radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14666

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія войскі атакавалі Ўкраіну 115 ударнымі дронамі. Ёсьць ахвяры

У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што ў ноч на 23 верасьня расейскія войскі атакавалі ўкраінскія гарады 115 ударнымі дронамі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 103 бесьпілётнікі ўдалося зьбіць, яшчэ 12 пацэлілі па 6 лякацыях.

🔻У Адэскай вобласьці адзін чалавек загінуў, яшчэ тры асобы атрымалі раненьні. Пашкоджаныя гатэль, аддзяленьні пошты, Дом культуры і іншая сацыяльная інфраструктура.

🔻Запорожжа. У выніку авіяўдару зьнішчаны прыватны будынак. Адзін чалавек загінуў.

🔻Днепрапятроўская вобласьць. Адзін чалавек паранены. У выніку расейскага ўдару загарэліся прыватныя будынкі і фэрмэрская гаспадарка.

На фота: наступствы ўдару Расеі па Адэскай вобласьці 23 верасьня 2025

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Сікорскі зьвярнуўся да расейцаў у ААН: «Не прыходзьце скуголіць... Вас папярэдзілі»

https://smarturl.click/aR7wX

«Калі іншая ракета ці паветранае судна ўвойдзе ў нашую паветраную прастору без дазволу — наўмысна ці „памылкова“ — і будзе зьбіта, і абломкі ўпадуць на тэрыторыю NATO, калі ласка, не прыходзьце сюды скуголіць пра гэта. Вас папярэдзілі», — сказаў міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН, скліканым у сувязі з парушэньнем расейскімі зьнішчальнікамі паветранай прасторы Эстоніі.

Да таго Сікорскі наўпрост зьвярнуўся да расейскай дэлегацыі:

«Мы ведаем, што вас не хвалюе міжнароднае права і што вы ня здольныя жыць у міры з суседзямі. Ваш шалёны нацыяналізм утрымлівае прагу панаваць, якая ня спыніцца, пакуль вы не зразумееце, што час імпэрыяў прайшоў і што вашая імпэрыя ня будзе адноўленая. Кожны ўдар дронаў, запушчаных героямі Ўзброеных сілаў Ўкраіны — хай дабраславіць іх Бог — набліжае гэты дзень».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хроніка перасьледу 22 верасьня

1️⃣ Паводле «Нашай Нівы», прычынай шэрагу затрыманьняў у асяродзьдзі беларускіх канцэртных мэнэджэраў стала прызнаньне тэлеграм-чату «Орг BY» «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Як сказаў НН адзін з удзельнікаў чату, той ствараўся ў 2020 годзе для каардынацыі працы і абмену досьведам паміж арганізатарамі канцэртаў. Дыялёгі ў чаце скончыліся яшчэ ў 2021 годзе.

2️⃣ Стаў вядомы прысуд 64-гадоваму УГД-дыягносту Сяргею Рамашову — 3,5 году калёніі па абвінавачваньні ў распальваньні варожасьці і фінансаваньні «экстрэмісцкай дзейнасьці», вынікае з сайту dissidentby.com.

3️⃣ Некаторым затрыманым за пратэсты пачалі інкрымінаваць больш цяжкі артыкул — «удзел у масавых беспарадках», бо тэрмін даўніны па менш цяжкім артыкуле скончыўся, паведамілі праваабаронцы «Вясны».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇻 Міністэрства абароны Латвіі падтрымала праект зноў затапіць асушаныя тарфяныя балоты на мяжы з Расеяй і Беларусьсю

https://smarturl.click/lA0e5

Міністэрства абароны Латвіі падтрымлівае «аднаўленьне гістарычных месцаў здабычы торфу» і ператварэньне іх зноў у «балотныя экасыстэмы» — каб яны служылі натуральнымі бар’ерамі на мяжы краіны з Расеяй і Беларусьсю.

Такія балоты могуць быць сурʼёзнай перашкодай для руху бранятэхнікі і пяхоты.

Усе краіны ад Польшчы да Фінляндыі актыўна разглядаюць аднаўленьне балот як экалягічнага праекту і натуральнай перашкоды для ўмацавання сваіх усходніх межаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новы мэдцэнтар для чыноўнікаў адкрыюць пад Менскам у лістападзе

BelPol сьцьвярджае: пабудаваны ён будзе за кошт прыватнай кампаніі «ЛэндРэсурс», зьвязанай зь бізнэсмэнам Мікалаем Вераб'ём — вядомым «кашальком рэжыму Лукашэнкі».

Ён месьціцца на беразе вадасховіша Дразды побач з «прэзыдэнцкім» мэдцэнтрам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🚛 Пуцін: Расея гатовая яшчэ год прытрымлівацца «цэнтральных абмежаваньняў» у дамове аб стратэгічнай наступальнай зброі

https://smarturl.click/5Zxnp

22 верасьня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Захад «падрывае стратэгічную стабільнасьць».

Зь ягоных словаў вынікае, што дамова аб стратэгічнай наступальнай зброі, якая дзейнічае да 5 лютага 2026 году, хутчэй за ўсё, ня будзе працягнутая.

Пуцін сказаў, што Расея яшчэ год будзе трымацца лімітаў дамовы, калі ЗША будуць рабіць гэтаксама.

☢️ Разам з тым, ад пачатку поўнамаштабнай вайны з Украінай Расея ўзмацніла ядзерную рыторыку і заявіла пра магчымасьць ядзернага адказу на няядзерныя ўдары.

Аляксандар Лукашэнка заяўляў пра расейскую ядзерную зброю ў Беларусі, але сярод заходніх аналітыкаў адзінства наконт таго, ці праўда гэта, няма.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

BySol выплаціў 31 000 € палітвязьням, вызваленым і высланым зь Беларусі 11 верасьня

https://smarturl.click/XDnaZ

• 31 чалавек атрымаў разавыя выплаты па 1000 €, грошы надаў Міжнародны гуманітарны фонд.

• Ідзе працэдура легалізацыі (консульскія зборы, страхоўкі), у якой таксама дапамагае BySol.

• Абвешчаная штомесячная падтрымка на 3 месяцы.

•Усяго людзі ахвяравалі больш за 110 тысяч эўра. Рэшту грошай зарэзэрвуюць на дапамогу наступным групам вызваленых.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 У Гданьску затрымалі двух беларусаў за пагрозу пісталетам таксісту

https://smarturl.click/QbZk1

13 верасьня позьнім вечарам беларусы выклікалі таксоўку, каб даехаць у цэнтар Гданьску, на выклік прыехаў кіроўца — 27-гадовы грамадзянін Нігерыі. Калі яны селі ў машыну, то сказалі везьці іх у Сопат. Таксіст пагадзіўся, але папярэдзіў, што кошт паездкі будзе большы. Беларусы раззлаваліся, адзін зь іх прыставіў да галавы кіроўцы пісталет.

Перапалоханы кіроўца спыніўся, выбег з машыны і пачаў клікаць дапамогу. Пасажыры пакінулі машыну і ўцяклі. Кіроўца вярнуўся ў машыну і паехаў у паліцыю.

18 верасьня нападнікаў знайшлі ў Сопаце. Пры ператрусе сканфіскавалі пнэўматычны пісталет.

Ім пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.

Крыніца — policja.pl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇲🇩 Паліцыя Малдовы правяла сотні ператрусаў пасьля расьсьледаваньня ўмяшаньня Крамля ў парлямэнцкія выбары

https://smarturl.click/7vaVR

У Малдове 22 верасьня прайшлі звыш 250 ператрусаў у больш як ста паселішчах у справе аб падрыхтоўцы Расеяй дэстабілізацыі на выбарах 28 верасьня.

Колішні прэзыдэнт дзяржавы Ігар Дадон, а цяпер — адзін з кіраўнікоў апазыцыйнага блёку «Патрыятычны» і кіраўнік Партыі сацыялістаў заявіў, што паліцыя правяла рэйды ў тэрытарыяльных арганізацыях яго палітычнай сілы.

22 верасьня таксама прайшлі ператрусы ў справе аб незаконным фінансаваньні партый і подкупе выбарнікаў.

Ператрусы ў гэтай справе адбыліся таксама 8 і 16 верасьня. Затрымалі 15 чалавек, канфіскавалі каля 1,3 мільёна даляраў у эквіваленце.

Журналісты BBC раней выявілі сетку прапагандыстаў у TikTok і Facebook, зьвязаных з Расеяй.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

NATO ўзмацняе абарону на ўсходнім флянгу пасьля ўварваньня расейскіх дронаў у Польшчу

https://smarturl.click/VRnxR

Альянс 12 верасьня пачаў новую місію ўмацаваньня абароны — апэрацыю «Ўсходні вартавы».

Далучыліся ўжо 8 краін:
🇬🇧 Вялікая Брытанія
🇪🇸 Гішпанія
🇩🇰 Данія
🇮🇹 Італія
🇩🇪 Нямеччына
🇫🇷 Францыя
🇨🇿 Чэхія
🇸🇪 Швэцыя

🇺🇸 ЗША новых актываў не далі, але ў Польшчы ўжо больш за 10 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў, і гэтая колькасьць можа павялічыцца.

У NATO прызнаюць: «вельмі дарагая ракета, выпушчаная зь вельмі і вельмі дарагога самалёта, — не найлепшы спосаб перамагчы дроны».

Наступны крок — «сьцяна для дронаў» і мабільныя агнявыя каманды.

ℹ️ Масавае парушэньне паветранай прасторы Польшчы расейскімі дронамі адбылося 10 верасьня. Вядома, што іх было больш за 20.

#rfe_rl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

BelPol апублікаваў расьсьледаваньне аб будаўніцтве фірмай бізнэсоўца з атачэньня Лукашэнкі лякарні для чыноўнікаў

https://smarturl.click/kZAbR

Аб’ект узводзіць кампанія набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўца Мікалая Вараб’я.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка на сустрэчы з кітайская дэлегацыяй паскардзіўся на Польшчу:

«Вельмі шмат у СМІ апошнім часам, асабліва ў сувязі з вашым візытам у Беларусь, рознага кшталту інсынуацый наконт у тым ліку нашых адносін з Польшчай і закрыцьця мяжы паміж Беларусьсю і Польшчай. Я разумею, што гэта, хутчэй за ўсё, недружалюбны крок палякаў — палітычны, нейкі, напэўна, іміджавы, які лічаць палякі, супраць КНР. Але ніяк не эканамічны. Паколькі такая імпэрыя як Кітай лёгка справіцца з гэтай праблемай. Але тэма гучыць.

Справа тут не ў Беларусі. Ну а Польшча адыгрывае ролю нейкага каня-скакуна на карысьць іншых дзяржаў», — дадаў Аляксандар Лукашэнка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Жэнэве прайшла дыскусія аб правах чалавека ў Беларусі, выступілі экспэрты ААН і прадстаўніца ўладаў Беларусі

https://smarturl.click/WRj4O

У рамках 60-й сэсіі Рады па правах чалавека ААН прайшоў інтэрактыўны дыялёг з Групай незалежных экспэртаў па Беларусі і круглы стол «Дайце голас ахвярам: парушэньні правоў чалавека ў Беларусі», арганізаваны сталым прадстаўніцтвам Літвы пры ААН.

Ларыса Бельская, прадстаўніца Беларусі пры аддзяленьні ААН у Жэнэве, сказала, што мэта «гэтых утварэньняў» — «ачарненьне яе краіны» і таму Беларусь не прызнае іх мандаты.

Групу незалежных экспэртаў па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі ўзначальвае Карына Маскаленка (на здымку). Яна заявіла, што з 1 траўня 2020 году тысячы беларусаў былі арыштаваныя і адвольна затрыманыя за ажыцьцяўленьне сваіх правоў на свабоду выказваньня меркаваньня, сходаў і асацыяцый.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менск прыбыла высокая кітайская дэлегацыя, чакаецца размова пра беларуска-польскую мяжу

https://smarturl.click/ggx44

У Беларусь прыбыла кітайская дэлегацыя на чале з сакратаром Цэнтральнай камісіі ў праверцы дысцыпліны і сябрам Пастаяннага камітэту Палітбюро Камуністычнай партыі Кітаю Лі Сі.

З кітайскім палітыкам ужо сустрэўся старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка, а наступным зь Лі Сі сустрэнецца Аляксандар Лукашэнка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Усясьветны дзень без аўтамабіля; 86 гадоў з дня савецка-нямецкага параду ў Берасьці

https://smarturl.click/qBxWW

22 верасьня 1939 году ў Берасьці адбыўся сумесны парад частак нямецкай і савецкай арміяў з нагоды афіцыйнай працэдуры перадачы Брэст-Літоўска і «Брэсцкай крэпасьці» савецкаму боку падчас уварваньня ў Польшчу войскаў Нямеччыны. Сьведчаньнямі засталіся ня толькі фатаграфіі з вывешанымі побач нямецкай свастыкай і чырвонай зоркай, ня толькі кадры фотакронікі, але і ўспаміны галоўных герояў параду – нямецкага генэрала Гудэрыяна і савецкага камбрыга Крывашэіна.

На фота: супольны парад Вэрмахту і Чырвонай арміі, 22 верасьня 1939

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Залаты мяч» найлепшага футбаліста сэзону атрымалі Дэмбэле і Банмаці

https://smarturl.click/DYj7v

У Парыжы ўвечары 22 верасьня абвясьцілі пераможцаў прызу «Залаты мяч». Гэты прыз уручае францускі часопіс France Football з 1956 году гульцам, якія найлепш праявілі сябе ў папярэднім сэзоне.
«Залаты мяч» сярод мужчын здабыў Усман Дэмбэле — яму 28 гадоў, ён гулец зборнай Францыі і парыскага клюбу «Пары Сэн Жэрмэн», які сёлета выйграў Лігу чэмпіёнаў.
Сярод жанчын «Залаты мяч» трэці год запар здабыла Айтана Банмаці. Ёй 27 галоў, яна гуляе за зборную Гіпшпаніі, якая сёлета дайшла да фіналу ў чэмпіянаце Эўропы, і за «Барсэлёну» — фіналістаў сёлетняй Лігі чэмпіёнаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 22 верасьня
• «Нам давядзецца навучыцца жыць поруч з тымі, хто чыніў рэпрэсіі». Андрэй Войніч пра час у турме, былых сілавікоў за кратамі і жыцьцё на волі

• Кітай як арбітар: як Лукашэнка спрабуе выкарыстаць Пэкін супраць Польшчы

• У МЗС Беларусі паведамілі аб двух параненых беларусах у анэксаваным Расеяй Крыме

• На мяжы Беларусі з Латвіяй і Літвой у чарзе стаяць больш за 1700 грузавікоў

• Палітвязень Вацлаў Арэшка амаль страціў зрок, але ў калёніі ня можа аформіць інваліднасьць

• Хроніка перасьледу 22 верасьня: затрымалі некалькіх чалавек, датычных да тэлеграм-чату «Орг BY»

• BelPol апублікаваў расьсьледаваньне аб будаўніцтве фірмай бізнэсоўца з атачэньня Лукашэнкі лякарні для чыноўнікаў

• Расьсьледаваньне БРЦ: Арабскі партнэр Лукашэнкі зарабляе на нерухомасьці ў Літве

• Міністэрства абароны Латвіі падтрымала праект зноў затапіць асушаныя тарфяныя балоты на мяжы з Расеяй і Беларусьсю

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мэр Масквы паведаміў пра атаку дронаў

https://smarturl.click/7va2v

Масква і Падмаскоўе ўвечары 22 верасьня падвергліся нападу бесьпілётнікаў, паведаміў мэр расейскай сталіцы Сяргей Сабянін.

Паводле яго, сродкі супрацьпаветранай абароны адбілі атаку. Пазьней Сабянін паведаміў, што былі зьбітыя дзевяць бесьпілётнікаў і што, паводле папярэдніх зьвестак, пацярпелых няма.

Паведамленьне Сабяніна зьявілася пасьля таго, як у сацсетках пра выбухі паведамлялі жыхары розных раёнаў Масквы. Расейскае выданьне «База» паведаміла аб прыпыненьні працы маскоўскіх аэрапортаў, афіцыйна пра гэта пакуль не абвяшчалася.

Мяркуючы па сэрвісе Flightradar24, некалькі авіярэйсаў на падлёце да Масквы паляцелі ў іншым кірунку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🟦 Злучаныя Штаты і іх саюзьнікі будуць абараняць «кожную цалю» тэрыторыі краін-удзельніц NATO

https://smarturl.click/MGnLE

Пра гэта заявіў 22 верасьня прадстаўнік ЗША ў Арганізацыі аб’яднаных нацый Майкл Уолц (на фота) на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН, прысьвечаным некалькім выпадкам меркаванага парушэньня Расеяй паветранай прасторы краін NATO.

🇵🇱 Паводле польскіх уладаў, у ноч на 10 верасьня каля 20 расейскіх дронаў перасеклі мяжу Польшчы. Некалькі апаратаў былі зьбітыя.

🇷🇴 Міністэрства абароны Румыніі паведаміла, што 13 верасьня расейскі дрон тыпу «Герань» 50 хвілін ляцеў над ейнай тэрыторыяй, пасьля чаго павярнуў ва Ўкраіну.

🇪🇪 19 верасьня, як заявілі ўлады Эстоніі і іншых краін NATO, тры расейскія зьнішчальнікі парушылі паветраную прастору Эстоніі над Балтыйскім морам і заставаліся ў ёй ня менш за 12 хвілін.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расьсьледаваньне БРЦ: Арабскі партнэр Лукашэнкі зарабляе на нерухомасьці ў Літве

https://smarturl.click/oVvmM

Арабскі бізнэсовец, які амаль два дзесяцігодзьдзі абслугоўваў шматмільённыя зьдзелкі ў інтарэсах Аляксандра Лукашэнкі і набліжаных да яго асобаў, у апошнія гады стаў актыўным гульцом на рынку нерухомасьці Літвы, сьцьвярджае Беларускі расьсьледніцкі цэнтар.

У матэрыяле БРЦ расказваецца пра пра інвэстыцыі ў нерухомасьць, якія ў Літве зрабіў Мухамэд Ахмэд Салем Халіфа аль-Зарым аль-Суўаідзі з ААЭ праз сваю літоўскую кампанію Puiki investicija.

Паводле БРЦ, аль-Суўаідзі цесна зьвязаны зь беларускім бізнэсоўцам Віктарам Шаўцовым і разам зь ім кантраляваў будаўнічую кампанію «Белзамежбуд».

У сваю чаргу, Шаўцоў дзясяткі гадоў абслугоўвае фінансавыя інтарэсы Лукашэнкі на Блізкім Усходзе і ў Лацінскай Амэрыцы.

Дэпутат літоўскага парлямэнту Лаўрынас Кашчунас зьвярнуўся ва ўрад з нагоды гэтага расьсьледаваньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Юрысты давялі, чаму спэцыяльнае вядзеньне ў Беларусі ёсьць формай палітычнага перасьледу

https://smarturl.click/DYj6v

Міжнародны камітэт расьсьледаваньня катаваньняў прадставіў даклад пра завочныя працэсы ў Беларусі.

Дасьледчыкі назвалі суды ў адсутнасьці абвінавачанага інстытуцыяналізаваным перасьледам, які мае прыкметы злачынстваў супраць чалавецтва паводле Рымскага статуту.

Па стане на 1 верасьня 2025 г. →

153 чалавекі прайшлі праз спэцвядзеньне;

137 — асудзілі да пазбаўленьня волі;

Большасьці дадалі штрафы і пазбаўленьне правоў ці званьняў.

Умовы справядлівага суду ў Беларусі не выконваюцца. Мэта працэдуры, падкрэсьліваюць праваабаронцы, — палітычныя рэпрэсіі супраць апанэнтаў рэжыму.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кітай як арбітар: як Лукашэнка спрабуе выкарыстаць Пэкін супраць Польшчы

https://smarturl.click/8pmjb

Найбольшая колькасьць спадзяваньняў на ўрэгуляваньне крызісу на беларуска-польскай мяжы ўскладаецца на Кітай. Кітайскія дэлегацыі наведалі Варшаву і Менск. Лукашэнка падчас перамоваў імкнуўся давесьці, што Польшча штучна стварае канфлікт, бо выконвае загад ЗША, каб нашкодзіць інтарэсам Кітаю. Падзеі аналізуе Валер Карбалевіч.

• Закрыцьцё беларуска-польскай мяжы наўпрост закранула кітайскія інтарэсы. Эканоміка Кітаю найбольш цярпіць ад гэтага памежнага тромбу.

• Лукашэнка даводзіў, што «недружалюбны крок палякаў» скіраваны ня столькі супраць Беларусі, колькі супраць Кітаю.

• Паводле Лукашэнкі, менавіта ЗША загадвае Польшчы перакрыць мяжу, каб аслабіць свайго галоўнага канкурэнта — Кітай.

• Блізкі час пакажа, ці быў ціск Кітаю на афіцыйны Менск моцным і эфэктыўным.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У выніку атакі дронаў у анэксаваным Крыме два беларусы атрымалі раненьні сярэдняй цяжкасьці

https://smarturl.click/6WzQE

Яны гулялі па набярэжнай падчас атакі і пацярпелі ад абломкаў дронаў, зьбітых расейскімі сродкамі супрацьпаветранай абароны.

МЗС Беларусі заявіла, што дапаможа ім пры патрэбе.

Расейскія ўлады паведамілі пра 3 загінулых і 16 параненых у Фаросе падчас гэтай дронавай атакі, якая адбылася 21 верасьня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇦🇲 Армэнія прыбрала выяву гары Арарат з пашпартоў, што выклікала спрэчкі ў грамадзтве

https://smarturl.click/GgwJ5

Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян тлумачыць крок бясьпекай краіны. Крытыкі ж бачаць у гэтым саступку Анкары і Баку пасьля мірнай дамовы з Азэрбайджанам.

Стагодзьдзямі Арарат лічыцца сымбалем Армэніі. Гара вышынёю 5100 мэтраў ёсьць на гербе краіны, яе выява была ў нацыянальных пашпартах.

«Араратам» называюцца маркі алькаголю і цыгарэтаў, папулярны футбольны клюб зь Ерэвану. Гэта і папулярнае мужчынскае імя ў краіне.

Аднак з 1921 году гара месьціцца ў Турэччыне, хоць і недалёка ад армянскай мяжы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітвязень Вацлаў Арэшка амаль страціў зрок, але ў калёніі ня можа аформіць інваліднасьць

https://smarturl.click/qBxg9

Прадстаўнік незалежнага прафсаюзу РЭП Вацлаў Арэшка застаўся адзіны з групы прафсаюзных дзеячоў, арыштаваных у красавіку 2022 году, каго дагэтуль трымаюць за кратамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кангрэсе ЗША хочуць абвясьціць Расею спонсарам тэрарызму. Спачатку разглядалі і Беларусь

https://smarturl.click/y6lgR

Сэнат ЗША прасоўвае дзьвюхпартыйны законапраект, які абвяшчае Расею дзяржавай — спонсарам тэрарызму за вываз украінскіх дзяцей падчас вайны. Такое абвяшчэньне накладзе дадатковыя абмежаваньні на Расею, хоць яго эканамічны ўплыў можа быць абмежаваны праз ужо дзейныя санкцыі.

Спачатку сэнатары плянавалі дадаць у сьпіс дзяржаваў — спонсараў тэрарызму, прызнаных ЗША, і Беларусь як саўдзельніцу ваенных дзеяньняў Расеі. Але зьмянілі гэты намер пасьля нядаўняга вызваленьня палітвязьняў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На мяжы Беларусі з Латвіяй і Літвой у чарзе стаяць больш за 1700 грузавікоў. У Польшчы знайшлі яшчэ 4 расейскія дроны

https://smarturl.click/3QvmX

Выезду зь Беларусі ў Літву і Латвію ў трох пунктах пропуску чакаюць 1710 грузавых аўтамабіляў.

У Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы паведамілі, што знайшлі аскепкі яшчэ 4 расейскіх дронаў, якія заляцелі на польскую тэрыторыю ў ноч на 10 верасьня. Раней у розных гарадах Польшчы знайшлі 18 бесьпілётнікаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Нам давядзецца навучыцца жыць поруч з тымі, хто чыніў рэпрэсіі». Андрэй Войніч пра час у турме, былых сілавікоў за кратамі і жыцьцё на волі

https://smarturl.click/9oA8y

Андрэй Войніч — даўні палітычны актывіст, ён уваходзіў яшчэ ў рух «Зубр», які прыпыніў сваё існаваньне на пачатку 2000-х. Яго затрымалі разам зь іншымі актывістамі «Эўрапейскай Беларусі» у верасьні 2020 году. Андрэя абвінавацілі ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» і ў «навучаньні ці іншай падрыхтоўцы асобаў да масавых беспарадкаў». Вырак суду — 7 гадоў.

11 верасьня Андрэя разам яшчэ з 51 вязьнем пасьля перамоваў уладаў Беларусі з прадстаўнікамі адміністрацыі ЗША перамясьцілі з калёніі да літоўскай мяжы. Цяпер ён асвойваецца ў Літве і займаецца дакумэнтамі.

Свабода распытала былога вязьня пра ўмовы ўтрыманьня ў калёніі, турэмную мэдыцыну і першыя дні на волі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Запарожжы ў выніку расейскага авіяўдару загінулі тры чалавекі

Тры чалавекі сталі ахвярамі расейскага ўдару па Запарожжы, паведаміла Дзяржаўная служба надзвычайных сытуацый Украіны. Яшчэ два чалавекі параненыя.

У ДСНС удакладнілі, што ратавальнікі разблякавалі цела жанчыны на месцы разбуранага прыватнага жылога дому.

«Акрамя таго, ратавальнікі патушылі пажар двухпавярховага будынка і пяці аўтамабіляў, які ўзьнік у выніку ўдару па аўтастаянцы. Псыхолягі Дзяржаўнай службы надзвычайных сытуацый аказалі дапамогу пяці грамадзянам. На месцы здарэньня працуюць усе экстраныя службы: піратэхнікі, якія праводзяць агляд зоны ўзьдзеяньня, а таксама мэдыцынская брыгада ДСНС», — гаворыцца ў паведамленьні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🥈Беларуска Марыя Жодзік заваявала адзіны мэдаль для Польшчы на чэмпіянаце сьвету ў лёгкай атлетыцы

https://smarturl.click/zdDyn

Беларуская лёгкаатлетка Марыя Жодзік, якая пасьля падзей 2020 году выступае за Польшчу, здабыла срэбны мэдаль на чэмпіянаце сьвету ў лёгкай атлетыцы ў Токіё.

28-гадовая Марыя Жодзік у фінале скачкоў у вышыню пераадолела плянку на рэкордным для сябе ўзроўні 2 мэтры. Гэтую ж вышыню скарыла яшчэ толькі адна скакуха — аўстралійка Нікала Оліслагерс. Паколькі аўстралійка ўзяла яе зь першай спробы, а беларуска — з трэцяй, Оліслагерс стала пераможцай, а Жодзік срэбнай мэдалісткай.

Гэты мэдаль стаў адзіным для зборнай Польшчы на гэтым чэмпіянаце сьвету.

У 2020 годзе Марыя Жодзік падпісала адкрыты ліст спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту. Але рэжым Лукашэнкі ў Беларусі ўтрымаўся, і гэта закрыла атлетыцы дарогу ў нацыянальную каманду. Як і шэраг іншых спартоўцаў, яна вымушаная была пакінуць Беларусь.

Фота: AP

Читать полностью…
Subscribe to a channel