14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Свабода зьвярнулася ва ўкраінскі праект «Хачу жыць» з пытаньнем, якую колькасьць беларускіх палонных перадалі ў Беларусь.
«Ніколькі. Гэта не адпавядае рэчаіснасьці», — сказалі Свабодзе.Читать полностью…
«А што мы маглі чакаць ад Лукашэнкі? Што ён ня будзе зьдзеквацца?»
Сьвятлана Ціханоўская выказалася пра Лукашэнку і вызваленьне палітвязьняў, якіх вывезлі ва Ўкраіну.
Сьвятлана Ціханоўская пра сустрэчу Лукашэнкі і амэрыканцаў у Менску: перамовы былі вельмі складаныя
Сьвятлана Ціханоўская паведаміла, што ўсе беларускія палітвязьні, якіх вызвалілі зь беларускіх турмаў і вывезьлі ва Ўкраіну, будуць разьмешчаныя ў санаторыі.
Яна спадзяецца, што 14 сьнежня будзе больш інфармацыі аб вызваленых ва Ўкраіне.
«Мы павінны падзякаваць украінскім сябрам, што змаглі хутка мабілізавацца. Заўтра будзем вырашаць пытаньні лягістыкі і камунікацыі з польскімі і літоўскімі партнэрамі», – сказала яна журналістам каля амэрыканскай амбасады ў Вільні. Яна разьлічвае, што 14 сьнежня будзе больш інфармацыі аб вызваленых, якія цяіпер знаходзяцца ва Ўкраіне.
Яна правяла сустрэчу з спэцпасланьнікам ЗША ў справах Беларусі Джонам Коўлам.
«Ведаю, што перамовы былі досыць цяжкія. Але я ўпэўненая, што наступны раунд будзе мець месца», – сказала Сьвятлана Ціханоўская.Читать полностью…
Аляксандар Фядута: «Я хачу зычыць Украіне міру, таго міру, якога яна вартая»
Першыя словы Аляксандра Фядуты на волі запісаў украінскі праект «Хочу жить».
«Я ўдзячны сваім украінскім сябрам, у мяне іх шмат, у Кіеве, Жытоміры, былі ў Данецку, ёсьць у Адэсе, Львове. Я ведаю, што яны перажывалі за мяне, пісалі маёй жонцы, выказвалі сваю маральную падтрымку».
Фонд BySol за некалькі гадзін сабраў больш за 100 тысяч эўра для вызваленых 13 сьнежня
Фонд салідарнасьці BySol абвясьціў экстранны збор для дапамогі ўсім вызваленым палітзьняволеным.
Замест заплянаваных 123 трох тысяч эўра ўжо сабралі 111 517 і сродкі яшчэ працягваюць паступаць.
Усе сабраныя сродкі разьдзеляць у роўных частках паміж усімі вызваленымі, каб падтрымаць іх у першыя, самыя складаныя дні эміграцыі.
Франак Вячорка: Менск у апошні момант зьмяніў працэдуру вызваленьня палітвязьняў
«У нас тут у Вільні была падрыхтавана ўся інфраструктура, але Менск у апошні момант усё зьмяніў», — сказаў галоўны дарадца дэмакратычнага лідэра Франак Вячорка журналістам.
Ён пацьвердзіў, што цяпер больш за 100 беларусаў знаходзяцца ва Ўкраіне. «Цяпер мы спрабуем дамовіцца з украінскім, польскім і літоўскім бокам, каб ім дапамагчы і вызначыць наступныя крокі».
Франак Вячорка таксама дадаў, што правабаронцу Валянціна Стэфановіча ўсё ж ня вызвалілі.
Бяляцкі: «падарожжа» з калёніі да мяжы зь Літвой адбывалася з завязанымі вачамі
Алесь Бяляцкі паведаміў, што яму аддалі пашпарт ужо ў Вільні.
«Мы вышлі на свабоду дзякуючы намаганьням сотняў і тысяч людзей і, найперш, намаганьням амэраканскай дэлегацыі».
«Здароўе больш-менш. Трэба будзе прайсьці гэта абследаваньне. Усё будзе добра».
«Вялікага выбару не была — ці заставацца ў турме, ці быць вывезеным за мяжы»,
Алесь Бяляцкі паведаміў, што не пісаў заяву аб памілаваньні.
Глядзіце жывы эфір Свабоды зь Вільні 👉 https://www.youtube.com/watch?v=e_iHRmypF20
Першае фота Алеся Бяляцкага ў Вільні.
Читать полностью…
Віктар Бабарыка расказаў, за што яго пасадзілі за краты і пра сына Эдуарда, які і цяпер знаходзіцца ў турме.
Читать полностью…
Сьвятлана Ціханоўская перад амбасадай ЗША ў Літве пракамэнтавала вызваленьне палітвязьняў.
Читать полностью…
Алесь Бяляцкі паразмаўляў з жонкай
Як паведаміў у нашым эфіры журналіст Свабоды Валер Каліноўскі, нобэлеўскі ляўрэат паведаміў жонцы ў тэлефоннай размове, што пачуваецца добра. Ён адзін з 9 вызваленых вязьняў, якіх чакаюць у Вільні.
Першая сустрэча Марыі Калесьнікавай, Максіма Знака з Віктарам Бабабрыкам ва Ўкраіне.
Читать полностью…
МЗС Польшчы: сярод вызваленых палітвязняў няма Анджэя Пачобута
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы паведаміў, што сярод вызваленых уладамі Беларусі 123 грамадзян няма Анджэя Пачобу.
Паводле яго, паведаміў тэлеканал Белсат, Польшча будзе працягваць змаганьне за ягонае вызваленьне.
Раней агенцтва Reuters з спасылкай на некалькі крыніц сьцьвярджала, што сярод вызваленых мае быць і Анджэй.
Анджэй Пачобут — журналіст, блогер, актывіст польскай меншасьці ў Беларусі і даўні карэспандэнт польскага выданьня «Gazeta Wyborcza». Яго арыштавалі ў 2021 годзе і асудзілі ў 2023 годзе за меркаваную «варожую дзейнасьць» і «распаўсюджваньне нянавісьці». Польшча гадамі дамагаецца яго вызваленьня.
Сёлета Анджэй Пачобут атрымаў прэмію Сахарава, што Эўрапейскі парлямэнт прысуджае асобам, якія зрабілі выключны ўклад у барацьбу за правы чалавека.
«Гэта была кароткая размова, але я бязьмежна шчасьлівая буду яе ўбачыць». Сястра Марыі Калесьнікавай Тацьцяна Хоміч пра першую размову па тэлефоне.
Читать полностью…
На воле — 61-гадовы літаратуразнаўца і палітоляг Аляксандар Фядута
Аб гэты паведамілі праваабаронцы «Вясна»,
61-гадовага літаратуразнаўца і палітоляга Аляксандра Фядуту асудзілі на 10 гадоў зьняволення нібыта за «змову з мэтай захопу ўлады». Палітвязьня трымалі ў папраўчай калёніі № 15 пад Магілёвам, дзе ён моцна схуднеў, мае праблемы з здароўем.
Эйсмант: больш за 100 вызваленых сёньня адправілі ва Ўкраіну ў абмен на беларусаў і расейцаў
https://smarturl.click/ggm92
Больш за 100 чалавек з памілаваных Аляксандрам Лукашэнкам былі адпраўлены ва Ўкраіну ў абмен на параненых расейцаў і беларусаў, якія там трапілі ў палон. Пра гэта расейскаму агенцтву ТАСС заявіла прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант.
Ва Ўкраіне гэта пакуль не камэнтавалі.
Джон Коўл: Магчыма, празь некалькі месяцаў мы вызвалім 1000 чалавек
Камэнтуючы для Reuters вызваленьне больш 123 чалавек зь беларускіх турмаў, спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША ў Беларусі Джон Коўл «аддаў належнае» Аляксандру Лукашэнку.
«Я думаю, што ён рухаецца наперад, ён хоча больш нармалізаваных адносінаў са Злучанымі Штатамі і Захадам. Таму мы рухаемся ў гэтым кірунку. І, ідучы гэтым шляхам, я думаю, што ён адкрыты і да большай нармалізацыі адносінаў зь іншымі краінамі».
Ён пацьвердзіў зьняцьце амэрыканскіх санкцый адносна беларускіх калійных угнаеньняў.
«Пасьля месяцаў перамоваў агульная колькасьць (вызваленых) дасягае каля 300 чалавек, і адным з важных момантаў была падтрымка, якую я атрымаў ад прэзыдэнта Трампа і Рубіё. Дзяржаўны сакратар (Рубіё) цалкам падтрымліваў увесь гэты праект. Гэта дапамагае. Прэзыдэнт Лукашэнка гэта бачыць. Іншыя таксама гэта бачаць. І гэта мае вялікае значэньне», — сказаў Джон Коўл.
Паводле беларускіх праваабаронцаў, у беларускіх турмах застаюцца больш за 1000 палітзьняволеных. Камэнтуючы магчымыя наступныя вызваленьні, Джон Коўл выказаў пажаданьне, «каб гэта была адна вялікая група, але гэта трэба яшчэ ўзгадніць».
«Гэта лягістычная праблема — вывесьці каля тысячы чалавек і даставіць іх туды, куды трэба. Я думаю, што гэта больш чым магчыма, я лічу, што гэта верагодна, але спатрэбіцца яшчэ крыху часу — магчыма, празь некалькі месяцаў гэта адбудзецца».Читать полностью…
Зяленскі пагутарыў з вызваленай Калесьнікавай
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зеленскі пагаварыў з беларускай палітзьняволенай Марыяй Калеснікавай пасьля яе вызваленьня. Пра гэта паведаміў журналістам у суботу памочнік украінскага прэзыдэнта Дзьмітрый Літвін. Літвін расказаў журналістам, што кіраўнік вайсковай разьведкі Ўкраіны Кірыла Буданаў прысутнічаў пры прыёме зьняволеных, вызваленых Беларусьсю.
«Спадзяюся, хутка змагу абняць сваіх родных».
Першае інтэрвію Марыны Золатавай, кіраўніцы закрытага ўладамі парталу Tut.by, для праекту «Хочу жить»
«Вядома гэта адчуваньне неймавернага шчасьця». Марыя Калесьнікава пракамэнтавала сваё вызваленьне.
Відэа @hochu_zhyt
«З завязанымі вачыма праехаў усю Беларусь», — расказаў у Вільні вызвалены сёньня з калёніі ў Горках нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі.
Ён падзякаваў за сваё вызваленьне амэрыканскім дыпляматам. Бяляцкі сказаў, што не прасіў памілаваньня.
Жонка спэцпасланьніка ЗША ўзяла інтэрвію ў Лукашэнкі
https://smarturl.click/ZX6Yq
Жонка спэцыяльнага пасланьніка прэзыдэнта ЗША ў Беларусь Джона Коўла, вядомая амэрыканская журналістка Грэта Ван Сустэрэн была ў Беларусі падчас перамоваў амэрыканскай дэлегацыі з Аляксандрам Лукашэнкам і ўзяла ў яго інтэрвію.
Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X.
«Толькі што перасеклі мяжу з Беларусі ў Літву — прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, Джон Коўл і Дзяржаўны дэпартамэнт выцягнулі 123 палітвязьняў, а я ўзяла інтэрвію ў прэзыдэнта Лукашэнкі».
Сустракаем палітвязьняў на волі. УЖЫВУЮ ЗЬ ВІЛЬНІ
https://www.youtube.com/watch?v=e_iHRmypF20
Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі вызвалілі 123 палітычных зьняволеных. Сярод іх Марыя Калесьнікава, Віктар Бабарыка, Алесь Бяляцкі, Павал Севярынец ды іншыя. Большасьць зь іх вывезьлі ва Ўкраіну.
Вядома, што 5 вызваленых грамадзян Украіны і 104 вызваленых грамадзян Беларусі вывезьлі ва Ўкраіну. Вядома, што нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі вывезены ў Літву.
Радыё Свабода вядзе жывы эфір зь Вільні.
На фота: журналісты ля амэрыканскай амбасады ў Вільні, 13 сьнежня 2025 году
Першае фота Марыны Золатавай зь Кірылам Буданавым на волі ва Ўкраіне
Фота «Хачу жыць»
У Літву вывезьлі толькі 9 з 123 палітвязьняў, вызваленых Лукашэнкам
У Амбасадзе ЗША ў Літве паведамілі, што на літоўскую тэрыторыю вывезьлі толькі 9 беларускіх палітвязьняў, якіх вызвалілі паводле памілаваньня Аляксандра Лукашэнкі.
Яны знаходзяцца цяпер у Вільні.
Улады Беларусі вызвалілі Паўла Севярынца
Беларусь разам з украінцамі перадала Ўкраіне і 104 беларускіх грамадзян
Цяпер, як вынікае з паведамленьня ўкраінскага праекту «Хачу жыць», ва Ўкраіне знаходзяцца Марыя Калесьнікава, Віктар Бабарыка, Максім Знак, Павал Севярынец і Марыя Золатава.
Марыя Калесьнікава, Віктар Бабарыка, Алена Гнаўк - першыя фота на волі.
Читать полностью…
‼️ Мы пачынаем жывы эфір на YouTube-канале Свабода Premium.
Далучайцеся 👉 https://www.youtube.com/watch?v=TEjntBf95kg
Праваабаронцы «Вясны» пацьвердзілі вызваленьні іншаземных грамадзян
У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што сярод вызваленых – грамадзянін Польшчы Раман Галуза, асуджаны за «здраду дзяржаве» паводле артыкулу 356 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Яго ўтрымлівалі за кратамі зь ліпеня 2022 году.
На волі грамадзянін Японіі Наканісі Масатосі, асуджаны да сямі гадоў калёніі за «агентурную дзейнасьць».
Сярод памілаваных і вызваленых – грамадзянін Аўстраліі Аляксандр Сырыца, грамадзянка Латвіі Ганна Сакаленка, грамадзянка Літвы Марыя Батальёнак.
Як паведаміў Telegram-канал «Пул первого», Лукашэнка памілаваў 123 грамадзян розных краін, асуджаных у Беларусі «за злачынствы рознай накіраванасьці — шпіёнскую, тэрарыстычную і экстрэміскую дзейнасьць».
Сярод іх — грамадзяне Вялікай Брытаніі, ЗША, Літвы, Украіны, Латвіі, Аўстраліі, Японіі.
Сярод вызваленых – журналістка Марына Золатава. Яна знаходзілася за кратамі з 18 траўня 2021 году
https://smarturl.click/j7QYj
Раней Марыне Золатавай за мужнасьць прысудзілі міжнародную прэмію Ёгана-Філіпа Пальма.
Марыну Золатаву затрымалі 18 траўня 2021 году. У сакавіку 2023-га яе разам з гендырэктарам Людмілай Чэкінай суд пакараў 12 гадамі пазбаўленьня волі. Тэрмін яны адбывалі ў калёніі ў Гомлі.
На фота: былы галоўны рэдактар Tut.by Марына Золатава і былы гендырэктар Людміла Чэкіна ў судзе. Менск, 17 сакавіка 2023