Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Іран атакаваў Ізраіль, ёсьць параненыя і разбурэньні
🇮🇷 Раніцай у нядзелю 22 чэрвеня Іран правёў ракетную атаку на Ізраіль. Армія абароны Ізраілю паведамляе, што іранцы выкарысталі больш за 20 ракет. Больш за 20 чалавек параненыя.
Ракеты ўпалі ў жылых раёнах Тэль-Авіву, Нэс-Цыёны і Хайфы. Іранскія вайскоўцы заявілі, што атакавалі аэрапорт Бэн-Гурыён, лягістычныя базы, навуковыя і вайсковыя цэнтры.
🇮🇱 У ЦАХАЛ заявілі, што ў адказ абстралялі ракетныя пускавыя ўстаноўкі на захадзе Ірану. Агулам ізраільскія вайскоўцы сказалі, што абстралялі 8 пускавых установак. А на лётнішчы ў Дэзфуле ізраільская авіяцыя разьбіла два іранскія самалёты-зьнішчальнікі F-5.
Навошта Трампу Лукашэнка? Тлумачыць Юры Дракахруст
https://smarturl.click/WR6o9
Адказ на гэтае пытаньне — хіба самы цікавы момант візыту Кіта Келага ў Менск. І самы загадкавы. Піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Ужо сёньня: Дзень памяці Васіля Быкава
22 чэрвеня 2003 году памёр Васіль Быкаў, народны пісьменьнік Беларусі. Труну ўсталявалі ў Доме літаратара, і калі ўдава пісьменьніка Ірына Міхайлаўна адмовілася прыбраць бел-чырвона-белы сьцяг, прадстаўнікі ўладаў пакінулі цырымонію. Быкава хаваў народ: тысячы беларусаў прайшлі пешшу ад плошчы Перамогі да Ўсходніх могілак пад нацыянальнымі сьцягамі.
Болей пра падзеі і даты 22 чэрвеня чытайце ў рубрыцы Ужо сёньня.
Трамп заявіў аб «вельмі пасьпяховых» ударах па іранскіх ядзерных аб'ектах, уключаючы Форда
У суботу ўвечары прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступіў са зваротам да краіны зь Белага дому, паведаміўшы аб паветраных ударах бамбавікамі ЗША па трох ядзерных абʼектах Ірану.
Удары былі нанесеныя па абʼектах у Форда, Натанзе і Ісфахане.
«Наша мэта заключалася ў зьнішчэньні іранскага патэнцыялу па ўзбагачэньні ўрану і нэйтралізацыі ядзернай пагрозы, якую ўяўляе сабой дзяржава-галоўны спонсар тэрарызму ў сьвеце. Сёньня я магу даць справаздачу перад сьветам аб тым, што ўдары былі выключна пасьпяховымі. Іранскія ключавыя абʼекты па ўзбагачэньні ўрану былі цалкам у зьнішчаныя».
«Расьце рызыка таго, што гэты канфлікт можа хутка выйсьці з-пад кантролю, што будзе мець катастрафічныя наступствы для мірнага насельніцтва, рэгіёну і сьвету».Читать полностью…
Эйсмант: Ціханоўскага і яшчэ 13 вязьняў вызвалілі на просьбу прэзыдэнта ЗША
Дзяржаўнае агенцтва навінаў БелТА працытавала прэсавую сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант: «Прэзыдэнтам прынята рашэньне аб памілаваньні 14-ці асуджаных. Гэта была просьба прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі. У асноўным гэта замежнікі: 2 грамадзяніна Японіі, 3 грамадзяніна Польшчы, 2 — Латвіі, а таксама грамадзяне Эстоніі, Швэцыі і ЗША. У сьпісе і некалькі беларусаў. Гэта асобы, асуджаныя за экстрэмісцкую і тэрарыстычную дзейнасьць. Сяргей Ціханоўскі ў тым ліку. Рашэньне аб вызваленьні Ціханоўскага было прынята Прэзыдэнтам выключна з гуманных меркаваньняў, з мэтай узьяднаньня сям’і».
Пра вызваленьне палітвязьняў стала вядома 21 чэрвеня празь некалькі гадзін пасьля таго як спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны Кіт Келаг сустрэўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам. https://smarturl.click/e06xR
Ігар Карней пасьля амаль двух гадоў зьняволеньня
Читать полностью…Вызвалены відэаблогер Сяргей Ціханоўскі – муж беларускай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай, а таксама шэраг іншых палітвязьняў. Агулам вызвалілі 14 чалавек. Сярод іх экс-супрацоўнік «Радыё Свабода» Ігар Карней, выкладчыца Натальля Дуліна, актывіст анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскі-Ханада, уладальніца беларускага і шведзкага грамадзянства Галіна Краснянская, фігурант справы "Саюза беларускага нацыянальнага шчыта" Кірыл Балахонаў і бізнэсовец Сяргей Шэлег. Усе яны таксама вывезеныя з Беларусі.
Читать полностью…Першыя фота на волі. Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Стыў Капус, былы журналіст Свабоды Ігар Карней і намесьнік памочніка дзяржсакратара па пытаньнях Эўропы і Эўразіі Крыстафэр Сміт.
Читать полностью…21 чэрвеня 2025 году пасьля амаль двух гадоў зьняволеньня быў вызвалены журналіст і палітзьняволены Ігар Карней.
«Мы глыбока ўдзячныя Прэзыдэнту Трампу за забеспячэньне вызваленьня гэтага адважнага журналіста, які пацярпеў ад дзеяньняў беларускіх уладаў. Мы дзякуем дзяржаўнаму сакратару Рубіё і яго камандзе, ураду Літвы і міжнароднай супольнасьці за падтрымку нашых зьняволеных журналістаў», - заявіў прэзыдэнт і генэральны дырэктар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Стыў Капус.
https://smarturl.click/zd68n
"Дзякуючы моцнаму лідарству прэзыдэнта Трампа сёньня былі вызвалены 14 зьняволеных зь Беларусі. Дзякуй ураду Літвы за супрацоўніцтва і дапамогу — яны застаюцца сапраўдным сябрам і саюзнікам, - напісаў у сетцы X Джон Коўл, намесьнік спэцпасланьніка прэзыдэнта ЗША па Ўкраіне Кіта Келага. Заява зьявілася праз некалькі гадзінаў пасьля сустрэчы Келага з Лукашэнкам.
Читать полностью…Ізраіль паведаміў аб забойстве кіраўніка палестынскага падразьдзяленьня КСІР і камандзіра, адказнага за запуск дронаў
Міністар абароны Ізраілю Ісраэль Кац сьцьвярджае, што кіраўнік палестынскага падразьдзяленьня Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КСІР) Саід Ізадзі быў забіты ў выніку ўдару па кватэры ў іранскім горадзе Кум. Ён дадаў,што Ізадзі «фінансаваў і ўзброіў ХАМАС (прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй у ЗША і ЭЗ) напярэдадні разьні 7 кастрычніка».
Армія абароны Ізраіля паведаміла аб забойстве 20 чэрвеня камандзіра другой брыгады бесьпілётнікаў КСІР Амінпура Джудакі. Як сьцьвярджае ЦАХАЛ, Джудакі ўзяў на сябе кіраўніцтва атакамі дронаў пасьля сьмерці камандуючага бесьпілётнікамі авіяцыі КСІР Тахера Пура. https://smarturl.click/6WvkZ
Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША Кіт Келаг сустрэўся з Лукашэнкам у Менску
Спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны 21 чэрвеня сустрэўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам.
Пра гэта паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА. Паводле БелТА, «у парадку дня перамоў Лукашэнкі і Келага былі міжнародная праблематыка і ў цэлым сытуацыя ў сьвеце, рэгіянальная тэматыка і беларуска-амэрыканскія адносіны».
Раней пра плянаваны візыт паведамляла агенцтва Reuters з спасылкай на чатыры інфармаваныя крыніцы. Паводле іх, візыт выкліканы тым, што перамовы аб спыненьні агню паміж Украінай і Расеяй застаюцца безвыніковымі. https://smarturl.click/e06xR
«Адмовілася здымацца ў прапагандысцкіх відэа». За што чацьвёрты раз асудзілі за кратамі палітзьняволеную Кульшу
Свабодзе стала вядома, на якой падставе 43-гадовай палітзьняволенай Вікторыі Кульшы чацьвёрты раз прысудзілі дадатковы год у калёніі.
Гэтымі зьвесткамі са спасылкай на дасьведчаную крыніцу ў папраўчай калёніі №24 (Зарэчча, Рэчыцкі раён) падзялілася з намі былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк. https://smarturl.click/kZ2Q6
Ціханоўская пра тое, ці трэба перастаць жыць 2020 годам, ці назвала б яна сябе фэміністкай і чаму лічыць дзіўнаю заяву Навальнай
Ці трэба перастаць жыць 2020 годам? Ці Сьвятлана Ціханоўская можа назваць сябе фэміністкай? Якія выклікі стаяць перад жанчынамі ў 2025 годзе? Пра гэта ды іншае Свабода пагаварыла зь лідэркай дэмакратычных сілаў Беларусі падчас форуму «Пашырэньне правоў і магчымасьцяў жанчын і дэмакратыя для Беларусі – 2025», які прайшоў 16–17 чэрвеня ў Стакгольме. https://smarturl.click/1346D
МАГАТЭ прызначыла экстраннае паседжаньне пасьля ўдараў ЗША па Іране
Пільная патрэба ў скліканьні паседжаньня кіроўнай рады Агенцтва ядзернай энэргетыкі зьявілася ў выніку амэрыканскай атакі на іранскія ядзерныя аб’екты. Паседжаньне пройдзе 23 чэрвеня, напісаў у сацыяльнай сетцы Х кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросьсі.
Пасьля амэрыканскага ўдару па ядзерным комплексе Фардо ў МАГАТЭ заявілі, што не зафіксавалі павышэньня ўзроўню радыяцыі ў рэгіёне. Арганізацыя абяцала сачыць за становішчам далей.
«Дзякуючы прэзыдэнту Трампу!»
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп realDonaldTrump/posts/114723536228494118">напісаў у сацыяльнай сетцы Truth пра вызваленьне Сяргея Ціханоўскага.
«Вызваліўшы Ціханоўскага, улады разьлічваюць нэўтралізаваць нацыянальную лідэрку»
Чаму рэжым Лукашэнкі вызваліў менавіта Сяргея Ціханоўскага і якія козыры мае Менск у перамовах з Вашынгтонам?
Глядзіце аналіз палітычнага аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча 👉 https://youtu.be/WPvXCfhIBa0?si=AmTq9hXDPriaJsJT
‼️ Палітвязьні расказалі пра вызваленьне з турмы
Вызваленыя 21 чэрвеня былая выкладчыца Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту Натальля Дуліна, журналіст Ігар Карней, бізнэсовец Сяргей Шэлег і фігурант справы «Саюза беларускага нацыянальнага шчыта» Кірыл Балахонаў распавялі Свабодзе падрабязнасьці свайго вызваленьня.
Глядзіце відэа 👉 https://youtu.be/6NIsyYlO_K8?si=J_GiP1VXbmLLMsAH
Галоўныя падзеі 21 чэрвеня
У выніку сустрэчы пасланьніка прэзыдэнта ЗША з Лукашэнкам вызвалілі 14 палітвязьняў. Сярод іх — Сяргей Ціханоўскі
Ціханоўская: Здарылася тое, пра што нашая сям'я марыла гэтыя 5 гадоў і дзеля чаго мы ўсе працавалі
Выйшаў на свабоду палітвязень, былы журналіст Радыё Свабода Ігар Карней
На волю выйшла найлепшая адмыслоўца па італьянскай мове ў Беларусі. Расказваем пра Натальлю Дуліну
Шмат залежыць ад таго, ці будуць здольныя эўрапейцы перагледзець сваю палітыку, — Кавалеўскі пра вызваленьне палітвязьняў
«Адмовілася здымацца ў прапагандысцкіх відэа». За што чацьвёрты раз асудзілі за кратамі палітзьняволеную Кульшу
Шмат залежыць ад таго, ці будуць здольныя эўрапейцы перагледзець сваю палітыку, — Кавалеўскі пра вызваленьне палітвязьняў
Кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі разважае, чаму стала магчымым вызваленьне 14 палітвязьняў, выказвае меркаваньне, на якія саступкі Менску мог пайсьці Вашынгтон, і тлумачыць, чаму Лукашэнку найбольш турбуюць пытаньні бясьпекі. https://smarturl.click/DYeE3
Сьвятлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале напісала: «Сяргей на волі. Побач са мной і дзецьмі. Здарылася тое, пра што нашая сям'я марыла гэтыя 5 гадоў і дзеля чаго мы ўсе працавалі, з моманту яго затрыманьня. Вызваленьне Сяргея - гэта крок да вызвалення ўсіх палітвязьняў і ўсёй Беларусі. Дзякуем усім за калясальную падтрымку»./channel/tsikhanouskaya/7044
Читать полностью…Першае фота Сяргея Ціханоўскага і іншых палітвязьняў на волі.
Читать полностью…Сьвятлана Ціханоўская напісала ў сетцы X: «Мой муж Сяргей на волі! Цяжка апісаць радасьць у маім сэрцы... Мы не скончылі. 1150 палітычных зьняволеных застаюцца за кратамі. Усе павінны быць вызваленыя». Яна падзякавала амэрыканскай дзяржаве і ўсім чальцам дэлегацыі на чале са спэцпасланьнікам Кітам Келагам. https://x.com/Tsihanouskaya/status/1936421693074841923
Читать полностью…Стала вядома, што сярод вызваленых палітвязень Сяргей Ціханоўскі, муж лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай. А таксама экс-дацэнтка МДЛУ Натальля Дуліна. /channel/tsikhanouskaya/7038
Читать полностью…Папа Рымскі Леў XIV прыняў даверчыя граматы ад беларускага амбасадара і абмеркаваў з ім супрацоўніцтва Ватыкана і Беларусі
Амбасадар Беларусі пры Сьвятым Пасадзе Юрый Амбразевіч 21 чэрвеня ўручыў даверчыя граматы папе рымскаму Льву XIV, паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі. Пасьля цырымоніі беларускі дыплямат і пантыфік абмеркавалі «актуальныя тэмы міждзяржаўнага парадку дня, уключаючы сытуацыю ў рэгіёне», а таксама «пытаньні далейшага разьвіцьця двухбаковай супрацы Ватыкана і Беларусі на розных узроўнях, гуманітарныя ініцыятывы, праекты ў сфэры адукацыі і культуры».
У сьнежні 2024 года Савет міністраў пастанавіў адкрыць амбасаду Беларусі пры Сьвятым Пасадзе да 1 верасьня 2025-га. https://smarturl.click/WR6Z9
На відэа першых хвілінаў сустрэчы, якое распаўсюдзіў «Пул первого» Аляксандар Лукашэнка зьвяртаецца "Якія людзі!" да спэцпасланьніка намесьніка Кіта Келага Джона Коўла, на што той адказвае яму па-ангельску «My friend, my friend!».
Раней Джон Коўл наведваў Беларусь, вынікам чаго стала вызваленьне амэрыканскага грамадзяніна, палітвязьня Юрася Зяньковіча.
Таксама на відэа бачна сярод чальцоў амэрыканскай дэлегацыі намесьніка памочніка дзяржсакратара па пытаньнях Эўропы і Эўразіі Крыстафэра Сміта. Пасьля яго візыту быў вызвалены журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык і яшчэ некалькі палітвязьняў, у тым ліку амэрыканскі грамадзянін.
Абнаўляецца 👉 https://smarturl.click/e06xR
Стала вядома пра трагічную гібель у Варшаве актывіста Зьмітра Касьпяровіча
Трагічную гібель у Варшаве вечарам 20 чэрвеня грамадзкага актывіста Зьмітра Касьпяровіча пацьвердзіў Свабодзе кіраўнік BySOL Андрэй Стрыжак.
Паводле яго, «Зьміцер зьнік з радараў і не адказваў на званкі. Знайшлі ў калюжыне ўласнай крыві. Нібыта, няўдала ўпаў». Абставіны сьмерці будуць вядомыя пасьля ўскрыцьця і заключэньня польскай паліцыі.
Каспяровіч быў актывістам апазыцыі з юнацтва, быў у «Маладым фронце», узначальваў гарадзкую арганізацыю ліквідаванай цяпер уладай Партыі БНФ. Быў абаронцам Курапатаў цягам кругласутачнай вахты памяці 2001-2002 гадоў. У 2006 годзе быў з зьняволеньні паўгоду за спробу вывесіць бел-чырвона-белы сьцяг над Менгарвыканкамам. Пазьней займаўся бізнэсам. Эміграваў зь Беларусі, але ў 2022 годзе прыехаў у Менск і быў затрыманы. Пазьней ён змог выехаць зь Беларусі, аднак, як прызнаўся некалькі гадоў таму, быў вымушаны пайсьці на супрацоўніцтва з беларускімі спэцслужбамі. https://smarturl.click/OLe3A
Ціханоўская – Пуціну: Тое, што рэжым Лукашэнкі дазваляе расейскім салдатам быць на нашай зямлі і весьці вайну супраць Украіны, ніколі ня зробіць Беларусь вашай
Апошнія заявы Уладзіміра Пуціна паказваюць, наколькі небясьпечны расейскі імпэрыялізм і якую пагрозу ён уяўляе – ня толькі для Беларусі, але і для Ўкраіны, Малдовы, Грузіі ці Армэніі, заявіла «Позірку» лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.
«Расея не паважае сувэрэнітэт іншых краінаў і гатовая мяняць межы сілай», – сказала беларуская лідэрка.
Яна зьвярнулася да кіраўніка Расеі: «Тое, што рэжым Лукашэнкі дазваляе расейскім салдатам быць на нашай зямлі і весьці вайну супраць Украіны, ніколі ня зробіць Беларусь вашай. Мы самастойны народ і краіна і будзем адстойваць сваю незалежнасьць». https://smarturl.click/B4eWM
Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня сьпявачкі Нэлі Багуслаўскай
21 чэрвеня 1935 году ва ўкраінскім Крывым Розе нарадзілася беларуская артыстка эстрады Нэлі Багуслаўская, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь. З 1962 па 1987 гг. працавала салісткай Беларускай філярмоніі. Выконвала песьні на вершы Юрыя Семянякі, Міколы Яцкова, Леаніда Захлеўнага, Ігара Лучанка і іншых беларускіх кампазытараў. Памерла ў 2018 годзе, пахаваная на Ўсходніх могілках у Менску побач з мужам Ізмаілам Капланавым.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/dwJvJ