Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
🇷🇺 Расея дазволіла служыць у войску не грамадзянам
Прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін падпісаў закон, які дазваляе асобам без расейскага грамадзянства заключаць кантракты на службу ў Узброеных сілах Расеі.
Прыняць такі закон вымусіла патрэба ў «неадкладным прыняцьці дадатковых мераў па даўкамплектаваньні Ўзброеных сіл», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы.
Ва Ўкраіне з 2023 году ўжо налічылі больш як 700 беларусаў, якія ваююць на баку Расеі.
Амаль сто зь іх загінулі, некалькі трапілі ў палон.
🔗 Крыніцы — ТАСС, t.me/hochu_zhyt
У Мазыры затрымалі пацыентку анкалягічнага дыспансэру
https://smarturl.click/nVkYO
Праваабаронцам стала вядома аб затрыманьні пацыенткі анкалягічнага дыспансэру ў Мазыры Ірыны Левінай. Гэта адбылося 25 чэрвеня на выхадзе з установы. Жанчыну затрымалі некалькі чалавек у поўнай выкладцы і з дручкамі на вачах пацыентаў і мэдычнага пэрсаналу.
Вядома, што жанчына праходзіла хіміятэрапію. На 30 чэрвеня ёй прызначалі чарговую працэдуру.
Як паведамілі праваабаронцы, Ірыну затрымалі ў сувязі з палітычна матываванай справай. Зьмест абвінавачаньняў пакуль невядомы. Паводле апошняй інфармацыі, жанчыну зьмясьцілі ў СІЗА ў Гомлі. Ірына выхоўвае малалетняе дзіця.
Фота ілюстрацыйнае.
📩 Грузінскія ўлады даслалі ў адміністрацыю Трампа «абразьлівы» ліст
Кіраўніцтва Грузіі (партыя «Грузінская мара») даслала — «пагрозьлівы, абразьлівы і несурʼёзны» ліст у адміністрацыю Дональда Трампа неўзабаве пасьля таго, як ён стаў прэзыдэнтам ЗША.
Пра гэта апавяла амбасадарка ЗША ў Грузіі Робін Даніган.
🔹 Ліст быў настолькі нечаканы, што «Вашынгтону спатрэбіўся час, каб скласьці адказ».
🔹 Перад гэтым амбасадарка перадала грузінскім уладам прапанову ЗША спыніць антыамэрыканскую рыторыку.
📌 Цяпер ЗША рыхтуюць новы закон Megobari (грузінскае слова «сябар»), які ўзмацняе кантроль за сувязямі Грузіі з Расеяй і Кітаем.
🗣 «Адносіны паміж нашымі ўрадамі знаходзяцца ў вельмі складанай сытуацыі, і я думаю, што рэпутацыя Грузіі сапраўды пацярпела», — сказала дыпляматка.
🔗 Крыніца — Грузінская служба Радыё Свабода
↘️ Ці стане BRICS стратэгічнай плятформай будучыні — аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/E1AV0
🔸Сёлетні саміт BRICS у Бразыліі не атрымаў такога вялікага рэзанансу, як мінулагодні форум гэтай арганізацыі, які прайшоў у расейскай Казані. Ён трохі зьбіў ажыятаж вакол гэтай арганізацыі.
🔸Хоць год таму Беларусь атрымала статус дзяржавы-партнэра BRICS, аднак Лукашэнка на саміт у Бразылію не паляцеў. Беларусь прадстаўляў кіраўнік МЗС Рыжанкоў.
🔸Надзеі Расеі ператварыць BRICS у антызаходнюю арганізацыю не спраўджваюцца. Большасьць краін BRICS не зацікаўлены ў зломе цяперашняга сусьветнага парадку — яны, хутчэй, імкнуцца яго проста ўдасканаліць.
У Расеі праз атакі ўкраінскіх дронаў затрымалі вылет амаль двух тысяч рэйсаў, частку зь іх скасавалі
https://smarturl.click/oV47w
Транспартны каляпс у аэрапортах Расеі, які пачаўся ў ноч на 5 ліпеня праз атакі ўкраінскіх бесьпілётнікаў, на раніцу 7 ліпеня прывёў да затрыманьня амаль двух тысяч рэйсаў, каля 500 вылетаў самалётаў скасавалі.
Як паведаміла Расейская служба Радыё Свабода з спасылкай на Расавіяцыю, 88 рэйсаў перанакіравалі на запасныя аэрадромы.
Як вынікае з сайту менскага аэрапорту, расейская кампанія «Аэрафлёт» скасавала 7 ліпеня два рэйсы зь Менску ў Маскву і два – у зваротным кірунку.
На фота: аэрапорт Шарамецьева, Масква. Архіў
Калі Іран і Ізраіль былі найлепшымі сябрамі. Архіўныя фота
https://smarturl.click/20bkX
Да таго як рэвалюцыя 1979 году зрынула іранскую манархію, Тэгеран і Тэль-Авіў абменьваліся турыстамі і таварамі, а не ракетамі і дронамі.
Публікацыю архіўных здымкаў да 1979 году падрыхтаваў Эймас Чапл.
#rfe_rl
Блогерку з Мазыра асудзілі на калёнію за ўдзел у пратэстах 2020 году
https://smarturl.click/nVkYO
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», палітзьняволеную блогерку і актывістку Паліну Зыль асудзілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу («удзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»). За ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе ён прызначылі адзін год калёніі.
Вядома, што ў 2020 годзе дзяўчына падтрымала пратэсты супраць фальшывых выбараў і гвалту, яна адбывала тады адміністрацыйны арышт.
Паліну Зыль затрымалі ў лютым 2025 году.
Фота ілюстрацыйнае
«Людзі зьвяртаюцца да нас у адчаі». Як зараз працуе «гарачая лінія» «Вясны»
https://smarturl.click/zdGaJ
Супрацоўнікі «Вясны» расказалі, што за пяць гадоў апрацавалі больш за 18 тысяч зваротаў аб дапамозе. Зараз беларусы ўсё часьцей баяцца зьвяртацца па дапамогу.
Менскі офіс праваабарончай арганізацыі «Вясна» быў разгромлены ў сярэдзіне ліпеня 2021 году. Сілавікі прыходзілі ў «Вясну» і раней, аднак пасьля апошніх арыштаў кіраўніцтва і ператрусаў арганізацыя вымушана працуе з-за мяжы. Гэта накладвае адбітак на магчымасьці аказваць дапамогу рэпрэсаваным і назіраньне за сытуацыяй у галіне правоў чалавека, расказваюць у размове з Свабодай каардынатарка «гарачай лініі» «Вясны» Алена і Дзьмітры з Уладзімерам, якія працуюць у грамадзкай прымальні.
Усе яны пагаджаюцца размаўляць на ўмовах ананімнасьці, пад зьмененымі імёнамі. Супрацоўнікі «Вясны» цярпяць ад рэпрэсіяў і праз чатыры гады пасьля арышту кіраўніцтва, лічаныя супрацоўнікі выступаюць у мэдыя публічна.
Фота ілюстрацыйнае
«Табе канец!». Ліст да менскага сябра пра беларускае адзінства
https://smarturl.click/p24YX
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
На фота: Сяргей Ціханоўскі на мітынгу ў Варшаве, 26 чэрвеня 2025, ілюстрацыя
У Тэхасе маштабная паводка, ёсьць ахвяры
У цэнтральнай частцы штату Тэхас (ЗША) працягваецца паводка, якую выклікалі моцныя залевы, калі за некалькі гадзін выпала месячная норма ападкаў.
Як паведаміла агенцтва Reuters, колькасьць ахвяр раптоўнай паводкі дасягнула сама меней 78 чалавек, у тым ліку 28 дзяцей, бо пошукі дзяўчынак, якія зьніклі бязь вестак у летніку працягваліся, а боязь новых паводак прымусіла эвакуяваць валянтэраў-ратавальнікаў.
Фота агенцтва AFP
25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеапэратар Дзьмітры Завадзкі
https://smarturl.click/3QX4g
Дзьмітры Завадзкі, беларускі журналіст, супрацоўнік Грамадзкай расейскай тэлевізіі (ОРТ, цяпер — Першы канал) зьнік 7 ліпеня 2000 году, на той момант яму было 27 гадоў.
Раніцай таго дня Завадзкі выехаў з дому ў Нацыянальны аэрапорт Менск сустракаць Паўла Шарамета, карэспандэнта ОРТ па Беларусі, які прылятаў з Масквы. Машыну знайшлі на стаянцы аэрапорту з павыціранымі адбіткамі пальцаў, Зьмітра ў ёй не было. З тых часоў Завадзкага больш ніхто ня бачыў.
Фота зь вечарыны памяці Зьмітра Завадзкага ў Менску, архіў
📅 7 ліпеня 1882 году нарадзіўся Янка Купала
А таксама
▪️ЗША анэксавалі ў Мэксыкі Каліфорнію (1846).
▪️Японія напала на Кітай і пачалася Другая ўсясьветная вайна ў АЗіі (1937).
▪️Зьнік бязь вестак журналіст Зьміцер Завадзкі (2000).
▪️У Лёндане ад тэрактаў загінулі 52 чалавекі (2005).
🎉 Нарадзіліся: Лявон Вітан-Дубейкаўскі, Ян Чачот, Шаміль, Густаў Малер, Ліён Фэйхтвангер, Антон Борык, Пʼер Кардэн, Рынга Стар, Вінцук Вячорка.
🕯 Пайшлі з жыцьця: Жыгімонт ІІ Аўгуст, Леў Сапега, Ян Чэрскі, Антоні Ґаўдзі, Артур Конан Дойл, Яўген Ляцкі, Іван Макей.
Падрабязьней пра падзеі і даты 7 ліпеня чытайце тут🔽
https://smarturl.click/ReRE8
🇪🇺 Генсакратар Рады Еўропы Ален Берсэ: «Наша прыхільнасць новай — свабоднай — Беларусі застаецца непахіснай»
https://smarturl.click/vd2VG
✅ Роўна 3 гады таму Рада Еўропы разарвала кантакты з рэжымам Лукашэнкі за падтрымку вайны Расеі супраць Украіны, але не з народам Беларусі.
🤝 У 2022 годзе створана кантактная група Рады Еўропы для сувязі з беларускімі дэмсіламі і грамадзянскай супольнасцю.
🗣 «Кантактная група Рады Эўропы па Беларусі — гэта пасланьне: перамены пускаюць карані нават там, дзе адмоўлена ў дэмакратыі і заглушаюцца правы чалавека. Шлях можа быць доўгім, але наша прыхільнасьць новай — свабоднай — Беларусі застаецца непахіснай», — падкрэсьліў Ален Берсэ (на фота).
🔗 Крыніца — «Позірк»
🇷🇺 Зьезд КПРФ аб’явіў памылковым даклад Хрушчова пра культ асобы Сталіна
На зьезьдзе Камуністычнай партыі Расейскай Фэдэрацыі 5 ліпеня прынялі рэзалюцыю пра даклад Хрушчова, зроблены амаль 70 гадоў таму.
ℹ️ Даклад Мікіты Хрушчова «Пра культ асобы і яго наступствы» прагучаў на закрытым пасяджэньні ХХ зьезду КПСС 25 лютага 1956 году. У ім віна за масавы тэрор і злачынствы другой паловы 1930-х — пачатку 1950-х гадоў усклалдалася асабіста на папярэдняга кіраўніка СССР Сталіна. Дакумэнт лічыцца пачаткам хрушчоўскай адлігі.
Цяпер КПРФ назвала даклад «памылковым і палітычна прадузятым».
♾️ Акрамя таго, яна зноў абрала сваім старшынёй 81-гадовага Генадзя Зюганава. Ён займае гэтую пасаду з 1993 году.
🔗 Крыніца — ria.ru
🇱🇹 «Беларусы ганарацца агульнай спадчынай». Ціханоўская павіншавала Літву з Днём дзяржаўнасьці
Сьвятлана Ціханоўская павіншавала Літву з Днём дзяржаўнасьці — днём каранацыі Міндоўга.
🗣 «Беларусы ганарацца агульнай спадчынай і глыбока ўдзячныя Літве за сяброўства і падтрымку ў нашай барацьбе за свабоду», — напісала яна ў сацсетцы 📱.
📊 Літва прыняла тысячы беларусаў, якія ратаваліся ад рэпрэсій пасьля выбараў 2020 году. Цяпер беларусы — другая па колькасьці нацыянальная група сярод замежнікаў з дазволам на жыхарства ў Літве (пасьля ўкраінцаў).
Паводле Дэпартамэнту міграцыі, на 1 ліпеня 2025 году іх было больш за 52 тысячы, што на 10 тысяч менш, чым летась, перадае «Позірк».
6 ліпеня літоўцы сьвяткуюць Дзень дзяржаўнасьці — у гонар каранацыі Міндоўга, першага і адзінага караля Літвы, што сымбалізуе нараджэньне літоўскай дзяржаўнасьці і адзінства краіны.
🎸 10 ліпеня на Падляшшы пачынаецца фэстываль TUTAKA-2025
https://smarturl.click/zdG7o
🗣 «На паляне Барык у Падляшшы зьбяруцца беларусы з усяго сьвету, каб разам стварыць унікальную прастору культуры, салідарнасьці і сустрэч», — гаворыцца ў абвестцы арганізатараў.
📍 Фэст пройдзе на 2 гектарах маляўнічага ўрочышча Барык з 10 па 13 ліпеня, у 30 км ад Беластоку і ў 20 км ад мяжы зь Беларусьсю.
Ад пачатку Фэстываль абуджаных TUTAKA задумваўся як прастора сучаснай беларускай культуры на Падляшшы, у рэгіёне, дзе спакон веку жывуць і захоўваюць сваю тоеснасьць этнічныя беларусы.
🗣 «Пасьля падзей 2020 года ў Беларусі, як гаворыцца ў абвестцы арганізатараў, фэст атрымаў новае значэньне. Ён стаў месцам сустрэч беларусаў Падляшша і сьвету, усіх прыхільнікаў беларускай культуры і сяброў Вольнай Беларусі».
Расейскія Тэлеграм-каналы: экс-міністар транспарту Раман Старавойт наклаў на сябе рукі
https://smarturl.click/VR644
Былы кіраўнік Міністэрства транспарту Расеі Раман Старавойт, які ў панядзелак, 7 чэрвеня, быў адпраўлены ў адстаўку прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, наклаў на сябе рукі.
Пра гэта паведамляюць тэлеграм-каналы Shot, Mash і 112. Паводле папярэдняй інфармацыі, побач з Старавойтам знойдзена агнястрэльная зброя.
Старавойт стаў міністрам у траўні 2024 году, да таго ад 2019 году займаў пасаду губэрнатара Курскай вобласьці.
📹 Ці магчымы «ўдар па лукашызьме», які абяцае Ціханоўскі
🔸Што магчыма і што трэба рабіць беларускім палітычным актывістам у цяперашніх умовах?
🔸Пра што варта прасіць заходніх партнэраў — дабівацца вызваленьня палітвязьняў ці зьмены рэжыму?
Пра гэта ў жывым эфіры Свабода Premium дыскутуюць прадстаўнік руху «Вольная Беларусь», палітоляг Павал Вусаў і прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай у канстытуцыйнай рэформе і супрацы з парлямэнцкай супольнасьцю Анатоль Лябедзька.
https://www.youtube.com/watch?v=NQ3cYo70nOs
У Беларусі надалей скарачаецца экспарт і расьце дэфіцыт у гандлі таварамі
https://smarturl.click/OL6ka
У Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі паведамілі вынікі замежнага таварнага гандлю за першыя пяць месяцаў году.
Як вынікае з афіцыйнага паведамленьня, у студзені–траўні 2025 году экспарт тавараў каштаваў 15,654 мільярда даляраў, што на 3,3 % менш за леташні паказьнік такога ж пэрыяду, а імпарт — 18,259 мільярда даляраў (на 2,4 % больш, чым летась).
Такім чынам сфармавалася адмоўнае гандлёвае сальда ў –2,605 мільярда даляраў.
Гэтая статыстыка ня ўлічвае гандлю паслугамі, зьвесткі пра яго не апублікаваныя.
Эўразійскі банк разьвіцьця канстатуе, што спад экспарту Беларусі выкліканы спадам попыту на яе прадукцыю на вонкавых рынках.
Фота ілюстрацыйнае.
У выніку начных і ранішніх абстрэлаў Харкава пацярпелі 43 чалавекі. Адзін з бесьпілётнікаў пацэліў у тэрытарыяльны цэнтар камплектаваньня і сацыяльнай падтрымкі (колішнія ваенкаматы. – РС).
У Запарожжы раненьні атрымалі 17 чалавек. У горадзе таксама зафіксавалі пацэльваньне ў тэрытарыяльны цэнтар.
У Беларусі махляры запалохваюць «справамі ў КДБ», каб грамадзяне адкупляліся
https://smarturl.click/j78Yz
У Сьледчым камітэце Беларусі паведамілі аб пашырэньні махлярскай схемы выманьваньня грошай у грамадзян, калі іх запалохваюць «справамі ў КДБ» нібыта кіраўнікі арганізацыяў, у якіх яны працуюць.
У паведамленьні, у прыватнасьці, апісваюцца два выпадкі ў Гомельскай вобласьці.
Фота ілюстрацыйнае
У Беларусі кадравы дэфіцыт зноў вырас — у эканоміцы амаль чвэрць мільёна вакансіяў
https://smarturl.click/0Byw8
Як паведаміла выданьне «Люстэрка», 6 ліпеня ў агульнанацыянальным банку вакансіяў было 215 469 прапановаў.
У красавіку арганізацыі Беларусі шукалі 200 691 працаўніка.
Найбольш працаўнікоў патрабуюць у Менску — 59 905. У Менскай вобласьці — амаль 35,3 тысячы вакансіяў, у Берасьцейскай — 26,9 тысячы, у Віцебскай — 22,8 тысячы.
На фота: дзень адчыненых дзьвярэй на БелАЗе, ілюстрацыя
У Беларусі вырасьлі тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі і электрычнасьць
https://smarturl.click/e01Yk
Тарыфы на ацяпленьне, электрычнасьць і гарачую ваду вырасьлі ў чэрвені 2025 году.
Чакаецца, што ў ліпені беларусы атрымаюць плацёжкі за некаторыя паслугі па падвышаных тарыфах, піша «Люстэрка».
У прыватнасьці, тарыф на цеплавую энэргію для патрэб ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня цяпер складае 27,2323 рубля за 1 Гкал (было 24,7187 рубля). Плату падвысілі на 10,2% (да 27,2323 рубля за 1 Гкал). Для двухпакаёвай кватэры ў Менску на 50 квадратных мэтраў, у якой прапісаны адзін чалавек, за спажыты аб’ём ацяпленьня ў 1,0163 Гкал па новых тарыфах трэба заплаціць 27,68 рубля. Гэта на 2,56 рубля больш, чым было б за травень. Для кватэр, у якіх ніхто не зарэгістраваны, а таксама для «дармаедзкіх» тарыфы паднялі з 1 студзеня. Яны прыкладна ў 4,8 разы вышэйшыя за льготныя.
Фота ілюстрацыйнае
Саміт БРІКС у выніковай дэклярацыі згадаў вайну ва Ўкраіне, але асудзіў толькі напады на расейскія цывільныя аб’екты
https://smarturl.click/gg6Yw
У 31-старонкавай дэклярацыі саміту БРІКС у Рыа-дэ-Жанэйра Ўкраіна згадваецца толькі адзін раз, пры гэтым «найбольш рашуча» асуджаюцца нядаўнія напады на Расею.
Удзельнікі саміту БРІКС у Рыа-дэ-Жанэйра ў выніковай дэклярацыі выказалі надзею на мірнае пагадненьне ў вайне паміж Расеяй і Ўкраінай, дзякуючы бягучым дыпляматычным намаганьням.
На саміце выступіў міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў.
На фота: саміт краін БРІКС, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразылія, 6 ліпеня 2025 году
Сьледчыя заявілі, што пажар, у якім загінулі бабуля і ўнучка, адбыўся з-за падпалу
Па факце пажару ў вёсцы Культура (Пухавіцкі раён Менскай вобласьці), у якім 5 ліпеня загінулі бабуля і ўнучка, завялі крымінальную справу, паведаміў Сьледчы камітэт Беларусі (СК).
Сьледча-апэратыўная група, якая працавала на месцы здарэньня, з прыцягненьнем супрацоўнікаў МНС устанавіла, што пажар узьнік у выніку падпалу, гаворыцца ў прэс-рэлізе.
На фота: вынікі пажару. Крыніца — Сьледчы камітэт Беларусі
Расея не спыняе атакі на Ўкраіну, у Харкаве – 27 параненых
У ноч на 7 ліпеня расейскія войскі атакавалі Харкаў.
Як паведаміў мэр горада Ігар Церахаў, у выніку ўдару дронамі раненьні атрымалі 27 чалавек у двух раёнах Харкава.
Расейскія войскі рэгулярна абстрэльваюць Украіну з розных відаў узбраеньня – ударнымі дронамі, ракетамі, кіраванымі авіябомбамі.
Кіраўніцтва Расеі зьняпраўджвае тое, што расейская армія наносіць мэтанакіраваныя ўдары па цывільнай інфраструктуры і мірным насельніцтве.
Украінская ўлада і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы Расейскай Фэдэрацыі і пераконваюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.
На фота: наступствы расейскіх абстрэлаў Харкава
🗓 Асноўныя падзеі 29 чэрвеня
🔸 «Каб вярнуць вам вашу свабоду». Маск абвясьціў пра стварэньне ўласнай палітычнай партыі
🔸Лёд і сьмятана не дапамогуць. Разьбіваем папулярныя міты аб тым, як усьцерагчыся ад сьпёкі
🔸Рутэ: Кітай можа справакаваць Расею атакаваць NATO
🔸Пасьля рашэньняў дзяржорганаў Літвы — зьняволеньне ў Беларусі. Расьсьледаваньне парталу Delfi
🔸«Беларусы ганарацца агульнай спадчынай». Ціханоўская павіншавала Літву з Днём дзяржаўнасьці
🔸Зьезд КПРФ аб’явіў памылковым даклад Хрушчова пра культ асобы Сталіна
🔸Сёньня — апошні дзень тэрміну, які Іран даў мільёнам афганцаў, каб добраахвотна пакінуць краіну
🔸Генсакратар Рады Эўропы: Наша прыхільнасьць да свабоднай Беларусі застаецца непахіснай
🔸«Гэта не кібэратака». Стала вядома, што выклікала блэкаўт у Чэхіі
🏔 На поўначы Расеі падчас маратону загінулі мужчына і жанчына
Прычынай гібелі мог стаць холад. Іншыя ўдзельнікі апавялі, што ў гарах, дзе яны беглі, ішоў сьнег, а каменьне пад нагамі было коўзкім.
Сьледчыя завялі крымінальную справу за аказаньне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаваньням бясьпекі.
Забег у Хібінах пазыцыянуецца арганізатарамі як «самы складаны». Яны папярэджваюць пра непрадказальнае надворʼе, ад сьпёкі да завірухі, вецер і ападкі ў спалучэньні з камяністымі схіламі і горным рэльефам.
🔗 Крыніцы — Mash, svoboda.org.
🇮🇷 Сёньня — апошні дзень тэрміну, які Іран даў мільёнам афганцаў, каб добраахвотна пакінуць краіну
У сакавіку Іран абвясьціў, што больш як 4 мільёнам нелегальных афганскіх мігрантаў трэба да лета пакінуць краіну. Пры канцы траўня быў пазначаны канкрэтны дэдлайн — 6 ліпеня.
🔸 Іран патлумачыў рашэньне эканамічнымі цяжкасьцямі і праблемамі бясьпекі — асабліва пасьля абмену ракетнымі ўдарамі з Ізраілем у чэрвені.
🔸 Сотні афганцаў абвінавацілі ў шпіянажы, заявіў прадстаўнік ААН. Ёсьць сьведчаньні пра катаваньні.
🔸 З пачатку году Іран пакінулі больш ад 800 тысяч да 1,2 мільёна афганцаў.
🔸 Некаторых высылаюць нават з сапраўднымі візамі.
🔸 ААН і Чырвоны Крыж папярэдзілі, што змогуць дапамагчы толькі 10% з тых, хто вяртаецца.
🇵🇰 Пра намер выслаць сёлета 3 мільёны афганцаў заявіў і Пакістан.
🔗 Крыніца — rferl.org
📉 Беларусь стала трэцяй у антырэйтынгу банкруцтваў
Прычына — рэзкае зьмяненьне тэндэнцыі. У 2023 годзе колькасьць збанкрутаваных бізнэсаў у краіне рэзка зьнізілася. А ў 2024-м вярнулася прыблізна да ўзроўню 2022 году. У адсотках гэта вылілася ў +39%. А больш атрымалася толькі ў Сынгапура (+40%) і Ўкраіны (+126%), вынікае з справаздачы кампаніі Dun & Bradstreet.
Значна больш банкруцтваў за мінулае пяцігодзьдзе было ў чацьвёртым квартале 2021-га.
Затое ў 2022-м, калі сытуацыя выраўнялася, Беларусь заняла 1-е месца ў рэйтынгу краін з самым вялікім працэнтам зьніжэньня банкруцтваў (−49%).
Калі глядзець яшчэ далей у гісторыю, то ў лідэрах па банкруцтвах будзе 2014 год.