14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
📚 На фэстывалі беларускай кнігі ў Варшаве ўзнагародзілі найлепшых перакладчыкаў 2023–2024 гадоў
https://smarturl.click/zd996
У Варшаве на фэстывалі інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» 22 лістапада адбылася цырымонія ўручэньня прэміі імя Карласа Шэрмана.
Частку імёнаў намінантаў і сябраў журы не агучвалі — дзеля іхнай бясьпекі.
Пераможцы — 2023
• Проза — Алена Пятровіч, пераклад з польскай: Станіслаў Ігнацы Віткевіч, «Ненасытнасьць».
• Паэзія — Андрэй Хадановіч, пераклад з украінскай: Сяргей Жадан, «Іншае імя любові».
• Дзіцячая кніга — Сярж Мядзьведзеў, пераклад з англійскай: Фрэнк Баум, «Чараўнік Краіны Оз».
Пераможцы — 2024
• Проза — Сяргей Шупа, пераклад зь літоўскай: Юргіс Кунчынас, «Туўла».
• Паэзія — Лявон Баршчэўскі, пераклад са старажытнагрэцкай: Гамэр, «Іліяда».
• Дзіцячая кніга — зашыфраваны ўдзельнік.
ℹ️ Прэмію для найлепшых перакладчыкаў мастацкіх твораў на беларукую мову заснавалі ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана.
Ужо сёньня: пяць гадоў таму некалькі тысяч пэнсіянэраў выйшлі ў Менску на «Марш мудрасьці»
https://smarturl.click/qBpyV
Падзеі і даты 23 лістапада
1793 — 230 гадоў таму ў Горадні завяршыўся „маўклівы“ сойм, апошні сойм Рэчы Паспалітай, які замацаваў яе другі падзел
1871 — нарадзіўся Уладзімер Тэраўскі, хормайстар, кампазытар, аўтар музыкі гімну БНР, ахвяра сталінізму
1906 — выйшаў першы нумар газэты „Наша Ніва“
1910 — нарадзіўся Зьмітрок Астапенка, паэт, вязень ГУЛАГу.
1938 — расстраляны Мікалай Красінскі, рэлігійны і тэатральны дзяяч, ахвяра сталінізму
1953 — пачала працу Асіповіцкая ГЭС на Сьвіслачы
1966 — нарадзіўся Міхась Скобла, паэт, дасьледнік літаратуры
1970 — памёр Яўген Цікоцкі, кампазытар, народны артыст Беларусі
1996 — а пятай раніцы старшыня ВС Шарэцкі падпісвае пагадненьне з Лукашэнкам, якое спыняе працэдуру імпічмэнту апошняга
2011 — Алесь Бяляцкі за „ўхіленьне ад выплаты падаткаў“ асуджаны на 4,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці
Грамадзян Украіны, вернутых 22 лістапада, у Беларусі пераважна абвінавачвалі ў падтрымцы сваёй краіны — Галоўнае ўпраўленьне выведкі Ўкраіны
Пра гэта заявіў у эфіры ўкраінскага тэлебачаньня прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Андрэй Юсаў. https://smarturl.click/y6Z8m
«На гэты раз з тэрыторыі Беларусі вернуты 31 грамадзянін, — цытуе прадстаўніка ведамства інфармагенцтва „Укрінформ“. — Гэта цывільныя мужчыны і жанчыны, якія ўтрымліваліся за праўкраінскую пазыцыю, абвінавачваліся ў дапамозе і садзейнічаньні Ўкраіне».
Паводле слоў Юсава, самая маладая вызваленая ўкраінка правяла ў няволі два гады, а затрымалі дзяўчыну, калі ёй было 16 гадоў. «І абвінавацілі яе, уласна, у падтрымцы Украіны і таму, што яна спрабавала ў парушэньне закона рабіць некаторыя рэчы на тэрыторыі Беларусі», — сказаў ён. Усе вызваленыя ўжо на тэрыторыі Ўкраіны, падкрэсьліў прадстаўнік ГУВ МА. Ён адзначыў, што гэта «людзі рознага лёсу», у тым ліку «жыхары часова акупаваных тэрыторый, якія апынуліся ў Беларусі».
«Межы нельга зьмяняць сілай» Лідэры ЭЗ заяўляюць, што мірны плян Трампа патрабуе дапрацоўкі
Лідэры ЭЗ заявілі, што вітаюць намаганьні ЗША па дасягненьні міру ва Ўкраіне, але паводле іх мірны плян Вашынгтона патрабуе дадатковай дапрацоўкі. https://smarturl.click/mB5q0
ЭЗ таксама занепакоены прапанаванымі абмежаваньнямі ўзброеных сіл Украіны, якія могуць зрабіць краіну ўразьлівай для будучых нападаў. Лідэры ЭЗ падкрэсьлілі, што рэалізацыя элемэнтаў, якія тычацца ЭЗ і NATO, запатрабуе згоды членаў ЭЗ і NATO адпаведна. У заяве ЭЗ таксама падкрэсьліў сваю нязьменную падтрымку Ўкраіны.
Беларусь прапускае ў Літву толькі тыя фуры, якія толькі ўехалі пасьля адкрыцьця мяжы
Прэзыдэнт літоўскай Нацыянальнай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Linava Эрландас Мікенас заявіў, што Беларусь дазваляе вярнуцца ў Літву толькі тым грузавым аўтамабілям, якія заехалі ў краіну пасьля адкрыцьця мяжы. Тым часам фуры, якія затрымаліся ў Беларусі з пачатку месяца, па-ранейшаму ня могуць выехаць – Менск патрабуе правесьці кансультацыі з Вільняй, піша Reform.news са спасылкай на LRT. https://smarturl.click/DYMk0
З Магілёва цяпер можна будзе лётаць у Эгіпет
Авіякампанія «Белавія» сумесна з турапэратарам «Інтэрсіці» аднаўляюць чартэрны кірунак Магілёў — Шарм-эль-Шэйх, паведаміла прэсавая служба Нацыянальнага аэрапорту «Менск». https://smarturl.click/vd68w
Паведамляюць, што першы рэйс запоўнены на 100 працэнтаў — 189 пасажыраў. Палёты плянуюцца раз у 10-11 дзён на Boeing 737-800.
Эканамістка тлумачыць, чаму ў Беларусі насамрэч няма людзей, не занятых у эканоміцы
Ці новы раўнд барацьбы з так званымі «дармаедамі» прынясе ўладам эканамічныя дывідэнды? Пра гэта ў выніковым «ПіКу Свабоды» пагаварылі з прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў эканамічных пытаньнях Алісай Рыжычэнкай. https://smarturl.click/oVZXD
Аліса Рыжычэнка: Улады наўмысна навязваюць паняцьце «незанятых у эканоміцы» людзей, якое па сваёй сутнасьці няправільнае. У Беларусі няма людзей, якія не занятыя ў эканоміцы. Нават калі вы не працуеце і не плаціце падаходны падатак, вы ідзяце ў краму, купляеце тавары, у кошт якіх ужо ўключаны ПДВ. То бок вы плаціце падатак. Дзяржаўны бюджэт фарміруецца больш чым на 80% з падатковых паступленьняў, з грошай, якія плацяць беларусы.
Глядзець відэа https://www.youtube.com/watch?v=Wi79qQ3cb44
«Мусім радавацца, што пра нас памятаюць», — Дзядок пра намаганьні ЗША ў вызваленьні палітвязьняў
У выніковым «ПіКу Свабоды» былы палітвязень Мікалай Дзядок разважае пра важнасьць увагі ЗША да тэмы палітвязьняў у Беларусі.
Глядзіце відэа https://www.youtube.com/watch?v=Wi79qQ3cb44
Тэкставая вэрсія https://smarturl.click/6W9zj
Эйсмант расказала, чаму Лукашэнка вызваліў каталіцкіх сьвятароў
Ксёндз Генрых Акалатовіч і айцец Анджэй Юхневіч былі вызваленыя на просьбу папы Рымскага Лява XIV і пры ўдзеле мітрапаліта Менска-Магілёўскага архібіскупа Юзафа Станеўскага, вынікае з заявы прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі Натальлі Эйсмант у этэры Беларускай тэлевізіі. https://smarturl.click/y6Zvm
Лукашэнка, паводле яе, пайшоў на такі крок «у рамках жэсту добрай волі, кіруючыся прынцыпамі міласэрнасьці і гуманізму, улічваючы стан здароўя асуджаных, а таксама ў мэтах разьвіцьця адносін Рэспублікі Беларусь зь Сьвятым пасадам».
«Я з сваімі чарцямі й галюнікамі апавядаю, як жыла-была каманда Gods Tower». Музыка Ўладзіслаў Наважылаў пра вяртаньне да літаратуры
Заснавальнік і фронтмэн легендарнага гурту Gods Tower і былы палітвязень Уладзіслаў Наважылаў 22 лістапада ў Варшаве прэзэнтуе сваю трэцюю кнігу «Яблык у валізцы». https://smarturl.click/VRgaQ
На «Сходзе неабыякавых» беларусаў у Вільні заклікалі далучацца да новай ініцыятывы
https://smarturl.click/13Rbe
На другім «Сходзе неабыякавых» беларусаў у Вільні вылучылі ў лідэры зьняволеных апазыцыйных палітыкаў Мікалая Статкевіча з Паўлам Севярынцам ды заклікалі далучацца да новай ініцыятывы, якая мусіць прадстаўляць інтарэсы беларусаў — «Беларускай нацыянальнай кааліцыі».
У залі разам з журналістамі прысутнічалі 45 чалавек.
Першы «Сход неабыякавых» прайшоў сёлета ў чэрвені ў Варшаве. Ён згуртаваў праціўнікаў лідэрства Сьвятланы Ціханоўскай, Абʼяднанага пераходнага кабінэту і партнэрскіх ім арганізацыяў.
Віленскі «Сход неабыякавых» арганізатары сумясьцілі з правядзеньнем першага «Форуму Статкевіча». Плянавалася, што за 2,5 гадзіны працы паглядзяць дакумэнтальны фільм пра вядомага палітвязьня. Але часу на фільм не хапіла.
🇷🇺 Пуцін упершыню пракамэнтаваў мірны плян ЗША
https://smarturl.click/j7D38
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што плян, складзены адміністрацыяй Дональда Трампа, можа стаць асновай для мірнага ўрэгуляваньня.
Пуцін зазначыў, што Расея атрымала тэкст пляну, але прадметна ён з расейскім бокам не абмяркоўваўся, бо Ўкраіна пакуль не дала згоды на прапановы.
Паводле слоў Пуціна, дакумэнт, які абмяркоўваецца, — «мадэрнізаваная вэрсія» пагадненьня, якое разглядалася падчас ягоных перамоваў з Трампам на Алясцы.
Пуцін дадаў, што Расея гатовая да мірных перамоваў, але яе задавальняе цяперашняя дынаміка баявых дзеяньняў.
Жыхары беларускіх гарадоў сталі менш турбавацца наконт уступленьня Беларусі ў вайну — вынікі сацыялягічнага дасьледаваньня
https://smarturl.click/Reg1b
💰 Топ-3 праблем: нізкія заробкі, рост цэнаў і маленькія пэнсіі.
📉 Занепакоенасьць удзелам Беларусі ў вайне зьнізілася ўдвая ў параўнаньні з 2022 годам і апусьцілася на 4-е месца (28%).
🗳 Галоўнай задачай улады 42% апытаных лічаць забесьпячэньне правоў і свабодаў грамадзян. Вобраз рэжыму як «апекуна» слабее.
Самымі распаўсюджаным адказам на пытаньне «Чыя інтарэсы абараняе дзяржава ў першую чаргу?» стаў «інтарэсы вярхоўнай улады» (27%).
Прэзыдэнт Украіны выступіў са зваротам у сувязі са зьяўленьнем мірнага пляну, прапанаванага ЗША
https://smarturl.click/zd9Do
«Цяпер адзін з самых цяжкіх момантаў нашай гісторыі», — заявіў ён.
«Украіна можа апынуцца перад вельмі складаным выбарам: альбо страта годнасьці, альбо рызыка страты ключавога партнэра.
Альбо складаныя 28 пунктаў, альбо вельмі цяжкая, самая цяжкая зіма, і далейшыя рызыкі.
Жыцьцё без свабоды, годнасьці і справядлівасьці, і каб мы верылі таму, хто напаў ужо двойчы» — сказаў прэзыдэнт Украіны.
«Я буду прыводзіць аргумэнты, я буду пераконваць, прапаноўваць альтэрнатывы, але мы не дамо ворагу падставаў сказаць, што гэта Ўкраіна ня хоча міру» — сказаў Зяленскі.Читать полностью…
МЗС: Беларускі бок сумесна з Польшчай вядзе вышук падазраваных у тэрарызьме грамадзянаў Украіны
https://smarturl.click/E1Z4J
Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў.
Ён адзначыў, што факт іхнага ўезду ў Беларусь пацьверджаны. І цяпер праводзяцца «актыўныя вышуковыя мерапрыемствы».
Паводле яго, сумесна з польскім бокам аналізуюцца кантакты падазраваных, а таксама праводзіцца комплекс іншых апэратыўных мераў.
«У выпадку ўстанаўленьня месца знаходжаньня ўказаных асобаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь яны будуць затрыманыя. Пасьля ва ўстаноўленым парадку і з улікам усіх абставінаў, што адносяцца да справы, будзе разгледжана пытаньне аб іх перадачы польскаму боку.Читать полностью…
Гэтая праца праводзіцца ў духу партнэрства і добрасуседзтва нягледзячы на тое, што з боку Польшчы да гэтага часу не паступіў належным чынам аформлены запыт аб прававой дапамозе па гэтым пытаньні» — адзначыў прэсавы сакратар МЗС Беларусі.
❓ТАА, ФСАН, РУУС... Ці пазнаяце беларускія скароты? Моўны ТЭСТ
https://smarturl.click/vd66w
Беларускай мове не ўласьцівыя складанаскарочаныя словы накшталт «юрасобы» ці «загклуба».
Але беларускія літарныя абрэвіятуры ёсьць здаўна, часам бязь іх не абысьціся.
Ці распазнаем іх не задумваючыся?
Яноты могуць стаць хатнімі гадаванцамі амэрыканцаў. А ў Беларусь вярнуліся яноты-паласкуны
У Паўночнай Амэрыцы яноты неўзабаве могуць перайсьці ў катэгорыю хатніх жывёл, піша ВВС. У новым дасьледаваньні, апублікаваным у часопісе Frontiers in Zoology, гаворыцца, што з прычыны блізкасьці да людзей яноты эвалюцыянуюць, у іх мяняецца стыль паводзін і нават зьнешні выгляд. https://smarturl.click/PQ8B
У ЗША і Канадзе яноты ўсё часьцей прыходзяць да чалавечага жыльля ў пошуках лёгкай здабычы ў сьмецьцевых баках. Летась янот, які прыйшоў парыцца ў баках на футбольным стадыёне ў Філядэльфіі, нават выбег на поле падчас матчу. Аналіз амаль 20 тысяч фатаграфій паказаў «прыкметнае памяншэньне даўжыні морды» у гарадзкіх янотаў у параўнаньні з іх сельскімі суродзічамі, гаворыцца ў дасьледаваньні. Падобная фізычная зьмена характэрна для раньніх стадый прыручэньня, якія назіраліся ў котак і сабак, адзначаюць навукоўцы.
А ў прыродзе Беларусі больш чым праз 35 гадоў зноў зафіксавалі янота-паласкуна, паведамлялася нядаўна.
Спэцпасланьнік ЗША Коўл адрэагаваў на вызваленьне 31 грамадзяніна Ўкраіны з турмаў Беларусі
У сацсетцы X ён напісаў: «Пасьля перамоваў з Беларусьсю сёньня быў вызвалены 31 грамадзянін Украіны. Дзякую кіраўніку Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Кірылу Буданава за шчыльную каардынацыю ў гэтай угодзе. Гэта яшчэ адзін станоўчы крок з боку прэзыдэнта Лукашэнкі, пакуль мы працягваем працаваць над буйнейшымі мэтамі. Як Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта па Беларусі, я вяду гэтыя перамовы разам з Крысам Смітам пры актыўнай падтрымцы Дональда Трампа». https://smarturl.click/XDgwm
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 22 лістапада
Эканамістка тлумачыць, чаму ў Беларусі насамрэч няма людзей, не занятых у эканоміцы
Самай маладой вызваленай украінцы 18 гадоў, самай старэйшай — 58 гадоў. Украіна пацьвердзіла вяртаньне 31 вязьня зь Беларусі
«Я з сваімі чарцямі й галюнікамі апавядаю, як жыла-была каманда Gods Tower». Музыка Ўладзіслаў Наважылаў пра вяртаньне да літаратуры
«Мусім радавацца, што пра нас памятаюць», — Дзядок пра намаганьні ЗША ў вызваленьні палітвязьняў
Ціханоўскі ў The Washington Post заклікаў апазыцыю перагледзець падыходы і падзякаваў Трампу
Эўропа рыхтуе адказ на плян ЗША па ўрэгуляваньні вайны
Сярод вызваленых грамадзянаў Украіны —18-гадовая палітзьняволеная Марыя Місюк
Кіраўнік украінскай разьведкі Кірыла Буданаў паведаміў, што вызваленыя ўкраінцы былі асуджаныя ад 2 да 11 гадоў калёніі. https://smarturl.click/Regkv
Аднак, паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», 18-гадовая палітзьняволеная Марыя Місюк была асуджаная да 13 гадоў пазбаўленьня волі. Яна чакала апэляцыю па справе.
Зазулінская пра вызваленьне 31 грамадзяніна Ўкраіны: Пакуль ня маем пацьверджаных зьвестак, колькі сярод іх палітвязьняў
Вызваленьне і перадача Ўкраіне яе 31 грамадзяніна сталася магчымай дзякуючы міжнародным перамовам з удзелам ЗША – працэсу, які «нарадзіўся не раптоўна», заявіла 22 лістапада прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта Вольга Зазулінская. https://smarturl.click/7vXAk
«Мы пакуль не маем пацьверджаных зьвестак, колькі сярод гэтых 31 чалавек зьяўляюцца палітзьняволенымі. У любым выпадку, людзі знаходзіліся ў закладніках рэжыма, і добра, што яны цяпер на шляху дадому», – цытуе прадстаўніцу палітычнай структуры прэс-служба АПК.
Украіна афіцыйна пацьвердзіла вяртаньне 31 украінца зь Беларусі
Паводле інфармацыі Каардынацыйнага штабу ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі, жанчыны і мужчыны, затрыманыя ў Беларусі і асуджаныя на розныя тэрміны пазбаўленьня волі — ад 2 да 11 гадоў, вяртаюцца ва Украіну.
Наймаладзейшай украінцы, вызваленай сёньня, 18 гадоў, найстарэйшай — 58 гадоў. Сярод вызваленых мірных жыхароў ёсьць людзі зь цяжкімі захворваньнямі, у тым ліку анкалягічнымі.
Штаб падзякаваў ЗША і прэзыдэнту Дональду Трампу за плённую працу ў вяртаньні ўкраінскіх мірных жыхароў і вайскоўцаў зь Беларусі і Расеі.
Ціханоўскі ў The Washington Post заклікаў апазыцыю перагледзець падыходы і падзякаваў Трампу
21 лістапада ў амэрыканскім выданьні The Washington Post ў рубрыцы «Меркаваньні» выйшла публікацыя былога палітвязьня, блогера, мужа лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі Сяргея Ціханоўскага зь ягоным бачаньнем сытуацыі ў Беларусі і сьвеце.
Асноўныя тэзісы публікацыі чытайце тут: https://smarturl.click/kZ3Rx
Лукашэнка «памілаваў» 31 грамадзяніна Украіны
У Беларусі памілавалі 31 грамадзяніна Ўкраіны, іх перадаюць украінскаму боку ў гэтыя хвіліны. Гэта сказала прэс-сакратар Лукашэнкі Натальля Эйсмант. https://smarturl.click/QbgQB
Паводле яе, памілаваньне стала разьвіцьцём дамоўленасьцяў паміж Аляксандрам Лукашэнкам і прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам і адбылося на просьбу ўкраінскага боку ў мэтах стварэньня ўмоваў для ўрэгуляваньня збройнага канфлікту ў сумежнай дзяржаве, піша БелТА.
Ужо сёньня. 6 гадоў таму ў Вільні ўрачыста перапахавалі паўстанцаў Каліноўскага
https://smarturl.click/VRgnQ
📅 22 лістапада
1773 — заснаваная Магілёўская рымска-каталіцкая эпархія.
1918 — Юзаф Пілсудзкі стаў часовым начальнікам Польскай дзяржавы.
1963 — у Даласе забіты прэзыдэнт Джон Кенэдзі.
2004 — у Кіеве пачалася Аранжавая рэвалюцыя.
2005 — Ангела Мэркель абраная кацлеркай Нямеччыны.
2019 — у Вільні ўрачыста перапахавалі Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 18 паўстанцаў 1863–1864 гг. У цырымоніі ўдзельнічалі прэзыдэнты Літвы і Польшчы, дэлегацыі Латвіі, Украіны, Беларусі і Рады БНР.
2020 — у Воўчыне асьвяцілі адбудаваны Траецкі касьцёл, дзе пахаваны апошні кароль Рэчы Паспалітай.
🌱 Нарадзіліся: Антоні Адам Скарульскі, Люцыян Хвецька, Шарль дэ Голь, Іван Сурта, Рыгор Няхай, Вера Бартуль, Зьміцер Сасноўскі, Вольга Хіжынкова.
🕯 У памяці: Саламон Майман, Станіслаў Урсын Нямцэвіч, Мацьвей Любаўскі, Кузьма Чорны, Янка Філістовіч, Мікалай Улашчык, Альгерд Малішэўскі.
Асноўнае за 21 лістапада
• «Яны змагаюцца супраць яе больш зацята, чым супраць „русского мира“ і лукашызму», — Дзядок пра сход крытыкаў Ціханоўскай
• Хто перамог? Карбалевіч пра важныя падзеі тыдня. ВІДЭА
• МУС прапанавала ўвесьці адміністрацыйную адказнасьць для тых, хто стаіць на «прафіляктычным уліку» ў міліцыі і не працуе
• «Хоць тысячу даляраў — чыноўнікі абгрунтуюць якую заўгодна суму»: Чаму для некаторых беларусаў моцна вырасла плата за кватэру
• Туалетная папера і сурвэткі. Імпарт якіх тавараў у Беларусь хочуць абмежаваць і чаму
• Кардынал Гуджэроцьці пра магчымы візыт папы ў Беларусь: «Папа не паедзе туды, дзе прыезд створыць падзел»
• МЗС: Беларускі бок сумесна з Польшчай вядзе вышук падазраваных у тэрарызьме грамадзянаў Украіны
• Вызваленых беларускіх сьвятароў прывезьлі ў Ватыкан, магчымая сустрэча з папам Рымскім
• Прызнаньне Лукашэнкі ў праслухоўваньні чыноўнікаў — прыкмета адкату сыстэмы да сталінскіх часоў
• Літоўскія грузавікі ня могуць вярнуцца ў Літву, хаця мяжа адкрытая, Менск патрабуе перамоваў зь Вільняй на палітычным узроўні
• «Мірны плян» ЗША прадугледжвае выбары ва Ўкраіне і яе адмову ад NATO — поўны тэкст праекту
→ Прэзыдэнт Украіны выступіў са зваротам у сувязі са зьяўленьнем мірнага пляну, прапанаванага ЗША
→ Пры рэалізацыі мірнага пляну ЗША для Ўкраіны Беларусь можа апынуцца пад пагрозай паглынаньня Расеяй — амэрыканіст Пянькоўскі
«Яны змагаюцца супраць яе больш зацята, чым супраць „русского мира“ і лукашызму», — Дзядок пра сход крытыкаў Ціханоўскай
https://smarturl.click/vd605
💬 «У палітычнай эміграцыі вельмі сьціслыя мажлівасьці, невялічкая колькасьць патэнцыйных прыхільнікаў і, на жаль, невялічкая колькасьць рэсурсаў. Разгарнуцца няма дзе, а людзей, якія маюць палітычныя амбіцыі і жадаюць штось рабіць, неяк сябе праявіць, вялікая колькасьць. З гэтага атрымоўваюцца такія сытуацыі, як зараз, калі зьяўляецца апазыцыя да апазыцыі», — кажа былы палітвязень Мікола Дзядок.
💬 «Я ня бачу сапраўдных ідэалягічных супярэчаньняў між гэтымі дзьвюма групоўкамі. Я бачу хутчэй псыхалягічнае тлумачэньне.
Людзі, якія зьбіраюцца на гэтыя сходы, змагаюцца супраць Сьвятланы Ціханоўскай больш зацята, на жаль, чым супраць „рускага міру“ і лукашызму».
Цалкам выпуск «ПіКу Свабоды» з удзелам Міколы Дзядка і Алісы Рыжычэнкі глядзіце на YouTube.
У Беларусі праслухоўваюць ня толькі апазыцыю, але і высокіх чыноўнікаў. І Лукашэнка сам гэта прызнаў
Фактычна Лукашэнка адкрыта прызнае, што на старшыняў аблвыканкамаў і іншых высокіх чыноўнікаў зьбіраюць кампрамат. Сачэньне татальнае.
Трамп даў Украіне час да наступнага чацьвярга для прыняцьця мірнага пляну
https://smarturl.click/AxXDy
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пацьвердзіў, што ягоная адміністрацыя вызначыла крайні тэрмін для Ўкраіны для прыняцьця рашэньня наконт пляну спыненьня вайны, перадае CNN.
«У мяне было шмат дэдлайнаў, але калі ўсё ідзе добра, мы схільныя іх падаўжаць. Але гэта чацьвер», — сказаў Трамп у інтэрвію радыё Fox News.
«Я не раблю нічога агульнага з адменай санкцый».
Пры рэалізацыі мірнага пляну ЗША для Ўкраіны Беларусь можа апынуцца пад пагрозай паглынаньня Расеяй — амэрыканіст Пянькоўскі
https://smarturl.click/7vXaG
💬 «У пляне наўпрост ня згадваецца Беларусь. Але можна меркаваць, што Крэмль, хутчэй за ўсё, атрымае яшчэ больш кантролю над Беларусьсю.
Тут ёсьць два варыянты. Альбо з рэжыму Аляксандра Лукашэнкі будуць паступова здымацца санкцыі, зьмякчацца ціск і такім чынам Крэмль зможа атрымаць пэўную палёгку на беларускім кірунку. Альбо Лукашэнка зноў апынецца самым кепскім хлопцам Усходняй Эўропы, ён ізноў апынецца ў яшчэ большай ізаляцыі, чым Расея, і такім чынам у Крамля ў пэўны момант можа быць значна больш мэханізмаў паглынаньня беларускага сувэрэнітэту».
💬 «Беларусь можа апынуцца ў вельмі складаным геастратэгічным стане, нават пад пагрозай пэўнага паглынаньня Расеяй нават у бліжэйшай будучыні», — лічыць амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.