Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Лукашэнку запрасілі на парад на плошчы Цяньаньмэнь, дзе 36 гадоў таму расстралялі пратэстоўцаў
https://smarturl.click/7v9kl
Аляксандар Лукашэнка прыбыў у Кітай на саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
3 верасьня ён будзе ў Пэкіне на ўрачыстасьцях з нагоды «80-годзьдзя перамогі над японскім мілітарызмам». У праграме — вайсковы парад на плошчы Цяньаньмэнь, дзе ў 1989 годзе кітайскія ўлады крывава разагналі студэнцкія пратэсты, забіўшы сотні, а можа і тысячы чалавек.
Беларусь стала паўнапраўным сябрам ШАС у 2024 годзе. У арганізацыю ўваходзяць Кітай, Расея, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбэкістан, а таксама Індыя, Іран і Пакістан.
💥 У Горадні выбухнуў кацёл на «Хімвалакне»
https://smarturl.click/Y3XDM
29 жніўня падчас пераводу паравога катла з газу на дызэль адбылося «аварыйнае разбурэньне» катла. Пацярпелі двое работнікаў, адзін зь з апёкамі 4-й ступені трапіў у шпіталь, паведаміў Сьледчы камітэт.
Работы ў кацельні былі плянаванымі.
Паводле апошняй даступнай афіцыйнай статыстыкі — за 2023 год, — у Беларусі на вытворчасьці пацярпелі 1659 чалавек, зь іх 83 загінулі.
Праваабаронцы задакумэнтавалі сьведчаньні 2700 ахвяраў рэпрэсій
https://smarturl.click/5ZqwD
Міжнародная плятформа па зборы доказаў злачынстваў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі сабрала сьведчаньні 2700 ахвяраў рэпрэсій.
Такая лічба была агучана на сустрэчы Сьвятланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі плятформы ў Даніі (на фота).
Плятформа, створаная ў 2021 годзе пад эгідай АБСЭ супрацоўнічае з шасьцю эўрапейскімі ўрадамі і падтрымліваецца 14 краінамі.
Яна зьбірае доказы і сьведчаньні ад людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій, і апрацоўвае іх для міжнародных структураў, у тым ліку ААН і судоў.
У Газе знайшлі цела ізраільскага закладніка Ілана Вайса
https://smarturl.click/8pVZ8
Армія Ізраілю паведаміла, што падчас апэрацыі ў сэктары Газа знайшла цела Ілана Вайса і парэшткі яшчэ аднаго закладніка (ідэнтыфікацыя працягваецца).
Вайс быў забіты 7 кастрычніка 2023 году падчас нападу ХАМАС, калі яму было 55 гадоў.
Яго цела баевікі вывезьлі ў Газу. Жонку і дачку Вайса тады таксама выкралі, але яны вярнуліся дадому пры абмене ў лістападзе 2023-га.
📌 У палоне ХАМАС застаюцца 48 чалавек. Частку зь іх улады Ізраілю ўжо абвясьцілі памерлымі.
📌 З пачатку вайны загінулі 1200 ізраільцаў, у тым ліку каля 800 вайскоўцаў.
📌 У Газе, паводле палестынскага боку, ахвяраў больш за 60 тысяч — гэтыя лічбы прызнаюць ААН і праваабаронцы, але ўлады Ізраілю іх аспрэчваюць.
📱«Выкраданьне» Котава, візыт Лукашэнкі ў Кітай, тысячы аўто на мяжы
https://www.youtube.com/live/hQlzg-hRZsc
У новым выпуску «ПіКа Свабоды» падсумоўваем галоўныя падзеі тыдня:
• таямнічае «выкраданьне» былога чыноўніка Анатоля Котава;
• візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай;
• шматкілямэтровыя чэргі аўтамабіляў на польска-беларускай мяжы;
• пачатак навучальнага году і вяртаньне дзяцей у школы;
• набыцьцё ініцыятывай Maldzis кнігі Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі».
🎙 Госьць студыі — палітоляг Павал Вусаў.
Юрысты «Вясны» пра кадры з прадстаўніком Belaruskicry у клетцы: «Парушае прэзумпцыю невінаватасьці»
https://smarturl.click/aRLkJ
Юрысты «Вясны» адрэагавалі на паказанае АНТ відэа зь Ягорам Бужылавым, адным з заснавальнікаў ювэлірнага брэнду Belaruskicry. На кадрах ён быў у клетцы падчас допыту.
Праваабаронцы адзначаюць: гэта парушае
• прэзумпцыю невінаватасьці,
• таямніцу сьледзтва і
• прынцып гуманнага абыходжаньня.
Бужылава вінавацяць у эканамічных злачынствах, якія ня зьяўляюцца «асабліва небясьпечнымі», таму ягонае ўтрыманьне ў такіх умовах выглядае неабгрунтаваным.
У ліпені ўлады прызналі Belaruskicry «экстрэмісцкім фармаваньнем».
У Польшчы скасавалі авіяшоў пасьля таго, як на яго рэпэтыцыі разьбіўся самалёт і загінуў пілёт
https://smarturl.click/AxAq3
На вучэньнях перад Air Show у Радаме разьбіўся F-16. Імпрэзу ў Радаме арганізатары вырашылі скасаваць.
Дзяржаўная камісія Польшчы ў авіяцыйных аварыях і нацыянальная пракуратура расьсьледуюць прычыну катастрофы. Самалёт упаў на ўзьлётна-пасадачную паласу пры спробе выйсьці зь пятлі. Загінуў маёр Мацей Краковян, які тры гады запар быў пілётам-дэманстратарам Air Show.
ЗША ўхвалілі продаж Украіне 3350 авіяцыйных ракет ERAM
https://smarturl.click/5ZqGo
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ўхваліў угоду аб продажы Ўкраіне авіяцыйных боепрыпасаў павялічанай далёкасьці ERAM (Extended Range Attack Munition) і спадарожнага абсталяваньня на суму каля 825 мільёнаў даляраў.
Пра гэта паведаміла Агенцтва супрацы ў абароне (DSCA), якое ўваходзіць у структуру Пэнтагону.
Вызваленьне, дапамога, спыненьне рэпрэсіяў. Арганізатары патлумачылі мэты другога кангрэсу, прысьвечанага палітвязьням
https://smarturl.click/mBy2o
«Акрамя пачуцьця адзінства, ёсьць і розныя погляды», — сказала Свабодзе Крысьціна Шыянок, адна з арганізатарак ІІ Кангрэсу аб беларускіх палітвязьнях, які пройдзе ў Польшчы празь месяц.
Шэсьць новых асацыяцыяў экс-палітвязьняў стварылі былыя палітычныя зьняволеныя, якія мусілі зьехаць з Беларусі пасьля 2020 году,
🗓 Новыя школьныя прадметы, зьмены правілаў уезду ў Латвію. Што мяняецца для беларусаў з 1 верасьня
https://smarturl.click/PQ8B
Свабода паглядзела, што зьменіцца для жыхароў Беларусі ў новым месяцы — і ў галіне адукацыі, і ў эканоміцы, і ў грамадзкай сфэры.
Чаму вучэньні «Захад-2025» так непакояць суседзяў Беларусі?
https://smarturl.click/dwl34
Пасьля вучэньняў «Саюзная рашучасьць» у 2022 годзе Расея пачала ўварваньне ва Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі. З таго часу заходнія суседзі Беларусі ўспрымаюць расейскую вайсковую прысутнасьць вельмі хваравіта. А слова «вучэньні» выклікаюць зразумелыя асацыяцыі з падзеямі трохгадовай даўніны.
Сьцісла:
🔸Вучэньні «Захад-2025» выклікаюць хваляваньне ў палітычных колах і мэдыя найперш суседніх зь Беларусьсю краін;
🔸Прэцэдэнт 2022 году паказаў, што заспакаеньні беларускага боку нічога ня вартыя;
🔸Апошнім часам беларускае вайсковае кіраўніцтва спрабуе неяк разрадзіць сытуацыю.
🖍 Піша Валер Карбалевіч.
Галоўнае за 27 жніўня
• 10 гадоў таму Алесь Чаркашын першым зь беларусаў загінуў у баях за Ўкраіну, цяпер такіх дзясяткі
📱 Дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін: Котава маглі «выкрасьці» ў непрытомным стане
• У Беларусі ўжо 109 «здраднікаў дзяржавы»
• BelPol раскрыў схему паставак расейскіх дыямэнтаў празь Беларусь у абыход санкцыяў
• Як кампанія «Дана Холдынгс» пазьбегла санкцыяў Эўразьвязу
• Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювэлірнай маркі Belaruskicry
• У Польшчы амаль 22 тысячы беларускіх дзяцей атрымліваюць дзяржаўную дапамогу паводле праграмы «800+»
• Урад Беларусі забраў у камэрцыйнага банку акцыі трох стратных прадпрыемстваў, частку пастановы засакрэцілі
• Старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен наведае мяжу ЭЗ зь Беларусьсю
• Беларускія біятляністы ня змогуць выступіць на Алімпіядзе-2026, нават у нэўтральным статусе
• Колькасьць ахвяраў расейскіх удараў па Кіеве вырасла да 19. Сярод загінулых 4 дзяцей
• 40% беларусаў мае менш за 1000 рублёў на месяц
• Улады ўзялі пад свой кантроль кампанію, зьвязаную зь беглым прэзыдэнтам Кіргізстану Бакіевым
• Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па пытаньнях адукацыі і навукі Тацьцяна Шчытцова пакінула пасаду
📱 «Літаратурная беларуская мова — гэта мова абруселых літоўцаў». Размова з гісторыкам Алегам Латышонкам
«Люстэрка»: Улады ўзялі пад свой кантроль кампанію, зьвязаную зь беглым прэзыдэнтам Кіргізстану Бакіевым
https://smarturl.click/8pVQV
Паводле дакумэнтаў, атрыманых «Люстэркам» празь BelPol, доля дзяржавы ў кампаніі павялічылася да 77%.
Прэзыдэнт Кіргізстана Курманбек Бакіеў, які ўцёк з краіны пасьля пратэстаў у 2010 годзе, атрымаў палітычны прытулак у Беларусі на запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі.
Бакіеў і яго сямʼя, у прыватнасьці сын Асылбек Саліеў, зьвязаныя зь фірмамі, якім раней належала большасьць акцый БНБК.
Аднак шляхам выпуску дадатковых акцый кантрольны пакет перайшоў да Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці.
Нягледзячы на ільготы, крэдыты і асабістую ўвагі Лукашэнкі, кампанія не змагла дасягнуць заплянаваных абʼёмаў вытворчасьці. А ў 2024 годзе ў яе нават зьявіліся цяжкасьці з аплатай камунальных паслугаў.
Лукашэнка ня раз хваліў праект, называў яго «болей, чым космас». Казаў, што такой вытворчасьцю валодаюць толькі чатыры краіны — і сярод іх Беларусь.
🇨🇿 У Празе пройдзе выстава беларускіх мастакоў і мастачак у выгнаньні
https://smarturl.click/QbAOq
4 верасьня 2025 году ў Доме нацыянальных меншасьцяў у чэскай сталіцы адбудзецца вэрнісаж міжнароднага гуманітарнага праекту «Беларускія мастакі ў выгнаньні. Карціны ў эміграцыі».
Як паведамілі Свабодзе арганізатары, праект пакажа ўнікальную калекцыю твораў беларускіх мастакоў, якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну ў выніку палітычных рэпрэсіяў 2020 году.
«Яны працягваюць даўнюю традыцыю мастакоў у выгнаньні — іхная творчасьць захоўвае культурную ідэнтычнасьць, памяць і свабоду мастацкага выяўленьня», — сказала прадстаўніца беларускай грамады ў Празе, сябра Каардынацыйнай Рады Рыта Гаціх.
Што вядома пра зьніклага 21 жніўня Анатоля Котава, былога дыплямата і чыноўніка.
Ён перастаў выходзіць на сувязь пасьля прылёту з Варшавы ў Турэччыну. Паводле турэцкіх мэдыя, ён пакінуў краіну праз Трабзон, морскі порт на паўночным усходзе краіны, у які прыляцеў на самалёце з Стамбулу.
📱 Чаго чакаць ад палітыкі чаканьня.
Чаго чакаюць сусьветныя лідэры, Лукашэнка і беларуская апазыцыя?
Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня.
https://www.youtube.com/watch?v=pnAUJSlBUGA
🇾🇪 У Емэне ізраільскім ударам забіты кіраўнік ураду хусітаў Ахмэд аль-Рагаві
Ракета трапіла ў ягоны дом у сталіцы краіны Сане. Разам зь ім загінулі некалькі ягоных паплечнікаў, у тым ліку высокія вайсковыя чыноўнікі.
Некаторыя СМІ таксама паведамляюць пра сьмерць міністра абароны і начальніка генштабу хусітаў, але афіцыйнага пацьверджаньня пакуль няма.
Ахмэд аль-Рагаві быў прэм’ер-міністрам ураду, які стварылі емэнскія хусіты. Гэтая групоўка кантралюе значную частку Емэну, падтрымліваецца Іранам і вядзе вайну супраць Ізраілю: абстрэльвае яго ракетамі і дронамі, атакуе судны ў Чырвоным моры. Таму Ізраіль наносіць удары па кіраўніках гэтага ўраду і аб’ектах на тэрыторыі, якую ён кантралюе.
Крыніца — Erem News
DW: Котаў з Турэччыны на прыватнай яхце паплыў у Сочы
https://smarturl.click/OLaEb
Паводле крыніцы DW у турэцкай паліцыі, Анатоль Котаў 21 жніўня пакінуў порт Трабзона на прыватнай яхце і адправіўся ў Сочы. Гэта адбылося ў той самы дзень, калі ён прыляцеў у Турэччыну з Варшавы.
Паліцыя адзначае, што ні ў Котава, ні ў ягоных спадарожнікаў не было праблемаў з дакумэнтамі, нічога не выглядала падазроным. Таму падставаў для расьсьледаваньня яны ня бачаць. Паводле непацьверджаных зьвестак, яхта ўжо чакала яго ў порце.
З порта Трабзона няма пасажырскіх рэйсаў. Адтуль выходзяць грузавыя, рыбалавецкія, круізныя караблі і прыватныя чаўны.
🇺🇦 Зяленскі: У Масквы ёсьць час да 1 верасьня, каб пагадзіцца на сустрэчу
https://smarturl.click/j7J5l
Прэзыдэнт Украіны заявіў, што краіны-саюзьнікі Кіева дамовіліся пачакаць да 1 верасьня сыгналаў ад Расеі аб гатоўнасьці да двухбаковай сустрэчы на вышэйшым узроўні.
На мінулым тыдні прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп казаў, што прыкладна праз 2 тыдні зможа ацаніць, наколькі бакі гатовыя да мірнага ўрэгуляваньня, і ў адпаведнасьці з гэтым распачне тыя ці іншыя дзеяньні. Ён згадаў аб санкцыях і павышэньні мытаў у дачыненьні да Расеі і яе партнэраў, ня выключыўшы і ціску на Ўкраіну.
Непасрэдна пра 1 верасьня як пра крайні тэрмін для Расеі Трамп ці лідэры краін ЭЗ не казалі.
Зяленскі таксама сказаў, што гарантыі бясьпекі для Ўкраіны павінны ўключаць:
• падтрымку колькасьці і ўзбраеньня войска;
• гатоўнасьць партнэраў прыйсьці на дапамогу пры новай агрэсіі;
• выкарыстаньне замарожаных актываў Расеі на адбудову Ўкраіны.
🇮🇷 ААН б’е трывогу: з пачатку году ў Іране пакаралі сьмерцю больш за 840 чалавек
https://smarturl.click/9oMpO
Толькі ў ліпені ўчынілі 110 пакараньняў, што ўдвая больш, чым летась.
Некаторых людзей караюць сьмерцю нават за негвалтоўныя злачынствы, зьвязаныя з наркотыкамі, што супярэчыць міжнародным стандартам.
Іранскія ўлады выкарыстоўваюць сьмяротнае пакараньне як «інструмэнт дзяржаўнага запалохваньня», — заявіла прэс-сакратарка Офісу правоў чалавека ААН Равіна Шамдасані.
🇨🇳 Першае месца па колькасьці сьмяротных пакараньняў займае Кітай. Іран — на другім.
Зьявілася інфармацыя пра затрыманьне старшыні Паралімпійскага камітэту Беларусі
https://smarturl.click/VRXwZ
Затрыманы Алег Шэпель (на здымку) — старшыня Нацыянальнага Паралімпійскага камітэту і кіраўнік Беларускага таварыства інвалідаў у зроку. Таксама затрымалі дырэктара віцебскага прадпрыемства «Элект» Аляксандра Пілатава. Пра гэта @zerkalo_io паведамілі дзьве крыніцы.
На працы абодвух кіраўнікоў заявілі, што тыя ў адпачынках, але не змаглі ўдакладніць, калі тыя вернуцца.
Асабісты нумар тэлефону Пілатава недаступны. На ягонай старонцы Vk.com і ў Viber-акаўнце пазначана, што ён ня быў онлайн з 31 ліпеня. Пасьля гэтага дня Пілатаў ня згадваўся ў сацыяльных сетках БелТІЗ і ў навінах на сайце прадпрыемства. Таксама ў жніўні зьнік з Telegram-каналу БелТІЗ і Шэпель, які раней быў там частым героем публікацыяў.
Здымак libmogilev.by
Асуджанага на 13 гадоў ксяндза Юхневіча этапавалі ў Бабруйск
Ксяндза Анджэя Юхневіча, асуджанага на 13 гадоў пазбаўленьня волі, перавялі ў калёнію № 2 ў Бабруйску, піша @katolik.life. Былы пробашч апынуўся ў той жа калёніі, дзе трымаюць і другога асуджанага каталіцкага сьвятара — ксяндза Генрыха Акалатовіча.
Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме. У чым канкрэтна абвінавацілі Юхневіча, якога перш затрымлівалі з «палітычных» матываў, — дакладна невядома.
Вядома, што ксёндз не прызнаваў ніякай віны, вернікі лічаць, што справа супраць яго сфабрыкаваная.
📂 Хроніка перасьледу 29 жніўня абнаўляецца пад спасылкай: https://smarturl.click/lA4Md
Ад Вільні да Паўночнай Караліны. Расказваем пра беларускія школы за мяжой
https://smarturl.click/DYnZZ
Новая хваля палітычнай эміграцыі зь Беларусі пасьля 2020 году і ў сувязі з вайной ва Ўкраіне паспрыяла адкрыцьцю новых адукацыйных пляцовак. Беларускія школы зьявіліся ва Ўкраіне, у Польшчы, Грузіі.
Расказваем, якія зь іх будуць працаваць у новым навучальным годзе.
Зьніклую мянчанку і яе шасьцігадовага сына шукаюць шосты дзень
https://smarturl.click/AxAw3
Адзначаецца, што 29-гадовая жанчына зь дзіцём удзень 23 жніўня «пайшлі з дому на шпацыр і не вярнуліся». Дагэтуль месца іх знаходжаньня невядомае.
Урад Беларусі працягнуў забарону на ўвоз некаторых тавараў зь Літвы
Пастанову аб працягу забароны апублікавалі на Нацыянальным праўным партале.
У Беларусі забаранілі перамяшчаць шэраг тавараў праз пункты пропуску на мяжы зь Літвой з 1 красавіка 2024 году. Потым забарону працягвалі, цяперашняя — да красавіка 2026 году.
Спачатку гэта былі вада, піва, віно, сусла вінаграднае, вэрмут, зброджаныя напоі, сьпірытус, воцат, шыны і апоны, а таксама адзеньне і іншыя ўжываныя вырабы.
У сакавіку 2025 году сьпіс скарацілі і прыбралі зь яго тавары сэканд-гэнд. Тады ж зьнялі абмежаваньне на перамяшчэньне гэтых тавараў транзытам празь Беларусь.
Ужо сёньня: 5 гадоў таму ў Менску адбыўся жаночы Гранд-марш салідарнасьці
29 жніўня 2020 году ў Менску адбыўся жаночы Гранд-марш салідарнасьці, у якім узялі ўдзел дзесяць тысяч жанчын. Ён запачаткаваў суботнія жаночыя маршы, якія працягваліся некалькі месяцаў.
Болей пра падзеі і даты 29 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце тут.
🇵🇱 У Радоме падчас падрыхтоўкі да AirShow разбіўся самалёт F-16 Войска Польскага. Пілёт загінуў.
Уладзіслаў Касіняк-Камыш, віцэ-прэм’ер і міністар нацыянальнай абароны, прыехаў на месца і назваў сьмерць афіцэра вялікай стратай для ВПС Польшчы, выказаўшы спачуваньні родным і блізкім.
📍 Інцыдэнт адбыўся падчас падрыхтоўкі да аднаго з найбуйнейшых авіяшоў у Цэнтральнай Эўропе.
https://www.youtube.com/watch?v=G7tOCjJg7lo
📱 «Літаратурная беларуская мова — гэта мова абруселых літоўцаў»
https://www.youtube.com/watch?v=5_-hxMr074Q
• Як і калі сфармаваліся беларусы?
• На падставе чаго беларуская нацыя змагла аб'яднаць людзей розных веравызнаньняў?
• Што дало Беларусі балянсаваньне паміж Усходам і Захадам.
Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам з Польшчы, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту Алегам Латышонкам.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па пытаньнях адукацыі і навукі Тацьцяна Шчытцова пакінула пасаду
https://smarturl.click/13AEw
У сваім акаўнце ў Facebook яна пазначыла, што шэраг прычын «не дазволілі ёй працягваць плённа выконваць гэтую місію».
Разам з тым Шчытцова назвала чатыры гады «інтэнсіўнай працы» крыніцай «унікальнага палітычнага і грамадзянскага вопыту».
Сьвятлана Ціханоўская ў сваю чаргу падзякавала ёй за дапамогу настаўнікам, студэнтам і дзецям у выгнаньні.
Тацьцяна Шчытцова — прафэсарка ЭГУ і аўтарка кнігі «Салідарнасьць узрушаных. Эсэ пра беларускую рэвалюцыю».
ℹ️ 19 жніўня пасаду дарадцы Ціханоўскай па эканамічных рэформах пакінуў эканаміст Алесь Аляхновіч.
Колькасьць ахвяраў расейскіх удараў па Кіеве вырасла да 19. Сярод загінулых 4 дзяцей
Яшчэ 52 чалавекі былі параненыя.
https://smarturl.click/y6RLd
Спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Кіт Келаг назваў гэтыя ўдары абуральнымі.
«Мінулай ноччу Расея ўчыніла другую па велічыні паветраную атаку ў гэтай вайне, выкарыстаўшы 600 бесьпілётнікаў і 31 ракету. Мэты? Не салдаты і зброя, а жылыя раёны ў Кіеве — былі ўзарваныя грамадзянскія цягнікі, офісы місій ЭЗ і Вялікабрытаніі, а таксама мірныя жыхары. Гэтыя абуральныя напады пагражаюць міру, якога дамагаецца прэзыдэнт ЗША», — напісаў Кіт Келаг у сетцы Х.