radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Польшча ўвяла санкцыі супраць буйнога беларускага бізнэсоўца Аляксандра Машэнскага

Ён уладальнік прадпрыестваў «Санта Брэмар» і «Савушкін прадукт». Польшча лічыць яго цесна зьвязаным з рэжымам Лукашэнкі і асобай, якая такім чынам ускосна падтрымлівае агрэсію супраць Украіны.

Цяпер у Польшчы

💰 Замарожаныя ўсе ягоныя сродкі і эканамічныя актывы.

🚫 Забаронены доступ да дзяржзакупак.

❌ Машэнскі ўнесены ў сьпіс непажаданых асоб для ўезду ў Польшчу.

🔒 Рашэньне ўступіла ў сілу 9 ліпеня 2025 году і падлягае неадкладнаму выкананьню.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💪 Людзі сабралі больш за €5700 для Натальлі Дулінай за 9 гадзін!

✅ Натальля Дуліна — былая дацэнтка катэдры італьянскай мовы МДЛУ, удзельніца забастоўкі ў 2020.

🚫 Яе звольнілі, пяць разоў арыштоўвалі на содні, а ў 2022-м затрымалі ў крымінальнай справе за інтэрвію «Эўрарадыё» і ў 2023-м асудзілі на 3,5 году.

🏃‍♀️ Цяпер яна жыве ў вымушанай эміграцыі ў Літве, вывезеная без даведкі аб вызваленьні.

🤝 Сабраныя грошы дапамогуць пачаць новае жыцьцё і паправіць падарванае турмой здароўе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Горках адкрылі краму для продажу прадукцыі, што вырабляюць у калёніях Беларусі

Гэта другая падобная крама ў Магілёўскай вобласьці і 12-я — у Беларусі.

Як паведаміла раённая газэта «Горацкія навіны», «у вялікай гандлёвай зале ў шырокім асартымэнце прадстаўленая самая разнастайная прадукцыя, якую вырабляе спэцкантынгент папраўчых калёній у рамках вытворчых праграм устаноў крымінальна-выканаўчай сыстэмы з усёй рэспублікі».

Краму адкрывалі з чырвонай стужачкай, а пасьля афіцыйнай цырымоніі яе асьвяціў іярэй Горацкай акругі Магілёўскай япархіі Мікіта Храмянкоў. Як вынікае з публікацыі, у краме прадаецца мэбля для дому і саду, мангальныя комплексы, лаўкі, кашпо для кветак, сьметнікі, гаспадарчыя тавары, абутак, спэцыяльнае адзеньне і сувэнірная прадукцыя.

📔 Што вядома пра Горацкую калёнію:

У Горках дзейнічае калёнія № 9. Яе пабудавалі ў 1957 годзе на базе цагельні за горадам. Доўгі час там працавалі асуджаныя. У сярэдзіне 1970-х цэхі перапрафілявалі пад апрацоўку мэталу. Таксама ў калёніі ёсьць дрэваапрацоўка, швальны і хлебабулачны цэх. У калёніі 13 карпусоў, разьлічаных на 1500 сядзельцаў. Зона цалкам запоўненая. Часьцей за ўсё адбываць пакараньне сюды накіроўваюць раней суджаных.

Раней у гэтай калёніі адбывалі пакараньне палітвязьні Мікалай Дзядок, Зьміцер Дашкевіч, Васіль Парфянкоў, Міхаіл Жамчужны. Парфянкоў загінуў ва Ўкраіне. Цяпер там адбывае пакараньне ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, асуджаны на 10 гадоў зьняволеньня.

Горацкая калёнія мае рэпутацыю адной з самых жорсткіх зонаў Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт Украіны сустрэўся з спэцпрадстаўніком Трампа. Што абмяркоўвалі і ці згадвалі Беларусь

🇺🇦🇺🇸 Кіт Кэлаг ачольвае амэрыканскую дэлегацыю на канфэрэнцыі ў пытаньнях аднаўленьня Ўкраіны, якая адбываецца ў Рыме (Італія).

🗣 «Абмеркавалі пастаўку зброі і ўзмацненьня СПА. На тлі павелічэньня расейскіх атак – гэта адзін з прыярытэтаў. Гаварылі і пра набыцьцё амэрыканскай зброі, супольную абаронную вытворчасьць і лякалізацыю ва Ўкраіне», — паведаміў Уладзімір Зяленскі ў сваімTelegram-канале.

Апроч таго, паводле яго, «дэтальна сфакусаваліся на санкцыйным ціску».

Што яшчэ? https://smarturl.click/vd2y8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Найвялікшая авіякампанія Казахстану атрымала допуск на палёты ў Менск

Найвялікшая авіякампанія Казахстану SCAT з 10 жніўня пачынае рэгулярныя авіярэйсы з Алматы ў Менск і зь Менску ў Алматы.

Як паведамляецца на афіцыйным партале Нацыянальнага агенцтва па турызьме Беларусі, палёты будуць ажыцьцяўляцца без перасадак два разы на тыдзень.

На афіцыйным сайце казахстанскага авіяперавозчыка паведамляецца, што палёты будуць на самалёце Boeing 737, а вартасьць квітка на першы рэйс з Алматы ў Менск складае ў эквіваленце 224 даляры, а зь Менску ў Алматы – 268,80 даляраў. На першы рэйс засталося толькі 7 квіткоў.

Час палёту складзе 5 гадзін 30 хвілін.

Цяпер рэйсы ў Беларусь ажыцьцяўляюць Uzbekistan Airways, Flydubai, Qatar Airways, Emirates, Azerbaijan Airlines, Air China, S7 Airlines.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне за распаўсюд кніг з Расеі і Беларусі заблякавалі інтэрнэт-краму. Але там беларускіх кніг не было

У Дзяржтэлерадыё Ўкраіны заявілі, што прысутнасьць на рынку выданьняў з краіны-агрэсаркі — Расеі стварае пагрозы нацыянальнай бясьпецы, «гуманізуе дзяржаву-агрэсарку» і «падрывае волю ўкраінскага народу да супраціву».

Свабода паглядзела, якія кнігі прадавала інтэрнэт-крама. Сярод іх — шмат падарункавых выданьняў і перакладной папулярнай літаратуры: па кулінарыі, пэрсанальным росьце, аб мастацтве і дызайне, аб падарожжах і гэтак далей. Сярод іх некалькі выданьняў, сапраўды выдадзеных у расейскіх выдавецтвах, але большасьць зь іх была надрукаваная ў 2015–2021 гадах.

Выдадзеныя ў Беларусі кнігі адсутнічаюць у прапановах крамы.

Аднак ёсьць пэўная колькасьць кніг, выхадныя зьвесткі якіх неапублікаваныя. У іх не пазначаныя выдавецтва і краіна выданьня.

Падрабязьней пра сытуацыю можна даведацца на сайце Свабоды: https://smarturl.click/b5DqB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палац Радзівілаў у Дзятлаве зноў выставілі на продаж

Пры папярэдніх таргах за палац прасілі 296,064 тысяч рублёў. Тады маёмасьць ніхто не набыў. Цяпер суму зьнізілі да 148 тысяч рублёў, паведаміла прэс-служба біржы.

У лістападзе 2022 году палац купіў расейскі бізнэсовец, прычым выклаў за гэта толькі 96 рублёў, столькі складалі тады тры базавыя велічыні. Зь нейкай прычыны расеец ня даў рады з палацам, і гістарычную маёмасьць у яго забралі, перадаўшы Дзятлаўскаму райвыканкаму.

Паводле ўмоваў таргоў, пакупніку даюць тры гады на тое, каб ён пачаў выкарыстоўваць аб’ект.

Палац быў пабудаваны ў 1751 годзе па фундацыі Мікалая Фаўстына Радзівіла на левым беразе ракі Дзятлаўкі. З канца XVIII стагодзьдзя належаў Солтанам. За ўдзел Солтанаў у паўстаньні 1831 году сядзібу ў 1836 годзе забралі царскія ўлады. У другой палове XIX ст. палац выкарыстоўвалі як казармы для кавалерыйскіх часьцей. У пачатку XX ст. у палацы была разьмешчана школа. У савецкія часы ў будынку месьціўся раённы шпіталь.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Генэральная пракуратура прызнала Аб’яднаны пераходны кабінэт «тэрарыстычнай арганізацыяй»

Пра гэта гаворыцца на сайце Генпракуратуры. Заяву на такое прызнаньне падаваў сам генэральны пракурор краіны Андрэй Швед.

«Удзельнікі кабінэту на рэгулярнай аснове арганізуюць зборы грошай, закупляюць сродкі паражэньня і іншую маёмасьць у інтарэсах тэрарыстычнай арганізацыі — палка імя Кастуся Каліноўскага, тым самым яны непасрэдна фінансуюць тэрарыстычную дзейнасьць. Устаноўленыя факты датычнасьці сяброў фармаваньня і да функцыянаваньня тэрарыстычнай арганізацыі ByPol», — такую заяву Генпракуратура выпусьціла яшчэ ў красавіку.

Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі быў створаны ў жніўні 2023 году. Як тады заявіла яго кіраўніца Сьвятлана Ціханоўская, адной з мэтай АПК будзе абараняць незалежнасьць і сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь, прадстаўляць нацыянальныя інтарэсы Беларусі. Ажыцьцявіць фактычную дэакупацыю Беларусі. А таксама распрацоўваць і выконваць рашэньні, неабходныя для дасягненьня дэмакратычных перамен у Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❕Работы па аднаўленьні праблемаў з паказваньнем балянсу на банкаўскіх картках працягваюцца, іх ня здолелі выправіць да абяцаных 17:00. Як паведаміў працэсінгавы цэнтар, работы працягнуцца да 22-й гадзіны.

Раней адбыўся тэхнічны збой, які пацягнуў за сабой некарэктнае адлюстраваньне балянсаў па картках у некаторых кліентаў «ААБ Беларусбанк», «Белаграпрамбанк» і «Белінвэстбанк».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Татарстане адкрылі бюст Янкі Купалы

У вёсцы Печышчы Верхнеўслонскага раёну ў Татарстане адкрылі бюст Янкі Купалы з нагоды дня ягонага нараджэньня, стагодзьдзя прысваеньня яму званьня народнага паэта Беларусі, а таксама 50-годзьдзя адзінага ў Расеі музэю беларускага паэта.

Зь вёскі Печышчы Верхнеўслонскага раёну ў Татарстане, у якой Янка Купала быў у эвакуацыі ў часе Другой усясьветнай вайны, беларускага паэта выклікалі ў Маскву, дзе ён загінуў у 1942 годзе.

Падрабязьней: https://smarturl.click/mB7wG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Матэматыка рэпрэсій. 105 памілаваных супраць 167 новых палітвязьняў

З 18 студзеня ў Беларусі адбыліся сем хваляў памілаваньня палітзьняволеных — агулам было вызвалена 105 чалавек. Апошняя частка памілаваных выйшла на волю 2 ліпеня.

З таго часу палітвязьнямі былі прызнаныя яшчэ 167 новых арыштаваных.

На сёньня ў Беларусі 1151 палітычны зьняволены.

🔗 Крыніца — «Вясна»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🔄 Пазьней у кампаніі паведамілі, што адновяць нармальны стан рахункаў да 17-й гадзіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як пытаньне палітвязьняў ператварылася ў галоўнае палітычнае пытаньне Беларусі — аналіз Валера Карбалевіча

https://smarturl.click/OL68z

🗣 За апошнія пяць гадоў пытаньне палітзьняволеных ператварылася ў важны грамадзка-палітычны фактар Беларусі.

🗣 Улады мяняюць тактыку. Яны сталі хаваць маштаб рэпрэсій.

🗣 Калі галоўнай мэтай дзейнасьці ўсіх структур апазыцыі ў выгнаньні становіцца вызваленьне палітвязьняў, то гэта ў пэўным сэнсе мяняе самую яе палітычную прыроду. Апазыцыя ператвараецца ў праваабарончую арганізацыю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Летась за паўгоду загінула адно дзіцё, выпаўшы з вакна. А сёлета ўжо шэсьць!

https://smarturl.click/kZ8MQ

▪️ Апошняя такая трагедыя здарылася ў Воршы 1 ліпеня.

▪️ За мінулыя выходныя было тры выпадкі, калі дзеці падалі з вокнаў. На шчасьце, усе выжылі.

📊 У першым квартале 2025 году, паводле BelPol, сьмяротнасьць непаўналетніх ад няшчасных выпадкаў вырасла на 52,4%.

📈 За ўвесь 2024 год ад зьнешніх прычын загінулі 126 дзяцей. Гэта на 34% больш, чым у 2023-м.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У кліентаў трох беларускіх банкаў абнуліліся рахункі — тэхнічны збой

https://smarturl.click/aRDMA

Банкаўскі працэсінгавы цэнтар паведаміў, што на рахунках могуць быць адмоўныя балянсы і паабяцаў усё выправіць «у найбліжэйшы час»

Праблемы ў кліентаў

🔸 Беларусбанка,

🔸 Белаграпрамбанка і

🔸 Белінвэстбанка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праблемы з рахункамі трох банкаў у Беларусі вырашалі да раніцы, але кліенты далей скардзяцца, што грошы не вярнулі

Банкаўскі працэсінгавы цэнтар а 3.40 раніцы 10 ліпеня паведаміў, што тэхнічны збой, які ўзьнік 9 ліпеня 2025 года а 9.00 у апаратна-праграмным комплексе, быў ліквідаваны.

Тэрмін ліквідацыі збою, у выніку якога ў некаторых кліентаў трох беларускіх банкаў абнуліліся рахункі, некалькі разоў пераносіўся.

Аднак некаторыя ў камэнтарах да гэтага паведамленьня пішуць, што грошы ім яшчэ не вярнулі або што зьявіліся новыя праблемы.

Пакуль няма афіцыйнага тлумачэньня, з чым зьвязаны гэты збой.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 125 гадоў таму нарадзіўся Пётра Сергіевіч

10 ліпеня 1900 году ў вёсцы Стаўрова на Браслаўшчыне нарадзіўся Пётра Сергіевіч, беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст. Актыўны прыхільнік беларускага адраджэньня.

Працаваў у станковай і кніжнай графіцы. Аўтар шэрагу знакавых для беларускай нацыі карцінаў, у тым ліку партрэта мовазнаўцы Яна Станкевіча, карціны з выявамі Янкі Купалы, Кастуся Каліноўскага і іншых выбітных беларускіх дзеячаў.

Больш падзей 10 ліпеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/3QXOV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае на Радыё Свабода за 9 ліпеня❤️

🔖Сцэнар рэзкага абвалу рубля за кароткі прамежак часу наўрад ці зараз імаверны, — эканамістка Лузгіна

🔖«Будуць школу мыць». Навошта вучняў хочуць абавязаць працаваць і як гэта ўспрымаюць іх бацькі

🔖БМЗ пад ціскам заходніх санкцыяў і кітайскіх канкурэнтаў спыніў вытворчасьць асобных відаў прадукцыі

🔖У кліентаў трох беларускіх банкаў абнуліліся рахункі, тэхнічны збой абяцаюць выправіць да канца дня

🔖Эўрапейскі суд у правах чалавека прызнаў, што Расея парушыла міжнароднае права ва Ўкраіне і адказная за зьбіцьцё рэйса MH17

🔖Як пытаньне палітвязьняў ператварылася ў галоўнае палітычнае пытаньне Беларусі — аналіз Валера Карбалевіча

🔖У Татарстане адкрылі бюст Янкі Купалы. ФОТА

🔖Ці «адкрыюць неба», каб выйшаў Бяляцкі? Роза Турарбекава — пра новы этап вызваленьня палітвязьняў

🔖Ва Ўкраіне за распаўсюд кніг з Расеі і Беларусі заблякавалі інтэрнэт-краму. Але там беларускіх кніг не было

🔖«Вызваляць палітвязьняў уладу прымушае ціск. Ціск часу» — палітоляг Андрэй Казакевіч

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі ўзмацніліся рэпрэсіі за пратэсты 2020 году

Прыходзяць паведамленьні пра тое, што пачасьціліся затрыманьні беларусаў, у тым ліку на мяжы па вяртаньні з іншых краінаў. Але ўлады, разам з загадам больш інтэнсіўна арыштоўваць людзей, атрымалі й загад рабіць гэта як мага цішэй, каб пра гэта не даведаліся ў Злучаных Штатах.

📽 Дэталі ў відэа Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Роза Турарбекава адказала на пытаньне Свабоды пра імавернасьць вызвалення Алеся Бяляцкага:

«Мне падаецца, што гэта якраз тая фігура, якую Лукашэнка захоча „прадаць“ даражэй, калі такая тэрміналёгія наогул прымальная ў дачыненьні да такога працэсу. Таму, я думаю, што ён паспрабуе максымальна выгадна для сябе капіталізаваць інтарэс міжнароднай супольнасьці. З другога боку перад ім стаіць пытаньне, чаго ад яго гэтага чакаюць, і ён павінен адпавядаць гэтым чаканьням. Таму, наколькі я разумею, сярод тых фігур, што могуць патрапіць у гэты сьпіс, літаральна згадваюцца — акрамя Алеся Бяляцкага — Андрэй Пачобут, Ігар Лосік і іншыя прозьвішчы».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вызваляць палітвязьняў уладу прымушае ціск. Ціск часу» — палітоляг Андрэй Казакевіч

Як адрэагавалі беларусы на першыя крокі Сяргея Ціханоўскага пасьля вызваленьня? Вызваленьне на працягу году трох соцень палітвязьняў — вынік ціску ці перамоваў? Ці можа Трамп пераканаць Эўропу падтрымаць яго палітыку адносна Беларусі?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч: https://smarturl.click/e01q1

На здымку Сяргей і Сьвятлана Ціханоўскія, Вільня, 28 чэрвеня 2025

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У МУС паведамілі аб затрыманьні мэдыкаў, якія нібыта лябіявалі інтарэсы замежнай фармкампаніі

🗣 «Цягам некалькіх гадоў разам з памагатымі жанчына забясьпечвала магчымасьці замежнай кампаніі пастаўляць у нашу краіну розныя мэдпрэпараты на мільёны рублёў. За лябіяваньне інтарэсаў бізнэсоўцаў належалі „падзякі“: грашовыя ўзнагароды, дарагія падарункі, сямейныя туры за мяжу, наведваньне забаўляльных устаноў», — паведамілі ў МУС Беларусі.

Згодна з паведамленьнем, падазраваную затрымалі адразу пасьля яе канфідэнцыйнай сустрэчы зь бізнэсоўцам, ад якога тая нібыта атрымала больш за 7 тысяч даляраў.

Падрабязнасьці: https://smarturl.click/GgWym

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Павал Латушка паведаміў пра спробу самазванцаў узяць у яго інтэрвію

У запыце прапаноўваўся ўдзел у здымках паўнамэтражнага дакумэнтальнага фільму аб супраціве Эўропы агрэсіі з боку Расеі і Беларусі. Аднак пасьля прапановы прэс-службы Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня перайсьці ў мэсэнджар для пацьверджаньня асобы і працягу далейшай камунікацыі, чалавек спыніў камунікацыю.

Таксама знайшлася несапраўдная старонка Гарынай у фэйсбуку, створаная яшчэ ў 2022 годзе. Ірына Гарына сапраўды існуе і насамрэч працуе ў названым выданьні, але ніякіх запытаў на здымкі з Латушкам яна не дасылала.

Раней стала вядома, што невядомыя людзі, нанятыя праз тэлеграм, прыходзілі ў офіс Сьвятоаны Ціханоўскай і намагаліся ўзяць у яе інтэрвію. Але падазроныя паводзіны гасьцей пацягнулі праверку, у час якой высьветлілася, што «Новая газета Европа» насамрэч сваіх журналістаў да Ціханоўскай не пасылала. У офісе падазраюць, што гэтыя дзеяньні інсцэнаваныя беларускімі або расейскімі спэцслужбамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы прызналі музыку Алега Хаменку палітзьняволеным

Як стала вядома праваабаронцам, супраць Алега Хаменкі завялі крымінальную справу за супрацу зь незалежным беларускім мэдыя, якое знаходзіцца ў сьпісе гэтак званых «экстрэмісцкіх фармаваньняў». Канкрэтны артыкул Крымінальнага кодэкса, які яму інкрымінуюць, на сёньня невядомы.

Праваабаронцы лічаць, што затрыманьне і крымінальны перасьлед Алега Хаменкі зьяўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаваньні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова.

Праваабаронцы прыйшлі да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага перасьледу Алега Хаменкі зьяўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненьне ці зьмяненьне характару яго публічнай дзейнасьці.

🎼 Алег Хаменка — адзін з самых вядомых беларускіх музыкаў. У 1992 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў гурту «Палац», які граў у наватарскім стылі фольк-мадэрн.

«Палац» прадстаўляў Беларусь на шэрагу міжнародных фэстываляў: Tanz und Folkfest у Нямеччыне, «Країна Мрій» ва Ўкраіне, Suklegos у Літве, «Галасы Азіі» ў Казахстане і г.д.

На першых трох «Рок-каранацыях» гурт нязьменна станавіўся ляўрэатам у намінацыі «Традыцыі і сучаснасьць». У творчым багажы «Палацу» восем музычных альбомаў, а таксама ўдзел у мностве тэматычных складанак у Беларусі і за мяжой.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці «адкрыюць неба», каб выйшаў Бяляцкі? Жывы эфір з Розай Турарбекавай

«Адчыняйце паветраную прастору і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць», кажа праўладны дзяяч Васкрасенскі. Што павінна адбыцца, каб вызвалілі ўсіх палітвязьняў? На што разьлічваў Лукашэнка, вызваліўшы Ціханоўскага? Якім будзе працяг перамоваў паміж прадстаўнікамі ЗША і афіцыйным Менскам?

Гэта ды іншае ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды» а 16-й гадзіне менскага часу Ганна Соўсь абмяркоўвае з гісторыкам, палітолягам Розай Турарбекавай.

📹 ВІДЭА: https://www.youtube.com/live/WqtWe-K336U

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў, што Расея парушыла міжнароднае права ва Ўкраіне і адказная за зьбіцьцё рэйса MH17

https://smarturl.click/L32Z3

Гэта першы выпадак, калі міжнародны суд прызнаў адказнасьць Масквы з моманту поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну, паведаміла AP.

ℹ️ Boeing 777, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, быў зьбіты 17 ліпеня 2014 году з ракетнай устаноўкі «Бук» расейскай вытворчасьці, выпушчанай з тэрыторыі на ўсходзе Украіны, якая кантралявалася прарасейскімі сэпаратыстамі. Усе 298 чалавек на борце загінулі, у тым ліку 196 грамадзян Нідэрляндаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму Эўразьвяз дагэтуль не прыняў новы пакет санкцый супраць Беларусі і Расеі

https://smarturl.click/lABjL

Эўрапейскі Зьвяз набліжаецца да таго, каб нарэшце прыняць чарговы пакет санкцый, 18-ы ад пачатку маштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну . Але два пункты ўсё яшчэ застаюцца няўзгодненымі.

1️⃣ Абмежаваньне столі цэнаў на расейскую нафту. Яно ўсё яшчэ ёсьць у праекце, зь якім азнаёмілася Радыё Свабода, але ёсьць пытаньне, ці застанецца яно там.

2️⃣ Славаччына наклала вэта на пытаньне, якое зьвязана з санкцыямі, хоць непасрэдна і не зьяўляецца часткай пакета.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🎤 CNN: Трамп пагражаў разбамбіць Маскву, каб не дапусьціць нападу Расеі на Ўкраіну

https://smarturl.click/4O7Wx

На апублікаваным аўдыёзапісе, зробленым яшчэ ў 2024 годзе Трамп, згадваючы падзеі свайго першага прэзыдэнцкага тэрміну, апавядае:

🗣 «Я сказаў Пуціну: „Калі вы ўварвяцеся ва Ўкраіну, я разбамблю Маскву да ўсіх д’яблаў. У мяне ня будзе выбару“».

Прэзыдэнт ЗША адзначыў, што Ўладзімер Пуцін у адказ сказаў, што ня верыць у рэальнасьць гэтай пагрозы. Аднак, як сьцьвярджае Трамп, Пуцін паверыў у яе «на 10%».

А, на думку прэзыдэнта ЗША, каб утрымаць Расею ад уварваньня, хапіла б і 5%.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

БМЗ пад ціскам заходніх санкцый і кітайскіх канкурэнтаў спыніў вытворчасьць асобных відаў прадукцыі

https://smarturl.click/QbR56

На расейскі рынак выйшлі кітайскія вытворцы аўтамабіляў, якія маюць уласныя шыны, што зьнізіла попыт на мэталакорд з БМЗ.

Жлобінскаму заводу даводзіцца шукаць новыя нішы і праводзіць «аптымізацыю пэрсаналу»,

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🧹 «Будуць школу мыць». Навошта школьнікаў хочуць абавязаць працаваць і як гэта ўспрымаюць іх бацькі

https://smarturl.click/vd2M8

🔸 У Міністэрстве адукацыі вырашылі ўвесьці для школьнікаў летнюю працоўную практыку. Праходзіць яе будуць у школе, а таксама «на базе сельскагаспадарчых прадпрыемстваў».

🔸 Практыка будзе праводзіцца напрыканцы навучальнага году — ужо на вакацыях. Што дакладна будуць рабіць дзеці — вызначыць адміністрацыя школы.

🥔 Раней у Беларусі ўжо былі школьныя «адпрацоўкі» — яны спыніліся пасьля трагедыі ў 2016 годзе, калі на полі загінула васьміклясьніца.

Читать полностью…
Subscribe to a channel