Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
👷 У Менску — рэкордны дэфіцыт кадраў
На 14 ліпеня ў Менску адкрыта больш за 60 тысяч вакансій — столькі яшчэ ніколі не патрабавалася
Сярод іх больш за 28 тысяч — з заробкам ад 1500 руб.
Найбольш патрэбныя ІТ-спэцыялісты, мэдыкі, прадаўцы.
Дэфіцыт кадраў зьвязаны з эміграцыяй і звальненьнямі за палітыку.
Улады спрабуюць вырашыць праблему рэйдамі супраць дармаедаў і запрашэньнем іншаземцаў (у тым ліку з Пакістану).
🔗 Крыніца — «Люстэрка»
У Беларусі дагэтуль ліквідуюць наступствы непагадзі, на 14 ліпеня зноў абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі
https://smarturl.click/E1g1V
Найбольш ад непагадзі пацярпелі два рэгіёны Беларусі — Магілёўская і Віцебская вобласьці.
У Магілёве, як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, камунальным і аварыйным службам дапамагалі больш за 20 тысяч чалавек — прыбіралі дрэвы і пляцоўкі, якія пацярпелі ад стыхіі 9-10 ліпеня.
У Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці пацярпелі прыблізна 100 будынкаў, стыхія паваліла 300 дрэваў.
«Толькі ў аграгарадку Вархі і вёсцы Прудок увечары 9 ліпеня пацярпелі 42 жылыя будынкі. І калі энэргазабесьпячэньне змаглі аднавіць у кароткія тэрміны, то для прывядзеньня да ладу жытла патрэбны час», — піша дзяржаўнае выданьне «Беларусь сегодня».
Паводле мясцовых уладаў, у Вархах з 39 пашкоджаных будынкаў змаглі аднавіць 26.
На 14 ліпеня ў Беларусі зноў абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі. Гэта тычыцца Менску і чатырох вобласьцяў — Менскай, Гомельскай, Берасьцейскай і Горадзенскай.
Ці добра вы ведаеце гісторыю судоў Вялікага Княства Літоўскага ў яго апошнія стагодзьдзі? ТЭСТ
https://smarturl.click/xVEBn
У Вялікім Княстве Літоўскім у XIII–XVIII стагодзьдзях існавала вельмі разьвітая і складаная судовая сыстэма, якая налічвала дзясяткі судоў розных узроўняў, для розных станаў, з рознымі функцыямі. Праверце, наколькі добра вы ведаеце гісторыю судовай сыстэмы ВКЛ, адкажыце на пытаньні тэсту.
У Бярэзінскім запаведніку знайшлі вялікую балотную чарапаху
https://smarturl.click/MGvGa
Балотная чарапаха ўключаная ў Чырвоную кнігу Беларусі і патрабуе строгай аховы.
У Бярэзінскім запаведніку ў навакольлі Сергуцкага каналу на тэрыторыі Крайцаўскага лясьніцтва знайшлі балотную чарапаху.
«Знойдзеную жывёлу сфатаграфавалі і выпусьцілі на волю ў месцы знаходкі», — адзначаецца ў паведамленьні запаведніка.
Упершыню на тэрыторыі Бярэзінскага запаведніка выявілі балотную чарапаху ў ліпені 2004 году на возеры Плаўна на тэрыторыі аднайменнага гатэльнага комплексу. Але спэцыялісты мяркуюць, што тады яе прывёз нехта з наведнікаў.
У 2017 годзе яшчэ адну чарапаху заўважылі на возеры Бярэшча на тэрыторыі экспэрымэнтальна лесапаляўнічай гаспадаркі «Барсукі».
На фота: знойдзеная ў запаведніку балотная чарапаха
У Зэльве ўпершыню аднавілі «атаку мерцьвякоў» у Першай усясьветнай вайне. Што вядома пра гэтую бітву
https://smarturl.click/JneDm
У Зэльве Горадзенскай вобласьці на фэсьце гістарычнай рэканструкцыі «Легендарныя эпохі» упершыню аднавілі «атаку мерцьвякоў» — бітвы паміж расейскай імпэратарскай арміяй і нямецкім войскам каля крэпасьці Асавец (цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, недалёка ад Беластоку), што знаходзілася на ўсходнім фронце Першай усясьветнай вайны.
У расейскай навуковай і публіцыстычнай літаратуры часта сустракаецца меркаваньне, што зьяўленьне фразы «расейцы не здаюцца» зьвязана менавіта з абаронай Асавецкай крэпасьці.
На фота: рэканструкцыя «атакі мерцьвякоў» у Зэльве. Фота газэты «Праца»
«Вясна»: улады прызналі гурт Dzieciuki «экстрэмісцкім фармаваньнем»
https://smarturl.click/3QakZ
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала гурт Dzieciuki «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Паводле праваабаронцаў, такое рашэньне ўхвалілі 10 ліпеня. Паводле МУС Беларусі, дачыненьне да гурта маюць Аляксандр Дзянісаў, Уладзіслаў Бернат, Дзяніс Шматко, Цімафей Штароў, Аляксей Пудзін, Пётр Дудановіч.
Апроч таго, у сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» дадалі праект «Навіны Гродна і вобласьці». Паводле КДБ, дачыненьне да праекту мае Натальля Лантух.
На фота: гурт Dzieciuki на канцэрце ў Вільні 22 лістапада 2019 году. Архіў
Лукашэнка прыняў у беларускае грамадзянства амаль тры сотні замежнікаў. Зь якіх краін яны прыехалі
https://smarturl.click/aRpJb
Як адзначаецца ў паведамленьні на сайце Аляксандра Лукашэнкі, пашпарт Беларусі атрымалі 245 грамадзян, якія паходзяць з Украіны, Расеі, Малдовы, Казахстану, Армэніі, Латвіі, Эгіпту, Ірану, Лівану, Сірыі і яшчэ 7 іншых дзяржаў, якія не называюць.
У той жа час, Лукашэнка адхіліў заявы аб прыёме ў грамадзянства «шэрагу асоб, якія неаднаразова парушалі законы Беларусі».
Летась, згодна з указам Лукашэнкі, грамадзянства Беларусі атрымалі 244 асобы, у тым ліку 24 няпоўнагадовыя, якія прыехалі з 18 краін.
Ужо сёньня: дзень бітвы пад Воршай — ня той славутай, але таксама пад кіраўніцтвам Астроскага
13 ліпеня 1508 году адблася бітва Воршай. Ня тая славутая, 1514 году, а папярэдняя, у часе літоўска-маскоўскай вайны 1507-1508 гадоў, якая мела мэтай вызваленьне Смаленску, што быў абложаны маскоўскім войскам. Кіраваў падзеямі тады таксама вялікі гетман Канстанцін Астроскі. Бітву над Дняпром спыніў надыход цемры, і Астроскі меркаваў з новай сілай ударыць на сьвітанку. Аднак маскоўцы ўначы адступілі на ўсход.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/13xMO
За адсутнасьць у продажы гародніны і садавіны будуць штрафаваць
https://smarturl.click/j7OBj
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб зьмяненьні кодэксаў па пытаньнях адміністрацыйнай адказнасьці». Дакумэнт прадугледжвае адміністрацыйную адказнасьць пастаўшчыкоў і гандлёвых сетак за невыкананьне абавязкаў па пастаўцы садавіны і гародніны. Пра гэта паведамляепрэс-служба Лукашэнкі.
«За непастаўку (недапастаўку) такой прадукцыі са стабілізацыйных фондаў тавараў для рэспубліканскіх патрэб па адпаведнай дамове, за яе адсутнасьць у гандлёвым аб’екце ў міжсэзонны пэрыяд прадугледжваецца штраф у памеры ад 5 да 200 базавых велічынь», — гаворыцца ў паведамленьні.
Трамп абвясьціў пра мыта ў 30% на тавары з Эўразьвязу
https://smarturl.click/Re0LJ
Вашынгтон увядзе мытныя пошліны ў памеры 30% на тавары з Эўразьвязу і Мэксыкі з 1 жніўня.
Пра гэта ў сваёй сацыяльнай сетцы TruthSocial паведаміў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
«Ад 1 жніўня мы будзем спаганяць з Эўрапейскага зьвязу мыта ўсяго толькі ў 30% на прадукцыю ЭЗ, якая пастаўляецца ў ЗША, асобна ад сэктаральных тарыфаў», — напісаў Трамп у лісьце на імя кіраўніцы Эўракамісіі Уршулі фон дэр Ляен. Гэты ліст прэзыдэнт ЗША апублікаваў на сваёй старонцы ў TruthSocial.
«Гісторыя на Свабодзе». Ці перажывуць беларусы «русский мир». Меркаваньне Паўла Церашковіча
https://smarturl.click/mB08z
Наколькі глыбока ў Беларусь пранік «русский мир»? Што цяпер адбываецца зь беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьцю? Як доўга ва ўмовах цяперашняй прарасейскай аўтарытарнай дзяржаўнай мадэлі можа існаваць беларуская нацыянальная сьвядомасьць?
Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым прафэсарам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Паўлам Церашковічам.
У чэрвені МАЗ прадаў на расейскім рынку ў 2,6 раза менш новых грузавікоў, чым год таму
У чэрвені 2025 году на расейскім рынку прададзена 199 новых грузавікоў Менскага аўтамабільнага заводу — у 2,6 разы менш, чым у тым жа месяцы 2024-га (515), гаворыцца ў дасьледаваньні расейскай кампаніі «АСМ-холдынг».
У першым паўгодзьдзі 2025 года беларускае прадпрыемства рэалізавала на рынку РФ 1.601 грузавік (За такі ж пэрыяд у мінулым годзе было 2.844 — гэта падзеньне на 43,7%). https://smarturl.click/E1gmg
«Штучны інтэлект за тры хвіліны напісаў код, які я пісаў бы тры месяцы». Як ШІ зьмяняе рынак працы ў Беларусі
За год колькасьць вакансіяў для адмыслоўцаў у штучным інтэлекце расьце ўдвая. Як нэўронныя сеткі зьмяняюць рынак працы, ці заменяць яны чалавека і якія спэцыялісты ўжо бязь іх ня могуць? Разьбіраемся. https://smarturl.click/7v7Mv
Галоўнае за 11 ліпеня на Радыё Свабода❤️
🔖 Ад буры на Магілёўшчыне пацярпела 1800 га лясоў, частку іх будуць высякаць
🔖 На МТЗ прынялі на працу амаль 150 замежных грамадзян. Хто яны і колькі яшчэ вакансіяў на заводзе
🔖 «Нашая задача — ня даць Лукашэнку нас падмануць», — старшы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка
🔖 У Наваградку падпісалі дамову аб стварэньні Беларускага музэя Галакосту і супраціву
🔖 Грузінскі апэляцыйны суд адмовіў беларускаму праваабаронцу Кісьляку ў прытулку. Яму пагражае дэпартацыя
🔖 Як прапаганда тлумачыць вызваленьне Ціханоўскага — аналіз мэдыя-экспэрта Быкоўскага
🔖 Фрыдман: Сустрэчу Пазьняка і Лукашэнкі я магу ўявіць, а сустрэчу Ціханоўскай і Лукашэнкі — вельмі цяжка
🔖 Чалавек, які 30 гадоў таму перажыў расстрэл у Срэбраніцы: «Я зразумеў, што мне канец»
Ціханоўскі вярнуўся: што пайшло ня так? Тлумачыць Валер Карбалевіч
Сяргей Ціханоўскі вяртаецца з амбіцыямі і старымі мэтадамі — але ці гатовая новая палітычная рэальнасьць да яго плянаў? Тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
https://youtu.be/zNV9lHAzBks
🇺🇸 Трамп абяцае Patriot для Ўкраіны і рыхтуе «вялікую заяву»
▪️ 13 ліпеня Трамп заявіў, што ЗША пашлюць Украіне сыстэмы Patriot, магчыма — праз Эўразьвяз, які, паводле яго, аплаціць пастаўкі.
▪️ 14 ліпеня Трамп рыхтуе вялікую заяву пра вайну ва Ўкраіне. Паводле Axios, ён прэзентуе «агрэсіўную» стратэгію, уключна з наступальнай зброяй для Кіева.
🗣 Сэнатар Грэм: «Зброя пацячэ ва Ўкраіну рэкорднымі тэмпамі. Гэта будзе кувалда для таго, каб прымусіць Пуціна сесьці за стол перамоваў».
▪️ Ужо 3 батарэі Patriot былі перададзеныя Ўкраіне пры Байдэну. Нямеччына прапанавала закупіць Patriot у ЗША і перадаць Кіеву.
❤️ Крыніца — rferl.org
Асноўнае за 13 ліпеня
📌Катлеты па-Ціханоўску, «стрыптыз наадварот» і немаўляты. Рэпартаж з фэстывалю абуджаных Tutaka на Падляшшы
📌 «Вясна»: улады прызналі гурт Dzieciuki «экстрэмісцкім фармаваньнем»
📌 Лукашэнка прыняў у беларускае грамадзянства амаль тры сотні замежнікаў. Зь якіх краін яны прыехалі
📌 У Зэльве ўпершыню аднавілі «атаку мерцьвякоў» у Першай усясьветнай вайне. Што вядома пра гэтую бітву
📌 У Кіеве паведамілі аб «ліквідацыі» кілераў-замежнікаў, якія тры дні таму застрэлілі палкоўніка СБУ
📌Грамадзянін Беларусі ня можа звольніцца з украінскага войску і атрымаць грамадзянства Ўкраіны. У чым справа
📌 Ці добра вы ведаеце гісторыю судоў Вялікага Княства Літоўскага ў яго апошнія стагодзьдзі?
📌У Варшаве затрымалі беларуску паводле запыту Інтэрполу, ёй пагражае экстрадыцыя ў Беларусь
📌Распаўсюджаны стэрэатып пра старэньне можа аказацца памылковым
У Варшаве затрымалі беларуску паводле запыту Інтэрполу, ёй пагражае экстрадыцыя ў Беларусь
https://smarturl.click/aRpRb
Варшаўская паліцыя паведаміла аб затрыманьні 54-гадовай грамадзянкі Беларусі, якую шукалі паводле «чырвонай ноты» Інтэрполу на запыт беларускіх уладаў.
Як паведаміў тэлеканал «Белсат», жанчыне пагражае экстрадыцыя на радзіму.
Беларуску затрымалі ў кватэры ў варшаўскім раёне Жалібаж. У Беларусі яе абвінавачваюць у фінансавых махінацыях.
«Затрыманую жанчыну даставілі ў Акруговую пракуратуру Варшавы для далейшага разбору», — удакладнілі ў паліцыі.
«Чырвоная нота» Інтэрполу — найвышэйшы ўзровень міжнароднага вышуку. Гэта сыгнал для ўсіх чальцоў арганізацыі аб тым, што асобу падазраюць у зьдзяйсьненьні цяжкага злачынства і расшукваецца для арышту і экстрадыцыі.
На фота: цэнтар Варшавы (Польшча), ілюстрацыя
Грамадзянін Беларусі ня можа звольніцца з украінскага войску і атрымаць грамадзянства Ўкраіны. У чым справа
https://smarturl.click/p2X22
Упаўнаважаная прэзыдэнта Ўкраіны ў пытаньнях абароны правоў вайскоўцаў Вольга Рашацілава разам з калегамі з Цэнтральнага ўпраўленьня абароны правоў вайскоўцаў Мінабароны правесьці праверку абставін залічэньня аднаго грамадзяніна Беларусі і аднаго грамадзяніна Расеі на службу.
«Яшчэ ў 2022 годзе мужчыны 1967 і 1981 гадоў нараджэньня вырашылі далучыцца да войска. [...] Аднак замест кантрактаў з замежнікамі зь імі падпісалі кантракты як з грамадзянамі Ўкраіны. Цяпер мужчыны, у прыватнасьці, ня могуць звольніцца з войску, хоць, [...] павінны былі мець на гэта права. Апроч таго, праз памылкі, дапушчаныя ў працэсе залічэньня на вайсковую службу, абодва ня могуць атрымаць украінскае грамадзянства», — адзначаецца ў паведамленьні Ўпаўнаважанай прэзыдэнта Ўкраіны ў пытаньнях абароны правоў вайскоўцаў.
Распаўсюджаны стэрэатып пра старэньне можа аказацца памылковым
https://smarturl.click/kZJjy
Экспэрты даўно кажуць пра запаленьне ў арганізьме як пра натуральную частку старэньня. Але новы дасьледаваньні паказваюць, што яно можа быць і вынікам узьдзеяньня навакольнага асяродзьдзя, піша газэта The New York Times.
Запаленьне — гэта натуральная імунная рэакцыя, якая абараняе арганізм ад траўмаў або інфэкцый. Навукоўцы доўгі час лічылі, што працяглае, слаба выяўленае запаленьне зьяўляецца ўнівэрсальнай прыкметай старэньня. Маўляў, чым даўжэй жыве чалавек, тым больш ўзровень запаленьня назапашваецца ў яго арганізьме. Але новыя дадзеныя навукі ставяць пытаньне аб тым, ці запаленьне наўпрост зьвязанае са старэньнем ці яно больш выклікаецца ладам жыцьця і навакольным асяродзьдзем.
Фота ілюстрацыйнае.
У СБУ паведамілі аб «ліквідацыі» кілераў, якія тры дні таму ў Кіеве застрэлілі палкоўніка Вароніча
https://smarturl.click/Ax1d9
Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Малюк заявіў, што ў часе спэцыяльнай апэрацыі ў Кіеўскай вобласьці застрэлілі жанчыну і мужчыну, адказных за забойства палкоўніка СБУ Івана Вароніча.
«Агентурна-баявая група ФСБ РФ была загадзя маршрутаваная ва Ўкраіну і тры дні таму ўчыніла забойства супрацоўніка СБУ, нашага пабраціма палкоўніка Івана Вароніча. Па выніках негалосных пошукавых, актыўна-контрвыведных захадаў варожае логава было выяўлена. У часе затрыманьня яны пачалі чыніць супраціў, быў агнявы кантакт, і ў выніку нягоднікі ліквідаваныя», — заявіў Васіль Малюк, які кіраваў спэцыяльнай апэрацыяй.
Паводле сьледзтва, забойства палкоўніка СБУ ўчынілі дзьве асобы — мужчына і жанчына. Пасьля злачынства яны спрабавалі схавацца, але сілавыя органы Ўкраіны высьветлілі іх месцазнаходжаньне ў Кіеўскай вобласьці.
На фота: кіраўнік СБУ Васіль Малюк, архіў.
Катлеты па-Ціханоўску, «стрыптыз наадварот» і немаўляты. Рэпартаж з Фэстывалю абуджаных Tutaka на Падляшшы
https://smarturl.click/dw1pl
10-13 ліпеня за 20 кілямэтраў ад Беларусі праходзіць Фэстываль абуджаных Tutaka.
Tutaka праходзіць ужо пяты раз ва ўрочышчы Барык каля мястэчка Гарадок на Падляшшы. Сёлета імпрэза трывае ажно чатыры дні: 10–13 ліпеня, ад абеду чацьвярга да ночы нядзелі. Першы фэст быў удвая карацейшым.
Расказваем, што там адбываецца.
На фота: фэстываль Tutaka ў Борыку, 12 ліпеня 2025
Асноўнае за 12 ліпеня
📌 «Штучны інтэлект за тры хвіліны напісаў код, які я пісаў бы тры месяцы». Як ШІ зьмяняе рынак працы ў Беларусі
📌 «Гісторыя на Свабодзе». Ці перажывуць беларусы «русский мир». Меркаваньне Паўла Церашковіча
📌 Расея абстраляла Чарнаўцы, Львоў, Луцк і Харкаў
📌 За адсутнасьць у продажы гародніны і садавіны будуць штрафаваць
📌 У чэрвені МАЗ прадаў на расейскім рынку ў 2,6 раза менш новых грузавікоў, чым год таму
📌 Мінэнэргетыкі паведаміла, што аднавіла энэргазабесьпячэньне па ўсёй Беларусі пасьля непагадзі
📌 Трамп абвясьціў пра мыта ў 30% на тавары з Эўразьвязу
Сяргей Ціханоўскі завітаў на фэстываль Tutaka, які праходзіць 10-13 ліпеня пад Беластокам. Сустрэча ўдзельнікаў фэстывалю зь Ціханоўскім заплянаваная на нядзелю, 13 ліпеня.
Ён прайшоў па пэрымэтры фэстывалю. Выдаўцы падарылі яму кнігу Паўла Валаховіча #IMBY, гаспадар крамы «Адметнасьць» Сяргей Верамеенка — дзьве футболкі розных памераў: на цяпер і на пазьней. Каля пункту ініцыятывы, якая займаецца ЛГБТК+ супольнасьцю Сяргей Ціханоўскі нагадаў, што да геяў у турме ставяцца вельмі кепска, і расказаў, што яго спрабавалі перавесьці ў «нізкі статус».
На ўсім шляху Ціханоўскага суправаджала ахова імпрэзы. Некаторыя ўдзельнікі падыходзілі сфатаграфавацца. Выгукам «Жыве Беларусь» яго сустрэлі каля сцэны, дзе ішоў канцэрт.
На фудкорце каля рондалю з бігасам Сяргей сказаў, што капуста была найменш смачнай стравай у турме, а каля смажаных каўбасак паабяцаў, што ўвечары падсмажыць на фэсьце катлеты «па-Ціханоўскі». Урэшце замовіў трускаўковы ліманад: «Я пяць гадоў ня еў трускаўкі», — дадаў ён.
Усё большая падтрымка Расеі Кітаем выклікае трывогу ў ЭЗ
https://smarturl.click/0BEML
Публічна Пэкін прэзэнтуе сябе сябе як нэўтральны бок у вайне, якую Расея вядзе супраць Украіны. Кітай сьцьвярджае, што паважае тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, а таксама падкрэсьлівае неабходнасьць гарантаваць бясьпеку Расеі. Але за кулісамі гэтая пазыцыя мяняецца, піша эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа Рыкард Юзьвяк.
Паводле чыноўнікаў ЭЗ, якія размаўлялі з Радыё Свабода на ўмовах ананімнасьці, міністар замежных спраў Кітая Ван І заявіў на мінулым тыдні кіраўніцы зьнешняй палітыкі ЭЗ Каі Калас, што Пэкін ня можа зьмірыцца з паразай Расеі ў вайне, бо дазволіць Вашынгтону засяродзіцца на Кітаі.
На бабруйскім прадпрыемстве адбыўся пажар: трох чалавек эвакуавалі
Увечары 11 ліпеня ў Міністэрства надзвычайных сытуацый паступіла інфармацыя аб пажары ў адміністрацыйна-бытавым корпусе на прадпрыемстве ў Бабруйску, паведамляе прэс-служба ведамства.
Гарэла бытавое памяшканьне на першым паверсе. Ратавальнікі эвакуавалі трох чалавек.
Паводле МНС, ніхто не пацярпеў. Прычына і абставіны пажару высьвятляюцца. (Відэа МНС)
Расея абстраляла Чарнаўцы, Львоў, Луцк і Харкаў
https://smarturl.click/aRpBX
У ноч на 12 ліпеня расейскія войскі нанесьлі масіраваны ўдар па Ўкраіне ракетамі і бесьпілётнікамі.
У Чарнаўцах загінулі два чалавекі, чацьвёра атрымалі цяжкія раненьні, а 10 — лёгкія траўмы. Пашкоджаны жылыя дамы, крамы, адміністрацыйныя будынкі і аўтамабілі.
У Сінельнікаўскім раёне Днепрапятроўскай вобласьці два чалавекі загінулі сёньня раніцай у выніку расейскага ўдару кіраванымі авіябомбамі. Акрамя таго, у бальніцы памёр жыхар Нікапаля, цяжка паранены ўчора пры абстрэле гораду.
У Львове раненьні атрымалі шэсьць чалавек, у тым ліку 11-гадовы хлопчык. У Харкаве, паводле мясцовай ваеннай адміністрацыі, параненыя тры чалавекі.
У Луцку разбураны прыватны дом, пашкоджаны шыбы ў суседніх будынках, загарэўся аўтамабіль. Ахвяраў, паводле мэра гораду, не было.
Ужо сёньня: 120-годзьдзе Ядвігі Раманоўскай, 55 гадоў палітзьняволенай Ірыне Слаўнікавай, дзень памяці Ігната Даніловіча
🔸 12 ліпеня 1920 годзе нарадзілася Ядвіга Раманоўская, беларускі арганізатар музэйнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Янкі Купалы.
🔸 12 ліпеня спаўняецца 55 гадоў Ірыне Слаўнікавай (на фота), журналістцы, былой супрацоўніцы «Белсату». У жніўні 2022 году яна была асуджаная на 5 гадоў калёніі. Судзьдзя Мікалай Доля прызнаў Ірыну Слаўнікаву вінаватай у «арганізацыі пратэстаў» і «кіраваньні экстрэмісцкім фармаваньнем» і пакараў яе на год даўжэйшым зьняволеньнем, чым прасіў пракурор.
Закрыты працэс над журналісткай TVP пачаўся 23 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе і ішоў з перапынкамі. Дэталі разгляду справы журналісткі малавядомыя. 26 ліпеня 2022 году пракурор запрасіў для Слаўнікавай 4 гады зьняволеньня.
🔸 У гэты дзень у 1843 годзе памёр Ігнат Даніловіч, дасьледчык гісторыі ВКЛ, гісторык права, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/7v38v
Расея закрывае консульства Польшчы ў Калінінградзе
Расея аб’явіла аб адкліканьні згоды на працу Консульства Польшчы ў Калінінградзе.
Пра гэта гаворыцца ў ноце расейскага МЗС, перададзенай у чацьвер часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Расеі. Консульства спыніць працу 29 жніўня.
🗣 «Гэты крок выкліканы неабгрунтаванымі і варожымі дзеяньнямі польскага боку, якія выявіліся ў скарачэньні з надуманых прычын расейскай консульскай прысутнасьці на тэрыторыі Рэспублікі Польшча», — гаворыцца ў заяве МЗС РФ.
Улады Польшчы ў траўні вырашылі закрыць консульства РФ у Кракаве пасьля таго, як сьледчыя ўстанавілі, што да падпалу гандлёвага цэнтру Marywilska 44 у Варшаве ў траўні 2024 году маюць дачыненьне расейскія спэцслужбы.
МЗС Польшчы заявіла ў пятніцу, што «адэкватна адкажа» на рашэньне Расеі закрыць польскае консульства ў Калінінградзе.
Беларускія экстраныя службы працягваюць аднаўляць электрычнасьць
Электрычнасьць адключылася ў шэрагу пунктаў у Беларусі пасьля шторму. У некалькіх рэгіёнах Беларусі напярэдадні прайшоў град, быў моцны вецер, пасьля якога падалі дрэвы. На 18:00 пятніцы электрычнасьць яшчэ не ўдалося аднавіць у 22 населеных пунктах. Брыгады энэргетыкаў працуюць у кругласуткавым рэжыме.
Найбольшая колькасьць пашкоджаньняў — у Магілёўскай вобласьці.
🧰🪜 Бесьперапынна працуюць над аднаўленьнем падачы электрычнасьці 187 брыгадаў і 311 адзінак тэхнікі. У працы задзейнічаныя 11 перасоўных дызэль-генэратарных установак. Адмыслоўцы працуюць над аднаўленьнем участкаў паветраных ліній электраперадачы напружаньнем 110 кВ, 35 кВ і 10 кВ, а таксама выконваюцца работы па больш як 350 заяўках спажыўцоў па сетцы 0,4 кВ.
⚠️ Ратавальныя службы папярэджваюць, што ў выпадку выяўленьня абарваных дротаў лініяў электраперадачы ня варта падыходзіць да іх бліжэй 8 мэтраў і неадкладна паведамляйце аб дадзеных фактах. Кароткі нумар аварыйных службаў — 115 і 144.