14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Асноўнае за 16 лістапада
📌 «Антошкіна, 3». Партрэты жанчын, якія прайшлі праз калёнію №4 і засталіся сабой
📌 Літоўскі міністар расказаў, як вучыўся чытаць па-беларуску з часопіса «Вожык»
📌 Польскі суд стаў на бок жанчыны, якая дапамагла беларускаму ўцекачу перайсьці мяжу
📌 5 цытатаў ляўрэата прэміі Гедройця пра вяртаньне да сабе і Беларусі
📌 Прадстаўнік Генштабу анансаваў чарговыя вучэньні АДКБ на тэрыторыі Беларусі
📌 Удава першай ахвяры Чарнобыльскай аварыі загінула ад расейскага ўдару па Кіеве
📌 Апранаемся па-восеньску. МОЎНЫ ТЭСТ
У студзені пачнуцца пастаўкі газу з Грэцыі ва Ўкраіну, — Зяленскі
https://smarturl.click/VR1eR
Пастаўкі газу з Грэцыі ва Ўкраіну пачнуцца ў студзені, заявіў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі падчас прэс-канфэрэнцыі з грэцкім прэм’ер-міністрам Кірыякасам Міцатакісам.
Раней стала вядома, што Грэцыя і Ўкраіна дамовіліся пра пастаўках газу і запуск энэргетычнага калідора Аляксандрупаліс-Адэса.
Апошнім часам Расея ўзмацніла свае напады на энэргетычны сэктар і газавую інфраструктуру Ўкраіны. 9 кастрычніка агенцтва Bloomberg паведаміла, што расейскія ўдары зьнішчылі больш за палову ўнутранай здабычы прыроднага газу ва Ўкраіне, што, верагодна, прымусіць Кіеў выдаткаваць каля 2,2 мільярда даляраў на імпарт паліва, каб перажыць зіму.
Міліцыянты склалі сьпіс найбольш распаўсюджаных фразаў, якімі карыстаюцца махляры
https://smarturl.click/zdO1b
Супрацоўнікі ўпраўленьня супрацьдзеяньня кібэрзлачыннасьці УУС Берасьцейскага аблвыканкаму склалі сьпіс найбольш распаўсюджаных фразаў, якія выкарыстоўваюць ашуканцы.
Тыя ў камунікацыі праз тэлефон і мэсэнджары выдаюць сябе за супрацоўнікаў банкаў ці іншых установаў, каб атрымаць доступ да грошай беларусаў.
На першым месцы наступная фраза: «Ваш рахунак будзе заблякаваны, калі вы не адкажаце зараз».
Апранаемся па-восеньску. МОЎНЫ ТЭСТ
https://smarturl.click/ZXdO
Надышла сапраўдная восень, пара надзяваць цяплейшае. Восеньскае адзеньне, абутак, наагул рыштунак — што як называецца па-беларуску? Нескладаны цёплы ТЭСТ
Літоўскі міністар расказаў, як вучыўся чытаць па-беларуску з часопіса «Вожык»
https://smarturl.click/ZXjJj
Міністар унутраных справаў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч даў вялікае інтэрвію Свабодзе аб вострых праблемах у дачыненьнях зь Беларусьсю. Пры гэтым літоўскі міністар каля гадзіны гаварыў па-беларуску. Кандратовіч патлумачыў Свабодзе, як ён вывучыў беларускую мову, не хадзіўшы ў беларускую школу.
«Антошкіна, 3». Партрэты жанчын, якія прайшлі праз калёнію №4 і засталіся сабой
https://smarturl.click/Rekqp
У дакумэнтальным праекце «Антошкіна, 3» дзевяць былых палітзьняволеных жанчын расказваюць пра катаваньні холадам у ШЫЗА, забароненыя пачуцьці, сястрынства і пра тое, як захаваць сябе ў нечалавечых умовах і дзе знайсьці сілы выжыць.
Ужо сёньня: Дзень памяці Андрэя Макаёнка
16 лістапада 1982 году памёр беларускі драматург Андрэй Макаёнак, народны пісьменьнік Беларусі (1977), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1974, за трагікамэдыю «Трыбунал» і камэдыю-рэпартаж «Таблетку пад язык»), Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962, за камэдыю «Лявоніха на арбіце»).
Пра іншыя падзеі 16 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі можна пачытаць тут.
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымаў Сяргей Дубавец за кнігу «Занзібар. Сталеньне маладой душы»
Першую прэмію за філязофскую рэфлексію над пошукамі нацыянальнай ідэнтычнасьці свайго пакаленьня ўручылі Сяргею Дубаўцу за кнігу «Занзібар. Сталеньне маладой душы».
Другую прэмію месца за фантасмагарычнае адлюстраваньне зрухаў у Беларусі і творчую стыпэндыю з магчымасьцю цягам месяца працаваць у Доме пісьменьніка на выспе Готлянд у Швэцыі атрымала Югася Каляда за кнігу «Перамена месцаў».
Трэцюю прэмію за асэнсаваньне гістарычнай повязі часоў у вострасюжэтнай форме атрымаў Зьміцер Дзядзенка за кнігу «Гульні Цырцэі. Раман».
Спэцыяльную прэмію — сэртыфікат на выданьне кнігі ў аўдыёфармаце — атрымала Югася Каляда зь яе кнігай «Перамена месцаў».
На фота: скрын з трансьляцыі цырымоніі, у цэнтры пераможца — свабодавец Сяргей Дубавец
Фільм Радыё Свабода пра масавыя забойствы расейцамі мірных грамадзян Бучы атрымаў міжнародную ўзнагароду
https://smarturl.click/E1YqW
Фільм-расьсьледаваньне Ўкраінскай службы Радыё Свабода «Буча. Яблунская» атрымаў узнагароду ад Асацыяцыі міжнародных вяшчальнікаў (The Association for International Broadcasters 2025, AIBs) у намінацыі за лепшае расьсьледаваньне.
Узнагароду ў часе афіцыйнай цырымоніі, што праходзіла ў Лёндане, атрымаў аўтар фільму, журналіст Радыё Свабода Дзьмітро Джулай (на фота).
Журы AIBs адзначыла фільм, як моцны і надзвычайна старанны прыклад журналісцкага расьсьледаваньня: «выключны і незабыўны твор».
«Буча. Яблунская» — адна з трох частак вялікага расьсьледаваньня Радыё Свабода. У гэтым фільме ў дэталях аднавілі падзеі трох дзён сакавіка 2022 году на вуліцы Яблунскай у Бучы пад Кіевам у пэрыяд найбольш інтэнсіўных расстрэлаў цывільнага насельніцтва.
Фільм можна паглядзець тут.
Беларускія памежнікі папярэдзілі, што з улікам функцыянаваньня электроннай чаргі перад пунктамі пропуску Бераставіца і Брузгі рэгістрацыя ў зонах чаканьня перад імі пачнецца з 20:00 16 лістапада.
Рэгістрацыя будзе ажыцьцяўляцца ў парадку прыбыцьця аўтатранспарту.
Літоўскія перавозьнікі выйшлі на акцыю праз закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю, але рух не блякавалі
https://smarturl.click/GgkqQ
У Вільні 15 лістапада літоўскія перавозьнікі правялі акцыю праз закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю і праблемы, якія ўзьніклі праз гэта для бізнэсу і перавозьнікаў.
Як паведаміла выданьне delfi.lt, удзельнікі акцыі сказалі, што сабраліся не на пратэст і не на мітынг, а каб зьвярнуць увагу ўладаў на праблемы сваіх калег, якія захрасьлі ў Беларусі пасьля закрыцьця мяжы, а таксама на неабходную дапамогу дзяржавы літоўскаму бізнэсу.
Грузавікі стаялі на стаянцы паблізу аднаго з дарожных колаў на праспэкце Канстытуцыі.
«Гэта не пратэст, а жалоба. Мы прыехалі, каб разам зь іншымі выпіць кавы, пасмуткаваць, што нашы цягачы засталіся без прычэпаў, без працы. Можна сказаць — флэш-моб», — сказаў журналістам адзін з удзельнікаў акцыі.
У Асацыяцыі перавозьнікаў Linava назвалі гэтую акцыю «ініцыятывай асобных людзей», якія не ўзгаднялі свае дзеяньні з арганізацыяй.
Фота ілюстрацыйнае
Аўкцыён па продажы нацыяналізаванага ва Ўкраіне цеплаходу «Надежда» не адбыўся. Пачатковую цану зьнізілі ўдвая
https://smarturl.click/kZqa6
Новы аўкцыён заплянавалі на 28 лістапада.
Самаходная вадаплаў-пляцоўка «Надежда» (на фота) належала Беларускаму марскаму параходзтву (з 20 студзеня 2025 году знаходзіцца на стадыі банкруцтва).
Кампанія збанкрутавала праз пачатак вайны ва Ўкраіне і цяпер спрабуе прадаць усю маёмасьць, якая ў пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ў 2022 годзе знаходзілася на тэрыторыі Ўкраіны.
Цяпер пачатковая цана цеплаходу «Надежда» складае 63 000 беларускіх рублёў (13 лістапада яна складала 84 000 рублёў).
Таксама не знайшла новага ўласьніка і іншая маёмасьць кампаніі:
✅ буксір-штурхач БТ-0683, пачатковая цана 34 800 рублёў (раней 46 400 рублёў);
✅ баржа-пляцоўка Р-0512, пачатковая цана 51 000 рублёў (раней 68 000 рублёў);
✅ баржа-пляцоўка Р-0554, пачатковая цана 51 000 рублёў (раней 68 000 рублёў).
Усе гэтыя аб’екты аўкцыёну знаходзяцца ва Ўкраіне і ўжо маюць іншых уласьнікаў.
Мяжа як поле гібрыднай вайны. Аналіз беларуска-літоўскага крызісу
https://smarturl.click/VR1o0
Пакуль незразумела, ці ўдасца беларускаму кіраўніцтву капіталізаваць крызіс на мяжы зь Літвой. Ва ўсялякім разе пакуль Беларусь нясе толькі страты. Было закрыцьцё мяжы з Польшчай, цяпер закрыцьцё мяжы зь Літвой. І тут страты не толькі эканамічныя.
Аналіз Валера Карбалевіча
На БелАЭС працуюць колішнія спэцыялісты захопленай у 2022 годзе Расеяй Запароскай АЭС. Некаторыя ўжо маюць пашпарт Беларусі
https://smarturl.click/0BO5n
На Беларускай АЭС на момант пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Ўкраіны працавала прыблізна 30 спэцыялістаў з Запароскай АЭС. Цяпер яны атрымліваюць беларускае грамадзянства або вяртаюцца на захопленую Расея атамную станцыю ў Энэргадар як супрацоўнікі карпарацыі «Расатам».
Нядаўна раённая газэта «Астравецкая праўда» паведаміла, што 30 кастрычніка «ў пакоі гісторыі» мясцовага РАЎС адбылася ўрачыстая цырымонія прынясеньня прысягі Дзяржаве Беларусь трыма замежнымі грамадзянамі — Ірынай Гасьцявой, Андрэям Палішчуком і Мікалаем Чышчавым. Як высьветліў карэспандэнт Свабоды, апошнія два чалавекі да атрыманьня беларускага грамадзянства былі грамадзянамі Ўкраіны і працавалі на Запароскай АЭС.
На фота: БелАЭС у часе будаўніцтва ў 2019 годзе, ілюстрацыя
У Беларусі заявілі, што Польшча афіцыйна паведаміла аб адкрыцьці двух пунктаў пропуску 17 лістапада
https://smarturl.click/dwLQo
У Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі заявілі аб атрыманьні афіцыйнага паведамленьня Польшчы аб адкрыцьці з 2:00 беларускага часу 17 лістапада двух пунктаў пропуску Кузьніца Беластоцкая-Брузгі і Баброўнікі-Бераставіца.
Беларускія мытнікі пацьвердзілі, што праз пункт пропуску Кузьніца Беластоцкая дазволяць толькі пасажырскі рух, за выключэньнем аўтобусаў, а праз Баброўнікі — легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў, а таксама грузавікоў з краін Эўразьвязу, краін-удзельніц дамовы аб Эўрапейскай эканамічнай прасторы і Швайцарыі.
«Мытныя органы цалкам гатовыя да аднаўленьня руху ў сумежных пункта пропуску Брузгі і Бераставіца — мытныя органы ўкамплектаваныя, інфраструктура ўдасканаленая, усе наяўныя тэхнічныя сродкі функцыянуюць», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.
На фота: польскі пункт пропуску Баброўнікі на мяжы зь Беларусьсю, архіў
5 цытатаў ляўрэата прэміі Гедройця пра вяртаньне да сабе і Беларусі
https://smarturl.click/DYkxe
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця 15 лістапада атрымаў Сяргей Дубавец за кнігу «Занзібар. Сталеньне маладой душы». Мы сабралі 5 цытатаў зь леташняга інтэрвію Дубаўца Радыё Свабода пасьля выхаду кнігі ў сьвет у праскім выдавецтве «Вясна».
— Я крыху паезьдзіў па сьвеце, бачыў розныя «віды» жыцьця, але толькі на Занзібары яно здалося мне такім, якім я бачыў і разумеў яго ў дзяцінстве. Прычым на афрыканскім востраве гэта жывое жыцьцё, а таго майго дзіцячага — ці ў Мазыры, ці ў бабулі ў Мялешкавічах, ці на Круглай у Менску — даўно няма і сьледу...
Ці ёсьць рамантычнае жыцьцё ў калёніі?
«Цябе пазбаўляюць фізычнага кантакту. І абдымацца, і трымацца за рукі забаронена». Былая палітзьняволеная Дар'я Афанасьева расказала пра спатканьні і забарону на тактыльнасьць.
Цалкам аповеды жанчын, якія прайшлі праз калёнію, можна паглядзець на ютуб-канале Радыё Свабода.
Брытанія робіць больш жорсткімі правілы для дазволаў на жыхарства
https://smarturl.click/vd8Xy
Новыя правілы вызначаюць 20-гадовы тэрмін чаканьня дазволу на жыхарства для тых, хто трапіў у краіну нелегальна (самы доўгі тэрмін у Эўропе). Таксама ўводзіцца 10-гадовы тэрмін чаканьня ДНЖ для ўцекачоў, якія прыяжджаюць па новых легальных праграмах.
Акрамя таго, статус уцекача стане часовым і будзе пераглядацца кожныя 30 месяцаў.
Польскі суд стаў на бок жанчыны, якая дапамагла беларускаму ўцекачу перайсьці мяжу
https://smarturl.click/OLgno
Вярхоўны адміністрацыйны суд Польшчы скасаваў адмову ў грамадзянстве жанчыне, якая дапамагла грамадзяніну Беларусі незаконна перасекчы мяжу.
Cупраць жанчыны раней распачыналі крымінальную справу за дапамогу ў незаконным перасячэньні мяжы беларусу, які пакінуў Беларусь праз палітычны перасьлед. Пазьней гэты мужчына атрымаў статус уцекача.
У цяперашнім рашэньні ўказана, што хаця фармальна ў дзеяньнях заяўніцы былі прыкметы злачынства, фактычна яе дзеяньні былі накіраваныя на ліквідацыю пагрозы іншаму чалавеку.
У Лагойскім раёне сутыкнуліся два аўтобусы
Сёньня раніцай у Лагойскім раёне адбылася аварыя з удзелам двух пасажырскіх аўтобусаў. Як відаць на відэа, апублікаваным ТГ-каналам «Беларусь за МКАДом», абодва аўтобусы спыніліся ў левай паласе.
Паводле відавочцаў аварыі, незадоўга да сутыкненьня легкавы аўтамабіль зьбіў каня, які выйшаў на дарогу. Менавіта гэта магло справакаваць далейшы інцыдэнт.
Удава першай ахвяры Чарнобыльскай аварыі загінула ад расейскага ўдару па Кіеве
https://smarturl.click/xV8wO
73-гадовая Натальля Хадзямчук загінула пасьля расейскага ўдару па Кіеве 14 лістапада, які забіў сем чалавек. Хадзямчук памерла ў бальніцы, дзе лекары спрабавалі выратаваць ёй жыцьцё, паведамілі ў нядзелю ў эфіры ўкраінскага тэлемаратону.
У адным з дамоў, пашкоджаных ударам расейскай арміі, жывуць сем’і ліквідатараў і ахвяраў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Хадзямчук была сярод іх.
Валерый Хадзямчук працаваў старшым апэратарам галоўнага цыркуляцыйнай помпы чацьвёртага энэргаблока Чарнобыльскай АЭС. Ён быў на дзяжурстве, калі адбылася найбуйнейшая ў гісторыі ядзерная катастрофа — выбух рэактара з магутным выкідам радыяцыі. Хадзямчук зьнік без вестак. Верагодна, ён памёр адразу ў момант выбуху, а яго цела засталося пад абломкамі канструкцый падарванага энэргаблока.
Галоўнае за 15 лістапада
📌У Беларусі заявілі, што Польшча афіцыйна паведаміла аб адкрыцьці двух пунктаў пропуску 17 лістапада
📌Мяжа як поле гібрыднай вайны. Аналіз беларуска-літоўскага крызісу
📌 «Мы адчувалі сябе таварам, які можна выменяць на нейкія санкцыйныя паслабленьні», — былая палітзьняволеная Шчыракова
📌На БелАЭС працуюць колішнія спэцыялісты захопленай у 2022 годзе Расеяй Запароскай АЭС. Некаторыя ўжо маюць пашпарт Беларусі
📌Кіраўнік МУС Літвы ацаніў узровень аховы Ціханоўскай і крымінальныя пагрозы ад беларусаў
📌У Астравецкім раёне прыбралі крыж у гонар 150-годзьдзя паўстаньня Каліноўскага
📌Абвешчаныя пераможцы прэміі Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні
📌Аўкцыён па продажы нацыяналізаванага ва Ўкраіне цеплаходу «Надежда» не адбыўся. Пачатковую цану зьнізілі ўдвая
📌BelPol: Кітай адыграў ключавую ролю ў забесьпячэньні Беларусі рэсурсамі для выкананьня вайсковых заказаў Расеі
📌 Ва Ўкраіне заявілі аб пацэльваньні па Разанскім НПЗ і вайсковых аб’ектах Расеі на акупаваных тэрыторыях
📌Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымаў Сяргей Дубавец за кнігу «Занзібар. Сталеньне маладой душы»
У Гданьску пачалася цырымонія ўзнагароджаньня штогадовай прэміяй імя Ежы Гедройця. ВІДЭА
https://smarturl.click/Y3wqe
Цырымонія праходзіць у Эўрапейскім цэнтры салідарнасьці ў Гданьску (Польшча).
За літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця сёлета змагаліся 6 твораў:
«Гульні Цырцэі. Раман» — Зьміцер Дзядзенка;
«Занзібар. Сталеньне маладой душы» — Сяргей Дубавец;
«Перамена месцаў» — Югася Каляда;
«Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» — Аляксандр Лукашук;
«Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» — Анка Упала;
«Забойства на вуліцы Макаёнка» — Клёк Штучны.
ℹ️ Прэмія імя Ежы Гедройця — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 году за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.
Фота ілюстрацыйнае
Улады выправадзілі зь Беларусі турэцкага журналіста, які хваліў краіну за «чысьціню і бясьпеку» і супрацоўнічаў з прапагандай
https://smarturl.click/qBq6W
Турэцкага журналіста Акая Дэпрэма, які часта наведваў Беларусь, называў яе «апошняй сапраўднай эўрапейскай краінай» і шмат кантактаваў зь дзяржаўнымі СМІ, у часе яго апошняга візыту затрымалі і выдварылі з краіны.
Як паведаміла выданьне Reform.news, затрыманага 10 содняў утрымлівалі на Акрэсьціна, а потым выдварылі з краіны.
Акай Дэпрэм — грамадзянін Турэччыны і Расеі, у 2014 годзе падтрымаў дзеяньні Расеі на ўкраінскім Данбасе, некалькі гадоў жыў у Данецку. З 2023 году пачаў зьяўляцца ў дзяржаўных СМІ Беларусі, даваў інтэрвію Грыгорыю Азаронку і Ксеніі Лебедзевай. Яго адзначылі прэміяй Эміля Чэчкі (польскі вайсковы дэзэртыр, які ўцёк у Беларусь і супрацоўнічаў зь дзяржаўнай прапагандай, пазьней яго знайшлі павешаным у Менску на месцы жыхарства. — РС).
Фота ілюстрацыйнае
Ва Ўкраіне заявілі аб пацэльваньні па Разанскім НПЗ і вайсковых аб’ектах Расеі на акупаваных тэрыторыях
https://smarturl.click/p2qVE
«Зафіксаваныя шматлікія выбухі і значны пажар на тэрыторыі аб’екту [Разанскага НПЗ]», — адзначаецца ў паведамленьні Генштабу Ўзброеных сіл Украіны.
Апроч таго, украінскія вайскоўцы пацэлілі ў радыёлякацыйную станцыю «Неба-У» на тэрыторыі акупаванага Расеяй Крыму, у расейскі вайсковы эшалён у раёне Такмаку Запароскай вобласьці, а таксама па засяроджаньні войску паблізу захопленага Расеяй Ваўчанску Харкаўскай вобласьці.
Губэрнатар Разанскай вобласьці Павел Малкаў раніцай паведамляў, што ўначы над рэгіёнам нібыта зьнішчылі 25 украінскіх дронаў. Паводле яго, праз падзеньне аскепкаў адбылося ўзгараньне на тэрыторыі аднаго прадпрыемства. У той жа час, ён не ўдакладніў, які прамысловы аб’ект пацярпеў. Адзначыў толькі, што ў выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.
У Міністэрстве абароны Расеі не камэнтуюць пацэльваньні ўкраінцаў па вайсковых аб’ектах на акупаваных тэрыторыях Украіны.
BelPol: Кітай адыграў ключавую ролю ў забесьпячэньні Беларусі рэсурсамі для выкананьня вайсковых заказаў Расеі
https://smarturl.click/B4kqM
Згодна зь інфармацыяй BelPol, больш за 50 кампаній рознай формы ўласнасьці цягам 2022-2024 гадоў удзельнічалі ў вытворчасьці прыцэлаў для танкаў, супрацьтанкавых комплексаў, гранатамётаў, стралковай зброі і лазэрных дальнамераў. Асновай зборачнай вытворчасьці сталі складаныя мэханічныя дэталі і оптыка з Кітаю. У іх закупцы ўдзельнічалі прыблізна 20 беларускіх кампаній.
Галоўным вытворцам (зборачным цэхам) стала беларускае прадпрыемства «Пеленг» — яно, паводле BelPol, вырабіла і прадала Расеі больш за 2300 розных відаў прыцэлаў у 2023-2024 гадах, а сёлета ўжо вырабілі 1158 камплектаў прыцэлаў «Сасна-У» і вузлоў да іх. Гэтыя прыцэлы выкарыстоўваюць пры абсталяваньні танкаў Т-72Б3 (на фота) і Т-80У.
Кітай зрабіў істотны ўнёсак у разьвіцьцё беларускага ВПК і пастаўкі ўзбраеньняў у Расею, што робіць Кітай саўдзельнікам агрэсіі супраць Украіны, мяркуюць у BelPol.
У Астравецкім раёне прыбралі крыж у гонар 150-годзьдзя паўстаньня Каліноўскага
https://smarturl.click/y68pL
У вёсцы Слабодка Астравецкага раёна, што на пад’езьдзе да памежнага пункта «Катлоўка — Лаварышкі» на беларуска-літоўскай мяжы, прыбралі помнік у гонар паўстанцаў 1863 году, паведаміў Telegram-канал «Спадчына».
Крыж з шэрага каменю ў выглядзе гіганцкага мяча, загнанага вастрыём у зямлю, у гонар 150-годзьдзя паўстаньня Каліноўскага ўсталявалі ў 2013 годзе.
На крыжы выгравіраваны паўстанцкі пароль «Каго любіш?» на лацініцы і кірыліцы. Наверсе крыжа, на дзяржальне мяча, — выява «Пагоні».
Крыж паставілі як памятны знак усяму паўстаньню — трагічнай, але вельмі яркай падзеі .А меч — гэта стары сымбаль, які мае два прачытаньні. Калі ён узьняты — гэта кліч да барацьбы, дзеяньня. Калі ж ён уторкнуты ў зямлю — гэта сымбаль таго, што бітва скончаная, засталося падлічыць страты, пахаваць памерлых і памятаць пра іх.
Аўтар ідэі — краязнаўца Алесь Юркойць, фундатар — Мікіта Забуга, скульптар — Ігар Засімовіч.
Кіраўнік МУС Літвы ацаніў узровень аховы Ціханоўскай і крымінальныя пагрозы ад беларусаў
https://smarturl.click/QbwGJ
Літоўская дзяржава падтрымлівае дэмакратычныя сілы Беларусі, асабліва пасьля 2020 году, але часам гучаць крытычныя галасы некаторых палітыкаў, напрыклад, адносна таго, што Сьвятлана Ціханоўская мела высокі статус аховы з боку Службы аховы кіраўніцтва. Цяпер было рашэньне панізіць гэты статус аховы, які перадалі крымінальнай паліцыі.
«Бо ацэнка рызыкі і цэлай сытуацыі, што адбываецца з нашага боку, яна адэкватная. І калі будзе пагроза большая ці якая-небудзь іншая, я думаю, заўсёды можна вярнуцца і аднавіць гэтую ахову ў ранейшым рэжыме. Гэта не зьяўляецца пазыцыяй па пагаршэньні сытуацыі з боку літоўскіх уладаў. Не. Гэта ацэнка сытуацыі, якая ёсьць, і той досьвед, які мае крымінальная паліцыя Літвы, дае магчымасьць трымаць ахову на патрэбным узроўні».
Цалкам інтэрвію міністра ўнутраных справаў Літвы Ўладзіслава Кандратовіча можна паглядзець тут.
«Мы адчувалі сябе таварам, які можна выменяць на нейкія санкцыйныя паслабленьні», — былая палітзьняволеная Шчыракова
https://smarturl.click/WRGO9
Былая палітзьняволеная, журналістка і праваабаронца Ларыса Шчыракова ў размове з Свабодай згадала найбольш трагічныя моманты трохгадовага зьняволеньня — калі яе сына забіралі ў прытулак і калі не змагла разьвітацца з маці. Шчыракова расказала, што дапамагло выжыць і захаваць сябе за кратамі.
На фота: Ларыса Шчыракова, архіў
Абвешчаныя пераможцы прэміі Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні
https://smarturl.click/5ZoLj
15 лістапада 2025 году Беларускі ПЭН і «Радыё Свабода» абвясьцілі пераможцаў і ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча — узнагароды за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні або на тэму зазнанага зьняволеньня.
Прэмія носіць імя пісьменьніка і публіцыста, які сам прайшоў праз савецкія лягеры і апісаў свой вопыт у кнізе «У капцюрох ГПУ».
Пераможцы прэміі імя Францішка Аляхновіча — 2025:
Пётр Уманскі (псэўданім) за кнігу «РАЗ ДВА ТРЫ ЧАТЫРЫ ДВА»
Дзіяна Маеўская (псэўданім) за твор «Казка пра замак»
Галена Савіцкая (псэўданім) за твор «Па кальцавой дазволеныя 120»
Ляўрэаты і ляўрэаткі прэміі:
Аляксандар Францкевіч — за зборнік турэмных вершаў
Паліна Савук — за твор «Таким я тебя запомню»
Максім Вінярскі — за вершы «Прости жена, мы даже не знакомы», «Няўдзячны Юдаў лёс...»
Уладзімір Булаўскі — за вершы «Лічбы», «Няма вясны»
Алег Кулеша — за вершы «Пад N10. Карагодныя вершы»