radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 13 лістапада

«Лукашэнка зь літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір». Што сказаў кіраўнік МУС Літвы ў вялікім інтэрвію Свабодзе

• «ПіК Свабоды» з Маркам Фейгіным: Ці ўдасца Трампу вырваць Лукашэнку ад Пуціна

• «Нясу свой крыж цераз жыцьцё...» У палітвязьня з ампутаванай нагой Уладзімера Гундара ў турме пагоршылася здароўе

• Ціханоўскі заявіў, што офіс Ціханоўскай схаваў ад яго інфармацыю пра ўзнагароду. Офіс адказаў

• Як «зьнішчаная» Літва пераўзыходзіць «квітнеючую» Беларусь у сацыяльна-эканамічным разьвіцьці. Інфаграфіка

• Зьніклага 6 дзён таму хлопчыка знайшлі мёртвым

• Польшча паставіць яшчэ адну загароду на мяжы зь Беларусьсю

• «Мятла», «навагодні экспрэс» у ШЫЗА, «медны» дым і нафтавы смурод: у Міжнародным камітэце ў расьсьледаваньні катаваньняў расказалі пра зьдзекі ў наваполацкай калёніі

• Выкладчыка адной з ВНУ Менску пакаралі двума гадамі калёніі за артыкулы ў «Вікіпедыі»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

IUCN: Белавеская пушча ў «крытычным стане» пасьля ўзьвядзеньня памежнага плоту

https://smarturl.click/OLg33

Міжнародны зьвяз аховы прыроды (IUCN) заявіў, што Белавеская пушча знаходзіцца ў крытычным стане, які патрабуе «неадкладных дзеяньняў».

Пабудаваны Польшчай пяцімэтровы плот і дарога ўздоўж мяжы разьядналі лес на два ізаляваныя масівы, спыніўшы міграцыю зуброў, аленяў, ласёў і рысяў. Эколягі папярэджваюць: у польскай частцы рысь можа зьнікнуць праз 5-10 гадоў.

Бар’ер парушыў гідралёгію, а перамяшчэньні мігрантаў і адпаведна ахоўнікаў мяжы ствараюць моцны чалавечы ціск на зону строгай аховы.

IUCN патрабуе тэрміновых сумесных дзеяньняў Беларусі і Польшчы, каб унікнуць незваротных стратаў .

IUCN — гэта незалежны міжнародны зьвяз аховы прыроды, які выступае галоўным дарадцам UNESCO ў ацэнцы і захаваньні прыродных аб’ектаў сусьветнай спадчыны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Лукашэнка зь літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір». Што сказаў кіраўнік МУС Літвы ў вялікім інтэрвію Свабодзе

https://smarturl.click/Jnk0O

Міністар унутраных справаў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч у інтэрвію Свабодзе распавёў, што трэба зрабіць беларускім уладам, каб тэхнічна ці палітычна, але вырашыць пытаньне з закрытай беларуска-літоўскай мяжой.

Літоўскі міністар гаварыў па-беларуску.

🎬 Відэазапіс размовы → https://youtu.be/rt04sJpNLz0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выкладчыка адной з ВНУ Менску пакаралі двума гадамі калёніі за артыкулы ў «Вікіпедыі»

https://smarturl.click/ZXj8d

37-гадовага выкладчыка менскай ВНУ асудзілі на 2 гады калёніі і штраф 12,6 тысяч за артыкулы на «Вікіпедыі», паведаміла Генэральная пракуратура.

Калі яна не памылілася ў напісанні рэсурсу, гаворка ідзе пра разьдзел інтэрнэт-энцыкляпэдыі, напісаны афіцыйным беларускім правапісам.

Пэдагога абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 КК).

З 2020 да 2025 году ён напісаў у «Вікіпедыю» 25 артыкулаў, якія сьледчыя палічылі «заведама ілжывымі», у тым ліку пра
• гістарычныя факты,
• дзяржаўныя сымбалі,
• прэзыдэнцкія выбары,
• рэфэрэндумы,
• дзейнасьць органаў улады і ваенізаваных арганізацый,
• прававое становішча грамадзян.

Паводле абвінавачаньня, гэтым ён істотна нашкодзіў «дзяржаўным і грамадзкім інтарэсам».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мятла», «навагодні экспрэс» у ШЫЗА, «медны» дым і нафтавы смурод: у Міжнародным камітэце ў расьсьледаваньні катаваньняў расказалі пра зьдзекі ў наваполацкай калёніі

https://smarturl.click/aRgoD

Міжнародны камітэт у расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі правёў грамадзкае расьсьледаваньне зьдзекаў з вязьняў у калёніі № 1 у наваполацкай прамзоне. Яго вынікі камітэт агучыў 13 лістапада.

У наваполацкай калёніі цяпер знаходзіцца больш за 80 палітзьняволеных.

Сярод іх Віктар Бабарыка, Анджэй Пачобут, Эдуард Пальчыс, Андрэй Аляксандраў і Дзьмітры Галавач.

Ілюстрацыя — ПК-1 на скрыншоце з 55.5136379,28.5741684,475m/data=!3m1!1e3?entry=ttu&g_ep=EgoyMDI1MTExMC4wIKXMDSoASAFQAw%3D%3D">Google Maps.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Польшча паставіць яшчэ адну загароду на мяжы зь Беларусьсю

https://smarturl.click/vd8kw

Польскія ўлады ідуць на дадатковыя захады бясьпекі на польска-беларускай мяжы ў Падляскім ваяводзтве.

Другая загарода будзе зь сеткі вышынёй 4-мэтры і з двума скруткамі калючага дроту ўздоўж. Гэта будзе наступны бар’ер за мэталічнай агароджай, перадае RMF FM.

Гэта палегчыць умяшаньне супрацоўнікаў памежнай аховы ў справу, мяркуюць улады.

Загароду плянуюць паставіць да канца студзеня 2026 году.

Адна загарода на мяжы ўжо пабудаваная — 5,5-мэтровы сталёвы плот з калючым дротам. Аднак мігранты знайшлі спосабы пералазіць яго і разьбягацца ў розныя бакі да прыезду памежнікаў.

Сёлета польскім памежнікам не ўдалося затрымаць 1428 чалавек. Што праўда, летась было як утрая больш.

Фота — Straż Graniczna

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Магчымае адкрыцьцё пераходаў на межах Беларусі абмяркуюць прадстаўнікі МУС Латвіі, Літвы і Польшчы 14 лістапада

https://smarturl.click/ggqzB

Пра гэта Свабодзе паведаміў міністар унутраных справаў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч.

Сустрэча заплянаваная 14 лістапада ў літоўскіх Друскеніках, што за 5 км ад беларускай мяжы.

«Я мяркую, што адкрыць усе пункты на мяжы — гэта не пытаньне сёньняшняга дня. Трэба разьвязаць сытуацыю з мэтэаралягічнымі балёнамі, якія выкарыстоўваюцца для кантрабанды, і разам з рашэньнем гэтай праблемы, я думаю, магчыма адкрыцьцё двух памежных пераходаў: Беняконі — Салечнікі і Каменны Лог — Меднікі», — сказаў Кандратовіч.

«Што да іншых пунктаў пропуску, якія былі закрытыя два гады таму, то гэта было зьвязана з інструмэнталізаванай міграцыяй, зь нелегальнай міграцыяй, з гібрыднай атакай, якую Лукашэнка праводзіў і праводзіць супраць Літвы, Польшчы і Латвіі, цэлага Эўрапейскага зьвязу. Гэтую сытуацыю трэба вырашаць ня толькі ў Літве, але і ў Польшчы, і ў Латвіі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Бярэзінскім раёне шосты дзень шукаюць зьніклага хлопчыка. Знайшлі ровар, які мог быць ягоным

https://smarturl.click/Reklv

У пошуках падлетка валянтэры і выратавальнікі прачасалі амаль 3 тысячы гектараў, вадалазы абсьледавалі 10 кілямэтраў ракі. У апэрацыі ўдзельнічала каля дзьвюх тысяч чалавек, пераважна добраахвотнікі.

У Міністэрстве надзвычайных сытуацый паведамілі, што паблізу торфараспрацовак пешая група знайшла ровар зьніклага хлопчыка. Гэта адбылося недалёка ад Несьцераўкі Бярэзінскага раёну. На месца знаходкі вылецела авіяцыя МНС.

ℹ️ Пра зьнікненьне 14-гадовага Максіма Зяньковіча стала вядома ў суботу. Паводле Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях, пошукі вядуцца і зь зямлі, у тым ліку з сабакамі, і з паветра, з дапамогай квадракоптэраў.

На фота: скрыншот зь відэа МНС

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Нясу свой крыж цераз жыцьцё...» У палітвязьня з ампутаванай нагой Уладзімера Гундара ў турме пагоршылася здароўе

https://smarturl.click/xV8ZY

Палітвязьню Ўладзімеру Гундару спатрэбіліся новыя, больш моцныя акуляры. Ён паскардзіўся на пагаршэньне зроку, бо ня ў стане нармальна чытаць і пісаць лісты.

«Новыя акуляры палітвязьню падбіраюць», — паведаміла пра Гундара крыніца, дасьведчаная ў ягоных справах. Гэта ўжо другі раз за час зьняволеньня, калі Ўладзімер Гундар мусіць мяняць акуляры на больш моцныя.

Ва Ўладзімера Гундара вышэй за калена ампутаваная адна нага. У зьняволеньні ён з 2020 году, у вязьніцы яму нязручна карыстацца пратэзам і ён мусіць перасоўваецца на мыліцах, што ў турэмных умовах таксама дадатковая праблема.

ℹ️ З кастрычніка 2023 году Ўладзімера Гундара трымаюць у магілёўскай турме № 4 на турэмным рэжыме. У зьняволеньні ён вывучае Біблію, піша вершы, у лістах дзеліцца назіраньнямі за прыродай, а таксама думкамі і ўспамінамі. Вынік развагаў апошняга часу — цыкль запісаў пра важнасьць жыцьця.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У праваабарончым цэнтры «Вясна» яшчэ 14 зьняволеных паводле палітычных матываў прызналі палітвязьнямі

Як адзначаецца ў паведамленьні, сярод іх:
Натальля Чубоўская
Аляксей Прохараў
Уладзімер Патапенка
Іна Корбут
Ірына Мініх
Ганна Ўласенка
Уладзімер Казлоўскі
Натальля Пупкевіч
Сьвятлана Кашкель
Маргарыта Навумава
Максім Шуканаў
Андрэй Крывашэй
Іван Фалітар
Валерый Хацкевіч.

ℹ️Цяпер ў сьпісе «Вясны» — 1247 палітвязьняў, а ў сьпісе яшчэ аднаго праваабарончага праекту dissidentby — 1300.

На ілюстрацыйным фота: Гомельскі абласны суд

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінінфарм заявіла пра «фэйкавае» відэа чыноўніка. «Дэфіцыту паліва ў Расеі не было і няма»

https://smarturl.click/p2q9G

У Міністэрствt інфармацыі назвалі «дыпфэйкам» відэа з удзелам старшыні Гомельскага аблвыканкаму Івана Крупко, што 12 лістапада апублікавалі шэраг дзяржаўных СМІ.

У роліку Крупко кажа, што за апошні месяц Беларусь адправіла ў Расею 99 эшалёнаў з палівам і што з Мазырскага НПЗ мае пайсьці соты эшалён. Чыноўнік гаворыць, што Расея апынулася ў «найцяжэйшай сытуацыі празь дзеяньні Захаду і кіеўскага рэжыму» і мае тэрміновую патрэбу ў пастаўках.

Мініфарм заявіў, што гэта фэйк, каб нагнятаць абстаноўку. «У найцяжэйшай сытуацыі сёньня знаходзяцца тыя, хто кінуў выклік Расеі. Дэфіцыту паліва ў Расеі не было і няма».

Свабода пакуль ня мае тэхнічнай магчымасьці вызначыць сапраўднасьць відэа з чыноўнікам. Але раней нават урад Расеі прызнаваў дэфіцыт нафтапрадуктаў у шэрагу сваіх рэгіёнаў. Ён стаў вынікам украінскіх удараў па расейскіх НПЗ.

На фота: фрагмэнт зь відэа ў Тelegram-канале Мінінфармацыі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У консульствах Беларусі можна будзе заказаць урачыстую цырымонію рэгістрацыі шлюбу, але за асобную плату

https://smarturl.click/B4kAw

Савет міністраў Беларусі зацьвердзіў пералік дадатковых платных паслуг, зьвязаных з рэгістрацыяй актаў цывільнага стану.

Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, дакумэнт набудзе юрыдычную моц 1 студзеня 2026 году.

Цяпер у пераліку — 12 паслуг, у тым ліку забесьпячэньне ўрачыстай цырымоніі рэгістрацыі шлюбу ці нараджэньня «ў памяшканьні консульскай установы, а таксама дыпляматычнага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у выпадку выкананьня ім консульскіх функцый». Аднак асаблівасьцю гэтай урачыстай цырымоніі будзе немагчымасьць запрасіць госьцяў.

ℹ️ Раней за рэгістрацыю шлюбу або нараджэньня ў консульстве ці амбасадзе грамадзяне Беларусі мусілі плаціць консульскі збор.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чарга на выезд у Польшчу 13 лістапада павялічылася, найперш за рахунак легкавікоў

https://smarturl.click/VR19Q

Як паведамілі на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі на 8-ю гадзіну раніцы 13 лістапада, выезду ў Польшчу чакалі 3060 легкавых аўтамабіляў (12 лістапада – 297), 650 грузавікоў (770) грузавікоў і 55 аўтобусаў (15).

На беларуска-латвійскай мяжы ў пункце «Грыгораўшчына» 13 лістапада стаяць 155 фур (12 лістапада было 170), а 7 лістапада ў чарзе было 360 грузавікоў.

Выезду ў Літву ў пункце пропуску Каменны Лог чакаюць 570 грузавікоў і 359 – у Беняконях (12 лістапада было 370).

Пасьля прылёту зь Беларусі балёнаў з кантрабанднымі цыгарэтамі літоўскі ўрад закрыў два пункты пропуску на мяжы з Беларусьсю. У выніку зьявіліся доўгія чэргі легкавікоў і аўтобусаў на выезьдзе зь Беларусі ў Польшчу.

31 кастрычніка ўрад Беларусі пастанавіў забараніць праезд літоўскім фурам праз пункты пропуску іншых краін.

На архіўным фота: пункт пропуску «Грыгораўшчына», дзе ў чарзе стаяць 155 фур

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. 110 гадоў таму ў Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа

https://smarturl.click/oVqYa

📅 13 лістапада
1851 — пачала дзейнічаць тэлеграфная сувязь паміж Лёнданам і Парыжам.
1851 — запусьцілі чыгунку Масква — Санкт-Пецярбург.
1915 — у Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа, якую заснавалі Алаіза Пашкевіч (Цётка) і Баляслаў Пачобка пры падтрымцы братоў Луцкевічаў і Юльяны Мэнке.
2015 — сэрыя тэрактаў у Парыжы.

☘️ Нарадзіліся: Эмілія Плятэр, Яраслаў Дамброўскі, Робэрт Льюіс Стывэнсан.

🕯 У памяці: Салямон Рысінскі, Уладзіслаў Талочка, Уладзіслаў Казлоўскі, Фёдар Янкоўскі, Цімох Вострыкаў.

ℹ️ Салямон Рысінскі — паэт-лацініст, першы, хто назваў сябе беларусам (Leucorussus), аўтар статуту Слуцкай пратэстанцкай школы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве зьбіраюцца ўзмацніць пакараньне за кантрабанду «небясьпечным спосабам»

https://smarturl.click/9o74D

• За кантрабанду цыгарэтаў і іншых падакцызных і небясьпечных рэчаў і рэчываў будзе пагражаць ад 4 да 8 гадоў зьняволеньня.

• За кантрабанду зброі — ад 6 да 10 гадоў,

• наркатычнай сыравіны — ад 4 да 12.

«Гэтыя папраўкі падрыхтаваныя ў адказ на пагрозы нацыянальнай бясьпецы, зьвязаныя зь нядаўняй актывізацыяй кантрабанды з дапамогай мэтэазондаў», — сказаў міністар унутраных спраў Уладзіслаў Кандратовіч.


Іх прапануюць разглядзець у паскораным парадку.

Крыніца — LRT

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Як мы бачылі, ніякіх крокаў з боку беларускага рэжыму, з боку Лукашэнкі не адбылося. І толькі пасьля закрыцьця мяжы сам Лукашэнка пачаў казаць пра тое, што ёсьць праблема».

Міністар унутраных справаў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч расказаў, калі могуць адкрыць мяжу зь Беларусьсю.

Цалкам размову з Уладзіславам Кандратовічам глядзіце на ютуб-канале Радыё Свабода.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці ўдасца Трампу вырваць Лукашэнку ад Пуціна?

https://smarturl.click/y68Bm

Разважае праваабаронца, адвакат і блогер Марк Фейгін.

«Я лічу, што не. Мой прагноз — гэтага не адбудзецца».


«Лукашэнка ня можа існаваць ва ўмовах палітычнай дэмакратыі. Разумееце? Для ягонага рэжыму няма месца. А ён хоча пакінуць уладу свайму сыну. Ну гэта ж відавочна — Коленька стане яго наступнікам, гэта зусім відавочна».


«На тактычным адрэзку могуць складвацца ілюзіі, што з Лукашэнкам можна дамовіцца, што ён аслабіць рэпрэсіі, зробіць рэжым менш жорсткім, але гэта ўсё ілюзіі. Усё роўна без прыбраньня Лукашэнкі і ўсяго, што зь ім зьвязана ў сыстэме ўлады, перамен у Беларусі ня будзе».


Цалкам размову Ганны Соўсь з Маркам Фейгіным глядзіце ў «ПіКу Свабоды» на https://youtu.be/g2bzLoiWOGU

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Самалёт «Белавія» Менск — Баку вярнуўся ў аэрапорт праз паўгадзіны пасьля ўзлёту

https://smarturl.click/13BXY

Борт вылецеў у 23:17, зьдзейсьніў пасадку ў Менску прыкладна ў 23:50.

Самалёт кампаніі «Белавія», які рухаўся маршрутам Менск — Баку, вярнуўся ў аэрапорт пасля ўзлёту позьнім вечарам 12 лістапада, вынікае са зьвестак Flightradar24.

Пасьля вяртаньня пасажыраў перасадзілі на рэзэрвовы самалёт, які вылецеў у сталіцу Азэрбайджану толькі праз 3,5 гадзіны, паведаміў тэлеграм-канал «ОтВинта | Авиация Беларуси».

У «Белавія» здарэньне патлумачылі тым, што камандзір экіпажу выявіў тэхнічныя няспраўнасьці самалёта і прыняў рашэньне аб вяртаньні ў Менск.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму ў новым школьным падручніку гісторыі пра Лукашэнку напісалі 46 разоў, а пра ягоных апанэнтаў — ні разу. Тлумачым з Гурневічам

🎬 Поўнае глядзіце на ютуб-канале Радыё Свабода.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«ПіК Свабоды» з Маркам Фейгіным: Ці ўдасца Трампу вырваць Лукашэнку ад Пуціна

1️⃣ Што азначае для Беларусі прызначэньне спэцыяльнага пасланьніка ЗША ў справах Беларусі?

2️⃣ Чаму для такога прагматычнага палітыка як прэзыдэнт Дональд Трамп важнае вызваленьне беларускіх палітвязьняў?

3️⃣ Ці дапаможа Джон Коўл адкрыць беларуска-літоўскую мяжу?

Пра чаканае вызваленьне палітвязьняў як вынік угоды паміж афіцыйным Менскам і прадстаўнікамі прэзыдэнта ЗША ў жывым эфіры «Піка Свабоды» Ганна Соўсь гутарыць з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным.

https://www.youtube.com/watch?v=g2bzLoiWOGU

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьніклага 6 дзён таму хлопчыка знайшлі мёртвым

https://smarturl.click/OLgl3

Пра гэта паведаміў News.by з спасылкай на пошукавы атрад «Анёл». Прычыны сьмерці ячшэ высьвятляюць.

Паводле міліцыі, прыкметаў гвалтоўнай сьмерці няма.

Раней непадалёк знайшлі ровар, які меркавана належаў хлопчыку.

Пра зьнікненьне 14-гадовага Максіма Зяньковіча стала вядома ў суботу. Паводле Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях, пошукі вяліся і зь зямлі, у тым ліку з сабакамі, і з паветра, з дапамогай квадракоптэраў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўскі заявіў, што офіс Ціханоўскай схаваў ад яго інфармацыю пра ўзнагароду. Офіс адказаў

https://smarturl.click/8py1L

Блогер і былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі на сваёй старонцы ў Інстаграме абурыўся, што ня змог прыляцець у Лёндан, каб асабіста атрымаць праваабарончую прэмію Магніцкага, якой яго ўзнагародзілі разам са Сьвятланай Ціханоўскай.

Сяргей Ціханоўскі напісаў, што офіс Сьвятланы Ціханоўскай меў патрэбную інфармацыю, якую не перадаў яму, таму ён не пасьпеў зрабіць брытанскую візу. Паводле яго, «атмасфэру ў офісе цяжка назваць здаровай».

Прадстаўніца офісу Ганна Красуліна ў адказ на гэта заявіла, што офіс дапамог яму загадзя падацца на візу.

«Ён запоўніў дакумэнты, віза была аплачаная, але, на жаль, ён так і не падаўся на здачу біямэтрыі, нягледзячы на нагадваньні з нашага боку», — патлумачыла Красуліна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Якую працу вымушаны выконваць вязьні жаночых калёній?

Былая палітзьняволеная Вольга Такарчук кажа, што пашытую форму для міліцыянтаў кідаюць на падлогу і па ёй усе хадзілі. «Толькі што ты быў у абас…най прыбіральні ў гэтым абутку, таптаўся там у лужы, так? А цяпер ты наўпрост наступаеш… Вось так, вось вы заслугоўваеце менавіта такіх куртак. Вось, атрымайце!», - расказвае Вольга.

Цалкам аповеды жанчын, якія прайшлі праз калёнію, можна паглядзець на ютуб-канале Радыё Свабода.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як «зьнішчаная» Літва пераўзыходзіць «квітнеючую» Беларусь у сацыяльна-эканамічным разьвіцьці. Інфаграфіка

https://smarturl.click/vd81w

На тле чарговага вострага палітычнага крызісу паміж Беларусьсю і Літвой, вынікам якога стала поўнае закрыцьцё літоўска-беларускай мяжы, Свабода параўнала дзьве краіны паводле сацыяльна-эканамічных паказьнікаў. Спойлер: Літва істотна пераўзыходзіць Беларусь.

І Лукашэнка, і прапагандысты рэжыму ўвесь час распавядаюць пра надзвычай нізкі ўзровень жыцьця ў Літве. Часьцей, чым звычайна, гучаць падобныя ацэнкі цяпер, у разгар беларуска-літоўскага памежнага крызісу.

А як насамрэч выглядаюць Беларусь і Літва ў параўнаньні паводле дадзеных сацыяльна-эканамічнай статыстыкі? Аналіз Юрыя Дракахруста

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Яшчэ адзін рэсурс праваабарончага цэнтру «Вясна» прызналі «экстрэмісцкім»

https://smarturl.click/6WyJj

Суд Шаркаўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці 6 лістапада прызнаў «экстрэмісцкай» Instagram-старонку гарачай лініі праваабарончага цэнтру «Вясна».

Як паведамілі праваабаронцы, таксама «экстрэмісцкі» сьпіс папоўнілі старонкі ў Instagram «esercizidi_memoria», «narodby», «shevardnadze_by», «majstr_by», старонка ва «Укантакце» «Евгений Федоров», а таксама TikTok-акаўнты «dzimicer», «bypashaandreevich», «belfury1» і «kasiavadanosava».

ℹ️ Пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і сілавога здушэньня агульнанацыянальных пратэстаў аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў сыстэматычна выкарыстоўваць антыэкстрэмісцкае заканадаўства для барацьбы з іншадумствам, ліквідацыі незалежных мэдыя і перасьледу палітычных апанэнтаў.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі паведамілі, што на спэцыяльныя пляцоўкі ўжо перагналі 1045 грузавікоў на літоўскай рэгістрацыі. Кіроўцаў яшчэ 220 фур шукаюць, каб прымусіць іх перамясьціць у адмысловыя месцы. 140 з гэтых грузавікоў знаходзяцца абапал дарог недалёка ад пунктаў пропуску.

Мытнікі Беларусі пагражаюць кіроўцам літоўскіх перавозьнікаў адміністрацыйнай адказнасьцю за невыкананьне абавязаньня перавезьці грузавікі на спэцпляцоўкі. Яна прадугледжвае санкцыю ў выглядзе штрафу ў памеры да 100 базавых велічынь паводле артыкулу 24.3 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях — 4200 рублёў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МУС паведаміў, што раскрыў забойства 9-гадовай дзяўчынкі з 1991 году. У забойстве вінавацяць брата

https://smarturl.click/XDw5L

У лістападзе 1991 году ў адным з раённых цэнтраў на Гомельшчыне знайшлі цела забітай 9-гадовай дзяўчынкі. Міністэрства ўнутраных справаў цяпер паведаміла ў сваім Тэлеграм-канале, што міліцыя і сьледчыя раскрылі справу.

Паводле МУС, забойца — родны брат загінулай, якому ў той час было 11 гадоў. Цяпер 45-гадовы мужчына, неаднаразова судзімы за крадзяжы, прызнаўся, што за некалькі дзён да забойства выкраў з тэрыторыі школы ровар. Яго сястра гэта бачыла і прыгразіла расказаць бацьку. Вяртаючыся дадому пасьля ўрокаў, ён нібыта паваліў дзяўчынку на зямлю, задушыў, потым аднёс цела ў больш бязьлюднае месца і замаскаваў сухой травой.

ℹ️ Сілавыя органы Беларусі факусуюць сваю дзейнасьць на палітычных справах. Апроч таго, усё часьцей зьяўляецца інфармацыя аб раскрыцьці крымінальных спраў, якія даўно заставалдіся неразьвязанымі.

На фота: скрын зь відэазапісу МУС аднаго з матэрыялаў справы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп падпісаў закон, які спыняе самы доўгі за гісторыю ЗША шатдаўн

https://smarturl.click/206yR

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ЗША ўвечары 12 лістапада ўхвалілі законапраект аб фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў, які завяршыў дзеяньне так званага «шатдаўну» – прыпыненьню фінансаваньня значнай часткі дзяржаўных службаў і ўстаноў.

Неўзабаве пасьля гэтага законапраект падпісаў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

Згодна з законам, супрацоўнікам многіх дзяржаўных устаноў, якія не атрымлівалі заробкі цягам 43 дзён, будзе выплачана поўная кампэнсацыя, а сотні тысяч дзяржаўных служачых, якія знаходзіліся ў вымушаным неаплатным адпачынку, вернуцца да працы, а таксама будуць адноўленыя выплаты харчовай дапамогі маламаёмным амэрыканцам.

Цяперашняе прыпыненьне працы ўраду ЗША стала самым доўгім у гісторыі краіны.

Папярэдні рэкорд быў усталяваны ў пачатку 2019 году, у часе першага прэзыдэнцтва Дональда Трампа. Тады шатдаўн доўжыўся 34 дні і 21 гадзіну.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы Вільні сабраліся, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі — у пятую гадавіну ягонай сьмерці.

Раман, 31-гадовы мянчук, стаў адным з сымбаляў беларускага пратэсту. 12 лістапада 2020-га ён памёр пасьля зьбіцьця сілавікамі, пасьля таго, як выйшаў у свой двор абараніць бела-чырвона-белыя стужкі на «плошчы Перамен».

Сёньня каля амбасады Беларусі ў Вільні людзі з партрэтамі Рамана і сьцягамі запальваюць зьнічы — у гонар тых, хто загінуў за свабоду Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Сьветлавы партрэт Анджэя Пачобута зьявіўся на прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве

Партрэт журналіста і палітвязьня Анджэя Пачобута, узнагароджанага 11 лістапада 2025 году найвышэйшай узнагароднай Польшчы — Ордэнам Белага Арла — зьявіўся на прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве.

Фота апублікавала Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы Караля Наўроцкага.

Читать полностью…
Subscribe to a channel