14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Ужо сёньня. Міжнародны дзень асобаў з інваліднасьцю
https://smarturl.click/w4bo7
📅 3 сьнежня
1775 — упершыню ўзьнялі амэрыканскі сьцяг. Ён яшчэ адрозьніваўся ад сучаснага — меў брытанскі «Юніён Джэк» у верхнім куце.
1918 — Рада і Ўрад БНР пакінулі Менск і пераехалі ў Вільню.
1921 — у Менску створаная Беларуская кантора Дзяржбанку РСФСР — структура, пераемнікам якой лічыцца Нацыянальны банк Беларусі.
1939 — у Бэрліне пачала выходзіць газэта «Раніца».
1965 — The Beatles выпусьцілі альбом Rubber Soul, які стаў паваротным пунктам у іх творчасьці.
1967 — хірург Крыстыян Барнард зрабіў першую ў гісторыі пасьпяховую перасадку чалавечага сэрца.
1991 — распушчаны Камітэт дзяржаўнай бясьпекі СССР.
1992 — адпраўлена першае SMS-паведамленьне.
🌱 Нарадзіліся: Рыгор Крушына, Міхась Кукабака, Данута Бічэль-Загнетава, Озі Осбарн.
🕯 У памяці: Робэрт Льюіс Стывэнсан, П’ер-Агюст Рэнуар, Вера Кляйнміхель, Рыта Млодак, Ірына Ждановіч, Вітаўт Кіпель.
Асноўнае за 2 сьнежня
• З 2020 году ў Беларусі ліквідавалі амаль дзьве тысячы грамадзкіх арганізацыяў
• «ПіК Свабоды» з Валерам Кавалеўскім: «Ані Пазьняк, ані Ціханоўскі не зьяўляюцца тымі фігурамі, да якіх будуць прыслухоўвацца ў Вашынгтоне»
• Колькасьць прыхільнікаў расейскай ядзернай зброі ў Беларусі вырасла больш як удвая, — сацыялягічнае апытаньне
• «Ня можа ляцець тысячу кілямэтраў». Што вядома пра дрон, які, з словаў беларускіх сілавікоў, прыляцеў у Горадню зь Літвы
• Ад балёнаў да дрона: што стаіць за хваляй ціску Беларусі на Літву
• «Літва адкрыла мяжу на знак добрай волі, але гэта не спрацавала», — Рыкард Юзьвяк пра новыя санкцыі Эўразьвязу за беларускія балёны
• Беларускамоўны дзіцячы часопіс «Вясёлка» не атрымаў бюджэтнага фінансаваньня на наступны год, «Бярозка» — атрымала
• «Мядовая пастка». Як беларусы завязаюць у Армэніі
У Маскве пачалася сустрэча Пуціна з прадстаўнікамі Трампа
https://smarturl.click/kZ3kQ
Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША Стывэн Уіткаф і дарадца і зяць Дональда Трампа Джарэд Кушнер Крэмль пачалі перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у Крамлі.
На сустрэчы павінна абмяркоўвацца новая вэрсія пляну спыненьня вайны Расеі з Украінай.
Пуцін перад сустрэчай зрабіў шэраг заяў:
• прыгразіў «адрэзаць Украіну ад мора» і пашырыць удары па ўкраінскіх партах і судах, якія заходзяць у гэтыя парты, у адказ на ўдары Кіева па танкерах у Чорным моры.
• заявіў, што Пакроўск у Данецкай вобласьці цалкам знаходзіцца пад кантролем расейскага войска. У Генштабе УСУ гэта адмаўляюць.
• заявіў, што калі Эўропа пачне вайну, Расея «гатовая наўпрост зараз»,
• абвінаваціў эўрапейскія краіны ў спробах унесьці ў плян спыненьня вайны, прапанаваны Трампам, зьмены, «якія для Расеі зьяўляюцца абсалютна непрымальнымі», з мэтай «заблякаваць увесь гэты мірны працэс».
Расейскага касманаўта нечакана адлічылі з амэрыканскага экіпажу перад супольным палётам на МКС
https://smarturl.click/XDgv6
Расейскага касманаўта Алега Арцем’ева выключылі з экіпажу Crew 12 за некалькі месяцаў да старту на МКС.
Як паведаміў у сваім Telegram-канале аналітык ракетных пускаў Георгій Трышкін, Арцемʼева выключылі за парушэньне экспартных абмежаваньняў: касманаўт нібыта фатаграфаваў дакумэнтацыю SpaceX, а потым «вынес у тэлефоне» сакрэтную інфармацыю.
У гутарцы з The Insider экспэрт расказаў, што запушчана міжведамаснае расьсьледаваньне:
«Уявіць сабе сытуацыю, у якой дасьведчаны касманаўт можа ненаўмысна дапусьціць такое грубае парушэньне, вельмі цяжка», — апавёў Трышкін.
Спачатку ў міліцыі ўручылі білеты БРСМ, а потым павялі фатаграфавацца на фоне аўтазакаў.
У Кобрыні адбылося «ўрачыстае ўручэньне білетаў БРСМ» — у памяшканьні мясцовага аддзяленьня міліцыі. Білеты ўручаў падпалкоўнік міліцыі, намесьнік начальніка ў ідэалёгіі і кадрах.
Што ў гэтай гісторыі ня так?
У Бэльгіі затрымалі экс-кіраўніцу эўрадыпляматыі Фэдэрыку Магерыні
https://smarturl.click/xVb9L
Былую вярхоўную прадстаўніцу ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Федэрыку Магерыні затрымалі ў рамках расьсьледаваньня меркаванага нямэтавага выкарыстаньня сродкаў Эўразьвязу.
Раніцай 2 сьнежня бэльгійская паліцыя правяла ператрусы ў дыпляматычнай службе ЭЗ у Брусэлі, у Каледжы Эўропы ў Бруге і некалькіх прыватных дамах. Трох чалавек затрымалі для допыту.
Магерыні з 2020 году займае пасаду рэктара Каледжа Эўропы — вышэйшай школы ЭЗ для дыпляматаў і дзяржаўных службоўцаў. Euractiv піша, што гаворка ідзе пра абставіны набыцьця каледжам будынку ў Бруге за 3,2 млн эўра праз тэндэр.
Сьледчыя лічаць, што Каледж Эўропы і ягоныя прадстаўнікі мелі доступ да інфармацыі пра тэндэр, якая павінна была заставацца канфідэнцыйнай.
Федэрыка Магерыні была вярхоўным прадстаўніком Эўрапейскага зьвязу ў замежных справах у 2014—2019 гадах.
Беларусь паміж вайной, Расеяй і Эўропай — вынікі сацыялягічнага апытаньня
https://smarturl.click/9oXVz
Праект «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House абнародаваў вынікі апытаньня, праведзенага ў Беларусі онлайн у жніўні і лістападзе.
1️⃣ Большасьць беларускіх гараджанаў супраць прыцягненьня замежнай працоўнай сілы.
2️⃣ Стаўленьне да вайны ва Ўкраіне
• Ухваляюць дзеяньні Расеі — 27%
• Не ўхваляюць — 38%
• Без адказу — 35%
3️⃣ Хто пераможа?
• Расея — 50%
• Украіна — 8%
→ Доля тых, хто верыць у перамогу Ўкраіны, — найменшая з сакавіка 2022 (тады было 21%).
4️⃣ Геапалітычны выбар
• Саюз з Расеяй — 44%
• Уступленьне ў Эўразьвяз — 15%
• За тое, каб нікуды не ўступаць — 19%
5️⃣ Вайсковыя альянсы
• Захаваць сяброўства ў АДКБ — 55%
• Уступіць у NATO — 8%
• Выйсьці з АДКБ — 37%
6️⃣ За разьмяшчэньне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі — 45% (у сакавіку 2022 было 20%).
Арбітражны суд адмяніў забарону ўдзельнічаць у адборы на Алімпіяду беларускім фрыстайлістам, лыжнікам і сноўбардыстам
https://smarturl.click/kZ31Q
Беларускія фрыстайлісты з 1998 году заваёўвалі мэдалі на ўсіх Алімпіядах.
Расейскія і беларускія спартсмэны павінны мець права ўдзельнічаць у кваліфікацыйных спаборніцтвах Міжнароднай фэдэрацыі лыжнага спорту і сноўборду (FIS), калі яны адпавядаюць крытэрыям МАК для індывідуальных нэйтральных спартсмэнаў, заявіў у аўторак Спартыўны арбітражны суд, паведаміў Reuters.
Рада FIS раней прагаласавала за тое, каб не дазволіць спартсмэнам з Расеі і Беларусі ўдзельнічаць у якасьці нэйтральных спартсмэнаў у кваліфікацыйных спаборніцтвах.
«Ня можа ляцець тысячу кілямэтраў» Што вядома пра дрон, які, з словаў беларускіх сілавікоў, прыляцеў у Горадню зь Літвы
https://smarturl.click/0B6qg
1 сьнежня беларускія сілавікі заявілі пра прылёт дрона зь Літвы ў Горадню. Прадстаўнікі ўладаў Беларусі сьцьвярджаюць, што маршрут дрона ішоў з Літвы ў Польшчу, потым назад у Беларусь і ў Літву.
Свабода сабрала ўсё, што вядома пра гэты выпадак.
Беларускамоўны дзіцячы часопіс «Вясёлка» не атрымаў бюджэтнага фінансаваньня на наступны год, «Бярозка» — атрымала
https://smarturl.click/p2769
Беларускамоўны часопіс «Вясёлка» для дзяцей малодшага школьнага ўзросту выдаецца з 1957 году. Чыноўнікі вырашылі не даваць на яго выданьне ў наступным годзе бюджэтныя грошы.
🇦🇲 «Мядовая пастка». Як беларусы завязаюць у Армэніі
https://smarturl.click/9oXlv
«Я назваў Каўказ мядовай пасткай, бо спачатку вельмі салодка, а потым цяжка». Беларусам, якія ўцякаюць зь Беларусі з палітычных прычын, досыць лёгка трапіць у Армэнію, але вылецець адтуль у Эўразьвяз, выяўляецца, праблемна.
У лістападзе Ўзброеныя сілы Ўкраіны зьдзейсьнілі рэкордную колькасьць нападаў на расейскія НПЗ
https://smarturl.click/kZ3zx
У лістападзе 2025 году УСУ выканалі не менш за 14 нападаў на расейскія нафтаперапрацоўчыя заводы з дапамогай бесьпілётнікаў — гэта максымальная колькасьць нападаў за месяц з пачатку вайны.
Славуты беларускі мэтал-гурт Gods Tower абвясьціў пра гастролі ў лютым 2026 году
https://smarturl.click/DYMx0
Тур будзе прысьвечаны 30-годзьдзю выпуску альбому The Turns.
Пачнуцца гастролі 18 лютага ўва Ўроцлаве, далей калектыў адправіцца ў Бэрлін, Познань, Кракаў, Варшаву, Лімасол, Гданьск і Коўну. Такім чынам, тур ахопіць чатыры краіны: Польшчу, Нямеччыну, Кіпр і Літву.
Gods Tower — беларускі мэтал-гурт з Гомлі, заснаваны ў 1989 годзе. Добра вядомы за мяжою. Выконвае свае песьні на ангельскай мове. Распадаўся і аднаўляўся зноў. Апошнім часам у гурта былі толькі паасобныя запісы і выступы.
Ці дапаможа Эўразьвяз Літве ў супрацьстаяньні з Лукашэнкам — меркаваньне палітоляга Казакевіча
https://smarturl.click/lAbmM
Эўразьвяз падтрымае Літву, калі крызіс у адносінах паміж Вільняй і Менскам будзе паглыбляцца — мяркуе доктар паліталёгіі, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
❗️Эўразьвяз разглядае крызіс у беларуска-літоўскіх адносінах у больш шырокім кантэксьце супрацьстаяньня гібрыдным пагрозам па ўсім ЭЗ.
❗️ЭЗ можа дзейнічаць хутка ў выпадку надзвычайнай сытуацыі, але дзеяньні Беларусі адносна Літвы ён ня лічыць такой сытуацыяй.
❗️Адсутнасьць даверу — гэта асноўная праблема ў беларуска-літоўскіх стасунках, а ня тое, што літоўскі бок прынцыпова ня хоча кантактаваць на ўзроўні МЗС.
🇱🇹 У МЗС Літвы гісторыю з дронам у Горадні назвалі «няўдалай спробай прыкрыць уласную зламысную дзейнасьць»
https://smarturl.click/AxXlR
Прэс-сакратарка літоўскага міністра замежных спраў Крысьціна Белікава заявіла, што міністэрства даведалася пра выкліканага ў МЗС Беларусі літоўскага дыплямата толькі з паведамленьняў, якія зьявіліся ў адкрытым доступе, перадае LRT.
«Пасьля праверкі высьветлілася, што часовы павераны ў справах Літвы на той момант ніякага запрашэньня не атрымліваў. Запрашэньне прыехаць у МЗС Беларусі ён атрымаў толькі праз добрую гадзіну», — паведаміла Крысьціна Белікава.
«Мы разглядаем гэтыя адчайныя дзеяньні беларускага рэжыму як чарговую няўдалую спробу прыкрыць уласную зламысную дзейнасьць і заклікаем як мага хутчэй прыняць усе ўжо згаданыя меры для вырашэньня сытуацыі», — зазначыла яна.
🇪🇺 Хто ў Эўропе больш за ўсіх выдаткоўвае грошай на абарону?
https://smarturl.click/8pwQv
У 2024 годзе краіны Еўрасаюза накіравалі на абарону 343,2 млрд €, піша Euronews.
📌 44% усіх выдаткаў прыйшліся на Нямеччыну і Францыю.
• 🇩🇪 — 90,6 млрд €
• 🇫🇷 — 59,6 млрд €
Далей —
• 🇮🇹 Італія — 32,7 млрд €
• 🇵🇱 Польшча — 31,9 млрд €
• 🇪🇸 Гішпанія — 22,7 млрд €
Разам першая пяцёрка забяспечвае 69,2% абаронных выдаткаў усяго ЭЗ.
📈 У 2025 годзе выдаткі дасягнуць 392 млрд € (рост на 98% у параўнанні з 2020-м), мяркуе Эўрапейскае абароннае агенцтва.
Сёлета на заходніх межах Беларусі спынілі больш за 42 тысячы спробаў нелегальнага пераходу
https://smarturl.click/B4Z1n
Ад пачатку 2025 году краіны ЭЗ, якія мяжуюць з Беларусьсю, зарэгістравалі 42 312 спробаў нелегальнага пранікненьня на сваю тэрыторыю зь Беларусі:
🇵🇱 Польшча — 28 838,
🇱🇻 Латвія — 11 867,
🇱🇹 Літва — 1607.
Гэта на 19% больш, чым за аналягічны леташні пэрыяд, і на 16,6% больш, чым за ўвесь 2024 год.
Такія зьвесткі падае інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на памежныя службы Латвіі, Літвы і Польшчы.
Пуцін: Калі Эўропа пачне вайну, Расея «гатовая наўпрост зараз»
https://smarturl.click/w4bO7
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Масква не зьбіраецца ваяваць з Эўропай, але калі Эўропа пачне вайну, Расея «гатовая наўпрост зараз».
«Расея не зьбіраецца ваяваць з эўрапейскімі краінамі, але калі Эўропа захоча ваяваць з намі і пачне — мы гатовыя наўпрост зараз, у гэтым няма ніякіх сумневаў. Калі Эўропа раптам пачне вайну з намі, мне здаецца, што ўсё адбудзецца вельмі хутка. Гэта не Ўкраіна. З Украінай мы дзейнічаем хірургічна, асьцярожна. Гэта не вайна ў прамым сучасным сэнсе гэтага слова», — цытуе Пуціна ягоная прэс-служба.
Ад балёнаў да дрона: што стаіць за хваляй ціску Беларусі на Літву
https://smarturl.click/QbgL6
Улады Беларусі вырашылі разгарнуць вакол гісторыі з дронам, які нібыта ўпаў у Горадні, ня толькі прапагандысцкую, але палітычную, дыпляматычную кампанію. У ёй шмат дзіўнага і супярэчлівага, — піша Валер Карбалевіч.
💬 Пасьля таго, як Літва адкрыла мяжу, атакі кантрабанднымі балёнамі зь беларускай тэрыторыі толькі ўзмацніліся.
💬 Хоць іншаземныя дроны ў паветранай прасторы Беларусі сталі звыклай зьявай з 2024 года, вакол інцыдэнту ў Горадні ўлады арганізавалі гучную кампанію.
💬 Афіцыйны Менск ідзе па шляху эскаляцыі, падымае стаўкі, штучна стварае напружаньне, каб зламаць супраціў Літвы.
«ПіК Свабоды» з Валерам Кавалеўскім: «Ані Пазьняк, ані Ціханоўскі не зьяўляюцца тымі фігурамі, да якіх будуць прыслухоўвацца ў Вашынгтоне»
https://smarturl.click/7vX0a
💬 «Хацеў бы адзначыць, што дэфіцыту беларускай прысутнасьці ў Злучаных Штатах няма. І ў Вашынгтоне няма гэтага дэфіцыту».
💬 «Зараз ня час будаваць гэтыя геапалітычныя канструкты, рабіць зь Беларусі Фінляндыю... Час не выдумляць новыя пражэкты, а працаваць над вырашэньнем зразумелых тактычных і стратэгічных задач. І на сёньняшні дзень гэта палітвязьні, гэта рэпрэсіі і гэта таксама сувэрэнітэт і незалежнасьць нашай краіны».
💬 «Мне здаецца, што гэта стратэгічны пралік і нельга гэтаму дазваляць здарацца, каб людзі, якія фактычна ня маюць легітымнасьці, прыяжджаюць у Вашынгтон і выказваюцца ад імя беларускага народа: „Нам трэба Фінляндыя, мы гатовы паступіцца гэтым, мы гатовы паступіцца тым“».
→ Цалкам размову глядзіце на YouTube.
«Літва адкрыла мяжу на знак добрай волі, але гэта не спрацавала», — Рыкард Юзьвяк пра новыя санкцыі Эўразьвязу за беларускія балёны
https://smarturl.click/L3d53
У Эўразьвязе ёсьць кансэнсус адносна пакараньня Беларусі за памежны крызіс з масавымі залётамі ў Літву кантрабандных балёнаў і блякаваньне больш як тысячы літоўскіх фураў. Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе апавёў эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Ён упэўнены, што Брусэль увядзе дадатковыя санкцыі супраць Беларусі асобна ад 20-га пакета санкцыяў ЭЗ адносна Беларусі і Расеі за агрэсію супраць Украіны.
Паводле Юзьвяка, асобны пакет санкцыяў ЭЗ адносна Беларусі будзе ўведзены ў бліжэйшыя тыдні.
Чакаецца як пашырэньне пэрсанальных санкцыяў, гэтак і сэктаральныя санкцыі супраць пэўных галінаў беларускай эканомікі.
▶️ ПіК Свабоды» з Валерам Кавалеўскім: Ці пасябруе Ціханоўскі з Трампам
https://www.youtube.com/watch?v=jehDZxzEWYo
1️⃣ Ці стане Сяргей Ціханоўскі голасам беларусаў у ЗША?
2️⃣ Ці трэба апублічваць унутраныя канфлікты ў камандзе Ціханоўскага?
3️⃣ Ці вычарпаны канфлікт былога палітвязьня з офісам ягонай жонкі?
4️⃣ Хто зацікаўлены ў эскаляцыі беларуска-літоўскага канфлікту?
Гэта ды іншае ў жывым эфіры Ганна Соўсь абмяркоўвае з палітыкам, кіраўніком Агенцтва трансатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім. Задавайце пытаньні!
Больш за 1200 чалавек загінулі ад паводак у Інданэзіі, Шры-Ланцы і Тайляндзе
https://smarturl.click/DYM1o
Мусонныя дажджы, якія пачаліся на мінулым тыдні, прывялі да разьліву рэк па ўсім рэгіёне — была разбураная інфраструктура і затоплены гарады.
Колькасьць загінулых ад выніку паводак і апоўзьняў у Інданэзіі, Шры-Ланцы і Тайляндзе перавысіла 1200, яшчэ больш за 800 чалавек прапалі без вестак.
Паводле апошніх зьвестак, 659 чалавек загінулі ў Інданэзіі, 390 — на Шры-Ланцы, 181 — у Тайляндзе. Больш за ўсё пацярпела Інданэзія — ратавальнікі з цяжкасьцю дабіраюцца да вёсак на востраве Суматра, дзе размытыя дарогі і разбураны масты.
Усяго ў краіне ад паводак пацярпелі 3,2 мільёна чалавек, 2600 атрымалі раненьні, больш за 470 прапалі бяз вестак.
Паляўнічы незаконна застрэліў медзьведзяня, яго пакаралі двума гадамі ўмоўна
https://smarturl.click/zd9LA
Два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады і штраф атрымаў браканьер, які незаконна застрэліў медзьведзяня. Гэта адбылося ў пачатку году ў Бешанкавіцкім раёне Віцебскай вобласьці.
Канада далучылася да абароннага фонду Эўразьвязу SAFE, а Польшча патлумачыла, на якія ўзбраеньні возьме адтуль грошы
https://smarturl.click/OLZn3
🇨🇦 Канада стала першай краінай, што не ўваходзіць у Эўразьвяз, якая далучылася да фонду Security Action for Europe (SAFE). Цяпер краіна зможа атрымліваць ільготныя крэдыты пад гарантыі Брусэлю для куплі зброі і спадарожных тавараў.
🇵🇱 Тым часам Польшча падала Эўрапейскай камісіі інвэстыцыйны плян у крэдытах паводле праграмы SAFE. Краіна плянуе выдаткаваць гэтыя сродкі на такія тавары, як баявыя машыны, супрацьтанкавыя міны, аўтамабілі мінаваньня і зэнітныя сыстэмы.
Пракуратура накіравала ў суд яшчэ адну справу даўно памерлага нацыста, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі
https://smarturl.click/GgZmE
Гэта шосты падобны выпадак у кампаніі абвінавачаньняў у «генацыдзе беларускага народа» ў час ІІ усясьветнай вайны.
Цяпер у Беларусі дазволена заводзіць крымінальныя справы супраць мёртвых паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, уключаючы генацыд. Пры доказах віны памерлага ў такіх справах выносіцца абвінаваўчы прысуд без прызначэньня пакараньня.
Польскія спэцслужбы мяркуюць, што загад на падрыў польскай чыгункі аддаваў Пуцін
https://smarturl.click/y6Zwm
Паліцыя апублікавала інфармацыю пра пошук 39-гадовага Аляксандра Конанава і 41-гадовага Яўгена Іванова. Мужчыны падазраюцца ў пашкоджаньні чыгункі ў двух месцах: каля населенага пункту Міка ў Мазавецкім ваяводзтве і на лініі Варшава—Дарагуск у раёне Пулаваў. Паводле словаў паліцыі, гэта стварыла прамую пагрозу катастрофы зь вялікай колькасьцю ахвяр.
Украінскія выведнікі высьветлілі, што адзін з абвінавачаных у арганізацыі дывэрсій на польскай чыгунцы — Яўген Іваноў — дзейнічаў на загад афіцэра расейскага ГРУ Юрыя Сізова з элітнай часткі «Сенеж». Гэтую адзінку называюць «кінжалам Пуціна».
Ужо сёньня. Гадавіна народзінаў Васіля Несьцярэнкі, які пасьля аварыі на ЧАЭС запатрабаваў ратаваць людзей
https://smarturl.click/MGBqp
📅 2 сьнежня
1409 — адкрыўся Ляйпцыскі ўнівэрсытэт.
1591 — у Менску створана брацтва мэталаапрацоўчых рамёстваў — першае цэхавае аб’яднаньне.
1804 — Напалеон Банапарт каранаваны імпэратарам Францыі.
1805 — параза расейска-аўстрыйскіх войскаў пры Аўстэрліцы.
1936 — польскія ўлады забаранілі дзейнасьць Таварыства беларускай школы.
1942 — Энрыка Фэрмі ажыцьцявіў першую кантраляваную ядзерную рэакцыю.
1956 — высадка атраду Фідэля Кастра на Кубе.
1971 — утвораныя Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
2010 — на iPhone запушчаны мэсэнджар Viber.
🌱 Нарадзіліся: Анёл Доўгірд, Уладзімер Пракулевіч, Марыя Калас, Васіль Несьцярэнка, Джані Вэрсачэ, Андрэй Смаляк, Уладзімер Парфяновіч, Андрэй Зыгмантовіч.
🕯 У памяці: Эрнан Картэс, Данасьен дэ Сад, Якаў Зяльдовіч.
Асноўнае за 1 сьнежня
• «Гэта будзе гамон». Транспартнік і пасажыры расказваюць, чым можа абярнуцца патэнцыйная забарона маршрутак
• МЗС Беларусі заявіў пра парушэньне мяжы дронам з тэрыторыі Літвы. МУС кажа пра «экстрэмізм»
• «Рыхтуем далейшыя меры ў рамках рэжыму санкцый». Прэзыдэнты Эўракамісіі і Літвы абмеркавалі сытуацыю на літоўска-беларускай мяжы
• Правакацыі на мяжы — супраць беларуска-літоўскай агульнай памяці. Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра
• Сабралі патрэбныя сродкі на лячэньне 8-гадовага хлопчыка з Горадні. Для гэтага пералічылі грошы падазраваных
• Былога каліноўца Васіля Грачыху асудзілі на пяць гадоў калёніі
• Хроніка перасьледу 1 сьнежня: настаўніцу і прадпрымальніцу асудзілі за «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня»
• Платная сыстэма Wise пачала блякаваць некаторым беларусам рахункі
• Жыхароў Курскай і Белгарадзкай вобласьцяў Расеі, дзе былі баі, накіроўваюць у беларускія санаторыі
Кіраўніца Эўрапейскай камісіі заявіла пра падрыхтоўку новых санкцый у адказ на запуск зь Беларусі кантрабандысцкіх шароў
https://smarturl.click/e0Aqq
Пра гэта Урсуля фон дэр Ляен паведаміла ў X пасьля тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Літвы Гітанасам Наўседам.
«Сытуацыя на мяжы зь Беларусьсю пагаршаецца з ростам колькасьці ўварваньняў кантрабандысцкіх паветраных шароў у паветраную прастору Літвы. Такі гібрыдны напад з боку рэжыму Лукашэнкі абсалютна непрымальны», — напісала яна.
«Мы рыхтуем дадатковыя меры ў межах нашага санкцыйнага рэжыму», — паведаміла Урсуля фон дэр Ляен.
Прэзыжэнт Літвы Гітанас Наўседа падчас размовы выказаў падзяку Эўрапейскай камісіі за падтрымку «і падкрэсьліў тэрміновую неабходнасьць больш моцнага, скаардынаванага адказу ЭЗ на цяперашнія правакацыі Расеі / Беларусі. Мы павінны рэагаваць з адзінствам і рашучасьцю», — напісаў прэзыдэнт Літвы ў X.