Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Фонд BySol больш ня будзе часткай Міжнароднага гуманітарнага фонду
Такое рашэньне ўхвалілі ў Міжнародным гуманітарным фондзе ў сувязі з тым, што Андрэй Стрыжак можа застацца ў BySol як мінімум на 6 месяцаў.
«Рашэньне ўхвалілі аднагалосна, і BySOL пра гэта праінфармавалі», – паведамілі Эўрарадыё ў Міжнародным фондзе.
У BySOL Свабодзе пацьвердзілі гэтую інфармацыю, але але адмовіліся яе пракамэнтаваць.
Польшча, нягледзячы на адкрыцьцё мяжы, заклікала сваіх грамадзян неадкладна выехаць зь Беларусі
Пасольства Польшчы ў Беларусі рэкамэндавала польскім грамадзянам устрымацца ад любых паездак у Беларусь праз «узмацненьне напружанасьці, вайны ў рэгіёне і паўторных адвольных арыштаў польскіх грамадзян».
«У выпадку рэзкага пагаршэньня сытуацыі зь бясьпекай, закрыцьця межаў або іншых непрадбачаных абставін эвакуацыя можа аказацца значна больш складанай або нават немагчымай. Міністэрства замежных спраў заклікае польскіх грамадзян, якія застаюцца ў Рэспубліцы Беларусь, неадкладна пакінуць яе тэрыторыю, выкарыстоўваючы даступныя камэрцыйныя і прыватныя сродкі», – адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.
У пасольстве паведамілі, што для пасажырскіх перавозак з Польшчай адкрыты толькі адзін памежны пункт пропуску Тарэспаль – Берасьце, для грузавых аўтамабіляў працуе пераход Кукурыкі – Казловічы.
Фота ілюстрацыйнае
У Менску заявілі аб неабходнасьці гераізацыі ўдзельнікаў паходу Чырвонай арміі на Польшчу ў 1939 годзе
https://smarturl.click/8pmD7
Кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Дзьмітры Круты заявіў, што дзяржава хочa ўвесьці ў гераічны пантэон удзельнікаў «вызваленчага паходу Чырвонай арміі 1939 году».
Ён адзначыў, што героі Вялікай айчыннай вайны «адлюстраваныя нядрэнна», але іншыя пэрыяды асьветленыя менш.
Раней, 17 верасьня, Лукашэнка заклікаў «перарваць гады маўчаньня пра тое, якія цяжкі сьлед пакінула польская ўлада на беларускіх землях, адарваных ад савецкай рэспублікі».
Асноўнае за 25 верасьня
• Сёньня дзень народзінаў Алеся Бяляцкага. У зьняволеньні ён перанёс апэрацыю. • Сьпікер парлямэнту Літвы адкрыў прысьвечаную Бяляцкаму выставу. • У Эўрапарлямэнце яго назвалі «надзеяй для Беларусі»
• Пра што Менск дамовіўся з Варшавай і пры чым тут Пэкін? Тлумачым на лічбах нелегальнай міграцыі
• «Калі не дадуць прытулку — куды ехаць?» Чаму ў ЗША затрымліваюць беларусаў, якія чакаюць палітычнага прытулку
• «Спроба паставіць жонку на месца». «Шчырасьць, прамата і характар». У сацсетках абмяркоўваюць спрэчку Ціханоўскіх • Сам Сяргей Ціханоўскі апублікаваў адкрыты ліст
• Андрэй Стрыжак паабяцаў дапамагаць ініцыятывам, якія бароняць правы жанчын
• Былога прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі асудзілі на 5 гадоў турмы
• У Беларусі хочуць разам з сховішчам для радыеактыўных адкідаў пабудаваць комплекс па іх перапрацоўцы
• Канец варожасьці? Лукашэнка і Пашыньян паціснулі рукі ў Маскве
• Зборная Беларусі па футзале правядзе матчы на Эўра-2026 ў Славеніі, бо Літва і Латвія адмовіліся прымаць беларусаў
• Беднасьць стымулюе антызаходнія настроі перад вырашальнымі выбарамі ў Малдове
• Трамп заклікаў Турэччыну адмовіцца ад расейскай нафты
• Стаўленік Пуціна ў Крыме абгрунтаваў адзінства беларусаў і расейцаў цытатай Багдановіча. Што ў ёй ня так
Трамп заклікаў Турэччыну адмовіцца ад расейскай нафты
https://smarturl.click/20W4X
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы са сваім турэцкім калегам Рэджэпам Эрдаганам заявіў, што найлепшае, што магла б зрабіць Турэччына, каб спыніць вайну ва Ўкраіне — гэта перастаць купляць расейскія нафту і газ.
«І Пуцін, і Зяленскі паважаюць Эрдагана. Ён можа істотна паўплываць на вайну ва Ўкраіне, калі захоча, але аддае перавагу заставацца нэўтральным», — сказаў Дональд Трамп.
🇸🇮 Зборная Беларусі па футзале правядзе матчы на Эўра-2026 ў Славеніі. Літва і Латвія адмовіліся прымаць беларусаў
https://smarturl.click/y6lOp
Выканаўчы камітэт UEFA уключыў Славенію ў пералік гаспадароў чэмпіянату Эўропы па футзале, які меўся прайсьці ў Латвіі і Літве з 20 студзеня па 7 лютага 2026 году.
Прычынай стала адмова Латвіі і Літвы прымаць зборную Беларусі, якая сёлета выйшла ў фінал Эўра-2026.
Цяпер Славенія прыме 18 матчаў з 32, у тым ліку два чвэрцьфіналы, абодва паўфіналы, матч за 3-е месца і фінал.
Фота — mini-football.by
☢️ Лукашэнка назваў гендырэктара МАГАТЭ «сапраўдным мужыком»
https://smarturl.click/VRnp4
Гэтак ён аддзячыў Рафаэлю Гросі за падтрымку Беларускай АЭС
«Хачу вам, спадар Гросі, падзякаваць за тое, што вы былі сапраўдным мужыком, сапраўдным чалавекам.
Наша станцыя, вы памятаеце, была сур’ёзна палітызаваная. І ня там будуем, і ня тое будуем, і амэрыканцы супраць, а эўрапейцы ўвогуле былі ў шаленстве.
Вы шмат разоў былі на гэтай станцыі. Але вы адкрыта перад журналістамі казалі: „Не нападайце на Беларусь, яны будуюць з расейцамі самую прасунутую станцыю, пытаньняў няма“», — працытавала Аляксандра Лукашэнку БелТА.
Расея пасьля ўкраінскіх удараў працягвае забарону на экспарт нафтапрадуктаў да канца году
https://smarturl.click/AxDQ0
Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Расеі Аляксандар Новак.
Расея сёлета зь вясны забараніла экспарт паліва для невытворцаў.
Раней агенцтва Reuters паведамляла, што Расея магла страціць да 17% магутнасьці нафтаперапрацоўкі праз напады ўкраінскіх дронаў.
Паліўны дэфіцыт закрануў ужо больш за 10 суб’ектаў фэдэрацыі, а таксама акупаваныя Крым і Данецкую вобласьць.
Стаўленік Пуціна ў Крыме абгрунтаваў адзінства беларусаў і расейцаў цытатай Багдановіча. Што ў ёй ня так
https://smarturl.click/Re1G8
Расейскі чыноўнік Георгій Мурадаў (на фота) на «Днях Крыму» ў Беларусі заявіў, што Максім Багдановіч «сфармуляваў цывілізацыйнае адзінства» беларусаў і расейцаў.
У эсэ «Хто мы такія» Багдановіч пісаў, што беларусы — трэці народ рускага кораню, але асобны.
«Жывём мы паміж палякаў і велікарусаў, народаў моцных, і маем шмат крыўды ад іх. Бо ёсць велікарусы, што намагаюцца, каб мы забыліся на ўсё сваё, беларускае, выракліся яго ды звярнуліся ў велікарусаў, гаварылі б і жылі па-іхняму. Ёсць і палякі, каторыя таксама хочуць змяніць нас на свой капыл, каб і мы сталіся палякамі.Читать полностью…
Агляніцеся: усё наша роднае, беларускае, марнуецца, нішчыцца, знікае, бо яго забіваюць, яго прыглушаюць, ім пагарджаюць, а чужое пануе, пышаецца, мае сабе пашану і павагу», — пісаў Багдановіч.
☢️ У Беларусі хочуць разам з сховішчам для радыеактыўных адкідаў пабудаваць комплекс па іх перапрацоўцы
https://smarturl.click/mBQk5
«Наша ідэя такая — пункт будзе працаваць ня толькі ў інтарэсах БелАЭС, але і ў інтарэсах усёй энэргасыстэмы абыходжаньня з радыеактыўнымі адкідамі ў Беларусі. Ён будзе прымаць адкіды, зьвязаныя з мэдыцынай, а таксама „чарнобыльскай спадчынай“», — заявіў старшыня Дзяржатамнагляду Максім Мазурэнка.
У Беларусі стартуе ацяпляльны сэзон. Спачатку падключаць Віцебскую вобласьць
Старт ацяпляльнаму сэзону даюць мясцовыя органы ўлады, зыходзячы з умоў надвор’я. У жылым фондзе ацяпленьне ўключаюць, калі сярэднесуткавая тэмпэратура на вуліцы не падымаецца вышэй за 8℃ на працягу трох сутак. У сацыяльных аб’ектах — ня больш за 10℃, нагадваюць дзяржаўныя СМІ.
У сувязі з пахаладаньнем і прагнозам на бліжэйшы час ацяпленьне будуць падключаць у дашкольных і школьных установах адукацыі, спэцыялізаваных навучальна-спартовых, лячэбна-прафіляктычных і мэдыцынскіх установах, на аб’ектах сацыяльнага абслугоўваньня. Таксама цяпло паступіць у музэі, дзяржаўныя архівы і гасьцініцы.
За 7 гадзінаў агульны паток транспарту празь мяжу — больш за 900 аўтамабіляў
https://smarturl.click/4OE6W
Пасьля адкрыцьця беларуска-польскай мяжы з 1.00 да 8.00 у Польшчу выехалі 260 грузавікоў і 550 легкавых аўтамабіляў.
«Спроба паставіць жонку на месца». «Шчырасьць, прамата і характар». У сацсетках абмяркоўваюць спрэчку Ціханоўскіх
https://smarturl.click/xV12m
Падчас сустрэчы Сьвятланы Ціханоўскай зь беларусамі ў Нью-Ёрку 14 верасьня Сяргей Ціханоўскі, які быў вядоўцам, настаяў, каб тая адмовілася ад дамоўленага інтэрвію на амэрыканскім тэлеканале CNN, каб сустрэча працягвалася.
Гэтая сытуацыя выклікала розгалас у сацыяльных сетках. Прапануем вашай увазе некаторыя меркаваньні.
Гісторык Фяльшцінскі: Падзеньне расейскай імпэрыі можа пачацца зь Беларусь
https://www.youtube.com/live/UYKATVGbIlc
Расейска-амэрыканскі гісторык Юры Фяльшцінскі сярод іншага, вядомы сваёй кнігай «ФСБ узрывае Расею» аб прыходзе да ўлады Ўладзіміра Пуціна. Ягоным суаўтарам тады быў колішні падпалкоўнік КДБ СССР і ФСБ Расеі Аляксандар Літвіненка, якога ФСБ пазьней атруціла ў Брытаніі.
Новая кніга Фяльшцінскага — гэта біяграфія рэдактаркі сайту «Хартыя’97» Натальлі Радзінай на фоне падзей найноўшай гісторыі Беларусі. Пасьля прэзэнтацыі кнігі Юры Фяльшцінскі расказаў Радыё Свабода, як ён зацікавіўся Беларусьсю і адкуль можа прыйсьці канец Расейскай імпэрыі.
Польскія перавозьнікі выказаліся за разблякаваньне мяжы зь Беларусьсю
https://smarturl.click/y6lJB
Польскае выданьне Rzeczpospolita апісала праблемы, зь якімі сутыкнуліся польскія транспартна-лягістычныя кампаніі пасьля закрыцьця польска-беларускай мяжы.
«Нескаардынаванае зь іншымі краінамі рэгіёну закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю шкодзіць польскай эканоміцы»,— напісала выданьне.
«Мяжа зь Беларусьсю застаецца адкрытай у Літве і Латвіі. Польскія прадпрымальнікі нэрвуюцца, бо тамтэйшыя фірмы ўжо пераймаюць грузы і кантракты, а ім пагражае страта кіроўцаў і транспартнага парку», — піша RP.
Пётр Прудзыньскі, старшыня Мазавецкага рэгіёну, з Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозьнікаў Польшчы, заявіў, што перавозьнікі чакаюць аднаўленьня доступу да рынку.
ℹ️Варшава заявіла пра ўзмацненьне актыўнасьці дронаў каля мяжы з Беларусьсю, таму мяжа застаецца закрытай і пасьля вучэньняў «Захад-2025».
Фота ілюстрацыйнае
Украіна распусьціла сваю частку супольнай зь Беларусьсю камісіі ў пытаньнях вайсковай супрацы
Ва Ўкраіне выключылі зь пераліку міжурадавых камісій у пытаньнях вайсковай супрацы супольную камісію зь Беларусьсю.
Як паведаміў прадстаўнік Кабінэту міністраў Украіны ў парлямэнце Тарас Мельнічук, адпаведныя зьмены ўнесьлі ва ўрадавую пастанову ад 29 ліпеня 2009 году.
Украінскую частку супольнай зь Беларусьсю камісіі ачольваў намесьнік міністра абароны Ўкраіны.
Раней Украіна выйшла з пагадненьняў, падпісаных з урадам Беларусі аб вайсковай супрацы:
ℹ️аб узаемных пастаўках у 1995 годзе ўзбраеньня, вайсковай тэхнікі, іншых матэрыяльных сродкаў;
ℹ️аб аказаньні паслуг дзеля патрэбаў абароны і бясьпекі ад 1994 году;
ℹ️аб дадатковых мерах даверу і бясьпекі;
ℹ️аб правядзеньні сумесных навукова-дасьледчых і досьледна-канструктарскіх работ у галіне ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі;
ℹ️аб вайскова-тэхнічнай супрацы, падпісанае з урадам Украіны 16 сьнежня 1994 году, і пратакол да яго, падпісаны 16 чэрвеня 2003 году.
Ужо сёньня: Эўрапейскі дзень моваў; дзень народзінаў мовазнаўцы Івана Насовіча
26 верасьня ў Эўропе адзначаецца Эўрапейскі дзень моваў. Упершыню яго адзначылі ў 2001 годзе як складовую частку Эўрапейскага году моваў, пасьля завяршэньня якога Камітэт міністраў Рады Эўропы вырашыў адзначаць Дзень моваў штогод.
Паняцьце «эўрапейскія мовы» больш шырокае, яго ня варта блытаць з афіцыйнымі мовамі краін-чальцоў Эўразьвязу. На тэрыторыі Эўропы налічваецца 225 аўтахтонных моваў (мовы карэнных народаў), больш за 2/3 якіх або ўжо вымерлі, або знаходзяцца на мяжы зьнікненьня ў выніку паступовай асіміляцыі ў становішчы моўнай меншасьці (напрыклад, ірляндзкая мова і інш.).
Асноўная мэта дня — заахвочаньне вывучэньня і засваеньне розных моваў як у школах, так і па-за іх межамі на працягу ўсяго жыцьця чалавека.
Пра іншыя падзеі 26 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі можна прачытаць тут.
Фота ілюстрацыйнае
З Грэцыі ў Кішынёў экстрадавалі скандальнага малдоўскага алігарха. Яго абвінавачваюць у адмываньні грошай
https://smarturl.click/B4DVx
Уладзіміра Плахатнюка завочна судзяць у Малдове за «крадзеж мільярда» даляраў з трох малдаўскіх банкаў у 2014 годзе. Яго абвінавачваюць у махлярстве, адмываньні грошай і кіраўніцтве злачыннай арганізацыяй.
Плахатнюк — былы дэпутат, кіраўнік Дэмакратычнай партыі і першы віцэ-старшыня парлямэнту Малдовы.
У 2010-х гадах лічыўся самым багатым і ўплывовым чалавекам у краіне.
Зьехаў з Малдовы летам 2019 году пасьля зьмены ўраду. Жыў у ЗША, Турэччыне і, паводле неафіцыйных зьвестак, на Паўночным Кіпры.
Галоўным ідэолягам Менску стаў спартсмэн, камсамолец і гарачы прыхільнік Лукашэнкі
Гэта былы ратавальнік Аляксандар Лук’янаў.
Трамплінам для ягонай кар’еры стаў 2020 год.
Як так выйшла? Тлумачыць Зьміцер Гурневіч.
🇲🇩 Беднасьць стымулюе антызаходнія настроі перад вырашальнымі выбарамі ў Малдове
https://smarturl.click/j7mjz
28 верасьня ў Малдове адбудуцца парлямэнцкія выбары.
Прэзыдэнт краіны Мая Санду назвала іх «найважнейшымі ў гісторыі краіны».
Галоўная інтрыга — супрацьстаяньне празаходняй Партыі дзеяньня і салідарнасьці (PAS) і апазыцыйных сацыялістаў на чале зь Ігарам Дадонам, які даўно падтрымлівае шчыльныя сувязі з Масквой.
Паводле статыстыкі, у 2024 годзе траціна малдаванаў жыла за рысай беднасьці
Гэта стварае глебу для прарасейскай дэзынфармацыі, якая выступае супраць эўрапейскага курсу цяперашняга ўраду.
#rfe_rl
🇩🇪 Міністар абароны Нямеччыны Барыс Пісторыюс заявіў, што Расея і Кітай пашыраюць магчымасьці вайны ў космасе і могуць парушаць працу эўрапейскіх спадарожнікаў
25 верасьня ў Бэрліне ён адзначыў, што расейскія апараты ўжо сочаць за спадарожнікамі IntelSat, якімі карыстаецца нямецкае войска. А кітайскія робяць манэўры, падобныя да вайсковых вучэньняў.
Нямеччына да 2030 году інвэстуе 35 мільярдаў эўра ў стварэньне новых спадарожнікаў для апавяшчэньня, сувязі і выведкі, а таксама ўласнага цэнтру кіраваньня вайсковымі спадарожнікамі.
Пісторыюс падкрэсьліў неабходнасьць больш шчыльнага эўрапейскага супрацоўніцтва ў космасе.
«Інакш нас там чакае наша Ватэрло».
Лукашэнка і Пашыньян паціснулі рукі ў Маскве
https://smarturl.click/VRnp4
Фота моманту апублікаваў тэлеграм-канал «Пул Первого».
У траўні 2024 году Аляксандар Лукашэнка падчас візыту ў Баку назваў вайну за Нагорны Карабах «вызваленчай» для Азэрбайджана.
У чэрвені 2024-га прэм’ер Армэніі Нікол Пашыньян заявіў, што «ніколі не паедзе ў Беларусь, пакуль Лукашэнка ва ўладзе», і адклікаў амбасадара зь Менску.
«Адзін з кіраўнікоў краін АДКБ заяўляе, што ўдзельнічаў у падрыхтоўцы вайны, заахвочваў, верыў і жадаў перамогі Азэрбайджану. І пасьля гэтага я паеду з кіраўніком Беларусі нешта абмяркоўваць?» — сказаў ён.
«Так, Нікол Ваваевіч, калі патрэбна, зьвяртайцеся. Калі прэзыдэнт [Расеі] ухваліць, мы гатовыя пачаць», — сказаў Лукашэнка.Читать полностью…
Андрэй Стрыжак паабяцаў дапамагаць ініцыятывам, якія бароняць правы жанчын
https://smarturl.click/aR70d
PR-каардынатар фонду Антон Жукаў распавёў Свабодзе, што пра гэта Стрыжак сказаў на пасяджэньні ў BySol, дзе разглядалася ягоная справа.
«Ён асабіста вырашыў пайсьці ў псыхатэрапію, а таксама дапамагаць ініцыятывам, якія змагаюцца за правы жанчын», — сказаў Антон Жукаў.
«Мужнасьць за кратамі, надзея для Беларусі» — у Эўрапарлямэнце выступілі з заявай да дня народзінў Алеся Бяляцкага
https://smarturl.click/AxDQO
З заклікам вызваліць Алеся Бяляцкага выступілі старшыня дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю Малгажата Гасеўская і яе намесьнікі Томас Тобэ і Міхал Кабоска.
У заяве Бяляцкага называюць чалавекам, чыё жыцьцё ўвасабляе стойкасьць і адданасьць свабодзе. Дэпутаты нагадалі пра ягоны шлях — ад заснаваньня «Вясны» да Нобэлеўскай прэміі міру — і пра два арышты, у 2011 і 2021 гадах.
«Алесь Бяляцкі ня можа сёньня адзначыць свой дзень нараджэньня ў асяродзьдзі сямʼі і сяброў. Але ён не адзін. Яго мужнасьць, годнасьць і рашучасьць працягваюць натхняць усіх нас, і мы абяцаем працягваць яго барацьбу — да таго дня, пакуль Беларусь ня верне сваю свабоду», — гаворыцца ў заяве.
Былога прэзыдэнта Францыі асудзілі на 5 гадоў турмы
https://smarturl.click/oVv3B
Парыскі суд пакараў Нікаля Сарказі пяці гадамі зьняволеньня ў справе аб фінансаваньні яго выбарчай кампаніі рэжымам Муамара Кадафі ў 2005–2007 гадах, паведаміў Reuters.
Па іншых эпізодах гэтай жа справы, уключаючы крадзеж дзяржаўных сродкаў і пасіўную карупцыю, яго апраўдалі.
70-гадовы экс-прэзыдэнт заявіў, што ён невінаваты і будзе падаваць апэляцыю.
Нікаля Сарказі кіраваў Францыяй у 2007–2012 гадах.
У 2011 годзе ён актыўна падтрымаў вайсковую інтэрвенцыю ў Лібіі, якая прывяла да зьвяржэньня і забойства Кадафі.
🇫🇷 Былога прэзыдэнта Францыі Сарказі прызналі вінаватым у адным з ключавых абвінавачваньняў аб незаконным фінансаваньні ад Кадафі
https://smarturl.click/oVv3B
Суд палічыў даказаным абвінавачаньне ў сувязях з дыктатурай Муамара Кадафі ў Лібіі з мэтай знайсьці грошы на забесьпячэньне прэзыдэнцкай кампаніі Сарказі. Пры гэтым канчатковага прысуду яму і іншым 11 фігурантам парыскі суд яшчэ не абвясьціў.
Удзел у злачыннай супольнасьці зьяўляецца сур’ёзным абвінавачваньнем, якое можа пацягнуць за сабой пакараньне да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
«Мы занадта часта разыходзімся ў меркаваньнях з атачэньнем Сьвятланы». Ціханоўскі апублікаваў адкрыты ліст
https://smarturl.click/13QX5
Сяргей Ціханоўскі апублікаваў у сваёй суполцы «Краіна для жыцьця» адкрыты ліст, у якім патлумачыў спрэчку ў жывым эфіры на сустрэчы з дыяспарай у Нью-Ёрку. Там ён настаяў, каб Сьвятлана Ціханоўская скасавала інтэрвію тэлеканалу CNN і працягнула сустрэчу.
Сям’ю музыкаў зь Менску асудзілі за ўдзел у пратэстах
Вядомым беларускім баяністам Аляксандру і Ліліі Пажарыцкім прысудзілі хатнюю хімію, даведалася Наша Ніва. Іх асудзілі за ўдзел у пратэстах.
Ліліі Пажарыцкай 60 гадоў, у 1984 годзе яна скончыла Сярэднюю спэцыяльную школу пры беларускай кансэрваторыі, у 1989 — Ленінградзкую кансэрваторыю. Больш за 30 гадоў выкладае ў Рэспубліканскай гімназіі‑каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Ейнаму мужу, Аляксандру Пажарыцкаму, 69 гадоў, ён шмат гастраляваў, свой першы аўтарскі канцэрт правёў у Беларускай дзяржаўнай філярмоніі ў 1996 годзе.
Польшча перакрыла канал паставак люксавых аўтамабіляў у Беларусь і Расею
https://smarturl.click/WRjde
Польскія праваахоўнікі выкрылі злачынную групу, якая пастаўляла ў Беларусь і Расею аўтамабілі кляса люкс у абыход санкцый. Пра гэта паведаміла Польскае радыё з спасылкай на Цэнтральнае сьледчае бюро паліцыі Польшчы.
Паліцэйскія затрымалі 20 чалавек. Згодна з расьсьледаваньнем, група дзейнічала ў Польшчы, Чэхіі, Літве, Нямеччыне ды іншых краінах Эўразьвязу з 2021 па 2025 год і за гэты час яны пераправілі ў Беларусь і Расею каля 600 люксавых аўтамабіляў, у тым ліку BMW, Mercedes, Porsche, Lexus і Range Rover.
Удзельнікі куплялі ў аўтасалёнах дарагія машыны і перапрадавалі іншым кампаніям у краінах Эўразьвязу. Затым аўтамабілі дастаўлялі ў Польшчу і прадавалі ў Расею ды Беларусь з выкарыстаньнем беларускіх, азэрбайджанскіх і казахстанскіх юрыдычных асоб.
Фота ілюстрацыйнае
Расейскія войскі атакавалі Ўкраіну 115 ударнымі дронамі. Ёсьць ахвяры
У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што ў ноч на 23 верасьня расейскія войскі атакавалі ўкраінскія гарады 115 ударнымі дронамі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 103 бесьпілётнікі ўдалося зьбіць, яшчэ 12 пацэлілі па 6 лякацыях.
🔻У Адэскай вобласьці адзін чалавек загінуў, яшчэ тры асобы атрымалі раненьні. Пашкоджаныя гатэль, аддзяленьні пошты, Дом культуры і іншая сацыяльная інфраструктура.
🔻Запорожжа. У выніку авіяўдару зьнішчаны прыватны будынак. Адзін чалавек загінуў.
🔻Днепрапятроўская вобласьць. Адзін чалавек паранены. У выніку расейскага ўдару загарэліся прыватныя будынкі і фэрмэрская гаспадарка.
На фота: наступствы ўдару Расеі па Адэскай вобласьці 23 верасьня 2025