Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Лукашэнка ўпершыню за апошнія гады павіншаваў з Днём незалежнасьці ЗША прэзыдэнта Трампа, а ня толькі народ
🗣 «У пэрыяд Вашага першага прэзыдэнцтва Менск і Вашынгтон сталі на шлях нармалізацыі адносін. На жаль, у пэўны момант беларуска-амэрыканскае ўзаемадзеяньне адышло ад той пазытыўнай лініі, — напісаў Лукашэнка. — Перакананы, што такі стан не адпавядае нацыянальным інтарэсам ні нашых краінаў, ні народаў. Прыйшоў час яго зьмяніць».
Ён адзначыў, што Беларусь заўсёды выступала за пабудову канструктыўнага і паважлівага дыялёгу з ЗША.
🗣 «Спадзяюся на аднаўленьне станоўчай дынамікі міждзяржаўных кантактаў і рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва», — гаворыцца ў віншаваньні.
Аляксандар Лукашэнка пажадаў Дональду Трампу і народу ЗША міру, дабрабыту і росквіту.
А што было ў ягоных віншаваньнях раней?
📅 2024 — Падзякаваў простым амэрыканцам за дапамогу ў барацьбе з нацызмам і Чарнобылем. Запрасіў «паглядзець за гарызонт» і наведаць Беларусь. Пажадаў мірнага неба.
📅 2023 — Пажадаў амэрыканцам міру і заклікаў абіраць «здольных і адказных палітыкаў», каб прадухіліць глябальную катастрофу.
📅 2022 — Заклікаў забыць разыходжаньні і разам шукаць выйсьце зь небясьпечнай сытуацыі. Пажадаў здароўя, міру і веры ў лепшае будучыню.
📅 2021 — Нагадаў пра агульную барацьбу за сувэрэнітэт у мінулым і падкрэсьліў, што сувязі паміж народамі і бізнэсам мацнейшыя за палітыку.
📸(На фота — Лукашэнка падчас свайго першага візыту ў ЗША, 1995 год)
📞 Трамп: размова з Пуціным «не прынесла ніякага прагрэсу»
🗣 «Гэта была даволі доўгая размова, мы гаварылі пра многія рэчы, уключаючы Іран, а таксама, як вы ведаеце, пра вайну з Украінай. І я не ў захапленьні», — заявіў прэзыдэнт ЗША.
🗣 «Я не дасягнуў зь ім ніякага прагрэсу», — дадаў Дональд Трамп.
🚛 Таксама ён заявіў, што ЗША працягваюць пастаўкі ўзбраеньняў Кіеву.
🗣 «Мы даем зброю, мы працуем зь імі і спрабуем ім дапамагчы», — сказаў ён.
🗣 «Ведаеце, Байдэн спустошыў усю нашу краіну, даючы ім зброю, а мы павінны быць упэўненыя, што ў нас саміх яе дастаткова», — дадаў Трамп.
Галоўнае за 3 ліпеня на Радыё Свабода❤️
🎆 Для ўлады ў Беларусі 3 ліпеня — гэта дзень вызваленьня ад «калектыўнага Захаду», — філёзаф Баркоўскі пра сутнасьць сьвяткаваньня
🔉 Ціханоўская і Лукашэнка 3 ліпеня зьвярнуліся да беларусаў. Што сказалі
👮♂️ Бондарава ў пагонах? Расказваем пра Вольгу Чамаданаву, якая ўзначаліла партыю «Белая Русь»
📍 У Менску зьявіўся сквэр імя Акрэсьціна недалёка ад вядомага ізалятара
▪️ У Расеі пацьвердзілі гібель аднаго з камандуючых расейскага ВМФ
👍 На волю выйшаў былы піяршчык кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў і яшчэ каля 20 палітвязьняў
📱 З Арцёмам Шрайбанам пра незалежнасьць, Трампа і Ціханоўскага гутарыць Юры Дракахруст
▪️ Ад выбуху загінуў былы кіраўнік акупаванага Луганску
🌞 Як даць рады летняй сьпёцы. 7 парадаў
Былога дырэктара Аршанскага інструмэнтальнага заводу падазраюць у карупцыі
https://smarturl.click/mB7az
Сьледзтва мяркуе, што дырэктар арганізаваў фіктыўную ўгоду коштам больш за 2,4 млн рублёў.
Пры гэтым сам ён узначальваў камісію па барацьбе з карупцыяй на заводзе.
Скандал стаў вядомы дзякуючы «Кібэрпартызанам» і дакумэнтам ад супрацоўнікаў райвыканкаму.
🛫 Крыніца — orshaeu
🇺🇸🇷🇺Трамп і Пуцін размаўлялі каля гадзіны
Прэзыдэнты Расеі і ЗША Уладзімер Пуцін і Дональд Трамп правялі тэлефонную размову, якая доўжылася каля гадзіны. Гэта шостая іх размова пасьля таго, як Трамп зноў заняў пасаду ў студзені.
🇺🇦 Пуцін заявіў, што ва Ўкраіне «Расея будзе дамагацца пастаўленых мэтаў, гэта значыць ліквідацыі ўсім вядомых першапрычын, якія прывялі да цяперашняга становішча, цяперашняй вострай канфрантацыі». «Ад гэтых мэтаў Расея не адступіцца».
Пуцін заявіў пра гатоўнасьць Расеі працягнуць перамовы з Украінай. Трамп «зноў паставіў пытаньне пра хутчэйшае завяршэньне ваенных дзеяньняў».
Таксама абмяркоўвалася сытуацыя вакол Ірану, Сырыі і Блізкага Ўсходу.
Пуцін павіншаваў Трампа з Днём Незалежнасьці ЗША (4 ліпеня) і сказаў, што «Расея адыграла не апошнюю ролю ў станаўленьні амэрыканскай дзяржаўнасьці».
🔗 Крыніца — памочнік прэзыдэнта РФ Юры Ўшакоў
Пасьля ператрусаў і арыштаў у Баку закрываецца агенцтва «Sputnik Азербайджан»
https://smarturl.click/Y3x40
Пра гэта гаворыцца ў заяве агенцтва Sputnik, якое ўзначальвае Дзьмітры Кісялёў (на фота).
30 чэрвеня ў рэдакцыі «Sputnik Азербайджан» прайшлі ператрусы, у выніку пад вартай засталіся дырэктар і шэф-рэдактар агенцтва.
Іх абвінавацілі ў махлярстве, незаконным прадпрымальніцтве і легалізацыі маёмасьці, атрыманай злачынным шляхам.
А СМІ Азэрбайджану назвалі іх «агентамі ФСБ, якія працавалі пад прыкрыцьцём».
Актывісту з Горадні Мікіту Самарыну пагражае яшчэ 7 гадоў зьняволеньня
https://smarturl.click/b5D4L
У Горадні працягваецца судовы працэс над палітвязьнем Мікітам Самарыным, якога судзяць другі раз.
Паводле «Гарадзенскай праваабароны», яму выстаўленае абвінавачаньне паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
🔸364 («гвалт у дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў») і
🔸411 («злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы»).
За гэта палітзьняволенаму пагражае 7 гадоў зьняволеньня ў дадатак да 2,5 году, якімі яго пакаралі ў сакавіку 2021 году.
Ад выбуху загінуў былы кіраўнік акупаванага Луганску
Маноліс Пілаваў уваходзіў у прарасейскую «Партыю рэгіёнаў», а пасьля Эўрамайдану 2014 году і анэксіі Луганску Расеяй падтрымліваў «ЛНР».
На чале гораду ён заставаўся да лістапада 2023 году.
Служба бясьпекі Ўкраіны ў 2015 годзе абʼявіла яго ў вышук паводле трох крымінальных артыкулаў.
🔗 Крыніца — ТАСС
У Пэнтагоне ўдакладнілі: Украіна будзе атрымліваць дапамогу ЗША, але інфармаваць аб гэтым ня будуць
https://smarturl.click/dw5G3
Сьпікер Міністэрства абароны ЗША Шон Парнэл заявіў, што вайсковае ведамства пільна аналізуе свае падыходы да ажыцьцяўленьня дапамогі Ўкраіне.
«Міністэрства пільна аналізуе і карэктуе свой падыход, [...], захоўваючы баяздольнасьць арміі ЗША і прыярытэты абароны. Мы ня будзем паведамляць, колькі менавіта зброі і якіх відаў мы перадаём Украіне і калі менавіта гэта адбываецца. Але міністар абароны прадоўжыць даваць прэзыдэнту рэкамэндацыі для ўхваленьня рашэньняў аб далейшай вайсковай дапамозе Ўкраіне», — сказаў Шон Парнэл 2 ліпеня.
Як даць рады летняй сьпёцы. 7 парадаў
https://smarturl.click/VR68j
Верым мы ў глябальнае пацяпленьне ці не, але летнія месяцы ў Беларусі апошнімі гадамі робяцца ўсё больш гарачымі. Існуе шмат парадаў, як сябе паводзіць у сьпякотныя дні, і многія зь іх шырокавядомыя. Але існуюць і менш вядомыя рэкамэндацыі, зь якімі знаёміць газэта The New York Times.
Многія з нас чулі пра рызыку, напрыклад, цеплавога ўдару і пра тое, што ў сьпёку трэба піць шмат вадкасьці. Але экспэрты кажуць, што экстрэмальная сьпёка ўплывае практычна на кожную частку нашага цела. Вось сем нечаканых парадаў для таго, каб у сьпёку заставацца ў бясьпецы.
Фота ілюстрацыйнае
Невядомыя праз Telegram запрашаюць у каманду Ціханоўскага. У Офісе Сьвятланы Ціханоўскай гэта назвалі правакацыяй
Беларусы пачалі атрымліваць у Telegram прапанову ад невядомага з запрашэньнем далучыцца да каманды чалавека, які «адсядзеў у Беларусі паводле палітычнага артыкулу і цяпер прыехаў у Літву, ён вельмі папулярны чалавек, раней ён быў блогерам і цяпер зьбіраецца запускаць свае блогі на тэрыторыі Літвы».
У запрашэньні імя гэтага чалавека не называюць, але апісаньне адпавядае падзеям, якія перажыў Сяргей Ціханоўскі. Паведамленьні рассылаюць з Telegram-каналу @aktopiks, а там перанакіроўваюць на @aleksjon_2.
Уступіць у каманду гэтага чалавека з абяцаньнем заробкаў запрашаюць ад імя «папулярнага скандальнага журналіста жоўтай прэсы», які «зьбірае інсайды» і піша артыкулы для Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, Францыі і часткова для ЗША.
У Офісе Сьвятланы Ціханоўскай назвалі такія паведамленьні правакацыяй і ня выключылі, што неўзабаве будзе іх працяг.
У Менску зьявіўся сквэр імя Акрэсьціна, недалёка ад вядомага ізалятара
https://smarturl.click/WRvJ6
Менскі гарадзкі савет прысвоіў імя героя Савецкага саюза Барыса Акрэсьціна сквэру, які знаходзіцца ў межах вуліц Акрэсьціна, Грушаўскай, Дубравінскай, Абухоўскай і Пермскай.
Адпаведнае рашэньне гарсавет ухваліў 12 чэрвеня 2025 году, а яго тэкст апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 3 ліпеня. Нягледзячы на тое, што рашэньне набывае юрыдычную моц у дзень афіцыйнай публікацыі, на мапах сквэр ужо пазначаны новай назвай.
Амаль што насупраць, праз праспэкт Дзяржынскага знаходзіцца Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў, які ў народзе пачалі называць ізалятарам Акрэсьціна пасьля таго, як у 2020 годзе ў ім утрымлівалі, катавалі і зьбівалі ўдзельнікаў мірных пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
На ілюстрацыі: сквэр Акрэсьціна на мапе Менску
Сталі вядомыя прозьвішчы вызваленых у траўні палітзьняволеных жанчын
https://smarturl.click/oV4GM
Людміла Ліхачэўская, Натальля Антонава, Тацяна Макеева і Карына Маліноўская выйшлі на падставе рашэньня Аляксандра Лукашэнкі аб памілаваньні, ухваленага 7 траўня, паведаміў Беларускі жаночы фонд.
На фота: жаночая калёнія ў Гомлі. Архіў
Ціханоўская і Лукашэнка 3 ліпеня зьвярнуліся да беларусаў. Што сказалі
https://smarturl.click/20bJA
3 ліпеня, калі ў Беларусі афіцыйна адзначаецца дзень незалежнасьці, Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да беларусаў у сваім тэлеграм-канале, а Аляксандар Лукашэнка выступіў на цырымоніі ў мэмарыяльным комплексе «Курган Славы».
Лукашэнка: «Захад зноў вырашыў усе свае даўгі і праблемы спаліць у сусьветным пажары. І адначасова спаліць некалькі мільёнаў жыхароў нашай плянэты. Задача ўсіх людзей добрай волі і ў першую чаргу моладзі — аб’яднацца, спыніць варʼятаў».
Ціханоўская: «Пампэзныя канцэрты і мерапрыемствы мільённых коштаў. Вуліцы, задушаныя чырвона-зялёнымі колерамі. Ліслівасьць і сьпевы ў гонар дыктатара... Усё гэта ў той час, калі ў турмах павольна паміраюць больш за адзінаццаь соцень людзей, якія выбралі быць сумленнымі і сьвядомыміі».
Фота ілюстрацыйнае
Для ўлады ў Беларусі 3 ліпеня — гэта дзень вызваленьня ад «калектыўнага Захаду», — філёзаф Баркоўскі
Філёзаф Павал Баркоўскі аналізуе, чым адрозьніваюцца розныя праекты незалежнасьці — улады і грамадзянскай супольнасьці, а таксама адказвае на пытаньне, што ж аб’ядноўвае беларусаў.
Сьцісла:
▪️Улада ў Беларусі не жадае выказвацца за незалежнасьць ад Расейскай Фэдэрацыі.
▪️Мадэль дзяржавы і эканомікі, якая будуецца апошнія 30 гадоў — гэта проста несамадастатковая мадэль разьвіцьця.
▪️Немагчыма ўзмацняць незалежнасьць і адначасова перадаваць частку рычагоў кіраваньня і ўплыву суседняй краіне.
▪️Беларускае супрацьстаяньне не настолькі вострае, каб казаць пра сьветапоглядную грамадзянскую вайну.
https://smarturl.click/VR67g
Пасьля размовы з Трампам Расея ўчыніла адну з найбуйнейшых начных атак на Кіеў і ваколіцы
🚨Трывога пачалася 3 ліпеня ў 19:00 і доўжылася да раніцы 4 ліпеня.
🔸Пацярпелі больш за дваццаць чалавек
📍Удары зафіксавалі ў пяці зь дзесяці раёнаў Кіева.
🚒Гарэлі будынкі, гаражы, склады, аўтамабілі, мэдычная ўстанова.
🔸Пашкоджаны 16 і 8-павярховыя жылыя дамы, а таксама дамы ў прыватным сэктары.
🔸Пашкоджаная чыгунка.
📍11 удараў было нанесена па ваколіцах Кіева. Сярод іншага пашкоджаныя два шматпавярховікі.
🔗 Крыніцы — radiosvoboda.org і ДСНС України
Ужо сёньня: 75 гадоў ад старту вяшчаньня Радыё Свабода
Роўна 75 гадоў таму, 4 ліпеня 1950 году першай перадачай на чэскай мове пачало вяшчаньне Радыё Свабодная Эўропа. На здымку стары мікрафон, які выкарыстоўваўся ў 1950-60-яя на радыёстанцыі.
Таксама сёньня Дзень незалежнасьці ЗША і 415 гадоў Бітве пры Клушыне на Смаленшчыне, калі, разьбіўшы войскі Дзьмітрыя Шуйскага, гетман польны каронны Станіслаў Жалкеўскі падступіўся да Масквы, дзе тым часам цар Васіль Шуйскі быў зрынуты з пасаду і было праведзена абраньне каралевіча Уладзіслава, у выніку Жалкеўскі быў упушчаны ў Маскву з каронным войскам.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/gg642
🇬🇪 У Грузіі адправілі ў турму яшчэ аднаго пратэстоўца. У залі адбылася сутычка
https://smarturl.click/aRD4b
У Тбіліскім гарадзкім судзе вынесьлі вырак 21-гадоваму студэнту-мэдыку Георгію Міндадзэ.
Яго асудзілі да пяці гадоў пазбаўленьня волі.
Студэнта абвінавацілі ў нападзе на супрацоўніка паліцыі ў час праэўрапейскага мітынгу ў Тбілісі, паведамляе праект «Эхо Кавказа».
Паседжаньне ў апошні момант перанесьлі ў невялікую залю, разьлічаную прыкладна на 25 чалавек. Гэта і выклікала абурэньне прысутных.
🇧🇾 Генконсульства Беларусі ў Пецярбургу пераехала ў будынак, дзе раней было генконсульства Чэхіі
🇨🇿 Будынак на Цьвярской, 5 раней займала генконсульства Чэхіі, якое спыніла дзейнасьць пасьля пачатку ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе. Гэта трохпавярховы асабняк пачатку ХХ ст (фота 2007 году).
Пасьля гэтага ўлады Пецярбургу заявілі, што перададуць памяшканьні заходніх прадстаўніцтваў дружалюбным краінам.
ℹ️ Консульства Беларусі адкрылася ў Пецярбургу 30 чэрвеня 2023 году непадалёк ад цяперашняга адрасу — на вуліцы Бонч-Бруевіча, 3. Пераезд быў анансаваны яшчэ год таму.
Падчас цырымоніі консульства падарыла гораду мікрааўтобус МАЗ-365022.
🔗Крыніцы — ТАСС, «Деловой Петербург».
🇫🇮 Некалькі чалавек пацярпелі ад нападніка з нажом у фінскім Та́мпэрэ
https://smarturl.click/WRv4e
Здарэньне адбылося каля гандлёвага цэнтру Ratina і аўтавакзалу.
Параненым аказалі першую дапамогу. Нападніка затрымалі.
🌆 Та́мпэрэ — трэці па велічыні горад Фінляндыі, у якім жыве больш як 200 тысяч чалавек.
ℹ️ Фінляндыя лічыцца бясьпечнай краінай, але нажавыя напады там здараюцца рэгулярна.
▪️22 траўня непаўналетні напаў з нажом на дэпутата муніцыпальнай рады.
▪️20 траўня ў школе 16-гадовы хлопчык параніў нажом трох 15-гадовых дзяўчат.
▪️У чэрвені 2024 году былі два нажавыя напады паводле расавай нецярпімасьці.
▪️У 2020 і 2019 гадах у выніку нажавых нападаў былі ахвяры.
🟥 А напад 22-гадовага філіпінца на людзей 18 жніўня 2017 году ў цэнтры Турку лічыцца першым тэрактам у Фінляндыі. Тады загінулі 2 чалавекі і атрымалі раненьні 8.
📹 Лукашэнка і Ціханоўская зьвярнуліся да беларусаў у афіцыйны Дзень Незалежнасьці
Чым адрозьніваліся іх пасланьні, расказваем у кароткім відэа.
Расея абстраляла Адэсу і Палтаву. Ёсьць загінулыя
Ад удару балістычнай ракетай «Іскандэр» у адэскім порце загінулі два чалавекі — докер-мэханізатар і кіроўца грузавіка.
Шэсьць чалавек атрымалі раненьні, сярод іх — партовыя работнікі і двое членаў экіпажа замежнага карабля.
Раней расейскі снарад зноў пацэліў у жылы шматпавярховік у Адэсе. Сярод 5 пацярпелых — двое дзяцей.
У Палтаве ад расейскага ўдару загінулі два чалавекі, амаль паўсотні пацярпелі.
🔗Крыніцы — віцэ-прэмʼер Украіны Аляксей Кулеба, OdeskaODA, radiosvoboda.org.
Пік Свабоды. Пра незалежнасьць, Трампа і Ціханоўскага — з Арцёмам Шрайбманам
https://www.youtube.com/live/39JYyRQWmLU?si=Pr-_VuHAtlZU5v5P
🔸Навошта незалежнасьць Беларусі пераемнікам Лукашэнкі?
🔸Чаму Лукашэнка нібыта апраўдваецца за вызваленьне палітвязьняў?
🔸Якія перадумовы посьпеху плянаў Ціханоўскага?
🗣Абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня ў жывым эфіры а 16 гадзіне паводле менскага часу з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам.
На волю выйшаў былы піяршчык кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў і яшчэ каля 20 палітвязьняў
У чэрвені, паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», на волю выйшлі мінімум 33 чалавекі: 20 цалкам адбылі тэрміны, яшчэ 13 палітвязьняў былі памілаваныя.
Сярод вызваленых адзін з самых вядомых вязьняў – гэта Мікалай Брэдзелеў, якія адседзеў больш за 3 гады і 6 месяцаў. Мікалай, які працаваў кіраўніком ўправы па сувязях з грамадсзасьцю кампаніі A1, у 2022 годзе ў Менскім гарадзкім судзе асудзілі да чатырох гадоў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі ў прадстаўленьні грашовых сродкаў для сьвядомага забесьпячэньня дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня (арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу) — блогеру Антону Матольку. Пры гэтым праект Антона Матолькі быў прызнаны "экстрэмісцкім" ужо пасьля затрыманьня Мікалая Брэдзелева — у сакавіку 2022-га. Пасьля затрыманьня Мікалая ў сьнежні 2021 году стала вядома, што сілавікі яго зьбівалі. Мікалай адбываў тэрмін у папраўчай калёніі № 22.
На фота: Мікалай Брэдзелеў, архіў
У Расеі пацьвердзілі гібель аднаго з камандуючых расейскага ВМФ
У Міністэрстве абароны Расеі паведамілі, што 2 ліпеня загінуў намесьнік галоўнакамандуючага Вайскова-марскім флётам па берагавых і сухапутных войсках, Герой Расеі генэрал-маёр Міхаіл Гудкоў.
Як вынікае з афіцыйнага паведамленьня, ён загінуў у адным памежных з Украінай раёнах Курскай вобласьці.
Шэраг украінскіх Telegram-каналаў паведамілі аб яго «ліквідацыі» напярэдадні. Паводле ўкраінскіх крыніц, расейскі генэрал загінуў у выніку пацэльваньня ўкраінскай ракетай у штаб. Разам зь ім загінулі яшчэ некалькі расейскіх афіцэраў, у тым ліку Нарыман Шыхаліеў, які быў сябрам Міхаіла Гудкова.
Міхаіл Гудкоў стаў 19 расейскім генэралам, які загінуў на вайне з Украінай. Расея афіцыйна прызнала гібель толькі дзевяці сваіх высокапастаўленых афіцэраў.
На фота: загінулы генэрал-маёр Міхаіл Гудкоў
Узброеныя сілы Ўкраіны пацьвердзілі ўдар па камісарыяце ў Палтаве, ёсьць загінулыя і параненыя
https://smarturl.click/QbR4w
У Сухаземных войсках УСУ, у структуру якіх уваходзяць тэрытарыяльныя цэнтры камплектаваньня і сацыяльнай падтрымкі (ТЦКіСП, былыя вайсковыя камісарыяты. — РС), пацьвердзілі ўдар па будынку Палтаўскага ТЦК і СП.
«Сёньня, 3 ліпеня каля 9:00, вораг нанёс удар па горадзе Палтаве. У выніку аднаго з пападаньняў узьнік пажар у будынку Палтаўскага аб’яднанага гарадзкога ТЦКіСП», — гаворыцца ў паведамленьні Сухаземных войскаў УСУ.
Кіраўнік Палтаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Ўладзімір Когут апублікаваў інфармацыю аб стратах сярод цывільных.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, на жаль, загінулі два чалавекі, 11 параненыя. На месцы разгорнуты штаб ліквідацыі надзвычайных сытуацый.
На фота: ратаўнікі ў Палтаве, архіў
Спробаў перайсьці мяжу зь Беларусі ў краіны ЭЗ у першым паўгодзьдзі 2025 году больш у 1,6 раза, чым у папярэднім
https://smarturl.click/Y3x7m
21 441 спробу нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі зафіксавалі суседнія краіны Эўразьвязу ў першай палове 2025 году, сьведчыць падлік, праведзены агенцтвам «Позірк» на падставе штодзённых зьвестак іх памежных службаў.
Гэта ў 1,6 раза (на 61,9%) больш, чым у другой палове 2024 году (13 242), і на 7% менш, чым у першай палове 2024-га (23 049).
Польшча спыніла 14 636 такіх спробаў — на 50,3% больш, чым у другой палове мінулага году (9741), і на 27,7% менш, чым у першай (20 231).
Латвія спыніла 5915 спробаў — адпаведна ў 2,1 раза больш (2752) і ў 2,3 раза больш (2565).
Літва спыніла 890 спробаў — на 18,8% больш (749) і ў 3,5 раза больш (253).
На фота: сьцяна на польска-беларускай мяжы, архіў
Бондарава ў пагонах? Расказваем пра Вольгу Чамаданаву, якая ўзначаліла партыю «Белая Русь»
https://smarturl.click/5Z3ep
28 чэрвеня на нечарговым зьезьдзе партыі «Белая Русь» раптоўна замянілі старшыню. Паводле партыйнага статуту, старшыню выбіраюць на пяць гадоў. На ўстаноўчым сходзе праўладнай партыі ў 2023 годзе на гэтую пасаду абралі Алега Раманава. Аднак праз два гады яго ў тэрміновым парадку замянілі на Вольгу Чамаданаву.
На просьбу Свабоды журналісты ўзгадваюць свой досьвед працы з колішнім тварам беларускай міліцыі.
На фота: Вольга Чамаданава падчас працы ў МУС, архіў
У Беларусі масавыя мерапрыемствы праходзяць ва ўмовах сьпёкі і ўзмоцненых захадаў бясьпекі
https://smarturl.click/nVk44
У Беларусі праз сьпёку абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі. Тэмпэратура паветра 3 ліпеня, калі заплянаваная вялікая колькасьць масавых мерапрыемстваў да Дня Незалежнасьці, дасягне +30 +34°С, а на паўднёвым захадзе — +35°С.
Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі рэкамэндавала грамадзянам «меней знаходзіцца пад наўпроставымі сонечнымі праменямі, абавязкова апранаць гадаўцы ўбор і браць з сабой ваду». Сталым людзям параілі ўвогуле не выходзіць на вуліцу без асаблівай патрэбы.
Пры гэтым перад правядзеньнем масавых акцый менская міліцыя паведаміла аб абмежаваньнях, якія ўводзяцца для грамадзян цягам 3-6 ліпеня. У прыватнасьці, на мерапрыемствы людзям дазволілі браць «традыцыйна безалькагольныя напоі ў плястыкавай празрыстай тары аб’ёмам да паўлітра».
Фота ілюстрацыйнае
Сем пытаньняў пра вызваленьне Беларусі і афіцыйнае сьвята 3 ліпеня. ТЭСТ
https://smarturl.click/50YJ
3 ліпеня афіцыйна сьвяткуецца Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Што вы ведаеце пра гэтую дату і падзеі вакол яе? Праверце сябе.