radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Польскія мытнікі знайшлі ў багажы падарожніка біўні маманта

Такую знаходку зрабілі мытнікі на мяжы зь Беларусьсю на пераходзе ў Тэрэспалі. Біўні, праўдападобна, паходзяць з эпохі плейстацэну. Пра знаходку паведаміла Палата падатковай адміністрацыі ў Любліне.

Груз перавозіў грамадзянін Нямеччыны. У ягонай машыне былі восем фрагмэнтаў костак маманта, у тым ліку адзін даўжынёй 48,5 см. Мужчына растлумачыў, што атрымаў незвычайны падарунак ад сябра і хацеў прывезьці яго да сябе дадому.

Паводле зьвестак Польскага дзяржаўнага дасьледчага інстытуту, косткі ёсьць фрагмэнтамі біўня шарсьцістага маманта Mammuthus primigenius. Хутчэй за ўсё, яны паходзяць з плейстацэнавых адкладаў у Сыбіры. Ацэначны кошт выяўленых фрагмэнтаў біўня складае прыблізна 3,5 тысячы злотых (каля тысячы даляраў), аднак іх навуковая і адукацыйная каштоўнасьць неацэнная. Лёс дагістарычнай знаходкі вызначыць суд. А пакуль справай займаецца мытна-падатковая служба ў Белай Падляскай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аятала Хамэнэі запісаў відэа, у якім заявіў, што Іран перамог, а ў ЗША ацанілі сур'ёзнасьць удараў па Іране

🇮🇷 Пасьля перапынку вярхоўны лідэр Ірану Алі Хамэнэі абвясьціў пра перамогу над «сыянісцкім рэжымам» і адзначыў, што Іран даў «моцную аплявуху» Злучаным Штатам. Папярэдняе відэа зь ім выйшла тыдзень таму — 19 чэрвеня ў кепскай якасьці, што нарадзіла думкі аб тым, што паведамленьне запісвалася ў бункеры.

Хамэнэі заявіў, што Ізраіль «скалечаны і раздушаны ўдарамі Ісламскай рэспублікі». Амэрыканцаў аятала абвінаваціў у перабольшаньні той шкоды, якую авіяўдары прынесьлі іранскім ядзерным аб’ектам. Раней амэрыканскі прэзыдэнт Трамп заявіў, што ўдарам іранскія аб’екты былі «зьнішчаныя».

Успомніў Хамэнэі іншыя словы Трампа — патрабаваньні ад Тэгерану неадкладна здацца. На гэта аятала заявіў, што Іран ніколі ня здасца.

🇺🇸 Сакратар Пэнтагону Піт Гегсэт тым часам пракамэнтаваў інфармацыю пра тое, што Іран мог перавезьці свой узбагачаны ўран да ўдару ЗША ў бясьпечнае месца. Гегсэт сказаў, што, на яго думку, гэтага не адбылося. Ён ня мае ніякіх зьвестак ад выведкі, якія бы давалі падобную інфармацыю.

Ён дадаў, што ў друку «было шмат безадказных рэпартажаў», заснаваных на папярэдняй ацэнцы выведных даных, піша АР. Ён раскрытыкаваў «упярэджаны выцек інфармацыі ва ўпярэджаныя выданьні».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр вядомы беларускі рэжысёр і сцэнарыст Валер Рыбараў

Пайшоў з жыцьця заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, кінарэжысэр, сцэнарыст Валер Рыбараў. Пра ягоную сьмерць БелТА расказаў старшыня Беларускага саюзу кінематаграфістаў Яўген Арандарэвіч.

Вядомы беларускі кінарэжысэр памёр каля 21-й гадзіны 25 чэрвеня ва ўзросьце 85 гадоў у Менску пасьля працяглай хваробы. Ён не дажыў некалькіх гадзін да свайго дня нараджэньня.

Сярод творчай спадчыны Рыбарава такія фільмы як «Мяне завуць Арлекіна», «Прыкаваны», «Чужая вотчына».

Зьняты ў 1988 годзе фільм «Мяне завуць Арлекіна» стаў самым касавым беларускім фільмам за ўсю гісторыю кіно. За год пракату карціну паглядзелі 41,9 млн чалавек. У лютым Свабода расказвала гісторыю фільму і шукала сакрэт яго папулярнасьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Лічыў, што так дапамагу ўкраінцам». Кірыла Балахонаў расказвае, як змагаўся з расейскім нашэсьцем праз TikTok і Telegram

https://smarturl.click/zdG2p

Кірыла Балахонаў у 18 гадоў заахвочваў беларусаў далучацца да палку Каліноўскага праз TikTok і быў гатовы за гэта сесьці ў турму. Ён расказаў Свабодзе, як ставяцца ў зьняволеньні да маладых, пра мяшаныя пачуцьці ад вызваленьня і што ён хоча рабіць далей.

На фота: Кірыла Балахонаў у першы дзень пасьля вызваленьня

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне заявілі аб спыненьні наступу расейскіх войскаў на Сумшчыне, а ў Расеі – аб прасоўваньні на іншых лініях фронту

Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі завіў, што ўкраінскія войскі змаглі спыніць наступ расейскіх сіл у Сумскай вобласьці.

«Па выніках траўня-чэрвеня можна канстатаваць, што сёлетняя хваля спробаў «летняга наступу» ворага з тэрыторыі Расеі захлынаецца таксама, як і летась – спроба наступальных дзеяньняў праціўніка на Харкаўшчыне», – заявіў Аляксандар Сырскі.


У Расеі паведамілі аб прасоўваньні сваіх сіл на іншых лініях фронту — у Запароскай, Херсонскай і Данецкай абласьцях.

На фота: украінскі верталёт недалёка ад фронту ў Херсонскай вобласьці. Архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Сэрбіі заявілі аб папярэджаньні дзяржаўнага перавароту. Сярод затрыманых – палітыкі і колішнія вайскоўцы

У Сэрбіі затрымалі групу палітыкаў і колішніх вайскоўцаў паводле падазрэньняў у падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту.

Як паведаміла Балканская служба Радыё Свабода з спасылкай на сайт Міністэрства ўнутраных спраў Сэрбіі, сярод затрыманых шэсьць грамадзян, якія, паводле сьледзтва, плянавалі напады на чыноўнікаў і паліцэйскіх, захоп дзяржаўных памяшканьняў, радыё, тэлебачаньня і рэдакцый выданьняў.

Сэрбскія мэдыя падрыхтавалі супольнае расьсьледаваньне, зь якога вынікае, што затрыманыя плянавалі справакаваць натоўп пратэстуючых студэнтаў, якія мусілі стаць асноўнай сілай перавароту, а таксама абмяркоўвалі неабходнасьць парытэту паміж пратэстоўцамі розных поглядаў.

У Сэрбіі больш за паўгоду працягваюцца акцыі пратэстаў студэнтаў супраць карупцыі і палітыкі ўладаў.

На фота: адзін з затрыманых Новіца Анціч (зьлева)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Швед расказаў, хто займаецца карупцыяй і колькі зваротаў атрымала «камісія па вяртаньні»

Генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед заявіў, што «камісія па вяртаньні», створаная ў 2023 годзе, атрымала каля 300 зваротаў ад грамадзян Беларусі, якія выехалі пасьля 2020 году з краіны і хочуць вярнуцца.

«Сёлета лік зваротаў, якія атрымалі, павялічыўся ўдвая. Тыя грамадзяне, якія напісаў у камісію, паведамілі аб жаданьні прыехаць на радзіму, прывезьці сюды дзяцей, гатоўнасьці жыць і працаваць на карысьць краіны, дапамагаць блізкім сваякам, многія зь якіх дасягнулі пэнсійнага ўзросту», – сказаў Андрэй Швед у інтэрвію дзяржаўнаму выданьню «Беларусь сегодня».


Расказваючы аб выніках барацьбы з карупцыяй, генэральны пракурор адзначыў: галоўнае, што ўдалося зрабіць – не дапусьціць «сыстэмнага пранікненьня крыміналу ў дзяржаўны апарат.

У той жа час, паводле яго, практычна кожны пяты карупцыянэр зь ліку асуджаных – гэта кіраўнік, які сам павінен быў займацца прафіляктыкай злоўжываньняў.

На фота: Андрэй Швед, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦРУ: Ірану спатрэбіцца некалькі гадоў для аднаўленьня сваёй ядзернай праграмы пасьля ўдараў ЗША

https://smarturl.click/kZ86o

Дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф 25 чэрвеня заявіў, што ўдары па Іране нанесьлі сур’ёзную шкоду ядзернай праграме Ірану.

Новыя дадзеныя з дакладных крыніц сьведчаць, што некалькі ключавых ядзерных аб’ектаў Ірану зьнішчаны, гаворыцца ў заяве. Іх аднаўленьне заняло б гады.

Рэткліф падкрэсьліў, што гэтыя зьвесткі сабрала выведка з правераных і надзейных крыніц.

Раней у апублікаваных з выцеку сакрэтных зьвестках адзначалася, што ў часе амэрыканскіх удараў ядзерная праграма Ірану пацярпела несур'ёзна.

Фота ілюстрацыйнае.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна і Рада Эўропы падпісалі дамову аб стварэньні спэцыяльнага трыбуналу

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і генэральны сакратар Рады Эўропы Ален Бэрсэ 25 чэрвеня падпісалі дамову аб стварэньні спэцыяльнага трыбуналу для расьсьледаваньня злачынства агрэсіі супраць Украіны.

«Упершыню ствараецца спэцыяльны міжнародны трыбунал для разгляду злачынстваў агрэсіі. Гэты трыбунал, створаны ў рамках Рады Эўропы, прыцягне да адказнасьці тых, хто выкарыстаў сілу і парушыў Статут ААН», – заявіў Ален Бэрсэ.


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі назваў стварэньне спэцтрыбуналу «сапраўды важным крокам».

«Кожны злачынец павінен ведаць, што будзе справядлівасьць, і гэта датычыць і Расеі. Зараз мы сур’ёзна ўзмацняем юрыдычную вайну», – сказаў Уладзімір Зяленскі.


На фота: прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і генэральны сакратар Рады Эўропы Ален Бэрсэ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаваньняў, 80-годзьдзе ААН, народзіны Антона Адамовіча

🗓 У сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаваньняў. 26 чэрвеня як Дзень у падтрымку ахвяраў катаваньняў быў устаноўлены Генэральнай Асамблеяй ААН. Менавіта 26 чэрвеня ў 1987 годзе ўвайшла ў дзеяньне Канвэнцыя супраць катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных і зьневажальных для годнасьці чалавека відаў абыходжаньня і пакараньня.

❤️ 26 чэрвеня 1909 году нарадзіўся Антон Адамовіч, літаратуразнаўца, гісторык, празаік, адзін з кіраўнікоў радыёстанцыі «Свабода», намесьнік старшыні Рады БНР.

🇺🇳 У гэты ж дзень у 1945 годзе прадстаўнікі 50 дзяржаў-заснавальніц падпісалі Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Сярод іх была і БССР.

Больш падзей гэтага дня чытайце ў адмысловай падборцы: https://smarturl.click/MG4J2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сейм Літвы прыняў папраўкі аб нацыянальных санкцыях супраць Беларусі і РФ

Сейм Літвы прыняў папраўкі аб нацыянальных санкцыях супраць Беларусі і Расеі, паведамляе партал навін Delfi. За зьмены прагаласавалі 93 дэпутаты, два ўстрымаліся.

16 чэрвеня літоўскія парлямэнтары ўхвалілі ў першым чытаньні папраўкі да закону, прапанаваныя ў якасьці свайго кшталту страхоўкі на выпадак непадаўжэньня санкцый на ўзроўні Эўразьвязу.

Паведамлялася, што папраўкі, прапанаваныя Міністэрствам замежных спраў Літвы, прадугледжваюць магчымасьць для ўраду складаць сьпісы асоб і кампаній, якія падпадаюць пад санкцыі, замарожваць іх актывы або прымяняць сэктаральныя абмежаваньні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка ўстанавіў адзіныя тарыфы на рэгістрацыю нерухомасьці. Што яшчэ зьмянілася?

Адзіныя тарыфы на паслугі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасьці ўстанавіў 25 чэрвеня ўказам № 245 Аляксандар Лукашэнка, паведамляе яго прэсавая служба. Адзіныя тарыфы ўстанаўліваюцца «незалежна ад таго, аказваюцца паслугі грамадзянам у агенцтвах па дзяржаўнай рэгістрацыі альбо натарыюсамі», адзначаецца ў паведамленьні.

Беларусы, што жывуць за мяжой і ня могуць вярнуцца на радзіму, баючыся палітычных рэпрэсій, фактычна пазбаўленыя правоў на зьдзелкі зь нерухомай маёмасьцю. Згодна з указам Лукашэнкі № 278 ад 4 верасьня 2023 году, для іх уведзеныя абмежаваньні на ажыцьцяўленьне зьдзелак зь нерухомасьцю і транспартнымі сродкамі (купля-продаж, заклад ды інш.).

🗃 Даверанасьць на такія зьдзелкі можна аформіць толькі на тэрыторыі Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Бяз права на інтымнасьць». У Вільні абмеркавалі становішча беларускіх жанчын у няволі

25 чэрвеня ў Вільні прайшла канфэрэнцыя «Жанчыны ў зьняволеньні. Нябачны боль пэнітэнцыярнай сыстэмы Беларусі». Чарговую дыскусію аб крызісным становішчы зьняволеных жанчын у беларускіх вязьніцах зладзіла ўстанова «Лекары за праўду і справядлівасьць» у межах праграмы «У турмы не жаночае аблічча».

Ініцыятыва аб’ядноўвае адмыслоўцаў, што мусілі зьехаць зь Беларусі паводле палітычных прычын. Некаторыя аўтары артыкулаў, якія сабраныя ў асобным зборніку да канфэрэнцыі, працягваюць знаходзіцца і нават працуюць у Беларусі, але хаваюць свае прозьвішчы.

📑 Падрабязьней пра канфэрэнцыю, абмеркаваньні і вынікі — у нашым тэксьце: https://smarturl.click/5ZWkD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стрыжак: Калі прагноз Ціханоўскага спраўдзіцца, спатрэбіцца як найменей 1 мільён эўра на разавыя выплаты палітвязьням

Кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак адказаў на пытаньне, ці ўяўляе ён памер дапамогі, якая спатрэбіцца палітвязьням, калі спраўдзіцца прагноз былога палітвязьня Сяргея Ціханоўскага пра хуткае вызваленьне ўсіх палітвязьняў, і калі ўсе яны будуць такім жа чынам выкінутыя з краіны.

Калі выкарыстаць простую матэматыку, то 1000 чалавек памножыць на 1000 — гэта мільён эўра. І гэта той рэсурс, які трэба будзе проста знайсьці. Гэта будзе дастаткова вялікім выклікам для нас. Тут у чым сытуацыя? Чым больш яскравае і аднамомантнае вялікае здарэньне, тым больш увагі яно да сябе працягвае…

Я думаю, што калі адбудзецца вось такое разавае вызваленьне, і людзей дэпартуюць прымусова, і яны будуць знаходзіцца на тэрыторыях сумежных краінаў, то тады гэта будзе ня толькі нашая задача, гэта будзе задача яшчэ і сумежных краінаў, як зрабіць так, каб гэтыя людзі захавалі сваю стабільнасьць і маглі неяк адаптавацца да жыцьця. Бо гэтыя людзі больш нікуды не паедуць, іх жа назад у Беларусь не вышлюць, яны застануцца ў гэтых краінах і будуць якімсьці чынам адаптавацца і будаваць сваё новае жыцьцё.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску пачалі будаваць тры новыя станцыі мэтрапалітэну

Гаворка ідзе пра Зялёналускую галіну мэтро, што ідзе ад плошчы Бангалор да Юбілейнай плошчы. На падрыхтаванай пляцоўцы пачне рабіць тунэлі мэханізаваны комплекс «Алеся». Трэцюю лінію мэтро падоўжаць на 6 км, паведаміла дзяржаўнае агенцтва «Менск-Навіны».

У выніку зьявяцца тры новыя станцыі — «Парк Дружбы народаў», «Камароўская» і «Пярэспа». Будаўнікі плянуюць наладзіць працу ў тры зьмены. Зараз ідуць перамовы з будаўнічымі трэстамі наконт паэтапнага будаўніцтва ўсіх станцый.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Стабільна кепска». Беларускі Хэльсынскі камітэт зрабіў справаздачу пра катаваньні ў Беларусі

https://smarturl.click/p24p6

БХК прадставіў ацэнку стану права на свабоду ад катаваньняў у 2024 годзе. У параўнаньні з 2023-м годам сытуацыя пагоршылася ў прафіляктыцы катаваньняў і абыходжаньні зь мігрантамі. Ёсьць сфэры, дзе становішча не зьмянілася, і ніводнай — дзе стала б лепш.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці афіцыйны Менск пачынае выходзіць з палітычнай ізаляцыі з дапамогай ЗША?

Як адсправаздачыцца Лукашэнка перад Пуціным пра сустрэчу са спэцпасланьнікам прэзыдэнта ЗША Келагам? Якія практычная мэты эўразійскага форума і саміта ў Менску? Што зьменіць для эўрапейскага рэгіёну павелічэньне выдаткаў на абарону да 5%, ухваленае на саміце NATO?

Пра гэта гаворым а 16-й гадзіне менскага часу ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды» з кіраўніком Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім.

📹 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=zgFbsALT6H4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча выйшла з канвэнцыі аб забароне супрацьпяхотных мінаў

https://smarturl.click/zdG2E

Сэйм Польшчы ўхваліў закон аб дэнансацыі Атаўскай канвэнцыі аб забароне выкарыстаньня супрацьпяхотных мінаў.

Як паведаміла выданьне rmf24.pl, дэнансацыю канвэнцыі падтрымалі 413 дэпутатаў, 15 прагаласавалі супраць і тры — устрымаліся.

Атаўская канвэнцыя была падпісаная ў 1997 і набыла моц у 1999 годзе. Амаль тры дзясяткі краін не далучыліся да яе, у тым ліку некаторыя асноўныя цяперашнія і ранейшыя вытворцы і карыстальнікі наземных мінаў, такія як ЗША, Кітай, Індыя, Пакістан, Паўднёвая Карэя і Расея.

На фота: Сэйм Польшчы, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«За веру, цара і трыадзіную Русь!» Слонімская брыгада выкарыстоўвае імпэрскія сьцягі, у тым ліку для навучаньня дзяцей

https://smarturl.click/7v3Ml

У Слоніме, дзе месьціцца адна з буйных беларускіх вайсковых частак, поруч з афіцыйнымі сьцягамі ўсё часьцей бачныя сьцягі з расейскімі імпэрскімі лёзунгамі і рэлігійнымі выявамі, вядомымі па вайне ва Ўкраіне. Такая сымболіка зьяўляецца як на тэхніцы, так і падчас акцыяў з удзелам школьнікаў. Свабода разьбіралася, хто за гэтым стаіць.

На фота: адзначэньне выхаванцамі «Грэнады» дню мотастралковых войскаў у Слоніме пры ўдзеле вайскоўцаў з 11 брыгады. Школьнікі трымаюць чорна-жоўта-белы сьцяг Расейскай Імпэрыі. 16 верасьня 2023 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хрэнін ініцыяваў аднаўленьне вайсковых вучэньняў у рамках ШАС

https://smarturl.click/E1AmL

Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін ініцыяваў аднаўленьне вайсковых вучэньняў «Мірная місія» у рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

«Важным уяўляецца аднаўленьне правядзеньня вучэньняў „Мірная місія“, скіраваных на разьвіцьцё вайсковага складніку арганізацыі і павышэньне абароннага патэнцыялу яе дзяржаваў-чальцоў. Пры гэтым магчыма зьмена ягонага фармату і пераліку задачаў, якія адпрацоўваюць падразьдзелы», — сказаў ён.


Свабода сабрала інфармацыю, калі і дзе такія вучэньні праводзілі і што на іх адпрацоўвалі.

На фота: Віктар Хрэнін на нарадзе кіраўнікоў абаронных ведамстваў ШАС у Кітаі, 26 чэрвеня 2025 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ядзерная зброя — гарантыя ці пагроза? Іранскі ўрок для Беларусі

https://smarturl.click/Y3xdM

Ваенныя дзеяньні Ізраілю і ЗША супраць Ірану абвастрылі тэму ядзернай зброі як гарантыі бясьпекі дзяржавы.

Пытаньне вельмі актуальнае для Беларусі, якая ці то ўжо мае расейскую тактычную ядзерную зброю, ці толькі яшчэ плянуецца яе завезьці. У сьвятле цяперашняй блізкаўсходняй вайны яно бачыцца трохі па-іншаму.

Валер Карбалевіч прааналізаваў сытуацыю.

На фота: беларуская дэлегацыя на чале з камандуючым Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі СПА Беларусі генэрал-маёрам Андрэем Лук’яновічам зь візытам у Іране. 7 жніўня 2024

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь у рэйтынгу свабоды слова апярэджвае толькі Нікарагуа і Паўночную Карэю – праваабарончая арганізацыя Article 19

Беларусь па ўзроўні свабоды слова займае 159 месца ў сьвеце сярод 161 краіны, у якіх ацэньваўся гэты паказьнік.

Як паведаміла выданьне Позірк з спасылкай на штогадовую справаздачу праваабарончай арганізацыі Article 19, Расея займае 151-е месца.

Сярод суседзяў Беларусі найлепшая пазыцыя ў Латвіі – 9 месца. Літва заняла 17 месца, Польшча – 29, Украіна – 103.

Найлепш з свабодай слова, паводле праваабаронцаў, у Даніі, Швайцарыі і Швэцыі, а з постсавецкіх краін – у Эстоніі (4-е месца).

Летась у гэтым рэйтынгу Беларусь займала 158 месца і апярэдзіла, апроч Нікарагуа і Паўночнай Карэі, яшчэ і Эрытрэю.

Фота ілюстрацыйнае.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Кібэрпартызаны» абнародавалі новыя дэталі зьнікненьня Анжалікі Мельнікавай. Яна магла сустракацца і зь іншымі агентамі

Беларуская ініцыятыва «Кібэрпартызаны» апублікавала новыя зьвесткі, зьвязаныя з зьнікненьнем сьпікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай.

«Мы высьветлілі, што яна неаднаразова сустракалася з супрацоўнікам контрвыведкі КДБ Беларусі Аляксеем Лабеевым, у тым ліку на Шры-Лянцы. [...] У гэтых паездках яго часам суправаджалі іншыя супрацоўнікі, якія працуюць на КДБ», – адзначаецца ў паведамленьні суполкі.


У прыватнасьці, у студзені 2024 году на Шры-Лянку прыбыў таксама агент КДБ з пашпартам прыкрыцьця на несапраўдныя зьвесткі. «Кібэрпартызаны» таксама не раскрылі яго імя і ўмоўна назвалі «Васілём». Апроч таго, у адзін час з Лабеевым зь Беларусі на Шры-Лянку прыбыў колішні сьледчы Андрэй Андрэеў з жонкай Ірынай Андрэевай (Мацура), у мінулым супрацоўніцай Барысаўскага раённага ўпраўленьня ўнутраных спраў.

На фота: Анжаліка Мельнікава, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латвія да канца году падоўжыла ўзмоцнены рэжым аховы на мяжы зь Беларусьсю. Зьявілася новая падстава

Узмоцнены рэжым аховы на мяжы зь Беларусьсю будзе дзейнічаць да 31 сьнежня з магчымым далейшым прадоўжаньнем у 2026 годзе.

Такое рашэньне ўхвалілі «для забесьпячэньня непарушнасьці дзяржаўнай мяжы і перадухіленьня пагроз дзяржаве, паколькі на латвійска-беларускай дзяржаўнай мяжы ўсё яшчэ выяўляецца непрапарцыйна вялікая колькасьць спроб незаконнага перасячэньня мяжы».

«Вайну супраць Украіны, распачатую Расеяй і якую адкрыта падтрымала Беларусь, таксама варта ацэньваць як дадатковы фактар ​​рызыкі і магчымую матывацыю для Беларусі працягваць намаганьні па дэстабілізацыі сытуацыі на дзяржаўнай мяжы з Латвіяй. Таксама значны ўплыў пры ацэнцы рызыку для бясьпекі дзяржаўнай мяжы маюць паведамленьні ў беларускіх СМІ аб магчымым запрашэньні 150 000 пакістанцаў для скарачэньня дэфіцыту працоўнай сілы ў краіне», – адзначаецца ва ўрадавым паведамленьні.


На фота: агароджа на мяжы зь Беларусьсю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 25 чэрвеня на Радыё Свабода❤️

📌Журналіст Радыё Свабода Ігар Лосік ужо пяць гадоў за кратамі

📌«Апошні з магіканаў». Якім быў Радзім Гарэцкі

📌Замах на забойства. Беларусу, які кінуў дзіця на падлогу ў аэрапорце «Шарамецьева», выставілі абвінавачаньне

📌Чаго чакаць ад другога прышэсьця Ціханоўскага?

📌Стрыжак: Калі прагноз Ціханоўскага спраўдзіцца, спатрэбіцца як найменей 1 мільён эўра на разавыя выплаты палітвязьням

📌На саміце NATO ухвалілі павелічэньне выдаткаў на абарону да 5% цягам 10 гадоў

📌Трамп і Зяленскі сустрэліся ў Гаазе. Зяленскі выказаў задаволенасьць вынікамі размовы

📌«Бяз права на інтымнасьць». У Вільні абмеркавалі становішча беларускіх жанчын у няволі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Армэніі затрымалі 14 чалавек у справе аб спробе захопу ўлады

Сярод іх — вядомы крытыкай урадцу арцыбіскуп Армянскай апостальскай царквы Баграт (Галстанян). Праведзена больш за 90 ператрусаў.

Прэм’ер-міністар Нікол Пашыньян заявіў, што сілавыя структуры сарвалі пераварот, арганізаваны «крымінальным алігархічным духавенствам». З самай раніцы сілавыя структуры праводзілі ператрусы ў дамах членаў і прыхільнікаў руху «Сьвяшчэнная барацьба».

Акрамя лідэра арганізацыі, арцыбіскупа Баграта (на фота), у Сьледчы камітэт дастаўлены дэпутат ад апазыцыйнага блёку «Армэнія» Артур Саркісьян, член Вярхоўнага органу найстарэйшай у краіне партыі «Дашнакцуцюн» Ігар Саркісьян, былы дэпутат парлямэнту непрызнанага Нагорнага Карабаху Давід Галсцьян. Каля будынку СК сабраліся прыхільнікі затрыманых, туды былі сьцягнутыя ўнутраныя войскі.

Дэпутат парлямэнту ад блёку «Армэнія» Элінар Варданьян заявіла, што лічыць ператрусы і затрыманьні палітычным перасьледам пад надуманай падставай, перадае RFI.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Іране прызналі сур’ёзныя пашкоджаньні ядзерных аб’ектаў пасьля атак Ізраілю і ЗША

Пра гэта заявіў прадстаўнік міністэрства ўнутраных спраў Ірану Эсмаіл Багаі ў камэнтары тэлеканалу «Аль-Джазіра». Ён сказаў, што сур’ёзныя пашкоджаньні аб’екты атрымалі таму, што зазналі шэрагу ўдараў ад ізраільскай і амэрыканскай авіяцыі.

Раней Ізраільская камісія ў атамнай энэргетыцы прызнала, што ўдары па іранскіх аб’ектах «на доўгія гады адкінулі здольнасьць Ірану распрацоўваць ядзерную зброю».

Аднак, паводле зьвестак The New York Times, амэрыканская выведка прыйшла да высновы, што ўдары ЗША па трох іранскіх ядзерных аб’ектах адкінулі прагрэс Ірану ў распрацоўцы ядзернай зброі не на гады, а толькі на некалькі месяцаў, і зьнішчылі толькі невялікую частку ядзерных матэрыялаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каардынацыйная рада прагаласавала за стварэньне беларускіх падразьдзелаў у войсках замежных краін

Прапанову ініцыявала камісія КР у нацыянальнай і рэгіянальнай бясьпецы.

У падтрымку прапановы выказаліся 36 сяброў КР, супраць — 5, устрымаліся — 3. Яшчэ 33 ня ўдзельнічалі ў галасаваньні.

28 траўня Аб’яднаны пераходны кабінэт (АПК) паведамляў аб правядзеньні праз плятформу «Свае» апытаньня, ініцыяванага шэрагам парамілітарных структураў і прадстаўніцтвам кабінэту ў абароне і нацыянальнай бясьпецы. Мэтай апытаньня было ацаніць гатоўнасьць беларусаў да кантрактнай службы ў краінах НАТО ў складзе беларускіх фармаваньняў.

«Удзел у апытаньні ўзялі 590 чалавек, зь якіх больш за 500 выказалі зацікаўленасьць, а палова — адназначную гатоўнасьць да службы», — паведамілі ў АПК.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэмакратычныя перамены ў Беларусі непазьбежныя — генэральны сакратар Рады Эўропы

Паседжаньне кантактнай групы беларускіх дэмакратычных сіл і Рады Эўропы прайшло 24 чэрвеня ў Страсбуры (Францыя), паведамляе прэсавая служба Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК).

Прадстаўнік АПК у міжнародным і эўрапейскім супрацоўніцтве Ўладзімер Астапенка (на здымку) па выніках паседжаньня падкрэсьліў:

«Абодва бакі адзначылі, што мерапрыемствы ў сфэры абароны правоў чалавека, свабоды СМІ і моладзевай палітыкі спрыяюць прасоўваньню стандартаў Рады Эўропы і стварэньню ўмоў для пабудовы дэмакратычнай Беларусі».


Паводле слоў Астапенкі, генэральны сакратар Рады Эўропы Ален Бэрсэ назваў фармат кантактнай групы «сыгналам беларусам і сьвету аб тым, што перамены непазьбежныя нават там, дзе адмаўляецца дэмакратыя і прыгнятаюцца правы чалавека».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаго чакаць ад другога прышэсьця Ціханоўскага?

Які ўплыў на дэмакратычныя сілы і шырэй — на беларускае грамадзтва — зробіць вызваленьне Сяргея Ціханоўскага? Пэўнага адказу на гэтае пытаньне пакуль няма, але некаторыя папярэднія высновы можна зрабіць, піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст: https://smarturl.click/VRvWb

Некаторыя высновы артыкулу:

🖍Сяргей Ціханоўскі складанейшы за свой вобраз просталінейнага праўдаруба.

🖍Першымі заявамі ён ня спраўдзіў спадзевы ўладаў на тое, што стане чыньнікам паглыбленьня расколу ў дэмакратычных сілах.

🖍Ціханоўскі вырашыў паўтарыць шлях у палітыку праз блогерства, якім ён прыйшоў у яе ў 2019-2020 гадах.

🖍У найноўшай беларускай гісторыі няма прэцэдэнтаў трыюмфальнага вяртаньня ў палітыку пасьля вызваленьня з-за кратаў.

Читать полностью…
Subscribe to a channel