radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы Вільні сабраліся, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі — у пятую гадавіну ягонай сьмерці.

Раман, 31-гадовы мянчук, стаў адным з сымбаляў беларускага пратэсту. 12 лістапада 2020-га ён памёр пасьля зьбіцьця сілавікамі, пасьля таго, як выйшаў у свой двор абараніць бела-чырвона-белыя стужкі на «плошчы Перамен».

Сёньня каля амбасады Беларусі ў Вільні людзі з партрэтамі Рамана і сьцягамі запальваюць зьнічы — у гонар тых, хто загінуў за свабоду Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Сьветлавы партрэт Анджэя Пачобута зьявіўся на прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве

Партрэт журналіста і палітвязьня Анджэя Пачобута, узнагароджанага 11 лістапада 2025 году найвышэйшай узнагароднай Польшчы — Ордэнам Белага Арла — зьявіўся на прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве.

Фота апублікавала Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы Караля Наўроцкага.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🎸 Гурт N.R.M. выпусьціў апошні альбом і даў заключныя канцэрты

https://smarturl.click/GgkpZ

Беларускі рок-гурт N.R.M. выдаў свой апошні альбом «.» («Кропка»), які стаў сымбалічным завяршэньнем доўгай і яскравай гісторыі калектыву.

Альбом уключае дзевяць песьняў і быў нядаўна прэзэнтаваны на канцэртах у Вільні і Варшаве, якія гурт назваў апошнімі ў сваёй гісторыі.

Частка кампазыцый была напісаная да жнівеньскіх падзеяў 2020 году.

Частка — падчас іх.

Адну зь песень гурт напісаў у месцы дысьлякацыі палка імя Кастуся Каліноўскага перад канцэртам для беларускіх добраахвотнікаў.

Агулам, песьні з новага альбома перадаюць боль, супраціў, настальгію, але й надзею. Яны — пра немагчымасьць маўчаць і пошук адказаў на пытаньне, як рухацца далей, адзначаецца ў апісаньні альбому.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўразьвяз прыгадаў Рамана Бандарэнку, які памёр 5 гадоў таму пасьля зьбіцьця сілавікамі ў менскім двары

https://smarturl.click/kZqlO

Павераны ў справах Беларусі Стэйн Нёрлаў на сваёй старонцы на пляформе Х напісаў пра пратэстоўца Рамана Бандарэнку, які загінуў пяць гадоў таму.

«Пяць гадоў прайшло з таго часу, як Раман Бандарэнка загінуў пры трагічных абставінах. Дагэтуль няма празрыстага расьсьледаваньня, няма адказнасьці. Мы памятаем Рамана і заклікаем спыніць рэпрэсіі, якія працягваюць перасьледваць мірныя галасы».


Свой допіс Нёрлаў пазначыў цэтлікам #StandWithBelarus.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Індыйскія СМІ: грамадзяніна Індыі захапілі ў палон у Беларусі

https://smarturl.click/XDwYL

Маладога індыйца па імі Рохіт, якога абяцалі даставіць у Італію нелегальным шляхам, узялі ў закладнікі пакістанцы ў беларускіх лясах, піша індыйскае выданьне ETV Bharat.

Родзічы Рохіта сказалі, што ягоныя білі яго, патрабавалі выкуп і пагражалі пакінуць яго «блукаць па лесе». Сваякі ўжо пералічылі шантажыстам 1300 даляраў, але цяпер яны патрабуюць яшчэ 300.

Паводле бацькі Рохіта, яны заключылі ўгоду зь мясцовым агентам, які абаяцаў даставіць сына ў Італію за тыдзень. Рохіт выправіўся ў дарогу 21 верасьня.

«Мы даўно ведалі агента, таму давяралі яму. Але цяпер ён не бярэ слухаўку», — сказаў бацька закладніка.

Сваякі падалі скаргу ў індыйскую паліцыю.

ℹ️ У Індыі для такіх маршрутаў на Захад існуе назва Donkey Route — калі агенты робяць падарожніку фальшывыя дакумэнты або адпраўляюць нелегальнымі пакручастымі шляхамі. Donkey значыць «скакаць зь месца на месца».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША ўключылі калій у сьпіс крытычна важных мінэралаў. Гэта можа паўплываць і на Беларусь

https://smarturl.click/xV8DM

Каля 80% калійных угнаеньняў ЗША імпартуюць з Канады. Аднак пры адміністрацыі Трампа дачыненьні ЗША і Канады пагоршыліся.

І цяпер амэрыканцы шукаюць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў. І такім можа стаць Беларусь, лічыць рэсурс Banki24.

4 лістапада ЗША аб’явілі пра зьняцьце часткі санкцый з двух урадавых самалётаў і верталёта, які належыць «Слаўкалію». Усімі бартамамі можа карыстацца Аляксандар Лукашэнка, зазначалася ў паведамленьні.

Цяпер на чарзе, верагодна, «пытаньне аслабленьня санкцый супраць банкаў і калію», а таксама тэма вяртаньня пасла ЗША ў Менск, — піша сёньня аналітык «Позірку» Аляксандар Класкоўскі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня 5 гадоў з дня затрыманьня 12 чалавек у «справе студэнтаў»

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе па ўсёй краіне праходзілі мірныя пратэсты супраць фальсыфікацый і пабіцьця людзей. Да пратэстаў далучыліся і студэнты.

Амаль год таму Радыё Свабода зрабіла дакумэнтальны праект «Скрадзеная маладосьць» — шэсьць гісторый студэнтаў, выпускніцы і выкладчыцы, якія правялі больш за 2 гады ў турме.

Ася Булыбенка, Алана Гебрэмарыям, Марыя Каленік, Ксенія Сырамалот, Ільля Трахтэнбэрг, Вольга Філатчанкава расказалі свае гісторыі — ад затрыманьня да эвакуацыі і жыцьця на эміграцыі.

Які сьлед пакідае турма на маладосьці, як «навярстаць» скрадзеныя гады — гэтыя тэмы застаюцца актуальнымі і сёньня.

https://www.youtube.com/watch?v=fmlilhDu8vI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рыжанкоў заявіў аб гатоўнасьці да перамоваў зь Літвой без папярэдніх умоў, Будрыс на перамовы ня згодны

https://smarturl.click/vd8Vg

Менск настойвае на перамовах зь літоўскім бокам на ўзроўні МЗС і не пагаджаецца на адкрыцьцё эвакуацыйнага калідору, вынікае з заявы міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова.

Міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс у сваю чаргу заявіў, што Літва не павінна здавацца:

«Лукашэнка бярэ закладнікаў і спрабуе ператварыць усю сытуацыю ў нейкае рознагалосьсе, якое нібыта патрабуе перамоваў. Гэта дэзынфармацыйная навіна для ўсіх. Бо істота ў тым, што распачаты гібрыдны напад».

«Рэжым павінен кантраляваць мэтэазонды, спыніць парушаць нашы паветраныя зносіны, і ў нас больш ня будзе прычын трымаць памежныя пераходы закрытымі», — дадаў

ён.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Падзяляй і ўладар». Як Лукашэнка стварае хаос сярод намэнклятуры

https://smarturl.click/ggqBw

Зьмешваньне функцый, стварэньне паралельных інстытуцый, надзяленьне дзяржаўных органаў і высокіх чыноўнікаў паўнамоцтвамі за межамі іх статутных абавязкаў — новая зьява дзяржаўнага кіраваньня апошняга часу.

Такім чынам Аляксандар Лукашэнка падвышае свой статус і ролю, дэманструючы, што адзінай крыніцай улады ёсьць ягоны загад.

Аналіз Валера Карбалевіча.

На фота: Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця абноўленага моста праз раку Прыпяць. Мазыр, Беларусь, 6 лістапада 2025 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Працуем, быццам вайны няма. Гэта наш супраціў». Рэпартаж з Херсону, які жыве пад штодзённымі абстрэламі расейскага войска. ВІДЭА, ФОТА

https://smarturl.click/Qbw8p

Тры гады таму ўкраінскае войска вызваліла з-пад расейскай акупацыі абласны цэнтар Херсон на поўдні Ўкраіны.

Херсон прабыў пад расейскай акупацыяй больш за восем месяцаў, а цяпер тры гады жыве пад расейскімі абстрэламі. УСУ не змаглі пераправіцца цераз Дняпро і адціснуць расейскіх салдатаў на левым беразе.

Цяпер рака стала лініяй баявога сутыкненьня, а горад — цэльлю для ўдараў расейскай арміі.

На фота: будынак Херсонскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, разбураны расейскай авіяцыяй. Чэрвень 2025 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У нас 60% беларускіх кіроўцаў». Чаму спыненьне літоўскіх фураў у Беларусі шкодзіць таксама беларусам і беларускаму бізнэсу

https://smarturl.click/aRg3d

Больш за 1100 літоўскіх фураў захрасьлі ў Беларусі пасьля закрыцьця мяжы: беларускі бок дазваляе выяжджаць за мяжу самім кіроўцам, але ня фурам. Прадстаўнікі галіны грузавых перавозак з Беларусі і Літвы расказалі, як сытуацыя адбіваецца на беларускіх перавозьніках і кампаніях.

Крызіс на беларуска-літоўскай мяжы працягваецца. 1 лістапада Лукашэнка даручыў кіраўніку МЗС Беларусі Максіму Рыжанкову арганізаваць перамовы зь літоўскім бокам наконт становішча на мяжы.

Гэтыя перамовы маюць намер правесьці зь «літоўскімі ўпаўнаважанымі асобамі, адказнымі за гэты кірунак».

Дзяржаўная тэлевізія зрабіла некалькі сюжэтаў зь мяжы, дзе шмат апавядалі аб праблемах літоўскіх кампаніяў і кіроўцаў. Аднак там не згадалі пра беларускіх кіроўцаў, якія таксама ад гэтага цярпяць.

На фота: беларуска-літоўская мяжа, ілюстрацыя

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску новы вырак за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»

https://smarturl.click/JnkjD

27-гадовую фатографку Дар’ю Пучылу асудзілі паводле артыкулу аб «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і 2 артыкулу 361-4 Крымінальнага кодэксу), піша «Наша Ніва». Прысуд невядомы, аднак ён зьвязаны з пазбаўленьнем волі.

Дарʼя — жыхарка Менску, у 2019-м скончыла юрыдычны факультэт Менскага інавацыйнага ўнівэрсытэту. Яна займаецца фатаграфіяй, вэб-дызайнам. Дзяўчына апошні раз была онлайн у сацыяльных сетках 7 лютага 2025 году — тады пачаліся масавыя затрыманьні ў справе «Беларускага Гаюна».

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўны вайскавод Украіны: расейскія войскі павялічылі актыўнасьць у Запароскай вобласьці

https://smarturl.click/j7lRz

«У складаных умовах, калі праціўнік пераважае ў сілах, нашыя падразьдзелы адбіваюць атакі на большасьці кірункаў і працягваюць пошукава-ўдарныя дзеяньні на вызначаных участках, у тым ліку ў раёнах Купянску і Сіверску (адпаведна Харкаўская і Данецкая вобласьці. — РС)», — паведаміў Аляксандар Сырскі позна ўвечары 11 лістапада.

«Значна пагоршылася сытуацыя на Аляксандраўскім і Гуляйпольскім кірунках (Запароская вобласьць), дзе вораг, выкарыстоўваючы колькасную перавагу ў сілах і сродках, у часе жорсткіх баёў прасунуўся ўперад і захапіў тры населеныя пункты. Ваяры групы войскаў „Поўдзень“ вядуць мардоўныя баі за сёлы Раўнапольле і Яблакавае», — паведаміў галоўны вайскавод Узброеных сілаў Украіны.


11 лістапада Міністэрства абароны Расеі паведаміла аб захопе паселішчаў Новае і Новаўсьпенаўскае ў Запароскай вобласьці.

На фота: Аляксандар Сырскі, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. 105 гадоў з дня нараджэньня Андрэя Макаёнка

https://smarturl.click/2QY6y

Андрэй Макаёнак — беларускі драматург, народны пісьменьнік Беларусі. Нарадзіўся ў вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёну. Ваяваў у час Другой сусьветнай, быў паранены. Аўтар п’есаў «Выбачайце, калі ласка», «Каб людзі не журыліся», «Лявоніха на арбіце», «Трыбунал», «Зацюканы апостал» і іншых. Рэдктар часопісаў «Вожык» і «Нёман».

📅 12 лістапада
1915 — у занятай немцамі Белавескай пушчы імпэратар Вільгельм ІІ застрэліў зубра.
1918 — Аўстрыя абвясьціла сябе рэспублікай.
1933 — у Нямеччыне 95% насельніцтва на рэфэрэндуме ўхвалілі палітыку Гітлера.
1948 — завяршыўся Такійскі працэс над японскімі ваеннымі злачынцамі.
1982 — Юрый Андропаў стаў генэральным сакратаром ЦК КПСС.

🍀 Нарадзіліся: Міхал Рукевіч, Павал Шпілеўскі, Ганна Місуна, Міхайла Грамыка, Леанід Пранчак.

🕯 У памяці: Рыгор Хадкевіч, Язафат Кунцэвіч, Анатоль Майсеня, Ігар Лучанок, Раман Бандарэнка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇻🇪 Вэнэсуэла абвясьціла пра маштабнае разгортваньне войскаў у адказ на вайсковую прысутнасьць ЗША

https://smarturl.click/7vjD7

Вэнэсуэла разгортвае зброю, у тым ліку абсталяваньне расейскай вытворчасьці, і плянуе зладзіць супраціў у партызанскім стылі або пасеяць хаос у выпадку паветранага або наземнага нападу ЗША, перадае Reuters.

Такі падыход — маўклівае прызнаньне недахопу пэрсаналу і абсталяваньня ў паўднёваамэрыканскай краіне, піша агенцтва.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаў здагадку аб магчымасьці наземных апэрацый у Вэнэсуэле, заявіўшы, што «наступнай будзе зямля» пасьля шматлікіх удараў па меркаваных суднах, якія займаюцца незаконным абаротам наркотыкаў у Карыбскім моры, і значнага нарошчваньня амэрыканскага вайсковага засяроджаньня ў рэгіёне.

Пазьней ён адмаўляў, што разглядаў магчымасьць удараў унутры Вэнэсуэлы.

Кіраўнік Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура заявіў, што Трамп імкнецца зрынуць яго, і што грамадзяне Вэнэсуэлы і вайскоўцы будуць супраціўляцца.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве зьбіраюцца ўзмацніць пакараньне за кантрабанду «небясьпечным спосабам»

https://smarturl.click/9o74D

• За кантрабанду цыгарэтаў і іншых падакцызных і небясьпечных рэчаў і рэчываў будзе пагражаць ад 4 да 8 гадоў зьняволеньня.

• За кантрабанду зброі — ад 6 да 10 гадоў,

• наркатычнай сыравіны — ад 4 да 12.

«Гэтыя папраўкі падрыхтаваныя ў адказ на пагрозы нацыянальнай бясьпецы, зьвязаныя зь нядаўняй актывізацыяй кантрабанды з дапамогай мэтэазондаў», — сказаў міністар унутраных спраў Уладзіслаў Кандратовіч.


Іх прапануюць разглядзець у паскораным парадку.

Крыніца — LRT

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 21 лістапада

«У нас 60% беларускіх кіроўцаў». Чаму спыненьне літоўскіх фураў у Беларусі шкодзіць таксама беларусам і беларускаму бізнэсу

«Падзяляй і ўладар». Як Лукашэнка стварае хаос сярод намэнклятуры

«Я ні на сэкунду не пераставала быць журналісткай». Як Ларыса Шчыракова за кратамі брала інтэрвію ў зьняволеных жанчын

Чаму ў новым школьным падручніку гісторыі пра Лукашэнку напісалі 46 разоў, а пра ягоных апанэнтаў — ні разу

• Ва Ўкраіне ўпершыню прыватная кампанія патрабуе кампэнсацыі ад Беларусі за саўдзел у агрэсіі Расеі

«Працуем, быццам вайны няма. Гэта наш супраціў». Рэпартаж з Херсону, які жыве пад штодзённымі абстрэламі расейскага войска

Абвал курсу, як у 2011 годзе, хутчэй за ўсё не паўторыцца, будзе яго павольнае зьніжэньне — эканаміст Леў Львоўскі

• Індыйскія СМІ: грамадзяніна Індыі захапілі ў палон у Беларусі

• Рыжанкоў заявіў аб гатоўнасьці да перамоваў зь Літвой без папярэдніх умоў, Будрыс на перамовы ня згодны

Шэрыя схемы і непублічныя кантакты. Што засталося ад беларуска-ўкраінскіх дачыненьняў, і ці ёсьць у іх будучыня

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шэрыя схемы і непублічныя кантакты. Што засталося ад беларуска-ўкраінскіх дачыненьняў, і ці ёсьць у іх будучыня

https://smarturl.click/JnkLk

У Львове праходзіць Астроскі форум, на якім украінскія палітыкі і прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў абмяркоўваюць цяперашні стан і будучыню беларуска-ўкраінскіх адносінаў.

На сёньня экспэрты ацэньваюць узровень гэтых адносінаў на 1 з 5, хоць ёсьць і фрагмэнтарныя зрухі да лепшага.

Таксама ёсьць і негалосныя кантакты на мінімальна неабходным узроўні паміж афіцыйнымі ўладамі абедзьвюх краін.

Застаўся й мізэрны гандаль — праз трэція краіны і шэрыя схемы.

Што можна зьмяніць да лепшага — на форуме абмяркоўваюць палітыкі і экспэрты Ўкраіны і беларускіх дэмсілаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я ні на сэкунду не пераставала быць журналісткай». Як Ларыса Шчыракова за кратамі брала інтэрвію ў зьняволеных жанчын

https://smarturl.click/w4GEv

💬 «Мне была цікавая сытуацыя жанчын, зьняволеных паводле 174 артыкулу.

Гэта маці, у якіх паадбіралі дзяцей і зрабілі іх абавязанымі працаваць і плаціць. Цяпер 30% зьняволеных на зонах — гэтыя абавязаныя. Тое, чаго няма ні ў якой іншай краіне. Я вельмі шмат пра гэта ведаю цяпер.

Шмат даведалася пра асуджаных паводле 328 „наркатычнага“ артыкулу, аб практыках, як затрымліваюць, як судзяць.

А таксама пра забойцаў: у нас там забойцаў было 30%. Што гэта за забойцы? Гэта ж ня тое, што напісана ў іхным прысудзе, што яны ўчынілі так званае наўмыснае забойства. Яны забівалі мужа ці сужыцеля. І гэта было вынікам доўгай сытуацыі псыхатраўмы ці канфліктных адносінаў у сям’і. Вось такіх забойцаў у нас было 99,9%.

Я хачу напісаць успаміны пра ўсё гэта».

📌 Глядзіце размову Ларысы Шчыраковай з Свабодай цалкам на YouTube

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму ў новым школьным падручніку гісторыі пра Лукашэнку напісалі 46 разоў, а пра ягоных апанэнтаў — ні разу. Тлумачым з Гурневічам

https://youtu.be/6rfSNB2-iI0

Пасьля пратэстаў 2020 года ўлады распарадзіліся правесьці «поўны аналіз» школьных падручнікаў.

І ў праграме для 10–11 клясаў зьявіўся новы курс — «Гісторыя Беларусі ў кантэксьце сусьветнай гісторыі».

Нягледзячы на заявы пра імкненьне да аб’ектыўнасьці, кніга мае выразна ідэалягічны характар: Лукашэнка згадваецца 46 разоў, а пра ягоных апанэнтаў і культурных дзеячаў, як Караткевіч ці Быкаў, — ні слова. Чаму так? Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На «Валадарцы» ўжо разьбіраюць негістарычныя канструкцыі

https://smarturl.click/vd8V5

А налета плянуюць пачаць рэстаўрацыю старых муроў.

Пра гэта паведаміла паведаміла старшыня камітэту будаўніцтва і інвэстыцыяў Менскага гарвыканкаму Ірына Гонтарава, перадаюць «Мінск-навіны».

«Гэта агульнагарадзкі аб’ект. Ён месьціцца непадалёк ад вакзалу, таму, думаю, ня толькі менчукі, але і госьці сталіцы з прыемнасьцю будуць яго наведваць. Ужо пачаліся дэмантажныя работы тых элемэнтаў комплексу, якія не адносяцца да гісторыка-культурнай каштоўнасьці. А налета прыступяць да асноўнага этапу рэканструкцыі», — сказала яна.


У Пішчалаўскім замку плянуюць зрабіць аб’кты грамадзкага харчаваньня і адміністрацыйныя памяшканьні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі заявілі пра завяршэньне дэмаркацыі мяжы з Украінай на сушы. У Кіеве адрэагавалі

https://smarturl.click/WRGA4

«На сёньня мы выканалі работы па дэмаркацыі на ўсім сухапутным участку. Застаўся толькі рачны ўчастак мяжы па рэках Дняпро і Сож», — заявіў старшыня Памежнага камітэту Канстанцін Моластаў.

Аднак вынікі дэмаркацыйных работ павінна зацьвердзіць супольная дэмаркацыйная камісія, якая не працуе з 2022 году пасьля таго, як Беларусь падтрымала ваеннае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну.

«Каб гэтае пытаньне запрацавала паўнавартасна, найперш Беларусі неабходна спыніць падтрымліваць краіну-тэрарыстку Расею», — заявіў Свабодзе сьпікер Памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка.

Працягласьць беларуска-ўкраінскай мяжы — 1084 кілямэтры.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне ўпершыню прыватная кампанія патрабуе кампэнсацыі ад Беларусі за саўдзел у агрэсіі Расеі. Што вядома

https://smarturl.click/oVqxw

Прыватнае акцыянэрная таварыства «Бетонмаш», вытворчасьць якога знаходзіцца ў Славянску Данецкай вобласьці, зьвярнулася ў суд па кампэнсацыю за нанясеньне шкоды ў выніку расейскай агрэсіі.

Сярод адказчыкаў кампанія вызначыла Расею, Беларусь, а таксама пяць замежных прадстаўніцтваў групы кампаній Volga-Dnepr, якая да вайны займалася авіяперавозкамі звышцяжкіх і негабарытных грузаў.

Неўзабаве суд паінфармуе ўсе бакі аб пачатку разгляду пазову.

Уласьнікі кампаніі выставілі прэтэнзіі на 129 372 547,64 грыўні, што на момант падрыхтоўкі пазову адпавядала 2 658 851 эўра. Акцыянэры патрабуюць салідарнай адказнасьці ўсіх вінаватых бакоў. Калі зьмест пазову ня зьменіцца, то суд можа абавязаць Беларусь выплаціць кампаніі прыблізна 380 тысяч эўра.

Папярэдне першае пасяджэньне суда прызначылі на 5 траўня 2026 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Абвал курсу, як у 2011 годзе, хутчэй за ўсё не паўторыцца, будзе яго павольнае зьніжэньне — эканаміст Леў Львоўскі

https://smarturl.click/4Oybm

Тэндэнцыя павялічэньня адмоўнага сальда зьнешняга гандлю хутчэй за ўсё працягнецца, але гэта не павінна выклікаць абвальнага падзеньня курсу, калі ўлады не адмовяцца ад рынкавага фармаваньня абменнага курсу — лічыць доктар эканамічных навук, акадэмічны дырэктар дасьледчага цэнтру Beroc Леў Львоўскі.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь адмовіла Літве ў просьбе выпусьціць яе заблякаваныя фуры

https://smarturl.click/3Q75g

Літва двойчы зьвярталася да беларускіх уладаў з просьбай дазволіць вярнуць свае грузавікі праз часова закрытыя памежныя пераходы «Меднікі» і «Салечнікі». Але зь Менску 12 лістапада прыйшоў адмоўны адказ.

«Сёньня атрымалі адказ кіраўніка памежнай службы Беларусі на ліст Літвы. Згоду на адкрыцьцё эвакуацыйнага калідору для літоўскіх і эўрапейскіх перавозьнікаў не атрымалі, нашы прадпрыемствы па-ранейшаму знаходзяцца ў закладніках», — паведаміў дарадца літоўскага прэм'ера Ігнас Дабравольскас, якога працытавала агенцтва BNS.

Паводле яго, у любым выпадку ліст Беларусі разгледзяць, але спачатку неабходна спыніць гібрыдную атаку на авіяцыю і бясьпеку літоўскіх грамадзян.

Кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустамас Любаевас 10 лістапада зьвярнуўся да беларускага боку з просьбай прапусьціць грузавікі літоўскіх кампаній праз часова закрытыя пункты пропуску.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі працягваецца рост інфляцыі. Што падаражэла найбольш ў кастрычніку

https://smarturl.click/L361e

Белстат паведаміў, што спажывецкія цэны ў Беларусі за студзень-кастрычнік узьняліся на 6,1%. Такім чынам, рост спажывецкіх цэнаў працягваецца, за студзень-верасень гэты паказчык складаў 5,76%. Гэта ўжо вышэй за прагнозны паказьнік інфляцыі сёлета, ухвалены ўрадам Беларусі, — 5 працэнтаў.

Найбольш падаражэлі за 10 месяцаў 2025 году імпартныя прадукты харчаваньня. Так, кава падаражэла на 33%, селядзец на 26,4%, шакаляд на 25%, какава-парашок на 70%.

Разам з тым, значна падаражэлі некаторыя прадукты харчаваньня беларускай вытворчасьці. Так, сьвініна і ялавічына падаражэлі на 12%, кілбасы на 10%, малако на 9,4%, сыр на 9%, глазураваныя сыркі на 11%, гарох і фасоля на 16%, сухія сьняданкі на 17%, чыпсы на 22%, абед у рэстаране ці кавярні падаражэў на 10%.

Некаторыя зь беларускіх прадуктаў патаньнелі альбо падаражэлі нязначна.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» ўжо 317 арганізацый

https://smarturl.click/kZqDk

Грамадзкую арганізацыю «Валянтэрскі цэнтар „Сустрэча“» прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем» на падставе рашэньня МУС ад 5 лістапада, вынікае з абноўленага пераліку на сайце ведамства.

Паводле вэрсіі міністэрства, да арганізацыі датычныя грамадзяне Беларусі Алена Жаркевіч і Ірына Лукашэнка. «Экстрэмісцкімі» прызналі шэраг контаў арганізацыі ў сацыяльных сетках, а таксама «лягатып у выглядзе графічнай выявы сэрца, утворанага узаемна перакрытымі выгнутымі лініямі чатырох колераў: сіняга, жоўтага, белага і чырвонага».

У лістападзе 2023 году Жаркевіч паведаміла «Позірку», што арганізаваны «Сустрэчай» гуманітарны канвой даставіў з Эўропы ва Ўкраіну пяць аўтамабіляў, уключаючы адзін рэанімабіль, якія плянавалі перадаць беларускім і ўкраінскім падразьдзелам у складзе Узброеных сіл Украіны (УСУ).

ℹ️ Агулам улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» ўжо 317 фармаваньняў.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выезду ў Польшчу 12 лістапада чакаюць амаль 3 755 грузавікоў, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў

Як паведамілі на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі на 8-ю гадзіну раніцы 11 лістапада, выезду ў Польшчу чакалі 2970 легкавых аўтамабіляў, 770 грузавікоў і 15 аўтобусаў.

На беларуска-латвійскай мяжы ў пункце «Грыгораўшчына» сёньня стаяць 170 фур (11 лістапада было 190), а 7 лістапада ў чарзе было 360 грузавікоў.

Выезду ў Літву ў пункце пропуску Каменны лог чакаюць 570 грузавікоў і 370 – у Беняконях.

Пасьля прылёту зь Беларусі балёнаў з кантрабанднымі цыгарэтамі літоўскі ўрад закрыў два пункты пропуску на мяжы з Беларусьсю. У выніку зьявіліся доўгія чэргі легкавікоў і аўтобусаў на выезьдзе зь Беларусі ў Польшчу.

Як раней паведамляў Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі, у сувязі з закрыцьцём літоўскімі ўладамі мяжы з Беларусьсю ў шэсьць разоў вырасла чарга легкавых транспартных сродкаў на выезьдзе ў Польшчу ў пункце пропуску «Берасьце».

На фота: літоўскі пункт пропуску ў Салечніках, 28 кастрычніка 2025

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 11 лістапада

«Будуць менш хадзіць у кавярні, а каву піць дома». Што адбываецца з кавай у Беларусі і ці будуць далей расьці цэны

Што ёсьць Беларусь у замежнапалітычнай стратэгіі ЗША. Аналіз Валера Карбалевіча

• Лукашэнка абвясьціў распродаж «домікаў на сяле», у якія ўклаў мільярды, — магчымыя зьніжкі да адной базавай

• Улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і ўсе сацыяльныя сеткі Сяргея Ціханоўскага

«Прапусьцілі празь мясарубку». Беларуская мастачка ў Вільні прэзэнтавала інсталяцыю пра мігрантаў

• Сярод выкрадзеных расейцамі пры адступленьні з Херсону — карціны Бялыніцкага-Бірулі і Паплаўскага

• Эўразьвяз гатовы пашырацца далей. Якія краіны далучацца і калі?

• Палітвязьня Пачобута ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы

• Сястра Рамана Бандарэнкі: «Мы памятаем усіх людзей і ведаем, што яны зрабілі»

• «Упершыню за тры гады да мяне нехта зьвярнуўся з павагай», — Шчыракова пра сустрэчу з Коўлам

• Як расейцы вучылі нас размаўляць матам. Сяргей Дубавец — пра словы Сьвятланы Алексіевіч

У Грузіі разбіўся турэцкі вайсковы самалёт

Палова ўкраінцаў нэгатыўна ставяцца да беларусаў, больш за траціну — станоўча

• Літоўскія перавозьнікі ўжо заплацілі ў бюджэт Беларусі каля 5 млн эўра за прастой грузаў

• У расейскіх рэгіёнах пачалі адключаць мабільны інтэрнэт «да канца вайны»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ларыса Шчыракова — спэцпасланьніку Джону Коўлу: «Вы даяце надзею, што мы ўсе выйдзем»

https://smarturl.click/zdOmE

Былая палітзьняволеная Ларыса Шчыракова зьвярнулася да спэцпасланьніка Джона Коўла, пры пасярэдніцтве якога вызвалілі яе і яшчэ 50 палітвязьняў.

«Калі мы бачылі па тэлевізары вашыя перамовы з Лукашэнкам напрыканцы чэрвеня. І нам там, у гэтым інфармацыйным матэрыяле паведамілі, што яны працягваліся 6 гадзін. Мы былі перакананыя што частка гэтай размовы была прысьвечаная нам.

І мы ўсьведамлялі, што вы змагаецеся за нас. Што вы дамагаецеся нашага вызваленьня.

Гэта было неверагодна. Вы далі нам такую надзею моцную. Проста вы нас вельмі моцна падтрымалі маральна — і даяце нам надзею, што мы ўсе выйдзем».

Читать полностью…
Subscribe to a channel