14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
🏗 Беларускі цэмэнт можа страціць расейскі рынак — холдынг мільярдэра Дзерыпаскі «Цемрос» патрабуе абмежаваць імпарт
https://smarturl.click/
▪️ Імпарт цэмэнту ў РФ за 2019–2024 гадах вырас у 3 разы, а рынак — усяго на 16%.
▪️ Асноўныя пастаўшчыкі: 🇧🇾 Беларусь, 🇮🇷 Іран, 🇰🇿 Казахстан, 🇨🇳 Кітай, 🇻🇳 Віетнам.
▪️ Аб’ём імпарту цяпер пакрывае патрэбы 6–7 рэгіёнаў Расеі або 2–3-х заводаў.
▪️ «Цемрос» хоча ліміту 1,5 млн тон/год.
▪️ З 1 кастрычніка холдынг (13 тысяч работнікаў) скарачае працоўны тыдзень.
ℹ️ Ад пачатку вайны РФ стала асноўным рынкам беларускага цэмэнту. Раней асноўным пакупніком была 🇺🇦 Ўкраіна, але там з 2019 году дзейнічае антыдэмпінгавае мыта 57%.
«ПіК Свабоды». Халезін пра правакацыю Беларускага свабоднага тэатру, ордэн Брытанскай імпэрыі і кнігу пра зьніклых
Усе квіткі на прэм’еру новай пастаноўкі Беларускага свабоднага тэатру ў Варшаве ў верасьні прададзеныя.
«Urząd Przyjemności» («Бюро прыемнасьцяў») — гэта споведзі беларусаў, якія не хацелі зьяжджаць, але былі вымушаныя, а цяпер даказваюць бюракратам, што маюць права на жыцьцё.
Пра новую амбітную пастаноўку і іншыя праекты Беларускага свабоднага тэатру — у жывым эфіры «ПіКа Свабоды». Ганна Соўсь гутарыць з сузаснавальнікам тэатру, рэжысэрам, драматургам, кавалерам Ордэну Брытанскай імпэрыі Мікалаем Халезіным.
📱 ГЛЯДЗЕЦЬ: https://www.youtube.com/live/jRjbbcxBkHY
📃ЧЫТАЦЬ: https://smarturl.click/qBD6v
Пра скандал вакол канцэрту Каржа выказаўся польскі прэм’ер Туск. З краіны вышлюць украінцаў і беларусаў
https://smarturl.click/OLjqb
Кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск заявіў 12 жніўня пра працяг разбораў, зьвязаных з паводзінамі асобных прыхільнікаў творчасьці беларускага рэпэра Макса Каржа. На канцэрце 9 жніўня, што прайшоў на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, некаторыя людзі прарываліся на пляцоўку для танцаў, ня маючы туды білетаў, нападалі на ахову, шумна паводзілі сябе ў позьні час і дапусьцілі некаторыя іншыя парушэньні.
Паводле Туска, з Польшчы вышлюць 63 чалавекі. Абсалютная большасьць — 57 чалавек — украінцы. Беларусаў у сьпісах на высылку з краіны — шасьцёра, паведамляюць польскія СМІ.
Палітык перасьцярог грамадзтва ад няслушных высноваў і ўсплёску ксэнафобіі, заявіўшы, што злачынствы і парушэньні ўчынялі толькі асобныя людзі. Таксама ён падзякаваў паліцыі, судам і іншым службам за апэратыўную рэакцыю.
Што новага рабілі ўлады ў рэпрэсіях у першай палове 2025 году. Агляд справаздачы Human Constanta
https://smarturl.click/Y31LM
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta апублікавала агляд «Барацьбы з экстрэмізмам» у Беларусі за красавік — чэрвень 2025 года». Разам зь юрыстам Human Constanta прааналізавалі асноўныя тэндэнцыі — пагарталі справаздачу на 50 старонак.
Праваабаронцы Human Constanta адзначаюць, што ўлады яшчэ больш абмежавалі крыніцы інфармацыі пра перасьлед з боку дзяржавы: забаранілі доступ да базы дадзеных судовых рашэньняў і раскладу судоў, хаваюць афіцыйную статыстыку, перасьледуюць праваабаронцаў.
Стала вядома колькасьць беларусаў, якія пасьля заканчэньня кантракту ня могуць звольніцца з расейскай арміі
https://smarturl.click/oVwkW
Ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць», які ажыцьцяўляе Каардынацыйны штаб Украіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі, паведамілі, што 244 грамадзяніна Беларусі ня могуць звольніцца з расейскай арміі, нягледзячы на заканчэньне іхных кантрактаў зь Міністэрствам абароны Расеі.
Трамп зноў адклаў увядзеньне высокіх тарыфаў на кітайскія тавары
https://smarturl.click/ZX1bW
🇺🇸🇨🇳 У траўні Кітай і ЗША дамовіліся адкласьці «гандлёвую вайну» з увядзеньнем павышаных мытаў на тавары. 90-дзённае прыпыненьне больш высокіх тарыфаў павінна было скончыцца ўжо 12 жніўня.
Новы загад Трампа прадугледжвае, што прыпыненьне Белым домам больш высокіх тарыфаў будзе дзейнічаць да 10 лістапада.
Польскія ўлады пагражаюць затрыманым на канцэрце Максама Каржа ў Варшаве высланьнем з краіны
Пра гэта заявіў міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі.
🗣 «Кожная асоба, якая парушыла закон у час таго канцэрту, будзе пакараная. Калі гэта былі асобы, якія парушалі закон такім спосабам, што няма пэўнасьці, што яны ня будуць парушаць яго надалей на тэрыторыі Польшчы — з поўнай упэўненасьцю мы выкарыстаем працэдуру высыланьня такіх людзей у краіны, адкуль яны прыехалі», — цытуе міністра сайт Interia.
👮🏼♀️ Агулам у час канцэрту Каржа і на зьвязаных зь ім мерапрыемствах паліцыя затрымала 109 чалавек. Зь іх 50 чалавек аштрафавалі на больш як $3 тысячы, яшчэ 38 спраў перадалі ў суд.
У Беларусі назвалі тэрміны правядзеньня вучэньняў «Захад-2025»
https://smarturl.click/y6Ypv
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што супольныя з Расеяй стратэгічныя вучэньні «Захад-2025» пройдуць з 12 да 16 верасьня. Таксама назвалі і галоўную мэту вучэньняў.
Новы прэзыдэнт Польшчы наведаў Гданьск, каб паглядзець гульню ўлюбёнага клюбу
Караль Наўроцкі, які на мінулым тыдні склаў прысягу і афіцыйна заступіў на пасаду прэзыдэнта Польшчы, прыйшоў на гульню «Лехіі» з Гданьску супраць «Матору» зь Любліну ў польскай футбольнай Экстраклясе. Палітык нават правёў частку гульні на фанацкай трыбуне, якую актыўна наведваў да палітычнай кар’еры. Здымак з трыбуны ў сваім Х апублікаваў сам Наўроцкі.
Польская прэса актыўна пісала пра фанацкае мінулае Караля Наўроцкага. У мінулыя гады ён быў хуліганам «Лехіі», браў удзел у бойках з прыхільнікамі іншых клюбаў. Таксама Наўроцкі зьяўляецца аўтарам некалькіх кніг па гісторыі гданьскай каманды.
Пры гэтым цікава, што ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў, у якім Наўроцкі перамог Рафала Тшаскоўскага зь невялікай перавагай, у Гданьску абсалютная большасьць выбарцаў галасавала не за свайго земляка. У Гданьску ён набраў толькі 29,97% галасоў, у той час як за Тшаскоўскага галасы аддалі 70,03%.
🚌 Фірма Eurolines скасуе 75% рэйсаў паміж Менскам і Вільняй
Стала вядома, што на 12 жніўня буйны перавозьнік Eurolines скасаваў 20 рэйсаў з 26 паміж Беларусьсю і Літвой. Засталіся толькі рэйсы зь Менску ў Вільню на 14.20, 16.00 і 20.00, а таксама зь Вільні ў Менск на 6.40, 9.00 і 13.00.
Пасажыры, які мелі білеты на іншыя рэйсы, ужо пачалі атрымоўваць паведамленьні аб скасаваньні. Як стала вядома «Нашай Ніве», тычыцца гэта ня толькі паездак 12 жніўня. Людзям, якія мелі паездкі на 13 жніўня, таксама прыходзяць такія паведамленьні.
Онлайн-служба продажу білетаў Infobus абяцае, што грошы за нявыкарыстаныя білеты вернуць цалкам. Але прычыну такога хуткага і нечаканага скасаваньня ў кампаніі не тлумачаць.
Галоўнае за 11 жніўня
🔸 Сталі вядомыя імёны новых прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінэту
🔸 Восем краін далучыліся да апошняга пакету санкцый ЭЗ супраць афіцыйнага Менску
Вайна і мір
🔴 Трамп назваў сваёй мэтай сустрэчу Пуціна зь Зяленскім і заявіў, што будзе абмен тэрыторыямі. Перад сустрэчай на Алясцы пройдуць перамовы эўрапейскіх лідэраў аб Украіне з Трампам і Зяленскім
🇦🇿🤝🇦🇲 Апублікаваны праект мірнай дамовы паміж Азэрбайджанам і Армэніяй. Бакі адмовіліся ад тэрытарыяльных прэтэнзій
Канцэрт Макса Каржа і падзеі вакол яго
📱 «ПіК Свабоды». Якую рэкляму зрабіў Корж беларусам? Дзе новы прэзыдэнт Беларусі?
🎫 Былая палітзьняволеная Антаніна Канавалава расказала, што арганізатары канцэрту Каржа прыслалі ёй дармовыя білеты
🚨 Падчас гастроляў Каржа паліцыя затрымала 109 чалавек. Некаторым пагражае дэпартацыя
Беларусы ў эміграцыі
🇬🇪 Што адбываецца зь беларусамі Грузіі, у якіх скончыліся тэрміны дзеяньня пашпартоў
🇱🇹 У Літве працягвае скарачацца колькасьць беларусаў зь легалізацыяй
🇵🇱 Польскія ўлады пачалі патрабаваць у беларусаў дублікаты і апастыль на дакумэнты, выдадзеныя ў часы БССР
🇷🇴 Румынскія ўлады падазраюць Расею ў дыверсіі супраць паставак азэрбайджанскай нафты ў краіну
https://smarturl.click/L3w8M
Партыя ў 184 тысяч тон, якая ішла праз Турэччыну, аказалася з высокім утрыманнем хлёру.
Такі ўзровень мог сапсаваць абсталяваньне нафтаперапрацоўчага заводу і выклікаць паліўны крызіс.
🛢 Забруджаную нафту не прынялі, што прывяло да часовага дэфіцыту на НПЗ.
Крыніцы G4Media выказалі здагадку, што забруджваньне нафты стала вынікам расейскай дывэрсіі: для гэтага трэба было б запампаваць у нафтаправод некалькі цыстэрнаў хлёру.
🇺🇸 Трамп назваў сваёй мэтай сустрэчу Пуціна зь Зяленскім і заявіў, што будзе абмен тэрыторыямі
https://smarturl.click/ggEMA
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на прэс-канфэрэнцыі ў Вашынгтоне заявіў, што галоўная мэта яго маючых адбыцца перамоваў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным — спыніць вайну ва Ўкраіне.
У канчатковым выніку, па словах Трампа, ён хоча арганізаваць сустрэчу лідэраў ваюючых краін.
🗣 «У рэшце рэшт, я завяду іх абодвух у пакой. Можа быць, я там буду, можа, не. І, я думаю, [канфлікт] будзе разьвязаны», — сказаў Трамп.
Амэрыканскі прэзыдэнт дапусьціў магчымасьць тэрытарыяльнага абмену.
🗣 «Будзе абмен землямі на карысьць Украіны. Але будуць і дрэнныя рэчы для абодвух бакоў. <...> Мы зьменім лініі фронту», — зазначыў прэзыдэнт ЗША.
Вызваленыя з працоўнага рабства ў Гішпаніі беларусы хочуць вярнуцца дамоў
https://smarturl.click/8pMzV
🇪🇸 У Гішпаніі ліквідавалі сетку, што вырабляла да 8 мільёнаў кантрафактных цыгарэт у дзень. Праваахоўнікі затрымалі 21 гішпанца і вызвалілі 18 замежнікаў — беларусаў, кітайцаў і віетнамцаў.
💶 Іх падманам завезьлі ў Гішпанію, паабяцаўшы ў 📱 фэйсбуку працу на будоўлі з заробкам 2,5–3 тысячы эўра.
Замест гэтага іх больш за сто дзён трымалі бяз сувязі з роднымі, прымушалі працаваць па 12 гадзін на содні ў антысанітарных умовах і без аплаты.
🏘 Беларусы і кітайцы сказалі прадстаўнікам улады, што хочуць вярнуцца ў свае краіны. Віетнамцы ж папрасіліся застацца ў Гішпаніі.
Міністэрства замежных спраў Беларусі 11 жніўня заявіла, што дапаможа беларусам, калі ў гэтым будзе патрэба, перадае БелТА.
🇦🇿🤝🇦🇲 Апублікаваны праект мірнай дамовы паміж Азэрбайджанам і Армэніяй. Бакі адмовіліся ад тэрытарыяльных прэтэнзій
https://smarturl.click/XDGVz
МЗС Азэрбайджана ўпершыню апублікаваў тэкст парафіраванага мірнага пагадненьня, паміж Баку і Ерэванам. Паводле яго, бакі →
✅ прызнаюць сувэрэнітэт і дзяржаўныя межы адзін аднаго,
✅ адмаўляюцца ад ужываньня сілы і тэрытарыяльных прэтэнзій,
✅ абавязуюцца не дапускаць прысутнасьці войскаў трэціх краін на мяжы.
Дакумэнт прадугледжвае
1️⃣ ўсталяваньне дыпляматычных адносінаў,
2️⃣ правядзеньне дэлімітацыі і дэмаркацыі мяжы,
3️⃣ супрацоўніцтва ў гуманітарных пытаньнях,
4️⃣ адмену ўзаемных пазоваў у міжнародных судах.
Пагадненьне ўступіць у сілу пасьля ратыфікацыі абодвума бакамі.
⚠️ Сілавікі працягваюць апазнаваць людзей на здымках з фатакнігі, выдадзенай у Польшчы
https://smarturl.click/13eZo
Да сваякоў тых, хто зьехаў, у Беларусі прыходзяць з вобшукамі і допытамі. Мэта — удзельнікі:
• акцый за мяжой
• пратэстаў 2020-га
🔍 Як шукаюць:
— выкладаюць фота з акцый у тэлеграм-каналах спэцслужбаў для апазнаньня
— выкарыстоўваюць здымкі з кнігі «Marsz Białorusi. Sierpień–grudzień 2020»
— аналізуюць фота і відэа з тэлефонаў затрыманых
📌 Рэкамэндацыі тым, хто зьехаў:
— ня ехаць у Беларусь і краіны, што супрацоўнічаюць з рэжымам
— пракансультаваць блізкіх:
• не панікаваць
• не трымаць дома вялікія грошы і каштоўнасьці
• не даваць паказаньняў супраць родных (арт. 27 Канстытуцыі)
🔗 Крыніца — dissidentBY
У Беларусі здымаюць з продажу адзеньне Adidas. Гаворка толькі пра канкрэтную прадукцыю
https://smarturl.click/nVL0W
Зьмены адбудуцца з 14 жніўня. Некаторыя віды прадукцыі сусьветна вядомай фірмы немагчыма будзе набыць у беларускіх крамах.
Такое рашэньне прыняў Дзяржстандарт пасьля таго як праверыў некалькі крамаў брэнду.
Здымак Дзяржстандарту
Улады Менску расказалі, дзе чакаюць на працу «асацыяльных» грамадзян
https://smarturl.click/DYVqn
У Камітэце працы, занятасьці і сацыяльнай абароны Менскага гарвыканкаме паведамілі аб правядзеньні 12 жніўня спэцыялізаванага міні-кірмаша для беспрацоўных грамадзян, якія вядуць «асацыяльны лад жыцьця».
Як адзначаецца ў паведамленьні, вакансіі прапануюць вызваленым зь месцаў пазбаўленьня волі, тым, хто знаходзіцца або вызваліўся зь лячэбна-працоўных прафілякторыяў, а таксама тым, хто знаходзіцца на ўліку ў органах унутраных спраў.
🔎 Увага, пошук!
Калі вас ці вашых знаёмых прымушаюць скідвацца на афіцыйную сымболіку, ці прымушаць вывешваць такую сымболіку ў вас на доме, раскажыце нам, калі ласка. Ананімнасьць гарантуем!
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37060571050
Пра скасаваньне паездак Менск — Вільня паведаміў і дзяржаўны «Менсктранс»
🚌 Дзяржаўнае транспартнае прадпрыемства адразу пазначыла прычыну скасаваньня рэйсаў з 14 жніўня — адсутнасьць неабходных дакумэнтаў, што дазвалялі б такія паездкі.
Спыненьне рэйсаў да Вільні названае «часовым», аднак дату ўзнаўленьня маршруту кліентам не паведамляюць.
⚠️ Тым часам Eurolines, які першым скасаваў рэйсы на Вільню і на Менск бліжэйшымі днямі, патлумачыў, што прычынай сталі вайсковыя вучэньні ў Літве Arsus Vilkas 2025. Яны праходзяць каля беларускай мяжы з 11 да 20 жніўня.
Менш аўтобусаў і машын, удвая менш бульбы. Як зьніжэньне экспарту ў Расею можа паўплываць на заробкі беларусаў
https://smarturl.click/5Z4LD
За першае паўгодзьдзе сёлета экспарт з Беларусі ўпаў на 3,7%, пры гэтым імпарт вырас на 3,3%. Беларусь больш набывае, чым прадае, вынікае з дадзеных Белстат.
Апошнія гады Расея — асноўны гандлёвы партнэр Беларусі. У траўні міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі заяўляла, што пастаўкі беларускага харчаваньня ў Расею ў першым квартале вырасьлі на 9,7% у параўнаньні з мінулым годам. Пра іншыя катэгорыі тавараў не гаварылася.
Продажы аўтобусаў МАЗ у Расею за год праселі на 55%, а ўвоз аўтамабіляў упаў утрая. Расказваем, што адбываецца зь беларускім экспартам на ўсход.
Масавае скасаваньне рэйсаў зь Менску на Вільню адбылося праз адсутнасьць дазволаў
Аўтобусны перавозьнік ня меў некаторых неабходных дакумэнтаў, і таму пазбавіўся дазволу на шэраг паездак. Пасажырам вернуць грошы. Кампанія Eurolines паабяцала аднавіць выкананьне маршруту ў поўным аб'ёме з панядзелка, 18 жніўня.
Раней паведамлялася, што прычынай скасаваньня рэйсаў могуць быць вайсковыя беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2025», аднак яны пройдуць толькі 12-16 верасьня і ніяк не накладаюцца на згаданыя даты. У кампаніі такую інфармацыю назвалі непраўдзівай.
Расейскія войскі зноў пацэлілі па вайсковым навучальным падразьдзеле ва Ўкраіне. Ёсьць ахвяры
https://smarturl.click/0BY5p
У Сухапутных войсках Украіны паведамілі, што ў ноч на 12 жніўня расейскія войскі пацэлілі па тэрыторыі аднаго з навучальных падразьдзелаў гэтага віду войскаў.
Вядома пра аднаго загінулага і 11 параненых рознай ступені цяжкасьці. Яшчэ 12 вайскоўцаў зьвярнуліся па мэдычную дапамогу з скаргамі на акубатраўмы і востры стрэс.
Згодна з афіцыйным паведамленьнем, дронамі расейцы атакавалі Сумскую і Данецкую вобласьці, а ракетамі — Чарнігаўшчыну.
Пяць гадоў таму ў Гомлі загінуў Аляксандар Віхор, затрыманы падчас разгону пратэстаў
Вечарам 9 жніўня 2020 году Аляксандар Віхор выправіўся на спатканьне з дзяўчынай. Дахаты ён так і не вярнуўся — па дарозе дадому яго затрымалі сілавікі. Тры дні маці нічога не магла даведацца пра сына. Хоць на ягоным целе экспэрты зафіксавалі шматлікія пашкоджаньні, афіцыйная вэрсія сьледчых гучала як «вострае парушэньне сардэчнага рытму».
Аляксандру было блага ад моманту затрыманьня, ён прасіў аб дапамозе, а ў адказ атрымліваў ад сілавікоў шматлікія ўдары. Крымінальную справу па факце ягонай сьмерці заводзіць адмовіліся. Мужчыну было толькі 25 гадоў.
📠 Падрабязьней пра трагедыю можна прычытаць у матэрыяле, які выходзіў на Свабодзе: «Найбольш „стараўся“ міліцыянт Павал, нават свае яго супакойвалі».
🗓 Ужо сёньня: 75 гадоў Леаніду Галубовічу, 69 гадоў Міколу Статкевічу, гадавіна заснаваньня беларускай Вікіпэдыі
https://smarturl.click/aRy10
Таксама сёньня
У 1383-м крыжакі разам зь Вітаўтам узялі Трокі і атачылі Вільню.
У 1654-м — войска ВКЛ пад Шкловам перамагло маскоўскае.
У 1953-м у СССР правялі першае выпрабаваньне вадароднай бомбы.
У 2000-м затанула расейская субмарына «Курск».
У 2004-м — зьявіліся першыя артыкулы ў беларускай Вікіпэдыі.
🍃 Нарадзіліся: Тодар Данілюк, Аляксандар Ружанцоў, Янка Чарапук, Ціхан Кісялёў, Джордж Сорас, Алесь Зайка.
🕯 Памерлі: Пётар Мятла, Самуіл Кастравіцкі, Юрка Луцкевіч.
🇫🇷 Мэдузы спынілі найбуйнейшую АЭС у Заходняй Эўропе
https://smarturl.click/dwnM4
На атамнай электрастанцыі Граўлін (на фота) у паўночнай Францыі «рой мэдуз» заблякаваў помпы сыстэмы ахалоджваньня рэактараў
🔌 Аўтаматычна адключыліся 4 энэргаблёкі — тры вечарам у нядзелю, яшчэ адзін — раніцай панядзелка.
Астатнія 2 блёкі ўжо былі на плянавым рамонце, таму станцыя спынілася цалкам.
☢️ Небясьпекі для абʼекта, пэрсаналу і навакольля няма, запэўнілі энэргетыкі.
🔗 Крыніца — EDF.
Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы заявіла, што іншаземцаў, якія парушалі закон падчас канцэрту Макса Каржа, могуць дэпартаваць
https://smarturl.click/OLj4D
🗣 «Кожны, хто парушыў закон на гэтым канцэрце, будзе пакараны. Калі паводзіны асобаў сьведчаць пра тое, што яны могуць зноў парушыць закон у Польшчы, мы абавязкова распачнём працэдуры іх высылкі ў краіну, адкуль яны прыбылі», — цытуе кіраўніка ведамства Марціна Кервіньскага interia.pl.
На канцэрце «за шматлікія правапарушэньні і злачынствы» 109 чалавек, паведаміла раней паліцыя.
🇺🇦 Мэрц анансаваў перамовы эўрапейскіх лідэраў аб Украіне з Трампам і Зяленскім
https://smarturl.click/JnM2g
Канцлер Нямеччыны 🇩🇪 Фрыдрых Мэрц анансаваў анлайн-перамовы з 🇺🇸 Дональдам Трампам і 🇺🇦 Ўладзімірам Зяленскім 13 жніўня — за два дні да заплянаванай сустрэчы Трампа і 🇷🇺 Ўладзімера Пуціна на Алясцы, піша DW.
Чакаецца, што, акрамя Мэрца, Трампа і Зяленскага, у размове возьмуць удзел першыя асобы
🇬🇧 Вялікай Брытаніі
🇮🇹 Італіі
🇵🇱 Польшчы
🇫🇮 Фінляндыі
🇫🇷 Францыі.
А таксама —
🇪🇺 старшыня Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен,
🇪🇺 старшыня Рады Эўрапейскага Зьвязу Антоніу Кошта,
🟦 генэральны сакратар NATO Марк Рутэ.
8️⃣ краін далучыліся да апошняга пакету санкцый ЭЗ супраць афіцыйнага Менску
https://smarturl.click/ZX1Mz
🇦🇱 Альбанія
🇧🇦 Босьнія і Герцагавіна
🇮🇸 Ісьляндыя
🇱🇮 Ліхтэнштэйн
🇳🇴 Нарвэгія
🇲🇰 Паўночная Македонія
🇺🇦 Украіна
🇲🇪 Чарнагорыя
Эўрапейскі Зьвяз павітаў гэты крок.
Прынятыя 18 ліпеня абмежавальныя меры ЭЗ у дачыненьні да афіцыйнага Менску сфакусаваныя на:
🚛 забароне імпарту зброі,
🚚 кантролі над экспартам,
🏦 блякіроўцы фінансавых апэрацый.
Характэрна, што па Беларусі і Расеі прынятыя разьдзельныя санкцыйныя дакумэнты.
⚖️ Беларуса ў Польшчы будуць судзіць за намер працаваць на КДБ
https://smarturl.click/nVLO9
Польская пракуратура перадала ў беластоцкі суд справу супраць грамадзяніна Беларусі, Арцёма К., якога вінавацяць у тым, што ён выказаў жаданьне супрацоўнічаць зь беларускімі спэцслужбамі.
Паводле сьледзтва, ён быў гатовы:
▪️ весьці выведку і дывэрсійную дзейнасьць у Польшчы і ЭЗ;
▪️ перадаваць зьвесткі пра разьмяшчэньне крытычнай інфраструктуры;
▪️ зьбіраць інфармацыю пра беларусаў, якія жывуць у Польшчы.
Арцём К. віны не прызнаў.
Яму пагражае да 8 гадоў зьняволеньня.