Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Стыў Капус зрабіў заяву ў пятую гадавіну зьняволеньня журналіста Свабоды Ігара Лосіка
«Ігар Лосік страціў пяць гадоў жыцьця празь несправядлівае, жорсткае зьняволеньне пад вартай беларускіх уладаў. Ягоная сям’я была разбураная проста таму, што ён хацеў забясьпечыць беларусам доступ да праўдзівай, незалежнай інфармацыі.
На мінулым тыдні прэзыдэнт Трамп прадэманстраваў сапраўднае лідэрства, дамогшыся вызваленьня 14 бязьвінных людзей зь беларускіх турмаў, дзе большасьць зь іх трымалі ў ізаляцыі і безь ніякіх кантактаў з вонкавым сьветам. Жахлівая жорсткасьць, ад якой пакутуе Ігар Лосік, павінна спыніцца сёньня ж, і ён павінен быць неадкладна вызвалены без аніякіх умоваў».
🇮🇷🇧🇾Улады Беларусі дамовіліся надалей пашыраць вайсковую супрацу з Іранам
Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін абмеркаваў зь міністрам абароны і падтрымкі Ўзброеных сіл Ірану Азізам Насірзадэ «далейшае расшырэньне супрацы і гатоўнасьць да шчырага дыялёгу» па ўсіх пытаньнях.
Як паведамілі ў прэсавай службе Міністэрства абароны Беларусі, гэтая сустрэча адбылася ў Кітаі на палях Нарады міністраў абароны краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
У ведамстве адзначылі, што на сустрэчы бакі абмяняліся думкамі «па актуальных пытаньнях міжнароднай павесткі дня».
🇮🇷 Іран абмежаваў супрацу з МАГАТЭ
https://smarturl.click/Y3pDV
Парлямэнт Ірану прыняў закон, які абмяжоўвае інспекцыі МАГАТЭ — цяпер доступ да ядзерных аб’ектаў будзе магчымы толькі з дазволу Вышэйшай рады нацыянальнай бяспекі, паведаміў Reuters.
☢️ У той жа час генэральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі зноў заявіў аб неабходнасьці вяртаньня інспэктараў арганізацыі на ядзерныя аб'екты Ірана для ацэнкі наступстваў удараў ЗША і Ізраіля і праверкі запасаў узбагачанага ўрану. (Перад гэтым была інфармацыя аб тым, што Іран перад атакай перамясьціў 400 кіляграмаў узбагачанага ўрану ў іншае месца. — РС).
«Гэта прыярытэт нумар адзін», — працытавала агенцтва Reuters Рафаэля Гросі.
Трамп пра адданасьць пятаму артыкулу Паўночнаатлянтычнай дамовы: «Мы зь імі да канца»
https://smarturl.click/9oe2O
💪 Адказваючы на пытаньне аб стаўленьні да Артыкулу 5 дамовы NATO (узаемная абарона), Трамп заявіў: «Мы зь імі да канца», паведаміла The Guardian. Гэта кантрастуе зь ягонымі ранейшымі выказваньнямі пра «мноства азначэньняў» 5-га артыкула і намёкамі, што ЗША ня будуць абараняць краіны, якія ня плацяць.
💰 Галоўная тэма саміту — павелічэньне да 2035 году выдаткаў эўрапейскіх саюзьнікаў на абарону да 5% ВУП. Чакаецца, што 3,5% пойдзе на ўзбраеньне, а 1,5% — на «ўстойлівасьць» (у т.л. кібэрбясьпеку і дапамогу Ўкраіне).
🇺🇦 Кіраўніца замежнай палітыкі Эўразьвязу Кая Калас падкрэсьліла, што рост выдаткаў дазволіць павялічыць і падтрымку Ўкраіны, але ЭЗ «ня можа запоўніць пустку, якую пакідаюць ЗША».
⌛️ Саміт скарочаны. Чакаецца сустрэча Трампа зь Зяленскім для абмеркаваньня ў тым ліку продажу зброі Ўкраіне.
0️⃣ Пры Байдэну ЗША вылучылі на дапамогу Ўкраіне $175 млрд, пры Трампу — пакуль анічога.
«Апошні з магіканаў». Якім быў Радзім Гарэцкі
https://smarturl.click/y6kEd
🔹 Акадэмік, геоляг, грамадзкі дзеяч, пляменьнік пісьменьніка Максіма Гарэцкага. Пражыў 96 гадоў.
🔹 Быў высланы зь сямʼёй у расейскую глыбінку, але стаў адным з самых вядомых беларускіх вучоных.
🔹 Аўтар больш за 500 навуковых працаў, 46 манаграфій і 41 геалягічнай карты.
🔹 У 1990-х далучыўся да нацыянальнага Адраджэньня.
🔖 «На такіх асобах, як Гарэцкі, і трымаеццаЧитать полностью…
🔖 «Ён заўсёды паўтараў, што ў яго адказнасьць перад тымі, хто быў да нас, і перад тымі, хто прыйдзе пасьля нас».
🔖«Ён быў магутным чалавекам, „апошнім з магіканаў“, з тых людзей, якія большую частку жыцьця пражылі ў Савецкім Саюзе, але змагаліся за Беларусь, якую мы і зараз будуем».
The Kyiv Independent: беларускія прадпрыемствы перапраўлялі ў Расею імпартныя станкі, на якіх робяць ракеты
https://smarturl.click/ReYn9
Гомельскі завод станкоў і вузлоў, «Беларускія станкі» (афіцыйны дылер станкабудаўнічых заводаў Беларусі, зарэгістраваны ў Смаленску) і «Гефэст» — пастаўлялі абсталяваньне на расейскі Воткінскі завод, які вырабляе ракеты «Іскандэр» і міжкантынэнтальныя ракеты.
Воткінскі завод — ключавы элемэнт ядзернага патэнцыялу Расеі. Прадпрыемства вырабляе ракеты «Іскандэр-М», «Ярс», «Булава» і, імаверна, «Арэшнік» — усе яны здольныя несьці ядзерныя боегалоўкі.
ПАРЭ прызнала Лукашэнку датычным да вывазу ўкраінскіх дзяцей
Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) унесла дапаўненьне ў прынятую рэзалюцыю, у якім гаворыцца, што Аляксандар Лукашэнка нясе адказнасьць за прымусовае перамяшчэньне ўкраінскіх дзяцей з тэрыторый, акупаваных Расеяй.
Рэзалюцыя «Прававыя аспэкты агрэсіі Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны» была прынята 24 чэрвеня, перадае «Позірк».
Папраўку ў яе ўключылі з ініцыятывы Паўла Латушкі — кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) і сябра дэлегацыі Каардынацыйнай рады, напісаў ён у «Тэлеграме».
Ужо сёньня: 120 гадоў зь дня нараджэньня Пятруся Броўкі; пяць гадоў таму затрымалі Ігара Лосіка
🔸25 чэрвеня 2025 году спаўняецца чатыры гады, як блогер і журналіст Радыё Свабода Ігар Лосік за кратамі.
🔸У гэты ж дзень у 1905 годзе нарадзіўся Пятрусь Броўка, беларускі грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, паэт і перакладчык. У 1967–1980 гадах Броўка быў галоўным рэдактарам Беларускай савецкай энцыкляпэдыі, пераемніцай якое стала Беларуская энцыкляпэдыя.
Больш падзей 25 чэрвеня ў гісторыі чытайце ў нашай падборцы: https://smarturl.click/xVd9Z
Дэфіцыт кадраў на кінастудыі «Беларусьфільм»
Больш за трыццаць вакансій мае Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм», вынікае з інфармацыі на афіцыйным сайце Службы занятасьці, заўважыла выданьне Reform. Кінафабрыка шукае намесьнікаў гендырэктараў, дырэктараў падразьдзелаў, адміністратараў, адмыслоўцаў, артыстаў, мастакоў-дызайнэраў кампутарнай графікі, касьцюмэраў, архівістаў, кладаўшчыкоў.
Намесьніку гендырэктара прапаноўваюць 3000 рублёў, дырэктару студыі ігравых фільмаў — 1500-2100 рублёў, галоўнаму бухгальтару — 1800-2800 рублёў, артысту драмы — 1200-1500 рублёў.
Шмат вакансій мае і Тэатар-студыя кінаактора, якая ўваходзіць у структуру «Беларусьфільму».
10 чэрвеня на кінастудыю прыяжджаў Лукашэнка, які і дагэтуль крытыкаваў стан рэчаў у беларускім кінематографе. Ён зноў запатрабаваў здымаць якаснае і самаакупляльнае кіно. Тады ж міністар культуры Руслан Чарнецкі, сам актор паводле спэцыяльнасьці, адрапартаваў, што ўжо нібыта пачаўся працэс вяртаньня якасных кадраў на кінастудыю.
Кіраўнік «Беларусьфільму» Дзьмітры Сямёнаў абяцаў прыступіць да здыманьня сэрыялаў, якія знойдуць водгук у гледача.
Пра дэталі таго візыту Свабода пісала на сайце. Аналітык Валер Карбалевіч пазьней адзначыў — цяпер няма ніякіх перадумоў, каб сьцьвярджаць, што на кінастудыі пачнуць здымаць якасныя стужкі.
The Telegraph: Эўропа будуе на межах зь Беларусьсю і Расеяй новую «жалезную заслону» зь мільёнамі супрацьпяхотных мін
Ад Лапляндыі на поўначы Фінляндыі да Люблінскага ваяводзтва на ўсходзе Польшчы на межах Эўропы хутка паўстане новая «жалезная заслона».
З-за пагрозаў Расеі пяць краін-суседзяў РФ умацоўваюць сваю абарону, зьвяртаючыся да сродкаў, якія сьвет спрабаваў назаўжды забараніць. Аб гэтым піша брытанская The Telegraph.
Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва і Польшча абвясьцілі аб намеры выйсьці з Атаўскай канвэнцыі 1997 года, якая забараняе супрацьпяхотныя міны. У канцы чэрвеня ўсе пяць дзяржаваў, як чакаецца, афіцыйна паведамяць ААН аб выхадзе з канвэнцыі, што дасьць ім магчымасьць з канца году вырабляць, назапашваць і ўжываць такія боепрыпасы. Іх межы зь Беларусьсю і Расеяй складаюць агулам 3460 кілямэтраў.
Як праходзіць гэты працэс? https://smarturl.click/ggwbA
Вярхоўны суд ЗША ухваліў дэпартацыю мігрантаў
У ЗША Вярхоўны суд адмяніў папярэдняе рашэньне суду ў Бостане аб прыпыненьні дэпартацыі мігрантаў у трэція краіны, піша DW.
«Запускайце самалёты для дэпартацыі», — адрэагавала міністэрства ўнутранай бясьпекі (МУБ) краіны.
«Калі б гэтыя актывісты-судзьдзі дамагліся свайго, замежнікі, якія настолькі па-барбарску сябе паводзяць, што іх уласныя краіны не хочуць прымаць іх назад, уключаючы асуджаных забойцаў, гвалтаўнікоў дзяцей і наркагандляроў, свабодна шпацыравалі б па амэрыканскіх вуліцах», — патлумачыла сваю сваю пазыцыю МУБ.
У заяве міністэрства таксама зазначаецца, што цяпер супрацоўнікі МУБ могуць «ажыцьцяўляць свае законныя паўнамоцтвы» і дэпартаваць імігрантаў без сапраўдных дакумэнтаў «у краіну, якая гатовая іх прыняць». «Запускайце самалёты для дэпартацыі», — абвяшчае апошняя фраза ў гэтым паведамленьні.
Пра праграму «добраахвотнай самадэпартацыі» і пратэсты супраць рашэньня Трампа можна прачытаць на сайце Свабоды.
Эўразійскі банк разьвіцьця спрагназаваў істотны рост цэнаў і курсу даляра ў Беларусі
Паводле прадстаўніка ЭАБР Антона Даўгавечнага пасьля істотнага росту беларускай эканомікі за два мінулыя гады, каля 4 %, сёлета захоўваюцца «павышаныя тэмпы разьвіцьця».
Аднак экспэрт адзначыў, што раней беларускую эканоміку «выцягвала» прамысловасьць, але цяпер яна становіцца гірай на нагах. Паводле яго Расея перастала купляць беларускія тавары ў ранейшых аб’ёмах.
Падрабязьней пра аналіз тут: https://smarturl.click/B4eY0
У Менску абмяжуюць рух у час саміту і форуму ЭАЭС
У сувязі з правядзеньнем мерапрыемства ў пэрыяд з 25 па 27 чэрвеня ў цэнтральнай частцы беларускай сталіцы на асобных участках праспэкту Незалежнасьці, праспэкту Пераможцаў і МКАД будуць уводзіць часовыя абмежаваньні руху ўсіх відаў транспартных сродкаў, у тым ліку грамадзкага. Пра гэта апавясьціла сталічная ДАІ.
Беларусь у 2025 годзе старшынюе ў Эўразійскім эканамічным саюзе і 26–27 чэрвеня будзе прымаць саміт кіраўнікоў дзяржаваў і Эўразійскі эканамічны форум.
Колішні прэм’ер Беларусі і экс-старшыня калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясьніковіч напярэдадні форуму ў Менску заявіў, што «ніхто ня ставіў задачу, як абыходзіць санкцыі».
Калі інтарэсы Беларусі і Лукашэнкі супадаюць?
Якія гарантыі атрымаў Лукашэнка ад прадстаўнікоў прэзыдэнта ЗША? Ці вызваленьне часткі палітвязьняў азначае спыненьне рэпрэсій? Што зьменіцца, калі вызваляць іншых знакавых палітвязьняў і ўсіх палітвязьняў? Наколькі вялікая дапамога ім усім спатрэбіцца?
Наступствы візыту прадстаўнікоў прэзыдэнта Трампа і вызваленьне палітвязьняў абмяркоўваем а 16-й гадзіне паводле менскага часу ў жывым эфіры з прадстаўніцай правааабарончай ініцыятывы dissidentby Марынай Касінеравай і прадстаўніком руху «Вольная Беларусь», палітолягам Паўлам Вусавым.
ВІДЭА 📹 https://www.youtube.com/watch?v=WaL42Sfg5zQ
Ашурку пагражалі пераводам у «нізкі статус», а на відэа, паказаным на БТ, магчыма, быў ня ён
У сумеснай працы Міжнароднага камітэту па расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі і ПЦ «Вясна» прыводзяцца сьведчаньні пра сьмерць Вітольда Ашурка.
• Адразу пасьля «карантыну» Ашурка перавялі ў штрафны ізалятар.
• Яму пагражалі пераводам у атрад для зьняволеных зь «нізкім статусам». Гэта зрабіла б яго ізгоем паводле «зонаўскіх законаў» і ў спалучэньні з палітычным перасьледам зрабіла б умовы яго існаваньня невыноснымі.
• Былыя зьняволеныя мяркуюць, што Ашурак не хацеў выходзіць з ШІЗА праз гэтыя пагрозы.
• Яны кажуць, што Вітольда Ашурка білі, прычым, магчыма, у штабе калёніі, дзе няма камэр відэаназіраньня.
• На апублікаваным сьледчымі органамі відэа (дзе мужчына падае і б'ецца галавой), паводле сьведак, насамрэч быў не Вітольд Ашурак, а іншы зьняволены, які нібыта сам прызнаваўся ў гэтым.
📹 У 2021 годзе Свабода зьняла фільм пра жыцьцё і сьмерць Вітольда Ашурка
🚀 Палякі, індыйцы, вугорцы ўпершыню ў космасе як астранаўты, а не касманаўты
Упершыню за дзесяцігоддзі грамадзяне Вугоршчыны, Польшчы і Індыі выправіліся на арбіту.
🇵🇱 Славаш Узнаньскі-Вішнеўскі — другі паляк у космасе (пасля 1978 году).
🇮🇳 Шубханшу Шукла — першы індыец на МКС (Ракеш Шарма быў на савецкай станцыі «Салют-7» у 1984-м).
🇭🇺 Тыбар Капу — вугорац, другі пасьля Бэрталана Фаркаша ў 1980-м.
Ва ўсіх трох краінах зь цікавасьцю сачылі за пачаткам палёту сваіх касьмічных падарожнікаў.
🇺🇸 Разам зь імі паляцела астранаўтка з ЗША Пэгі Ўітсан, для яе гэта ўжо пяты палёт.
CNN і NYT: удары ЗША ня зьнішчылі ядзерную праграму Ірана. У адміністрацыі назвалі выцек сакрэтных зьвестак здрадай
https://smarturl.click/E1GLV
Удары ЗША па ядзерных аб’ектах Ірану ня знішчылі ядзерную праграму краіны, а толькі затрымалі яе на некалькі месяцаў, паводле ацэнкі выведкі. CNN і NYT паведамляюць, што запасы ўзбагачанага ўрану і цэнтрыфугі амаль не пашкоджаныя, нягледзячы на выкарыстанне 75 высокадакладных боепрыпасаў, уключаючы супрацьбункерныя бомбы GBU-57.
Трамп назваў гэтыя звесткі «фэйкам», а ягоная адміністрацыя лічыць выцек сакрэтнай інфармацыі «здрадай».
🇺🇸 ЗША абяцаюць пяць мільёнаў даляраў за інфармацыю пра свайго грамадзяніна, зьніклага ў Афганістане
https://smarturl.click/b5oZ7
Махмуд Шаг Хабібі быў кіраўніком Управы цывільнай авіяцыі ва ўрадзе Афганістану. Пасьля прыходу Талібану да ўлады ён працягваў працаваць у Кабуле ў амэрыканскай кампаніі.
10 жніўня 2022 году ён зьнік у Кабуле. Сямʼя і ўрад ЗША лічаць, што яго ўтрымлівае Талібан, але Талібан гэта адмаўляе.
Паводле сваякоў, перасьлед Хабібі зьвязаны зь яго амэрыканскім грамадзянствам і працай на папярэднія ўлады.
Брат Хабібі зьняпраўдзіў паведамленьні ў сацыяльных сетках пра тое, дзе што ягонае затрыманьне мае сувязь зь ліквідацыяй Штатамі лідэра «Аль-Каіды» Аймана аз-Завагіры.
У Армэніі заявілі пра спробу перавароту апазыцыяй 🇦🇲
Сьледчы камітэт Армэніі паведаміў пра спробу дзяржаўнага перавароту і захопу ўлады лідарамі апазыцыйнага руху «Сьвятая барацьба», перадае Армянскае бюро Радыё Свабода.
Сярод іх — архіяпіскап Баграт Галстанян (у дакумэнтах пазначаны як В. Г., сьвецкае імя Вазген), які ўзначальвае адну з 10 эпархій у Армэніі.
Сілавікі заявілі, што Галстанян зь іншымі падазраванымі набываў сродкі для тэрарызму і захопу ўлады.
У прадстаўнікоў апазыцыі вядуцца ператрусы.
Беларуса, які кінуў дзіця ў аэрапорце «Шарамецьева», абвінавацілі ў замаху на забойства
https://smarturl.click/j745k
🔹 24 чэрвеня 31-гадовы беларус кінуў 2-гадовага хлопчыка на падлогу ў аэрапорце Масквы.
🔹 Хлопчык у цяжкім стане, у штучнай коме.
🔹 Мужчына чакаў у аэрапорце перасадкі. Ён ня здолеў растлумачыць свае дзеяньні. Раней паведамлялася, што ён быў пад наркотыкамі.
🔹 Яму пагражае да 20 гадоў турмы, пажыцьцёвае зьняволеньне або сьмяротнае пакараньне.
Крыніца: Сьледчы камітэт РФ
Наступствы ўчорашняй атакі на Ўкраіну: у Дніпры загінулі 18 чалавек і яшчэ 2 — у горадзе Самар
https://smarturl.click/mBlWo
«У жалобе ўся Днепрапятроўшчына. Гэта боль, які адгукаецца ў кожным сэрцы. Ён ніколі не зьнікне», — напісаў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Сяргей Лысак у Telegram.
25 чэрвеня — пяць гадоў з моманту затрыманьня журналіста Свабоды Ігара Лосіка
https://smarturl.click/qBbz0
Ад восені 2024 году Ігара трымаюць ў СІЗА КДБ у Менску. Інфармацыі аб яго стане вобмаль.
Дачцэ Ігара Лосіка Паўліне сёлета споўнілася 6 гадоў.
Вызваленьня Ігара Лосіка дамагаюцца міжнародныя арганізацыі, урады і палітыкі дэмакратычных краін: Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША, Рабочая група ААН, Эўрапарлямэнт, Хэльсынская камісія і Камісія правоў чалавека імя Тома Лантаса Кангрэсу ЗША і інш.
У траўні сусьветная кааліцыя мэдыяарганізацыяў One Free Press Coalition уключыла Ігара ў сусьветны топ-10 зьняволеных журналістаў.
Зьявілася праграма Будслаўскага фэсту
Фэст пройдзе 4-5 ліпеня пад дэвізам «Міласэрнасьць Божая — давяраем Табе». У праграме пакуль не пазначана, хто ўзначаліць галоўную сьвятую Імшу ў час фэсту. Вернікі чакаюць, хто гэта можа быць новы Апостальскі нунцый, які павінен прыехаць у Беларусь бліжэйшым часам.
⛪️ Фэст, які з 1992 году ладзіцца ў Будславе, слаўны тым, што дзеля ўдзелу ў ім выходзяць пешыя пілігрымкі з розных гарадоў Беларусі.
У 2018 годзе UNESCO ўключыла Будслаўскі фэст у сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Гэта адна з галоўных рэлігійных падзей ва ўсёй Беларусі.
📋 Праграма Будслаўскага фэсту-2025: https://smarturl.click/5ZWGo
Галоўнае за 26 чэрвеня на Радыё Свабода❤️
📌«Навічка вядуць у штаб зь мехам на галаве». Новае пра забойства Вітольда Ашурка і парадкі ў шклоўскай калёніі
📌Калі інтарэсы Беларусі і Лукашэнкі супадаюць?
📌Чаго Лукашэнка хоча ад Трампа?
📌Вашынгтон гатовы спрыяць выхаду Менску з палітычнай ізаляцыі, — палітоляг Казакевіч
📌Расьсьледаваньне «Бюро»: Беларускія сілавікі гадамі пакрывалі наркагандляроў
📌Эўразійскі банк разьвіцьця спрагназаваў істотны рост цэнаў і курсу даляра ў Беларусі
📌«А кажуць жа, што кожны чалавек — гэта цэлы сьвет». Цытаты Кузьмы Чорнага, актуальныя і цяпер
📌У Грузіі чатырох лідэраў апазыцыйных партый асудзілі на пазбаўленьне волі
Тэрміналы «Белпошты» болей ня будуць прымаць карткі
«Белпошта» аб’явіла аб зьмяненьні правілаў аплаты ў сваіх плацёжна-даведачных тэрміналах. З 1 ліпеня 2025 году ўсе такія прылады будуць працаваць толькі з гатоўкай. Расплаціцца карткай праз тэрмінал больш не атрымаецца. Скарыстацца можна будзе толькі гатоўкай.
Прычыны адмовы ад безнаяўнай аплаты ў тэрміналах у «Белпошце» не назвалі.
Да гэтага тэрміналы «Белпошты» дазвалялі аплочваць паслугі як гатоўкаю, так і банкаўскімі карткамі. Цяпер выкарыстоўваць картку ўсё яшчэ можна, але толькі праз апэрацыйнае акно ў самім паштовым аддзяленьні.
Кіраўнік Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны Сяргей Лысак паведаміў пра тое, што павялічылася колькасьць ахвяр расейскага ўдару па гораду Дніпро. 15 чалавек загінулі, звыш 200 параненыя, зь іх як мінімум 12 у шпіталях у цяжкім стане.
Ёсьць сярод параненых і немаўля, якому меней за паўгода.
2 чалавекі загінулі ў Самары, 14 параненыя.
Што тычыцца будынкаў Дніпра, дык расейскім ударам зьнявечаныя навучальныя і мэдыцынскія ўстановы, адміністрацыйныя будынкі і будынкі Дзяржаўнай службы надзвычайных сытуацый, пасажырскі цягнік.
Пашкоджаныя 46 шматпавярховых будынкаў, 41 прыватны дом, некалькі інтэрнатаў, больш за сто аўтамабіляў. А таксама запраўка, станцыя тэхнічнага абслугоўваньня, гаспадарчыя пабудовы, гандлёвыя павільёны, крамы.
Сталі вядомыя падрабязнасьці пра беларуса, які кінуў на падлогу двухгадовага хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце
Расейская паліцыя ў аэрапорце Шарамецьева выявіла, што 31-гадовы беларус, які кінуў дзіця на падлогу, пасьля чаго тое знаходзіцца ў коме, быў у стане наркатычнага ап’яненьня.
Гэта адбылося ўначы. Мужчына прыляцеў у Маскву рэйсам з Каіру і быў у зоне выдачы багажу.
Матывы злачынства застаюцца нявысьветленымі, невядома, ці беларус 1994 году нараджэньня быў у гэты момант прытомны. Пазьней расейскія паліцыянты вызначаць ступень цяжкасьці шкоды, нанесенай здароўю дзіцяці. Ад гэтага залежыць кваліфікацыя дзеяньняў мужчыны.
«Навічка вядуць у штаб зь мехам на галаве». Новае пра забойства Вітольда Ашурка і парадкі ў шклоўскай калёніі
У межах кампаніі «Тыдзень супраць катаваньняў» актывісты «Прававой ініцыятывы» прэзэнтавалі грамадзкае расьсьледаваньне «Катаваньні і жорсткае абыходжаньне ў папраўчай калёніі № 17 горада Шклова».
Што, на думку праваабаронцаў, сьведчыла пра асаблівы ціск на Вітольда Ашурка, які прывёў да трагедыі? Дэталі тут: https://smarturl.click/Axew9
У Менску працягваюць павялічваць колькасьць камэр відэаназіраньня
Намесьнік начальніка ўпраўленьня дзяржаўнай аўтаінспэкцыі Менску Дзяніс Лівановіч паведаміў, што ў Менску да канца году павялічыцца колькасьць «разумных» відэакамэр.
Як паведамілі ў ДАІ, новыя камэры змогуць вызначаць праезд на чырвонае сьвятло, няпропуск пешаходаў, непрышпілены рамень, няправільную паркоўку і іншыя правапарушэньні. Цяпер гэтыя камэры праходзяць тэставаньне на магчымасьць выкарыстаньня гэтых функцый. Сёлета ў сакавіку мініствр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў заяўляў, што ў краіне ўжо працуюць прыблізна 60 тысяч «разумных» камэр відэаназіраньня.
У 2023 годзе ў Менску былі ўсталяваныя больш за 6 тысяч камэраў відэаназіраньня, і але плянавалі стварыць умовы для разьвіцьця сеткі да 30 тысяч. Тады ж зьявілася інфармацыя, што Дэпартамэнт фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі закупляе сыстэмы відэаназіраньня, відэакамэры і іншае абсталяваньне на суму 912 200 беларускіх рублёў.
Пасьля выбараў 2020 году сілавікі ў Беларусі актыўна выкарыстоўваюць плятформу для распазнаваньня асобаў KIPOD, каб шукаць удзельнікаў пратэстаў. Камэры адыгралі важную ролю ў арыштах сотняў пратэстоўцаў і апанэнтаў улады.
Што каманда Ціханоўскай прапануе краінам NATO ў кантэксьце эўрапейскай бясьпекі
https://smarturl.click/b5oRL
Сёньня Сьвятлана Ціханоўская на Адкрытым форуме NATO ў Гаазе прадставіла дакумэнт Red Paper. У ім акрэсьлены рызыкі, якія рэжым Лукашэнкі стварае для бясьпекі Эўропы, і прапанаваны шляхі іх вырашэньня.
📌 Рэжым Лукашэнкі, узмацняючы залежнасьць ад Крамля, ператварае Беларусь у пляцоўку для расейскай агрэсіі і пагражае ўсходняй мяжы ЭЗ.
📌 Неабходна спалучаць ціск на рэжым Лукашэнкі з доўгатэрміновым узаемадзеяньнем і падтрымкай беларускага грамадзтва (незалежныя СМІ, грамадзянская супольнасьць, культурны і адукацыйны абмен).
📌 Галоўная мэта — інтэграцыя Беларусі ў агульнаеўрапейскія мэханізмы бясьпекі, эканомікі і культуры, што аслабіць Расію і ўмацуе ўсходні фланг ЕС.