Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
🇷🇺 Зьезд КПРФ аб’явіў памылковым даклад Хрушчова пра культ асобы Сталіна
На зьезьдзе Камуністычнай партыі Расейскай Фэдэрацыі 5 ліпеня прынялі рэзалюцыю пра даклад Хрушчова, зроблены амаль 70 гадоў таму.
ℹ️ Даклад Мікіты Хрушчова «Пра культ асобы і яго наступствы» прагучаў на закрытым пасяджэньні ХХ зьезду КПСС 25 лютага 1956 году. У ім віна за масавы тэрор і злачынствы другой паловы 1930-х — пачатку 1950-х гадоў усклалдалася асабіста на папярэдняга кіраўніка СССР Сталіна. Дакумэнт лічыцца пачаткам хрушчоўскай адлігі.
Цяпер КПРФ назвала даклад «памылковым і палітычна прадузятым».
♾️ Акрамя таго, яна зноў абрала сваім старшынёй 81-гадовага Генадзя Зюганава. Ён займае гэтую пасаду з 1993 году.
🔗 Крыніца — ria.ru
🇱🇹 «Беларусы ганарацца агульнай спадчынай». Ціханоўская павіншавала Літву з Днём дзяржаўнасьці
Сьвятлана Ціханоўская павіншавала Літву з Днём дзяржаўнасьці — днём каранацыі Міндоўга.
🗣 «Беларусы ганарацца агульнай спадчынай і глыбока ўдзячныя Літве за сяброўства і падтрымку ў нашай барацьбе за свабоду», — напісала яна ў сацсетцы 📱.
📊 Літва прыняла тысячы беларусаў, якія ратаваліся ад рэпрэсій пасьля выбараў 2020 году. Цяпер беларусы — другая па колькасьці нацыянальная група сярод замежнікаў з дазволам на жыхарства ў Літве (пасьля ўкраінцаў).
Паводле Дэпартамэнту міграцыі, на 1 ліпеня 2025 году іх было больш за 52 тысячы, што на 10 тысяч менш, чым летась, перадае «Позірк».
6 ліпеня літоўцы сьвяткуюць Дзень дзяржаўнасьці — у гонар каранацыі Міндоўга, першага і адзінага караля Літвы, што сымбалізуе нараджэньне літоўскай дзяржаўнасьці і адзінства краіны.
🇱🇹 Пасьля рашэньняў дзяржорганаў Літвы — зьняволеньне ў Беларусі
Літоўскі партал Delfi апублікаваў расьсьледаваньне, якое датычыцца рашэньняў Дэпартамэнту міграцыі Літвы ў дачыненьні да некаторых беларусаў, у тым ліку тых, хто прымаў удзел у баявых дзеяньнях на баку Ўкраіны.
⛔️ Прычыны адмоваў, паводле Delfi, часта грунтуюцца на мінулай працы ў беларускіх дзяржаўных установах, нават калі гэтая праца не была зьвязаная зь сілавымі структурамі. Людзі ў такіх выпадках могуць быць прызнаныя «патэнцыйнай пагрозай нацыянальнай бясьпецы».
У расьсьледаваньні прыводзяцца канкрэтныя прыклады.
1️⃣ Васіль Верамейчык. Ваяр палка Каліноўскага, паранены ў баях за Ўкраіну. Яму было адмоўлена ў прытулку ў Літве, што ў выніку прывяло да яго затрыманьня ў Віетнаме і выдачы ў Беларусь. Цяпер ён у СІЗА КДБ.
2️⃣ Аляксандар Клачко. Яшчэ адзін добраахвотнік Палка Каліноўскага, які доўгі час чакаў рашэньня па сваёй заяве на прытулак, сутыкаючыся зь цяжкасьцямі ў атрыманьні мэдыцынскай дапамогі. Статус уцекача ён атрымаў пасьля публічнага звароту да грамадзкасьці.
3️⃣ Марына. Беларуска, якая больш за шэсьць гадоў жыве ў Літве, замужам за грамадзянінам Літвы і мае зь ім дзіця. Яе дазвол на жыхарства быў скасаваны праз тое, што яна працавала ў дзяржаўнай установе Беларусі шмат гадоў таму, але яна адстаяла сваё права ў судзе.
4️⃣ Ганна Карпікава. Беларуска, якая спрабавала атрымаць дазвол на жыхарства ў Літве, каб жыць са сваёй літоўскай партнэркай. Ёй адмовілі, забараніўшы ўезд на пяць гадоў, праз тое, што яна паўгода працавала ў кол-цэнтры «Альфа-Банка» ў 2014 годзе. Яна падала ў суд, але прайграла.
☀️ Разьбіваем папулярныя міты аб тым, як усьцерагчыся ад сьпёкі
https://smarturl.click/MGmk4
🥛 Пры апёку трэба мазацца сьмятанай?
🌊 Калі вельмі горача, трэба хутчэй скочыць у ваду?
🧊 Чым халаднейшы напой, тым лепш ён астуджвае?
🧼 Халодны душ дапаможа адразу справіцца са сьпёкай?
☕️ Гарачая гарбата ў сьпякоту – добрая ідэя, каб прапацець і астудзіцца?
💨 Вэнтылятар уратуе ад усякай сьпякоты?
☕️ Калі ня хочацца піць — значыць, усё добра?
🍺Куфаль халоднага піва — выдатны рэцэпт на сьпякоту?
Разьбіраемся, якія парады на сьпякоту даюць вынік, а якія — толькі шкодзяць. І што рабіць, каб не давесьці сябе да цеплавога ўдару.
Прычынай блэкаўту ў Чэхіі стаўся абрыў кабэлю на галоўнай лініі перадачы
І гэта запусьціла ланцуг праблем:
🔌 спынілася вялікая вугальная электрастанцыя
🔌 іншыя лініі ня вытрымалі нагрузкі
🔌 выйшла з ладу частка сеткі — адключыліся 9 падстанцый
Улады падкрэсьліваюць:
❌ гэта не кібэратака,
❌ не праблема «зялёнай» энэргетыкі,
✅ прычына хутчэй у старых сетках і недахопе інвэстыцый.
🔗 Крыніца — @MinistrVlcek 📱
🚀 Маск абвясьціў пра стварэньне ўласнай палітычнай партыі
Ілан Маск паведаміў, што стварае новую палітычную сілу — America Party («Амэрыканская партыя»). Ён патлумачыў гэта тым, што, на яго думку, ЗША фактычна «жывуць у аднапартыйнай сыстэме, а не ў дэмакратыі, праз марнатраўства і карупцыю».
🗣 «Зь перавагай два да аднаго вы хочаце новую палітычную партыю — і вы яе атрымаеце. Сёньня створана America Party, каб вярнуць вам вашу свабоду», — напісаў Маск у сацсетцы 📱.
Перад гэтым Маск заяўляў, што створыць партыю, калі Кангрэс ухваліць спрэчны закон пра падатковыя льготы, які прэзыдэнт Трамп назваў «вялікім цудоўным законам». Маск таксама прыгразіў, што кангрэсмэны, якія падтрымаюць гэты праект, прайграюць праймерыз у 2026 годзе.
У адказ Дональд Трамп абвінаваціў Маска ў тым, што той «атрымаў больш субсыдый, чым хто б там ні было ў гісторыі» і што бязь іх Tesla нібыта давялося б закрыць.
4 гады таму вынесьлі прысуд Віктару Бабарыку
6 ліпеня 2021 году суд у Менску паслаў у калёнію ўзмоцненага рэжыму на 14 гадоў прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыку. Яго абвінавацілі нібыта ў атрыманьні хабару і адмываньні грошай. Віктар Бабарыка віны не прызнаў. Праваабаронцы лічаць яго палітвязьнем.
Таксама сёньня дзень народзінаў Марка Шагала, 120 гадоў Пятру Глебку.
Пра іншыя падзеі з датай 6 ліпеня можна прачытаць у публікацыі Ўжо сёньня.
Каляж: Belsat
Што адбылося ў Беларусі і зь беларусамі 7 ліпеня
Варшава пастанавіла дэпартаваць у Беларусь нападніка на Латушку. Гайдукевіч прапануе напады на апазыцыянэраў «залічыць пры вяртаньні»
У Польшчы памёр беларускі рэжысэр Андрэй Бардухаеў-Арол, адзін са стваральнікаў унікальнага гомельскага тэатру
«Будслаўскі фэст» праходзіць у Беларусі. Апостальскі нунцый прывез блаславеньне папы Льва XIV
Беларуска з ЗША не па сваёй волі аказалася гераіняй расейскай антызаходняй прапаганды: «Не давярайце расейскім СМІ наогул!»
Тузін бэстсэлераў гэтага лета: дэтэктывы, трылеры, жаночыя раманы. Расказваем, што пачытаць у адпачынку
Расея ўжыла пры ўдары па Харкаве «Шахеды» з затрымкай выбуху, якія могуць узрывацца і праз 20 гадзін
У адным з расейскіх ударных дронаў тыпу «Шахед /«Герань», якім Расея атакавала Харкаў 4 ліпеня, знайшлі аскепкавыя баявыя элемэнты, якія ўзрываюцца з затрымкай, – паведамляе ўкраінскі Міжрэгіянальны цэнтар гуманітарнага разьмініраваньня і хуткага рэагаваньня. Пасьля падзеньня такога дрона боепрыпасы выбухаюць адзін за адным з затрымкай ад 2 да 6 гадзін, а апошні – праз 20 гадзін. Гэта абцяжарвае працу па ліквідацыі наступстваў удару і ўяўляе небясьпеку для мірных жыхароў, якія могуць знайсьці неразарваныя суббоепрыпасы баявой часткі такога дрона.
Літовец, які шпіёніў за беларускай апазыцыяй, просіць абмяняць яго на літоўскіх шпіёнаў у Беларусі
Мантас Данелюс, які адбывае пакараньне ў турме ў Правенішкесе за шпіянаж на карысьць Беларусі, хоча, каб яго абмянялі на грамадзян Літвы, якія сядзяць у беларускіх турмах — ён ужо зьвязаўся з прэзыдэнтам Гітанасам Наўседам і літоўскай пэнітэнцыярнай службай з гэтай нагоды, паведамляе ELTA.
«Я хачу ў Беларусь, але не ў турму, а на свабоду, гэта значыць, каб мяне абмянялі на грамадзян Літвы, асуджаных у Беларусі за шпіянаж на карысьць Літвы: Алену Раманаўскене (6 гадоў), Андрэя Кобеля (9 гадоў), альбо вялікую групу прыхільнікаў Сьвятланы Ціханоўскай, якія сядзяць у беларускіх турмах і ўсё яшчэ чакаюць магчымасьці прыехаць у Літву, якую яны лічаць «абяцанай зямлёй», піша Данелюс у лісьце да журналіста ELTA.
«Будслаўскі фэст» праходзіць 4 і 5 ліпеня пад дэвізам: «Міласэрнасьць Божая – давяраем Табе»
Жывая трансьляцыя сьвятой імшы, якую служыў мітрапаліт Менска-Магілёўскі Іосіф Станеўскі, вялася на тэлеканале «Беларусь 3».
Пілігрымы, якія прыйшлі з усёй Беларусі, моляцца цудадзейнаму абразу Маці Божай Будслаўскай. Абраз славіцца шматлікімі цудамі, а Будслаў вядомы як месца зьяўленьня вернікам Найсьвяцейшай Панны Марыі, якое, паводле легенды, адбылося 2 ліпеня 1588 году. У 2018-м фэст уключаны ў Рэпрэзэнтатыўны сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.
Фота: BELTA
Памёр вядомы рэжысэр з Гомля Андрэй Бардухаеў-Арол
Апошнія гады Андрэй жыў і працаваў у Варшаве, кіраваў Team Theatre і займаўся мэдыя-праектамі, уключаючы TikTok-каналы пра Беларусь, гісторыю і права, супрацоўнічаў з «Флагштокам». Яму было 49 гадоў, паведамляе БАЖ і публікуе просьбу пра дапамогу сям'і.
У Андрэя засталіся жонка і чацьвёра дзяцей. Аб тым, што ў яго анкалягічная хвароба, стала вядома ў сьнежні 2024 году.
Ядзерная зброя, Ціханоўскі, ЗША — Лукашэнка апраўдваецца. Вынікі тыдня з Карбалевічам
Падчас урачыстасьцяў на 3 ліпеня Лукашэнка выглядаў надзвычай нэрвова. Ён шмат гаварыў не пра перамогі, а апраўдваўся: за ядзерную зброю, за перамовы з ЗША, за вызваленьне Ціханоўскага.
Упершыню за доўгі час ён столькі казаў пра палітвязьняў. Чаму афіцыйнае «сьвята» прайшло пад знакам унутранага напружаньня і няўпэўненасьці, разважае палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
https://www.youtube.com/watch?v=TtJAS7xLVGE
Ужо сёньня: 30 гадоў таму сышоў Барыс Сачанка, 60 гадоў Людміле Рублеўскай, дзень памяці Юркі Лістапада і Васіля Віткі
🕯 5 ліпеня 1995 году памёр Барыс Сачанка (на здымку), беларускі пісьменьнік, публіцыст, перакладчык, выдавец, галоўны рэдактар Беларускай Энцыкляпэдыі, калекцыянэр рэдкіх беларускіх кніг, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа і Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа.
🕯 А роўна праз два гады пасьля яго памёр Васіль Вітка (сапр. Цімох Васілевіч Крысько) — клясык беларускай дзіцячай літаратуры, паэт і празаік, драматург і перакладчык, публіцыст, літаратурны крытык.
🕯 Таксама ў гэты дзень узгадваем Юрку Лістапада, расстралянага ў 1938-м у ГУЛАГу. Лістапад — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.
🌸 У гэты ж дзень у 1965 годзе нарадзілася Людміла Рублеўская, беларуская пісьменьніца, паэтка.
Больш падзей 5 ліпеня ў гісторыі — пад спасылкай: https://smarturl.click/0ByX5
Прадстаўніца «Кібэрпартызанаў» Шаметавец пра беларускія спэцслужбы: А што яны сапраўды ўзламалі?
Ці сапраўды КДБ падсунуў «Кібэрпартызанам» дэзынфармацыю ў выглядзе сфальсыфікаванай базы даносаў КДБ? Ці маглі беларускія спэцслужбы выцягнуць каштоўную інфармацыю аб «Кібэрпартызанах» праз Анжаліку Мельнікаву? Ці праўда, што спэцслужбы вельмі эфэктыўныя ўва ўзломе базаў дадзеных?
Адказ Юліяны Шаметавец: https://smarturl.click/E1A9V
🇮🇷 Сёньня — апошні дзень тэрміну, які Іран даў мільёнам афганцаў, каб добраахвотна пакінуць краіну
У сакавіку Іран абвясьціў, што больш як 4 мільёнам нелегальных афганскіх мігрантаў трэба да лета пакінуць краіну. Пры канцы траўня быў пазначаны канкрэтны дэдлайн — 6 ліпеня.
🔸 Іран патлумачыў рашэньне эканамічнымі цяжкасьцямі і праблемамі бясьпекі — асабліва пасьля абмену ракетнымі ўдарамі з Ізраілем у чэрвені.
🔸 Сотні афганцаў абвінавацілі ў шпіянажы, заявіў прадстаўнік ААН. Ёсьць сьведчаньні пра катаваньні.
🔸 З пачатку году Іран пакінулі больш ад 800 тысяч да 1,2 мільёна афганцаў.
🔸 Некаторых высылаюць нават з сапраўднымі візамі.
🔸 ААН і Чырвоны Крыж папярэдзілі, што змогуць дапамагчы толькі 10% з тых, хто вяртаецца.
🇵🇰 Пра намер выслаць сёлета 3 мільёны афганцаў заявіў і Пакістан.
🔗 Крыніца — rferl.org
📉 Беларусь стала трэцяй у антырэйтынгу банкруцтваў
Прычына — рэзкае зьмяненьне тэндэнцыі. У 2023 годзе колькасьць збанкрутаваных бізнэсаў у краіне рэзка зьнізілася. А ў 2024-м вярнулася прыблізна да ўзроўню 2022 году. У адсотках гэта вылілася ў +39%. А больш атрымалася толькі ў Сынгапура (+40%) і Ўкраіны (+126%), вынікае з справаздачы кампаніі Dun & Bradstreet.
Значна больш банкруцтваў за мінулае пяцігодзьдзе было ў чацьвёртым квартале 2021-га.
Затое ў 2022-м, калі сытуацыя выраўнялася, Беларусь заняла 1-е месца ў рэйтынгу краін з самым вялікім працэнтам зьніжэньня банкруцтваў (−49%).
Калі глядзець яшчэ далей у гісторыю, то ў лідэрах па банкруцтвах будзе 2014 год.
🇺🇦 Зяленскі пасьля размовы з Трампам: ЗША гатовыя дапамагчы Patriotʼамі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі назваў размову з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам 5 ліпеня «найлепшай» і «самай прадуктыўнай». Зяленскі падзякаваў Трампу за «гатоўнасьць дапамагаць» у пытаньні супрацьпаветранай абароны, падкрэсьліўшы, што «менавіта Patriot — ключ да абароны ад балістыкі».
🇺🇸Трамп назваў размову «стратэгічнай» і заявіў, што Ўкраіне патрэбныя для абароны Patriot (на фота).
🇷🇺3 ліпеня Трамп меў тэлефонную размову з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным і застаўся ёй расчараваны.
🗣 «Здаецца, ён хоча ісьці да канца, проста працягваць забіваць людзей, гэта не вядзе да дабра», — сказаў Трамп.
🔗 Крыніца — radiosvoboda.org
🇧🇦 Суд Босьніі і Гэрцагавіны адмяніў ордэр на арышт прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскай Міларада Додзіка
Гэта адбылося 5 ліпеня пасьля таго, як ён добраахвотна прыйшоў у пракуратуру.
Разам з тым Додзік павінен пэрыядычна адзначацца і выконваць іншыя меры забароны, якія могуць пераглядацца кожныя два месяцы.
Крымінальны перасьлед Додзіка пачаўся ў 2023 годзе пасьля таго, як ён падпісаў закон, які прадугледжваў невыкананьне рашэньняў Канстытуцыйнага суду Босьніі і Высокага прадстаўніка ў Рэспубліцы Сэрбскай. Гэтыя законы пазьней былі адмененыя Канстытуцыйным судом.
Сёлета ў лютым суд у Сараеве завочна асудзіў Додзіка да 1 году зьняволеньня і 6 гадоў забароны на палітычную дзейнасьць.
Міларад Додзік па-ранейшаму ўзначальвае Рэспубліку Сэрбскую — аўтаномны рэгіён у складзе Босьніі і Гэрцагавіны.
У лютым 2024 году ён сустракаўся ў Менску з Лукашэнкам.
🔗 Крыніца — slobodnaevropa.org
🇨🇳 Марк Рутэ: Кітай можа справакаваць Расею атакаваць NATO 🇷🇺
Генэральны сакратар NATO Марк Рутэ лічыць, што ў выпадку, калі Кітай вырашыць сілай вярнуць Тайвань, Сі Цзіньпін можа папрасіць Уладзімера Пуціна адцягнуць увагу Эўропы нападам на тэрыторыю Альянсу.
⠀
Расея, паводле Рутэ, аднаўляе вайсковы патэнцыял зь неверагоднай хуткасьцю.
Цяпер яна выпускае ў 3 разы больш боепрыпасаў за 3 месяцы, чым усе краіны NATO разам — за год.
⠀
У якасьці рашэньня ён прапаную мацаваць адзінства NATO і супрацоўнічаць з Інда-Ціхаакіянскім рэгіёнам у абароне і тэхналогіях.
🔗 Крыніца — The New York Times.
🧑💻 Па-беларуску — сьцісла! Моўны ТЭСТ
https://smarturl.click/w4188
Ёсьць нямала эканомных беларускіх словаў, якімі замяняем цэлыя словазлучэньні. Такому беларускаму слову часта няма аднаслоўнага адпаведніка і ў іншых мовах, напрыклад у расейскай.
Прайдзіце тэст — і беларуская мова надалей будзе ашчаджаць ваш час!
У сьвеце пачаў распаўсюджвацца новы варыянт COVID-19. Хвароба мае адзін спэцыфічны сымптом
Паводле экспэртаў, новы штам не выклікае больш сур’ёзных сымптомаў, чым папярэднія мутацыі, але мае здольнасьць часткова абыходзіць імунную рэакцыю. Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) ужо надае пільную ўвагу гэтаму варыянту.
https://smarturl.click/Y3xOM
Тузін бэстсэлераў гэтага лета: дэтэктывы, трылеры, жаночыя раманы. Расказваем, што пачытаць у адпачынку
Пагаварылі зь беларускімі выдаўцамі, якія прэзэнтавалі свае «тройкі» сьвежых лёгкіх кніг, выдадзеных па-беларуску.
https://smarturl.click/9ojy4
У Тэхасе ад імклівай паводкі загінулі як найменш 24 чалавекі, вада змыла хрысьціянскі летнік
Наймацнейшыя залевы выклікалі раптоўную паводку на рацэ Гуадалупа ў Тэхасе, у выніку чаго загінулі як мінімум 24 чалавекі, дзясяткі зьніклі. Сярод іх – 23 дзяўчыны з хрысьціянскага летняга лягеру Camp Mystic, які разьмяшчаўся на беразе ракі. Паводле мясцовых уладаў, узровень вады ўзьняўся на восем мэтраў усяго за 45 хвілін, што не пакінула часу на эвакуацыю.
Улады прызнаюць, што, нягледзячы на штармавыя прагнозы, маштабы бедзтва сталі непрадказальнымі. У Тэхасе адмянілі ўсе сьвяточныя мерапрыемствы з нагоды Дня незалежнасьці. Выратавальныя работы працягваюцца.
https://smarturl.click/gg6dR
Беларуска з ЗША не па сваёй волі аказалася гераіняй расейскай антызаходняй прапаганды: «Не давярайце расейскім СМІ наогул!»
Пры гэтым некаторыя расейскія прапагандысцкія СМІ прадставілі Ганну як «Кацю, мадэль з Екацярынбургу, якая жыве ў ЗША, ненавідзячы гэтую краіну і марыць вярнуцца назад у Расею». Для Ганны гэта стала неспадзеўкай: яна пакінула Беларусь з палітычных прычынаў, а ў Расеі ўвогуле ніколі не была.
https://smarturl.click/DY4On
У Адэсе ўзарвалася машына вайскоўца, калі той сядаў у салён
Пра гэта піша агенцтва УНІАН са спасылкай на мясцовыя паблікі. Паведамляецца, што мужчына жывы і яму аказваюць дапамогу. Падрабязнасьці пакуль невядомыя.
Пракуратура Варшавы пастанавіла дэпартаваць нападніка на Паўла Латушку
Яўгену Казанцаву, які напаў на Паўла Латушку ў Варшаве, прысудзілі штраф 6000 злотых і дэпартацыю, паведамляе Акруговая пракуратура Варшавы.
Паводле пракуратуры, справа набыла дзяржаўнае значэньне з прычыны характару і месца злачынства. Інцыдэнт адбыўся 2 ліпеня 2025 падчас лекцыі з нагоды 35-годзьдзя Усходнеэўрапейскага інстытуту пры Варшаўскім унівэрсытэце. Падчас публічнага выступу ў Паўла Латушку кінуў бак са сьмецьцем малады мужчына. Яго абвінавацілі ў паклёпе і замаху на недатыкальнасьць асобы. Ён прызнаў віну, пакаяўся і растлумачыў, што дзейнічаў у стане афэкту.
https://smarturl.click/oV41W
Дональд Трамп падпісаў законапраект аб скарачэньні падаткаў і дзяржаўных выдаткаў, які ён сам назваў «вялікім прыгожым законам»
Што вядома пра дакумэнт і чаму яго крытыкуюць:
🔸Ён прадугледжвае зьніжэньне падаткаў і павелічэньне фінансаваньня Пэнтагону і памежнай бясьпекі.
🔸Паводле Бюджэтнага ўпраўленьня Кангрэсу, гэты закон дадасьць амаль 3,8 трыльёна даляраў да дзяржаўнага доўгу ЗША на працягу наступных 10 гадоў.
🔸Закон прадугледжвае скарачэньне праграм сацыяльнай падтрымкі, у тым ліку Medicaid — мэдычнай дапамогі для людзей зь нізкім узроўнем даходу. Новыя правілы ўскладняць доступ да яе.
🔸Medicaid ахоплівае 71 мільён амэрыканцаў, і гэта можа пазбавіць да 12 мільёнаў чалавек мэдычнага страхаваньня, піша Reuters.
🔸Рэспубліканцы падтрымалі дакумэнт (толькі двое прагаласавалі супраць), дэмакраты выступілі супраць і назвалі закон «падарункам багатым».
Найбольшую карысьць ад гэтага дакумэнта атрымаюць амэрыканскія карпарацыі, заможныя грамадзяне і малы бізнэс, піша Reuters.Читать полностью…
Галоўнае за 4 ліпеня на Радыё Свабода❤️
📌«Дух свабоды»: 75 гадоў Радыё Свабодная Эўропа
📌Расея пасьля размовы Пуціна з Трампам нанесла адзін з наймацнейшых удараў па Ўкраіне. Дзясяткі пацярпелых
📌Памерці, каб вярнуцца. Гісторыі беларусаў, якім можна прыехаць на радзіму толькі пасьля сьмерці
📌У Чэхіі — энэргетычны каляпс: не працуе грамадзкі транспарт, аэрапорт і чыгунка
📌Праверка фонду ByHelp выявіла выцек даных з базы арганізацыі. Аляксей Лявончык ня згодны
📌«Абмеркавалі магчымасьці СПА і дамовіліся, што будзем працаваць над павелічэньнем абароны неба». Зяленскі пра размову з Трампам
📌 Ядзерная зброя, Ціханоўскі, ЗША — Лукашэнка апраўдваецца. Вынікі тыдня з Карбалевічам
📌 Прадстаўніца «Кібэрпартызанаў» Шаметавец пра беларускія спэцслужбы: А што яны сапраўды ўзламалі?
МЗС Польшчы і Армэніі накіравалі расейскім пасольствам ноты пратэсту
Міністэрства замежных спраў Армэніі выклікала расейскага амбасадара і ўручыла яму ноту пратэсту ў сувязі з «адкрыта недружалюбнай, а часам і варожай прапагандай» у расейскіх мэдыя ў адрас афіцыйнага Ерэвану, піша РБК.
«Падобныя заявы ня толькі абсурдныя, бо незразумела, як і чаму прадухіленьне дзяржаўнага перавароту лічыцца недружалюбным крокам, але і зьяўляюцца грубым умяшаньнем ва ўнутраныя справы», — заявілі ў МЗС Армэніі.
МЗС Польшчы выказаў пратэст расейскаму пасольству ў адказ на ўдары расейскага войска па мірным насельніцтве Ўкраіны і па будынку польскага пасольства ва Ўкраіне.
На здымку расейская амбасада ў Ерэване