14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Асноўнае за 11 лістапада
• «Будуць менш хадзіць у кавярні, а каву піць дома». Што адбываецца з кавай у Беларусі і ці будуць далей расьці цэны
• Што ёсьць Беларусь у замежнапалітычнай стратэгіі ЗША. Аналіз Валера Карбалевіча
• Лукашэнка абвясьціў распродаж «домікаў на сяле», у якія ўклаў мільярды, — магчымыя зьніжкі да адной базавай
• Улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і ўсе сацыяльныя сеткі Сяргея Ціханоўскага
• «Прапусьцілі празь мясарубку». Беларуская мастачка ў Вільні прэзэнтавала інсталяцыю пра мігрантаў
• Сярод выкрадзеных расейцамі пры адступленьні з Херсону — карціны Бялыніцкага-Бірулі і Паплаўскага
• Эўразьвяз гатовы пашырацца далей. Якія краіны далучацца і калі?
• Палітвязьня Пачобута ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы
• Сястра Рамана Бандарэнкі: «Мы памятаем усіх людзей і ведаем, што яны зрабілі»
• «Упершыню за тры гады да мяне нехта зьвярнуўся з павагай», — Шчыракова пра сустрэчу з Коўлам
• Як расейцы вучылі нас размаўляць матам. Сяргей Дубавец — пра словы Сьвятланы Алексіевіч
• У Грузіі разбіўся турэцкі вайсковы самалёт
• Палова ўкраінцаў нэгатыўна ставяцца да беларусаў, больш за траціну — станоўча
• Літоўскія перавозьнікі ўжо заплацілі ў бюджэт Беларусі каля 5 млн эўра за прастой грузаў
• У расейскіх рэгіёнах пачалі адключаць мабільны інтэрнэт «да канца вайны»
Ларыса Шчыракова — спэцпасланьніку Джону Коўлу: «Вы даяце надзею, што мы ўсе выйдзем»
https://smarturl.click/zdOmE
Былая палітзьняволеная Ларыса Шчыракова зьвярнулася да спэцпасланьніка Джона Коўла, пры пасярэдніцтве якога вызвалілі яе і яшчэ 50 палітвязьняў.
«Калі мы бачылі па тэлевізары вашыя перамовы з Лукашэнкам напрыканцы чэрвеня. І нам там, у гэтым інфармацыйным матэрыяле паведамілі, што яны працягваліся 6 гадзін. Мы былі перакананыя што частка гэтай размовы была прысьвечаная нам.Читать полностью…
І мы ўсьведамлялі, што вы змагаецеся за нас. Што вы дамагаецеся нашага вызваленьня.
Гэта было неверагодна. Вы далі нам такую надзею моцную. Проста вы нас вельмі моцна падтрымалі маральна — і даяце нам надзею, што мы ўсе выйдзем».
Літоўскія перавозьнікі ўжо заплацілі ў бюджэт Беларусі каля 5 млн эўра за прастой грузаў
https://smarturl.click/L36Ll
Зь Беларусі ня могуць вярнуцца ў Літву каля 4,5 тысячы транспартных сродкаў: ад 1,5 да 2 тысяч грузавікоў і каля 3 тысяч паўпрычэпаў, заявіў DW віцэ-прэзыдэнт літоўскай асацыяцыі аўтаперавозьнікаў Linava Алегас Тарасавас.
Паводле яго, перавозьнікі «за мінулы тыдзень прыкладна 5 млн эўра заплацілі ў беларускі бюджэт, якія не павінны былі плаціць».
У фурах могуць быць прадукты, мэдыкамэнты, адзеньне, прадукцыя прамысловых прадпрыемстваў. Што будзе з гэтымі грузамі — незразумела.
«Калі прастаім да 30 лістапада, гэта катастрофа», — кажа Тарасавас.Читать полностью…
Лукашэнка даручыў Рыжанкову правесьці перамовы зь Літвой наконт мяжы
https://smarturl.click/y68aJ
Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, распараджэньне аб гэтым ён аддаў 11 лістапада пасьля дакладаў міністра замежных справаў Максіма Рыжанкова, старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту Канстанціна Моластава і кіраўніка Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Івана Тэртэля.
Перамовы беларускі бок мае намер правесьці зь «літоўскімі ўпаўнаважанымі асобамі, адказнымі за гэты кірунак». Каардынацыю перамоў даручылі дзяржаўнаму сакратару Савету бясьпекі Аляксандру Вальфовічу.
Літва ж увечары 10 лістапада зьвярнулася да Менску з просьбай дазволіць праезд грузавікоў сваіх кампаній у Літву.
11 лістапада міністар унутраных спраў Уладзіслаў Кандратовіч заявіў, што адказу пакуль няма.
Як расейцы вучылі нас размаўляць матам. Сяргей Дубавец — пра словы Сьвятланы Алексіевіч
https://smarturl.click/AxJ8O
💬 «Расейская мова сыходзіць з Украіны роўна настолькі, наколькі яна заняла месца ўкраінскай мовы. Заняла гвалтам, мільёнамі пакладзеных жыцьцяў, ГУЛАГАм… Яна сыходзіць ня так, як гарачым жалезам на Данбасе вынішчаецца ўсё ўкраінскае. У параўнаньні з гэтым дзікунствам яна сыходзіць ціха», — піша Сяргей Дубавец.
«Сьвятлана Алексіевіч выказала думку, што цяперашняя сытуацыя ва Ўкраіне — „гэта часовая зьява, выкліканая адчаем, а не пастаянная тэндэнцыя“. Па-мойму, вяртаньне да роднага можа быць выклікана толькі любоўю, але ніяк не адчаем.
Адчай адназначна выклікала б вяртаньне СССР і параза Ўкраіны ў вайне. Адчай цяпер выклікае тое, што чыніць менская хунта.
Калісьці Сьвятлана Алексіевіч сказала, што беларусам трэба стаць беларусамі. То бок самаўсьвядоміцца і гаварыць па-беларуску. Думаю, у той момант прапагандысцкі стэрэатып „чырвонага чалавека“ адпусьціў яе шукальніцу-душу на волю».
Сястра Рамана Бандарэнкі: «Мы памятаем усіх людзей і ведаем, што яны зрабілі»
Раман Бандарэнка 11 лістапада 2020 года выйшаў у свой двор у Менску. Там, дзе былі развешаныя бел-чырвона-белыя стужкі, невядомыя пачалі іх зразаць. Раман напісаў у дваровым чаце: «Я выходжу». У двары яго затрымалі і жорстка білі. 12 лістапада Раман Бандарэнка памёр.
Вольга Кучарэнка, сястра Рамана Бандарэнкі, кажа: «Мы памятаем усіх людзей і ведаем, што яны зрабілі. І будзем чакаць моманту, калі яны будуць прыгавораныя на тое, што заслужылі».
«Як толькі будзе магчымасць працягнуць барацьбу за тое, каб справядлівасць перамагла, каб людзі былі пакараныя, я буду гэта рабіць».Читать полностью…
Эўразьвяз гатовы пашырацца далей. Якія краіны далучацца і калі? Аналіз Рыкарда Юзьвяка
https://smarturl.click/4OyLW
Штогадовая справаздача Эўрапейскай камісіі аб пашырэньні ЭЗ паказвае, што яго выканаўчы орган сур’ёзна настроены прыняць новых сяброў да заканчэньня свайго пяцігадовага мандату ў канцы 2029 году.
І ён вызначыў чатырох кандыдатаў: Альбанію, Малдову, Украіну і Чарнагорыю, піша Рыкард Юзьвяк, эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.
На фота: віцэ-прэзыдэнтка Эўрапейскай камісіі Кая Калас прэзэнтуе штогадовы пакет дакумэнтаў аб пашырэньні Эўрапейскага Зьвязу ў Брусэлі 4 лістапада 2025 году. Сёлетні даклад меў выразнае геапалітычнае адценьне
«Прапусьцілі празь мясарубку». Беларуская мастачка ў Вільні прэзэнтавала інсталяцыю пра мігрантаў. ФОТА
https://smarturl.click/Qbwo0
У творчай прасторы Kropka ў Вільні адкрылася выстава «Перамолатыя міграцыяй» — падборка твораў мастачкі Аліны Чорнай, прысьвечаных тэме, якая стала часткаю жыцьця соцень тысяч беларусаў.
«Такое адчуваньне, быццам нас прапусьцілі празь мясарубку й кінулі ў новую рэальнасьць, дзе нам даводзіцца зноў сябе знаходзіць», — мастачка кажа Свабодзе пра пачуцьці, якія вызначылі мастацкую мову выставы.
На фота: мастачка Аліна Чорная
«ГУЛАГ у чыстым выглядзе»
Гомельская калёнія №4. Былыя палітзьняволеныя жанчыны, якія былі там, называюць яе па-рознаму: ГУЛАГ, псыхбальніца, пекла.
Дзевяць гісторый пра тое, як выжыць у месцы, дзе цябе ламаюць сыстэмна: праца да зьнямогі ў сьпёцы, катаваньні ў штрафным ізалятары. «Лепш бы білі», – кажа адна з іх пра псыхалягічны тэрор.
Але гэта яшчэ і пра супраціў. Пра Girl Power па-беларуску. Пра тое, як жанчыны шылі форму для сілавікоў і пляваліся ў яе. Пра Машу Калесьнікаву, якая не здавалася нават там. Пра годнасьць, якую нельга адабраць
Лукашэнка абвясьціў распродаж «домікаў на сяле», у якія ўклаў мільярды, — магчымыя зьніжкі да адной базавай
https://smarturl.click/0BOLp
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб удасканаленьні парадку продажу сельскагаспадарчымі арганізацыямі жылых памяшканьняў».
«Сельскагаспадарчым арганізацыям-уласнікам пустога жыльля пры продажы яго на аўкцыёне будзе дазволена зьніжаць пачатковую цану жылых памяшканьняў пры правядзеньні паўторных таргоў на 50 працэнтаў, наступных — на 80 працэнтаў». Цяпер кожны наступны аўкцыён цана зьніжаецца на 10 працэнтаў ад пачатковай.
«У выпадку, калі аўкцыён па продажы, праведзены з паніжэньнем пачатковай цаны на 80%, не адбыўся, такія жылыя памяшканьні можна будзе прадаваць за адну базавую велічыню», — піша набліжаны да Лукашэнкі канал «Пул першага». Яна складае на сёньня 42 рублі.
Праграма «Пяць домікаў на сяле», абвешчаная Лукашэнкам у 2000-я, каб адрадзіць вёску, прывяла да будаўніцтва многіх дамоў у сельскай мясцовасьці, якія так і засталіся пустымі.
Фота ілюстрацыйнае
Блогера асудзілі на 4 гадоў калёніі пасьля некалькіх гадоў падпольля ў Беларусі
https://smarturl.click/ggqeR
36‑гадовага мазырскага блогера Максіма Шуканава затрымалі і асудзілі на чатыры гады калёніі паводле палітычных артыкулаў, піша «Наша ніва».
Шуканаў вёў ютуб-канал Union Bell, у якім аналізаваў палітычныя працэсы і вайну Расеі ва Ўкраіне. Вядома, што ён некалькі гадоў хаваўся ад дзяржаўных органаў.
Нават пасьля таго, як рэпрэсіі ўзмацніліся, Максім не выяжджаў з краіны. Разам са сваёй нявестай блогеркай Палінай Зыль ён перайшоў на падпольнае становішча. Пара пазьбягала кантактаў з беларускай дзяржавай, аднак у лютым 2025 года ўрэшце давялося зьвярнуцца да мэдыкаў, бо ў Максіма абвастрыліся праблемы са здароўем на фоне арышту бацькі Ігара Шуканава. Пасьля гэтага яго затрымалі. Арыштавалі і Паліну. Ёй прызначылі год калёніі за ўдзел у пратэстах (арт. 342 КК), аднак цяпер яна зноў у СІЗА паводле іншага абвінавачаньня.
Фота ілюстрацыйнае
Выезду ў Польшчу 11 лістапада чакаюць амаль 4 000 грузавікоў і легкавых аўтамабіляў, аўтобусаў няма
Як паведамілі на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі на 8-ю гадзіну раніцы 11 лістапада, выезду ў Польшчу чакалі 2950 легкавых аўтамабіляў і 850 грузавікоў.
На беларуска-латвійскай мяжы ў пункце «Грыгораўшчына» сёньня стаяць 190 фур, у пятніцу 7 лістапада ў ёй было 360 грузавікоў.
Пасьля прылёту зь Беларусі балёнаў з кантрабанднымі цыгарэтамі літоўскі ўрад закрыў два пункты пропуску на мяжы з Беларусьсю.
Як раней паведамляў Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі, у сувязі з закрыцьцём літоўскімі ўладамі мяжы з Беларусьсю ў шэсьць разоў вырасла чарга легкавых транспартных сродкаў на выезьдзе ў Польшчу ў пункце пропуску «Берасьце».
Калі тыдзень таму выезду празь беларуска-польскую мяжу ў сярэднім чакалі 300-400 аўтамабіляў, то цяпер іх больш за 2500.
31 кастрычніка ўрад Беларусі пастанавіў забараніць праезд літоўскім фурам праз пункты пропуску іншых краін.
Асноўнае за 10 лістапада
• Беларускіх кантрабандных цыгарэт стала менш мінімум удвая, але цяпер яны спыняюць працу аэрапортаў. Як зьмянілася кантрабанда ў Літву
• Лукашэнка прыгразіў канфіскацыяй літоўскіх фураў і анансаваў перамовы з дэлегацыяй ЗША
• Кавалеўскі пра Коўла: «Такіх людзей называюць акуламі, якія могуць правесьці самыя складаныя перамовы»
• Франак Вячорка: «Лукашэнку амэрыканцы патрэбныя нашмат болей, чым амэрыканцам Лукашэнка»
• ГУЛАГ, армія, пекла. Што адбываецца ў жаночай калёніі ў Гомлі
• «Чалавек можа проста зьнікнуць — і ўсё». Аповед былой пацыенткі псыхіятрычнай лякарні
• Нарастае адмоўнае сальда ў замежным гандлі Беларусі таварамі
• На фэстывалі Pradmova назвалі пераможцаў прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады
ГУЛАГ, армія, пекла. Што адбываецца ў жаночай калёніі ў Гомлі
https://www.youtube.com/watch?v=eP-mxVdyYR8
Дзевяць былых палітзьняволеных жанчын расказваюць пра тое, што адбываецца ў гомельскай калёніі № 4 на Антошкіна, 3. Псыхалягічны ціск, рабская праца ў швейным цэху, катаваньні холадам у ШЫЗА, ежа з чарвякамі. «Гэта ГУЛАГ», — кажуць палітзьняволеныя.
Але гэта таксама гісторыі пра тое, як захаваць чалавечую годнасьць там, дзе цябе ламаюць штодня. Пра Машу Калесьнікаву з чырвонай памадай, пра танцы ў камэрах і пра тое, што дае сілы не здавацца і выжыць.
«Чалавек можа проста зьнікнуць — і ўсё». Аповед былой пацыенткі псыхіятрычнай лякарні
https://smarturl.click/qBq0v
Беларуска правяла амаль месяц у закрытым аддзяленьні адной з абласных псыхіятрычных лякарняў краіны. У размове з праваабаронцамі «Вясны» яна апавяла пра тое, як апынулася ў стацыянары і што там пабачыла: зьбіцьцё і прымусовую працу, поўную ізаляцыю ад зьнешняга сьвету.
💬 «Пытаюцца, чаму вы сюды трапілі? І трэба падгадаць з адказам. Калі чалавек падгадаў з адказам, у яго ёсьць шанец выйсьці. Калі не — то не. Слушны адказ: чалавек прызнае, што ня меў рацыю, што ён усё ўсьвядоміў, што зразумеў, як трэба паводзіць сябе правільна».
💬 «Само ўтрыманьне — гэта як турма. Ніхто ня кажа, што з табой будуць рабіць. Гэта значыць, чалавек туды трапляе — яму проста робяць укол, лекі любыя даюць, калі ён адмаўляецца глытаць, яму пхаюць. Калі ён адмаўляецца што-небудзь рабіць, яго прывязваюць, калі ён пачынае абурацца — яго пачынаюць зьбіваць».
🇻🇪 Вэнэсуэла абвясьціла пра маштабнае разгортваньне войскаў у адказ на вайсковую прысутнасьць ЗША
https://smarturl.click/7vjD7
Вэнэсуэла разгортвае зброю, у тым ліку абсталяваньне расейскай вытворчасьці, і плянуе зладзіць супраціў у партызанскім стылі або пасеяць хаос у выпадку паветранага або наземнага нападу ЗША, перадае Reuters.
Такі падыход — маўклівае прызнаньне недахопу пэрсаналу і абсталяваньня ў паўднёваамэрыканскай краіне, піша агенцтва.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаў здагадку аб магчымасьці наземных апэрацый у Вэнэсуэле, заявіўшы, што «наступнай будзе зямля» пасьля шматлікіх удараў па меркаваных суднах, якія займаюцца незаконным абаротам наркотыкаў у Карыбскім моры, і значнага нарошчваньня амэрыканскага вайсковага засяроджаньня ў рэгіёне.
Пазьней ён адмаўляў, што разглядаў магчымасьць удараў унутры Вэнэсуэлы.
Кіраўнік Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура заявіў, што Трамп імкнецца зрынуць яго, і што грамадзяне Вэнэсуэлы і вайскоўцы будуць супраціўляцца.
🇷🇺 У расейскіх рэгіёнах пачалі адключаць мабільны інтэрнэт «да канца вайны»
https://smarturl.click/lAq3B
Ульянаўская вобласьць Расеі абвясьціла пра бестэрміновае адключэньне мабільнага інтэрнэту ў пэўных месцах «па рашэньні фэдэральных уладаў».
Меры будуць пашыраныя і на іншыя вобласьці, зазначыў міністар лічбавага разьвіцьця рэгіёну.
Улады заявілі, што даступныя будуць толькі сайты зь «белых сьпісаў»: «Дзяржаўныя паслугі», «Яндэкс», «Укантакце», Ozon, Wildberries і сыстэма «Мір».
Але мясцовыя жыхары наракаюць, што нават гэтыя рэсурсы недаступныя:
«Няхай ня хлусяць, у Дзяржпаслугі не заходзіць, у Вайлдбэрыз таксама, у банкі не заходзіць. Усе сфэры спыніліся, заплаціць немагчыма, у шмат якіх крамах не працуюць тэрміналы. У падатковую прыйшлі, у іх нічога не працуе, у „Сбербанк“ прыйшлі — дапамагчы ня могуць», — напісала адна з карыстальніц.
🇺🇦 Палова ўкраінцаў нэгатыўна ставяцца да беларусаў, больш за траціну — станоўча
https://smarturl.click/aRgdg
Такія вынікі апытаньня, праведзенага інстытутам «Палітычная сфэра» ў кастрычніку.
❌ «Вельмі дрэнна» — 14,4% (−2,9% у параўнаньні з 2023 г.)
🟠 «Хутчэй дрэнна» — 35,4% (+1,7%)
🟩 «Хутчэй добра» — 31,9% (+2,2%)
💚 «Вельмі добра» — 3,7% (−0,5%)
📉 36,8% лічаць Беларусь цалкам залежнай ад Расеі
⚠️ 24,4% — што краіна фактычна акупаваная РФ
✂️ 26,4% выступаюць за поўны разрыў адносінаў зь Менскам (−22,8%)
💼 12,3% — за захаваньне адносінаў пры наяўнасьці выгадаў для Ўкраіны (+7,5%)
🤝 35,4% — за супрацоўніцтва зь беларускай дэмакратычнай апазыцыяй (−3,9%)
Пазнавальнасьць Сьвятланы Ціханоўскай ва Ўкраіне зьнізілася на 10% (да 65,9%), а легітымнасьць Аляксандра Лукашэнкі ў вачах украінцаў вырасла прыблізна на столькі ж, перадае «Позірк».
У Грузіі разбіўся турэцкі вайсковы самалёт
https://smarturl.click/ggqdD
Вайсковы транспартны самалёт C-130 вяртаўся з Азэрбайджану і разьбіўся неўзабаве пасьля вылету. На борце было 20 чалавек.
Самалёт быў 1969 году выпуску.
Катастрофа адбылася на тэрыторыі Грузіі прыблізна за 5 км ад мяжы з Азэрбайджанам.
«Упершыню за тры гады да мяне нехта зьвярнуўся з павагай», — Шчыракова пра сустрэчу з Коўлам
https://youtu.be/D5ZHkcxf7ss
Былая палітзьняволеная, журналістка і праваабаронца Ларыса Шчыракова ў размове са Свабодай
• зьвяртаецца да спэцыяльнага пасланьніка ЗША ў справах Беларусі Джона Коўла,
• згадвае найбольш трагічныя моманты трохгадовага зьняволеньня, калі сына забіралі ў прытулак, і калі не змагла разьвітацца з маці,
• расказвае, што дапамагло выжыць і захаваць сябе за кратамі
• і дзеліцца ўражаньнямі пра турэмнікаў.
🇵🇱 Палітвязьня Пачобута ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы
https://smarturl.click/e0ke5
У Дзень незалежнасьці Польшчы яе прэзыдэнт Караль Наўроцкі ўзнагародзіў журналіста і актывіста польскай меншасьці ў Беларусі Анджэя Пачобута Ордэнам Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай краіны.
«Сёньня Польшча дзякуе сваім найвыдатнейшым грамадзянам, чыіх жыцьцё зьяўляецца для палякаў прыкладам вялікага гонару», — сказаў прэзыдэнт Караль Наўроцкі падчас цырымоніі ў Прэзыдэнцкім палацы, паведаміла Польскае радыё.
Сярод выкрадзеных расейцамі пры адступленьні з Херсону — карціны Бялыніцкага-Бірулі і Паплаўскага. ФОТА
https://smarturl.click/3Q7bm
Пры адступленьні з Херсону ўвосень 2022 году расейкія вайскоўцы выкралі з Херсонскага абласнога музэю сама меней 1233 карцін вядомых мастакоў, у тым ліку напісаныя шасьцю беларускімі мастакамі.
Сярод выкрадзеных у абнародаваным Галоўным упраўленьнем выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны пераліку, ёсьць карціна «Пэйзаж» Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, тры працы Георгія Паплаўскага з цыклю «Высокае неба», над якім ён працаваў 9 гадоў.
З украінскага музэю выкралі карціны беларускага мастака-графіка Сямёна Геруса, а таксама Лева Бакста, Барыса Заборава і Ўладзіміра Пуцейкі.
На фота: выкрадзеныя карціны беларускіх мастакоў, крыніца — Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны
«Будуць менш хадзіць у кавярні, а каву піць дома». Што адбываецца з кавай у Беларусі і ці будуць далей расьці цэны
https://smarturl.click/zdOJE
Беларусы адзначаюць высокія цэны на каву. Цэны вырасьлі ўва ўсім сьвеце праз кепскі ўраджай. Мы паглядзелі, колькі цяпер каштуе кава ў Беларусі і як беларусы выходзяць з сытуацыі.
Фота ілюстрацыйнае
Улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і ўсе сацыяльныя сеткі Сяргея Ціханоўскага
https://smarturl.click/QbwoR
Сайт экс-палітвязьня Сяргея Ціханоўскага прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Такое рашэньне 5 лістапада прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску. Ідзецца пра сайт tihanovski.com, а таксама ўсе сацыяльныя сеткі праекту — старонкі і каналы ў Фэйсбуку, Х, Instagram, YouTube і Telegram. На сваім сайце Ціханоўскі публікуе навіны, анонсы сустрэчаў і выступаў і г.д., паведаміла «Мэдыязона».
Раней, у канцы кастрычніка, суд у Беларусі прызнаў «экстрэмісцкім» акаўнт Ціханоўскага ў TikTok.
За падпіску на «экстрэмісцкія» рэсурсы і падабайкі на такіх матэрыялах у Беларусі пагражае крымінальны перасьлед.
На фота: Сяргей Ціханоўскі
Што ёсьць Беларусь у замежнапалітычнай стратэгіі ЗША. Аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/L369j
Амэрыканская адміністрацыя выкарыстоўвае перамовы з Лукашэнкам як дадатковы канал сувязі з Крамлём. Вашынгтон таксама разглядае Лукашэнку як адмыслоўца, экспэрта па Пуціну. А вызваленьне беларускіх палітвязьняў дадае прэстыжу адміністрацыі ЗША.
Акрамя таго, адносіны зь Беларусьсю варта разглядаць у рамках стратэгіі Злучаных Штатаў па ізаляцыі Расеі.
Фота ілюстрацыйнае
Кіраўнік МЗС Літвы правёў сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША і спэцпасланьнікам па Беларусі. Што абмеркавалі
Міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс на сустрэчы зь дзяржаўным сакратаром ЗША Марка Рубіё абмеркаваў трансатлянтычную і рэгіянальную бясьпеку, важнасьць прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Эўропе, супольныя дзеяньні на гібрыдныя пагрозы з боку Расеі і Беларусі, супрацу ў межах NATO.
Як адзначаецца на сайце МЗС Літвы, міністар падзякаваў за прынцыповую рэакцыю на парушэньні паветранай прасторы і эскаляцыю гібрыдных пагроз з боку Расеі і Беларусі..
Асобную сустрэчу Кястуціс Будрыс правёў з спэцыяльным пасланьнікам ЗША па Беларусі Джонам Коўлам (на фота).
«Нягледзячы на ўсе меры, прынятыя Літвой, і міжнародны ціск, беларускі рэжым працягвае гібрыдныя атакі супраць Літвы, тым самым ствараючы пагрозу для міжнароднай авіяцыйнай бясьпекі і павялічваючы напружанасьць у рэгіёне, таму асабліва важна ўзмацніць ціск на рэжым і яшчэ больш узмацніць санкцыі», – сказаў Кястуціс Будрыс.Читать полностью…
Ужо сёньня. Дзень памяці Рамана Бандарэнкі
https://smarturl.click/3Q7DG
📅11 лістапада
1918 — Абвяшчэньне незалежнасьці Польшчы.
1918 — Скончылася Першая сусьветная вайна.
1923 — Прэзыдыюм Рады БНР пераехаў з Коўна ў Прагу.
1975 — Ангола атрымала незалежнасьць ад Партугаліі.
1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя зносіны з Ватыканам.
1999 — З Аршанскай калёніі вызвалілі двойчы Героя Сацыялістычнай Працы Васіля Старавойтава.
2004 — Літва першай у ЭЗ ратыфікавала статутную дамову Эўразьвязу. 2020 — На «плошчы Перамен» у Менску выкралі і жорстка пабілі Рамана Бандарэнку; назаўтра ён памёр у шпіталі.
2022 — Вызваленьне Херсона ўкраінскім войскам падчас расейска-ўкраінскай вайны.
🍀 Нарадзіліся: Марцін Матушэвіч, Фёдар Дастаеўскі, Альбэрт Паўловіч, Аляксандар Ільінскі, Георгі Заборскі, Алесь Белакоз, Леанід Сушчэня, Галіна Тычка.
🕯 У памяці: Сёрэн К’еркегор, Пётра Савачкін, Ангеліна Бароўка, Ясір Арафат.
Кавалеўскі пра Коўла: «Такіх людзей называюць акуламі, якія могуць правесьці самыя складаныя перамовы»
https://smarturl.click/ggqkR
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў пра прызначэньне Джона Коўла спэцыяльным пасланьнікам ЗША ў справах Беларусі і анансаваў вызваленьне яшчэ 50 палітвязьняў.
Кіраўнік Агенцтва трансатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі падкрэсьлівае, што Джон Коўл — юрыст, і тлумачыць, чаму гэта мае вялікае значэньне.
«У беларускім кантэксьце важна, што амэрыканскія юрысты — спэцыялісты пра правядзеньні перамоваў, асабліва на такім высокім узроўні, калі вядзецца пра шматмільярдныя пазовы. Такія перамовы сапраўды вельмі складаныя, недарма гэтых людзей называюць акуламі, якія могуць правесьці самыя складаныя перамовы. Для іх гэты асяродак абсалютна звыклы».
🇱🇹 У Літве вырашылі наконт заблякаваных грузавікоў зьвярнуцца да ўладаў Беларусі вышэйшага узроўню
https://smarturl.click/7vjyl
Гэтым разам — да галоўнага ўпаўнаважанага па мяжы.
Літва прапануе адкрыць памежныя пункты ў Медніках і Салечніках для эвакуацыі грузавікоў, — паведаміў кіраўнік Нацыянальнага цэнтру кіраваньня крызіснымі сытуацыямі Вілмантас Віткаўскас.
Паводле падлікаў гэтага цэнтру, у Беларусі чакаюць выезду каля 500 літоўскіх грузавікоў і паўпрычэпаў. Асацыяцыя літоўскіх перавозьнікаў Linava сьцьвярджае, што іх каля 4,5 тысячы, піша LRT.
Паводле Віткаўскаса, літоўскія ўлады зьвярнуліся і ў Эўрапейскую камісію, каб весьці размову «ад імя Эўрапейскай камісіі з рэжымам Лукашэнкі наконт магчымых кампэнсацыяў».
«Рэжым Лукашэнкі павінен разумець, што тыя выдаткі, тыя страты, якія мы панясём, мусяць быць кампэнсаваныя», — сказаў ён.Читать полностью…
🇵🇱 У Польшчы затрымалі беларуса і паляка, якія прыехалі па цыгарэты з кантрабандных шароў
https://smarturl.click/e0kwD
Польскія памежнікі ўначы на 10 лістапада непадалёк ад памежнага пераходу ў Кузьніцы знайшлі пакунак з 1,5 тысячы пачкаў цыгарэт, які ляжаў побач з рэшткамі паветранага шара.
Неўзабаве па цыгарэты прыехалі 48-гадовы паляк і 29-гадовы беларус. Іх затрымалі.
Яшчэ два пакункі выявілі за 10 км на поўдзень і поўнач ад папярэдняга. Адзін быў падчэплены да двух шароў, а цыгарэт у ім было 3 тысячы пачкаў. У другім было 1,5 тысячы.
Кошт кантрабандных цыгарэт ацанілі ў больш як 100 тысяч злотых (больш як 27 тысяч даляраў у пераліку).
Затрыманым пагражае зьняволеньне.
Крыніца — strazgraniczna.pl