Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
📱 Як наблізіць перамены ў Беларусі? Адказваюць топавыя ўдзельнікі канфэрэнцыі «Новая Беларусь»
https://www.youtube.com/watch?v=MJ-g3a0_JZI
Падчас канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у размове са Свабодай палітыкі і грамадзкія дзеячы тлумачаць, чаму 2020-ы не стаў паразай, якія інструмэнты сапраўды працуюць супраць рэжыму, і як выкарыстаць рэдкія моманты геапалітычнага акна магчымасьцяў.
🔸 Аляксандар Мілінкевіч: Не губляць духу. Не мачыць адзін аднаго. Быць прыязным, умець ствараць кааліцыі, бо ў адзінстве наша сіла. І рабіць малыя крокі.
🔸 Сяргей Чалы: «Трэба быць гатовым да расколу элітаў»
🔸 Зьміцер Шчыгельскі: «Абвясьціць мабілізацыю, працаваць па стварэньні беларускіх падразьдзяленьняў у эўрапейскіх краінах, асабліва з улікам уварваньня з Расеі».
🔸 Сьвятлана Ціханоўская: «Нашая задача паказаць Беларусь як самастойную дзяржаву, а не апэндыкс да Расеі»
Фінляндыя, Данія і Нарвэгія выказалі падтрымку народу Беларусі
Салідарнасьць з народам Беларусі, які працягвае «дэманстраваць сілу і рашучасьць перад тварам рэпрэсій», выказала 9 жніўня міністарка замежных спраў Фінляндыі Эліна Валтанен з нагоды пятай гадавіны прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі.
Міністэрства замежных спраў Нарвэгіі з нагоды гадавіны выбараў-2020 адзначыла, што беларусы выступілі за свабоду і дэмакратыю, але сутыкнуліся з жорсткімі рэпрэсіямі. Нарвэгія заявіла аб цьвёрдай падтрымцы свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі.
Зьнешнепалітычнае ведамства Даніі падкрэсьліла, што ўсе палітвязьні ў Беларусі павінны быць вызваленыя. Адзначаецца, што Капэнгаген падтрымлівае заяву ЭЗ і салідарны з беларускім народам, які змагаецца за свабодную і дэмакратычную краіну.
Болей заяваў сусьветных лідэраў, арганізацый, урадаў чытайце тут. https://smarturl.click/AxRbv
Нягледзячы на канфіскацыю сьцягоў перад канцэртам Макса Каржа, сярод фанатаў сьпевака ў Варшаве заўважылі адзін бела-чырвона -белы сьцяг.
Читать полностью…Канцэрт Макса Каржа можа быць прыпынены праз парушэньні парадку
На канцэрце Макса Каржа ў Варшаве адбываюцца затрыманьні фанатаў, якія пераскокваюць з трыбунаў на танцавальную пляцоўку. Арганізатары заяўляюць, што канцэрт можа быць прыпынены праз парушэньні парадку.
Ва Ўроцлаве праходзіць Марш вольнай Беларусі
9 жніўня ў цэнтры Уроцлава адбыўся Марш вольнай Беларусі, прымеркаваны да пятай гадавіны падзей 2020 года. Шэсьце пачалося каля Narodowego Forum Muzyki і прайшло да Рынку, дзе распачалася акцыя. Тут выступаюць прадстаўнікі беларускіх ініцыятыў Уроцлава, а таксама спартовец Іван Ганін. Да маршу і акцыі далучыліся прадстаўнікі польскай і ўкраінскай супольнасьцяў, каб выказаць падтрымку і салідарнасьць.
Многія ўдзельнікі – у масках гномаў, зробленых разам на майстар-класе напярэдадні.
«З аднаго боку, гэта крэатыўна, з другога – дазваляе больш паклапаціцца пра бясьпеку ўдзельнікаў» – кажуць арганізатары з суполкі беларусаў Уроцлава. Напрыканцы для прысутных выступіць музыка і былы палітвязень Алесь Папковіч.
9 жніўня ў Варшаве на Нацыянальным стадыёне пройдзе маштабны канцэрт беларускага рэпера Макса Каржа, разьлічаны на 60 тысяч гледачоў. Ці будуць нацыянальныя сьцягі на канцэрце? Неўзабаве даведаемся.
Читать полностью…Нагадваем вам пра наш стрым з Варшавы з «Маршу Свабоды» https://youtube.com/live/2Gv0AUBjfQw
Читать полностью…Ужывую: «Марш Свабоды»
Глядзіце ТУТ - https://youtube.com/live/2Gv0AUBjfQw
Радыё Свабода вядзе трансьляцыю з Варшавы ў 5-ю гадавіну пачатку пратэстаў у Беларусі, дзе праходзіць акцыя «Марш Свабоды».
Кіраўнік МЗС Эстоніі: надзея на дэмакратычную Беларусь не страчаная
Міністар замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна адзначыў, што Лукашэнка захаваў сваю жалезную хватку і за апошнія гады сьвет убачыў сапраўдны твар ягонага рэжыму, які працягвае падтрымліваць жорсткую, агрэсіўную вайну Расеі супраць Украіны, адначасова выкарыстоўваючы міграцыйны ціск на Эўропу ў якасьці зброі.
У той жа час, на думку Цахкны, надзея на дэмакратычную Беларусь ня страчаная, а падтрымка беларускіх дэмакратычных сіл Эстоніяй застаецца непахіснай. Беларусы павінны быць вызваленыя ад страху і рэпрэсій, а іх краіна павінна стаць часткай сям’і дэмакратычных эўрапейскіх нацый.
На фота: міністар замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна, архіў
Самалёцікі з «пасланьнямі беларускаму рэжыму» ад удзельнікаў акцыі ў Вільні закінулі на тэрыторыю амбасады Беларусі ў Літве.
Читать полностью…Старшы дасьледчык Цэнтру новых ідэяў (ЦНІ) Генадзь Каршуноў прадставіў удзельнікам канфэрэнцыі «Новая Беларусь» вынікі дасьледаваньня «5 гадоў беларускай рэвалюцыі вачамі актыўнай часткі прадэмакратычнай супольнасьці».
90 % апытаных адзначылі, што падзеі 2020 году цалкам або істотна зьмянілі іхнае жыцьцё. «Такая ж колькасьць адказалі, што дзейнічалі б так сама альбо нават больш актыўна», — сказаў Генадзь Каршуноў.
«З справаздач правааабронцаў мы ведам, што рэпрсіі працягваюца, але таксама ведаме, што ўлады намагаюцца прыхаваць іх маштаб. Прынамсі, за два гады колькасьць людзей, да якіх дайшлі тыя ці іншыя рэпрэсіі павялічылася. Цяпер толькі траціна кажа, што іх рэпрэсіі не закранулі», — дадаў сацыёляг.
Паводле яго, сярод беларусаў ёсьць кансэнсус наконт даверу палітычным дзеячам.
«На першым месцы Сьвятлана Ціханоўская, другое месца — Павал Латушка. Далей. Сяргея Ціханоўскага ведаюць даволі шмат, але даверу вялікага яшчэ няма. Далей Франак Вячорка і Зянон Пазьняк. Шчыра кажучы, спадар Пазьняк у апошнія гады давер страціў вельмі моцна», — паведаміў Генадзь Каршуноў.
Эўрапарлямэнт: узмацненьне кантролю Расеі над Беларусьсю ўяўляе сур’ёзную пагрозу для рэгіянальнай бясьпекі
https://smarturl.click/AxRbv
Дэлегацыя Эўрапейскага парлямэнту выступіла з заявай, прымеркаванай пяцігодзьдзю падзей у Беларусі.
У ёй адзначаецца, што 9 жніўня 2020 году беларусам адмовілі ў праве на дэмакратычны выбар прэзыдэнта, бо вынікі выбараў былі сфальсыфікаваныя, а наступныя пасьля гэтага пяць гадоў адзначыліся ўзмацненьнем залежнасьці рэжым Лукашэнкі ад Крамля, бязьлітасным кантролем над усімі аспэктамі грамадзкага жыцьця і ліквідацыяй дэмакратычных інстытутаў.
«Узмацненьне кантролю Расеі над Беларусьсю ўяўляе сурʼёзную пагрозу для рэгіянальнай бясьпекі і сувэрэнітэту Беларусі. [...] Гэтае паглыбленьне залежнасьці значна аслабіла незалежнасьць Беларусі, фактычна ператварыла яе ў дзяржаву-сатэліт Расейскай Фэдэрацыі. Мы рашуча выступаем супраць любога вонкавага ўмяшаньня ў справы Беларусі і пацьвярджаем, што будучыню Беларусі павінен вызначаць выключна яе народ».
Фота ілюстрацыйнае
Канфэрэнцыя «Новая Беларусь» праходзіць у Варшаўскім унівэрсытэце, які шмат гадоў дапамагае беларускай моладзі.
Як паведаміў Ян Маліцкі, дырэктар цэнтра ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Варшаўскага ўнівэрсытэту, гэтая навучальная ўстанова ўжо падрыхтавала 96 беларусаў, якія змогуць працаваць дыпляматамі пасьля зьмену рэжыму ў Беларусі.
Дональд Трамп: сустрэча з прэзыдэнтам Расеі адбудзецца 15 жніўня на Алясцы
https://smarturl.click/MGjbR
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ягоная сустрэча з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным адбудзецца 15 жніўня на Алясцы.
Як паведаміла Расейская служба Радыё Свабода, у Расеі гэтую дату пацьвердзілі і патлумачылі месца сустрэчы тым, што гэты амэрыканскі штат знаходзіцца блізка да мяжы з Расеяй.
Афіцыйных падрабязнасьцяў аб заплянаванай сустрэчы пакуль няма.
Адказваючы на пытаньні журналістаў увечары 8 жніўня пасьля падпісаньня дакумэнту паміж Азэрбайджанам і Армэніяй, Трамп ня выключыў, што патэнцыйная мірная дамова паміж Расеяй і Ўкраінай будзе ўключаць «абмен тэрыторыямі».
Уладзімір Зяленскі заявіў, што тэрытарыяльнага абмену ня можа быць.
На фота: Дональд Трамп на падпісаньні дакумэнтаў паміж Азэрбайджанам і Армэніяй, 8 жніўня 2025
Паўмільёна рэпрэсаваныя, паўмільёна ў эміграцыі: уражальныя лічбы пра беларусаў пасьля 2020 году
https://smarturl.click/4OGbY
Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары, якія суправаджаліся небывалай хваляй пратэстаў і самымі жорсткімі рэпрэсіямі ў найноўшай гісторыі краіны — статысячныя маршы, тысячы затрыманых і асуджаных… Празь пяць гадоў рэпрэсіі не спыніліся.
Свабода сабрала лічбы, якія паказваюць, як зьмянілася за гэты час Беларусь і жыцьцё беларусаў.
Фота ілюстрацыйнае
🇪🇺Эўразьвяз падтрымаў перамовы Трампа і Пуціна пры ўмове гарантый для Ўкраіны
Эўрапейскія лідэры заявілі, што вітаюць сустрэчу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і кіраўніка Расеі Ўладзімера Пуціна для абмеркаваньня заканчэньня вайны ва Ўкраіне. Аднак яны падкрэсьлілі, што перамовы павінны абараняць інтарэсы бясьпекі Ўкраіны і ўсёй Эўропы.
У сумеснай заяве лідэраў ЭЗ адзначана, што мірнае пагадненьне магчымае толькі пры выкананьні шэрагу ўмоваў:
🔸 Украіна мусіць атрымаць «моцныя і на дзейныя гарантыі бясьпекі».
🔸 Міжнародныя межы не павінны зьмяняцца сілай.
🔸 Цяперашняя лінія фронту павінна стаць зыходным пунктам перамоваў.
🔸 Мірнае вырашэньне канфлікту немагчымае без удзелу Ўкраіны.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі цалкам падтрымаў заяву Эўразьвязу.
Канцэрт Макса Каржа пачаўся ў Варшаве, хоць і з моцнай затрымкай.
Читать полностью…Найважнейшыя падзеі і асноўныя публікацыі Свабоды 9 жніўня
У Варшаве прайшоў Марш Свабоды
Карагод і самалёцікі з пасланьнямі ўладам Беларусі. Акцыя беларусаў у Вільні. ФОТА
«Яшчэ не перамаглі, але і не прайгралі». Першы дзень канфэрэнцыі «Новая Беларусь» https://smarturl.click/WR8AO
Канцэрт Макса Каржа ў Варшаве
Паўмільёна рэпрэсаваныя, паўмільёна ў эміграцыі: уражальныя лічбы пра беларусаў пасьля 2020 году
Зяленскі пасьмяротна ўзнагародзіў беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву ордэнам «За мужнасьць»
«Падтрымка беларускага народа застаецца непахіснай», — сусьветныя лідэры, арганізацыі і ўрады з нагоды пяцігодзьдзя падзей у Беларусі
Што Лукашэнка хоча давесьці ЗША. Інтэрвію з элемэнтамі скандалу, — аналіз Валера Карбалевіча
Максім Знак стаў ляўрэатам прэміі Цэнтру Вацлава Гаўла
Дональд Трамп: сустрэча з прэзыдэнтам Расеі адбудзецца 15 жніўня на Алясцы
Паглядзіце, што адбываецца перад пачаткам канцэрту Макса Каржа ў Варшаве. На пляцоўцы адбываюцца затрыманьні фанатаў, якія пераскокваюць з трыбунаў на танцавальную пляцоўку.
Читать полностью…Прадстаўнікі Эўропы, Украіны і ЗША абмяркуюць пляны заканчэньня вайны
У Вялікабрытаніі пройдзе сустрэча дарадцаў па нацыянальнай бясьпецы з эўрапейскіх краін, Украіны і ЗША, паведаміў брытанскі ўрад пасьля тэлефоннай размовы ў суботу прэзыдэнта Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага і брытанскага прэм’ера Кіра Стармера. У сустрэчы, на якой будзе абмяркоўвацца плян заканчэньня вайны ва Ўкраіне, возьме ўдзел віцэ-прэзыдэнт ЗША Джэй Ды Вэнс.
У пятніцу было абвешчана аб падрыхтоўцы 15 жніўня сустрэчы на Алясцы прэзыдэнтаў ЗША і Расеі Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна, прысьвечанай пэрспэктывам заканчэньня вайны ва Ўкраіне. Згодна з уцечкамі, якія тычацца зьместу магчымага мірнага пагадненьня паміж Кіевам і Масквой, на якое можа пайсьці Расея і зь якім гатовы пагадзіцца ЗША, у праекце пагадненьня ёсьць пункты аб тэрытарыяльных саступках Украіны.
Зяленскі заявіў 9 жніўня, што Ўкраіна не будзе «дарыць сваю зямлю». https://smarturl.click/ggEYa
Ганна Вішняк, колішняя палітычная зьняволеная, перакананая, што пяць гадоў таму перамагла праўда. «Для мяне гэта вельмі блізка. Там шмат людзей сядзяць за кратамі», — сказала яна.
Ганна Вішняк — валянтэрка Telegram-канала «Водители 97%». Яе затрымалі 28 кастрычніка 2020 году за «арганізацыю пратэстаў». Ганну асудзілі на 2,5 года калёніі за «арганізацыю пратэстаў». Большую частку 2,5-гадовага тэрміну Ганна адбывала ў Гомельскай жаночай калёніі № 4. Палову часу яна правяла ў ШЫЗА і прэс-атрадзе. Мела 16 спагнаньняў. Ёй удалося пазьбегнуць дадатковага пакараньня па 411-м артыкуле. Ганна выйшла на волю, адседзеўшы поўны тэрмін у 2,5 года. Пазьней яна выехала за мяжу.
🇱🇹Літва: у Вільні адбылася акцыя беларусаў, прысьвечаная гадавіне выбараў 2020 года ў Беларусі і жорсткага разгону пратэстоўцаў 9 жніўня.
Удзельнікі сабраліся на Лукішскай плошчы і прайшлі маршам праз цэнтар горада да амбасады Беларусі ў Літве. Там яны закінулі папяровыя самалёты з пасланьнямі ўладам Беларусі.
Цалкам галерэю глядзіце пад спасылкай на Радыё Свабода.
Зяленскі пасьмяротна ўзнагародзіў беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву ордэнам «За мужнасьць»
https://smarturl.click/20pkA
Ордэн перадалі Крысьціне Шыянок, якая была кантактнай асобай на выпадак сьмерці Марыі Зайцавай.
24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава загінула 17 студзеня пад Пакроўскам ва Ўкраіне.
Марыя ўдзельнічала ў пратэстах 2020 году, 9 жніўня яе параніла шумавой гранатай у Менску каля стэлы. Тады ёй зрабілі некалькі апэрацый у Беларусі, а пасьля вывезьлі на лячэньне ў Чэхію.
Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны яна далучылася да абаронцаў Украіны.
На фота: Марыя Зайцава
Кіраўнік МЗС Літвы: Лукашэнка паступова прадаў беларускі сувэрэнітэт Расеі
Падзеі 9 жніўня 2020 года былі «манумэнтальным грамадзянскім абуджэньнем», якое ледзь ня зрынула рэжым Лукашэнкі і нагадвае пра дэмакратычную Беларусь, што змагаецца цяпер пад таталітарным праўленьнем», заявіў міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс.
Паводле яго, дзяржаўная прапаганда малюе Лукашэнку геапалітычным геніем, які балянсуе паміж Усходам і Захадам дзеля ўмацаваньня беларускай незалежнасьці за ўсякую цану. У рэальным сьвеце, мяркуе кіраўнік літоўскай дыпляматыі, Лукашэнка «паступова прадаў беларускі сувэрэнітэт Расеі, у тым ліку крытычна важную інфраструктуру і ўзброеныя сілы».
На фота: міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс, архіў
Што Лукашэнка хоча давесьці ЗША. Інтэрвію з элемэнтамі скандалу, — аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/zd4aZ
Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію вядомаму журналісту амэрыканскага часопісу Time Сайману Шустэру яшчэ 25 ліпеня. Але апублікаванае яно толькі цяпер. Так сталася, што кулюарныя акалічнасьці, якія спадарожнічалі гэтаму інтэрвію, аказаліся не менш цікавымі, чым ягоны зьмест. Сайман Шустэр напісаў адмысловы артыкул, у якім са спасылкай на ўдзельнікаў працэсу, патлумачыў матывы, паводле якіх новая адміністрацыя ЗША пачала перамовы з афіцыйным Менскам.
Галоўнае палягае ў тым, што Лукашэнка настойліва спрабуе ўпісацца ў перамоўны працэс ЗША і Расеі, больш таго, прэтэндуе ў ім на важную ролю. Чарговым разам ён заклікае правесьці перамовы паміж Пуціным і Трампам у Менску, бярэцца арганізаваць такую сустрэчу.
На фота: Аляксандар Лукашэнка дае інтэрвію карэспандэнту часопіса TIME Сайману Шустэру
5 гадоў прайшло пасьля знакавых для Беларусі падзей 9 жніўня 2020 году
У той дзень у Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Яны прайшлі ва ўмовах масавых фальсыфікацыяў. Паводле агучаных ЦВК зьвестак, Аляксандар Лукашэнка набраў 80,1%, Сьвятлана Ціханоўская — 10,2%. На шмат якіх участках незалежныя назіральнікі фіксавалі несумненную перавагу Ціханоўскай. Міжнародная супольнасьць ўрэшце не прызнала вынікі выбараў.
Ужо ўвечары 9 жніўня пачаліся масавыя пратэсты, якія працягваліся некалькі месяцаў і сталі самымі масавымі ў гісторыі краіны. Улады адказалі на пратэсты гвалтам, затрыманьнямі, катаваньнямі, і рэпрэсіямі, якія набылі небывалы маштаб у найноўшай гісторыі Беларусі і не спыняюцца дагэтуль.
Паводле арганізатараў, у канфэрэнцыі «Новая Беларусь», якая праходзіць у Варшаве, бяруць удзел 420 чалавек, у тым ліку прыблізна 50 дыпляматаў. Усе яны прыехалі з 16 краін сьвету.
На фота: заля ў Варшаўскім унівэрсытэце адбываецца канфэрэнцыі
У Варшаве праходзіць канфэрэнцыя «Новая Беларусь»
https://smarturl.click/WR8AO
На канфэрэнцыі, якая будзе доўжыцца два дні, плянуецца абмеркаваць стратэгію дзеяньняў дэмакратычных сіл для зьмяненьня сытуацыі ў Беларусі.
Канфэрэнцыю «Новая Беларусь», прымеркаваную да пяцігодзьдзя жнівеньскіх падзеяў 2020 году, адкрыла Сьвятлана Ціханоўская.
«Гэтая рэвалюцыя яшчэ ня скончаная, пакуль мы разам, пакуль мы працягваем барацьбу — мы не прайгралі. Я не разумею людзей, якія прапануюць адмовіцца ад 2020 году і перагарнуць старонку. Гэта той год, калі мы адчулі сябе нацыяй», — заявіла Сьвятлана Ціханоўская.
Паводле яе, на канфэрэнцыі плянуецца абмеркаваць, што рабіць далей, бо новы час патрабуе новых форм. Сярод тэм — як вызваліць палітвязьняў, як умацаваць беларускі рух у сьвеце, як падтрымаць тых, хто ўнутры краіны і як прыцягнуць рэжым да адказнасьці.
На фота: Сьвятлана Ціханоўская ў часе выступу на канфэрэнцыі
Рада БНР: правядзеньне новых дэмакратычных выбараў усіх узроўняў застаецца галоўнай палітычнай мэтай
https://smarturl.click/e0WZY
«Аднаўленьне дэмакратыі ў Беларусі, правядзеньне сумленных выбараў усіх узроўняў па агульнапрынятых дэмакратычных стандартах у цалкам незалежнай беларускай нацыянальнай дзяржаве, мае заставацца галоўнаю беларускаю палітычнаю мэтаю на гэтым гістарычным этапе».
Як адзначаецца ў заяве Рады БНР да 5-й гадавіны жнівеньскіх падзеяў 2020 году, гэтая дата «прыпадае на час, калі тысячы адданых Беларусі сыноў і дачок знаходзяцца ў вязьніцах, а сотні тысяч былі вымушаныя пакінуць Бацькаўшчыну, калі Лукашэнка, выконваючы жаданьне Масквы, зьнішчае нацыянальную ідэнтычнасьць беларусаў і фактычна праводзіць палітыку этнацыду».
На фота: Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, архіў
115 гадоў таму, 9 жніўня 1910 году, нарадзілася Ларыса Геніюш, пісьменьніца, дзяячка беларускага адраджэньня, сакратар Рады БНР, зьняволеная ГУЛАГу ў 1948 — 1956 гадах.
Пяць гадоў таму, 9 жніўня 2020 году, у Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Яны прайшлі ва ўмовах масавых фальсыфікацыяў. Паводле агучаных ЦВК зьвестак, Аляксандар Лукашэнка набраў 80,1%, Сьвятлана Ціханоўская — 10,2%. На шмат якіх участках незалежныя назіральнікі фіксавалі несумненную перавагу Ціханоўскай. Ужо ўвечары 9 жніўня пачаліся масавыя пратэсты і затрыманьні. Апошнія набылі маштаб рэпрэсіяў, якіх не было ў найноўшай гісторыі Беларусі. Вынікі выбараў не прызнала міжнародная супольнасьць. Рэпрэсіі працягваюцца дагэтуль.
Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/JnMjv