radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14477

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Наста Лойка ўпершыню пасьля зьняволеньня сустрэлася са сваім сабакам

Яны ня бачыліся амаль чатыры гады. Праваабаронца думала, што ўжо ніколі не пабачыць сабаку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ЗША беларускага хакера асудзілі на 16 гадоў турмы

https://smarturl.click/W0YwO
 
40-гадовы Максім Сільнікаў быў стваральнікам цэлай злачыннай банды. З 2021 па 2023 год злачынцы з картэлю Сільнікава ўчынілі атакі з выкарыстаньнем праграмаў-вымагальнікаў як мінімум на 18 кампаній па ўсім сьвеце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Павал Севярынец: калі беларускія дактары шукаюць у Польшчы працу грузчыкамі — мы гробім будучыню Беларусі
 
У час працы першай дыскусійнай панэлі палітык і былы палітычны вязень Павал Севярынец адзначыў, што беларусам варта яднацца цяпер у тых краінах, дзе яны апынуліся на выгнаньні. Ён сказаў, што шмат гарадзенцаў жывуць у Беластоку, лідзянаў у Вільні, берасьцейцаў у Любліне. І яны могуць яднацца, ствараючы новыя магчымасьці для суродзічаў.
 

«Калі зараз нашыя інжынэры, дактары, настаўнікі, якія выехалі зь Беларусі, шукаюць працу прыбіральнікаў або грузчыкаў — мы гробім будучыню нашай краіны. Яны павінны рыхтавацца да вяртаньня ў Беларусь зь перамогай, у сваёй кваліфікацыі. Сюды трэба ўкладацца таксама!
 
Таму, сябры, калі мы будзем гатовыя ўзяць на сябе адказнасьць за Беларусь, Бог нам Беларусь дасьць».


У Варшаве пачалася канфэрэнцыя «Новая Беларусь». ВІДЭА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Варшаве пачалася канфэрэнцыя «Новая Беларусь»
 
https://smarturl.click/jezRZ
 
8-9 жніўня ў сталіцы Польшчы адбываецца буйная сустрэча беларусаў у эміграцыі. Праграма зьмяшчае абмеркаваньні, дэбаты і нават музычныя выступы.
 
Зь вітальным словам перад удзельнікамі канфэрэнцыі выступіла Сьвятлана Ціханоўская:

«У беларусаў ёсьць звышсіла — выжываць у самых неспрыяльных умовах. Я ўпэўненая, што калі паўстане новая магчымасьць, беларусы пакажуць сябе зноў.
 
Мы навучыліся весьці дыпляматычную працу, ствараць якасныя мэдыя, без дапамогі ўладаў, дзяржавы.
 
Дзякуючы працы беларусаў і тым падзеям сьвет ведае, што Беларусь гэта не Расея. Я дзякую ўсім, хто не апусьціў рук і працягвае змагацца. Вы тут, і гэта ўжо пра шмат што кажа».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь і Кітай правядуць сумесныя вучэньні ў жніўніhttps://smarturl.click/ZRqnz

Іх назвалі «Імклівы арол».

На манэўрах з 11 да 24 жніўня адпрацуюць навыкі выведкі, захопу і ўтрыманьня пазыцый, зачысткі і абароны, а таксама барацьбы з тэрарызмам, паведаміла Міністэрства абароны Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вусаў і Латушка: Калі Лукашэнка адкажа за ўсё?

Што адбываецца зь Беларусьсю праз шэсьць гадоў пасьля падзей 2020 году.

• Ці здолеў рэжым канчаткова ўтрымаць кантроль, ці беларускае грамадзтва ўсё яшчэ чакае пераменаў? Глядзіце размову з палітолягам Паўлам Вусавым.

Павал Латушка ў Варшаве прадставіў доказы ўдзелу Аляксандра Лукашэнкі ў вайне Расеі супраць Украіны. Якія факты сабрала беларуская дэмакратычная супольнасьць і што яны могуць зьмяніць?

• Таксама раскажам пра вялікае інтэрвію Міколы Статкевіча пасьля вызваленьня.

https://youtu.be/h-bPyGkmIE4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 7 жніўня

«Ня толькі пляцдарм»: як Беларусь разбудоўвае вайсковую інфраструктуру

Выніковы «ПіК Свабоды». Вусаў і Латушка: Калі Лукашэнка адкажа за ўсё?

«Пастка 2020-га» зрабіла Лукашэнку геапалітычным закладнікам Расеі, — Карбалевіч

«Усё кепска і вельмі кепска». Як прайшла дыскусія «Мова, культура, адукацыя і мэдыя: нябачны фронт за Беларусь»

• Беларуская школа ў Варшаве абвяшчае пяты набор

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад пачатку жніўня ў Беларусі з вокнаў выпалі ўжо трое дзяцейhttps://smarturl.click/A9Vvg

У Берасьці з вакна на 4-м паверсе 7 жніўня выпала двухгадовая дзяўчынка, яе шпіталізавалі.

6 жніўня ў Мазыры 1-гадовы хлопчык выпаў з 9 паверху і загінуў.

3 жніўня
ў Баранавічах двухгадовы хлопчык выпаў з другога паверху, яго таксама паклалі ў шпіталь.

Сёлета было ўжо 8 гэткіх здарэньняў, летась — амаль два дзясяткі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі выявілі ўжо каля паўтысячы нядбайных чыноўнікаўhttps://smarturl.click/VAoQ0

Раней ён меркаваў адправіць іх на вайсковыя зборы.

А цяпер — на палявыя працы. Такая ідэя прыйшла яму падчас паездкі на Вялейшчыну.

«Каго хочаце прыцягвайце. Вазьміце дзьве батальённа-тактычныя групы, якія стварылі зь нядбайных чыноўнікаў і спэцыялістаў. Іх каля 500 чалавек, я іх называю дзьве батальённа-тактычныя групы. Прымусьце іх тут працаваць», — сказаў ён старшыні Менаблвыканкаму Аляксею Кушнарэнку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка «ператасаваў» кадры ў Сьледчым камітэце. У абойме тыя, хто перасьледаваў Ціханоўскіх і пратэстоўцаў: https://smarturl.click/W0OWk

Адзін шукаў «данаты экстрэмістам», другі камэнтаваў справу Ціханоўскага з «мільёнамі за канапай», трэці кіраваў расьсьледаваньнямі пасьля пратэстаў 2020 году.

Паглядзелі, дзе яны працавалі раней і якімі крымінальнымі справамі апекаваліся.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская школа ў Варшаве абвяшчае пяты набор: https://smarturl.click/E9nqJ

30 тысяч беларускіх дзяцей вучацца ў польскіх школах. Але ў беларускай школе ў Варшаве некаторыя клясы цяпер маюць усяго па два вучні.

Кіраўніцтва школы гаворыць пра зьніжэньне цікавасьці да вывучэньня беларускіх прадметаў і заклікае бацькоў беларускіх дзяцей праявіць патрыятычную актыўнасьць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Пастка 2020-га» зрабіла Лукашэнку геапалітычным закладнікам Расеі, — Карбалевіч: https://smarturl.click/D73Zo

2020 год стаў для Лукашэнкі не толькі годам масавых пратэстаў, але і геапалітычнай пасткай. Каб утрымаць уладу, ён зрабіў стаўку на Пуціна.

Да 2020-га Менск балянсаваў паміж Усходам і Захадам. Пасьля — засталася толькі Масква. Цяпер Лукашэнка спрабуе вярнуць сабе хоць нейкую прастору для манэўру праз кантакты са ЗША, Эўразьвязам і Ўкраінай, але без спыненьня рэпрэсій і аддаленьня ад Крамля зрабіць гэта амаль немагчыма.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як цяпер жыве палітык Мікалай Статкевіч пасьля вызваленьня.

Ён расказаў, што плянуе і як яго зьдзіўляюць беларусы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кожнае лета ў Беларусі — гэта не проста жніво. Гэта чарговая «бітва», у якой галоўны герой — Лукашэнка. Палёты над палямі, пагрозы чыноўнікам, студэнты, салдаты і нават размовы пра адпраўку «дрэнных работнікаў» у войска — усё дзеля таго, каб паказаць: без аднаго чалавека ўраджаю нібыта не будзе.

Але чаму, нягледзячы на дзясяткі гадоў такіх «бітваў», калгасы працягваюць патанаць у даўгах, а праблемы паўтараюцца з году ў год?

https://www.youtube.com/watch?v=Y7tpwMQRsAw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Статкевіч раскрыў дэталі вызваленьня. Сьпёка б’е рэкорды. Пашпарты беларусаў.

Галоўныя навіны 6 жніўня

https://youtu.be/VIKFYgJK16Q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праблемы беларусаў ува Ўкраіне. Што адказалі на канфэрэнцыі «Новая Беларусь»?
 
https://smarturl.click/jezRZ
 
У час другой панэлі канфэрэнцыі дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Францішак Вячорка адзначыў, што ўва Ўкраіне на гэты момант «ад 100 да 3000 чалавек» знаходзяцца ў стане нявызначанасьці наконт сваёй легалізацыі. Гэта ўплывае на няпэўнасьць у сваім статусе тых беларусаў, якія жывуць у Кіеве і іншых украінскіх гарадах.

Гэтыя словы і іншыя акрэсьленыя праблемы беларусаў ува Ўкраіне выклікалі некалькі спадарожных пытаньняў. Што на іх адказалі?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Павал Латушка перакананы, што вакно магчымасьцяў для Беларусі шырокае

Намесьнік Сьвятланы Ціханоўскай у Аб’яднаным пераходным кабінэце Павал Латушка адзначыў, што становішча Лукашэнкі вельмі моцна залежыць ад фінансавага стану Масквы.
 

«Мы часта кажам пра „вакно магчымасьцяў“. Цяпер працуюць „дальнабойныя ўкраінскія санкцыі“, мы бачым назапашвальны вынік амэрыканскіх і эўрапейскіх санкцыяў.
 
Надыходзіць сытуацыя, калі донар ня ў стане ўтрымліваць свайго падуладнага. І гэтая сытуацыя набліжаецца. Сырыя была хаўрусьніцай Пуціна? Пуцін яе не падтрымаў, калі трэба было. Вэнэсуэлу не падтрымаў таксама, ужо пачаліся перамовы там. Заўтра будзе Куба.
 
Гараць расейскія НПЗ, гараць расейскія склады Wildberries. Расейцы ўжо ня могуць разьмясьціць аблігацыі фэдэральнай пазыкі, у іх унутры ўжо няма грошай. Дык Крэмль што, знойдзе грошы ўтрымліваць свайго проксі ў Беларусі?!
 
Мне здаецца, што чым далей, дык для Расеі „вакно магчымасьцяў“ зачыняецца».


У Варшаве пачалася канфэрэнцыя «Новая Беларусь». ВІДЭА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На першай панэлі канфэрэнцыі «Новая Беларусь» «Не чакаць, а ствараць новае вакно магчымасьцяў» палітык, былы палітвязень Віктар Бабарыка сказаў, што будзе галоўным пытаньнем для яго на канфэрэнцыі.
 

«Мы кажам пра вакно магчымасьцяў, але ў мяне простае пытаньне. А чаму, калі 6,5 мільёнаў беларусаў, якія нейкім цудам будуць мець магчымасьць выбіраць сваё жыцьцё, выберуць тых, хто ў гэтай залі? Чаму яны іх выберуць? Гэтае пытаньне для мяне самае галоўнае».

Віктар Бабарыка выступае па-беларуску. Раней у публічных выступах выкарыстоўваў расейскую.

У Варшаве пачалася канфэрэнцыя «Новая Беларусь». ВІДЭА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вусаў: Падзеі 2020 году — штуршок для нацыянальнага адраджэньня
 
https://www.youtube.com/watch?v=h-bPyGkmIE4
 
Шэсьць гадоў пасьля падзеяў 2020 году Беларусь застаецца ў палітычным тупіку. Рэжым Лукашэнкі ўтрымаў уладу, але страціў частку сваёй незалежнасьці ад Масквы. Грамадзтва было рэпрэсаванае і пазбаўленае магчымасьці адкрыта дзейнічаць. Што засталося ад пратэставага руху і ці магчымыя перамены?
 
Пра гэта ў «ПіКу Свабоды» Дзьмітры Гурневіч размаўляў з палітолягам, доктарам палітычных навук Паўлам Вусавым.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Закаханы ў беларускую мову матэматык і сьвятар. 100 гадоў Аляксандру Надсануhttps://smarturl.click/oekAO

8 жніўня споўнілася б 100 гадоў Аляксандру Надсану — выбітнаму беларускаму асьветніку, грэка-каталіцкаму сьвятару і заснавальніку Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане.

У лёнданскім выдавецтве «Скарына» выходзіць кніга Ўладзіслава Гарбацкага пра слыннага беларуса. Пагаварылі з аўтарам кнігі і даведаліся раней невядомыя факты.

Пра іншыя гістарычныя падзеі 8 жніўня чытайце на сайце Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Віктар Бабарыка заявіў пра запуск новага праекту для беларусаў у краіне і за мяжой

У апублікаваным відэа ён заявіў, што для вырашэньня праблем беларусаў патрэбная ня новая структура, а інструмэнт. І такім інструмэнтам, паводле Бабарыкі, мае стаць Belarus Network.

Цяпер ён пачынае пошукі людзей у каманду праекту і партнэраў з рэсурсамі для падтрымкі беларусаў.

«Belarus Network — гэта спроба завязаць вузлы і выткаць цудоўны пояс Беларусі. Каб моц людзей зноў пачала працаваць разам і ладзіць магчымасьці для кожнага з нас. Наша краіна будзе жыць, пакуль ёсьць людзі, у сэрцы якіх жыве Беларусь», — алегарычна па-беларуску падсумаваў свой пераважна расейскамоўны выступ Віктар Бабарыка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Яшчэ адна сыстэма плацяжоў канчаткова адмаўляецца ад працы ў Беларусіhttps://smarturl.click/G9qjQ

З 1 верасьня глябальная сыстэма Payoneer спыніць адпраўку грашовых пераказаў на рахункі беларускіх банкаў.

Зь лютага 2022 году служба спыніла працу з тымі беларускімі банкамі, якія трапілі пад заходнія санкцыі.

Крыніца — Office Life

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Усё кепска і вельмі кепска». Як прайшла дыскусія «Мова, культура, адукацыя і мэдыя: нябачны фронт за Беларусь»https://www.svaboda.org/a/33824302.html

Дыскусію ў Варшаве зладзілі прадстаўнікі па нацыянальным адраджэньні Аб’яднанага Пераходнага Кабінэту.

На ёй разглядалі розныя сцэнары: «заграніца нам дапаможа», пэсымістычны — «мы ўсе памром і вельмі хутка» і аптымістычны.

Павал Баркоўскі: «Мы маем рызыку, што на працягу 1-2 пакаленьняў беларуская мова можа зьнікнуць (застануцца толькі астраўкі). А на дзяржаўным узроўні яна проста зьнікне. Сёньня менш за 8% дзетак у краіне вучыцца па-беларуску».

Ірэна Кацяловіч: «Калі б мы своечасова і дастаткова і ўпэўнена казалі пра культуру, мы б не казалі пра новыя ваенныя базы ў Беларусі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вусаў і Латушка: Калі Лукашэнка адкажа за ўсё?

Сёньня ў выпуску “ПіКа Свабоды” — пра тое, што адбываецца з Беларусьсю праз шэсьць гадоў пасьля падзей 2020 году.

🔺Ці здолеў рэжым канчаткова ўтрымаць кантроль, ці беларускае грамадзтва ўсё яшчэ чакае пераменаў? Глядзіце размову з палітолягам Паўлам Вусавым.
🔺 Павал Латушка ў Варшаве прадставіў доказы ўдзелу Аляксандра Лукашэнкі ў вайне Расеі супраць Украіны.
🔺Якія факты сабрала беларуская дэмакратычная супольнасьць і што яны могуць зьмяніць?

Таксама раскажам пра вялікае інтэрвію Міколы Статкевіча пасьля вызваленьня.

ВІДЭА: https://youtu.be/h-bPyGkmIE4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, высьвятляюць абставіны. Гэта другі выпадак з чэрвеня: https://smarturl.click/zeobA

11 чэрвеня на рудніку 3-га рудаўпраўленьня пры ўзьвядзеньні дзьвярной солебэтоннай перамычкі адбылося яе разбурэньне. У выніку здарэньня сьмяротныя траўмы атрымаў 51-гадовы рабочы.

Перад гэтым апошнім вядомым выпадкам гібелі рабочага на «Беларуськаліі» было здарэньне 26 лютага 2024 году. Тады ў начную зьмену пры рамонтных работах на самаходным вагоне атрымаў сьмяротную траўму Аляксандар Шыбут.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі празь непагадзь затрымкі ў руху цягнікоў, пашкоджаныя лес і лініі электраперадачы: https://smarturl.click/awmqq

У выніку навальніцы ў 438 населеных пунктах былі праблемы з электраэнэргіяй (фота з сацыяльных сетак).

На 7 жніўня зноў прагназуюць моцныя навальніцы і вецер.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь прадала ў Расею рэкордную колькасьць цукру. Ці хопіць яго самім беларусам і ці ня вырастуць цэны: https://smarturl.click/W0O2D

У Расею экспартавалі ўжо больш за палову ад таго цукру, які могуць вырабіць за год беларускія заводы.

Экспарт стаў рэкордным, але пры гэтым улады запэўніваюць, што дэфіцыту ня будзе. Пытаньне толькі ў тым, ці не паўторыцца гісторыя 2022 году, калі цукар раптоўна зьнік з паліцаў крамаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як Беларусь разбудоўвае вайсковую інфраструктуру. МАПА: https://smarturl.click/3wOBk

«Схемы» разам зь Беларускай службай Радыё Свабода, прааналізаваўшы спадарожнікавыя здымкі і адкрытыя крыніцы, нанесьлі на мапу больш за 150 аб’ектаў вайсковай інфраструктуры Беларусі — ад аэрадромаў і складоў боепрыпасаў да закінутых савецкіх базаў

Частку адзначаных на мапе аб’ектаў вайсковыя аналітыкі называюць ключавымі для разуменьня таго, як Расея пры падтрымцы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі можа выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі ў выпадку новай агрэсіі супраць Украіны або стварэньня пагрозаў краінам NATO.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень нараджэньня старшыні Рады БНР Пётры Крачэўскага

7 жніўня 1879 году нарадзіўся Пётра Крачэўскі — палітык, пісьменьнік, гісторык, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя, дзеяч даваеннай эміграцыі ў Літве і Чэхаславаччыне.

У 1919—1928 гадах ён узначальваў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. На гэтай пасадзе Крэчэўскі заставаўся і ў эміграцыі, спачатку ў Літве, пасьля ў Празе.

Падрабязьней пра Пётру Крачэўскага глядзіце ў відэа з гісторыкам Сяргеем Шупам, які ведае пра БНР усё.

Пра іншыя гістарычныя падзеі 7 жніўня чытайце на сайце Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы налічылі ўжо 183 факты перасьледу грамадзян у «справе ЭГУ»https://smarturl.click/99EBp

Праваабаронцы «Вясны» зафіксавалі ўжо 183 факты перасьледу ў «справе ЭГУ». 156 зь іх адбыліся ў Беларусі.

Некалькі сваякоў студэнтаў атрымалі арышты, іх судзілі ў адміністрацыйных справах на 15 содняў.

Паводле інфармацыі Свабоды, за апошнія 10 гадоў праз адукацыйныя праграмы і навучаньне ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце прайшлі каля 5 тысяч беларусаў.

Читать полностью…
Subscribe to a channel