radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16589

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Грузінскі апэляцыйны суд адмовіў беларускаму праваабаронцу Кісьляку ў прытулку. Яму пагражае дэпартацыя

https://smarturl.click/JnxYL

Рашэньне Дэпартамэнту міграцыі адносна Кісьляка пацьверджанае, яму пагражае дэпартацыя.

Разгляд скаргі Рамана Кісьляка ў апэляцыйным судзе Тбілісі завяршыўся 11 ліпеня. Беларускаму праваабаронцу належыць цягам 30 дзён зьехаць з Грузіі, інакш яму пагражае прымусовая дэпартацыя з краіны.

«Успрымаю гэтае рашэньне як адмову мне ў правасудзьдзі. Мяркую, ёсьць палітычна матываваны загад адносна ўсіх беларусаў, якія просяць прытулку ў Грузіі з палітычных прычын. Буду гэтае рашэньне абскарджваць у міжнародных інстанцыях», — сказаў Свабодзе праваабаронца Раман Кісьляк.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МУС дапоўніла «сьпіс экстрэмістаў» яшчэ 45 прозьвішчамі

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі дадала яшчэ 45 прозьвішчаў у пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці.

Як паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна», цяпер у ім 5511 чалавек.

Сярод іншых у сьпіс дадалі гомельскага праграміста Дзьмітрыя Хамянкова, а таксама ажно 29 чалавек, асуджаных паводле «народнага» артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Інфляцыя ў Беларусі за 5 месяцаў склала 5,4 працэнта, гэта ўжо больш за прагноз уладаў на цэлы год

https://smarturl.click/WRvV6

Спажывецкія цэны ў траўні 2025 году вырасьлі на 0,9%, а з пачатку году — на 5,4%. Гэта больш за леташні паказьнік і прагноз уладаў на 2025 год. Летась інфляцыя за год складала 5,16%.

Як паведамляе «Позірк» з спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт, больш за ўсе ў траўні падаражэлі харчовыя тавары — на 1,7%, нехарчовыя — на 0,04%, паслугі — на 0,5%.

У параўнаньні зь сьнежнем 2024 году харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 7,2%, нехарчовыя — на 2,4%, паслугі — на 5,9%.

У гадавым вымярэньні (чэрвень 2024 да чэрвеня 2025 году) цэны вырасьлі на 7,3%. Харчы сталі даражэйшымі на 10,5%, нехарчовыя тавары — на 3,2%, паслугі — на 7,1%.

На фота: крама ў Менску, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь і Расея хочуць стварыць штучны інтэлект, заснаваны «традыцыйных каштоўнасьцях»

https://smarturl.click/E1ALg

«Цяпер наша моладзь карыстаецца ў асноўным замежнымі чатамі ШІ — амэрыканскімі, кітайскімі. Яны адрозьніваюцца. Ня ўсе разумеюць, што давяраючыся ШІ, мы ў шмат чым падвяргаем сваю сьвядомасьць маніпуляцыі. Я ведаю людзей, якія проста жывуць з штучным інтэлектам, ствараюць свае артыкулы, манаграфіі, абапіраючыся цалкам на дапамогу ШІ. Адна апошнія прыклады глыбокага тэставаньня ШІ заходняга тыпу паказалі, што адзін з вядомых чатаў упаў у расізм, нацызм і праслаўленьне фашызму. Так што варта вельмі асьцярожна ставіцца да таго, якія каштоўнасьці закладваюцца ўнутр ШІ, гэта не адразу бачна», — сказаў дзяржаўны сакратар саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў, якога працытавала дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА.

На фота: Сяргей Глазьеў, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Мікашэвічах арыштавалі прадпрымальніка; у Горадні асудзілі супрацоўніка вайсковага камісарыяту

https://smarturl.click/WRv1O

У паселішчы Мікашэвічы (Берасьцейская вобласьць) 18 чэрвеня арыштавалі прадпрымальніка Андрэя Арла, паведаміў Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Праваабаронцы мяркуюць, што прадпрымальніка затрымалі паводле «палітычнага артыкулу» і спасылаюцца на вядомыя ім зьвесткі з афіцыйных крыніц, якія не называюць.

У Горадзенскім абласным судзе адбыўся разгляд справы Яўгена Шляхцёнка, супрацоўніка Мастоўскага вайсковага камісарыяту, піша «Наша ніва». 37-гадовага жыхара вёскі Вялікія Сьцяпанішкі судзілі паводле трох палітычных артыкулаў. Яму пагражаў тэрмін да 12 гадоў калёніі, але дакладны вырак невядомы.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Харкаўшчыне ад расейскіх абстрэлаў пацярпелі радзільны дом, стаматалёгія і гарадзкая лякарня. Ёсьць ахвяры

https://smarturl.click/oV4Ee

«У радзільным доме пашкоджаныя больш за 40 вокнаў, плянуецца эвакуацыя пацыентаў у іншыя ўстановы», — паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Ўкраіны.

Адзначаецца, што сярод жанчын і мэдыкаў ніхто не пацярпеў.

Стаматалягічную клініку цяпер немагчыма аднавіць — баявы дрон пацэліў у памяшканьне паміж першым і другім паверхамі. Пацярпелых няма.

Значныя пашкоджаньні атрымала гарадзкая лякарня ў Чугуеве — там выбіта больш як 200 вокнаў і 100 дзьвярэй, раненьні атрымалі два мэдыкі і два пацыенты.

Паводле абласных уладаў, у выніку начных і ранішніх расейскіх абстрэлаў адзін чалавек загінуў і 14 атрымалі раненьні.

На фота: наступствы аднаго з ранейшых расейскіх абстрэлаў Харкава

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На МТЗ прынялі на працу амаль 200 замежных грамадзян. Хто яны і колькі яшчэ вакансій на заводзе

https://smarturl.click/kZ8YR

На Менскім трактарным заводзе ўжо працуюць 142 замежныя грамадзяне. Як паведамляецца ў публікацыі дзяржаўнага выданьня «Беларусь сегодня», гэта грамадзяне «геаграфічна блізкіх для дзяржаў і краін далёкай дугі».

Свабода паглядзела, колькі працаўнікоў цяпер патрабуе прадпрыемства пасьля 2021 году.

На фота: МТЗ, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі праз навальніцы прадоўжылі рэжым аранжавага ўзроўню небясьпекі

У Белгідрамэце папярэдзілі, што 11 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць навальніцы, месцамі адбудуцца моцныя залевы і выпадзе град, а вецер у асобных раёнах будзе дасягаць 21-24 м/с.

Напярэдадні ў Магілёве ў выніку падзеньня дрэва загінула жанчына, яшчэ чатыры чалавекі, у тым ліку 15-гадовы падлетак, шпіталізаваныя з траўмамі.

На Магілёўскай ТЭЦ-2 у выніку непагадзі адключыліся чатыры лініі электраперадач і адбылося аварыйнае спыненьне катлоў і турбагенэратараў.

На тэрыторыі ААТ «Магілёўхімвалакно» упала мэталічная труба абсталяваньня для спальваньня адыходаў, пашкоджана сьцяна корпусу водападрыхтоўкі.

Фота прэсавай службы Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці перажывуць беларусы «русский мир»

Наколькі глыбока ў Беларусь пранік «русский мир»? Што цяпер адбываецца зь беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьцю? Як доўга ва ўмовах цяперашняй прарасейскай аўтарытарнай дзяржаўнай мадэлі можа існаваць беларуская нацыянальная сьвядомасьць?

Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым прафэсарам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Паўлам Церашковічам.

📱 Відэа на канале «Гісторыя на Свабодзе»: https://www.youtube.com/watch?v=O8G91VyDOrw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Мікашэвічах арыштавалі прадпрымальніка. Імаверна, за падтрымку Ўкраіны

З 18 чэрвеня 2025 перасталі працаваць крамы 52-гадовага мікашэвіцкага прадпрымальніка Андрэя Арла, дзе прадаваліся дзіцячыя цацкі, адзеньне, ровары. Прычынай прыпыненьня працы стаў арышт уладальніка крамаў, даведаліся праваабаронцы.

Паводле іх зьвестак, Арла трымаюць у СІЗА-7 Берасьця. Прычынай нібыта стаў ці камэнтар, ці падабайка ў сеціве пасьля паўнамаштабнага нападу Расеі на Ўкраіну.

Ілюстрацыйная выява зь Мікашэвічаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады папярэджваюць пра стыхію і 11 ліпеня

⛈ Мэтэаралягічная служба Рэспублікі Беларусь паведаміла пра тое, што й заўтра на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, град і навальніцы. Магчымы вецер парывамі да 20 м/с, у асобных раёнах да 24 м/с.

«Гэта можа стварыць небясьпечныя ўмовы на дарогах і павысіць рызыку падзеньня дрэваў і канструкцый».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ААН: 232 цывільных жыхароў загінулі ва Ўкраіне ў чэрвені; гэта найвышэйшы паказьнік за тры гады

У чэрвені Ўкраіна зафіксавала найвышэйшую колькасьць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва за тры гады: 232 чалавекі загінулі і 1343 атрымалі раненьні. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Місіі ААН па маніторынгу правоў чалавека ва Ўкраіне, апублікаваным 10 ліпеня.

Паводле зьвестак місіі, у чэрвені 2025 года Расейская Фэдэрацыя ўчыніла ў дзесяць разоў больш ракетных удараў і нападаў з выкарыстаньнем баражуючых боепрыпасаў, чым у чэрвені 2024 году. Практычна ніводзін рэгіён Украіны не быў бясьпечным, незалежна ад адлегласьці ад лініі фронту: цывільныя жыхары былі забітыя або параненыя як мінімум у 16 абласьцях і Кіеве.

Што яшчэ ў высновах ААН? https://smarturl.click/ZXzxj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Арына Сабаленка зноў не дабралася да фіналу «Ўімблдану»

Тэнісістка зь Беларусі прайшла ў паўфінал аднаго з найпрэстыжнейшых турніраў сьвету, але там прагуляла Амандзе Анісімавай з Злучаных Штатаў. Амэрыканка ўпершыню выйшла ў фінал Уімблдана, перагуляўшы першую ракетку сьвету Сабаленку зь лікам 6-4, 4-6, 6-4.

Для Сабаленкі гэта ўжо трэцяя няўдалая спроба выйсьці ў фінал на лёнданскіх травяных кортах.

У фінале 23-гадовая Анісімава сустрэнецца з полькай Ігай Сьвёнтэк або швайцаркай Бэліндай Бэнчыч. Вырашальная гульня пройдзе ў суботу, 12 ліпеня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Моцны вецер і залевы на Меншчыне ўплываюць на расклад транспарту і затапляюць асобныя ўчасткі

У Менску патапленьні адбыліся ў Партызанскім, Цэнтральным і Савецкім раёнах. Вецер паваліў мінімум 6 дрэваў.

Супрацоўнікі МНС накіравалі адмысловую тэхніку на ліквідацыю падтапленьняў і іх наступстваў, а таксама выехалі на рэзку дрэваў, якія падалі на дарогу.

Напярэдадні ад шторму ў Магілёве загінула 33-гадовая жанчына. На яе ўпала дрэва.

Відэа МНС

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея абстраляла Харкаўскую вобласьць. Пацярпелі двое чалавек

У Харкаўскай вобласьці Ўкраіны ў выніку абстрэлу расейскімі войскамі Кіндрашаўскай грамады два чалавекі атрымалі раненьні, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў.

Паводле яго слоў, расейскія войскі абстралялі вёску Мірнае з дапамогай артылерыі.

«57-гадовы мужчына атрымаў выбуховыя траўмы. Ён быў шпіталізаваны з траўмамі галавы і грудной клеткі. Таксама лекары на месцы аказалі дапамогу 66-гадовай жанчыне, у якой была вострая рэакцыя на стрэс», — напісаў ён у тэлеграме.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Наваградку падпісалі дамову аб стварэньні Беларускага музэя Галакосту і супраціву

https://smarturl.click/8pOZb

Музэйная ўстанова ў Наваградку ўшануе памяць 11 000 габрэяў — ахвяраў нацысцкіх расправаў і 250 вязьняў гета, якія пракапалі сабе шлях да свабоды.

Падпісана пагадненьне аб стварэньні першага музэю Галакосту ў Беларусі. Беларускі музэй Галакосту і супраціву будзе разьмешчаны ў Наваградку, дзе падчас нацысцкай акупацыі былі забітыя 11 000 габрэяў, піша выданьне Jewishnews.

Пагадненьне 10 ліпеня 2025 году падпісалі Юдэйскае рэлігійнае аб’яднаньне ў Рэспубліцы Беларусь, Беларускі фонд міру і Наваградзкі раённы выканаўчы камітэт.

На фота: Сяргей Чаркоўскі, старшыня Наваградзкага райвыканкама, Артур Ліўшыц, старшыня Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі, Максім Місько, старшыня Беларускага фонд міру пасьля падпісаньня дамовы аб музэі Галакоста. Наваградак, 10 ліпеня 2025

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Нашая задача — ня даць Лукашэнку нас падмануць», — старшы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка

https://smarturl.click/DY49v

Як Офіс Ціханоўскай ацэньвае вынікі перамоваў адміністрацыі Трампа з уладамі Беларусі? Дзякуючы чаму выйшаў на волю Сяргей Ціханоўскі? Якія аргумэнты на карысьць працягу ціску Захаду на рэжым Лукашэнкі?

На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказаў старшы дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Міністэрстве адукацыі расказалі, чаму ў Беларусі забаранілі дыстанцыйнае навучаньне школьнікаў

https://smarturl.click/xVqv4

У Беларусі онлайн (дыстанцыйнае) навучаньне на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі не прадугледжанае, дзеці павінны навучацца ў школах на тэрыторыі краіны, кажуць чыноўнікі Мінадукацыі са спасылкай на новы Кодэкс аб адукацыі.

Галоўная спэцыялістка ўпраўленьня па адукацыі Менскага аблвыканкама Натальля Дудкіна сказала, што ўзьнікала шмат спрэчных пытаньняў у гэтым пытаньні, асабліва калі ідзе размова аб законных прадстаўніках.

«Ёсьць такія законныя прадстаўнікі, якія кажуць: маё дзіця навучаецца дома дыстанцыйна, яно ў школу не ходзіць. А потым мы прыходзім да здачы экзамэнаў за 9-ы ці 11-ы кляс, а ў дзіцяці не можам нават паглядзець праграму, якую яно вывучала. Гэта значыць, тая школа ня можа прадставіць у поўным аб’ёме дакумэнты ў адпаведнасьці з заканадаўствам», — прывяла прыклад яна.

Гэтыя пытаньні датычацца тых бацькоў, дзеці якіх жывуць у Беларусі, але школу не наведваюць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад буры на Магілёўшчыне пацярпела 1800 га лясоў, частку зь іх будуць высякаць

У Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі паведамілі, што праз шквалістыя ветры ўначы найбольш пацярпеў Клімавіцкі лясгас, дзе пацярпела каля 300 гэктараў лесу. Цяпер там патрэбна правесьці суцэльныя санітарныя высечкі.
Усяго ў Магілёўскай вобласьці ад непагадзі пацярпелі ня менш за 1800 га лясоў.

У Міністэрстве надзвычайных сытуацый Беларусі паведамілі, што ад моцнага ветру падалі дрэвы (усяго зафіксавалі 318 такіх выпадкаў у Віцебскай, Гомельскай, Менскай і Магілёўскай абласьцях, а таксама ў Менску), пашкоджаныя 13 аўтамабіляў. У Менску адбылося затапленьне 15 участкаў дарог і падвалаў у двух будынках, быў ускладнены рух аўтамабіляў і грамадзкага транспарту.

Фота зьнішчанага бурай лесу, Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У экс-міністра Ўкраіны праходзіць ператрус, яго падазраюць у датычнасьці да махінацый зь беларускімі ўгнаеньнямі

https://smarturl.click/MGmQR

Супрацоўнікі Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў Украіны (ДБР) праводзяць ператрус у колішняга міністра інфраструктуры Ўкраіны Аляксандра Кубракова.

Сьледчыя дзеяньні адбываюцца ў межах справы аб імаверных махлярскіх дзеяньнях народнага дэпутата Яўгена Шаўчэнкі, які раней езьдзіў у Беларусь, а цяпер знаходзіцца ў сьледчым ізалятары паводле абвінавачаньня ў дзяржаўнай здрадзе.

Як паведаміла выданьне «Українська правда» з спасылкай на свае крыніцы ў праваахоўных органах, Яўген Шаўчэнка махлярскім чынам вымагаў у прадпрымальнікаў 14,5 мільёнаў грыўняў (прыблізна 346 тысяч даляраў у эквіваленце), нібыта, на набыцьцё ўгнаеньняў у Беларусі. Спрыяць яму ў рэалізацыі гэтых намераў мог колішні міністар інфраструктуры.

У ДБР гэтую інфармацыю пакуль не камэнтуюць.

Дэталі крымінальнай справы супраць дэпутата Яўгена Шаўчэнкі можна даведацца тут.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп упершыню накіруе Ўкраіне пакет вайсковай дапамогі, выкарыстоўваючы свае паўнамоцтвы,— Reuters

https://smarturl.click/8pO5a

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп упершыню з моманту прыходу да ўлады адправіць зброю Ўкраіне на $300 млн, выкарыстоўваючы надзвычайныя прэзыдэнцкія паўнамоцтвы, піша Reuters са спасылкай на дзьве дасьведчаныя крыніцы.

Размова ідзе аб выдзяленьні дапамогі ў рамках Presidential Drawdown Authority, якая дазваляе прэзыдэнту прымаць рашэньні без адабрэньня Кангрэса. Да гэтага часу Ўкраіна атрымлівала дапамогу, ухваленую яшчэ пры адміністрацыі Джо Байдэна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я выйшаў, а вы ўжо не такія». Вялікая размова Свабоды зь Сяргеем Ціханоўскім

https://smarturl.click/Axjwv

Ціханоўскага вызвалілі зь беларускай турмы 21 чэрвеня. За першыя тыдні на свабодзе былы палітвязень і адзін зь лідэраў пратэстаў 2020 году пасьпеў зрабіць шэраг гучных заяваў, чым выклікаў дыскусіі на розных пляцоўках. У размове з Свабодай ён расказаў, якімі пабачыў беларусаў празь пяць гадоў пасьля свайго арышту і што будзе рабіць далей.

Першыя тыдні пасьля вызваленьня ў Ціханоўскага расьпісаныя па гадзінах. Ён прызнаецца, што ня можа даць інтэрвію ўсім ахвотным, не пасьпявае сустрэцца з тымі, хто да яго зьвяртаецца. Ціханоўскі папярэджвае, што ня будзе больш гаварыць пра сям’ю і ня можа расказваць, якім чынам зараз арганізаваная яго бясьпека.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня другая гадавіна сьмерці палітвязьня Алеся Пушкіна

10 ліпеня 2023 году ў шпіталі БСМП ў Горадні памёр палітвязень Алесь Пушкін. Вядомы беларускі мастак і грамадзкі дзяяч. Яго пры сьмерці прывезьлі ў шпіталь з турмы. Сьмерць Алеся Пушкіна яшчэ раз прымусіла зьвярнуць увагу на стан беларускіх турмаў і нечалавечае стаўленьне да іх да палітычных зьняволеных, асабліва з выразнай прабеларускай пазыцыяй. Аднак і пасьля Пушкіна палітвязьні працягнулі паміраць у турмах ці неўзабаве пасьля вызваленьня.

Больш падзей 10 ліпеня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/mB7Z9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 10 ліпеня на Радыё Свабода ❤️

🔖 «Адчуваньне з 2020 году я праз турму пранёс, яно ня згасла». Вялікае інтэрвію Сяргея Ціханоўскага

🔖 «Лукашэнка, можа, езьдзіў бы на Захад, мяжы былі б адкрытыя, не было б палітвязьняў». Іван Краўцоў пра тое, калі б «перагарнулі старонку»

🔖 Моцны вецер і залевы ў Менску ўплываюць на расклад транспарту і затапляюць асобныя вуліцы

🔖 Ад шторму ў Магілёве загінула жанчына, 60 населеных пунктаў на Віцебшчыне і Магілёўшчыне засталіся без электрычнасьці

🔖 Праблемы з рахункамі трох банкаў у Беларусі вырашалі да раніцы, але кліенты надалей скардзяцца, што грошы ім не вярнулі

🔖 Улады Беларусі вырашылі штрафаваць за «незаконнае прадстаўленьне» краіны на міжнародных мерапрыемствах

🔖 Перамога над КДБ, віртуозная праца на сцэне. Расказваем пра арыштаванага лідэра «Палацу» музыку Алега Хаменку

🔖 Якім беларускім арганізацыям у Літве ахвяравалі грошы з падаткаў

🔖 Польшча ўвяла санкцыі супраць беларускага бізнэсоўца Аляксандра Машэнскага

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея акупавала амаль 67% Данецкай вобласьці Ўкраіны

У Данецкай вобласьці пад расейскай акупацыяй знаходзяцца 837 населеных пунктаў (а 447 зь іх — з 2014 году), паведаміла абласная вайсковая адміністрацыя ў адказ на запыт праекту «Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Данбас Рэаліі». Адміністрацыя ўдакладніла, што гэта зьвесткі на 1 ліпеня 2025 году.

🗣 «Прыблізная плошча часова акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласьці складае 66,7%».

Абласная вайсковая адміністрацыя таксама заявіла, што сёньня Данецкая вобласьць зьяўляецца рэгіёнам, які найбольш пакутуе ад расейскай ваеннай агрэсіі.

На здымку Канстанцінаўка на Данеччыне

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінабароны Літвы: Дрон, што заляцеў зь Беларусі, ня нёс пагрозы жыхарам краіны

«Мы ня бачым прыкметаў таго, што гэты апарат быў сьвядома і наўмысна накіраваны на нашу тэрыторыю. Але мы працягваем высьвятленьне абставінаў», — заявіла міністарка абароны Літвы Давіле Шакалене, якую цытуе Delfi.

Міністарка мяркуе, што здарэньне стала выпадковасьцю, аднак не выключае, што з набліжэньнем расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў «Захад-2025» у верасьні колькасьць правакацый на мяжы можа павялічыцца.

Раней літоўскія ўлады заяўлялі, што ў паветраную прастору дзяржавы ўвайшоў дрон мадэлі Gerbera.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўскі пра тое, у які час трэба было выходзіць на вуліцы ў 2020-м і як дзейнічаць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🚎 «Менсктранс» паведамляе пра спыненьне або цяжкасьці ў руху на дзясятках маршрутаў у Менску. Гэта тычыцца як аўтобусаў, так і тралейбусаў з трамваямі.

❗️ Акрамя таго, перастала працаваць служба пытаньняў раскладу транспарту на кароткім нумары 488, зьявіліся тэхнічныя ўскладненьні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Палату прадстаўнікоў унесены законапраект аб адказнасьці за прапаганду гомасэксуальных адносінаў, бязьдзетнасьці і зьмены полу

У адпаведнасьці з гэтым артыкулам, «распаўсюд у любой форме інфармацыі ў мэтах фармаваньня ў грамадзян уяўленьняў аб прывабнасьці гомасэксуальных адносінаў, зьмены полу, бязьдзетнасьці або аб прызнаньні пэдафіліі дапушчальнай» пацягне накладаньне штрафу на фізычную асобу ў памеры да 20 базавых велічыняў (б.в) (на сёньня 840 рублёў), на індывідуальнага прадпрымальніка. (4200 рублёў), на юрыдычную асобу — ад 100 да 150 б.в. (4200-6300 рублёў).

Падрабязьней: https://smarturl.click/ReR9p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Эўразійскім эканамічным саюзе скасаваньне роўмінгу перанесьлі на 2028 год

Краіны — удзельніцы эканамічнага блёку вызначылі новыя тэрміны, у якія ўвядуць камфортныя тарыфы на роўмінг, піша БелТА. Першапачаткова ў ЭАЭС плянавалі ўвесьці «справядлівыя тарыфы» на паслугі сувязі ў I квартале 2025 году. І ў плянах тады былі «камфортныя тарыфы для насельніцтва краін саюзу». Яна акрэсьліваліся як «плата за паслугі ў міжнародным роўмінгу, памер якой „максымальна набліжаны да хатняга тарыфу“».

Аднак у сярэдзіне студзеня 2025 году ўлады Казахстану прапанавалі працягнуць тэрмін рыхтаваньня праекту да 2030 году. У Астане патлумачылі, што для рэалізацыі патрэбуецца «дэталёвая распрацоўка такіх аспэктаў, як тэхнічны, арганізацыйны, камэрцыйны, пытаньняў бясьпекі і білінгу».

Як вынік, на паседжаньні Савету Эўразійскай эканамічнай камісіі зацьвердзілі новы тэрмін рэалізацыі пляну ўкараненьня «справядлівых тарыфаў». Да IV кварталу 2027 году ў камісіі разьлічваюць прыняць усе рашэньні, а скасаваньне роўмінгу плянуецца з 1 студзеня 2028 году.

Читать полностью…
Subscribe to a channel