radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

🎡 «Кола агляду» зь менскага парку Чалюскінцаў выставілі на продаж

У чым прычына? https://smarturl.click/0BO3W

«Кола агляду» было выраблена ў 2010 годзе. Адзначаецца, што атракцыён у працоўным стане, яго вышыня складае 27,5 м. У атракцыёне ёсьць адкрытыя і закрытыя кабінкі. Агульная ўмяшчальнасьць — каля 80 чалавек.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

BySol завяршыў выплаты палітвязьням, вызваленым і вывезеным у Літву 11 верасьня

https://smarturl.click/xV8vn

Дапамогу атрымаў 31 экс-палітвязень. Адзін чалавек адмовіўся ад атрыманьня сродкаў, папрасіўшы накіраваць іх іншым людзям, паведамілі ў фондзе.

Але рашэньне фонду накіраваць грошы наступнай партыі палітвязьняў, калі іх вызваляць, спадабалася ня ўсім.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Белавія» ў траўні запусьціць рэйсы ў Туніс

https://smarturl.click/qBqzd

Першы чартар зь Менску ў туніскі горад Энфіда павінен вылецець 22 траўня 2026 году. Палёты будзе выконваць самалёт Airbus A330-200.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На футбольным матчы Ўкраіна — Ісьляндыя ў Варшаве заўзятары трымалі банэры супраць Пуціна і Лукашэнкі

Зборная Ўкраіны выйшла ў этап стыкавых паядынкаў у адборы на чэмпіянат сьвету ў футболе, які налета прымуць Мэксыка, Канада і ЗША. Украінцы выгулялі сустрэчу ў каманды Ісьляндыі зь лікам 2:0.

Намінальна «хатні» матч Украіна праводзіла ў сталіцы Польшчы Варшаве з прычыны сытуацыі зь бясьпекай. Украінскае выданьне «Трыбуна» зьвярнула ўвагу на транспаранты, якія разгарнулі ўкраінскія заўзятары. Заўзятары падтрымлівалі імі Ўзброеныя сілы Ўкраіны, а таксама выступілі супраць Пуціна і Лукашэнкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча адкрыла два памежныя пераходы зь Беларусьсю — Кузьніцу і Баброўнікі. Яшчэ два пераходы на польска-беларускай мяжы застаюцца зачыненымі.

Беларускія памежнікі гавораць, што са свайго боку не зачынялі памежных пунктаў з Польшчай, але ня згадваюць, што стала прычынай такіх дзеяньняў польскага боку. Падрабязнасьці ў відэа Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 Кіраўнік МЗС Літвы дапускае, што памежныя пераходы ў Беларусь адкрыюцца раней, чым плянавалася

https://smarturl.click/4OyaX

Менск настойвае на палітычных перамовах зь літоўскім бокам і не пагаджаецца на адкрыцьцё эвакуацыйнага калідору для літоўскіх і іншых эўрапейскіх грузавікоў. Літва настойвае на тэхнічных перамовах, якія маюць прайсьці 18 лістапада.

Літоўскі міністар замежных справаў Кястуціс Будрыс заявіў, што Літва можа адкрыць два закрытыя памежныя пераходы зь Беларусьсю яшчэ да раней названай даты 30 лістапада.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Камітэце стандартызацыі расказалі, як будуць выкарыстоўваць штучны інтэлект

https://smarturl.click/206BA

Старшыня Дзяржаўнага камітэту стандартызацыі Беларусі Алена Маргунова заявіла, што штучны інтэлект неўзабаве будуць выкарыстоўваць пры сэртыфікацыі прадукцыі і паслуг.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За 10 месяцаў 2025 году аб’ём перавозак грузаў у Беларусі ўпаў больш чым на 3%

https://smarturl.click/vd8Q2

Аб’ём перавозак грузаў у студзені — кастрычніку 2025 году зьнізіўся на 3,1%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Раней аналітыкі Эўразійскага банку разьвіцьця патлумачылі значнае скарачэньне грузаабароту ў Беларусі «парушэньнем транспартна-лягістычных ланцужкоў, закрыцьцём паўднёвай часткі паветранай прасторы Расеі, спыненьнем перавозак у зносінах з Украінай».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Правялі перапіс беларускіх зуброў: у Белавескай пушчы іх пабольшала

https://smarturl.click/b5jRV

Паводле сайту беларускага Нацыянальнага парку «Белавеская пушча» на яго тэрыторыі цяпер пражывае 726 зуброў — гэта найбольшая мясцовая папуляцыя гэтых рэдкіх жывёлаў у Беларусі. У 2024 годзе ў беларускай частцы Белавескай пушчы налічвалі 690 зуброў.

Па дадзеных апошніх улікаў больш за 100 асобін зуброў зарэгістраваныя ў наступных месцах:

Нацыянальны парк «Белавеская пушча» (Камянецкі раён) — 726;
«Асіповіцкі досьледны лясгас» — 680;
Сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў «Азёры Гродзенскага раёна» — 529;
Паляўнічая гаспадарка «Чырвоны Бор» (Верхнядзьвінскі раён) — 348;
Палескі радыяцыйна-экалягічны запаведнік (Хойніцкі раён) — 212;
Ляндшафтны заказьнік «Налібоцкі» (Валожынскі раён) — 130;
Нацыянальны парк «Прыпяцкі» (Петрыкаўскі раён) — 124.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы заявілі пра дывэрсію на чыгунцы, якая вядзе ва Ўкраіну: выбух пашкодзіў рэйкі

https://smarturl.click/y68Lj

Дывэрсія адбылася ў Мазавецкім ваяводзтве на лініі Варшава — Люблін, якая далей ідзе ва Ўкраіну.

Выбуховая прылада зьнішчыла чыгуначныя рэйкі, паведаміў прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск на плятформе X.

Прэмʼер-міністар дадаў, што на месцы здарэньня працуюць службы тэрміновай дапамогі й пракуратура.

Раніцай у нядзелю, 16 лістапада, машыніст цягніка паведаміў праз тэлефон аб парушэньні чыгуначнай інфраструктуры ў раёне Жычына Гарволінскага павету, каля чыгуначнай станцыі Міка, паведаміла ваяводзкая паліцыя ў Радаме, піша агенцтва PAP.

Паводле інфармацыі мазавецкай паліцыі, папярэдняя праверка рэек выявіла пашкоджаньні на адным з участкаў. Ніхто не пацярпеў.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каўбаса «Настальгія» і шакаляд «Прэзыдэнт». Што яшчэ падарылі першаму паляку, які перасек мяжу ў Брузгах

https://smarturl.click/VR1Yg

Журналісты дзяржаўнага абласнога выданьня «Гродзенская праўда» падрыхтавалі і ўручылі падарунак першаму грамадзяніну Польшчы, які ўначы перасек мяжу ў адкрытым уначы 17 лістапада пункце пропуску «Брузгі».

«Наша краіна — вельмі міралюбная, і мы заўсёды нацэленыя на добрасуседзтва, на мірныя дачыненьні з грамадзянамі ўсіх дзяржаў, ня толькі суседніх», — сказала прадстаўніца абласнога выданьня.

У падарунку была каўбаса «Настальгія», цукеркі і набор шакалядак «Прэзыдэнт». Яшчэ мужчына атрымаў тры нумары «Гродзенскай праўды», а таксама сувэнір, імаверна зроблены да 85-годзьдзя выданьня, на якім напісана «Сіла ў адзінстве».

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па жылым квартале Балаклеі на Харкаўшчыне: ёсьць загінулыя і параненыя

https://smarturl.click/0BOvM

У Дзяржаўнай службе Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях паведамілі, што ў выніку начнога ракетнага ўдару расейскіх войскаў па жылым квартале горада Балаклея Харкаўскай вобласьці сама меней тры чалавекі загінулі і 13 атрымалі раненьні.

«Пацэльваньні ракет адбыліся па раёне шчыльнай забудовы жылога кварталу», — адзначаецца ў паведамленьні.

Сярод параненых — чацьвёра дзяцей. У выніку абстрэлу згарэў прыватны будынак, пашкоджаньні атрымалі сама меней два шматкватэрныя жылыя дамы, дзіцячы садоў і прыватныя аўтамабілі.

На фота: наступствы ракетнага абстрэлу Расеяй украінскага горада Балаклея

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Арлоў, Ластоўскі, Муракамі і энцыкляпэдыі для падлеткаў. Якія кнігі ў Беларусі прызнаюць экстрэмісцкімі і хто гэта вырашае

https://smarturl.click/qBqJ9

У Беларусі каля сотні кніг на самыя розныя тэмы прызнаныя цяперашнімі ўладамі «экстрэмісцкімі» альбо «здольнымі нанесьці шкоду нацыянальнай інтарэсам Рэспублікі Беларусь». Свабода паспрабавала знайсьці лёгіку: паводле якіх крытэраў ажыцьцяўляўся адбор. Не знайшла.

Поўнага зручнага пераліку кніг, якія прызнаныя Міністэрствам інфармацыі Беларусі «экстрэмісцкімі» — з назвамі, аўтарамі і нумарамі судовых рашэньняў — у публічнай прасторы не апублікавана.

На сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі ёсьць прынамсі два афіцыйныя сьпісы так званай «забароненай літаратуры». Да таго ж ёсьць і нефармальны сьпіс, якога не існуе ў адкрытым, афіцыяльным выглядзе, але бібліятэкі і кнігарні ведаюць, якіх аўтараў непажадана мець у доступе. Гэты сьпіс ствараецца праз даносы, «парады» ідэолягаў і самацэнзуру.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аднавілі працу два пункты пропуску на мяжы з Польшчай. У чарзе на выезд – больш за 2 тысячы транспартных сродкаў


У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі паведамілі б аднаўленьні дзейнасьці двух памежных пунктаў пропуску на мяжы з Польшчай.

Як вынікае зь інфармацыі на афіцыйным сайце ведамства, у чарзе на выезд у Польшчу ў пункце пропуску Берасьце стаяць 75 аўтобусаў і 1600 легкавых аўтамабіляў, у пункце пропуску Бераставіца, які аднавіў 17 лістапада працу – 27 легкавых аўтамабіляў і 3 аўтобусы, у пункце пропуску Казловічы – 400 грузавікоў.

Два пункты пропуску Кузьніца Беластоцкая-Брузгі і Баброўнікі-Бераставіца адкрыліся а 2:00 17 лістапада пасьля некалькіх гадоў спыненьня іх дзейнасьці пасьля выраку польскаму актывісту і журналісту Анджэю Пачобуту і незаконнага патоку мігрантаў.

На фота: аднаўленьне пунктаў пропуску на мяжы з Польшчай

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 16 лістапада

📌 «Антошкіна, 3». Партрэты жанчын, якія прайшлі праз калёнію №4 і засталіся сабой

📌 Літоўскі міністар расказаў, як вучыўся чытаць па-беларуску з часопіса «Вожык»

📌 Польскі суд стаў на бок жанчыны, якая дапамагла беларускаму ўцекачу перайсьці мяжу

📌 5 цытатаў ляўрэата прэміі Гедройця пра вяртаньне да сабе і Беларусі

📌 Прадстаўнік Генштабу анансаваў чарговыя вучэньні АДКБ на тэрыторыі Беларусі

📌 Удава першай ахвяры Чарнобыльскай аварыі загінула ад расейскага ўдару па Кіеве

📌 Апранаемся па-восеньску. МОЎНЫ ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📌Галоўнае за 17 лістапада на Радыё Свабода

Аднавілі працу два пункты пропуску на мяжы з Польшчай

Хто зь беларусаў зможа езьдзіць праз памежныя пераходы, адкрытыя сёньня Польшчай. «ПіК Свабоды»

Кіраўнік МЗС Літвы дапускае, што памежныя пераходы ў Беларусь адкрыюцца раней, чым плянавалася

Выведка Ўкраіны выявіла ў Беларусі факты вывучэньня расейскімі вайскоўцамі шляхоў хуткага перакіданьня войскаў

У Польшчы заявілі пра дывэрсію на чыгунцы, якая вядзе ва Ўкраіну: выбух пашкодзіў рэйкі

Правялі перапіс беларускіх зуброў: у Белавескай пушчы іх пабольшала

«Спроба схаваць праблемы». Рыжычэнка і Фрыдман пра намер Лукашэнкі пазбавіць «бясплатнай мэдыцыны» тых, хто за мяжой

Украіна і Францыя падпісалі пагадненьне аб пастаўках зьнішчальнікаў Rafale

Літоўскія сілавікі расказалі, што выявілі падчас спэцапэрацыі супраць кантрабанды цыгарэт зь Беларусі

Частка аўтобусных рэйсаў зь Беларусі ў Польшчу зьмяніла пункт уезду на мяжы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❗️ Частка аўтобусных рэйсаў зь Беларусі ў Польшчу зьмяніла пункт уезду на мяжы

https://smarturl.click/RekaW

З 17 лістапада на беларуска-польскай мяжы для аўтобусаў адкрылі пункт пропуску «Бераставіца/Баброўнікі». Шэраг перавозьнікаў пераарыентавалі свае маршруты праз гэты пераход. Такія аўтобусы цяпер ня будуць заяжджаць у Берасьце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўскія сілавікі расказалі, што выявілі падчас спэцапэрацыі супраць кантрабанды цыгарэт зь Беларусі

https://smarturl.click/vd8l2

Падчас апэрацыі выяўленыя «дзясяткі адзінак GPS-навігатараў, сродкаў сувязі і мабільных прылад», якія выкарыстоўваліся для дастаўкі ў краіну цыгарэт з дапамогай паветраных шароў. Таксама выяўлены больш за 100 асобаў, якія мелі дачыненьне да кантрабанды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦🇫🇷 Украіна і Францыя падпісалі пагадненьне аб пастаўках зьнішчальнікаў Rafale

https://smarturl.click/E1YLg

Прэзыдэнты Францыі і Ўкраіны Эманюэль Макрон і Ўладзімір Зяленскі падпісалі пагадненьне аб ваеннай дапамозе Ўкраіне. Цырымонія адбылася на авіябазе Вілякубле пад Парыжам. Падрабязнасьці дакумэнту не раскрываюцца, але вядома, што ён прадугледжвае пастаўкі францускіх зьнішчальнікаў Rafale для Ўзброеных сіл Украіны.

Зяленскі заявіў, што разьлічвае атрымаць ад Францыі да 100 самалётаў Rafale. Украінскія СМІ таксама паведамляюць, што Кіеў спадзяецца на перадачу сыстэм СПА і некалькіх мадэляў бесьпілётнікаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фонд BySol ініцыяваў калядны збор для дзяцей палітзьняволеных

https://smarturl.click/3Q78p

Сёлета чакаецца больш за 200 заявак, мэта кампаніі — сабраць 20 000 эўра, што дазволіць выплаціць па 100 эўра на кожнае дзіця.

Заяўкі прымаюцца онлайн да 21 сьнежня 2025 году, выплаты будуць адбывацца па меры паступленьня сродкаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Спроба схаваць праблемы». Рыжычэнка і Фрыдман пра намер Лукашэнкі пазбавіць «бясплатнай мэдыцыны» тых, хто за мяжой

https://smarturl.click/zdO3Z

Ці Лукашэнка адмяняе «бясплатную мэдыцыну»? Гэтыя ў выніковым «ПіКу Свабоды» абмеркавалі з палітыкам Аляксандрам Фрыдманам і эканамісткай Алісай Рыжычэнкай.

Аляксандар Лукашэнка чарговым разам абурыўся тым, што беларусы зьяжджаюць за мяжу, працуюць там, плацяць падаткі там, а ў Беларусь прыяжджаюць нібыта дзеля бясплатнай мэдыцыны. Лука\шэнка заявіў, што ў сувязі з гэтым будуць уведзены адпаведныя зьмены.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто зь беларусаў зможа езьдзіць праз памежныя пераходы, адкрытыя сёньня Польшчай

🎥 https://youtube.com/live/-V09BL4NmX4

У ноч на 17 лістапада ўлады Польшчы зноў адкрылі два памежныя пераходы зь Беларусьсю — Кузьніцу і Баброўнікі.

❓Ці можна казаць, што для беларусаў адкрыліся новыя магчымасьці падарожнічаць?
❓І ці варта чакаць нармалізацыі адносінаў паміж Беларусьсю і Польшчай?

Гэта ў праграме «ПіК Свабоды» абмяркоўваюць галоўны рэдактар польскага сайту Белсату Міхал Кацэвіч і аналітык Радыё Свабода Юры Дракахруст.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці шмат вы ведаеце пра Аксамітную рэвалюцыю? ТЭСТ

https://smarturl.click/13BEy

17 лістапада 1989 году ў Чэхаславаччыне пачаліся шматдзённыя пратэсты, пасьля якіх камуністычнае кіраўніцтва сышло ў адстаўку. Паспрабуйце адказаць на сем пытаньняў пра тыя падзеі, якія ў чэхаў атрымалі назву «Аксамітная рэвалюцыя».

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Актывіста з Нароўлі абвінававацілі ў «здрадзе дзяржаве»

Грамадзкі актывіст з Нароўлі Мікола Віткоўскі зьнік некалькі месяцаў таму. Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што супрацоўнікі КДБ затрымалі яго ў верасьні і цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА турмы № 4 у Магілёве. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве», піша «Вясна».

Мікола — грамадзкі актывіст, сябра партыі «Народная грамада». Раней яго шмат разоў затрымлівалі і арыштоўвалі паводле адміністрацыйных справаў. Што стала нагодай для завядзеньня супраць яго крымінальнай справы з абвінавачваньнямі ў «здрадзе дзяржаве» пакуль невядома.

13 лістапада праваабаронцы даведаліся, што ў турме № 4 ў Магілёве трымаюць актывіста з Калінкавічаў Аляксандра Елісеева. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» і «абразе Лукашэнкі».

На фота: Мікола Віткоўскі, крыніца - праваабарончы цэнтар «Вясна»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі за «экстрэмізм» пакаралі прадпрымальніка, які да суду жыў пад Масквой

https://smarturl.click/nVqB4

Тры гады зьняволеньня за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» — такі вырак вынес суд у Менску беларускаму прадпрымальніку з Расеі Аляксею Прохарчыку.

Яго затрымалі ў Беларусі ў лістападзе 2024 году, калі, як паведаміла «Наша ніва», ён прыехаў на пахаваньне бацькі. Амаль праз год, у верасьні 2025 году ў менскім гарадзкім судзе Прохарчыка прызналі вінаватым паводле першай і другой частак артыкулу 361-4 КК за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» і асудзілі на 3 гады зьняволеньня, паведамляе «Вясна». Паводле праваабаронцаў, гэтак прадпрымальніка пакаралі за дапамогу прадуктамі пацярпелым ад рэпрэсіяў праз ініцыятыву INeedHelpBy. Палітвязень адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 2 у Бабруйску.

Аляксею Прохарчыку 37 гадоў, ён родам з Менску, у Расеі меў бізнэс, жыў з сям’ёй у Падмаскоўі паводле віду на жыхарства.

На фота: Менскі абласны суд, ілюстрацыя

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выведка Ўкраіны выявіла ў Беларусі факты вывучэньня расейскімі вайскоўцамі шляхоў хуткага перакіданьня войскаў

https://www.svaboda.org/a/33593645.html

Колішні намесьнік кіраўніка Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Ільля Паўленка заявіў, што ў Беларусі расейскія вайскоўцы знаходзіліся ў цывільнай форме і вывучалі магчымасьці альтэрнатыўнага чыгунцы шляху хуткага перакіданьня войскаў.

«Мы выяўлялі такія факты, як знаходжаньне расейскіх войскаў у цывільнай форме, паездкі па Беларусі з мэтай вывучэньня стану дарог, грунтоў, наколькі яны прамярзаюць, наяўнасьці сельгастэхнікі. Для чаго? Для таго, каб мець магчымасьць ствараць пляны хуткага перакіданьня войскаў. Ня толькі, як мы мяркуем, што яны могуць перакінуць там 30 тысяч па чыгунцы па лініі Віцебск — Берасьце, але і іншымі шляхамі», — сказаў Ільля Паўленка на IV беларуска-ўкраінскім Форуме Астроскіх, паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Укрінформ

На фота: расейская вайсковая тэхніка і вайскоўцы ў Беларусі, 2025 год

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Польшчы патлумачылі, чаму адкрылі два пераходы на мяжы зь Беларусьсю

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы падкрэсьліла, што рашэньне адкрыць 17 лістапада два памежныя пераходы з Беларусьсю стала магчымым дзякуючы ўшчыльненью аховы мяжы, на якой рабіліся масавыя спробы незаконнага трапляньня ў Польшчу.

Рашэньне было прынята, сярод іншага, пасьля кансультацый з мясцовымі ўладамі і прадпрымальнікамі з Падляскага ваяводзтва, якія даўно патрабуюць адкрыцьця хаця б аднаго аўтамабільнага памежнага пераходу ў рэгіёне, піша агенцтва ПАП.

«Калі мяжа застаецца шчыльнай, калі польская дзяржава будзе ведаць, што яна ў бясьпецы, мы адкрываем гэтыя два пераходы», — сказаў падляскі ваявода Яцэк Бжазоўскі на прэс-канфэрэнцыі ў Баброўніках. Ён падкрэсьліў, што падчас закрыцьця абодвух пераходаў «падляскія прадпрымальнікі трацілі свае даходы і сродкі да існаваньня».

Ён адзначыў, што Падляскае ваяводзтва — гэта, з аднаго боку, сельскагаспадарчы рэгіён, але з іншага боку, рэгіён, у якім трансмежны і прымежны гандаль адыгрываў і працягвае адыгрываць фундамэнтальную ролю.

«Скасаваньне гэтага ў 2021 і 2023 гадах проста прывяла да заняпаду адной з галоўных частак эканомікі — прадпрымальніцкай эканомікі ў нашым рэгіёне», — сказаў Бжазоўскі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

BelPol: беларускія вытворцы вайсковай прадукцыі выйдуць на пік сваіх магутнасьцяў у сярэдзіне 2027 году

https://smarturl.click/e0k3Y

«Мы пра гэта яшчэ ня можам казаць гучна, але ў Беларусі будуюць інфраструктуру вайсковага прызначэньня. Гэтая інфраструктура не патрэбная для краіны, калі яна не рыхтуецца да вайны. [...] На жаль, я не магу распавесьці пра гэта больш падрабязна, але вось гэта ўсё ў Беларусі ёсьць. І кожны разумее, для чаго гэта ўсё», — працытавала выданьне «Позірк» прадстаўніка ініцыятывы BelPol Ўладзімера Жыгара выданьне «Позірк».

Паводле яго, беларускія прадпрыемствы ўжо пастаўляюць у Расею, напрыклад, рэактыўныя снарады калібрам 122 мм, і Расея «гэта ўсё выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны».

Беларускія ваенныя заводы выйдуць на пік сваіх магутнасьцяў у сярэдзіне 2027 году, адзначыў прадстаўнік арганізацыі. «Што будзе далей? Гэта можа выкарыстоўвацца ў вайне супраць Украіны, а можа яшчэ і супраць краін NATO», — мяркуе Жыгар (на фота).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Cёньня адзначаецца Міжнародны дзень студэнта

17 лістапада 1939 году нацысты ранкам уварваліся ў студэнцкія інтэрнаты ў Чэхаславачыне. Больш за 1200 студэнтаў былі арыштаваныя і заключаныя ў канцлягер. Дзевяць студэнтаў і актывістаў студэнцкага руху былі пакараныя сьмерцю ў сутарэньнях турмы без судовага прысуду. На фота: Студэнты выйшлі на акцыю салідарнасьці з затрыманымі падчас пасьлявыбарчых пратэстаў у Менску. 17 лістапада 2020 году

Больш пра падзеі дняў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце тут: https://smarturl.click/206vD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

5 цытатаў ляўрэата прэміі Гедройця пра вяртаньне да сабе і Беларусі

https://smarturl.click/DYkxe

Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця 15 лістапада атрымаў Сяргей Дубавец за кнігу «Занзібар. Сталеньне маладой душы». Мы сабралі 5 цытатаў зь леташняга інтэрвію Дубаўца Радыё Свабода пасьля выхаду кнігі ў сьвет у праскім выдавецтве «Вясна».

— Я крыху паезьдзіў па сьвеце, бачыў розныя «віды» жыцьця, але толькі на Занзібары яно здалося мне такім, якім я бачыў і разумеў яго ў дзяцінстве. Прычым на афрыканскім востраве гэта жывое жыцьцё, а таго майго дзіцячага — ці ў Мазыры, ці ў бабулі ў Мялешкавічах, ці на Круглай у Менску — даўно няма і сьледу...

Читать полностью…
Subscribe to a channel