radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14477

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Ці пазнаеце рыфму? Тэстhttps://smarturl.click/67zGg

Тэст на падсьвядомую моўную памяць. Праверце, ці ў вашай галаве гучаць вершы, якія калісьці завучвалі ў школе або чулі іх, пакладзеныя на музыку, — выберыце правільную рыфму. Гуглем не карыстацца! ;-)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускую Вікіпэдыю афіцыйным правапісам пачалі цэнзураваць, закрываючы доступ да цэлых артыкулаўhttps://smarturl.click/qq2339

Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў вікіпэдыст Уладзіслаў Чаховіч.

З уліковага запісу пад назвай «Мінінфарм Беларусі» закрылі доступ да артыкулаў пра зьніклых апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі — Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага, а таксама пра асобаў, якіх могуць падазраваць у датычнасьці да гэтых зьнікненьняў: Дзьмітрыя Паўлічэнку, Уладзімера Навумава і Юрыя Сівакова.

Пад цэнзуру трапілі некалькі артыкулаў пра палітыку і сэксуальную арыентацыю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Менскім паўмаратоне памёр удзельнік. Што вядома?https://smarturl.click/AJVMDv

6 верасьня ў Менску на паўмаратоне памёр чалавек.

Як высьветлілі журналісты «Трыбуны», прааналізаваўшы стартавыя нумары, памёр 50-гадовы Аляксей Дашыневіч.

Паводле фінішнага пратаколу, ён «сышоў з трасы» паміж адзнакамі 12,1 і 14,6 км, што прыкладна адпавядае раёну Кастрычніцкай плошчы сталіцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва ініцыявала праверкі паходжаньня ўсяго транзытнага збожжа з Расеі і Беларусіhttps://smarturl.click/ZjbQwj

«Адзіная праверка павінна распаўсюджвацца на ўсе партыі збожжа з Расеі і Беларусі, незалежна ад іх прызначэньня.

Мы павінны зрабіць усё, каб інфраструктура нашай краіны не выкарыстоўвалася для транзыту скрадзенага ўкраінскага збожжа», — заявіў міністар сельскай гаспадаркі Літвы Кястуціс Мажэйка, перадае BNS.


Вільня прапануе суседзям з краін Балтыі таксама правяраць паходжаньне збожжа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памерла Натальля Адамовіч, дачка і захавальніца спадчыны пісьменьніка Алеся Адамовіча: https://smarturl.click/M52Ax3

Пра сьмерць Натальлі Адамовіч Свабодзе стала вядома ад яе былых калег.

Натальля Адамовіч нарадзілася у 1954 годзе ў сям’і пісьменьніка Алеся Адамовіча і філёлага Веры Адамовіч.

Натальля Адамовіч таксама была філёлягам, захавальніцай спадчыны і дасьледчыцай архіваў свайго бацькі Алеся Адамовіча, а таксама актыўна займалася выданьнем яго кніг і арганізацыяй выстаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выведка Ўкраіны: у Беларусі ёсьць падразьдзелы расейскай брыгады, што абслугоўвае комплексы «Арэшнік»: https://smarturl.click/QwGWV6

«Нас турбуе наданьне Беларусьсю дазволу на разьмяшчэньне на сваёй тэрыторыі рэтрансьлятараў радыёсыгналаў, якія нацэльваюць расейскія ўдарныя БПЛА тыпу Shahed на ўкраінскія цывільныя аб’екты і крытычную інфраструктуру. Таксама адзначаем разьмяшчэньне на тэрыторыі Беларусі падразьдзелаў 101 ракетнай брыгады Ўзброеных сіл Расеі, на ўзбраеньні якой знаходзіцца ракетны комплекс сярэдняй далёкасьці „Арэшнік“», — сказаў Алег Івашчанка ў інтэрвію агенцтву «Укрінформ».

Паводле яго, калі Беларусь не надавала дазволу на разьмяшчэньне расейскіх падразьдзелаў, то гэта можа «сьведчыць, што Менск ужо не кантралюе дзейнасьць Расеі на ўласнай тэрыторыі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новае ў справе Іны Кардаш: прызначылі судзьдзю і дату суда, сама яна застаецца пад вартай: https://smarturl.click/97EZRz

Беларуская журналістка Іна Кардаш, затрыманая ў Кіеве сёлета ў студзені паводле падазрэньня ў шпіянажы, будзе заставацца ў сьледчым ізалятары сама меней да 11 кастрычніка.

Першае пасяджэньне прызначылі на 21 верасьня. На ім, як чакаецца, будуць разглядаць абвінаваўчы акт — яго перадалі ў суд у канцы чэрвеня. Прызнаньне акту абгрунтаваным і адпаведным заканадаўству Ўкраіны адкрые шлях для разгляду справу па сутнасьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША аднаўляюць намаганьні па мірным урэгуляваньні вайны ва Ўкраіне, але экспэрты, апытаныя Свабодай, ня бачаць прарыву: https://smarturl.click/Og8Qxz

Адміністрацыя Дональда Трампа аднавіла свае дыпляматычныя намаганьні па спыненьні вайны Расеі ва Ўкраіне.

На выходных спэцыяльна ўпаўнаважаныя прэзыдэнта ЗША Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер накіраваліся ў Маскву і Кіеў у рамках спробы закласьці аснову для чарговага раўнду перамоваў. Але пасьля іх сустрэч з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным і прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім галоўнае пытаньне застаецца без адказу: ці зьмяніла Масква сваю пазыцыю дастаткова, каб зрабіць урэгуляваньне магчымым?

Пра гэта піша Алекс Раўфоглу для Цэнтральнай службы Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ультраправыя перамагаюць на выбарах у зямлі Саксонія-Ангальт на ўсходзе Нямеччыны. Застаецца пытаньне, ці змогуць яны стварыць урад

https://smarturl.click/0O5DBv

Ультраправая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» атрымлівае 44,4% галасоў на выбарах у зямлі Саксонія-Ангальт, паведамляе DW з спасылкай на неафіцыйныя папярэднія вынікі

Галоўным пытаньнем застаецца, ці зможа «Альтэрнатыва для Нямеччыны» сфармаваць цалкам свой зямельны ўрад. Паводле закону, для гэтага ёй трэба больш за палова месцаў у Ляндтагу — зямельным парлямэнце. Паміж партыямі, якія туды прайшлі, разьмяркоўваюцца месцы і за кошт тых партыяў, якія не пераадолелі 5-працэнтавы бар’ер.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

КДБ Беларусі і Міністэрства грамадзкай бясьпекі Віетнаму падпісалі плян «умацаваньня супрацоўніцтва»

https://smarturl.click/pqZy2G

«Плян умацаваньня супрацоўніцтва» на 2026-2027 гады падпісаны 5 верасьня ў Менску паміж беларускім КДБ і віетнамскім Міністэрствам грамадзкай бясьпекі. Гэта адбылося ў рамках трохдзённага візыту ў Беларусь намесьніка міністра грамадзкай бясьпекі Фам Тхе Тунга.

Віетнам, якім кіруе адзіная дазволеная партыя — камуністычная, супрацоўнічае з рэжымам Лукашэнкі ў пытаньні выдачы яго апанэнтаў. У лістападзе 2024 году з Віетнаму КДБ вывез былога байца палку Каліноўскага Васіля Верамейчыка. Пасьля яму прысудзілі 13 гадоў пазбаўленьня волі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

953 палітвязьні, 185 ў асабліва ўразьлівым становішчы, рэпрэсіі не слабеюць, — новая справаздача «Вясны»

https://smarturl.click/bjA6a1

Праваабарончы цэнтар «Вясна» апублікаваў справаздачу аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў жніўні. Гэтая сытуацыя па-ранейшаму ацэньваецца праваабаронцамі як крытычная.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Моўны тэст: школьная мова і шкалярскі жаргон

https://smarturl.click/K83L

Верасень. Ізноў школа: для каго ўспамін, а для каго і штодзённае жыцьцё. Ці ўсё ў школьным жыцьці мае беларускія назвы? Ці ёсьць беларускі вучнёўскі жаргон? Праходзім тэст, адзнака ў журнал!

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пабыць вартаўніком нацыянальнага парку або дзікім лісам. Падборка самых лясных гульняў

https://smarturl.click/pqZywX

У самоце сачыць за паркам у Ваёмінгу, пабываць у скандынаўскай казцы ці пабыць лясным стварэньнем, дом якога атакуюць робаты. Расказваем пра вельмі розныя гульні, дзе асноўнае месца дзеяньня — лес.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я не памерла разам зь ім». Ліна Цапава пра цела, каханьне, сэкс і жыцьцё пасьля сьмерці мужа

https://www.youtube.com/watch?v=jWaHI3dsA2A

Ліна Цапава – фотамастачка, мадэль і публічная асоба. У новым выпуску «Канапы» гаворым пра аголенае цела і беларускія табу, сэкс і адносіны, ню-фатаграфію, OnlyFans, знаёмствы ў Tinder і пра тое, чаму беларусам усё яшчэ няпроста адкрыта размаўляць пра інтымнае.

А яшчэ гэта вельмі асабістая размова пра Мікіту Мелказёрава, каханьне і жыцьцё пасьля вялікай страты. Ліна расказвае, што дапамагае ёй працягваць жыць і чаму чалавек пасьля сьмерці блізкага мае права зноў усьміхацца, працаваць і радавацца.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьезд палякаў Беларусі адкладзены, але Пачобут усё адно гаворыць пра вяртаньне

Зьезд плянаваўся на 13 верасьня, але адбудзецца пазьней.

Пра гэта журналіст і былы палітвязень Анджэй Пачобут напісаў у сваім фэйсбуку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 7 верасьня

• Офіс Ціханоўскай анансуе вызваленьне палітвязьняў. Вадзіцелям абяцаюць новыя штрафы. Навіны 7 верасьня

«Я не памерла разам зь ім». Ліна Цапава пра цела, каханьне, сэкс і жыцьцё пасьля сьмерці мужа

• У Літве абвясьцілі пагрозай нацыянальнай бясьпецы 22 беларусаў, якія працавалі ў тэхналягічнай сфэры

«То пракурор прыйдзе ў клясу, то міліцыянт». На што скардзяцца бацькі школьнікаў пасьля пачатку навучальнага году

Памерла Натальля Адамовіч, дачка і захавальніца спадчыны пісьменьніка Алеся Адамовіча

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асуджаны за генацыд і іншыя ваенныя злачынствы — але «герой» для дзяржаўнай прапаганды

Як беларускія прапагандысты перапісваюць гісторыю Ратка Младзіча і што замоўчваюць, ушаноўваючы яго пасьля сьмерці? Расказваем у кароткім відэа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вырашальная восень?» Офіс Ціханоўскай анансуе вызваленьне палітвязьняў. Вадзіцелям абяцаюць новыя штрафы. Навіны 7 верасьня

Расказваем пра падзеі 7 верасьня і тлумачым, што яны значаць.

1️⃣ Новы палітычны сэзон для беларускіх дэмакратычных сілаў можа стаць вырашальным, заявілі ў Офісе Ціханоўскай. Што гэта значыць?

2️⃣ Лукашэнка прыняў сьпікера так званай Палаты прадстаўнікоў, генэрал-маёра КДБ, і моцна хваліў. Ці ёсьць за што?

3️⃣ Як беларускія прапагандысты перапісваюць гісторыю Ратка Младзіча і што замоўчваюць, ушаноўваючы яго пасьля сьмерці?

https://youtu.be/oK-x6Fis6v4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Алесь Бяляцкі выступіў у Амстэрдаме зь лекцыяй пра свабоду і будучыню Беларусіhttps://smarturl.click/WGOmB9

Ён заклікаў даваць маладым лідэрам сеткі і навыкі, неабходныя для дзеяньняў ва ўсё больш складаных умовах», піша «Вясна».

«І нарэшце, мы павінны падтрымліваць Украіну, якая змагаецца за ўсіх нас, і падтрымліваць свабодную і сувэрэнную Беларусь — краіну ў сэрцы Эўропы, фактычна акупаваную Расеяй, якую выкарыстоўваюць супраць Украіны і Эўропы як гібрыдную зброю».

«Беларусы не жадаюць ні гэтай вайны, ні гэтага рэжыму. Яны выразна паказалі гэта ў 2020 годзе», — сказаў Бяляцкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

73-гадовага былога вайскоўца асудзілі ў палітычнай справе: https://smarturl.click/ZjbQny

Былога вайскоўца Канстанціна Кахноўскага, якому 73 гады, судзілі ў Горадзенскім абласным судзе. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці), а таксама ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці). Верагодна, Кахноўскаму прызначылі «хатнюю хімію», піша «Наша ніва».

Яго прозьвішча ўжо дадалі ў так званы сьпіс «экстрэмістаў», які вядзе МУС Беларусі, там пазначана, што ягоная судзімасьць не пагашаная.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зь Літвы выправадзілі 22 беларусаў, іх абвясьцілі пагрозай нацбяьпецы: https://smarturl.click/oqkORA

«Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі перадаў у Дэпартамэнт міграцыі заключэньні аб дзейнасьці 22 грамадзян Беларусі ў Літве — асобы, якія працавалі ў тэхналягічнай кампаніі, абвешчаныя пагрозай нацыянальнай бясьпецы Літвы. Іх дазволы на часовае пражываньне ў Літве анулявалі», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы.

Усім забаранілі вяртаньне ў Літву і ўезд у Шэнгенскую зону на пяць гадоў. Імаверна, маюцца на ўвазе літоўскія кампаніі UAB NTLab і UAB Kosminis Vytis, заснавальнікамі якіх быў грамадзянін Беларусі Дзьмітры Чарнякоўскі: ён кіраваў кампаніямі разам з сынам Мікалаем і дачкой Дар’яй.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«То пракурор прыйдзе ў клясу, то міліцыянт». На што скардзяцца бацькі школьнікаў пасьля пачатку навучальнага году: https://smarturl.click/gqDj6y

На сустрэчы зь міністрам адукацыі Андрэем Іванцом Лукашэнка застаўся незадаволены дрэннай фізычнай падрыхтоўкай дзяцей, харчаваньнем і рамонтам. А якія праблемы непакояць бацькоў школьнікаў?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 6 гадоў таму сілавікі затрымалі Марыю Калесьнікаву

7 верасьня 2020 году кіраўніцу штабу Віктара Бабарыкі на прэзыдэнцкіх выбарах Марыю Калесьнікаву схапілі сілавікі і назаўтра спрабавалі прымусова яе вывезьці ва Ўкраіну. Аднак Калесьнікава на мяжы парвала свой пашпарт, вылезла праз вакно з аўтамабіля і вярнулася на тэрыторыю Беларусі. Там яе адразу затрымалі. 6 верасьня 2021 году на закрытым працэсе яе асудзілі на 11 гадоў зьняволеньня. 13 сьнежня 2025 году яе вызвалілі і прымусова вывезьлі зь Беларусі.

Больш пра падзеі 7 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце тут: https://smarturl.click/QwGW13

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 6 верасьня

📌 Прадстаўнікі прэзыдэнта ЗША зрабілі першыя заявы пасьля перамоваў у Кіеве

📌 «Я не памерла разам зь ім». Ліна Цапава пра цела, каханьне, сэкс і жыцьцё пасьля сьмерці мужа

📌 953 палітвязьні, 185 ў асабліва ўразьлівым становішчы, рэпрэсіі не слабеюць, — новая справаздача «Вясны»

📌 Пабыць вартаўніком нацыянальнага парку або дзікім лісам. Падборка самых лясных гульняў

📌 У Беларусі чакаецца пахаладаньне

📌 Моўны тэст: школьная мова і шкалярскі жаргон

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фоатамастачка, мадэль Ліна Цапава пра сэкс, мову і жыцьцё пасьля сьмерці Мікіты Мелказёрава. Поўнае інтэрвію тут: https://www.youtube.com/watch?v=jWaHI3dsA2A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадстаўнікі прэзыдэнта ЗША прыбылі ў Кіеў

https://smarturl.click/1Bpbde

Пасланцы прэзыдэнта ЗША Стыў Ўіткаф і Джарэд Кушнер прыбылі ў Кіеў у рамках сустрэч, накіраваных на спыненьне вайны Расеі супраць Украіны.

Падрабязнасьці візыту пасланцоў Дональда Трампа пакуль невядомыя, але яны праводзяць перамовы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, які перад сустрэчай заявіў, што ўкраінскі бок «заўсёды быў і будзе канструктыўным, зацікаўленым у набліжэньні заканчэньня вайны».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі чакаецца пахаладаньне, а на паўднёвым захадзе небясьпечны моцны вецер

https://smarturl.click/0O5DM8

Тэмпэратура паветра ў Беларусі ўначы на 7 верасьня можа апусьціцца да 5 градусаў.

Раней Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях паведаміла, што сёньня, 6 верасьня, па паўднёвым захадзе Беларусі ў многіх раёнах чакаецца ўзмацненьне ветру парывамі 15-20 м/с. Такі вецер можа пашкодзіць лініі сувязі і электраперадач, парушыць электразабесьпячэньне, разбурыць слаба ўмацаваныя канструкцыі, дахі будынкаў, паламаць дрэвы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Абмеркавалі канкрэтныя пляны» на наступныя тыдні — Белы дом пра сустрэчу пасланцоў Трампа ў Крамлі

https://smarturl.click/5oL7R3

Прэс-сакратар Белага дому, камэнтуючы перамовы пасланцоў прэзыдэнта ЗША Стыва Ўіткафа і Джарэда Кушнера з расейскім кіраўніцтвам у Крамлі 5 верасьня, заявіў Радыё Свабода, што «бакі абмеркавалі канкрэтныя пляны наступных крокаў, якія будуць абвешчаныя ў найбліжэйшыя тыдні».

Як адзначылі ў Белым доме, пасланцы Дональда Трампа «зь нецярпеньнем чакаюць ня менш плённых сустрэч» ва Ўкраіне 6 верасьня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: пяць гадоў таму асудзілі Марыю Калесьнікаву і Максіма Знака

6 верасьня 2021 году ў Беларусі вынесьлі прысуд палітзьняволеным Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку. Былых удзельнікаў выбарчага штабу Віктара Бабарыкі і сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады судзілі разам за зачыненымі дзьвярыма. Вырак — 11 гадоў калёніі Калесьнікавай і 10 гадоў — Знаку. Судзьдзя — Сяргей Епіхаў.

Абодвух у сьнежні 2025 году вызвалілі з калёній і прымусова вывезьлі зь Беларусі.

Больш падзей у гісторыі Беларусі і сьвету 6 верасьня — пад спасылкай: https://smarturl.click/x851OJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Горадні адкрылі дзьве беларускамоўныя першыя клясы

https://smarturl.click/x8519m

Агулам па-беларуску будуць вучыцца 16 горадзенскіх першаклясьнікаў, што складае толькі 0,18% ад іх агульнай лічбы.

А як агулам у Беларусі?

Читать полностью…
Subscribe to a channel