Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
🇬🇪 У Батумі затрымалі двух беларусаў зь вялікай партыяй наркотыкаў
https://smarturl.click/L32VX
Затрыманым юнакам 20 і 24 гадоў. У іх знайшлі
🔸 да 3 кг какаіну
🔸каля 13 тысяч таблетак экстазі
🔸гераін у асабліва буйным памеры
🔸прылады для фасоўкі
Паводле грузінскай паліцыі, наркотыкі плянавалі прадаваць у начных клюбах.
⚖️ Супраць беларусаў завялі крымінальную справу — ім пагражае да 20 гадоў зьняволеньня або нават пажыцьцёвае.
🔗 Крыніца — «Позірк», МУС Грузіі 📱
Паводка ў Тэхасе стала адной з самых сьмяротных у ЗША за апошнія 100 гадоў
https://smarturl.click/w41Zv
На чацьвёрты дзень пошукаў тых, хто выжыў, колькасьць ахвяраў паводкі ў Тэхасе перавысіла 100 чалавек, шмат хто прапаў бязь вестак, у тым ліку дзяўчаткі, якія адпачывалі ў летніку.
Ва Ўкраіне ідэнтыфікавалі расейца, датычнага да абстрэлу дзіцячай лякарні
https://smarturl.click/mB7Vm
Да ракетнага ўдару па дзіцячай лякарні ў Кіеве 8 ліпеня 2024 году мае дачыненьне маёр Дзяніс Ш., камандзір інжынэрнай службы 121 цяжкага бамбардавальнага авіяпалка РФ, — заявіла Галоўнае ўпраўленьне выведкі Ўкраіны.
Ад таго абстрэлу загінулі два чалавекі, у тым ліку дзіцячы лекар-нэфроляг. 35 чалавек атрымалі раненьні, у тым ліку 9 дзяцей.
Дзяніс Ш. адказваў за падрыхтоўку крылатых ракет Х-101, якімі абстралялі лякарню.
Ён нарадзіўся ў Саратаве ў 1978 годзе, у 2018-м удзельнічаў у апэрацыях у Сырыі.
🇺🇸🇺🇦 Пэнтагон заявіў пра аднаўленьне паставак узбраеньня Ўкраіне «па ўказаньні прэзыдэнта Трампа».
https://smarturl.click/b5Dl1
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падчас прэс-канфэрэнцыі з прэмʼер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нэтаньягу заявіў, што Вашынгтон надасьць Украіне больш зброі:
🗣 «Яны павінны быць здольныя абараніцца. Яны пад вельмі моцным ударам, таму мы павінны даць больш зброі. Пераважна абарончай зброі».
На мінулым тыдні ЗША прыпынілі частку паставак узбраеньняў Украіне, спасылаючыся на асьцярогі з нагоды вычарпаньня ўласных запасаў.
📚 8 ліпеня 1910 году асобнай кнігай выйшла паэма Янкі Купалы «Адвечная песьня».
Таксама сёньня —
▪️ Заснаваньне Парыжу (52 да н.э.).
▪️ Палтаўская бітва — перамога Пятра І (1709).
▪️ Першы пашпарт ЗША (1796).
▪️ Стварэньне Саудаўскай Арабіі (1926).
▪️ Заснаваны Менскі абласны краязнаўчы музэй (1959).
▪️ Вывад войскаў ЗША з Віетнаму (1969).
▪️ Першы зьезд беларусаў сьвету ў Менску (1993).
▪️ Пачаў вяшчаньне «Белсат» (2008).
▪️ Ператрус і арышты ў «Нашай Ніве» (2021).
🎉 Нарадзіліся: Жан дэ Ляфантэн, Магдалена Радзівіл, Фэрдынанд Цэпэлін, Джон Ракфэлер, Пётар Капіца, Гаўрыла Верасаў, Канстанцін Ціхановіч, Уладзіслаў Завальнюк, Вольга Караткевіч.
🕯 Пайшлі з жыцьця: Адам Нарушэвіч, Адам Пуслоўскі, Флярыян Міладоўскі.
Падрабязьней пра падзеі і даты 8 ліпеня чытайце тут🔽
https://smarturl.click/WRvgZ
🇺🇦 «„Дэнацыфікацыя“ павінна пачацца з Масквы» — МЗС Украіны адрэагаваў на агучаныя Лаўровым умовы міру
https://smarturl.click/Jnxlk
Міністэрства замежных спраў Украіны адрэагавала на ўмовы Расеі для заключэньня мірнага пагадненьня, агучаныя кіраўніком расійскага МЗС Сяргеем Лаўровым.
🗣 «Належная „дэнацыфікацыя“ павінна пачацца з Масквы, улічваючы яе стаўленьне да іншых этнічных груп — азэрбайджанцаў і іншых народаў Паўднёвага Каўказу, Цэнтральнай Азіі, украінцаў, крымскіх татараў і іншых. Ваяўнічая рыторыка Лаўрова дэманструе, што Расея адхіляе мірныя намаганьні і зьвяртаецца да ультыматумаў тыпу 2022 году», — напісаў сьпікер МЗС Украіны Георгій Ціхі ў сацсетцы 📱.
У МЗС Украіны заклікалі партнэраў неадкладна «ўдарыць па гэтых расейскіх „дэнацыфікатарах“ новымі, жорсткімі санкцыямі, каб вярнуць іх да рэальнасьці»
📚 У Менску сарвалі вечарыну памяці паэткі Ларысы Геніюш
У галерэі «Парасон» 8 ліпеня мелася адбыцца вечарына пра жыцьцёвы і творчы шлях беларускай паэткі.
Але падзея трапіла пад атаку прапагандыстаў — Азаронак, Гладкая, Гігін, Бондарава ды іншыя абрынуліся на арганізатараў у сваіх тэлеграм-каналах. У выніку абвестка пра вечарыну зьнікла.
✒️ Ларыса Геніюш (1910–1983) — беларуская паэтка, дзяячка беларускага адраджэньня, захавальніца архіваў БНР. Разам з мужам была пазбаўленая чэскага грамадзянства і выдадзеная ў СССР, грамадзянства якога, нягледзячы на катаваньні і лягеры камуністычнага рэжыму, так і ня ўзяла.
У 2003 годзе пры зэльвенскай царкве з дабраславеньня мітрапаліта Філарэта ўсталявалі ейны бюст. У 2023 годзе яго цішком зьнесьлі.
🔗 Крыніца — Еўрарадыё
🚒 У Расеі згарэў чарговы аўтобус МАЗ
https://smarturl.click/nVkRV
У Іркуцку 5 ліпеня практычна цалкам згарэў рэйсавы аўтобус.
Аўтобус загарэўся на прыпынку, гаворыцца ў паведамленьні МНС. Пацярпелых няма.
Адміністрацыя Іркуцку паведаміла, што пажар узьнік у маторным адсеку, аўтобус эксплёатаваўся з 2013 году, тэхагляд прайшоў паўмесяца таму.
Беларускія аўтобусы рэгулярна загараюцца падчас руху ў РФ і Беларусі, прычынай гэтага называюцца санкцыі, уведзеныя супраць МАЗу дэмакратычнымі краінамі, якія пазбавілі прадпрыемства часткі якасных камплектуючых.
🔗 Фота — МНС Іркуцкай вобласьці
🇱🇹🇩🇪 Ціханоўская абмеркавала з прэзыдэнтамі Літвы і Нямеччыны працяг працы па вызваленьні палітвязьняў
https://smarturl.click/DY4lm
Гэта адбылося 6 ліпеня ў Вільні на ўрачыстым прыёме ў Наўседы з нагоды Дня дзяржаўнасьці Літвы, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
На прыёме ў прэзыдэнта Літвы прысутнічаў муж дэмакратычнай лідэркі, былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі.
Падчас гутаркі абмяркоўвалася таксама падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасьці, дэмакратычных сіл, актывістаў і незалежных СМІ.
ℹ️ Дзень дзяржаўнасьці Літвы адзначаецца 6 ліпеня ў гонар меркаванай даты каранацыі князя Міндоўга ў ліпені 1253 году.
🇷🇺 Расея дазволіла служыць у войску не грамадзянам
Прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін падпісаў закон, які дазваляе асобам без расейскага грамадзянства заключаць кантракты на службу ў Узброеных сілах Расеі.
Прыняць такі закон вымусіла патрэба ў «неадкладным прыняцьці дадатковых мераў па даўкамплектаваньні Ўзброеных сіл», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы.
Ва Ўкраіне з 2023 году ўжо налічылі больш як 700 беларусаў, якія ваююць на баку Расеі.
Амаль сто зь іх загінулі, некалькі трапілі ў палон.
🔗 Крыніцы — ТАСС, t.me/hochu_zhyt
У Мазыры затрымалі пацыентку анкалягічнага дыспансэру
https://smarturl.click/nVkYO
Праваабаронцам стала вядома аб затрыманьні пацыенткі анкалягічнага дыспансэру ў Мазыры Ірыны Левінай. Гэта адбылося 25 чэрвеня на выхадзе з установы. Жанчыну затрымалі некалькі чалавек у поўнай выкладцы і з дручкамі на вачах пацыентаў і мэдычнага пэрсаналу.
Вядома, што жанчына праходзіла хіміятэрапію. На 30 чэрвеня ёй прызначалі чарговую працэдуру.
Як паведамілі праваабаронцы, Ірыну затрымалі ў сувязі з палітычна матываванай справай. Зьмест абвінавачаньняў пакуль невядомы. Паводле апошняй інфармацыі, жанчыну зьмясьцілі ў СІЗА ў Гомлі. Ірына выхоўвае малалетняе дзіця.
Фота ілюстрацыйнае.
📩 Грузінскія ўлады даслалі ў адміністрацыю Трампа «абразьлівы» ліст
Кіраўніцтва Грузіі (партыя «Грузінская мара») даслала — «пагрозьлівы, абразьлівы і несурʼёзны» ліст у адміністрацыю Дональда Трампа неўзабаве пасьля таго, як ён стаў прэзыдэнтам ЗША.
Пра гэта апавяла амбасадарка ЗША ў Грузіі Робін Даніган.
🔹 Ліст быў настолькі нечаканы, што «Вашынгтону спатрэбіўся час, каб скласьці адказ».
🔹 Перад гэтым амбасадарка перадала грузінскім уладам прапанову ЗША спыніць антыамэрыканскую рыторыку.
📌 Цяпер ЗША рыхтуюць новы закон Megobari (грузінскае слова «сябар»), які ўзмацняе кантроль за сувязямі Грузіі з Расеяй і Кітаем.
🗣 «Адносіны паміж нашымі ўрадамі знаходзяцца ў вельмі складанай сытуацыі, і я думаю, што рэпутацыя Грузіі сапраўды пацярпела», — сказала дыпляматка.
🔗 Крыніца — Грузінская служба Радыё Свабода
↘️ Ці стане BRICS стратэгічнай плятформай будучыні — аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/E1AV0
🔸Сёлетні саміт BRICS у Бразыліі не атрымаў такога вялікага рэзанансу, як мінулагодні форум гэтай арганізацыі, які прайшоў у расейскай Казані. Ён трохі зьбіў ажыятаж вакол гэтай арганізацыі.
🔸Хоць год таму Беларусь атрымала статус дзяржавы-партнэра BRICS, аднак Лукашэнка на саміт у Бразылію не паляцеў. Беларусь прадстаўляў кіраўнік МЗС Рыжанкоў.
🔸Надзеі Расеі ператварыць BRICS у антызаходнюю арганізацыю не спраўджваюцца. Большасьць краін BRICS не зацікаўлены ў зломе цяперашняга сусьветнага парадку — яны, хутчэй, імкнуцца яго проста ўдасканаліць.
У Расеі праз атакі ўкраінскіх дронаў затрымалі вылет амаль двух тысяч рэйсаў, частку зь іх скасавалі
https://smarturl.click/oV47w
Транспартны каляпс у аэрапортах Расеі, які пачаўся ў ноч на 5 ліпеня праз атакі ўкраінскіх бесьпілётнікаў, на раніцу 7 ліпеня прывёў да затрыманьня амаль двух тысяч рэйсаў, каля 500 вылетаў самалётаў скасавалі.
Як паведаміла Расейская служба Радыё Свабода з спасылкай на Расавіяцыю, 88 рэйсаў перанакіравалі на запасныя аэрадромы.
Як вынікае з сайту менскага аэрапорту, расейская кампанія «Аэрафлёт» скасавала 7 ліпеня два рэйсы зь Менску ў Маскву і два – у зваротным кірунку.
На фота: аэрапорт Шарамецьева, Масква. Архіў
Калі Іран і Ізраіль былі найлепшымі сябрамі. Архіўныя фота
https://smarturl.click/20bkX
Да таго як рэвалюцыя 1979 году зрынула іранскую манархію, Тэгеран і Тэль-Авіў абменьваліся турыстамі і таварамі, а не ракетамі і дронамі.
Публікацыю архіўных здымкаў да 1979 году падрыхтаваў Эймас Чапл.
#rfe_rl
🇺🇦 У структуры МЗС Украіны створаць упраўленьне недружалюбных краін. У іх ліку і Беларусь
https://smarturl.click/20byW
Зьявіцца ўпраўленьне недружалюбных краін, куды будуць уваходзіць ня толькі Расея, але і «яе паплечнікі, такія як Паўночная Карэя або Беларусь».
Зьнікне пасада амбасадара ў асаблівых даручэньнях па Беларусі.
🏠 Дом палітвязьня Васіля Дземідовіча прадалі на аўкцыёне
📍 Дзе? — вёска Пагарэльцы, Нясьвіскі раён
💰 За колькі? — 10 393,40 рубля.
🔨 Зь якой спробы? — з 4-й, першапачаткова хацелі 15 700 рублёў
⚔️ На таргах двое ўдзельнікаў «перабівалі» стаўкі з 9 раніцы да 23 вечара.
📜 Хто былы ўласьнік? — Васіль Іванавіч Дземідовіч, поўны цёзка 73-гадовага палітвязьня з «тэрарыстычнага» сьпісу КДБ.
🪙 Суды прызначылі Дземідовічу выплаты на дзясяткі тысяч рублёў.
⚖️ Дземідовіча судзілі як мінімум 9 разоў. Этапаваньні на суды — цяжкае выпрабаваньне для сталага чалавека (вобшукі, камэры ў СІЗА, ІЧУ, з маёмасьці — толькі тое, што можна несьці ў руках, закутых у кайданкі).
📍Геаграфія судоў: Горадня, Койданава, Дарагічын, Гомель, Пухавічы, Нясьвіж, Старыя Дарогі, Крупкі, Смалявічы.
🔗 Крыніца — «Люстэрка», «Вясна»
💵 Трамп пяпярэдзіў сем краін пра ўвядзеньне экспартных пошлін
Але да 1 жніўня іх можна зьменшыць ці адмяніць, калі скласьці гандлёвае пагадненьне з ЗША, як хоча Дональд Трамп. (Раней дэдлайн быў 9 ліпеня).
Лісты з папярэджаньнем атрымалі лідэры:
🔸40% —🇱🇦Ляосу і 🇲🇲Мʼянмы.
🔸30% — 🇿🇦Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
🔸25% — 🇯🇵Японіі, 🇰🇷Паўднёвай Карэі, 🇰🇿Казахстану і 🇲🇾Малайзіі.
Прэзыдэнт ЗША тлумачыць гэта нявыгаднымі для ЗША ўмовамі гандлю і адмоўным сальда гандлёвага балянсу.
Пакуль пагадненьні ў ЗША ёсьць толькі зь Вялікабрытаніяй і Віетнамам, часткова — з Кітаем. Перамовы з Эўразьвязам працягваюцца.
Ці памыляецца Сяргей Ціханоўскі? Аналіз Юрыя Дракахруста
https://smarturl.click/OL6lX
Першыя крокі Сяргея Ціханоўскага — не памылковыя і не дакладныя, гэта пошук, рызыкоўная спроба, піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
🔸 І ў 2020-м, і цяпер Ціханоўскі факусаваўся на простых людзях, а не на колах, да якіх пераважна належаць яго цяперашнія крытыкі.
🔸 Фрустрацыя Ціханоўскага ад млявага збору сродкаў для ўдару па рэжыме — скаргі гандляра надзеяй на тое, што яго тавар не купляюць.
🔸 Калі Ціханоўскі-палітык пацерпіць паразу ў змаганьні, заплаціць за гэта давядзецца не яму аднаму.
🗓 Асноўныя падзеі 7 ліпеня
🔸 25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеапэратар Дзьмітры Завадзкі.
🔸 «Людзі зьвяртаюцца да нас у адчаі». Як зараз працуе «гарачая лінія» «Вясны».
🔸 Ці стане BRICS стратэгічнай плятформай будучыні — аналіз Валера Карбалевіча.
📹 Ці магчымы «ўдар па лукашызьме», які абяцае Ціханоўскі. Жывы эфір Свабоды Premium.
🔸 У Беларусі махляры запалохваюць «справамі ў КДБ», каб грамадзяне адкупляліся.
🔸 Колькасьць загінулых у выніку паводкі ў Тэхасе вырасла да 82, сярод іх 28 дзяцей.
🔸 У Расеі праз атакі ўкраінскіх дронаў затрымалі вылет амаль двух тысяч рэйсаў, частку зь іх скасавалі.
🔸 Былы кіраўнік Міністэрства транспарту Расеі, якога Пуцін адправіў у адстаўк, зрабіў самагубства.
🔸 Расея дазволіла служыць у войску не грамадзянам, бо трэба тэрмінова даўкамплектаваць Узброеныя сілы.
🔸 Беларусь зноў лідзіруе ў паказьніках катаваньняў.
🔸 Ціханоўская абмеркавала з прэзыдэнтамі Літвы і Нямеччыны працяг працы па вызваленьні палітвязьняў.
🔸 У Менску сарвалі вечарыну памяці паэткі Ларысы Геніюш.
🇵🇱 Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў камянямі, бутэлькамі і кіем зь цьвікамі — Памежная ахова Польшчы
З 4 па 6 ліпеня спынена каля 175 спробаў нелегальнага пранікненьня на польскую тэрыторыю з боку Беларусі, вынікае з паведамленьня Памежнай аховы Польшчы.
Адзначаюцца «вельмі агрэсіўныя» паводзіны мігрантаў мінімум на двух зь сямі згаданых у зводцы памежных пастоў. У прыватнасьці, паведамляецца, што «іншаземцы, якія знаходзіліся за тэхнічнай загародай, некалькі разоў кідалі ў польскіх патрулёў бутэлькі, камяні і кій з убітымі цьвікамі» (на фота).
З пачатку 2025 году зафіксавана больш за 14 600 спробаў незаконнага перасячэньня польска-беларускай мяжы.
📹 «Разы тры ці чатыры траціў прытомнасьць»
Салдат украінскай нацгвардыі Максім Юрчанка трапіў у расейскі палон на самым пачатку поўнамаштабнага ўварваньня.
Татуіроўка з трызубцам на ягонай руцэ не спадабалася расейскім сілавікам. Яны білі яго да страты прытомнасьці.
А Максім, каб татуіроўка стала ня бачнай, парэзаў руку і зрабіў так, каб рана загнаілася і трызубца стала не відаць.
У дадатак да фальшывага сайту Ціханоўскага зьявіўся гэткі ж тэлеграм-канал
7 ліпеня ў канале «Краіна для жыцьця» зьявілася папярэджаньне пра фэйкавы тэлеграм-канал, які прапануе запоўніць форму, каб далучыцца да каманды Сяргея Ціханоўскага.
Адметна, што наваствораны тэлеграм-канал, які набірае запісы ў каманду Ціханоўскага, сам перадрукаваў гэтае папярэджаньне і паставіў спасылку на патрэбную форму.
Будзьце ўважлівыя і асьцярожныя.
Праваабаронцы інстытуту Dignity: Беларусь зноў лідзіруе ў паказьніках катаваньняў
https://smarturl.click/VR64Q
Працоўная група па барацьбе з катаваньнямі Плятформы «Грамадзянская салідарнасьць», у якую ўваходзяць прадстаўнікі праваабарончых і грамадзкіх арганізацый з шасьці краін рэгіёну АБСЭ (Армэнія, Беларусь, Казахстан, Малдова, Расея і Ўкраіна), прадставіла вынікі вымярэньня Індэксу забароны катаваньняў за 2024 год.
Шосты год запар Беларусь паводле гэтага паказьніку заняла апошняе месца, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» са спасылкай на дадзеныя Інстытуту супраць катаваньняў Dignity (Данія).
🎸 10 ліпеня на Падляшшы пачынаецца фэстываль TUTAKA-2025
https://smarturl.click/zdG7o
🗣 «На паляне Барык у Падляшшы зьбяруцца беларусы з усяго сьвету, каб разам стварыць унікальную прастору культуры, салідарнасьці і сустрэч», — гаворыцца ў абвестцы арганізатараў.
📍 Фэст пройдзе на 2 гектарах маляўнічага ўрочышча Барык з 10 па 13 ліпеня, у 30 км ад Беластоку і ў 20 км ад мяжы зь Беларусьсю.
Ад пачатку Фэстываль абуджаных TUTAKA задумваўся як прастора сучаснай беларускай культуры на Падляшшы, у рэгіёне, дзе спакон веку жывуць і захоўваюць сваю тоеснасьць этнічныя беларусы.
🗣 «Пасьля падзей 2020 года ў Беларусі, як гаворыцца ў абвестцы арганізатараў, фэст атрымаў новае значэньне. Ён стаў месцам сустрэч беларусаў Падляшша і сьвету, усіх прыхільнікаў беларускай культуры і сяброў Вольнай Беларусі».
Расейскія Тэлеграм-каналы: экс-міністар транспарту Раман Старавойт наклаў на сябе рукі
https://smarturl.click/VR644
Былы кіраўнік Міністэрства транспарту Расеі Раман Старавойт, які ў панядзелак, 7 чэрвеня, быў адпраўлены ў адстаўку прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, наклаў на сябе рукі.
Пра гэта паведамляюць тэлеграм-каналы Shot, Mash і 112. Паводле папярэдняй інфармацыі, побач з Старавойтам знойдзена агнястрэльная зброя.
Старавойт стаў міністрам у траўні 2024 году, да таго ад 2019 году займаў пасаду губэрнатара Курскай вобласьці.
📹 Ці магчымы «ўдар па лукашызьме», які абяцае Ціханоўскі
🔸Што магчыма і што трэба рабіць беларускім палітычным актывістам у цяперашніх умовах?
🔸Пра што варта прасіць заходніх партнэраў — дабівацца вызваленьня палітвязьняў ці зьмены рэжыму?
Пра гэта ў жывым эфіры Свабода Premium дыскутуюць прадстаўнік руху «Вольная Беларусь», палітоляг Павал Вусаў і прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай у канстытуцыйнай рэформе і супрацы з парлямэнцкай супольнасьцю Анатоль Лябедзька.
https://www.youtube.com/watch?v=NQ3cYo70nOs
У Беларусі надалей скарачаецца экспарт і расьце дэфіцыт у гандлі таварамі
https://smarturl.click/OL6ka
У Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі паведамілі вынікі замежнага таварнага гандлю за першыя пяць месяцаў году.
Як вынікае з афіцыйнага паведамленьня, у студзені–траўні 2025 году экспарт тавараў каштаваў 15,654 мільярда даляраў, што на 3,3 % менш за леташні паказьнік такога ж пэрыяду, а імпарт — 18,259 мільярда даляраў (на 2,4 % больш, чым летась).
Такім чынам сфармавалася адмоўнае гандлёвае сальда ў –2,605 мільярда даляраў.
Гэтая статыстыка ня ўлічвае гандлю паслугамі, зьвесткі пра яго не апублікаваныя.
Эўразійскі банк разьвіцьця канстатуе, што спад экспарту Беларусі выкліканы спадам попыту на яе прадукцыю на вонкавых рынках.
Фота ілюстрацыйнае.
У выніку начных і ранішніх абстрэлаў Харкава пацярпелі 43 чалавекі. Адзін з бесьпілётнікаў пацэліў у тэрытарыяльны цэнтар камплектаваньня і сацыяльнай падтрымкі (колішнія ваенкаматы. – РС).
У Запарожжы раненьні атрымалі 17 чалавек. У горадзе таксама зафіксавалі пацэльваньне ў тэрытарыяльны цэнтар.
У Беларусі махляры запалохваюць «справамі ў КДБ», каб грамадзяне адкупляліся
https://smarturl.click/j78Yz
У Сьледчым камітэце Беларусі паведамілі аб пашырэньні махлярскай схемы выманьваньня грошай у грамадзян, калі іх запалохваюць «справамі ў КДБ» нібыта кіраўнікі арганізацыяў, у якіх яны працуюць.
У паведамленьні, у прыватнасьці, апісваюцца два выпадкі ў Гомельскай вобласьці.
Фота ілюстрацыйнае