radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

🪖 Стала вядома пра яшчэ аднаго загінулага беларуса, які ваяваў на баку Расеі. Ён служыў у адным з самых жорсткіх падразьдзелаў войска РФ

https://smarturl.click/20b7D

Васіль Тужыкаў нарадзіўся ў 1998 годзе на Магілёўшчыне.

Кантракт з расейскім войскам ён падпісаў не раней за вясну 2023 году. Служыў у 9-й мотастралковай брыгадзе сухапутных войскаў Расеі, быў камандзірам аднаго зь яе аддзяленьня.

9 жніўня 2024 году ён загінуў.

Ва Ўкраіне назвалі імёны больш як 700 беларусаў, якія ваююць на баку Расеі: каля ста зь іх загінулі, 9 — у палоне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праект Радыё Свабода — сярод намінантаў прэміі Алеся Адамовіча

Беларускі ПЭН апублікаваў поўны сьпіс намінантаў на сёлетнюю прэмію імя Алеся Адамовіча.

У ім 14 кніг і 8 мэдыйных прадуктаў, сярод якіх — «Архіпэляг БЕЛАГ».

❤️ Гэта падкаст журналісткі Радыё Свабода Ганны Соўсь пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму.

«Прэмія імя Алеся Адамовіча — ня проста адзнака за твор. Гэта жэст падтрымкі і веры ў сілу творчага выказваньня, якое не баіцца называць рэчы сваімі імёнамі. Гэта прастора, дзе слова, вобраз, гук або кадар робяцца дзеяньнем», — тлумачыць Беларускі ПЭН.


Прэмія ўручаецца ўжо амаль тры дзесяцігодзьдзі. Сярод ляўрэатаў ня раз былі журналісты Радыё Свабода.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Пракуратура ў Любліне абскардзіла вырак беларусу, асуджанаму за шпіянаж

https://smarturl.click/mB7DO

Яна патрабуе павялічыць тэрмін зьняволеньня да 5 гадоў.

Грамадзяніна Беларусі Мікалая М. у траўні асудзілі на 2 гады і 2 месяцы зьняволеньня за шпіёнскую дзейнасьць.

У тэрмін залічылі зьняволеньне падчас сьледзтва, і 29 траўня Мікалай М. выйшаў на волю.

🔗 Крыніцы: Rradio Lublin і РАР.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Бацькі не паверылі, што мяне вызвалілі». Вялікая размова з Акіхірам Гаеўскім-Ханадам

https://smarturl.click/9ojqy

Анархіста зь беларускім і японскім пашпартамі арыштавалі ў жніўні 2020 году, абвінавацілі паводле больш чым 10 крымінальных артыкулаў і асудзілі на 16 гадоў пазбаўленьня волі.

У зьняволеньні ён правёў пяць гадоў.

У размове з Свабодай Акіхіра расказаў, што зь ім адбылося за гэты час.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 Міністар замежных справаў Літвы сустрэўся са Сьвятланай і Сяргеем Ціханоўскімі і заклікаў вызваліць усіх палітвязьняў

Кіраўнік літоўскага МЗС Кястуціс Будрыс пацьвердзіў нязьменную падтрымку Літвы ў змаганьні Беларусі за свабоду.

«Літва застаецца бясьпечным месцам для ўсіх, хто імкнецца да дэмакратыі.

У беларускіх турмах застаюцца больш за 1000 закладнікаў — усе яны мусяць быць вызваленыя без усялякіх умоваў», — напісаў ён у сацсетцы 📱.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна зьвярнулася ў ААН з-за жорсткага пакараньня сьмерцю палоннага

https://smarturl.click/nVk3b

На відэазапісе, які распаўсюджваецца ў сацсетках, расейскія вайскоўцы прывязалі ўкраінца да матацыкла і цягнулі па дарозе.

Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Дзьмітро Лубінец назваў гэта «грубым парушэньнем міжнароднага гуманітарнага права і Жэнеўскіх канвэнцыяў» і «чарговым ваенным злачынствам РФ».

Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека раней пацьвердзіла, што за апошнія шэсьць месяцаў расіяне пакаралі сьмерцю 35 палонных украінскіх вайскоўцаў.

117 са 119 украінцаў, якія вярнуліся з палону, паведамілі пра катаваньні: зьбіцьцё, электраток, нацкоўваньне сабак, сэксуальны гвалт і іншае.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📞 Макрон патэлефанаваў Зяленскаму пасьля размовы з Пуціным

🇫🇷 Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон увечары 1 ліпеня ўпершыню з 2022 году пагутарыў па тэлефоне з Уладзімерам Пуціным, а пасьля гэтага — патэлефанаваў Уладзімеру Зяленскаму, каб расказаць падрабязнасьці размовы, піша шэраг украінскіх СМІ.

Афіцыйна Парыж і Кіеў гэты кантакт не пацьвердзілі.

🇺🇦 У размове з Пуціным Макрон заклікаў як мага хутчэй спыніць агонь і засьведчыў падтрымку сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

🇷🇺 Крэмль заявіў, што канфлікт ва Ўкраіне — «вынік палітыкі Захаду» і што трэба «прызнаць новыя тэрытарыяльныя рэаліі».

Аналітыкі Амэрыканскага інстытуту вывучэньня вайны адзначаюць, што Масква спрабуе зацягнуць мірныя перамовы і настойвае на ўмовах, раўнасільных капітуляцыі Ўкраіны.

🔗Крыніца — «Крым.Реалии»❤️

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇸 Трамп заклікаў ХАМАС пагадзіцца на 60-дзённае перамірʼе

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў ХАМАС прыняць «апошнюю прапанову» пра 60-дзённае спыненьне агню з Ізраілем у Газе.

Ізраіль ужо пагадзіўся на ўмовы. Катар і Эгіпет перададуць прапанову ХАМАСу.

Перамірʼе прадугледжвае вызваленьне паловы закладнікаў у абмен на палестынскіх зьняволеных і целы загінулых.

Трамп спадзяецца дамовіцца пра перамірʼе ўжо на наступным тыдні. 7 ліпеня ён сустрэнецца зь Нэтаньягу ў Белым доме.

«Гэта прапанова ня стане лепшай — яна стане толькі горшай», — realDonaldTrump/posts/114780321031653396">заявіў Трамп.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новая хваля мігранцкага крызісу: Польшча аднаўляе памежны кантроль на мяжы зь Літвой і Нямеччынай

Апазыцыя абвінаваціла ўрад Туска ў тым, што ён прыняў у краіну мноства нелегальных мігрантаў, дэпартаваных зь Нямеччыны. Польскі прэм’ер называе абвінавачваньні хлусьлівымі, але існаваньне праблемы прызнае. Цяпер Польшча з 7 ліпеня аднаўляе кантроль на межах зь Нямеччынай і Літвой.

Таксама Туск адзначыў, што Польшча выдаткавала велізарныя грошы на ўмацаваньне мяжы зь Беларусьсю, але ўсе гэтыя захады не настолькі эфэктыўныя, бо ў Латвіі і Літве межы зь Беларусьсю пільнуюць ня так эфэктыўна. Афіцыйная Вільня на словы польскага боку ўжо адрэагавала і назвала апошнія лічбы нелегальнай міграцыі. У Рызе афіцыйнай рэакцыі на словы пакуль няма.

Падрабязьней пра выказваньні польскага прэм’ера і ўмацаваньне межаў чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/b5Dzv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 1 ліпеня на Радыё Свабода❤️

📌Кампанія, зьвязаная з кумам Пуціна, пастаўляе тавары з акупаваных тэрыторый Украіны на беларускія заводы — журналісты-расьсьледнікі

📌«Я рыхтаваўся проста перажыць гэтыя 3000 дзён». Размова з былым палітвязьнем Сяргеем Шэлегам

📌Азэрбайджан заяўляе пра «зьверскае забойства» двух сваіх грамадзянаў у Расеі і рэзка крытыкуе асабіста Пуціна

📌Украінскія дроны атакавалі расейскі завод за 1200 км ад мяжы, ёсьць ахвяры і разбурэньні

📌«Голыя шмоны»: былыя зьняволеныя пра прыніжэньне жанчын у няволі

📌«Справа Бялюціна» — правакацыя КДБ, а ён сам працаваў на рэжым, — былы супрацоўнік ГУБАЗіКа

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Саўладальніка Wargaming Мікалая Кацалапава будуць судзіць завочна за ахвяраваньні

Прадпрымальніку інкрымінавалі ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК (фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці) і ч. 2 арт. 290-1 КК (фінансаваньне тэрарыстычнай дзейнасьці). Мікалая запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсьці ў Сьледчы камітэт, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».

Раней прапагандысты паведамлялі, што Кацалапаў нібыта зрабіў «дзясяткі пераказаў у крыптавалюце» на «сотні тысяч даляраў» у розныя «экстрэмісцкія» ініцыятывы. У студзені 2023 году яго ўнесьлі ў сьпіс «тэрарыстаў».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Азэрбайджану адправілі двух расейскіх журналістаў пад арышт

Затрыманыя напярэдадні расейскія прадстаўнікі агенцтва «Sputnik Азэрбайджан» на наступны дзень апынуліся ў судзе. Выканаўчы дырэктар агенцтва Ігар Картавых і шэф-рэдактар Яўгеній Белавусаў адпраўленыя пад арышт на 4 месяцы. Інфармацыю пацьвердзіла азэрбайджанская служба Свабоды.

Абодвум расейцам выставілі афіцыйныя абвінавачваньні паводле артыкулаў «махлярства, учыненае з прычыненьнем шкоды ў буйным памеры», «незаконнае прадпрымальніцтва з атрыманьнем даходу ў буйным памеры, учыненае арганізаванай групай», «легалізацыя маёмасьці, атрыманай злачынным шляхам, учыненае ў буйным памеры» Крымінальнага кодэксу Азэрбайджану.

Крэмль назваў затрыманьне расейскіх журналістаў у Азэрбайджане «надзвычай эмацыйнай рэакцыяй». Такую фармулёўку ўжыў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў. Ён выказаў надзею на хуткае вызваленьне журналістаў.

Міністэрства ўнутраных спраў Азэрбайджану напярэдадні пачало расьсьледаваньне ў дачыненьні бакінскага аддзяленьня інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» (Sputnik-Азербайджан). У рэдакцыі правялі ператрусы. На такія захады ўлады Азэрбайджану пайшлі пасьля таго, як у расейскім Екацерынбургу сілавікі забілі братоў Зіядзіна і Гусэйна Сафаравых. Агулам у той дзень 27 чэрвеня расейскія сілавікі затрымалі больш за 50 азэрбайджанцаў.

Па словах Адалята Гасанава зь Міністэрства аховы здароўя Азэрбайджану, 55-гадовы Зіядзін Сафараў памёр ад траўматычнага шоку, выкліканага шматлікімі траўмамі. Сьмерць яго 60-гадовага брата, Гусэйна Сафарава наступіла ў выніку траўматычнага і постгемарагічнага шоку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Справа Бялюціна» — правакацыя КДБ, а ён сам працаваў на рэжым, — былы супрацоўнік ГУБАЗіКа

Ці маглі беларускія палітычныя эмігранты рыхтаваць напад на стратэгічны аб’ект у Беларусі ці гэта чарговая спэцапэрацыя беларускага КДБ?

Учора на тэлеканале АНТ выйшаў прапагандысцкі фільм «Спэцапэрацыя „Гарпун“», прысьвечаны затрыманаму ў пачатку траўня 2025 году апазыцыйнаму актывісты Паўлу Бялюціну. Паводле аўтараў стужкі палітычныя эмігранты, у тым ліку Бялюцін, рыхтавалі дронавыя атакі на Астравецкую АЭС.

Пракамэнтаваць гэты фільм Свабода папрасіла Станіслава Лупаносава, прадстаўніка аб’яднаньня былых сілавікоў ByPol, былога супрацоўніка ГУБАЗіКа: https://smarturl.click/kZ836

Скрыншот з прапагандысцкага фільму «Спэцапэрацыя „Гарпун“», які выйшаў на тэлеканале АНТ 30 чэрвеня 2025 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ААН пацьвердзілі расстрэл расейцамі палонных украінцаў і падлічылі лік ахвяр у выніку абстрэлаў Расеі

Упраўленьне вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека абнародавала новую справаздачу, у якой адзначаецца павелічэньне на 37 адсоткаў колькасьці мірных ахвяр расейскіх абстрэлаў украінскіх мірных гарадоў.

Апублікаваная справаздача ахоплівае інфармацыю з 1 сьнежня 2024 году да 1 траўня 2025 году.

За апошнія шэсьць месяцаў у выніку расейскіх абстрэлаў загінулі 968 цывільных асобаў, у тым ліку 42 дзяцей, яшчэ 4 807 чалавек атрымалі раненьні.

«Вайна ва Ўкраіне, якая ідзе ўжо чацьвёрты год, становіцца ўсё больш сьмяротнай для мірнага насельніцтва. Мы працягваем дакумэнтаваць мадэлі гвалту, якія супярэчаць абавязаньням паводле міжнароднага гуманітарнага права», — сказала кіраўніца місіі ААН па маніторынгу правоў чалавека ва Ўкраіне Даніэль Бэл.

Паводле місіі ААН, за апошнія шэсьць месяцаў расейцы пакаралі сьмерцю 35 палонных украінскіх вайскоўцаў. 117 з 119 украінцаў, у тым ліку два мэдыкі, якія вярнуліся з расейскага палону, паведамілі падрабязныя сьведчаньні аб катаваньнях і жорсткім абыходжаньні, уключна з моцным зьбіцьцём, выкарыстаньнем электрычнага току, нацкоўваньнем сабак, сэксуальным гвалтам, працяглым стаяньнем, знясільваючымі фізычнымі практыкаваньнямі і прыніжэньнем.

У справаздачы ААН адзначаецца, што задакумэнтавалі 18 выпадкаў сэксуальнага гвалту мужчын, жанчын і дзяўчат з боку расейскіх салдат, прадстаўнікоў сілавых і пэнітэнцыярных органаў. У акупаваных Расеяй населеных пунктах жанчыны і дзяўчаты знаходзіліся ў павышаных рызыках сэксуальнага гвалту.

У той жа час місія ААН адзначыла, што і расейскія вайскоўцы, якія ўтрымліваюцца ва ўкраінскім палоне, таксама расказвалі аб пакараньні сьмерцю з боку ўкраінскіх жаўнераў, але экспэрты зафіксавалі толькі адзін такі выпадак, яшчэ адзін пакуль высьвятляецца.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Воршы выпала з вакна і загінула 8-гадовае дзіця

Дзіця загінула, выпаўшы з вакна на сёмым паверсе.

«Паводле папярэдніх даных, бабуля наглядала за трыма непаўналетнімі дзецьмі. Трагедыя адбылася, калі жанчына выйшла на некалькі хвілінаў у суседні пакой, пакінуўшы дзіця аднаго», — паведаміў Сьледчы камітэт.

Пэнсіянэрка выклікала хуткую дапамогу, але ад атрыманых траўмаў хлопчык памёр у лякарні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Перамовы з ЗША, ядзерная зброя, палітвязьні. Чаму Лукашэнка так шмат апраўдваецца?

https://smarturl.click/ZXzej

Аляксандар Лукашэнка падчас выступу на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасьці выглядаў вельмі нэрвовым. Ён шмат апраўдваўся за разьмяшчэньне ядзернай зброі, за перамовы з дэлегацыяй ЗША, за вызваленьне Сяргея Ціханоўскага. І гэта служыць прыкметай ягонай вялікай няўпэўненасьці.

📌 Часам намаляваная Лукашэнкам карціна сьвету выглядала фантасмагарычнай, як плынь дзіўнай сьвядомасьці.

📌 Лукашэнка фактычна прызнае, што ідэя разьмяшчэньня ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі ня вельмі папулярная.

📌 Лукашэнка апраўдваўся за перамовы з амэрыканскай дэлегацыяй, спрабаваў патлумачыць іх сэнс.

📌 Ніколі раней ён не надаваў так шмат увагі пытаньню вызваленьня палітвязьняў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіеў рэагуе на паведамленьні аб скарачэньні паставак зброі з ЗША

Паводле Міністэрства абароны Ўкраіны, Кіеў не атрымліваў афіцыйных паведамленьняў «аб прыпыненьні або пераглядзе графікаў паставак узгодненай абароннай дапамогі». Кіеў запытаў тэлефонныя перамовы з ЗША.

«Крытычна важна забясьпечваць устойлівасьць, бесьперапыннасьць і прадказальнасьць у прадстаўленьні ўзгодненай абароннай дапамогі — асабліва ў сфэры ўмацаваньня супрацьпаветранай абароны», — гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны.


МЗС Украіны выклікала часовага паверанага ў справах ЗША ў Кіеве. Галоўнай тэмай абмеркаваньня была ваенная дапамога з Вашынгтону на тле працягу расейскай ваеннай агрэсіі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

☀️ Паўднёвая Эўропа пакутуе ад моцнай сьпёкі. У Беларусі 3 ліпеня — да +35

https://smarturl.click/e01zY

☀️ У Партугаліі, Гішпаніі, Францыі і Італіі паветра прагрэлася вышэй за 40 градусаў. У Гішпаніі месцамі было да +44°C.

🔥 У Грэцыі, Францыі і Турэччыне ўжо былі лясныя пажары.

👩‍⚕️ У Італіі мэдыкі адзначаюць рост выпадкаў цеплавых удараў і абязводжваньня, асабліва сярод пажылых і хворых.

⚠️ У Беларусі амаль штодня абвяшчаўся аранжавы ўзровень небясьпекі праз моцны вецер і дажджы. І чарговы — на 3 ліпеня, калі чакаецца да +35°.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка перакруціў словы адмысловага пасланца прэзыдэнта ЗША

Адмысловы пасланец ЗША Дональда Трампа па Украіне Кіт Келаг пракамэнтаваў заявы Лукашэнкі аб нядаўняй сустрэчы. Ён падкрэсьліў, што ягоныя словы былі вырваныя з кантэксту.

«Гэтая цытата вырваная з кантэксту. У маёй размове з Лукашэнкам мы абмяркоўвалі поўнае і безумоўнае спыненьне агню. Любое абмежаваньне паводзін Кіева залежала ад дзеяньняў Масквы ў адказ. Я ні разу не рабіў камэнтароў адносна вядзеньня Украінай вайны па-за межамі поўнага спыненьня агню», – напісаў Келаг у сацсетцы X, прыклаўшы спасылку на артыкул з загалоўкам «Келаг паабяцаў Лукашэнку «папрацаваць» над тым, каб ВСУ ня білі па РФ».


Раней Лукашэнка заявіў, што абмеркаваў з Келагам магчымасьць перамір'я. Паводле яго, ён агучыў пазыцыю Уладзіміра Пуціна, згодна зь якой перамірʼе магчымае пры ўмове спыненьня ўдараў Украіны па тэрыторыі Расеі.
Пры гэтым Лукашэнка зазначыў, што Келаг нібыта выказаў гатоўнасьць «папрацаваць у гэтым напрамку».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка памілаваў 16 чалавек

Памілаваньне прымеркаванае да Дня Незалежнасьці.

Сярод памілаваных ёсьць і палітвязьні, вынікае з паведамленьня.

▪️Яшчэ пра іх вядома, што гэта 8 жанчын і 8 мужчын.

▪️Трое зь іх — старэйшыя за 50 гадоў.

▪️Двое маюць хранічныя захворваньні, адзін — інвалід.

▪️Дзевяць асуджаных маюць непаўналетніх дзяцей.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латушка пра заявы Лукашэнкі: «Паталягічны хлус перасягнуў сам сябе»

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павел Латушка пракамэнтаваў апошнія выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, назваўшы яго «паталягічным хлусам, які перасягнуў самога сябе».

Аляксандар Лукашэнка 1 ліпеня заявіў, што ў 2020 годзе «спыніў правакацыю», падчас якой лідэраў апазыцыі (у тым ліку Сьвятлану Ціханоўскую) хацелі сабраць у адным доме ў цэнтры Менску і «спаліць».

Паводле Лукашэнкі, гэтую «правакацыю» арганізаваў Павал Латушка, каб стаць адзіным лідэрам апазыцыі.

Паводле Лукашэнкі, ён загадаў узяць дом пад ахову.

Павал Латушка, які ў 2020 годзе быў гендырэктарам Купалаўскага тэатру, у адказ заявіў, што адзіным будынкам, які тады ахоўваў КДБ, была адна з «рэзыдэнцый» Лукашэнкі, дзе ён «схаваўся і дрыжэў ад страху».

«Страх не адпускае дыктатара дагэтуль. Хоць мне ўяўляецца, тут не камэнтар гэтаму маналёгу дыктатара варта даваць, а дыягназ ставіць трэба», — напісаў Латушка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША прыпынілі пастаўкі некаторых тыпаў узбраеньняў Кіеву — CBS

Паводле Белага дому, прычына — скарачэньне ўласных арсэналаў і клопат пра нацыянальныя інтарэсы.

Паводле крыніц NBC News, гаворка ідзе пра ракеты для Patriot, снарады для гаўбіц, ракеты Hellfire і «паветра-паветра».

⏳ Паўза працягнецца да завяршэньня ацэнкі запасаў. Арсэналы ЗША зьменшыліся праз дапамогу Ўкраіне і апэрацыю супраць хусітаў і Ірану.

🚛 Кіеў настойліва просіць больш сыстэм супрацьпаветранай абароны ад расейскіх авіяўдараў. Трамп нядаўна паабяцаў разгледзець перадачу дадатковых Patriot, але адзначыў, што іх мала і яны патрэбныя самім ЗША і Ізраілю.

↘️ Паводле AP, доля дронаў, што прарываюцца праз СПА Ўкраіны, вырасла з 6% (лістапад 2024) да 16% (чэрвень 2025). Часам гэты паказьнік даходзіць да 50%.

Прычына — эвалюцыя расейскіх дронаў і вычарпанасьць рэсурсаў СПА.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень памяці Сержука Вітушкі

2 ліпеня 2012 году ў Вільні памёр Сяржук Вітушка, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, кіраўнік легендарнай менскай «Талакі» — аднаго зь першых моладзевых нацыянальна-дэмакратычных згуртаваньняў у часы СССР.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле пад спасылкай: https://smarturl.click/qB4pW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі затрымалі кіраўніка арганізацыі «Азэрбайджан-Урал» Шахіна Шыхлінскага

Як паведаміла Расейская служба Радыё Свабода, яго затрымалі разам з сынам Мутвалы, якога пазьней адпусьцілі. У чым падазраюць кіраўніка азэрбайджанскай дыяспары ў Екацерынбургу — невядома.

Адначасна ў Варонежы паліцыянты прыйшлі да ўраджэнца Азэрбайджану, бізнэсоўца Юсіфа Халілава, які валодае рэстаранам «Ярды Superbar» і імаверна зьяўляецца саўласьнікам мясцовага рынка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка пра перамовы з спэцпрадстаўніком Трампа і прычыны пераносы вучэньняў «Захад-2025»

https://smarturl.click/OL6ZA

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што супольныя з Расеяй вайсковыя вучэньні «Захад-2025» будуць праводзіцца «далей ад мяжы на сотні кілямэтраў», але рэгіён і месца іх правядзеньня дакладна не назваў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Барацьба зь незаконнай міграцыяй, падтрымка Ўкраіны і абарона. Данія абвясьціла прыярытэты старшынёўства ў ЭЗ

Міністэрства замежных спраў Даніі абнародавала праграму старшынёўства краіны ў Эўразьвязе.

Сярод задач, вызначаных краінай, — стварэньне больш моцнага і ўстойлівага ЭЗ, які бярэ на сябе большую адказнасьць за ўласную бясьпеку, умацаваньне ўнутранай бясьпекі і ўстойлівасьці Эўразьвязу, каб аб’яднаньне было лепш падрыхтаванае да барацьбы зь цяперашнімі і будучымі крызісамі, катастрофамі і іншымі пагрозамі бясьпецы.

Што яшчэ ў праграме? https://smarturl.click/JnxZx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На турніры ў Харватыі юныя ўкраінскія каратысты адмовіліся фатаграфавацца зь беларусам

У Порэчы праходзіў трэці этап Юнацкай лігі ў каратэ, у заключны дзень змагаліся атлеты, чый узрост не перавышае 14 гадоў. Украінскія каратысты Юрый Паўлюк і Мікіта Глушку здабылі адпаведна золата і бронзу. А срэбны мэдаль заваяваў беларус Даніла Пракапенка, які выступаў пад нэўтральным сьцягам праз санкцыі, накладзеныя на спартоўцаў Беларусі.

Пасьля цырымоніі ўзнагароджаньня абодва юныя ўкраіцы пакінулі п’едэстал, адмовіўшыся зрабіць сумесны здымак зь беларускім аднагодкам, піша sport.nv.ua.

Гэта бадай першы выпадак падобнага дэмаршу на юнацкім узроўні. Раней падаваць рукі або рабіць сумесныя здымкі беларусам і расейцам украінцы адмаўляліся на ўзроўні дарослых.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт Украіны паведаміў аб сынхранізацыі з Эўразьвязам санкцый супраць Беларусі з 2020 году

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў аб сынхранізацыі нацыянальных абмежаваньняў супраць прадпрыемстваў і фізычных асобаў Беларусі з санкцыямі, што ўводзіліся ў межах 9, 10, 11, 12, 13 і 14 пакетаў Эўразьвязу.

Як адзначаецца на сайце ўкраінскага прэзыдэнта, такі ж крок зрабілі і датычна Расеі і Ірану.

Усяго пад санкцыі трапілі 403 фізычныя і 188 юрыдычных асобаў.

«Таксама сынхранізавалі рашэньне, якое закранае асобаў, датычных да парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, і рашэньні, ухваленыя Эўразьвязам у 2011 і 2020–2025 гадах супраць асобаў, датычных да парушэньня правоў чалавека ў Ісламскай Рэспубліцы Іран, і вайсковай падтрымкі Расеі ў вайне супраць Украіны», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Голыя шмоны»: былыя зьняволеныя пра прыніжэньне жанчын у няволі

https://smarturl.click/aRDgY

Асабістыя вобшукі і агляды з распрананьнем дагала — яшчэ адзін прыніжальны від рэпрэсій супраць жанчын-палітвязьняў. Гэта адзначаюць праваабаронцы «Вясны» і былыя палітзьняволеныя, якія сутыкаліся з такім відам рэпрэсій у СІЗА, у судах і калёніях.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі зусім перасталі падрабляць беларускія рублі, а вось колькасьць фальшывых банкнотаў у 50 даляраў рэзка вырасла

У банках краіны зафіксавалі рэзкі рост фальшывых купюраў наміналам у $50, піша Onliner. Банкі ў першым квартале знайшлі 184 падробленыя грашовыя знакі, у тым ліку адну манэту. Фальшывак стала на 1,1% менш, пры гэтым падробленых купюраў у 50 даляраў стала ў 2,5 раза больш.

Амаль усе фальшыўкі — 170 купюраў — гэта даляры. Як і раней, часьцей за ўсё падрабляюць намінал $100, выяўлена 126 такіх банкнотаў (на 10% менш, чым годам раней). Да катэгорыі супэрпадробак адносіліся тры 100-даляравыя банкноты.

Яшчэ 43 фальшывыя купюры мелі намінал $50 (у першым квартале летась было «толькі» 17 такіх купюраў). Акрамя таго, была адна падробленая дваццатка.

Банкаўскія работнікі таксама знайшлі дзесяць падробак расейскіх рублёў, тры несапраўдныя банкноты эўра (дзьве наміналам 100 эўра і адну — 50 эўра) і фальшывую манэту ў 2 эўра. Беларускія рублі сярод фальшывак не сустракаліся.

Читать полностью…
Subscribe to a channel