14477
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Ад расейскага абстрэлу пацярпелі Кіеў і Львоў. У Расеі гарыць склад Wildberries, Польшча актывізавала сілы СПА: https://smarturl.click/0Q3zv
У Пензе ў выніку ўкраінскага ўдару загарэўся склад Wildberries. 200 чалавек пасьпелі эвакуаваць.
Некалькі ўкраінскіх маніторынгавых каналаў паведамілі, што сама меней дзьве расейскія ракеты маглі заляцець у паветраную прастору Польшчы.
Праз моцны ракетны расейскі ўдар па захадзе Ўкраіны яны падымалі ў паветра свае зьнішчальнікі.
Лукашэнку папярэдзілі Ўкраіна і NATO. Суд над Міхалком. Недабор у сілавікі.
Галоўныя навіны за 29 ліпеня
https://youtu.be/8x04xcj3j10
На Сеньненшчыне буйная прыватная фэрмэрская гаспадарка збанкрутавала з прычыны пазыкаў дзяржаўных калгасаў
https://smarturl.click/MyWRV
На мінулым тыдні Міністэрства эканомікі апублікавала судовую пастанову пра прызнаньне банкрутам прыватнай фэрмэрскай гаспадаркі «Тэрра Гратыя», якая працавала ў Сеньненскім раёне. Але ў гэтым банкруцтве знайшлі незвычайныя абставіны, якія да таго прывялі.
Літва знайшла на мяжы зь Беларусьсю яшчэ адзін няскончаны тунэль для мігрантаў
https://smarturl.click/ZA392
Гэта ўжо другі выкрыты падкоп за тыдзень. Што гэтым разам?
На здымку раней выкрыты падкоп
Менчукі працягваюць называць дзяўчатак Соф’ямі і Ганнамі, а хлопчыкаў Міхаіламі і Маркамі
https://smarturl.click/43j2W
Таксама ў Менгарвыканкаме назвалі радзейшыя імёны, якія пашыраюцца ў сталіцы.
У той жа час некаторыя імёны, нядаўна дастаткова распаўсюджаныя, сёньня сустракаюцца значна радзей.
Новая атака на Wildberries: дроны ўдарылі па складзе ў Разані
Чаму Ўкраіна б'е па складах WB? Адказвае кіраўнік украінскай кампаніі па вытворчасьці дронаў Firepoint
29 ліпеня 1939 году Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэньне перайменаваць горад Менск у Мінск.
Прычыны такой зьмены не абвяшчаліся: https://smarturl.click/Mm9lR
Сэнат ЗША падтрымаў законапраект пра санкцыі супраць Расеі, падрыхтаваны памерлым сэнатарам Грэмам: https://smarturl.click/VxQOZ
Законапраект упаўнаважвае Трампа ўводзіць тарыфы да 200 адсоткаў для найбуйнейшых у сьвеце пакупнікоў расейскай нафты і прыроднага газу, адначасова пашыраючы санкцыі, накіраваныя на расейскія фінансавыя ўстановы, палітычныя эліты, алігархаў і «ценявы флёт».
У Менску за абразу Лукашэнкі завочна судзяць музыку Сяргея Міхалка: https://smarturl.click/wnWx4
Міхалок актыўна выступаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі, падтрымаў пратэсты 2020 году.
З-за палітычнай пазыцыіі Міхалка ён і ягоны гурт былі ўнесеныя ў так званы «чорны сьпіс» у Беларусі, яго канцэрты былі забароненыя.
Коўл вернецца ў Менск? Лукашэнка адказвае ЗША. Узбэкі не паедуць у Беларусь.
Галоўныя навіны за 28 ліпеня
https://youtu.be/e9xvorE8SBg
Беларус у 82 гады пераплыў Басфор
Адолець пратоку нялёгка нават маладым добра трэнаваным плыўцам. Падрабязьней пра ўнікальнага беларуса ў відэа Свабоды.
Галоўнае за 28 ліпеня на Радыё Свабода
📌У Магілёўскім інстытуце МУС хацелі набраць 20 апэратыўніц, але заяву не падаў ніхто. Як праходзіць набор у сілавыя ВНУ
📌Выправадзілі з Украіны, пераехаў у Чарнагорыю. Новае ў справе беларуса, які шантажаваў украінскіх валянтэраў
📌Лукашэнка атрымаў новыя прапановы з ЗША. Кавалеўскі лічыць, што для ўлады перамовы з Вашынгтонам — прыярытэт
📌Івашкевіч ацаніў новыя антыкарупцыйныя справы беларускіх уладаў: часам яны вядуць да яшчэ большай карупцыі
📌Коўл вяртаецца ў Менск? Лукашэнка адказвае ЗША. Чаму ўзбэкі выбралі Расею, а не Беларусь. Навіны 28 ліпеня
Гарналыжны комплекс «Лагойск» прадалі на аўкцыёне. Таргі ладзілі тры гады
https://smarturl.click/zjxgZ
Комплекс, які калісьці належаў набліжанаму да Лукашэнкі прадпрымальніку Чыжу, нарэшце ўдалося прадаць. Аўкцыёны доўжыліся некалькі гадоў і толькі цяпер пакупніка ўдалося адшукаць.
«Легендарны гарадзенец». У Польшчы выйшла пасьмяротная кніга вершаў Юрыя Гуменюка
https://smarturl.click/yyEjj
У Беластоку выйшла беларуская кніга паэзіі «І крыж каменны вырасьце, як дрэва». Гэта выбраныя вершы вядомага горадзенскага паэта Юрыя Гумянюка, які трагічна загінуў 13 гадоў таму ў Горадні, дзе жыў, працаваў, напісаў дзіцячыя п’есы, раман і вершы.
У Менску вынесьлі выракі 54 абвінавачаным у справе ашуканскіх кол-цэнтраў
https://smarturl.click/n69z4
Супрацоўнікі махлярскіх цэнтраў абзвону выманьвалі ў людзей грошы. Цяпер злачынцам вынесьлі прысуд.
Ужо сёньня: 6 гадоў таму адбыўся найвялікшы пікет Ціханоўскай і аб’яднанага штабу
30 ліпеня 2020 году ў Менску адбыўся найбольш масавы перадвыбарчы пікет Сьвятланы Ціханоўскай і аб’яднанага штабу на плошчы Бангалор у Менску. У ім удзельнічала да 70 тысяч чалавек.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/mzORn
Галоўнае за 29 ліпеня на Радыё Свабода
📌Смак настальгіі. Як сям’я беларусаў не знайшла за мяжой зэфіру і пачала рабіць і прадаваць уласны
📌«Восень патрыярха». Чаму Лукашэнка дзівачыць усё часьцей
📌Памочнік Зяленскага заявіў, што Расея вырабляе «Арэшнік» без заходніх складнікаў. У гэтым дапамагае Беларусь
📌Лукашэнку папярэдзілі Ўкраіна і NATO. Суд над Міхалком. Недабор у сілавікі. Навіны 29 ліпеня
📌Экспэрт Лаўрухін пра вынікі першага этапу ўступнай кампаніі: абітурыентаў палохае адпрацоўка і вайна
Экспэрт Лаўрухін пра вынікі першага этапу ўступнай кампаніі: абітурыентаў палохае адпрацоўка і вайна
https://smarturl.click/Qkzlp
Андрэй Лаўрухін, намесьнік прадстаўніка ў нацыянальным адраджэньні ў галіне адукацыі і навукі Аб’яднанага пераходнага кабінэту пракамэнтаваў Свабодзе вынікі прыёмнай кампаніі ў беларускія ВНУ.
«Паніжэньне конкурсу ў мэдычных ВНУ? Гэта вынік прымусу да акадэмічнага рабства, зьвязанага з мэтавікамі. Людзі зразумелі, што гэта тупік і нават мэдычныя дынастыі, якім уласьціва моцная матывацыя ісьці па шляхах бацькоў і дзядоў, нават для іх яна зламаная. Аднавіць гэта будзе значна цяжэй і ці атрымаецца — адкрытае пытаньне»Читать полностью…
Лукашэнку папярэдзілі Ўкраіна і NATO. Суд над Міхалком. Недабор у сілавікі. Навіны 29 ліпеня
🔸Лукашэнка можа стаць фігурантам крымінальнай справы ўва Ўкраіне.
🔸NATO папярэджвае Менск пра магчымыя наступствы.
🔸У Беларусі — недабор у сілавыя ВНУ: моладзь ня хоча ісьці ў міліцыю і вайсковыя структуры.
🔸У Менску завочна судзяць Сяргея Міхалка за «абразу Лукашэнкі».
Галоўныя падзеі 29 ліпеня — у «ПіКу Свабоды» з Ганнай Ермаковіч.
https://youtu.be/8x04xcj3j10
Памочнік Зяленскага заявіў, што Расея вырабляе «Арэшнік» без заходніх складнікаў. У гэтым дапамагае Беларусь
https://smarturl.click/Y6DYj
Чарговае абвінавачаньне Кіева ў бок Менску прагучала з аддзелу канцылярыі ўкраінскага прэзыдэнта ў пытаньнях санкцыйнае палітыкі.
Дарадца Зяленскага Ўладзіслаў Уласюк паказаў абломкі «Арэшніка» і крылатай ракеты «Бандэроль», а таксама заявіў, што ў балістычнай ракеце налічваецца больш за 1000 складнікаў расейскай вытворчасьці, а яшчэ каля 100 — беларускай.
Сталі вядомыя дэталі звароту Офісу Зяленскага ў пракуратуру аб перасьледзе Лукашэнкі: https://smarturl.click/ZA3mW
«Гэта папярэджаньне Лукашэнку, каб ён не ўцягваўся ў вайну супраць Украіны»Читать полностью…
На Горадзеншчыне ў памежжы зь Літвой праводзяць вучэньні падразьдзелаў МУС на выпадак «асаблівых умоваў»: https://smarturl.click/zjxvp
«Паблізу аб’ектаў могуць быць чутныя гукі выбухаў і стрэлаў. Хвалявацца ня варта»
Смак настальгіі. Як сям’я беларусаў не знайшла за мяжой зэфіру і пачала рабіць і прадаваць уласны: https://smarturl.click/OwEMD
«Хвіліну міксэр перабіў залішне – і ўсё, гэта ўжо ня тое»
Лукашэнка ўсё часьцей выдае ідэі, якія цяжка патлумачыць нават ягонай уласнай лёгікай. То аграсэрвісы ў кожным райцэнтры, то новы завод лядоўняў пры стратным «Атланце», то вайсковыя зборы для «дрэнных работнікаў» проста падчас жніва.
Загад Лукашэнкі накіроўваць на вайсковыя зборы нядбайных работнікаў дэманструе, як капрызы аднаго чалавека імгненна ўвасабляюцца ў дзяржаўныя рашэньні.
Прыкладаў, калі дыктатары напрыканцы свайго кіраваньня пачыналі рабіць дзіўныя рэчы, даволі шмат. Тлумачыць Валер Карбалевіч: https://smarturl.click/1VnLw
Ужо сёньня: 65 гадоў таму Шацілкі пераназвалі ў Сьветлагорск
1961 — гарадзкі пасёлак Шацілкі (Шацілавічы) пераўтвораны ў горад Сьветлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Сьветлагорскі. У горадзе ёсьць помнік Раману Шацілу (на здымку). Гэта першы жыхар Шацілавічаў, вядомы паводле пісьмовай крыніцы (1560 год), меў у карыстаньні маёнтак Шацілінскі Востраў.
Яшчэ ў 1980-я мясцовая гістарычна-культурная суполка «Поўня» зьвярталася да камуністаў з просьбай вярнуць Сьветлагорску гістарычную назву, але прапанову адкінулі.
Сьветлагорск — не ўнікальная назва. Такі ж горад ёсьць у Калінінградзкай вобласьці Расеі. І там гэта таксама прыдуманая камуністамі назва, бо да 1947 году ён называўся Раўшэн.
Зь беларускага Сьветлагорску паходзіць шмат вядомых асобаў, а найбольш знаны — нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі.
Больш падзей 29 ліпеня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/omLGe
Ува Ўкраіне не выключаюць крымінальнай справы супраць Лукашэнкі
https://smarturl.click/3D6mZ
Адіністрацыя Ўладзіміра Зяленскага накіравала зварот генэральнаму пракурору Ўкраіны з просьбай разгледзець магчымасьць крымінальнай справы супраць Аляксандра Лукашэнкі
Рэжысэр Андрэй Кудзіненка расказаў пра перасьлед уладаў, які прымусіў яго пакінуць Беларусь
https://smarturl.click/xXvgn
Нічога пры ператрусе ў кінашколе, якой кіраваў рэжысэр, не знайшлі, аднак сілавікі адразу далі зразумець, што школа больш працаваць ня будзе. Яны пужалі, што яму можа пагражаць ад 8 да 12 гадоў пазбаўленьня волі.
«Яшчэ адзін праблемны актыў». Навошта ўлады нацыяналізуюць «Амкадор»
https://smarturl.click/kEpxX
Урад Беларусі пастанавіў бязвыплатна перадаць дзяржаве яшчэ 683 акцыі ААТ «Амкадор», якія належалі бізнэсоўцу Аляксандру Шакуціну, ягоным кампаніям і партнэрам.
Свабода папрасіла ацаніць гэта эканамічную экспэртку. Таксама мы ўспомнілі, каму раней належалі акцыі «Амкадору».
Коўл вернецца ў Менск? Лукашэнка адказвае ЗША. Узбэкі не паедуць у Беларусь. Навіны 28 ліпеня
🔸Што ЗША прапанавалі Лукашэнку і ці будуць новыя вызваленьні палітвязьняў?
🔸Чаму ўзбэцкія работнікі выбіраюць Расею і Казахстан, а не Беларусь?
🔸Як барацьба з карупцыяй ператвараецца ў новыя схемы?
У новым выпуску «ПіК Свабоды» з Ганнай Соўсь пагаворым таксама пра лёс «Амкадору» і раскажам натхняльную гісторыю пра тое, як 82-гадовы беларус пераплыў Басфор.
https://youtu.be/e9xvorE8SBg
44 чыноўнікі затрыманыя за хабар. Але ці азначае гэта, што карупцыі ў Беларусі стала менш?
Кіраўнік Беларускага расьсьледавальніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч лічыць, што гучныя антыкарупцыйныя справы часам проста зьмяняюць адну карупцыйную схему на іншую — яшчэ больш выгадную для набліжаных да ўлады.
У якасьці прыкладаў ён прыводзіць гісторыі з «Белшынай» і закупкамі эндапратэзаў. Паводле Івашкевіча, пасьля гучных затрыманьняў кантроль над грашовымі патокамі пераходзіў да структураў, зьвязаных з атачэньнем Лукашэнкі, а страты для дзяржавы толькі павялічваліся.
Падрабязьней: https://smarturl.click/1Vngb