія гатовыя прыняць Сьвятлану Ціханоўскую і яе Офіс», — сказаў палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман у эфіры «Свабоды Premium».


Паводле палітоляга, выдаткі на Офіс Сьвятланы Ціханоўскай не такія і высокія, калі параўнаць іх з грашыма, якія ЭЗ выдаткоўвае на іншыя праекты ў розных краінах.

«А што атрымае Літва? Наўрад ці палепшацца адносіны з Лукашэнкам. Эканамічныя зрухі? Не. Грошы, якія Літва можа заашчадзіць, гэта не выратуе літоўскі бюджэт. Гэтае рашэньне без відавочных плюсаў для Літоўскай Рэспублікі», — лічыць Аляксандар Фрыдман.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці пакіне Ціханоўская Літву? Чаму выбухі ў Расеі выгадныя Лукашэнку

У выніковым выпуску «ПіКу Свабоды» палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман аналізуе асноўныя падзеі тыдня.

Сярод іх:
🖍Літва зьменшыла ахову Офісу Сьвятланы Ціханоўскай, што гэта значыць?
🖍Ці стане ідэя дыялёгу з Лукашэнкам новай стратэгіяй апазыцыі?
🖍Беларусь павялічвае пастаўкі паліва ў Расею ў сувязі з украінскімі атакамі расейскіх НПЗ. Ці заробіць на гэтым Беларусь?
🖍У Беларусі зьявіўся янот-паласкун. Хто гэта і чаму гэта важна?

📹 ВІДЭА: https://www.youtube.com/live/LzqQdfYXJuQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі заявіў, што Расея рыхтуе правакацыі пры абмене палоннымі праз тэрыторыю Беларусі

https://smarturl.click/e07Z9

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Рустэм Умераў вядзе перамовы з памочнікам Пуціна Ўладзімірам Мядзінскім аб чарговым абмене і папярэдзіў, што Расея рыхтуе правакацыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Reuters: Як балтыйскія дзяржавы плянуюць масавую эвакуацыю ў выпадку нападу Расеі. ФОТА

https://smarturl.click/vdzv2

Пляны ўрадаў трох дзяржаваў на выпадак надзвычайных сытуацыяў прадугледжваюць масавае перамяшчэньне насельніцтва, вызначаныя маршруты і разьмяшчэньне людзей. Пры гэтым Расея адмаўляе, што мае пляны нападу на NATO.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❤️ Ці пакіне Ціханоўская Літву? Чаму Лукашэнку выгадныя ўкраінскія атакі Расеі

А 15.30 менскага часу на ютуб-канале «Свабода Premium» глядзіце выніковы выпуск тыдня праграмы «ПіК Свабоды», які вядзе Дзьмітры Гурневіч. Задайце свае пытаньні госьцю эфіру — палітолягу і гісторыку Аляксандру Фрыдману.

▫️Літва зьменшыла ахову Офісу Сьвятланы Ціханоўскай. Што гэта азначае і ці зьбіраецца каманда Ціханоўскай пакідаць Літву
▫️Ці стане ідэя дыялёгу з Лукашэнкам новай стратэгіяй апазіцыі?
▫️Беларусь павялічвае пастаўкі паліва ў Расею ў сувязі з украінскімі атакамі расейскіх НПЗ. Ці заробіць на гэтым Беларусь?
▫️У Беларусі зьявіўся янот-паласкун. Хто гэта і чаму гэта важна?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Пад пагрозай ня толькі першыя асобы». Грамадзкія дзеячы ў выгнаньні — пра бясьпеку пасьля зьнікненьня Мельнікавай і Котава

https://smarturl.click/nV8E4

З моманту зьнікненьня былога дыплямата і сябра Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Анатоля Котава прайшло 50 дзён.

❓Ці адчуваюць сябе беларусы, вымушаныя пакінуць радзіму, у бясьпецы ў іншых краінах і ці не далі нагоду больш хвалявацца гісторыі са зьнікненьнем Мельнікавай і Котава?

🔖 Пра гэта Свабода запыталася ў кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Паўла Латушкі, былога намесьніка камандзіра палка Каліноўскага, а цяпер прадстаўніка па пытаньнях абароны і нацыянальнай бясьпекі ў Аб’яднаным пераходным кабінэце Вадзіма Кабанчука, вядомай журналісткі, рэдактаркі выданьня Plan B Вольгі Лойкі і прадстаўніка BelPol Уладзімера Жыгара.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Ізраілю ратыфікаваў пагадненьне аб спыненьні агню з ХАМАС

https://smarturl.click/0BD8W

Пагадненьне дазваляе спыніць баявыя дзеяньні ў Газе на працягу 24 гадзін і вызваліць ізраільскіх закладнікаў, якія ўтрымліваюцца там, на працягу 72 гадзін.

Лічыцца, што ў Газе ўсё яшчэ жывыя дваццаць ізраільскіх закладнікаў, а 26 лічацца загінулымі. Лёс яшчэ двух невядомы. ХАМАС заявіў, што перадача целаў загінулых можа заняць больш часу за вызваленьне тых, хто яшчэ жывы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

УДАКЛАДНЕНЬНЕ: У першапачатковай публікацыі памылкова сьцьвярджалася, што ліст заходнім дыпляматам адрасавала сама Сьвятлана Ціханоўcкая — зварот быў ад супрацоўнікаў ейнага Офісу. Таксама прадстаўнік КДБ зьвярнуўся праз інтэрнэт не да самой Ціханоўскай, а да супрацоўніка ейнага Офісу.

Рэдакцыя Радыё Свабода перапрашае за недакладнасьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

⚡️ Магчымы пераезд і ціск на сваякоў: Офіс Ціханоўскай паведаміў заходнім урадам пра зьніжэньне ўзроўню аховы ў Літве

https://smarturl.click/aR835

Пра зьмест пасланьня Свабодзе паведамілі некалькі дыпляматычных крыніц.

У ім гаворыцца, што

• Сьвятлана Ціханоўская засталася без асабістай аховы;

• была зьнятая ахова і штаб-кватэры ў Вільні;

• Ціханоўскую папярэдзілі, што цягам 2-3 тыдняў ёй належыць пакінуць жыльлё, дзе яна была пад аховай апошнія 5 гадоў.

• Узмацніўся ціск на сваякоў людзей з каманды Ціханоўскай у Беларусі.


Цяпер Офіс чакае падрабязнасьцяў ад Літвы наконт новай сыстэмы бясьпекі, але не выключае пераезду, каб забясьпечыць найвышэйшы ўзровень аховы.

Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі заявіў Свабодзе:

💬 «Ніякіх афіцыйных лістоў мы не рассылалі, але магу сказаць, што мы камунікавалі асабіста з дыпляматамі наконт сытуацыі, якая склалася».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Польшча можа адкрыць памежныя пункты зь Беларусьсю або закрыць мяжу цалкам. Умовы «Менск ведае» — Rzeczpospolita

https://smarturl.click/vdzAy

Адкрыцьцё цалкам закрытай перад вучэньнямі «Захад-2025» мяжы ў Польшчы называюць умоўным і намякаюць, што могуць закрыць яе зноў, калі не дачакаюцца ад уладаў Беларусі крокаў насустрач, піша ўплывовая польская газэта.

Паводле крыніцы выданьня, умовы «Менск ведае». Гэта →

1️⃣ Спыненьне міграцыйнага крызісу.

2️⃣ Вызваленьне журналіста Анджэя Пачобута.

3️⃣ Супрацоўніцтва ў расьсьледаваньні сьмерці ад нападу мігранта польскага жаўнера Матэвуша Сіткі.

🍬 Пры гэтым з свайго боку Польшча абяцае адкрыць іншыя памежныя пераходы (выданьне мяркуе, што гэта Баброўнікі і Кузьніца), калі Менск спыніць міграцыйны крызіс і вызваліць Пачобута.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусаў сапраўды дэпартуюць з Польшчы — але не таму, што яны беларусы. Чаму ж тады? Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.

Читать полностью…
Subscribe to a channel