radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Азэрбайджану адправілі двух расейскіх журналістаў пад арышт

Затрыманыя напярэдадні расейскія прадстаўнікі агенцтва «Sputnik Азэрбайджан» на наступны дзень апынуліся ў судзе. Выканаўчы дырэктар агенцтва Ігар Картавых і шэф-рэдактар Яўгеній Белавусаў адпраўленыя пад арышт на 4 месяцы. Інфармацыю пацьвердзіла азэрбайджанская служба Свабоды.

Абодвум расейцам выставілі афіцыйныя абвінавачваньні паводле артыкулаў «махлярства, учыненае з прычыненьнем шкоды ў буйным памеры», «незаконнае прадпрымальніцтва з атрыманьнем даходу ў буйным памеры, учыненае арганізаванай групай», «легалізацыя маёмасьці, атрыманай злачынным шляхам, учыненае ў буйным памеры» Крымінальнага кодэксу Азэрбайджану.

Крэмль назваў затрыманьне расейскіх журналістаў у Азэрбайджане «надзвычай эмацыйнай рэакцыяй». Такую фармулёўку ўжыў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў. Ён выказаў надзею на хуткае вызваленьне журналістаў.

Міністэрства ўнутраных спраў Азэрбайджану напярэдадні пачало расьсьледаваньне ў дачыненьні бакінскага аддзяленьня інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» (Sputnik-Азербайджан). У рэдакцыі правялі ператрусы. На такія захады ўлады Азэрбайджану пайшлі пасьля таго, як у расейскім Екацерынбургу сілавікі забілі братоў Зіядзіна і Гусэйна Сафаравых. Агулам у той дзень 27 чэрвеня расейскія сілавікі затрымалі больш за 50 азэрбайджанцаў.

Па словах Адалята Гасанава зь Міністэрства аховы здароўя Азэрбайджану, 55-гадовы Зіядзін Сафараў памёр ад траўматычнага шоку, выкліканага шматлікімі траўмамі. Сьмерць яго 60-гадовага брата, Гусэйна Сафарава наступіла ў выніку траўматычнага і постгемарагічнага шоку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Справа Бялюціна» — правакацыя КДБ, а ён сам працаваў на рэжым, — былы супрацоўнік ГУБАЗіКа

Ці маглі беларускія палітычныя эмігранты рыхтаваць напад на стратэгічны аб’ект у Беларусі ці гэта чарговая спэцапэрацыя беларускага КДБ?

Учора на тэлеканале АНТ выйшаў прапагандысцкі фільм «Спэцапэрацыя „Гарпун“», прысьвечаны затрыманаму ў пачатку траўня 2025 году апазыцыйнаму актывісты Паўлу Бялюціну. Паводле аўтараў стужкі палітычныя эмігранты, у тым ліку Бялюцін, рыхтавалі дронавыя атакі на Астравецкую АЭС.

Пракамэнтаваць гэты фільм Свабода папрасіла Станіслава Лупаносава, прадстаўніка аб’яднаньня былых сілавікоў ByPol, былога супрацоўніка ГУБАЗіКа: https://smarturl.click/kZ836

Скрыншот з прапагандысцкага фільму «Спэцапэрацыя „Гарпун“», які выйшаў на тэлеканале АНТ 30 чэрвеня 2025 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ААН пацьвердзілі расстрэл расейцамі палонных украінцаў і падлічылі лік ахвяр у выніку абстрэлаў Расеі

Упраўленьне вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека абнародавала новую справаздачу, у якой адзначаецца павелічэньне на 37 адсоткаў колькасьці мірных ахвяр расейскіх абстрэлаў украінскіх мірных гарадоў.

Апублікаваная справаздача ахоплівае інфармацыю з 1 сьнежня 2024 году да 1 траўня 2025 году.

За апошнія шэсьць месяцаў у выніку расейскіх абстрэлаў загінулі 968 цывільных асобаў, у тым ліку 42 дзяцей, яшчэ 4 807 чалавек атрымалі раненьні.

«Вайна ва Ўкраіне, якая ідзе ўжо чацьвёрты год, становіцца ўсё больш сьмяротнай для мірнага насельніцтва. Мы працягваем дакумэнтаваць мадэлі гвалту, якія супярэчаць абавязаньням паводле міжнароднага гуманітарнага права», — сказала кіраўніца місіі ААН па маніторынгу правоў чалавека ва Ўкраіне Даніэль Бэл.

Паводле місіі ААН, за апошнія шэсьць месяцаў расейцы пакаралі сьмерцю 35 палонных украінскіх вайскоўцаў. 117 з 119 украінцаў, у тым ліку два мэдыкі, якія вярнуліся з расейскага палону, паведамілі падрабязныя сьведчаньні аб катаваньнях і жорсткім абыходжаньні, уключна з моцным зьбіцьцём, выкарыстаньнем электрычнага току, нацкоўваньнем сабак, сэксуальным гвалтам, працяглым стаяньнем, знясільваючымі фізычнымі практыкаваньнямі і прыніжэньнем.

У справаздачы ААН адзначаецца, што задакумэнтавалі 18 выпадкаў сэксуальнага гвалту мужчын, жанчын і дзяўчат з боку расейскіх салдат, прадстаўнікоў сілавых і пэнітэнцыярных органаў. У акупаваных Расеяй населеных пунктах жанчыны і дзяўчаты знаходзіліся ў павышаных рызыках сэксуальнага гвалту.

У той жа час місія ААН адзначыла, што і расейскія вайскоўцы, якія ўтрымліваюцца ва ўкраінскім палоне, таксама расказвалі аб пакараньні сьмерцю з боку ўкраінскіх жаўнераў, але экспэрты зафіксавалі толькі адзін такі выпадак, яшчэ адзін пакуль высьвятляецца.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Воршы выпала з вакна і загінула 8-гадовае дзіця

Дзіця загінула, выпаўшы з вакна на сёмым паверсе.

«Паводле папярэдніх даных, бабуля наглядала за трыма непаўналетнімі дзецьмі. Трагедыя адбылася, калі жанчына выйшла на некалькі хвілінаў у суседні пакой, пакінуўшы дзіця аднаго», — паведаміў Сьледчы камітэт.

Пэнсіянэрка выклікала хуткую дапамогу, але ад атрыманых траўмаў хлопчык памёр у лякарні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бяз ровараў, самакатаў і сабак. У менскай міліцыі расказалі правілы допуску грамадзян на масавыя мерапрыемствы 3-6 ліпеня

У Менску з 3 па 6 ліпеня адбудзецца некалькі вялікіх мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасьці, якія будуць праходзіць ва ўзмоцненых захадах бясьпекі.

Начальнік упраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі сталічнай міліцыі Сяргей Гарохаў заклікаў грамадзян адмовіцца ад выкарыстаньня ўласнага транспарту і загадзя прыходзіць на мерапрыемствы, паколькі трапіць на сьвяточныя пляцоўкі можна будзе толькі праз кантрольна-прапускныя пункты (КПП), дзе іх будуць даглядаць і правяраць на наяўнасьць забароненых прадметаў.

Асноўныя мерапрыемствы адбудуцца каля Палацу спорту, Нацыянальнай бібліятэкі, а таксама каля стэлы «Менск – горад-герой».

Паводле Гарохава, у месцах усіх КПП будуць абсталяваныя месцы захоўваньня для рэчаў, якія забаронена праносіць на масавыя мерапрыемствы. Падрабязьней тут: https://smarturl.click/zdGOn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 7 ліпеня Польшча аднаўляе кантроль на межах зь Нямеччынай і Літвой

Пра гэта заявіў у заявіў у аўторак прэм'ер-міністар Дональд Туск.

Апазыцыя абвінаваціла ўрад Туска ў тым, што ён прыняў у краіну мноства нелегальных мігрантаў, дэпартаваных зь Нямеччыны.

«Мы лічым, што ўвядзеньне часовага кантролю неабходна, каб зьвесьці да мінімуму некантраляваную плынь мігрантаў праз польска-нямецкую мяжу», — заявіў Туск.


🇩🇪 Нямеччына яшчэ ў лютым паведаміла аб падаўжэньні часовага памежнага кантролю на паўгоду.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🎭 Гайдукевіч прывёз у Беларусь «амэрыканца», які аказаўся расейцам

https://smarturl.click/13jvD

Кіраўнік ЛДПБ Алег Гайдукевіч (на фота) пахваліўся, што ў Беларусь прыехала «дэлегацыя з ЗША», у складзе якой ёсьць «памочнік прэзыдэнта Трампа» і «адзін зь лідэраў Рэспубліканскай партыі ЗША».

Насамрэч, «вядомы Стыў Самарын» — гэта Ўладзіслаў Спэктараў, які нарадзіўся ў Самары і ў 1997 годзе пераехаў у ЗША.

Журналісты не знайшлі ніякіх пацьверджаньняў яго пасады ў адміністрацыі Трампа ці кіраўніцтве Рэспубліканскай партыі.

📺 З пачатку 2010-х гадоў ён часта зьяўляецца на беларускіх прапагандысцкіх рэсурсах.

У студзені 2025 году ён быў у Беларусі як «міжнародны назіральнік на выбарах».

🧑‍⚖️ У 2015 годзе яго судзілі ў Флорыдзе за дробны крадзеж.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эдвард Лукас: «літвінізм» выконвае тры важныя мэты Крамля

https://smarturl.click/B4dkM

На сайце Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі зьявіўся артыкул «Сакрэтная зброя: Гісторыя. Псэўдагістарычны „літвінізм“ сее разлад паміж Літвой і Беларусьсю».

Гэтыя рознагалосьсі, на думку аўтара, горш, чым абсурд. Ён піша, што паколькі Украіна змагаецца за выжываньне, усе ворагі Крамля павінны адкінуць свае рознагалосьсі і дапамагчы.

Аднак дадае, што літвінізм можа быць часткай крамлёўскага праекту па дэлегітымізацыі літоўскай дзяржаўнасьці.

ℹ️ Эдвард Лукас — аўтарытэтны брытанскі журналіст, палітычны аналітык і экспэрт па бясьпецы, спэцыялізуецца на пытаньнях Усходняй Эўропы, Расеі і постсавецкай прасторы. Напачатку стагодзьдзя ён узначальваў маскоўскае бюро The Economist, а потым быў старэйшым рэдактарам выданьня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🐻Упершыню амаль за стагодзьдзе Беларусь дазволіла паляванне на мядзведзяў і рысяў 🐆, якія верагодна мігруюць з Расеі

https://smarturl.click/ReRVp

📈 Чаму? Бо ў краіне ўжо больш за тысячу мядзьведзяў і амаль 2 тысячы рысяў.

🎯І пара рэгуляваць іх колькасьць, каб драпежнікі не выходзілі да людзей, лічаць заканадаўцы.

🚫 Можна ўпаляваць толькі 10% ад папуляцыі. Ёсць правілы і абмежаваньні для паляўнічых.

📍 Паляваць можна ў лясгасах пад Барысавам і на ўсходзе Віцебшчыны.

🇷🇺 У памежных зь Беларусьсю Пскоўскай і Смаленскай абласьцях Расеі — амаль пяць тысяч мядзьведзяў, і іх колькасць расьце на сотні штогод.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

670 населеных пунктаў без электрычнасьці. МНС папярэджвае, што сёньня можа быць горш

Ратавальнікі ліквідуюць наступствы непагадзі ў Беларусі. Напярэдадні быў моцны вецер, МНС кажа пра 100 паваленых дрэваў па ўсёй Беларусі, пашкоджаныя аўтамабілі і дахі будынкаў. У Віцебскай вобласьці дрэва звалілася на чыгуначныя шляхі. Ратавальнікі 16 разоў выяжджалі расьпілоўваць дрэвы ў Віцебскай вобласьці, 13 разоў – у Магілёўскай, 6 разоў – у Менскай. Ахвяраў няма.

Парушалася электразабесьпячэньне ў 670 населеных пунктах, інфармуе «Белэнэрга».

1 ліпеня чакаецца ўзмацненьне паўночна-заходняга ветру. Ратавальнікі папярэджваюць пра магчымасьць абрыву ліній сувязі і электраперадач, адключэньне электрычных падстанцый, электраэнэргіі, абвальваньне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў, падзеньне дрэваў.

Фота: МНС Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

2 трагедыі за адзін дзень. Дзіцё і пэнсіянэр загінулі пасьля падзеньняў у калодзежы

28 чэрвеня ў Астраўцы хлопчык 2019 году нараджэньня ўпаў у ліўневы калодзеж. Ратавальнікі дасталі яго яшчэ жывым, але пазьней дзіцё памерла ў шпіталі. Калодзеж ня быў агароджаны, а накрыўкі люкаў былі плястыкавымі і без замкоў.

У той жа дзень на Валожыншчыне ў аглядным калодзежы на сваім участку знайшлі мёртвым мужчыну 1946 году нараджэньня.

Падобныя здарэньні былі нядаўна ў Паставах і на Зэльвеншчыне. Там ад пазденьня ў калодзежы загінулі жанчыны 53 і 70 гадоў.

🔗Крыінца — Onlíner, фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇸🇾🇺🇸Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зьняў эканамічныя санкцыі з Сырыі.

Гэты крок павінен вывесьці Сірыю з ізаляцыі ў міжнароднай фінансавай сыстэме, спрыяць гандлю і прыцягнуць інвэстыцыі з суседніх краін і саміх ЗША, — заявіў намесьнік міністра фінансаў ЗША Брэд Сьміт,

Таксама скасаваны надзвычайны стан, які ўвёў Джордж Буш у 2004 годзе пасьля акупацыі Лібану Сырыяй і яе намераў распрацоўваць зброю масавага зьнішчэньня.

📷 У траўні Дональд Трамп сустрэўся з новым прэзыдэнтам Сырыі Ахмадам аль-Шараа (на фота).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 456-я гадавіна Люблінскай Уніі, народзіны Генрыха Глябовіча, дзень памяці Рыгора Клімовіча

🗓 456 гадоў тамку, 1 ліпеня 1569 году, польскія і літоўскія дэпутаты на агульным сойме ў Любліне заключылі Люблінскую унію паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім.

🗓 1904 — Генрых Глябовіч, беларускі ксёндз, прафэсар тэалёгіі ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя ў Вільні. 3 траўня 1941 году склаў акт адданьня Богу свайго жыцьця як ахвяру за ратаваньне веры ў моладзі. За душпастырскае служэньне на Беларусі быў расстраляны гестапа ў Барысаве.

🗓 2000 — Рыгор Клімовіч, вязень ГУЛАГу, адзін з кіраўнікоў Нарыльскага паўстаньня палітзьняволеных 1953 году, мэмуарыст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

🗓 Акрамя таго, сёньня 120 гадоў з дня нараджэньня Пятра Масальскага (1905) — беларускага паэта, перакладчыка з латыскай і расейскай моваў, вязьня ГУЛАГу.

Больш падзей 1 ліпеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/L32m3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Па АНТ паказалі прапагандысцкі фільм пра Паўла Бялюціна «Спэцапэрацыя «Гарпун»

Пасьля вечаровага выпуску навінаў на канале АНТ выйшаў фільм «Спэцапэрацыя «Гарпун», прысьвечаны затрыманаму і ўвезенаму ў пачатку траўня 2025 году ў Беларусь Паўлу Бялюціну. Аўтары сьцьвярджаюць, што замежныя ўрады плянуюць зьнішчэньне Беларусі як дзяржавы.

Пра Бялюціна расказваюць як пра пасьлядоўніка «тэрарыстычнай дзейнасьці» Мікалая Аўтуховіча. Сьцьвярджаюць, што пасьля затрыманьня Аўтуховіча ў 2020 годзе Бялюцін і Артур Папок зьбеглі за мяжу. Сьцьвярджаецца, што «беглыя», у тым ліку Павел Бялюцін, рыхтавалі дронавыя атакі на Астравецкую АЭС.

КДБ сьцьвярджае, што ў базу даносаў, здабытую «Кібэрпартызанамі», у жніўні 2023 году ўкаранілі фальшывы данос Паўла Бялюціна на Мікалая Аўтуховіча ад 2017 году. База нібыта асобным рэсурсам была наўмысна выстаўленая ў інтэрнэт. КДБ нібыта такім чынам «падсунула» яе «Кібэрпартызанам». І апэрацыя нібыта аказалася вельмі пасьпяховай, бо Бялюцін быў скампрамэтаваны як даносчык і агент, яму адмовілі ў статусе ўцекача ў Літве.

Пра дэталі яго перапраўкі ў Беларусь было сказана, што КДБ пакідае іх за дужкамі. Сьцьвярджалася, што апэрацыя КДБ адносна Бялюціна працягвалася 732 дні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Бывае, што падае непрытомная». У палітзьняволенай Валерыі Касьцюговай пагаршаецца стан здароўя

https://smarturl.click/ReRvx

Чатыры гады таму КДБ затрымала вядомую журналістку, паліталягіню Валерыю Касьцюгову.

Ужо амаль 3 гады Валерыю Касьцюгову ўтрымліваюць у жаночай калёніі №4 у Гомлі. Крыніца, дасьведчаная ў справах Валерыі Касьцюговай, паведамляе пра яе найперш тое, што ў яе пагаршаецца здароўе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На турніры ў Харватыі юныя ўкраінскія каратысты адмовіліся фатаграфавацца зь беларусам

У Порэчы праходзіў трэці этап Юнацкай лігі ў каратэ, у заключны дзень змагаліся атлеты, чый узрост не перавышае 14 гадоў. Украінскія каратысты Юрый Паўлюк і Мікіта Глушку здабылі адпаведна золата і бронзу. А срэбны мэдаль заваяваў беларус Даніла Пракапенка, які выступаў пад нэўтральным сьцягам праз санкцыі, накладзеныя на спартоўцаў Беларусі.

Пасьля цырымоніі ўзнагароджаньня абодва юныя ўкраіцы пакінулі п’едэстал, адмовіўшыся зрабіць сумесны здымак зь беларускім аднагодкам, піша sport.nv.ua.

Гэта бадай першы выпадак падобнага дэмаршу на юнацкім узроўні. Раней падаваць рукі або рабіць сумесныя здымкі беларусам і расейцам украінцы адмаўляліся на ўзроўні дарослых.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт Украіны паведаміў аб сынхранізацыі з Эўразьвязам санкцый супраць Беларусі з 2020 году

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў аб сынхранізацыі нацыянальных абмежаваньняў супраць прадпрыемстваў і фізычных асобаў Беларусі з санкцыямі, што ўводзіліся ў межах 9, 10, 11, 12, 13 і 14 пакетаў Эўразьвязу.

Як адзначаецца на сайце ўкраінскага прэзыдэнта, такі ж крок зрабілі і датычна Расеі і Ірану.

Усяго пад санкцыі трапілі 403 фізычныя і 188 юрыдычных асобаў.

«Таксама сынхранізавалі рашэньне, якое закранае асобаў, датычных да парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, і рашэньні, ухваленыя Эўразьвязам у 2011 і 2020–2025 гадах супраць асобаў, датычных да парушэньня правоў чалавека ў Ісламскай Рэспубліцы Іран, і вайсковай падтрымкі Расеі ў вайне супраць Украіны», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Голыя шмоны»: былыя зьняволеныя пра прыніжэньне жанчын у няволі

https://smarturl.click/aRDgY

Асабістыя вобшукі і агляды з распрананьнем дагала — яшчэ адзін прыніжальны від рэпрэсій супраць жанчын-палітвязьняў. Гэта адзначаюць праваабаронцы «Вясны» і былыя палітзьняволеныя, якія сутыкаліся з такім відам рэпрэсій у СІЗА, у судах і калёніях.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі зусім перасталі падрабляць беларускія рублі, а вось колькасьць фальшывых банкнотаў у 50 даляраў рэзка вырасла

У банках краіны зафіксавалі рэзкі рост фальшывых купюраў наміналам у $50, піша Onliner. Банкі ў першым квартале знайшлі 184 падробленыя грашовыя знакі, у тым ліку адну манэту. Фальшывак стала на 1,1% менш, пры гэтым падробленых купюраў у 50 даляраў стала ў 2,5 раза больш.

Амаль усе фальшыўкі — 170 купюраў — гэта даляры. Як і раней, часьцей за ўсё падрабляюць намінал $100, выяўлена 126 такіх банкнотаў (на 10% менш, чым годам раней). Да катэгорыі супэрпадробак адносіліся тры 100-даляравыя банкноты.

Яшчэ 43 фальшывыя купюры мелі намінал $50 (у першым квартале летась было «толькі» 17 такіх купюраў). Акрамя таго, была адна падробленая дваццатка.

Банкаўскія работнікі таксама знайшлі дзесяць падробак расейскіх рублёў, тры несапраўдныя банкноты эўра (дзьве наміналам 100 эўра і адну — 50 эўра) і фальшывую манэту ў 2 эўра. Беларускія рублі сярод фальшывак не сустракаліся.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея абмежавала пастаўкі вяршкоў зь Беларусі і паставіла на кантроль мяса

Размова пра прадукцыю Менскага малочнага заводу № 1 (на здымку). Рашэньне выдаў Расьсельгаснагляд. Забароненыя да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Расеі вяршкі высокатлустыя пастэрызаваныя замарожаныя з масавай доляй тлушчу 40%. Пра гэта расейскае ведамства напісала ў адмысловым лісьце.

Навіна адметная тым, што гэтую самую беларускую прадукцыю расейцы ўжо забаранялі да ўвозу 12 красавіка, але ўжо праз два дні дазволілі зноў, зьмяніўшы толькі статус прадукцыі з забароненай на прадукцыю, да якой выстаўляюцца «асобныя патрабаваньні».

Акрамя таго, расейцы загадалі праводзіць узмоцнены лябараторны кантроль прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў: мясе птушкі і курыных паўфабрыкатах ад «Смалявічы Бройлер», а таксама ў мясе ад Жлобінскага мясакамбінату.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇦🇿Азэрбайджан заявіў пра «зьверскае забойства» двух сваіх грамадзянаў у Расеі і рэзка раскрытыкаваў асабіста Пуціна

https://smarturl.click/lABqg

🔍 Прычынай сьмерці ў Расеі Зіядзіна і Гусэйна Сафаравых сталі шматлікія траўмы, — заявіў азэрбайджанскі судмэдэкспэрт.

🚨 Браты Сафаравы загінулі 27 чэрвеня ў Екацярынбургу падчас рэйду расейскіх сілавікоў. Паводле відавочцаў, тыя дзейнічалі надзвычай жорстка. Усяго затрымалі больш як 50 чалавек азэрбайджанскага паходжаньня.

👩‍⚕️ У дакумэнтах, выпісаных Расеяй, прычынай сьмерці называлася сардэчная недастатковасьць.

📺 Азэрбайджанскае дзяржТБ заявіла, што Расея ўспрымае іншыя народы як «другі гатунак» і нагадала, што «цяпер не 37-ы, а 2025-ы».

🛬 Праблемы ў двухбаковых адносінах Расеі і Азэрбайджану пачаліся пасьля крушэньня ў Казахстане ў сьнежні пасажырскага самалёта «Азэрбайджанскіх авіяліній», які выконваў рэйс з Баку ў Грозны. Загінулі 38 чалавек. Асноўнай вэрсіяй катастрофы называюць пашкоджаньне фюзэляжа зэнітнай ракетай у небе над Грозным.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскія дроны атакавалі завод за 1200 км ад мяжы

🔥 У расейскім Іжэўску дроны атакавалі завод «Купал», на якім вырабляюць ЗРК «Тор» і дроны «Шахед». Ёсьць загінулыя і параненыя. Аэрапорт прыпыняў працу.

▪️Жыхары Саратава і суседняга Энгельса таксама паведамлялі пра выбухі.

🛬 Праз пагрозу атакі дронаў не працавалі аэрапорты ў Саратаве, Казані, Ульянаўску і Ніжнякамску, а ў Крыме перакрывалі 🚧Керчанскі мост.

🎯У Данецку цэлямі дронаў былі вайсковы штаб і мэталюргічны завод. У Луганску — нафтабаза.

Працягваліся і ўдары расейскіх ракет і бесьпілётнікаў па Ўкраіне. У Днепрапятроўскай вобласьці ёсьць загінулыя і параненыя. У Запарожжы пашкоджана прадпрыемства і дамы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цела нелегальнага мігранта знойдзена на мяжы з Латвіяй

У пятніцу, 27 чэрвеня, у Верхнядзьвінскім раёне, непадалёк ад плоту з Латвіяй беларускія памежнікі знайшлі «труп бежанца афрыканскай зьнешнасьці».

Паводле памежнага камітэту, ад пачатку году гэта дзявяты выпадак гібелі на беларуска-латвійскім участку мяжы, а ад 2021 году на мяжы Беларусі з Эўразьвязам знайшлі 75 целаў.

У 2014 годзе праваабаронцы з арганізацыі Human Constanta прадставілі даклад «Бясьпечнага шляху няма» пра сьмерці мігрантаў на мяжы ЭЗ і Беларусі. Праваабаронцы адзначылі сярод асноўных афіцыйных прычын сьмерцяў мігрантаў — пераахалоджваньне, гібель у рэках, балотах і іншых цяжкадаступных месцах на мяжы, недахоп харчаваньня і вады.

Аднак у Human Constanta падкрэсьлілі, што адзінай крыніцай афіцыйнай інфармацыі аб загінуўшых і зьніклых мігрантах на тэрыторыі РБ зьяўляюцца тэлеграм-каналы і сайты Дзяржаўнага памежнага камітэту і Сьледчага камітэту.

Ад пачатку году латвійскія памежнікі прадухілілі больш за 5500 спробаў нелегальнага пераходу мяжы зь Беларусі.

Наплыў мігрантаў ва ўсходнія краіны Эўразьвязу пачаўся ў 2021 годзе, у ягонай арганізацыі Захад абвінавачвае ўлады Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я рыхтаваўся проста перажыць гэтыя 3000 дзён». Размова з былым палітвязьнем Сяргеем Шэлегам

https://smarturl.click/aRDvY

Шэлег стаў адным з 13 вызваленых разам з Сяргеем Ціханоўскім палітвязьняў. У размове з Свабодай ён расказвае, чаму лічыць сваю справу несправядлівай, як перажыў два гады за кратамі і якою бачыць будучыню Беларусі.

«Мяне судзілі за „фінансаваньне экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацыяў“, а я шмат гадоў апекаваўся ў Беларусі гуманітарнымі праграмамі дапамогі пацыентам з рэдкімі генэтычнымі захворваньнямі. Гэтая дапамога складала мільёны эўра».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Ціханоўскі набірае сабе каманду

Ён апублікаваў у ютуб-канале «Краіна для жыцьця» ролік, дзе паведаміў, што зьбірае прыхільнікаў. Сяргей Ціханоўскі кажа, што плянуе матываваць беларусаў замежжа і ў самой Беларусі «для змаганьня за дэмакратыю ў Беларусі», і дзеля гэтага езьдзіць з камандай па гарадах і краінах. Ён абяцае нанесьці найбліжэйшы «магутны ўдар па лукашызьме і яго прапагандзе прыкладна праз тры тыдні» і зьбірае на гэта данаты.

На фота: сустрэча зь беларусамі ў Вільні 28 чэрвеня

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На борце грэцкага танкера Vilamoura, які перавозіў расейскую нафту, адбыўся выбух каля берагоў Лібіі

Затапіла машыннае аддзяленьне, экіпаж не пацярпеў, нафта ня выцекла.

Прычына выбуху пакуль не вядомая.

Гэта ўжо як мінімум чацьвёрты падобны інцыдэнт з нафтавымі танкерамі, якія заходзілі ў расейскія парты.

🔹 Seacharm — канец студзеня, Турэччына 🇹🇷.
🔹 Grace Ferrum — 2 лютага, Лібія 🇱🇾.
🔹 Koala — 9 лютага, Расея 🇷🇺.
🔹 Seajewel — 14 лютага, Італія 🇮🇹.

🔗Крыніца — Bloomberg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кампанія, зьвязаная з кумам Пуціна, пастаўляе тавары з акупаваных тэрыторый Украіны на беларускія заводы — журналісты-расьсьледнікі

https://smarturl.click/p24yb

Журналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру выкрылі схему паставак тавараў з акупаваных Расеяй тэрыторый на ўсходзе Ўкраіны на беларускія прадпрыемствы.

Сярод пакупнікоў — гіганты беларускай прамысловасьці.

Грузы з акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь, пішуць журналісты, пастаўляе кампанія, якая яшчэ летась была афіляваная з былым украінскім палітыкам і алігархам Віктарам Медзьведчуком, вядомым як кум Пуціна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Піца, мядзьведзі і плацёжныя карткі. Што зьменіцца ў Беларусі з 1 ліпеня

https://smarturl.click/3QXdV

1 ліпеня для беларусаў зьменяцца розныя ўмовы крэдытаў, пэнсій, абслугоўваньня ў крамах і на пошце, а таксама шмат іншага. Свабода прадстаўляе адмысловую падборку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 30 чэрвеня на Радыё Свабода❤️

📌Ад канфармізму да «мяккае сілы». Як беларусам вызваліцца ад «русского мира»

📌«Бывае, што падае непрытомная». У палітзьняволенай Валерыі Касьцюговай пагаршаецца стан здароўя

📌Пры рэгістрацыі юрыдычных асобаў іх уласьнікаў будуць правяраць на пагрозу нацыянальнай бясьпецы

📌Сілавікі затрымалі лідэра гурту «Палац» Алега Хаменку

📌Лукашэнка прызначыў новага міністра прамысловасьці, а былога вярнуў на «Амкадор»

📌Што пагражае Ціханоўскаму? Фейгін — пра ўгоду з Трампам, першыя крокі Ціханоўскага і новыя вызваленьні

📌Дамаўляцца альбо ціснуць? Аб чым сьведчыць спрэчка Кавалеўскага зь Ціханоўскай пра стаўленьне Захаду да Лукашэнкі

📌Простая ратацыя ці выкрыцьцё змовы: чаму памянялі старшыню «Белай Русі»?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Паўночнай Карэі паказалі разьвітаньне Кім Чэн Ына з загінулымі на вайне супраць Украіны жаўнерамі

Цэнтральная тэлевізія КНДР паказала кіраўніка дзяржавы каля трунаў, накрытых дзяржаўным сьцягам, паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap.

Здымкі зробленыя ў час сумеснага культурнага мерапрыемства, арганізаванага Паўночнай Карэяй і Расеяй у Пхэньяне ў нядзелю. Гэта была вечарына, прысьвечаная першай гадавіне падпісаньня дамовы аб «ўсеаб’ёмным стратэгічным партнэрстве». Таксама ў матэрыяле паказалі нататнік з плямамі крыві, які, як мяркуецца, належыць паўночнакарэйскаму жаўнеру. Нататнік нібыта знайшлі на месцы бітвы ў Курскай вобласьці Расеі.

Дзяржаўныя СМІ Паўночнай Карэі таксама неаднаразова трансьлявалі выступ міністра культуры Расеі Вольгі Любімавай, якая была сярод прысутных на мерапрыемстве і выцірала сьлёзы, як і некалькі іншых гледачоў.

Рэпартаж на паўночнакарэйскай тэлевізіі паказалі пасьля таго, як Расея і КНДР назвалі апэрацыю ў Курскай вобласьці «пасьпяховай».

Читать полностью…
Subscribe to a channel