radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14477

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускім і расейскім гандбольным камандам дазволілі вярнуцца ў міжнародныя турніры

https://smarturl.click/mgxLo

Міжнародная гандбольная фэдэрацыя (ІГФ) зьняла забарону на ўдзел камандаў зь Беларусі і Расеі ў мерапрыемствах пад сваёй эгідай.

Зусім нядаўна Беларуская фэдэрацыя гандболу на чале зь вядомым паплечнікам Лукашэнкі Ўладзімерам Канаплёвым вяла перамовы пра вяртаньне на міжнародную арэну.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі пачалася праверка і мадэрнізацыя бамбасховішчаў — BelPol

https://smarturl.click/qgzJw

Асобныя справаздачы і закупкі складваюцца ў тэндэнцыю, падобную да дзяржаўнай праграмы аднаўленьня сыстэмы грамадзянскай абароны, мяркуе арганізацыя былых беларускіх сілавікоў BelPol.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Грунвальдзкі музэй адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі беларускі нацыянальны сьцяг

https://smarturl.click/VJY64

Кіраўніцтва музэю ня супраць бел-чырвонага-белага сьцяга і дзякуе беларусам за памяць пра перамогу пад Грунвальдам, але ёсьць нюанс.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Узбэкам не спадабалася ў Беларусі. Статкевіч пра барацьбу з тыраніяй. Дзермант улюбіўся ў Паўночную Карэю

У «ПіКу Свабоды» Дзьмітры Гурневіч і экспэрты расказваюць пра падзеі 15 ліпеня і тлумачаць, што яны значаць.

🔸Мігранты з Узбэкістану ўжо патрабуюць вярнуць іх на радзіму: абяцаных заробкаў у Беларусі не аказалася.
🔸Сталі вядомыя падрабязнасьці ператрусу ў вядомага дасьледніка сталінскіх рэпрэсій.
🔸У Беларусі стварылі ўласную плацёжную сыстэму.
🔸Пралукашэнкаўскія камуністы наведваюць Паўночную Карэю і ня могуць надзівіцца як там хораша.
🔸150 гадоў таму нарадзілася Цётка – адна з першых беларускіх паэтак.

https://youtu.be/TCqg3oqQRjw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш за траціну злачынстваў у Беларусі — кібэрзлачынствы

https://smarturl.click/9D0Ay

За першае паўгодзьдзе 2026-га агульная шкода ад кібэратак падскочыла адразу на 59% у параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам.

А яшчэ цікава тое, што ахвярамі кібэрзлачынцаў найчасьцей становяцца маладыя людзі, а зусім не пэнсіянэры.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Працоўныя мігранты з Узбэкістану папрасілі вярнуць іх зь Беларусі дамоў, бо заробкі іх не задаволілі: https://smarturl.click/WbM7A

«Калі мы тут будзем працаваць за 500 даляраў, калі 200 даляраў пойдзе на ежу, яшчэ каля 100 – на мыла, мыцьцё і іншыя бытавыя патрэбы, то няма ніякага сэнсу працаваць тут за 200 даляраў, марнаваць час і пакутаваць.

Працаваць у Беларусі за такія грошы няма сэнсу, бо ва Ўзбэкістане можна зарабіць больш»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

9 краін ЭЗ заклікалі пазбавіць МАК эўрапейскага фінансаваньня за допуск расейскіх і беларускіх спартоўцаў да спаборніцтваў: https://smarturl.click/0xJmp

Вяртанне Расеі ў міжнародны алімпійскі рух выклікала ў сьвеце актыўную рэакцыю. Міжнародная арганізацыя спартоўцаў GlobalAthletes and FairSport таксама вельмі нэгатыўна ацаніла гэтае рашэньне.

Цяпер Украіна і нязгодныя з гэтым рашэньнем краіны і арганізацыі прымаюць захады, каб расейскія і беларускія спартоўцы з сваімі дзяржаўнымі сьцягамі і гімнамі ня трапілі на міжнародныя спаборніцтвы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі запусьцілі сэрвіс імгненных плацяжоў «Крок». Што гэта такое, хто за ім стаіць і наколькі ён бясьпечны: https://smarturl.click/vgk9G

«Трэба ўключыць камэру, адсканаваць QR-код, дачакацца, пакуль выявіцца сума, якую трэба аплаціць, – усё гэта займае час». Навошта ў Беларусі ўвялі новы сэрвіс плацяжоў «Крок» і як ён працуе.

Сыстэму плацяжоў «Крок» у Беларусі пачалі распрацоўваць яшчэ ў 2024–2025 гадах як альтэрнатыву міжнародным платным сыстэмам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як войскі ВКЛ і Польшчы здабылі перамогу пад Грунвальдам. ТЭСТ: https://smarturl.click/JDvw7

15 ліпеня 1410 году войскі Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы перамаглі крыжакоў у Грунвальдзкай бітве.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Цётцы — 150!

15 ліпеня 1876 году нарадзілася Алаіза Пашкевіч (Цётка), паэтка, дзяячка нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пачатку ХХ ст.

На пачатку ХХ стагодзьдзя Алаіза Пашкевіч пад псэўданімам Гаўрыла з Полацку яна выдала кнігу «Скрыпка беларуская», а затым выпусьціла і кнігу «Хрэст на свабоду». Пазьней Цётка стала адной з заснавальніц першай беларускай газэты «Наша Доля». У 1915 годзе разам з аднадумцамі стварыла ў Вільні першую легальную школу з навучаньнем на беларускай мове.

Больш падзей у гісторыі Беларусі і сьвету ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/jbYak

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае на Радыё Свабода за 14 ліпеня

📌«Я ня ведаю нічога больш страшнага, чым каханьне». Пра што гаварыла Сьвятлана Алексіевіч на адкрыцьці Maldzis Фэсту — 2026

📌«У іхных рэчах былі і нацыянальны пасыл, і ідэя, і душа». Што кажуць беларусы пра закрыцьцё LSTR

📌Бяляцкі пра закрыцьцё брэндаў LSTR, Ragna і Honar: «Гэта чарговы крок у русыфікацыі Беларусі»

📌Настальгія па СССР як эканамічная стратэгія: Лукашэнка рэанімуе савецкую мадэль сельскай гаспадаркі

📌Сабаленка ў Менску, Лукашэнка і чырвоныя каровы, хабарнікі на новых пасадах. Навіны 14 ліпеня

📌Пасьля некалькіх адмоваў беларусам у міжнароднай абароне Латушка перадаў уладам Польшчы інфармацыю аб працягу рэпрэсіяў у Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Узбэкі едуць працаваць у Беларусь

На мінулым тыдні Лукашэнка заявіў пра тое, што Беларусь гатовая прыняць працоўных мігрантаў з Узбэкістану і пасяліць іх зь сем'ямі. Першыя ўзбэкі ўжо прыляцелі ў Беларусь. Падрабязнасьці расказваем у відэа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сабаленка ў Менску, Лукашэнка і чырвоныя каровы, хабарнікі на новых пасадах. Навіны 14 ліпеня

🔸Лукашэнка зноў бярэцца за сельскую гаспадарку – гэтым разам загадаў вывесьці ў Беларусі новую пароду чырвоных кароў. Чаму Лукашэнка рэанімуе савецкую мадэль сельскай гаспадаркі і як асуджаныя за карупцыю чыноўнікі атрымліваюць новыя кіраўнічыя пасады?
🔸За што просяць прабачэньня прапагандысты ў Беларусі і ў Вугоршчыне?
🔸А таксама што Лукашэнка напісаў французам з нагоды Дня ўзяцьця Бастыліі, і колькі разоў Сьвятлана Ціханоўская сустракалася з прэзыдэнтам Макронам.

У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 14 ліпеня і тлумачым, што яны значаць.

youtube.com/watch?v=RsD803zYld0&feature=youtu.be

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Настальгія па СССР як эканамічная стратэгія: Лукашэнка рэанімуе савецкую мадэль сельскай гаспадаркі

https://smarturl.click/DGLWe

Аляксандар Лукашэнка загадаў аднавіць сыстэму кіраваньня сельскай гаспадаркай, якая існавала ў савецкія часы.

Ён загарэўся ідэяй стварыць у кожным раённым цэнтры структуры па абслугоўваньні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў — «райаграсэрвіс». Рынкавыя мэханізмы, па сутнасьці, адкідваюцца, узмацняецца ручное кіраваньне, піша Валер Карбалевіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бяляцкі пра закрыцьцё брэндаў LSTR, Ragna і Honar: «Гэта чарговы крок у русыфікацыі Беларусі»: https://smarturl.click/bb758

«Гэта сумныя і трывожныя зьвесткі, якія паказваюць, што наступ на беларускую культуру працягваецца ўва ўсіх праявах.

У гэты ж час працягваюць зьнішчаць беларускія кнігарні і выдавецтвы, беларускія кніжкі пастаянна ўносяць у „экстрэмісцкія“ сьпісы — яны фактычна забароненыя на тэрыторыі Беларусі. Цяпер справа дайшла да адзеньня і прыкладнога мастацтва»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 15 ліпеня на Радыё Свабода

📌У Беларусі запусьцілі сэрвіс імгненных плацяжоў «Крок». Што гэта такое, хто за ім стаіць і наколькі ён бясьпечны

📌Ці заменяць узбэкі беларусаў? Карбалевіч пра новы міграцыйны экспэрымэнт Беларусі

📌Атака на АЗС пад Кіевам, падобна, вялася з дапамогай рэтрансьлятараў у Беларусі, — дарадца міністра абароны Ўкраіны

📌Грунвальдзкі музэй адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сьцяг. Яны ня супраць, але ёсьць нюанс

📌ПіК Свабоды. Узбэкам не спадабалася ў Беларусі. Статкевіч пра барацьбу з тыраніяй. Дзермант улюбіўся ў Паўночную Карэю

📌Латвія 111 дзён запар фіксуе спробы мігрантаў перайсьці на яе тэрыторыю зь Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Краіны ЭЗ пакуль ня здолелі дамовіцца пра новы пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі

https://smarturl.click/0xvOg

Чакалася, што 21-ы пакет санкцыяў у сувязі з расейскім уварваньнем ва Ўкраіну будзе прыняты на гэтым тыдні, пасьля таго, як Эўракамісія зьмякчыла шэраг прапанаваных санкцый.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Атака на АЗС пад Кіевам, падобна, вялася з дапамогай рэтрансьлятараў у Беларусі, — дарадца міністра абароны Ўкраіны

https://smarturl.click/wdo0v

Украіна прааналізавала атаку на АЗС на Кіеўшчыне і прыйшла да высновы, што яна была кіраванай. Праўдападобна, што расейскі бесьпілётнік кіраваўся празь беларускія вышкі, якія раней адключылі на патрабаваньне прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве і Польшчы думаюць, што ваенныя страты Расеі ва Ўкраіне падштурхнуць Маскву да правакацый супраць NATO

https://smarturl.click/zgL3w

Расейскія правакацыі, у тым ліку з выкарыстаньнем тэрыторыі Беларусі, застаюцца на парадку для ў суседніх краінах Эўразьвязу.

Афіцыйная Вільня праводзіць пэўную падрыхтоўку да магчымых дывэрсій. Думаюць пра магчымыя сцэнары і ў Варшаве.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі за кратамі застаюцца 42 палітвязьні, якія дасягнулі пэнсійнага ўзросту: https://smarturl.click/Q6qnB

Дзевяці зь іх споўнілася 70 гадоў. Цяжкі стан здароўя і ўзрост не абаранілі гэтых людзей ад крымінальнага перасьледу.

Больш за чатыры гады за кратамі трымаюць актывіста прафсаюзу РЭП Вацлава Арэшку, якому ў студзені споўніўся 71 год. Арэшка асуджаны на восем гадоў няволі ў справе беларускіх незалежных прафсаюзаў. За час зьняволеньня ў актывіста пагоршылася здароўе, ён амаль страціў зрок, мае праблемы з судзінамі, але інваліднасьць у калёніі яму не афармляюць.

«Яму дапамагаюць іншыя вязьні. Ідучы пад руку ў сталоўку, Вацлаў пытае, ці ёсьць на небе сонца. Як ходзіць уначы ў прыбіральню, то бывае, што спатыкаецца і падае, бо дрэнна бачыць»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці заменяць узбэкі беларусаў? Карбалевіч пра новы міграцыйны экспэрымэнт Беларусі: https://smarturl.click/wdMwv

Улады Беларусі прапануюць узбэкам асвоіць цэлыя беларускія рэгіёны. Прычым, ідзецца пра арганізацыю вялікіх эканамічных праектаў на міждзяржаўным узроўні.

Праблему дэфіцыту кадраў можна было б вырашыць проста: спыніць рэпрэсіі, вярнуць людзей, стварыць нармальныя ўмовы для бізнэсу і працы. Але гэта небясьпечна для самога рэжыму. Таму замест беларусаў уладам прасьцей завозіць танную працоўную сілу і аддаваць ёй цэлыя рэгіёны пад «асваеньне».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цётка. Легендарная беларуска.

Яна пачынала свой творчы шлях агітацыйнай паэзіяй, а скончыла — тонкай элітарнай прозай.

І як сапраўдная паэтка выявілася менавіта ў прозе. Марыла пра ўзаемнае каханьне, але так і не знайшла яго.

Таму заглушала свой боль у рэвалюцыях, бясконцай вучобе, падарожжах, акторскай ігры, рэдактарскай працы, акіяне грамадзкіх справаў. Заўсёды і з усімі размаўляла ТОЛЬКІ па-беларуску.

20 нечаканых фактаў пра Цётку

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

8 фактаў пра Грунвальдзкую бітву

15 ліпеня 1410 году супольныя войскі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага нанесьлі паразу войску Тэўтонскага Ордэна, спыніўшы такім чынам крыжацкую навалу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латвія 111 дзён запар фіксуе спробы мігрантаў перайсьці на яе тэрыторыю зь Беларусі. Улады назвалі верагодную прычыну: https://smarturl.click/7VZ77

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх эўрапейскіх дзяржаў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі ня будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Эўразьвяз праз Беларусь.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Афрыканістыка стала адной з найдаражэйшых спэцыяльнасьцяў у ВНУ Беларусі

https://smarturl.click/Xb53m

За мінулы навучальны год якраз у БДУ адбыўся найбольшы рост платы за навучаньне. Цэны вырасьлі амаль на 7%.

Такі рост цаны навучаньня на спэцыяльнасьці «Афрыканістыка» можа быць прычынай высокага попыту сярод абітурыентаў. Што ж можа цікавіць абітурыентаў у гэтай, адносна экзатычнай, спэцыяльнасьці?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Альпах загінуў беларускі турыст. На гэтай вяршыні ўжо гінулі беларусы

https://smarturl.click/0xw0p

На гары Матэргорн у Швайцарыі загінулі два альпіністы — ізраілец і беларус. У МЗС Беларусі пацьвердзілі трагічнае здарэньне.

Амаль 7 гадоў таму менавіта на Матэргорне загінула беларуская альпіністка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Беларусі пагражаюць забараніць Spotify. Назвалі і прычыну

https://smarturl.click/ygzGB

Папулярны швэдзкі стрымінгавы сэрвіс Spotify можа спыніць працу ў Беларусі. Міністэрства падаткаў і збораў Рэспублікі Беларусь зрабіла апошняе папярэджаньне кампаніі. Што здарылася?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За 6 месяцаў 2026 году эфэктыўнасьць беларускай эканомікі зьнізілася, вырасла запазычанасьць — Белстат

https://smarturl.click/OJV5O

Упала рэнтабэльнасьць продажаў, вырасла пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасьць, што сьведчыць пра зьніжэньне фінансавай устойлівасьці прадпрыемстваў. Пішам, чаму гэта важна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сілавікі зноў мелі пытаньні да Ніны Багінскай

Адну з найбольш вядомых удзельніц беларускага пратэставага руху Ніну Багінскую чарговы раз затрымалі, гэтым разам проста ў горадзе. Без усялякіх тлумачэньняў сілавікі правялі дагляд асабістых рэчаў жанчыны і забралі ў яе кнігу.

Пра гэта тэлеканалу «Белсат» расказалі відавочцы. Невядома, якая менавіта кніжка была ў сумцы Багінскай.

Гэтым разам пэнсіянэрку з сабою не забралі, але кніжку міліцыянты вярнуць ёй адмовіліся.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля некалькіх адмоваў беларусам у міжнароднай абароне Латушка перадаў уладам Польшчы інфармацыю аб працягу рэпрэсіяў у Беларусі.

Пакуль у Польшчы некаторым беларусам пачалі адмаўляць у міжнароднай абароне, спасылаючыся на нібыта «сканчэньне тэрмінаў даўнасьці», рэпрэсіі ў Беларусі нікуды не зьніклі. Наадварот — рэжым працягвае перасьлед, проста перакваліфікоўвае справы на больш цяжкія артыкулы.

Што вядома пра адмовы беларусам у міжнароднай абароне ў Польшчы: https://smarturl.click/9DJkz

Читать полностью…
Subscribe to a channel